belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

☝️У Польшчы распачалі крымінальную справу па факце аварыі беларускага аўтобуса каля аэрапорту Шапэна

Здарэнне адбылося каля трох тыдняў таму, у ім пацярпелі беларусы і ўкраінцы. На шчасце, ніхто не загінуў.

📍Вось што расказалі «Белсату» ў паліцыі Варшавы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Індыя і Пакістан, што стаяць на мяжы вайны, адначасова пакажуць сваю вайсковую тэхніку на выставе ў Менску

Гаворка пра «MILEX-2025», дзе таксама прэзентуюць публіцы навінкі свайго ўзбраення Расея, Кітай ды Іран. Ну і Беларусь, вядома ж.

📍Болей інфармацыі шукайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Дзень салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі ў гадавіну смерці Вітольда Ашурка

🔻Тым часам «Наша ніва» піша пра смерць яшчэ аднаго палітзняволенага. Гэта адбылося яшчэ ў студзені

🔻Рэжым Лукашэнкі адмаўляе, што выкарыстоўвае мігрантаў у сваіх мэтах

🔻Еўразвяз дасылае Лукашэнку чарговыя сігналы. А яшчэ здымае эканамічныя санкцыі з Сірыі

🔻На Клеччыну завітаў чорны бусел

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🚗 Беларусы болей не змогуць рээкспартаваць аўтамабілі з Грузіі

Раней мясцовы ўрад увёў забарону на рээкспарт легкавікоў ды спецтэхнікі ў Беларусь і Расею, аднак можна было вывозіць іх у трэція краіны.

📍Тлумачым, што змянілася

Читать полностью…

Белсат

Расейцы ўдарылі «Іскандэрам» па палігоне ва Украіне

Загінулі шасцёра, больш за дзесяць параненыя.

Паводле Мінабароны РФ, пад удар трапіў лагер падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў. Абстрэл пацвердзіла і Нацгвардыя Украіны. Па факце трагедыі распачата службовае расследаванне, камандзір падраздзялення ўжо адхілены ад выканання абавязкаў.

«Палігон фактычна на мяжы з Расеяй. Вораг сачыў за ім. Над палігонам доўгі час вісеў дрон, які і карэктаваў удар», – пракаментаваў дэпутат Аляксей Ганчарэнка.

Читать полностью…

Белсат

Папа Рымскі пацвердзіў жаданне прыняць у Ватыкане перамовы аб міры ва Украіне

Пра гэта Леў XIV заявіў падчас размовы з прэм’ер-міністаркай Італіі. Паводле яго, Ватыкан гатовы арганізаваць чарговы раўнд мірных перамоваў, каб паспрабаваць пакласці канец вайне.

Раней Дзяржсакратар Святога Пасаду, кардынал П’етра Паролін, заявіў, што Папа плануе даць Ватыкан у якасці пляцоўкі для прамых сустрэч паміж бакамі.

Читать полностью…

Белсат

😎 Пад прыцэлам ашуканцаў — школьнікі

Крадуць грошы, асабістыя звесткі і атрымоўваюць доступ да прыладаў выпускнікоў, якія шукаюць адказы на пытанні экзаменаў і цэнтралізаванае тэставанне.
Для гэтага махляры стварылі шырокую сетку сайтаў і тэлеграм-каналаў. І гэта не адзіны спосаб ашуканства.

Больш чытайце па спасылцы.👈

Читать полностью…

Белсат

🙏 Памёр яшчэ адзін палітвязень Валянцін Штэрмер

Ён быў асуджаны на пяць гадоў калоніі за антываенныя каментары ў 2023 годзе. Калі і пры якіх абставінах палітвязень памёр дакладнай інфармацыі няма, – паведамляе Наша Ніва.

Былыя палітвязні ўзгадваюць, што Валянцін Штэрмер быў цяжка хворы, а зняволенне адбываў у шклоўскай калоніі, дзе 21 траўня 2021 года загінуў палітзняволены Вітольд Ашурак.

Больш пра Валянціна Штэрмера чытайце на нашым сайце.

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♂️ Раптоўна затрымалі, раптоўна вызвалілі: саўладальнік «Еўраопту» на волі

Гэта Аляксандр Літвін – адзін з братоў-кіраўнікоў кампаніі, паведамляе "Наша Ніва". Разам з іншымі гаспадарамі «Еўраопту» ён быў затрыманы 15 траўня пасля масавага нападу на гандлёвую сетку кантрольных і сілавых структураў.

Прычыны затрымання і вызвалення невядомыя. Што вядома – чытайце па спасылцы. 👈

Читать полностью…

Белсат

⚔️ Lidl супраць «Санты»: у TikTok зладзілі цэнавы «батл» паміж крамамі

Аўтары вырашылі параўнаць цэны на кошык з аднолькавымі таварамі, купленымі ў магазінах дзвюх папулярных сетак – у Польшчы і ў Беларусі.

📍Чытайце, што з гэтага атрымалася

Читать полностью…

Белсат

😎 Паляк прыйшоў у беларускі музей і быў уражаны ведамі школьнікаў

Польскі энтузіяст, які адраджае традыцыю кунтушовых (слуцкіх) паясоў, вельмі здзівіўся, калі дзеці, якія былі на экскурсіі ў музеі, беспамылкова распазналі атрыбут адзення, які бачылі, бадай, толькі ў падручніку.

👀 Цікавыя факты пра слуцкія паясы даведаецеся ў нашым відэа ад праграмы «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🤩 Тут ёсць усё: ад парку атракцыёнаў да аэрапорта

І 1200 міні-фігурак, якія ўжо там «жывуць».

Паглядзіце на рэкорд!

Читать полностью…

Белсат

☝️«BELPOL» сабраў новыя звесткі пра датычнасць Менскага заводу колавых цягачоў да абслугоўвання комплексаў «Іскандэр»

У прыватнасці, персанал МЗКЦ займаўся абслугоўваннем шасі для пускавой устаноўкі, што ў Вербную нядзелю наносіла ўдар па Сумам.

📍Болей інфармацыі знойдзеце ў нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🥔 Прафесійны бульбавод (не, не той пра каго вы падумалі) расказаў, чаму сітуацыя з гэтай гароднінай настолькі складаная

Раней дзяржаўная прапаганда на праблемы з бульбай у Беларусі альбо ўвогуле не рэагавала, або вуснамі Азаронка заклікала «меней жэрці».

📍Чытайце падрабязнасці на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🤯 Гэта ўжо не дзіцячыя гульні, але выглядае дужа крута

Паглядзіце, што прыдумалі ў ЗША ☝️

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 21 траўня

Долар і расейскі рубель пайшлі ўніз (кожны прыкладна на капейку), а еўра сёння зноў не гандлявалі.

#курсвалютаў

Читать полностью…

Белсат

🔸Магчыма, знікнуць чэргі на межах, але не адразу. Расказваем пра новую сістэму EES, што заменіць штампы на ўезд у Шэнгенскую зону

Сістэму планавалі ўвесці яшчэ ў 2017-м, але запуск неаднаразова пераносілі. Апошнім тэрмінам называлі 2024-ты, але і ён не спраўдзіўся (праз непадрыхтаванасць Нямеччыны, Францыі і Нідэрландаў).

👀 Чытайце матэрыял у нас на старонцы

Читать полностью…

Белсат

🎬 У Кракаве адбудзецца прэм'ера фільму «Інга». Да яе стварэння датычны і наш тэлеканал

Стужка апавядае пра лёс дзяўчынкі Інгі, якая ў 5 гадоў разам са сляпымі бацькамі ўцякае з Украіны ў Варшаву. Кіраўнічым прадзюсарам фільму выступіў наш калега Януш Гаўрылюк.

📍Падрабязней чытайце на сайце

Читать полностью…

Белсат

🔹Кая Калас анансавала вылучэнне Еўразвязам грошай для радыё «Свабода»

Праз спыненне фінансавання ад Злучаных Штатаў у красавіку сваю працу значна скарацілі беларуская і ўкраінская службы радыё «Свабода». Частку працаўнікоў адправілі ў адпачынак.

📍Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

The New York Times: Трамп заявіў Зяленскаму, што Расея і Украіна павінны самі дамовіцца пра заканчэнне вайны

Прэзідэнт ЗША выказаў такую пазіцыю падчас размовы з прэзідэнтам Украіны і еўрапейскімі лідарамі – пасля таго, як паразмаўляў з Пуціным.

Паводле выдання, Трамп фактычна выходзіць з перамоўнага працэсу па спыненні агню, бо лічыць яго «безвыніковым». Акрамя таго, ананімны амерыканскі чыноўнік паведаміў журналістам, што Трамп не мае намеру ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі, бо гэта «стрымлівае развіццё бізнесу».

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Рэжым Лукашэнкі хавае фінскага злачынцу

Беларускі расследавальніцкі цэнтр выявіў, што ў Менску асеў чарговы ўцякач ад правасуддзя, але гэтым разам з Фінляндыі. Хто ён і чаму яго шукае фінская паліцыя, а таксама Еўрапол і Інтэрпол – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).

🔺 Беларусы параўналі кошык прадуктаў у Польшчы і Беларусі

У TikTok зладзілі цэнавы «батл» паміж крамамі Lidl і «Санта». Дзе аказалася танней – даведайцеся па спасылцы (праз VPN).

🔺 «BELPOL»: МЗКЦ датычны да абстрэлу Украіны ў Вербную нядзелю

Ініцыятыва былых сілавікоў заявілі, што працаўнікі беларускага прадпрыемства абслугоўвалі тэхніку расейскай брыгады, якая атакавала горад Сумы 13 красавіка. Што менавіта яны рабілі – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 20 траўня

✔️У вёсцы на Палессі дзе некалі жыў Тадэвуш Касцюшка, прыбралі ягоны бюст. Разбіраемся, хто гэта зрабіў і навошта

✔️У расейскім абстрэле Сумаў, які забраў 35 жыццяў, знайшлі і след беларускага заводу

✔️Паглядзелі, якая з краінаў Шэнгену была летась найбольш шчодрай на візы для беларусаў

✔️Вылучылі галоўны фактар, які прывёў да падвышэння цэнаў у беларускіх крамах

✔️Дэпутаты пайшлі па крамах кантраляваць продажы «патрыятычнай сімволікі». Нашыя карэспандэнты таксама правялі свой «маніторынг»

✔️Мабільныя тэлефоны ў школах – усё? Чыноўнікі спусцілі загад, але выканаць яго няпроста

✔️Галоўны бульбавод краіны патлумачыў, чаму з бульбай сёлета столькі праблемаў

✔️Lidl супраць «Санты»: у TikTok зладзілі цэнавы «батл» паміж крамамі

✔️Трамп адмовіўся ўводзіць новыя санкцыі супраць РФ

#рэпрэсіі:

▫️Cілавікі працягваюць трэсці бізнес: цяпер дасталася буйной сетцы сэканд-хэндаў

▫️YouTube-канал беларускай пенсіянеркі, якая выехала ў Польшчу ад рэпрэсіяў, рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкім»

▫️Ігару Лосіку споўнілася 33 гады. Ужо пяты раз запар ён сустракае дзень народзінаў у няволі

▫️Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў яшчэ 5 чалавек

Читать полностью…

Белсат

😎""Еўраопт" і "Дабраном" доўгі час крышаваліся ці і зараз крышуюцца сям’ёй Лукашэнкі"

А ператрусы і арышты, бо "ў агульны гаманец сям’і пачало паступаць менш", — мяркуе прадстаўніка «BELPOL» Уладзімір Жыгар. Але гэта толькі фармальнасць.

"Усе гэтыя крамы і кампаніі будуць працягваць сваю дзейнасць. Але любому, хто прыйдзе на месца затрыманых, будзе зразумела: «калі менш грошай будзе трапляць у кашалёк сям’і, то ўсё скончыцца так, як і з папярэднімі людзьмі», — каментуе падзеі Уладзімір Жыгар.


Больш чытайце на старонцы Белсату. 👈

Читать полностью…

Белсат

🤔 Пуцін не прапанаваў нічога новага, але Трамп задаволены размоваю. Вынікі сазвону кіраўнікоў РФ і ЗША

Еўрапейскія лідары, падаецца, наогул не зразумелі ў чым быў сэнс гэтай размовы.

👀 Больш інфармацыі шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Разгром сэканд-хэнду, якім зацікавіўся КДК. 11 затрыманых

🔸 ЕЗ плануе скасаваць штампы ўнутры шэнгенскай зоны

🔸 Візавы цэнтр Італіі прыпыніў прыём заявак на верыфікацыю

🔸 Навукоўцы з Акадэміі навук назвалі «справядлівую цану» на бульбу

🔸 Лукашэнка заявіў пра «золата», якое валяецца пад нагамі

🔸 На вёсцы Тадэвуша Касцюшкі, дзе ён жыў перад эміграцыяй у Швейцарыю, прыбралі ягоны помнік

🔸 Расследаванне БРЦ: чарговы ўцякач ад правасуддзя асеў у Беларусі

🔸 Чаму беларускую прапаганду гэтак трасе ад выбараў у Польшчы

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнкаўцы «наваяваліся» з Каліноўскім, а цяпер узяліся за Касцюшку? Разбіраемся

Бюст Тадэвуша Касцюшкі стаяў у важнай з пункту гледжання біяграфіі героя палескай вёсцы цягам доўгіх гадоў. І нікому не перашкаджаў. Аж раптам знік.

«Белсат» вырашыў правесці ўласнае міні-расследаванне гэтага знікнення.

📍Чытайце, што атрымалася раскапаць нашым журналістам

Читать полностью…

Белсат

💬 «Сцяжкі ёсць на касе. Не думаю, што там ажно чарга за імі стаіць»

Чырвонай зелені хопіць усім! Ну, гэта калі ахвочыя закупіцца ёй знойдуцца...

Палата прадстаўнікоў выкаціла справаздачу пра тое, што ў айчынных крамах прайшоў «маніторынг тавараў з дзяржаўнай сімволікаю».

📍А нашыя карэспандэнты тым часам правялі свой уласны маніторынг

Читать полностью…

Белсат

📍YouTube-канал беларускай пенсіянеркі, якая выехала ў Польшчу ад рэпрэсіяў, рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкім»

Такі ж лёс напаткаў і сацсеткі Аляксандры Ханевіч. На гэта звярнула ўвагу @euroradio.

Аляксандра Ханевіч выехала з роднай Горадні ў Беласток амаль 5 гадоў таму, ратуючыся ад пераследу (у жніўні 2020-га яна ўдзельнічала ў пратэстах). Цяпер жанчына займаецца «блогерскай» справаю, актыўна ведучы YouTube-канал ды старонку ў Instagram.

Читать полностью…

Белсат

☝️Cілавікі працягваюць трэсці бізнес: цяпер дасталася буйной сетцы сэканд-хэндаў

Затрымалі 11 менеджараў, у некаторых з якіх адразу знайшлі прыкметы датычнасці да «экстрэмізму».

Аднак галоўныя прэтэнзіі высоўваюцца па «эканамічнай», а не па «палітычнай» лініі.

📍Чытайце на сайце, у чым справа

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 20 траўня

Па еўра гандляванняў сёння не было, а курсы долара і расейскага рубля змяніліся неістотна.

#курсывалютаў

Читать полностью…
Подписаться на канал