Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»
Серыял «Акрэсціна», прысвечаны гісторыі затрыманых беларусаў у мінскім ІЧУ, здымаўся ў 2022 годзе. Дагэтуль публіка не пабачыла фільм, а ў літоўскім судзе пачаўся суд аб аўтарскіх правах на яго. Рэжысёр Андрэй Курэйчык даведаўся пра разгляд справы выпадкова. Пачытаўшы дакументы, ён мяркуе, што прычынай разборак сталі прыкладна 50 тысяч еўра.
https://nashaniva.com/368389
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368389
ВІДЭАНАВІНЫ: Важнае рашэнне Лукашэнкі: да чаго рыхтуюць беларусаў / Сканаў яшчэ адзін палітвязень: што вядома
Лукашэнка падпісаў вельмі важны ўказ: да чаго рыхтуюць беларусаў. Пратэсты пад Мінскам працягваюцца: людзі просяць дапамогі ў міністра. Кіраўнік правёў тры дні за кратамі: новыя падрабязнасці пра ператрусы і сілавікоў у «Еўраопце». Белстат пацвердзіў вялікую праблему: называем лічбы. Блогерка з Брэста чакае мужа з калоніі і рыхтуе яму сюрпрыз. Пенсіянерка з Мінска нарабіла праблем: трагікамедыя. Новы закон закране амаль усіх беларусаў: у чым справа?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=_Ir9lgjsSVk
Мяняюцца правілы афармлення банкаўскіх картак
З 22 мая 2025 года ў Беларусі ўступаюць у сілу новыя правілы выкарыстання банкаўскіх картак, якія ўвёў Нацыянальны банк. Змены закранаюць у асноўным тэхнічныя аспекты, але ёсць і навіны, што тычацца звычайных грамадзян.
https://nashaniva.com/368412
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368412
У Швецыі анлайн-сэкс прыраўнялі да прастытуцыі: карыстальнікам OnlyFans пагражае турма
З 1 ліпеня ў Швецыі ўступае ў сілу новы закон, які прыраўноўвае аплату сэксуальных дзеянняў у інтэрнэце да набыцця сэксу ў рэальным жыцці. Карыстальнікаў OnlyFans і падобных платформаў, якія замаўляюць інтымныя шоу у жывым эфіры, будзе чакаць крымінальная адказнасць.
https://nashaniva.com/368393
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368393
Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка
Расійскі Фонд падтрымкі і абароны правоў суайчыннікаў, што жывуць за мяжой, — больш вядомы як Праўфонд — стаў важным інструментам Крамля для падтрымкі прарасійскіх актывістаў у Беларусі. Грошы ад яго атрымала нават дырэктарка брэсцкага рынку, якая стала мемам праз сваю любоў да фоташопу, даведалася @buroBY.
https://nashaniva.com/368402
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368402
Расію асабліва раздражняе Кая Калас
Служба знешняй разведкі Расіі выдала паведамленне, што ў Брусэлі, маўляў, пачынаюць прызнаваць тое, што яны памыліліся з прызначэннем Каі Калас на пасаду Высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.
https://nashaniva.com/368403
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368403
Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць
У Беларусі з 2020 года не публікавалі афіцыйную інфармацыю аб колькасці нараджэнняў і смерцяў. У красавіку 2025-га на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта з'явіліся дэмаграфічныя даныя — упершыню за доўгі час. Праўда, лічбы сталі публікаваць адразу за 2024-ы, прапусціўшы чатыры папярэднія гады, піша @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/368373
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368373
Эрдаган запусціў праграму па масавай праверцы вагі грамадзян на вуліцах
Некаторыя лічаць гэтую ініцыятыву аўтарытарнай і прыніжальнай. «Уявіце, што вы ідзяце па вуліцы, яны спыняюць вас і кажуць: «Гэй, тоўсты, ідзі ў цэнтр», і канфіскуюць абаранак у вашай руцэ».
https://nashaniva.com/368395
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368395
Лукашэнка абавязаў наймальнікаў цалкам кантраляваць жыццё работнікаў-замежнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі».
https://nashaniva.com/368387
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368387
Беларусы не забылі крычалку «Уходи!»
Нагодай гэтым разам стаў сабака, які выбег на поле ў Мазыры. Але інтанацыі — тыя самыя, звярнула ўвагу @euroradio.
У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча
Падчас Майдана Андрэй Партноў быў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны.
https://nashaniva.com/368382
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368382
Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?
Днямі пачало з'яўляцца ўсё больш інфармацыі пра тое, што грамадзяне Беларусі больш не могуць вывезці машыну з Грузіі. Разабраліся, што змянілася.
https://nashaniva.com/368219
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368219
Скандал з серыялам «Акрэсціна» — стваральнікі адстойваюць правы на праект
Гарадскі суд Вільні разглядае справу аб аўтарскіх правах на серыял «Акрэсціна». У справе фігуруе сцэнарыст і рэжысёр серыяла Андрэй Курэйчык, а таксама «Маланка медыя», піша @euroradio.
https://nashaniva.com/368371
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368371
Расіяне накрылі «Іскандэрам» палігон пад Сумамі. Шэсць вайскоўцаў загінулі
Увечары 20 траўня Міністэрства абароны Расіі апублікавала відэа ўдару па лагеры падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў у Сумскай вобласці. У Нацгвардыі Украіны пракаментавалі атаку.
