nashaniva | Неотсортированное

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Подписаться на канал

Наша Ніва

«Я ўжо развітвалася з мужам, баялася больш не пабачыцца». У беларускі ў 26 гадоў здарыўся інсульт

«Людзі жывуць і не разумеюць, наколькі яны багатыя і шчаслівыя».

https://nashaniva.com/372178

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372178

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда

Інфармацыя пра падбіты беларускі самалёт разышлася па некалькіх тэлеграм-каналах. Так, у канале расійскага апазіцыянера Аляксандра Няўзорава з'явілася паведамленне, што нібыта расійская СПА памылкова адкрыла агонь па беларускім рэйсе AFL1845, бо самалёт прынялі за ўкраінскі дрон.

https://nashaniva.com/372173

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372173

Читать полностью…

Наша Ніва

Уладзімір Някляеў расказаў, як на яго бацьку пісалі даносы і аднойчы арыштавалі

Пісьменнік у сваім фэйсбуку расказаў пра арышт свайго бацькі і суд «тройкай».

«А яшчэ на яго пісалі і пісалі даносы. Усё маё жыццё, ад самага дзяцінства, пазначанае чорнымі меткамі гэтых даносаў і ўсім тым, што было за імі. Крыкамі бацькі: «Падлюкі! С***кі!..»

Стрэламі з пісталета — калі ён дазнаваўся, што зноў нехта нешта на яго «намаляваў». Праз гэта — мая нянавісць да сексотаў. Данос для мяне — тое, у чым выяўляецца чалавечая подласць».

https://nashaniva.com/372170

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372170

Читать полностью…

Наша Ніва

«Лагістыка падводзіць». Калі беларусак пачнуць бясплатна прышчапляць ад віруса папіломы чалавека?

Вакцына супраць віруса папіломы чалавека для бясплатнай вакцынацыі дзяўчат ва ўзросце 11 гадоў мусіла паступіць у арганізацыі аховы здароўя Беларусі яшчэ ў маі — тады Мінздароўя планіравала забяспечыць усіх першай дозай вакцыны, а ў кастрычніку-лістападзе 2025-га ўжо і другой.

Як высветліла @Nashaniva, праз лагістычныя затрымкі гэтыя тэрміны пасунуліся.

https://nashaniva.com/372011

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372011

Читать полностью…

Наша Ніва

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады

Сучасную вайну немагчыма ўявіць без выкарыстання дронаў. Але беспілотныя машыны могуць быць не толькі паветранымі.

https://nashaniva.com/372150

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372150

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую

Але там гэта мова афіцыйная.

https://nashaniva.com/372159

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372159

Читать полностью…

Наша Ніва

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі

Урарту (Арменія) — Нёман (Гродна) — 1:2
Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) — Работнічкі (Македонія) 3:0
Суцьеска (Чарнагорыя) — Дынама (Брэст) — 1:2

За кошт гэтых перамог Беларусь проста зараз знаходзіцца на першым месцы ў рэйтынгу УЕФА.

https://nashaniva.com/372157

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372157

Читать полностью…

Наша Ніва

У Нацбанку растлумачылі прычыны тэхнічнага збою, які адбыўся з карткамі

Як паведаміў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун, збой 9 ліпеня адбыўся падчас чарговага планаванага абнаўлення сістэмы.

https://nashaniva.com/372147

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372147

Читать полностью…

Наша Ніва

Не думайце, што гэта капейкі!

Мы самі ў шоку, піша Мікола Бугай, ад таго, што толькі беларусы Літвы і толькі 1,2 працэнтамі падаходнага сабралі для «Нашай Нівы» амаль 16 тысяч еўра (чакаем лічбаў з Польшчы).

https://nashaniva.com/372137

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372137

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 10 ліпеня

У Мінску і ваколіцах быў град з паўяйка і вялікі патоп

Вось як выглядае павалены бурай лес пад Магілёвам з вышыні птушынага палёту

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га. А Пазняк, кажа, звар'яцеў, шкада чалавека

Прапагандысты пасля роліку ў тыктоку паехалі ў вясковую краму — там ужо ўсе задаволеныя, а паліцы поўныя

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

Беларускі верталёт намагаўся збіць дрон, што заляцеў у Літву

Аляксандр Глеб не выказвае публічнай нязгоды з Лукашэнкам, бо гэта можа пацягнуць наступствы для яго сям'і

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні

Читать полностью…

Наша Ніва

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі

Па словах прадстаўнікоў літоўскай арміі і памежнай службы, ён не ўяўляў пагрозы для насельніцтва.

https://nashaniva.com/372142

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372142

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі пра фінал Лукашэнкі: падрабязнасці / Ураган у Беларусі: ёсць ахвяры

У Беларусі прымаюць новы закон: што забароняць на гэты раз? Сяргей Ціханоўскі расказвае пра будучыню Лукашэнкі, памылкі беларусаў і адказвае Зянону Пазняку. Блізкасць да Лукашэнкі скончылася праблемамі: дрэнныя навіны для вядомага беларускага бізнэсмена Аляксандра Машэнскага. Трывожная ноч і нядобрыя госці ў Беларусі. Затрыманні чыноўнікаў і начальнікаў: што вядома? Трагедыя ў Магілёве: непагадзь нарабіла бяды.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=txL4z9b6lCs

Читать полностью…

Наша Ніва

Ксенія Луцкіна: «Усё мы рабілі правільна, калі дагэтуль Лукашэнка і прапагандысты бясконца ўспамінаюць»

