Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Запісу на польскую візу ў Менску цяпер даводзіцца чакаць чатыры месяцы і даўжэй😰🇵🇱
«Белсат» пагутарыў з людзьмі, каторыя цяпер праходзяць праз пекла, каб атрымаць польскую візу:
Гэта ўсё максімальна ненармальна. Калі нават за 1000 рублёў – шалёныя грошы – ты не можаш запісацца. Я не ведаю, ці ёсць сэнс далей чакаць, ці шукаць працу тут. Нейкая сапраўдная жалезная заслона вакол нас і нашай краіны, і незразумела, хто найперш вінаваты, хто яе стварае
🔸 Уладзімір Зяленскі: Расея плануе далейшыя атакі супраць украінскай энергетыкі, існуе пагроза атамнай інфраструктуры
«Расея плануе і далейшыя атакі супраць энергетыкі, якія могуць быць цяпер менш прыкметныя свету праз засяроджванне ўвагі на сітуацыі на Блізкім Усходзе. Адпаведныя звесткі ёсць у выведак партнёраў»,
Вітаем, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць па дарозе на працу? Мы вам акурат ранішняе чытво прынеслі – сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Наколькі сур’ёзная выкрытая праблема бяспекі Telegram?
Дэталёвае тлумачэнне «Кіберпартызанаў».
🔹Як вайна паміж Ізраілем і Іранам адгукнецца для ўсяго рэгіёну?
Размаўляем з усходазнаўцай Аляксандрай Апельберг.
🔹Пратэсты супраць антымігранцкіх рэйдаў у ЗША і абмен агнём паміж Ізраілем і Іранам
Сабралі самыя важныя і самыя моцныя фотаздымкі за мінулы тыдзень.
#штопачытаць
🌪 Сёння адзначаецца Сусветны дзень ветру
Яго зацвердзілі з мэтаю прыцягнення ўвагі людзей да вялізнага патэнцыялу ветраэнергетыкі.
☝️ Эксперты сцвярджаюць, што праз развіццё гэтай галіны свет зможа пераадолець крызіс глабальнага змянення клімату.
📍Дарэчы, летась у Беларусі некалькі разоў фіксаваліся міні-смерчы. Прапануем прыгадаць іх дзякуючы відэа, якое мы рабілі год таму. Як думаеце, сёлета зноў пабачым такое? 🤔
📍Ахоўны статус бурага мядзведзя і рысі ў Беларусі панізяць – на іх можна будзе паляваць
Праўда, не круглы год і толькі ў пэўных раёнах.
👀 Шукайце падрабязнасці вось тут
📷 Прыдушэнне пратэстаў у Каліфорніі, атака Ізраілю на Іран, вывяржэнне вулкану на Гаваях
Мінулы тыдзень быў багатым на разнастайныя падзеі. Сцісла падсумавалі іх у нашай традыцыйнай фотападборцы.
👀 Глядзіце таксама на сайце
☝️Аб'екты расейскага ВПК у Калінінградскай вобласці засталіся без электрычнасці пасля дыверсіі ўкраінскіх спецслужбаў
Гэта не першы інцыдэнт у рэгіёне: у красавіку 2024 года на ваенна-марской базе ў Балтыйску гарэў расейскі ракетны карабель «Серпухаў».
📍Падрабязней чытайце на старонцы
🧐Можаце сабе ўявіць святкаванне дня народзінаў... цюленя?
А вось супрацоўнікам і наведнікам заапарку ў Вроцлаве і ўяўляць не трэба.
Паглядзіце, як прайшла «імпрэза» ў цюленяў!
😨 У айчынных аптэках назіраецца дэфіцыт прэпарату, жыццёва важнага для некаторых цяжарных жанчынаў
Антырэзусны імунаглабулін беларускай вытворчасці, падобна, накіравалі ў Расею, дзе таксама быў дэфіцыт гэтага тыпу лекаў, паведамляе @euroradio. У самой жа Беларусі цяпер можна набыць толькі шведскі імунаглабулін, дый тое ён ёсць у вельмі малой частцы аптэкаў краіны.
