14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Украінскія сілы атакавалі порт у Краснадарскім краі і НПЗ у Самарскай вобласьці
Гэта адбылося ў ноч на 5 сьнежня. Як паведаміла расейскае агенцтва «Інтэрфакс», у порце горада Цямрук Краснадарскага краю загарэліся «элемэнты портавай інфраструктуры». Пэрсанал пасьпелі эвакуаваць. Пажар тушаць 32 спэцыялісты пры дапамозе 8 адзінак тэхнікі.
У той жа час у Міністэрстве абароны Расеі сьцьвярджаюць, што ў ноч на 5 сьнежня над Краснадарскім краем зьбілі адзін украінскі дрон.
У Самарскай вобласьці ў чарговы раз аб’ектам украінскай атакі стаў Сызранскі нафтаперапрацоўчы завод. Маштабы пацэльваньня пакуль не ўдакладняюць. Паводле Мінабароны Расеі, над гэтым рэгіёнам нібыта «перахапілі і зьбілі» 9 украінскіх дронаў. Над вобласьцю ўводзілі абмежаваньні ў выкарыстаньні паветранай прасторы.
На фота: пацэльваньне па порце. Крыніца — Telegram-канал украінскага журналіста Андрэя Цапліенкі
Асноўнае за 4 сьнежня
• 30 грамаў гарбаты, 150 грамаў солі: Як беларусы жывуць «за рысай беднасьці»
• Начаваў у машыне, шукаў працу. Як жыў беларус, які памёр праз паўгоду пасьля перасадкі сэрца ў Польшчы
• Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі, — экспэрт Фінскага інстытуту Рыгор Ніжнікаў
• У Беларусі новая хваля па выманьваньні грошай у пэнсіянэраў. Сьледчыя распавялі, як гэта робіцца
• Беларусь саступіла першае месца сярод даўжнікоў Расеі, але сума доўгу мала зьмянілася
• Хроніка перасьледу 4 сьнежня: прысуд прадпрымальніку, новыя забароны на прафэсію за «экстрэмізм»
• У Варшаве беларусу не аформілі Tax Free: крама палічыла PlayStation тэхнікай падвойнага прызначэньня. А гэта законна?
• Міністэрства прамысловасьці зьняпраўдзіла інфармацыю пра зьяўленьне ў Беларусі аўтамабільнай маркі Zubr
• У Празе футбольнага фаната судзяць за замах на забойства беларуса
• Чэская пошта спыніла прыём адпраўленьняў у Беларусь
• Генэральная пракуратура перадала ў суд крымінальную справу на дзевяць службовых асобаў «Белшыны»
• Каардынацыйная рада прызначыла дату новых выбараў
• «Мы пазбаўлялі немцаў ад фашызму, дзікі парадокс — самі застаёмся ў тым жа лайне». Апублікавалі трэцюю частку ўспамінаў Рыгора Бярозкіна
• Расея забараніла прадукцыю з малой радзімы Лукашэнкі
• Расьсьледнікі БРЦ расказалі пра бізнэсоўца зь Беларусі, які стаў «баронам расейскіх дронаў»
• Ураджэнец Мазыра стане наступным кіраўніком ізраільскай выведкі Масад
Каардынацыйная рада прызначыла дату новых выбараў
https://smarturl.click/oVnjM
У папярэдніх выбарах у КР прынялі ўдзел 6723 чалавекі.
Каардынацыйная рада 3-га скліканьня прызначыла дату выбараў у Каардынацыйную раду наступнага, 4-га скліканьня.
Выбары адбудуцца цягам трэцяга тыдня траўня 2026 году.
Дэталёвае палажэньне аб выбарах маюць апублікаваць, калі ўнясуць у яго зьмены. Каардынацыйная рада падкрэсьлівае, што імкнецца да адкрытага і празрыстага выбарчага працэсу і будзе інфармаваць пра ход выбарчай кампаніі.
ℹ️ Выбары ў 3-е скліканьне Каардынацыйнай рады адбываліся з 25 па 27 траўня 2024 году онлайн з дапамогай праграмы шыфраваньня зьвестак. У галасаваньні прынялі ўдзел 6723 чалавекі.
