belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💬 «У зоне адказнасці Жытомірскага памежнага атраду фіксуецца павелічэнне групоўкі ўкраінскіх узброеных фармаванняў»

Дзяржаўны памежны камітэт РБ заўважыў на ўкраінскім баку мяжы вялікую колькасць вайскоўцаў і тэхнікі (у тым ліку заходняй). Сцвярджаецца, што ўкраінцы сцягнулі туды ў тым ліку сістэмы HIMARS.

Чытайце болей:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Дзяўчына з Беларусі, якую судзілі ў Польшчы за шпіянаж, атрымала 13 месяцаў зняволення

Гэта самае мяккае пакаранне сярод усіх затрыманых удзельнікаў шпіёнскай сеткі.

Марыя абвінавачвалася ў тым, што дала свой банкаўскі рахунак для пераводу сродкаў шпіёнскай сеткі ды дапамагала распаўсюджваць улёткі, якімі спрабавалі распаліць непрыязнасць да Украіны.

Чытайце падрабязней на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Еўразійскі банк развіцця прагназуе рост беларускай эканомікі ў 2024-2026 гадах

Гэтаму паспрыяла выбудоўванне новых лагістычных ланцужкоў, што дазволіла ўзнавіць аб’ёмы экспарту «шэрагу традыцыйных тавараў» і, адпаведна, павялічыць іх вытворчасць.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹Грамадзянін Нямеччыны атрымаў турэмны тэрмін у сябе на радзіме за згвалтаванне дзяўчыны ў Берасці

Злачынства ён здзейсніў яшчэ ў 2011 годзе. Праўда, выдаваць у Беларусь для адбыцця пакарання мужчыну не стануць.

Чытайце падрабязней:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Мінус два расейскія танкі за паўгадзіны

Байцы ЗСУ адбіваюць напады пад Часавым Ярам

Читать полностью…

Белсат

Прэмʼер-міністр Эсваціні Расэл Міса прыбыў з рабочым візітам у Менск

Раней яго запрашаў прэмʼер Галоўчанка.

Галоўная мэта візіту – устанаўленне дыпламатычных адносін паміж Эсваціні і Беларуссю, піша выданне «The Kingdom Online».

Дарэчы, Эсваціні да 2018 года называлася Свазіленд. Яго перайменавалі таму, што назва часта блыталі са Швейцарыяй. Гэта невялікая афрыканская дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы. Форма праўлення тат – канстытуцыйная манархія.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Чаму сварацца беларусы ў эміграцыі і ўдома?

Прэзентаванае новае даследаванне пра канфлікт паміж прадэмакратычнымі групамі беларускага грамадства. Па якіх пытаннях спрачаюцца беларусы і што нас можа разʼядноўваць?

🔺Словы Васіля Быкава, якія б ён мог сказаць сёння

Узгадваем самыя моцныя цытаты вялікага беларускага пісьменніка. Пачытайце!

🔺У Беларусі рост ВУП і максімальнае павелічэнне прыбыткаў?

Белстат заявіў, што рэальныя прыбыткі беларусаў наогул павялічыліся максімальна за 9 гадоў. Ці так гэта?

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 19 чэрвеня

🔻Сілавікі зладзілі «хапун» у Лідзе на заводзе Haver. За «экстрэмісцкія» падпіскі затрымалі ажно 9 супрацоўнікаў

🔻У Горадні за «здзек з дзяжсімволікі» асудзілі дзвюх маладых дзяўчын. Ім далі па адным годзе калоніі кожнай. Суд адбываўся ў выязным пасяджэнні на юрфаку ГрДУ

🔻У Калодзішчах затрыманы 35-гадовы мужчына, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з мясцовай крамы

🔻Яшчэ адзін мужчына затрыманы за пратэсты-2020. Тады ён нібыта «перакрываў рух транспарту», а яшчэ пісаў негатыўныя каментары пра прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі

🔻За ўдзел у паслявыбарчых пратэстах затрымалі кур'ерку «Яндэкс Дастаўкі». «Крамольныя» здымкі знайшлі ў ейным Google-акаўнце

🔻З траіх фігурантаў «справы Аўтуховіча» спагналі кампенсацыю «нанесенага ўрону»

Читать полностью…

Белсат

⚽️ На футбольным ЕЎРА скончыўся першы тур групавога этапу. Падсумоўваем тое, чым ён запомніўся

Магутныя немцы ды іспанцы, правал Украіны, самы хуткі гол у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы, паламаны нос Кільяна Мбапэ.

Чытайце агляд у нас на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🙏 Мы просім чытачоў дапамагчы нам зразумець, што гэта такое?

Пішыце свае меркаванні (толькі калі гэта для вас бяспечна).