📍Падрабязнасці шукайце на старонцы
🤔 Коля Лукашэнка вынайдзе цуда-лекі для свайго бацькі?
А таксама:
📍Падарункі беларусам ад кітайцаў
📍Найноўшы трактар BELARUS 5425 стане найлепшым у свеце?
📍20 чэрвеня – сусветны дзень эфектыўнасці
👀 Глядзіце свежы выпуск «Навінаў з будучыні» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
🫤 Вось чаму ў музеях забараняюць чапаць экспанаты
У музеі Вероны турыст вырашыў не проста дакрануцца, а нават... сесці на экспанат.
Што адбылося далей, распавядаем у нашым відэа.
☝️Што там з бяспекаю «тэлегі» і ці можна давяраць Паўлу Дураву? Спыталі ў адмыслоўцаў
«Кіберпартызаны» патлумачылі нам (а разам з тым і вам), што такое «auth_key_id», якія звесткі можна праз яго адсочваць ды ці ёсць увогуле нешта новае ў свежым расследаванні пра Telegram, якое нарабіла столькі шуму.
👀 Глядзіце матэрыял на нашым сайце
😳«Наша Ніва»: Хлопца, які распавядаў пра жахі жыцця ў Нідэрландах на БТ, імаверна, асудзілі паводле 2 артыкулаў
Арцёму Васільеву 23 гады. Ён жыў у Віцебску, а ў 2022 годзе з'ехаў за мяжу і падаўся на ўцякацтва ў Нідэрландах. Але праз некалькі месяцаў хлопец вырашыў вярнуцца ў Беларусь. У верасні 2022 года ён з’явіўся ў прапагандысцкім сюжэце Ксеніі Лебедзевай на БТ. Сваё вяртанне ён тлумачыў наступным чынам:
«Я пераканаўся, што насамрэч у той краіне, з якой я прыехаў, у якой нарадзіўся і вырас, даволі шмат значных плюсаў, і яна сапраўды знаходзіцца на вяршыні еўрапейскага свету».
Вітаем, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
✅ Дзе беларусу ў Варшаве не толькі смачна паесці, але і сустрэць землякоў?
Сабралі для вас падборку 10 варшаўскіх бараў і рэстарацыяў, што маюць беларускія карані.
✅ «Мяне мала цікавяць правілы, што прыдумляе банда»
Айцішнікі, якія з’ехалі з Беларусі, пра тое, што іх чакае ў ПВТ пры вяртанні.
✅ «Маю права на сцяг!»
Беларусы ўзялі ўдзел у варшаўскім Парадзе роўнасці.
#штопачытаць
☝️Беларускі праваабаронца звярнуўся да генпракурора Грузіі. Прычына – масавыя адмовы беларусам у наданні прытулку
У перыяд з 2019 па 2024 год Грузія выдала грамадзянам нашай краіны роўна нуль дазволаў на прытулак.
📍Падрабязнасці шукайце па спасылцы
😐 Сродкі на будаўніцтва гэтага «алмазу ведаў» спісвалі з мабільных рахункаў беларусаў, а частку інвеставаў... Садам Хусэйн
16 чэрвеня 2006 года адкрыўся новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. «Скідвацца» на яго прымушалі нават школьнікаў і студэнтаў.
Узгадваем, як будавалі той самы «алмаз ведаў» у Менску, паглядзіце!
