Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💱 Курсы валютаў 16 чэрвеня
Долар панізіўся ледзь-ледзь. Еўра вырас зусім крыху. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.
#курсвалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Іран і Ізраіль працягваюць узаемныя абстрэлы
А яшчэ:
🔻 Зяленскі раскрытыкаваў Пуціна за пазіцыю наконт Ірану
🔻 "Reshape-2025": у Польшчы абмеркавалі будучыню Беларусі
🔻 Прасоўванне вайсковай тэхнікі на мяжы з Украінай
🔻 У Беларусі з'явіцца пункт захавання радыеактыўных адходаў
🔻 Чыноўнік прызнаў праблемы з заробкамі ў медыцыне
🔻 Кіроўцу аўтобуса затрымалі за кантрабанду
🔻 У Беларусі могуць павялічыць штрафы за смецце ў лясах
🔻 Пчолы "скралі" ровар у менчука
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
Продажы Беларуссю калію абваліліся на 21,6 %💸
У сусветным гандлі каліем доля Беларусі з 2021 па 2024 год скарацілася з 9 % да 6 %. Што датычыць фізічных аб’ёмаў продажаў Беларуссю, то яны скараціліся з 5,1 млн да 4 млн тонаў, або на 21,6 %.
🔗Падрабязнасці — па спасылцы
◽️ Былы палітвязень у сваіх сацсетках распавёў, колькі ў якую суму родным абыходзіцца ўтрыманне вязня ў калоніі
У якасці прыкладу ён распавёў пра калоніі ўзмоцненага рэжыму дзе дазволеныя 3 прадуктовыя перадачы да 50 кг (кожная з іх каштуе 300 – 500 долараў), 2 бандэролі да 2 кг (кошт кожнай – да 320 да 550 рублёў), 2 пасылкі з рэчамі (кошт кожнай каля 150 долараў), а таксама медбандэролі, колькасць якіх не абмежаваная (у сярэднім кошт 150 – 200 рублёў) і грошы на рахунак.
Паводле былога палітвязня, у сярэднім утрыманне абходзіцца ў 300 долараў на месяц.
#лічбадня #рэпрэсіі
😐 Сродкі на будаўніцтва гэтага «алмазу ведаў» спісвалі з мабільных рахункаў беларусаў, а частку інвеставаў... Садам Хусэйн
16 чэрвеня 2006 года адкрыўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. «Скідвацца» на яго прымушалі нават школьнікаў і студэнтаў.
Узгадваем, як будавалі той самы «алмаз ведаў» у Менску, паглядзіце!
🔺Ізраіль і Іран працягваюць абстрэльваць адно аднаго
Іранскае агенцтва «Mehr» заяўляе, што СПА Ірану адбілі атаку «на вайсковую акругу ў прыгарадзе Тэгерану». А апазіцыйныя каналы паведамлялі пра выбухі ў шэрагу населеных пунктаў. Іранскі сейсмалагічны цэнтр зафіксаваў падземныя штуршкі магнітудай 2,5 у правінцыі Кум, у раёне ядравага аб'екту ў Фардо. Міздароўя краіны заяўляе, што ў выніку ўдараў ЦАХАЛа загінулі 224 асобы, паводле ведамства 90% з іх – цывільныя.
У Цагалі заявілі, што ВПС Ізраілю атакавалі пускавыя ўстаноўкі ракет «зямля-зямля» ў цэнтры Ірану, а таксама штаб-кватэру падраздзялення «Кудс» Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў Тэгеране.
У Ізраілі заявілі, што ў выніку начной атакі Ірану загінулі 4 асобы, яшчэ каля 100 чалавек атрымалі раенні.
💥 #галоўнае за 15 чэрвеня
✔️Абмен паветранымі ўдарамі паміж Ізраілем ды Іранам працягваецца
✔️Ці ёсць у гэтым супрацьстаянні рызыка ядравага ўдару ды на чыю дапамогу могуць разлічваць бакі канфлікту?
✔️«Кіберпартызаны» падрабязна тлумачаць, што за дзіркі ў бяспецы выкрылі ў Telegram
✔️5 гадоў пасля няўдалай беларускай рэвалюцыі. У Варшаве падсумавалі, што зрабілі дэмсілы за гэты час
✔️У айчынных аптэках назіраецца дэфіцыт прэпарату, жыццёва важнага для некаторых цяжарных жанчынаў
✔️Франак Вячорка расказаў пра сваё стаўленне да БЧБ-сцягоў на ЛГБТ-шэсцях
✔️ГУР Украіны арганізавала падрыў прамысловай падстанцыі ў Калінінградзе
✔️Патрыярха Кірыла на шляху ў Калінінград спужала «грозная натаўская машына»
✔️Ахоўны статус бурага мядзведзя і рысі ў Беларусі панізяць – на іх можна будзе паляваць
📍Ізраіль працягвае маштабныя абстрэлы Ірану
Сёння быў атакаваны вайсковы аэрадром у Мешхедзе (наступствы – на відэа), вайсковыя аб'екты ў Ісфахане ды Тэгеране, у тым ліку штаб-кватэра Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі і Міністэрства выведкі.