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава

🔸 BYPOL распавёў, як мігрантам удаецца трапляць у Польшчу

🔸 Прапагандысты будуць легальна працаваць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/k3wlQh11UDw

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

☝️Украінскія памежнікі не хочуць выпускаць у Польшчу беларускага добраахвотніка, які ваяваў за Украіну ад пачатку поўнамаштабнай вайны

Справа ў тым, што ў Юрыя Кісялюка з пазыўным «Дызель» пратэрмінаваны пашпарт.

Чытайце падрабязнасці ў нас на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🏝На планеце з'явілася плюс адна бязвізавая краіна для беларусаў

Гэта В'етнам. Праўда, каб дабрацца туды нават без візы, давядзецца вытраціць немалыя грошы і памучыцца з перасадкамі.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️З'явілася петыцыя з заклікам да банку Santander спыніць дыскрымінацыю беларусаў

Гэты банк стаўся папулярным сярод беларусаў у Польшчы дзякуючы мінімуму дакументаў, неабходных для адкрыцця рахунку: было дастаткова пашпарта з візаю і падатковага нумару PESEL. Аднак у апошні месяц нашыя суайчыннікі сталі сутыкацца з праблемамі.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎥 Здаецца, пра Быкава напісалі і сказалі ўжо ўсё. Але аўтар стужкі «Я раскажу вам пра вайну» знайшоў новае вымярэнне гэтай унікальнай асобы

У аснову дакументальнага фільму пакладзены ўнікальны запіс вечаровай размовы Васіля Быкава і Алеся Адамовіча.

Сам Васіль Быкаў згадвае найбольш яскравыя эпізоды сваёй ваеннай біяграфіі, разважае пра той нялёгкі час ды жорсткія выпрабаванні, што выпадаюць чалавеку на вайне.

👀 Глядзіце фільм Ігара Сахарчука «Я раскажу вам пра вайну» на YouTube-канале «Белсат DOC»

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 20 чэрвеня

Пасля ўчорашняга скачку ажно на 15 капеек расейскі рубель дадаў яшчэ трохі (але гэтым разам рост зусім сціплы).

Долар вырас больш як на 1,5 капейкі, а еўра патаннеў амаль на 2 капейкі.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📍Сёння адзначаецца Сусветны дзень уцекачоў

Яшчэ пяць гадоў таму цяжка было ўявіць, што гэты дзень будзе актуальным у тым ліку для беларусаў 💁🏻‍♂️

🎥 Сабралі для вас падборку фільмаў, прысвечаных гісторыям уцекачоў з усяго свету: часам прыдуманым, але часам і цалкам рэальным. У любым выпадку – вельмі драматычным.

Читать полностью…

Белсат

🤦🏻‍♂️ Беларускія турыстычныя аўтобусы ў Грэцыі размалявалі літарамі Z

Кадрамі падзяліўся ў TikTok мужчына, які, хутчэй за ўсё, быў пасажырам альбо кіроўцам аднаго з аўтобусаў. На відэа звярнула ўвагу @euroradio.

Побач з беларускімі стаялі аўтобусы з нумарамі Польшчы ды Румыніі, іх вандалы псаваць не сталі.

Читать полностью…

Белсат

Шматдзетнай маці паабяцалі пераезд у ЗША. У выніку яна чакала 5 гадоў і страціла дачку

Дзіўная гісторыя адбылася з жыхаркай Гомля: жанчына нібыта сустрэла ў iнтэрнэце рок-музыку Мэрыліна Мэнсана, які прапанаваў пераехаць да яго. Беларуска прадала кватэру і перавяла грошы замежніку. Дзяцей яна выпісала са школы ў надзеі хуткага пераезду.

Чаканне доўжылася 5 гадоў. Увесь гэты час жанчына і 4 дзяцей жылі на здымнай кватэры ў антысанітарных умовах. У сярэдняй дачкі Дар'і было хранічнае захворванне, якое выявілі яшчэ ў 2017 годзе. А малодшая дачка Сафія пазней памерла ад цукровага дыябету. Маці не звярталася да дактароў, а спрабавала сама лячыць дзяўчынку.

Вядома, што шматдзетная сямʼя стаяла на ўліку сацслужбаў, але пасля пераезду на здымную кватэру інфармацыю пра іх ніхто не перадаваў. Нават сын, пасля таго як стаў паўналетнім, быў па-за полем зроку ваенкамату.

Цяпер у дачыненні да маці распачатая крымінальная справа.

Читать полностью…

Белсат

Як выглядае буферная зона на польска-беларуская мяжы?