🔺Ізраіль і Іран працягваюць абстрэльваць адно аднаго
Іранскае агенцтва «Mehr» заяўляе, што СПА Ірану адбілі атаку «на вайсковую акругу ў прыгарадзе Тэгерану». А апазіцыйныя каналы паведамлялі пра выбухі ў шэрагу населеных пунктаў. Іранскі сейсмалагічны цэнтр зафіксаваў падземныя штуршкі магнітудай 2,5 у правінцыі Кум, у раёне ядравага аб'екту ў Фардо. Міздароўя краіны заяўляе, што ў выніку ўдараў ЦАХАЛа загінулі 224 асобы, паводле ведамства 90% з іх – цывільныя.
У Цагалі заявілі, што ВПС Ізраілю атакавалі пускавыя ўстаноўкі ракет «зямля-зямля» ў цэнтры Ірану, а таксама штаб-кватэру падраздзялення «Кудс» Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў Тэгеране.
У Ізраілі заявілі, што ў выніку начной атакі Ірану загінулі 4 асобы, яшчэ каля 100 чалавек атрымалі раенні.
💥 #галоўнае за 15 чэрвеня
✔️Абмен паветранымі ўдарамі паміж Ізраілем ды Іранам працягваецца
✔️Ці ёсць у гэтым супрацьстаянні рызыка ядравага ўдару ды на чыю дапамогу могуць разлічваць бакі канфлікту?
✔️«Кіберпартызаны» падрабязна тлумачаць, што за дзіркі ў бяспецы выкрылі ў Telegram
✔️5 гадоў пасля няўдалай беларускай рэвалюцыі. У Варшаве падсумавалі, што зрабілі дэмсілы за гэты час
✔️У айчынных аптэках назіраецца дэфіцыт прэпарату, жыццёва важнага для некаторых цяжарных жанчынаў
✔️Франак Вячорка расказаў пра сваё стаўленне да БЧБ-сцягоў на ЛГБТ-шэсцях
✔️ГУР Украіны арганізавала падрыў прамысловай падстанцыі ў Калінінградзе
✔️Патрыярха Кірыла на шляху ў Калінінград спужала «грозная натаўская машына»
✔️Ахоўны статус бурага мядзведзя і рысі ў Беларусі панізяць – на іх можна будзе паляваць
📍Ізраіль працягвае маштабныя абстрэлы Ірану
Сёння быў атакаваны вайсковы аэрадром у Мешхедзе (наступствы – на відэа), вайсковыя аб'екты ў Ісфахане ды Тэгеране, у тым ліку штаб-кватэра Корпусу вартавых Ісламскай рэвалюцыі і Міністэрства выведкі.
У Шыразе ўдару падвергнуўся завод Shiraz Electronics Industries, што займаецца вырабам радыёлакацыйных сістэмаў. У Ісфахане, імаверна, быў атакаваны завод па вырабніцтве беспілотнікаў.
🔍 Тым часам Доналд Трамп выказаў упэўненасць у тым, што «неўзабаве мы пабачым мір паміж Іранам ды Ізраілем»
🔹5 гадоў пасля няўдалай беларускай рэвалюцыі. У Варшаве падсумавалі, што зрабілі дэмсілы і што прыхільнікам пераменаў у нашай краіне рабіць далей
Дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў» Леся Руднік ва ўступным слове сказала, што на канферэнцыі сабралі людзей, якім неабыякавая будучыня Беларусі і якія гатовыя інвеставаць у яе свае час і сілы.
🔍 Чытайце вялікі матэрыял у нас на старонцы
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
📍Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх медыкаў з іхным прафесійным святам
«Я ведаю, як цяжка цяпер працаваць у медыцыне. Беларускіх лекараў прымушаюць уціхую лячыць расійскіх вайскоўцаў, у той час як у нашай краіне паміраюць палітвязні, якім адмаўляюць у медычнай дапамозе».
🔍 Чытайце на сайце
💬 «Магчыма, да вайны далучацца еменскія хусіты, але іхныя магчымасці не такія значныя»
Усходазнаўца і рэдактарка ізраільскага выдання «Детали» Аляксандра Апельберг расказала «Белсату», у які бок можа далей пайсці гарачае супрацьстаянне Ізраілю ды Ірану, што выбухнула пару дзён таму.