У Шыразе ўдару падвергнуўся завод Shiraz Electronics Industries, што займаецца вырабам радыёлакацыйных сістэмаў. У Ісфахане, імаверна, быў атакаваны завод па вырабніцтве беспілотнікаў.
🔍 Тым часам Доналд Трамп выказаў упэўненасць у тым, што «неўзабаве мы пабачым мір паміж Іранам ды Ізраілем»
🔹5 гадоў пасля няўдалай беларускай рэвалюцыі. У Варшаве падсумавалі, што зрабілі дэмсілы і што прыхільнікам пераменаў у нашай краіне рабіць далей
Дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў» Леся Руднік ва ўступным слове сказала, што на канферэнцыі сабралі людзей, якім неабыякавая будучыня Беларусі і якія гатовыя інвеставаць у яе свае час і сілы.
🔍 Чытайце вялікі матэрыял у нас на старонцы
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
📍Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх медыкаў з іхным прафесійным святам
«Я ведаю, як цяжка цяпер працаваць у медыцыне. Беларускіх лекараў прымушаюць уціхую лячыць расійскіх вайскоўцаў, у той час як у нашай краіне паміраюць палітвязні, якім адмаўляюць у медычнай дапамозе».
🔍 Чытайце на сайце
💬 «Магчыма, да вайны далучацца еменскія хусіты, але іхныя магчымасці не такія значныя»
Усходазнаўца і рэдактарка ізраільскага выдання «Детали» Аляксандра Апельберг расказала «Белсату», у які бок можа далей пайсці гарачае супрацьстаянне Ізраілю ды Ірану, што выбухнула пару дзён таму.
👀 Чытайце ейнае меркаванне па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Менску адбываецца вядомы фэст «Вуліца ежа»
🔻Эскалацыя ізраільска-іранскага канфлікту
🔻Крымінальны аўтарытэт з Беларусі знаходзіцца ў Польшчы. Прычым на законных падставах
🔻Сетку фастфуду Döner King могуць прызнаць банкрутам
🔻Ініцыятыва «Maldzis» выкупіла рэдкую кнігу, якую надрукаваў Сімяон Полацкі
🔻Новы Airbus «Белавіі» выканаў першы рэйс у Стамбул
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Ці падтрымлівае дарадца Ціханоўскай нацыянальныя беларускія сцягі на гей-прайдах?
Напярэдадні Марш роўнасці адбыўся ў цэнтры Варшавы, і беларусы, якія ўзялі ўдзел у шэсці, прынеслі бел-чырвона-белыя сцягі. Тыдзень таму вялікі БЧБ-сцяг прысутнічаў і на аналагічным мерапрыемстве ў Вільні, што выклікала скандал.
🔍 Чытайце болей па спасылцы
✈️ Да самалёта кіраўніка РПЦ на ягоным шляху ў Калінінград наблізіўся натаўскі знішчальнік
«Якую небяспеку можа ўяўляць патрыярх, які ляціць да сваёй паствы? І знянацку з'яўляецца F-16, грозная натаўская машына, і ўсё набліжаецца да самалёта патрыярха», – паскардзіўся Кірыл.
📍Чытайце таксама на сайце
🙈 Не ведаем, як пракаментаваць, таму проста пакінем гэта тут
Паглядзіце!
🇰🇵КНДР страціла ў Курскай вобласці 6000 вайскоўцаў — выведка
Паводле брытанскай выведкі загінулі або былі параненыя звыш 6000 вайскоўцаў КНДР — гэта больш за палову з 11 000, разгорнутых у рэгіёне. Страты адбыліся галоўным чынам падчас масаваных пяхотных атак. КНДР афіцыйна пацвердзіла ўдзел сваіх войскаў у баях.
Галоўным чынам паўночнакарэйскія войскі былі задзейнічаныя ў баях на тэрыторыі Расеі ў Курскай вобласці.
🔗Падрабязнасці — тут
Айцішніка асудзілі пасля вяртання з Польшчы за фінансаванне «экстрэмізму»😢
42-гадовы IT-спецыяліст з Горадні Сяргей Салажэнцаў, які апошнія гады жыў і працаваў у Польшчы, быў арыштаваны пасля вяртання ў Беларусь, паведамляе «Наша Ніва»
У верасні 2024 года Сяргей у апошні раз адзначыўся ў LinkedIn. Прыкладна ў гэты час, мяркуючы па ўсім, ён быў затрыманы. Дакладна невядома, калі і пры якіх абставінах ён вярнуўся ў Беларусь. Паводле закона, якіму яго інкрымінавалі, яму пагражала да пяці гадоў «хіміі» або ад 3 да 5 гадоў калоніі. Дакладны прысуд невядомы. Цяпер яго імя дадалі ў абноўлены «спіс экстрэмістаў».