https://nashaniva.com/368367
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368367
Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю
Дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў з нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі. Роўна чатыры гады таму стала вядома пра смерць у шклоўскай калоніі Вітольда Ашурка.
https://nashaniva.com/368362
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368362
У Мінску пабудуюць новы корпус для гарадскога анкалагічнага цэнтра
Цяпер на тым месцы — закінутая бальніца.
https://nashaniva.com/368420
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368420
За апошнія пяць гадоў у Беларусі статус палітвязняў атрымалі 3940 чалавек
З іх 1189 па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі, паведамляе @viasna96.
https://nashaniva.com/368421
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368421
17-гадовы стартапер Бурбіцкі намякае, што Лібер прабраўся да яго ў кватэру і раскідаў рэчы
Гісторыя з 17-гадовым стартаперам з Баранавіч Аляксеем Бурбіцкім, які абвінаваціў Паўла Лібера ў замоўчванні факта ўзлому платформы «Новая Беларусь», набыла новы паварот. Пасля публікацый пра сябе ў СМІ Аляксей Бурбіцкі, па яго словах, сутыкнуўся з пагрозамі, блакіроўкай інстаграма і нават пагромам кватэры.
https://nashaniva.com/368404
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368404
У Чавускім раёне ласяня згубіла маму і выйшла па дапамогу да людзей. У той жа дзень яно знайшло сабе новага сябра
Ласяняці знайшлі новы дом і прыемную кампанію.
https://nashaniva.com/368407
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368407
Дарадца Пуціна лічыць, што СССР «юрыдычна недзе існуе»
Але што тады ў Крамлі робіць Пуцін?
https://nashaniva.com/368406
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368406
«Мамкін пястун». У Мінску адкрылася скандальная расійская дастаўка сушы — назвы страў эпатуюць
Дастаўка «Ёбідоёбі» запрацавала на Талбухіна. Для Беларусі франшыза распрацавала некалькі ўнікальных назваў сэтаў.
https://nashaniva.com/368401
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368401
Мінадукацыі рэкамендуе круціць на школьных выпускных песні нявесткі Лукашэнкі
Чыноўнікі просяць насыціць пачатак выпускных «песнямі патрыятычнай скіраванасці».
https://nashaniva.com/368398
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368398
Цяжарную мінчанку асудзілі за працу вэбкам-мадэллю. Яна вінная дзяржаве 378 тысяч даляраў
Дэталі гэтай гісторыі @zerkalo_io даведалася з прысуду, апублікаванага ў банку судовых рашэнняў.
https://nashaniva.com/368385
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368385
Беларускія і расійскія каналы маюць цэнтралізаваную сістэму бану няўгодных каментатараў
Галоўны рэдактар @reformby Фёдар Паўлючэнка, заблакаваны на YouTube-канале Белтэлерадыёкампаніі, выявіў, што трапіў у бан і на дзясятках іншых каналаў — не толькі беларускіх дзяржаўных, але і расійскіх, уключаючы «Комсомольскую правду» і праваслаўны тэлеканал «Союз».
Гэта сведчыць пра непублічную, але цесную тэхнічную каардынацыю паміж прапагандыстамі з Беларусі і Расіі.
https://nashaniva.com/368386
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368386
Партнову стралялі ў спіну
Адна з куль патрапіла ў шыю, пасля чаго ён упаў тварам уніз, а нападнік дабіў яго стрэлам у галаву.
У небе над Мінскам заўважылі дырыжабль
Як паведамляе @koko_by, вялікі беспілотны аэрастат быў у небе ў раёне правядзення выставы ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2025. Ён мог быць выкарыстаны ў рамках адкрыцця выставы, для дэманстрацыі вайсковай тэхнікі ці паветранага назірання.
«У Егіпет з дзецьмі даражэй з’ездзіць». Брэсцкая блогерка вырашыла павялічыць грудзі, пакуль чакае мужа з калоніі
Дзяўчына распавяла, колькі каштуе аперацыя па павелічэнні грудзей у яе горадзе.
https://nashaniva.com/368339
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368339
«Ніякіх «Тата, купі!». Стартапер распавядае, чаму ён эканоміць, нават калі ёсць грошы, і закупляецца ў сэкандах
«Я выбіраю вопратку з сэканд-хэнду і адмаўляюся ад мноства рэчаў, якія хачу купіць проста цяпер. Я прадпрымальнік і жыву эканомна столькі, колькі сябе памятаю», — расказвае свае галоўныя прынцыпы эканоміі Георгій Качаноўскі — ІТ-прадпрымальнік, падарожнік і бацька дзвюх дачок.
https://nashaniva.com/368366
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368366
«Застой Байдэна душыў Украіну». Што ЗША робяць інакш пры Трампе і чаму ў Кіеве з'явілася надзея
У інтэрв’ю «Медузе» аўтар біяграфіі Уладзіміра Зяленскага, журналіст Time Сайман Шустэр нечакана заявіў: у апошні год прэзідэнцтва Джо Байдэна адносіны ЗША і Украіны былі ў крызісе. Паводле яго слоў, у Кіеве расла стомленасць ад нявызначанасці і браку рашучасці з боку Белага дому.
Сітуацыя пачала змяняцца толькі пасля вяртання Дональда Трампа да ўлады.
https://nashaniva.com/368365
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368365
Моцны выбух у жылым доме ў расійскім Стаўрапалі. 30 аўтамабіляў пад кавалкамі бетону
Усё адбылося на 18-м паверсе.
https://nashaniva.com/368360
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368360