nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай

У асартыменце маркетплэйса былі ідэалагічна не адпаведныя вокладкі на беларускія пашпарты, аўтамабільныя налепкі і іншыя прадметы.

https://nashaniva.com/372505

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372505

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп заявіў, што Зяленскі не павінен наносіць удары па Маскве, а дальнабойных ракет Украіне ён не дасць

Трамп падкрэсліў, што ён не падтрымлівае ніводзін з бакоў у вайне — ён «на баку чалавечнасці» і хоча спыніць смерці тысяч людзей.

https://nashaniva.com/372519

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372519

Читать полностью…

Наша Ніва

Лявончык: Дзіўна патрабаваць стопрацэнтнай устойлівасці сістэм ад тых, хто вучыўся на каленцы

Кіраўнік фонду «Байхэлп» Аляксей Лявончык у фэйсбуку вельмі рэзка адрэагаваў на публікацыю @euroradio, у якой расказвалася, з-за якіх праблем з бяспекай з ягонага фонду адбылася ўцечка даных.

https://nashaniva.com/372516

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372516

Читать полностью…

Наша Ніва

Белы дом прызнаў, што Трамп пытаўся ў Зяленскага пра магчымасць «ударыць па Маскве»

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт заявіла, што паведамленні СМІ пра апошнюю размову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Уладзіміра Зяленскага адносна патэнцыйнага «ўдару па Маскве» былі вырваныя з кантэксту.

https://nashaniva.com/372508

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372508

Читать полностью…

Наша Ніва

«Такая праца дыскрэдытуе бязвізавы рэжым». Беларусы сцвярджаюць, што праца беларускіх мытнікаў ганебная для краіны

Беларусы ўсё часцей скардзяцца на жахліва марудную працу беларускіх мытнікаў на мяжы, асабліва ў пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой. У нядзелю, 13 ліпеня, сітуацыя там была настолькі дрэнная, што многія стаялі ў чарзе больш за суткі. Паводле людзей, прапускная здольнасць была толькі 25—30% ад нармальнай, піша @BGazeta.

https://nashaniva.com/372509

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372509

Читать полностью…

Наша Ніва

Грыбнікі запісваюць відэа, як проста ў лесе ядуць «чортавы яйкі»

Беларускія грыбнікі ў ліпені пачалі масава выкладаць у інтэрнэт відэа, на якіх яны збіраюць і ядуць грыб пад назвай вясёлка звычайная, таксама вядомы як «чортава яйка». У некаторых роліках людзі ўжываюць гэты грыб сырым — проста ў лесе, толькі злёгку ачысціўшы ад смецця.

https://nashaniva.com/372499

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372499

Читать полностью…

Наша Ніва

Інфармацыю знайшлі на камп'ютары чалавека з Беларусі. Стала вядома, што за праблема з бяспекай была ў «Байхэлп»

Ініцыятыва «Байхэлп» ведала пра затрыманне ў Беларусі летам 2024 года свайго валанцёра, які валодаў адчувальнай інфармацыяй, але не папярэдзіла пра гэта ні атрымальнікаў дапамогі, ні сваіх валанцёраў, ні іншых членаў Міжнароднага гуманітарнага фонду (МГФ), у які ўваходзіць шэраг праваабарончых арганізацый і фондаў, піша @euroradio

https://nashaniva.com/372503

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372503

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Нягледзячы на няспынныя спробы прарасійскіх сіл выкрасліць перыяд ВКЛ з беларускага наратыву, менавіта яго лічыць пачаткам беларускай дзяржаўнасці найбольшая доля беларусаў. І чым маладзейшае пакаленне, тым гэта адбываецца найчасцей. Перыяд Расійскай Імперыі пачаткам беларускай дзяржаўнасці не лічыць амаль ніхто.

https://nashaniva.com/372457

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372457

Читать полностью…

Наша Ніва

Найстарэйшы ў свеце марафонец загінуў у ДТЗ у 114 гадоў

114-гадовы Фауджа Сінгх трапіў пад аўтамабіль у сваёй роднай вёсцы Біяс Піндэ, што ў штаце Пенджаб. Трагічны выпадак адбыўся, калі мужчына пераходзіў дарогу недалёка ад дому.