«Мы пазбаўлялі немцаў ад фашызму, дзікі парадокс — самі застаёмся ў тым жа лайне». Апублікавалі трэцюю частку ўспамінаў Рыгора Бярозкіна
https://smarturl.click/JnydL
Рыгор Бярозкін — адзін з найлепшых крытыкаў і літаратуразнаўцаў Беларусі. «Ня дай прапасьці майму жыцьцю» — гэта ўспаміны пра падзеі 1920–1949 гадоў: арышты, высылкі, рэпрэсіі.
У 1979 годзе Бярозкін надыктаваў іх маскоўскаму літаратуразнаўцу Ісаку Крамаву. Нядаўна іх расшыфравала Маруся Шанаурына, якая працуе з архіўнымі матэрыяламі.
Рыгора Бярозкіна арыштавалі ў красавіку 1941 году, абвінавацілі ў антысавецкай агітацыі і прапагандзе. 26 чэрвеня 1941 году ён уцёк з калёны зьняволеных.
Ваяваў да канца вайны, быў паранены, атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасьля вайны быў карэспандэнтам газэты «Советское слово» ў Нямеччыне. Яго паўторна арыштавалі ў 1949-м і прысудзілі 10 гадоў лягераў.
Менавіта пра час пасьля вайны і паўторны арышт — трэцяя частка ўспамінаў.
Уступіў у сілу прысуд фігурантам справы сэрвісу «Пісьмо.бел» за «экстрэмізм»
https://smarturl.click/B4gMQ
Сэрвіс «Пісьмо.бел» спрашчаў перапіску. Людзі дасылалі ў яго тэкст і фота ў электронным выглядзе, а «Пісьмо.бел» раздрукоўваў іх і адпраўляў на пазначаны адрас.
Ім карысталіся для ліставаньня зь зьняволенымі, прычым палітычных сярод іх была толькі дзясятая частка.
Сілавікі ж патрактавалі раздрукоўку адрасаваных палітвязьням лістоў як «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» з мэтай «рэабілітацыі зьмешчаных у пэнітэнцыярныя ўстановы асобаў у вачах грамадзкасьці, ухваленьне і заахвочваньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
У выніку трох чалавек асудзілі за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» (арт.361¹).
Паўла Карацюхіна — на 3 гады і 6 месяцаў,
Аляксандра Лыкшына — на 3 гады і 7 месяцаў,
Аляксандра Мазура — на 3 гады і 6 месяцаў.
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду не задаволіла іхныя апэляцыі — такім чынам вырак уступіў у сілу, паведаміла сёньня Генпракуратура.
Начаваў у машыне, шукаў працу. Як жыў беларус, які памёр праз паўгоду пасьля перасадкі сэрца ў Польшчы
https://smarturl.click/0BbjW
Свабода пагаварыла з людзьмі, якія камунікавалі з Ільлём Жалезьняковым у ягоныя апошнія месяцы.
Людзі, якія ведалі Ільлю, апісваюць яго як добрага і сьветлага чалавека, які любіў сваю дачку.
Ён часам злаваўся на спробы яго падтрымаць, не заўжды хацеў прасіць пра дапамогу, хаця, імаверна, патрабаваў яе.
Калі ўсё ж ён зьвяртаўся ў розныя арганізацыі і фонды па дапамогу з жытлом і лекамі, то збольшага сутыкаўся з адмовамі.
Пасьля выпіскі са шпіталя ў красавіку, Ільлю не было, куды пайсьці. У яго амаль не было грошай на жыцьцё.
У Ільлі скончыўся беларускі пашпарт і дазвол на жыхарства ў Польшчы. Ён падаўся на міжнародную абарону. Рашэньня не дачакаўся.
Літва працягнула закрыцьцё паветранай прасторы каля мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/E1yXg
Закрыцьцё паветранай прасторы Літвы на мяжы зь Беларусьсю падоўжанае да лютага наступнага году. Раней плянавалася, што такія абмежаваньні працягнуцца да сьнежня, паведаміла BNS.
Як раней заяўляла Міністэрства абароны Літвы, частка паветранай прасторы на мяжы закрытая ў сувязі з патэнцыйнымі пагрозамі, асабліва праз рызыку для цывільнай авіяцыі, якая ўзьнікае ў выніку парушэньня паветранай прасторы бесьпілётнікамі.
Тым часам Віленскі аэрапорт увечары 3 сьнежня і ў ноч на 4 сьнежня закрываўся тройчы
Шторазу — праз навігацыйныя знакі, характэрныя для паветраных балёнаў, паблізу лётнішча.
3 сьнежня ў МЗС Літвы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі і ўручылі яму ноту пратэсту.