🔗Падрабязнасці чытайце тут
#рэпрэсіі
Запісу на польскую візу ў Менску цяпер даводзіцца чакаць чатыры месяцы і даўжэй😰🇵🇱
«Белсат» пагутарыў з людзьмі, каторыя цяпер праходзяць праз пекла, каб атрымаць польскую візу:
Гэта ўсё максімальна ненармальна. Калі нават за 1000 рублёў – шалёныя грошы – ты не можаш запісацца. Я не ведаю, ці ёсць сэнс далей чакаць, ці шукаць працу тут. Нейкая сапраўдная жалезная заслона вакол нас і нашай краіны, і незразумела, хто найперш вінаваты, хто яе стварае
🔸 Уладзімір Зяленскі: Расея плануе далейшыя атакі супраць украінскай энергетыкі, існуе пагроза атамнай інфраструктуры
«Расея плануе і далейшыя атакі супраць энергетыкі, якія могуць быць цяпер менш прыкметныя свету праз засяроджванне ўвагі на сітуацыі на Блізкім Усходзе. Адпаведныя звесткі ёсць у выведак партнёраў»,
Вітаем, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Мы вам акурат ранішняе чытво прынеслі – сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Наколькі сур’ёзная выкрытая праблема бяспекі Telegram?
Дэталёвае тлумачэнне «Кіберпартызанаў».
🔹Як вайна паміж Ізраілем і Іранам адгукнецца для ўсяго рэгіёну?
Размаўляем з усходазнаўцай Аляксандрай Апельберг.
🔹Пратэсты супраць антымігранцкіх рэйдаў у ЗША і абмен агнём паміж Ізраілем і Іранам
Сабралі самыя важныя і самыя моцныя фотаздымкі за мінулы тыдзень.
#штопачытаць
🌪 Сёння адзначаецца Сусветны дзень ветру
Яго зацвердзілі з мэтаю прыцягнення ўвагі людзей да вялізнага патэнцыялу ветраэнергетыкі.
☝️ Эксперты сцвярджаюць, што праз развіццё гэтай галіны свет зможа пераадолець крызіс глабальнага змянення клімату.
📍Дарэчы, летась у Беларусі некалькі разоў фіксаваліся міні-смерчы. Прапануем прыгадаць іх дзякуючы відэа, якое мы рабілі год таму. Як думаеце, сёлета зноў пабачым такое? 🤔
📍Ахоўны статус бурага мядзведзя і рысі ў Беларусі панізяць – на іх можна будзе паляваць
Праўда, не круглы год і толькі ў пэўных раёнах.
👀 Шукайце падрабязнасці вось тут
📷 Прыдушэнне пратэстаў у Каліфорніі, атака Ізраілю на Іран, вывяржэнне вулкану на Гаваях
Мінулы тыдзень быў багатым на разнастайныя падзеі. Сцісла падсумавалі іх у нашай традыцыйнай фотападборцы.
👀 Глядзіце таксама на сайце
☝️Аб'екты расейскага ВПК у Калінінградскай вобласці засталіся без электрычнасці пасля дыверсіі ўкраінскіх спецслужбаў
Гэта не першы інцыдэнт у рэгіёне: у красавіку 2024 года на ваенна-марской базе ў Балтыйску гарэў расейскі ракетны карабель «Серпухаў».
📍Падрабязней чытайце на старонцы
🧐Можаце сабе ўявіць святкаванне дня народзінаў... цюленя?
А вось супрацоўнікам і наведнікам заапарку ў Вроцлаве і ўяўляць не трэба.
Паглядзіце, як прайшла «імпрэза» ў цюленяў!
😨 У айчынных аптэках назіраецца дэфіцыт прэпарату, жыццёва важнага для некаторых цяжарных жанчынаў
Антырэзусны імунаглабулін беларускай вытворчасці, падобна, накіравалі ў Расею, дзе таксама быў дэфіцыт гэтага тыпу лекаў, паведамляе @euroradio. У самой жа Беларусі цяпер можна набыць толькі шведскі імунаглабулін, дый тое ён ёсць у вельмі малой частцы аптэкаў краіны.
📍Падрабязнасці шукайце на старонцы
🤔 Коля Лукашэнка вынайдзе цуда-лекі для свайго бацькі?
А таксама:
📍Падарункі беларусам ад кітайцаў
📍Найноўшы трактар BELARUS 5425 стане найлепшым у свеце?
📍20 чэрвеня – сусветны дзень эфектыўнасці
👀 Глядзіце свежы выпуск «Навінаў з будучыні» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🫤 Вось чаму ў музеях забараняюць чапаць экспанаты
У музеі Вероны турыст вырашыў не проста дакрануцца, а нават... сесці на экспанат.
Што адбылося далей, распавядаем у нашым відэа.
☝️Што там з бяспекаю «тэлегі» і ці можна давяраць Паўлу Дураву? Спыталі ў адмыслоўцаў
«Кіберпартызаны» патлумачылі нам (а разам з тым і вам), што такое «auth_key_id», якія звесткі можна праз яго адсочваць ды ці ёсць увогуле нешта новае ў свежым расследаванні пра Telegram, якое нарабіла столькі шуму.
👀 Глядзіце матэрыял на нашым сайце