https://nashaniva.com/372485

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372485

Читать полностью…

Наша Ніва

Чыноўнікі расказалі, як змагаюцца з падтапленнямі ў Мінску

Адзін з найбуйнейшых праектаў — будаўніцтва ліўневага калектара «Яркава», які павінен забяспечыць адвод вады з тэрыторыі Фрунзенскага раёна.

https://nashaniva.com/372479

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372479

Читать полностью…

Наша Ніва

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі не было на цырымоніі 3 ліпеня, не даехаў ён і да Александрыі. А пра юбілей Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, які святкаваўся днямі, на ўсіх тэлеканалах расказваў памочнік Дзмітрыя Лукашэнкі, а не ён сам.

https://nashaniva.com/372449

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372449

Читать полностью…

Наша Ніва

«Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта больш не выходзяць на ютубе

У маі любімая многімі перадача пра беларускія мясціны і пра любоў да беларускай гісторыі вярнулася на ютуб праз некалькі гадоў перапынку. Але, на жаль, ненадоўга.

https://nashaniva.com/372460

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372460

Читать полностью…

Наша Ніва

У вёсцы на Брэстчыне адкрылі ларок самаабслугоўвання без прадаўца

«Гэта трэба настолькі давяраць людзям».

https://nashaniva.com/372464

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372464

Читать полностью…

Наша Ніва

«Маленькая паслуга беларускім уладам». Дэпутаты «Альтэрнатыва для Германіі» зрабілі запыт свайму ўраду пра фінансаванне BYSOL і беларускіх палітвязняў

Іх партыец Ёрга Дорнау трапіў у скандал у Беларусі — ён мае тут гаспадарку па вырошчванню цыбулі, дзе выкарыстоўваюць працу палітвязняў. 

https://nashaniva.com/372458

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372458

Читать полностью…

Наша Ніва

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Рыбная кампанія малодшай дачкі экс-кіраўнічкі Нацбанка Надзеі Ермаковай зарабляе мільёны рублёў на пастаўках рыбы ў лякарні, калоніі, СІЗА і вайсковыя часткі, піша @buroBY.

https://nashaniva.com/372455

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372455

Читать полностью…

Наша Ніва

У Польшчы знік беларус

Паліцыя горада Эльбланг, што на поўначы Польшчы, выдала абвестку пра пошук грамадзяніна Беларусі Уладзіслава Маслоўскага, паведамляе @belsat.

https://nashaniva.com/372512

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372512

Читать полностью…

Наша Ніва

Віленскую кнігарню з беларускімі кнігамі ў Зарэччы затапіла падчас залевы

Кнігарню The Bookest World у віленскім раёне Зарэчча (Ужупіс) затапіла падчас залевы, якая абрынулася на сталіцу Літвы ўчора. Незалежная крама, дзе прадавалі ў тым ліку шмат кніг на беларускай, украінскай і рускай мовах, часова спыніла сваю працу.

https://nashaniva.com/372515

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372515

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 15 ліпеня

На Мінск зноў абрынулася трапічная залева, у Лошыцы машыны паплылі

Інфармацыю знайшлі на камп'ютары чалавека з Беларусі. Стала вядома, што за праблема з бяспекай была ў «Байхэлп»

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую

«Падарожжы дылетанта» Юрыя Жыгамонта больш не выходзяць на ютубе

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

«Напрамак сусветнага ўзроўню». Курорт у Паўночнай Карэі будавалі, каб адкрыць КНДР свету, але пакуль і расіяне не хочуць ехаць

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС

«Такая праца дыскрэдытуе бязвізавы рэжым». Беларусы сцвярджаюць, што праца беларускіх мытнікаў ганебная для краіны

Читать полностью…

Наша Ніва

Гэтых прафесій не заменіць штучны інтэлект. Беларусы могуць лёгка атрымаць такую адукацыю ў Еўропе