У Беларусі махляры выйшлі на новы ўзровень: ня толькі забіраюць грошы ў ахвяр, але і робяць так, каб яны на іх працавалі
https://smarturl.click/Gg7gD
Ашуканцы выманьваюць у сваіх ахвяраў грошы, а потым яшчэ і бяруць іх да сябе ў кур’еры. Пра новы паварот у дзейнасьці махляроў апавялі сьледчыя.
47-гадовая навапалачанка аднойчы паверыла ашуканцам, якія выдалі сябе за юрыстаў, узяла крэдыт на больш як 10 тысяч даляраў і перавяла іх махлярам. Калі празь некалькі дзён махляр прапанаваў ёй «забіраць грошы ў людзей і адвозіць у кантору ў Маскву», яна пагадзілася.
Адным з заданьняў было забраць у гамяльчанкі ўсе ашчаджэньні сям’і, якія ў яе выманілі махляры — каля 50 тысяч даляраў.
І гэта не адна такая гісторыя. 54-гадовая мянчанка, якую падманулі махляры, таксама згадзілася быць іхнай кур’еркай.
Гэтак яна забрала ў 75-гадовай жанчыны два пярсьцёнкі, ланцужок і 5 тысяч рублёў — усё каштоўнае, што ў той было.
Жанчыну затрымалі. Махляры працягваюць ашукваць.
✉️ Чэская пошта спыніла прыём адпраўленьняў у Беларусь
https://smarturl.click/ggmga
Ад 1 сьнежня пошта Чэхіі спыніла прыём адпраўленьняў у Беларусь.Такая інфармацыя ёсьць на афіцыйным сайце гэтай установы.
Таксама ў суполцы беларусаў Чэхіі зьявіўся наступны допіс:
«Учора зайшла на пошту адправіць у РБ паштоўку да Новага Году. Паштоўку не ўзялі, сказалі, што ім прыйшоў новы ўказ не адпраўляць лісты ў РБ, кампутар таксама не пусьціў — краіна Беларусь заблякаваная».
🇮🇱 Ураджэнец Мазыра стане наступным кіраўніком ізраільскай выведкі Масад
https://smarturl.click/XDmDZ
Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу прызначыў вайсковага сакратара Рамана Гофмана наступным кіраўніком спэцслужбы. Генэрал-маёр Раман Гофман павінен заступіць на пасаду ў чэрвені 2026 году.
Раман Гофман — ураджэнец беларускага Мазыра, прыехаў у Ізраіль у 1990 годзе ў 14-гадовым узросьце. Пасьля тэрміновай службы вырашыў працягваць вайсковую карʼеру. Браў удзел у некалькіх антытэрарыстычных апэрацыях. У кастрычніку 2023 году падчас уварваньня баевікоў ХАМАС на тэрыторыю Ізраілю Гофман атрымаў цяжкае раненьне і перанёс некалькі апэрацый.
Дэлегацыя Беларусі прагаласавала супраць рэзалюцыі ААН за вяртаньне выкрадзеных Расеяй украінскіх дзяцей
https://smarturl.click/ggmp4
Генэральная Асамблея ААН прыняла неабавязковую рэзалюцыю, у якой заклікала да неадкладнага і безумоўнага вяртаньня ўкраінскіх дзяцей, «гвалтоўна перавезеных» у Расею.
91 дзяржава прагаласавала «за», 12 — «супраць», 57 дзяржаваў устрымаліся. Беларусь была сярод дзяржаваў, якія галасавалі супраць.
Памёр Ільля Жалезьнякоў — беларус, якому ў Польшчы перасадзілі донарскае сэрца
https://smarturl.click/lAR51
Пра сьмерць 35-гадовага Ільлі Жалезьнякова паведаміла @euroradio, якое наведвала беларуса ў шпіталі.
Перад тым паўтара года Ільля фактычна пражыў у лякарні. У сакавіку 2025 году яму зрабілі перасадку.
Міністэрства прамысловасьці зьняпраўдзіла інфармацыю пра зьяўленьне ў Беларусі аўтамабільнай маркі Zubr
https://smarturl.click/L3yYA
Пакуль няясна, ці гэта махлярская інфармацыя, ці наступствы ўзлому, ці нешта яшчэ. Але ў ведамстве настойваюць: запушчаная ў грамадзтва інфармацыя пра новыя аўтамабілі не адпавядае рэчаіснасьці.