У інтэрв'ю Deutsche Welle, пераказаным @gazetaby, былая палітзняволеная расказала пра праблемы беларусаў у эміграцыі і на радзіме, з кім трэба шукаць кампрамісы і што не змог перамагчы рэжым Лукашэнкі.

https://nashaniva.com/372128

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372128

Читать полностью…

Наша Ніва

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае

Валер Кавалеўскі пракаментаваў @euroradio таксама прызнанне Польшчай беларускага бізнэсмена Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай.

https://nashaniva.com/372132

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372132

Читать полностью…

Наша Ніва

Цэлая рака цячэ па вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску

Відэа: БелТА

Читать полностью…

Наша Ніва

Гісторыка, які працаваў у ваенкамаце ў Мастах, асудзілі па цэлым пакеце палітычных артыкулаў

37-гадовы выпускнік гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Яўген Шляхцёнак атрымаў тэрмін у калоніі.

https://nashaniva.com/372175

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372175

Читать полностью…

Наша Ніва

«Не хацелі пакутаваць з беларускімі картамі на Booking». А ў выніку ледзь не трапілі на 400 еўра

Забраніраваць жыллё праз Booking з беларускай картай — яшчэ той квэст. Ёсць лайфхак: выбраць варыянт без перадаплаты або паспрабаваць правесці плацеж непасрэдна праз гатэль.

https://nashaniva.com/372165

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372165

Читать полностью…

Наша Ніва

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за шалёныя $10 мільёнаў

Пакупніком стаў прыватны калекцыянер з Японіі, імя якога не раскрываецца.

https://nashaniva.com/372162

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372162

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі

Паводле слоў прэзідэнта ЗША, ён «расчараваны ў Расіі».

https://nashaniva.com/372163

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372163

Читать полностью…

Наша Ніва

Каб доўга не стаяць на мяжы з Польшчай, дзяўчына скарысталася лайфхакам

Вынік: віза згарэла, вандроўка сапсаваная.

https://nashaniva.com/372158

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372158

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі пра фінал Лукашэнкі: падрабязнасці / Ураган у Беларусі: ёсць ахвяры

У Беларусі прымаюць новы закон: што забароняць на гэты раз? Сяргей Ціханоўскі расказвае пра будучыню Лукашэнкі, памылкі беларусаў і адказвае Зянону Пазняку. Блізкасць да Лукашэнкі скончылася праблемамі: дрэнныя навіны для вядомага беларускага бізнэсмена Аляксандра Машэнскага. Трывожная ноч і нядобрыя госці ў Беларусі. Затрыманні чыноўнікаў і начальнікаў: што вядома? Трагедыя ў Магілёве: непагадзь нарабіла бяды.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=txL4z9b6lCs

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску пачалі будаваць аўтадарогу з Калодзішчаў у Калодзішчы

Фізічна жылы комлекс Зялёная Гавань знаходзіцца ўнутры Мінска, але адміністрацыйна — не.

https://nashaniva.com/372149

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372149

Читать полностью…

Наша Ніва

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым на форуме АСЕАН у малайзійскім Куала-Лумпуры назваў каласальную лічбу расійскіх страт, нібыта панесеных толькі за апошнія паўгода. 

https://nashaniva.com/372151

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372151

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах

Усё пачалося ў 2020 годзе. Пасля прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў Юлія пакінула Беларусь. Першым прыпынкам стала Варшава, як яна сама кажа, «гэта першы пункт на шляху да свабоды». Ужо больш за год у беларускі няма нават арэнднага жылля, яна ўвесь час пераязджае, падарожнічае і пакуль не збіраецца спыняцца дзесьці надоўга, піша @expressby.

https://nashaniva.com/372145

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372145

Читать полностью…

Наша Ніва

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

Навукоўцы з Канады зрабілі сенсацыйнае адкрыццё: амбраксол, які шырока выкарыстоўваецца ў Еўропе для палягчэння дыхання, здольны запаволіць развіццё дэменцыі пры хваробе Паркінсана.

https://nashaniva.com/372026

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372026

Читать полностью…

Наша Ніва

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які неўзабаве мае саступіць сваю пасаду Каралю Наўроцкаму, даў інтэрв'ю польскім каналам, у якім паведаміў, што ягоны ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі нібыта нічога не ведаў пра Валынскую трагедыю да таго часу, пакуль ён пра яе яму не расказаў.

https://nashaniva.com/372134

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372134

Читать полностью…

Наша Ніва

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона

Першы нумар сусветнага тэніснага рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка спыніла выступленне на Уімблдоне-2025 на стадыі паўфіналу.

https://nashaniva.com/372143

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372143

Читать полностью…

Наша Ніва

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым

Але, нягледзячы на расчараванне, ЗША маюць намер працягваць дыпламатычныя кантакты.

https://nashaniva.com/372135

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372135

Читать полностью…

Наша Ніва

Вось як выглядае павалены бурай лес пад Магілёвам з вышыні птушынага палёту

Работнікі лясной гаспадаркі падзяліліся здымкамі з борта верталёта.

https://nashaniva.com/372131

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372131

Читать полностью…

Наша Ніва

Шматлікія вуліцы Мінска і адрэзкі МКАД сталі ў заторах у выніку наступстваў залевы

Скрыншот з сэрвісу «Яндэкс Заторы» па стане на 17:27.

Рух спыніўся або замарудзіўся ў тым ліку на Арлоўскай, Сурганава, Якуба Коласа, некаторых кавалках праспекты Незалежнасці і на Даўгабродскай.

Читать полностью…
Подписаться на канал