Якія прафесіі не страцяць актуальнасці праз штучны інтэлект і якія перспектывы дае еўрапейскі дыплом, расказалі «Нашай Ніве» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

https://nashaniva.com/372510

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372510

* на правах рэкламы

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Дзіўныя навіны пра сына Лукашэнкі: падрабязнасці / Загінулі пяцёра беларусаў: што здарылася

Знік адзін з сыноў Лукашэнкі: што вядома? Падпісаны новы закон, неўзабаве з’явіцца яшчэ адзін: за што ўзяліся ўлады Беларусі? Каму дзякуе Аляксандр Лукашэнка за навучанне яго малодшага сына Мікалая? Дэмарш беларускіх чыноўнікаў: новы падман. Рэакцыя на Ціханоўскага ці сапраўдныя затрыманні: загадкавая пастаноўка ад сілавікоў Лукашэнкі. Страшная праца: што прапануюць беларусам? Перамога Гігіна і Азаронка: у чым справа? Кранальная гісторыя са Шчучына. Тры аднолькавыя трагедыі за тыдзень у Гомельскай вобласці.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=TVGsv90DW-Y

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў рэспубліканцам у Кангрэсе адкласці разгляд законапраекта аб так званых «пякельных санкцыях» супраць Расіі. Пра гэта паведамляе Time са спасылкай на крыніцу, блізкую да кіраўніцтва Сената.

https://nashaniva.com/372495

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372495

Читать полностью…

Наша Ніва

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую

Блогер Аляксандр Івулін расказаў, як пазнаёміўся са сваёй дзяўчынай.

https://nashaniva.com/372498

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372498

Читать полностью…

Наша Ніва

У Магілёве ўраган знёс з балкона норкавае футра, якое знайшлося за тры кіламетры ад дома

Дарагая рэч, з якой гаспадыня ўжо развіталася, знайшлася амаль праз тыдзень.

https://nashaniva.com/372496

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372496

Читать полностью…

Наша Ніва

Нешта загарэлася на заводзе «Керамін»

Туды паехалі падраздзяленні МНС.

https://nashaniva.com/372492

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372492

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску адключыліся святлафоры на некаторых скрыжаваннях

У сталіцы здарылася моцная залева.

https://nashaniva.com/372477

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372477

Читать полностью…

Наша Ніва

Уплыў Меланіі Трамп на мужа быў недаацэнены. Украіна атрымала нечаканага саюзніка ў яе асобе

Дзяцінства першай лэдзі ў былой Югаславіі і спачуванне да цяжкага становішча Украіны, магчыма, паўплывалі на рашэнне прэзідэнта ЗША даць ракеты «Пэтрыёт».

https://nashaniva.com/372470

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372470

Читать полностью…

Наша Ніва

На Мінск зноў абрынулася трапічная залева

Відэа з вуліцы Гашкевіча, што ў Лошыцы, а таксама з Пятага Веласіпеднага завулка апублікаваў @koko_by.

https://nashaniva.com/372466

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372466

Читать полностью…

Наша Ніва

У Валагодскай вобласці РФ мост абрынуўся пад вернікамі проста падчас хрэснага ходу

Вернікі ішлі пад бой званоў, калі раптам канструкцыя не вытрымала.

https://nashaniva.com/372452

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372452

Читать полностью…

Наша Ніва

Ryanair і Finnair прызналі найгоршымі авіякампаніямі Еўропы

З’явіўся рэйтынг найбуйнейшых авіякампаній Еўропы паводле якасці абслугоўвання, пунктуальнасці і хуткасці выплат кампенсацый. Ëн аказаўся нечаканым.

https://nashaniva.com/372456

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372456

Читать полностью…

Наша Ніва

«VIP-кліентка» КДБ. Гісторыя шведскай беларускі, якую арыштавалі на радзіме і вызвалілі разам з Ціханоўскім

Беларуска Галіна Краснянская, якая больш за 20 гадоў жыве ў Швецыі, увесну 2023 года прыехала наведаць бацькоў і трапіла на пяць гадоў за краты — «за фінансаванне ўзброенага фармавання ва Украіне». Пра яе расказвае @radiosvaboda.


https://nashaniva.com/372451

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372451

Читать полностью…
Подписаться на канал