Самалёт з 412 пасажырамі на борце загарэўся адразу пасьля вылету з маскоўскага аэрапорту
https://smarturl.click/B4g6g
Пасажырскі «Боінг-777» кампаніі Redwings, які выконваў рэйс «Масква — Пхукет», загарэўся ў небе недалёка ад сталіцы Расеі. Загарэўся рухавік.
🛩 Віленскі аэрапорт увечары 3 сьнежня і ў ноч на 4 сьнежня закрываўся тройчы
https://smarturl.click/nV3yb
Паводле папярэдніх ацэнак аэрапорту, гэтыя абмежаваньні паветранай прасторы закранулі 27 рэйсаў і 3134 пасажыраў. З гэтых рэйсаў 5 былі перанакіраваныя ў аэрапорт Коўны, адкуль пасажыраў адвезьлі назад у Вільню аўтобусамі, 17 рэйсаў былі затрыманыя, а 5 рэйсаў скасаваныя.
Ужо сёньня: Гадавіна Будапэшцкага мэмарандуму і пачатку Ўсебеларускага зьезду, дзень народзінаў Алеся Разанава
https://smarturl.click/MGBJ3
📅 5 сьнежня
1517 — Францішак Скарына выдаў у Празе «Кнігу Ісуса Сірахава».
1917 — у Менску пачаўся Першы Ўсебеларускі зьезд, які абвясьціў права беларусаў на незалежнасьць і самавызначэньне. Празь некалькі дзён ён быў разагнаны бальшавікамі. Будынак, дзе адбываўся кангрэс, — цяпер Купалаўскі тэатар.
1936 — у СССР прынятая сталінская канстытуцыя.
1965 — Мітынг галоснасьці на Пушкінскай плошчы ў Маскве — першая адкрытая акцыя савецкіх дысыдэнтаў.
1994 — падпісаны Будапэшцкі мэмарандум: Вялікабрытанія, ЗША і Расея гарантавалі бясьпеку і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі, Казахстану і Ўкраіны.
🌱 Нарадзіліся: Юзаф Пілсудскі, Мікола Равенскі, Ўолт Дыснэй, Ганна Абуховіч, Алесь Разанаў (на фота).
🕯 У памяці: Вольфганг Амадэй Моцарт, Аляксандар Дзюма-бацька, Уладзіслаў Рэймант, Клёд Манэ, Аляксандар Ісачоў, Мікалай Ігнатовіч, Нэльсан Мандэла.
Калі быў асуджаны як экстрэміст — ня зможаш займацца аўдытам
https://smarturl.click/B4gMQ
Адпаведная пастанова ўраду ўступіла ў сілу 4 сьнежня.
Раней абмежаваньне тычылася прысудаў за махлярства, крадзеж, прысабечваньне і растрату маёмасьці, ухіленьне ад выплаты падаткаў, скупку крадзенага, наўмыснае банкруцтва, разгалашэньне сакрэтаў і таямніц.
Цяпер да гэтага пераліку злачынстваў урад дадаў яшчэ 12 артыкулаў КК уключна з дыскрэдытацыяй Беларусі, фінансаваньнем экстрэмісткай дзейнасьці ды іншымі, якія праваабаронцы лічаць палітычнымі.
Акрамя таго, будучыя аўдытары павінныя мець даведку пра тое, што не былі асуджаныя паводле пэўных адміністрацыйных артыкулаў.
У ліпені ўлады забаранілі былым палітвязьням займацца пэдагагічнай дзейнасьцю.
Лукашэнкі ізноў апынуліся ў Амане. Без заезду ў Менск. Навошта?
Там у іх пройдзе «шэраг непублічных сустрэчаў». Бо тое, што адбываецца ў сямʼі, павінна, відаць, і заставацца ў сямʼі.
Гэта ўсё працягваецца ўжо больш за тыдзень. Сямейнае турнэ Лукашэнкі па дыктатурах, якое сам ён падае як вялікі дыпляматычны прарыў.
Поўную вэрсію разбору палётаў Лукашэнак глядзіце на YouTube.
Расьсьледнікі БРЦ расказалі пра бізнэсоўца зь Беларусі, якога назвалі «баронам расейскіх дронаў»
https://smarturl.click/13owy
$1,12 мільярда — столькі за два папярэднія гады атрымала ягоная фірма па кантрактах з расейскімі вайсковымі арганізацыямі, піша Беларускі расьсьледніцкі цэнтар.
Гомельскі завод посуду «Сантэкс» — адно з прадпрыемстваў, якімі валодае Павел Нікіцін, які нарадзіўся ў Менску і пераехаў у Расею ў 2000-х.
Акрамя посуду «Сантэкс» прадаваў бесьпілётнікі «Піянэр», а ў мытных дакумэнтах журналісты БРЦ знайшлі рээкспарт дронаў кітайскай фірмы DJI.
У 2022 і 2023 гадах «Сантэкс» прадаў у Расею 309 дронаў агульным коштам каля $2 млн.
Расейская кампанія Нікіціна «Рустакт» мае рэпутацыю аднаго з галоўных вытворцаў баявых дронаў для арміі Расеі, піша БРЦ.
У Варшаве беларусу не аформілі Tax Free: крама палічыла PlayStation тэхнікай падвойнага прызначэньня. А гэта законна?
https://smarturl.click/DYgXv
У пачатку лістапада грамадзяніну Беларусі ў краме MediaMarkt у Варшаве адмовілі ў афармленьні дакумэнтаў Tax Free пры набыцьці гульнявой прыстаўкі PlayStation. Супрацоўнікі крамы патлумачылі, што «санкцыі Эўразьвязу не дазваляюць выдаваць форму грамадзянам Беларусі».
Мы праверылі, ці так гэта.
Беларускае слова 2025 году — мяжа
https://smarturl.click/Qbedw
„Беларускае слова году“ вызначаецца 12-ы раз. Пачатковы сьпіс вылучаюць журналісты Радыё Свабода, экспэрты, галасуюць чытачы сацыяльных сетак.
Сёлета наперадзе слова мяжа.
Мяжа можа быць і знакам айчыны, і злучвом з добрым суседам, але можа быць і сымбалем ізаляцыі.
2️⃣ На другім месцы слова вызваленьне — станоўчае, а ў фінальнай васьмёрцы яшчэ два словы, на жаль, нэгатыўныя, — экспатрыяцыя і выправаджэньне.
3️⃣ Трэцяе месца ў слова талака; цяпер гэта — дапамога беларусаў тым , каму яна найбольш патрэбная.
Рэальнасьць вярнула ва ўжытак словы балён ‘надзіманая сфэра’ і ўгода (=зьдзелка).
Расея забараніла прадукцыю з малой радзімы Лукашэнкі
https://smarturl.click/oVnVM
«Россельхознадзор» увёў абмежаванні на пастаўкі мясной прадукцыі з каўбаснага цэху ў Александрыі — на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі. Падчас візыту на прадпрыемства летась Лукашэнка заявіў, што ў яго былі ўкладзены «немалыя рэсурсы» — амаль Br 40 млн.
У чорны сьпіс таксама трапіў «Гомельскі мясакамбінат».
У прадукцыі гэтых прадпрыемстваў спецыялісты «Россельхознадзора» нібыта выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі, прычым ня раз.
Беларусь саступіла першае месца сярод тых, хто вінны Расеі
https://smarturl.click/j7Q7b
Шмат гадоў Беларусь была першай у сьпісе краін, якія маюць самы вялікі доўг перад Расеяй. Цяпер яе абышоў… Банглядэш!
Пры гэтым сума беларускай запазычанасьці зьнізілася ўсяго на 1,6% — да $7,62 млрд, перадае РБК з спасылкай на Сусьветны банк.
Разьвіцьцё беларускай эканомікі і энэргетыкі за 31 год кіраваньня Лукашэнкі адметнае вялікімі даўгамі перад Расеяй, якія ніколі не зьнікалі.
Для будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне, Беларусь брала ў Расеі крэдыт на суму $10 мільярдаў.
Банглядэш таксама ў асноўным вінны грошы за крэдыт на будаўніцтва сваёй АЭС.
Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі, — экспэрт Фінскага інстытуту Рыгор Ніжнікаў
https://smarturl.click/kZVZX
Былы палітвязень і апазыцыйны блогер Сяргей Ціханоўскі некалькі разоў агучыў у зваротах да заходніх палітыкаў ідэю «фінскага шляху» для Беларусі — «нэўтральнай, але самастойнай». Экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў у інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чаму большасьць фінаў нэгатыўна ставяцца да тэрміну «фінляндызацыя».
💬 «Фінляндызацыя» — гэта абмежаваньне сувэрэнітэту, на якое фіны добраахвотна ніколі не пагадзіліся б.
💬 Калі нехта жадае стаць «мостам», то яны апынуцца пад мостам без краіны, бяз хаты й безь нічога.
💬 Беларусы ўжо ў вайне, яны ўжо аб’ект расейскага імпэрскага праекту супраць незалежных краінаў
💬 Беларусь можа стаць цэнтрам наступнага выбуху.
Генэральная пракуратура перадала ў суд крымінальную справу на дзевяць службовых асобаў «Белшыны»
https://smarturl.click/VRzRg
У паведамленьні не гаворыцца, кіраўнікі якіх прадпрыемстваў праходзяць у справе, але вытворца шынаў у Беларусі толькі адзін — бабруйская «Белшына». І менавіта яе генэральны дырэктар Андрэй Бунакоў у 2022 годзе быў зьняты з пасады за кантракт на пастаўку ў Расею партыі буйнагабарытных шынаў па заніжанай і нявыгаднай для прадпрыемства цане.
30 грамаў гарбаты, 150 грамаў солі: Што можа дазволіць сабе беларус, які жыве ў Беларусі «за рысай беднасьці»
https://smarturl.click/E1yez
«Пад’есьці самых танных прадуктаў, аплаціць кватэру — і больш нічога няма». У Беларусі як мінімум 300 тысяч чалавек жывуць за так званай рысай беднасьці. Расказваем пра іхнае жыцьцё падрабязьней.
У Празе судзяць футбольнага фаната за замах на забойства беларуса
https://smarturl.click/e0z5Y
3 сьнежня гарадзкі суд у Празе пачаў разглядаць справу 40-гадовага грамадзяніна Чэхіі Пэтра Зэманэка (Petr Zemánek). Яму пагражае да 20 гадоў турмы па абвінавачаньні ў замаху на забойства з нацыянальным матывам.
Раней Зэманэк быў актыўным прыхільнікам праскай «Спарты». Паводле вэрсіі сьледзтва, Зэманэк тады п’яным ішоў па вуліцы, калі ўбачыў каля прадуктовай крамы двух мужчын — украінца і беларуса, якія размаўлялі па-расейску. Абвінавачаны палічыў, што гэта ўкраінская мова і пачаў абражаць незнаёмцаў, плюнуўшы ў аднаго зь іх.
Далей сварка працягнулася, і чэх знайшоў прыяцеляў на чыгуначным пэроне, дзе, як мяркуецца, адбылося злачынства.
«Грамадзтва ня прыме ўступленьне Беларусі ў NATO», — Рыгор Астапеня
https://smarturl.click/20dqD
Нэўтральны шлях для Беларусі падтрымлівае вялікая частка жыхароў краіны, а вось у NATO большасьць беларусаў сябе ня бачыць ні пры якіх умовах.
Пра вынікі апошняга апытаньня наконт выбару беларусаў паміж вайскова-палітычнымі саюзамі і нэўтралітэтам расказаў у эфіры «ПіКа Свабоды» кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
Лукашэнка з Альжыру зноў накіраваўся ў Аман, не заяжджаючы ў Менск
https://smarturl.click/kZVjR
Там у яго «у бліжэйшыя дні заплянаваны шэраг непублічных сустрэч для абмеркаваньня ў практычнай плоскасьці найважнейшых праектаў з комплексу двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Амана».
Ужо сёньня. 86 гадоў таму Беласток стаў абласным цэнтрам БССР
https://smarturl.click/Y3gme
📅 4 сьнежня
1665 — пачаў дзейнічаць Берасьцейскі манэтны двор.
1926 — другое ўзбуйненьне БССР: далучаныя Гомельскі і Рэчыцкі паветы.
1939 — пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР была створаная Беластоцкая вобласьць з цэнтрам у Беластоку (сёньня — Польшча).
1989 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла канвэнцыю супраць наймітаў.
1989 — у Маскве кіраўнікі краін Варшаўскага дагавору асудзілі ўвод войскаў у Чэхаславаччыну ў 1968 годзе.
🌱 Нарадзіліся: Каміла Марцінкевіч, Райнэр Марыя Рыльке, Франсіска Франка, Лазар Гінзбург (Лазар Лагін).
🕯 У памяці: Амар Хаям, Томас Гобс, Вера Харужая, Мікалай Аладаў, Франціш Бартуль.