👀 Чытайце ейнае меркаванне па спасылцы
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Менску адбываецца вядомы фэст «Вуліца ежа»
🔻Эскалацыя ізраільска-іранскага канфлікту
🔻Крымінальны аўтарытэт з Беларусі знаходзіцца ў Польшчы. Прычым на законных падставах
🔻Сетку фастфуду Döner King могуць прызнаць банкрутам
🔻Ініцыятыва «Maldzis» выкупіла рэдкую кнігу, якую надрукаваў Сімяон Полацкі
🔻Новы Airbus «Белавіі» выканаў першы рэйс у Стамбул
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Ці падтрымлівае дарадца Ціханоўскай нацыянальныя беларускія сцягі на гей-прайдах?
Напярэдадні Марш роўнасці адбыўся ў цэнтры Варшавы, і беларусы, якія ўзялі ўдзел у шэсці, прынеслі бел-чырвона-белыя сцягі. Тыдзень таму вялікі БЧБ-сцяг прысутнічаў і на аналагічным мерапрыемстве ў Вільні, што выклікала скандал.
🔍 Чытайце болей па спасылцы
✈️ Да самалёта кіраўніка РПЦ на ягоным шляху ў Калінінград наблізіўся натаўскі знішчальнік
«Якую небяспеку можа ўяўляць патрыярх, які ляціць да сваёй паствы? І знянацку з'яўляецца F-16, грозная натаўская машына, і ўсё набліжаецца да самалёта патрыярха», – паскардзіўся Кірыл.
📍Чытайце таксама на сайце
📍Ізраіль ды Іран працягваюць абменьвацца абстрэламі. Лічба загінулых і параненых расце
Гэтай ноччу абстрэлу ў Ізраілі зазналі Ерусалім, Тэль-Авіў, Бат-Ям, Рамат-Ган, Рышон ды Рэхавот.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
💃🏼 «Раніца з Белсатам»: пачніце нядзельную раніцу з пазітывам
Сёння Алеся Руднік і Франак Вячорка разам з нашымі вядоўцамі абмяркуюць візы, пашпарты, банкаўскія санкцыі, а таксама будучыню беларусаў і якія перамены нас чакаюць.
Далучайцеся да нашага эфіру!
💥 #галоўнае за 14 чэрвеня
✔️Вайна паміж Ізраілем ды Іранам набірае абароты: Тэгеран сёння ўначы ўдарыў па Тэль-Авіве
✔️Беларускі праваабаронца звярнуўся да генпракурора Грузіі. Прычына – масавыя адмовы беларусам у наданні прытулку
✔️«Супольнасць чыгуначнікаў» папярэджвае: у Беларусь з Расеі будуць завозіць авіябомбы і ракеты розных тыпаў
✔️Польскія СМІ пацвердзілі інфармацыю BYPOL пра тое, што крымінальны аўтарытэт «Міця Галей» знаходзіцца ў Польшчы
✔️Дзе беларусу ў Варшаве не толькі смачна паесці, але і сустрэць землякоў? Расказваем пра бары і рэстарацыі польскай сталіцы з беларускім бэкграўндам
✔️У Беларусі запусцілі новы расейскі мэсэнджар. Але варта добра падумаць, ці рэгістравацца ў ім
✔️Беларускія айцішнікі-эмігранты расказалі, ці вернуцца працаваць у ПВТ на радзіму
✔️Лукашэнка ўчыніў разнос чыноўнікам на Гарадзеншчыне за безгаспадарлівасць. А потым параіў беларусам есці меней бульбы
✔️Ініцыятыва «MALDZIS» выкупіла ўнікальную кнігу асветніка Сімяона Полацкага
💔 Відэа, якое кране кожнага
Хлопец паказаў, як гуляе са сваім сляпым кацянём. Паглядзіце 🫠