Яшчэ раней там былі турысты з Беларусі, а цяпер вайскоўцы, плот і атмасфера бяспекі. Праз мігранцкі крызіс жыццё ў памежных раёнах Польшчы стала трошкі іншым.

Белсат атрымаў дазвол і прыехаў у буферную зону, якую ўвялі 13 чэрвеня. Пачытайце, як цяпер там ставяцца да беларусаў, мігрантаў і навошта ў плоце дзверы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Украінскія дроны атакавалі нафтабазу ў Расеі

Адбылося гэта ноччу на НПЗ у Адыгеі. Расейскія СПА збілі ўсе беспілотнікі, аднак абломкі ўрэзаліся ў цыстэрну, пасля чаго пачаўся пажар. Мясцовыя жыхары чулі 4-5 выбухаў.

Таксама паведамляецца пра пажары на НПЗ у Краснадарскім краі і нафтабазе ў Тамбоўскай вобласці ў праз напад дронаў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 19 чэрвеня

✔️100 гадоў таму нарадзіўся Васіль Быкаў. Прыгадваем ягоныя цытаты, актуальныя і сёння

✔️Стварылі петыцыю з заклікам да банку Santander спыніць дыскрымінацыю беларусаў

✔️На планеце з'явілася плюс адна бязвізавая краіна для беларусаў

✔️Украінскія памежнікі не хочуць выпускаць у Польшчу беларускага добраахвотніка. У яго пратэрмінаваны пашпарт

✔️На захадзе Украіны развіталіся з загінулым ваяром Палка Каліноўскага

✔️МУС хоча дазволіць бацькам самім здаваць сваіх «праблемных» дзяцей у «спецыяльныя папраўчыя ўстановы»

✔️Расейскі рубель падаражэў сёння ажно на 15 капеек. Чаму так?

Читать полностью…

Белсат

💔 Яўген Маранец

Згодна з абвінавачваннем, ён стварыў чат, у якім нібыта «заклікаў удзельнічаць у масавых беспарадках, аказваць супраціў праваахоўнікам, выкарыстоўваць у дачыненні да іх гвалт, знішчаць і шкодзіць маёмасць агульнанебяспечным чынам».

Суддзя Мікалай Доля вынес палітвязню новы прысуд: 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Читать полностью…

Белсат

🤔 Прапагандысты выбіраюць для адпачынку «занядбаны Захад»

Рым, Берлін, Парыж... І гэта далёка не ўсе гарады ☝️

Читать полностью…

Белсат

🕯Сёння на захадзе Украіны прайшло кранальнае развітанне з ваяром Палка Каліноўскага

Нядаўна ён загінуў на Харкаўшчыне.

Читать полностью…

Белсат

😍 Мастак з Валожына стварае беларускія муралы

Паглядзіце, як прыгожа!

Читать полностью…

Белсат

🔍 Чым выкліканы рэзкі рост курсу расейскага рубля?

Сёння на гандляваннях Беларускай валютна-фондавай біржы валюта РФ дадала ажно 15 капеек. Чым можна патлумачыць такое ўзмацненне?

Чытайце на сайце:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💬«Ці можа жыццё вось такога "нарадзінца зямлі беларускай" быць прыкладам для ліцэістаў? Калі вы збіраецеся будаваць дзяржаву гвалту, краіну, якая ваюе з уласнымі грамадзянамі, тады, вядома ж, так»

У сваёй аўтарскай калонцы на нашым сайце Аляксандр Кныровіч аналізуе біяграфію Фелікса Дзяржынскага, імя якога днямі афіцыйна атрымаў Ліцэй БДУ.

Кныровіч разважае, чаму можа навучыць маладых ліцэістаў жыццёвы шлях ды ўчынкі куміра ўсіх лукашэнкаўскіх сілавікоў:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️МУС займела ўжо 13-ты па ліку атрад спецназу ⬆️

✔️У BYPOL расказалі, якім менавіта чынам мігранты пракладваюць сабе нелегальныя шляхі ў Польшчу

✔️Лаўроў на наступным тыдні прыляціць у Менск

✔️Праз выказванні Лукашэнкі ў Ізраілі скасавалі канферэнцыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі

✔️Начны налёт дронаў на Украіну

✔️Пуцін сустрэўся з Кім Чон Ынам

✔️У Менску выпаў з вакна 2-гадовы хлопчык

✔️100 гадоў з дня народзінаў Васіля Быкава

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🔹Енс Стольтэнбэрг пакіне пасаду генсека NATO. Яго заменіць цяперашні прэм'ер Нідэрландаў

Кандыдатура яшчэ не зацверджаная, аднак яна выглядае найбольш верагоднаю. Стольтэнбэрг жа складзе з сябе паўнамоцтвы гэтай восенню.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал