Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
На лазню, якую не могуць адчыніць ужо 14 гадоў, зноў не хапае грошай
Дэпутаты Віцебскага гарсавета пастанавілі выдаткаваць на “даўгабуд” чарговы грашовы транш - 800 тысяч рублёў. Мэта ўсё тая самая - "на завяршэнне будаўніцтва".
Нагадаем,старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў абяцаў адкрыццё лазневага комплекса сёлета - спачатку ў канцы першага квартала, потым у чэрвені. Чэрвень, між тым, распачнецца ўжо праз тры дні... ➡️ https://tinyurl.com/4jcku7hf
Назіраем, што будзе ❓
Днямі абнавілі дарожны ўказальнік каля вёскі Студзёнка Сенненскага раёна. Ці заўважаць ідэолагі "крамолу"❓
Памятаеце, як у 2021 г. "бел-чырвона-белы" указальнік каля вёскі Обаль у Шумілінскім раёне перафарбавалі ў "правільныя" колеры....
У Віцебску вывешаны адцэнзураваныя плакаты часоў мінулай вайны.
Пераканацца ў гэтым можна, уважліва разгледзеўшы выявы, якімі "аздобілі" сцены падземнага пераходу каля Плошчы Перамогі.
Так, з вядомага плаката "Беспощадно разгромим и уничтожим врага!", які 24 чэрвеня 1941 года стварыў вядомы творчы калектыў " КУКРЫНИКСЫ", знікла свастыка, намаляваная на рукаве карыкатурнай выявы Гітлера.
Падобна, арганізатары выставы спалохаліся адказнасці за распаўсюд нацысцкай сімволікі.
Дык хто, у такім выпадку, свядомы скажае праўду пра Вялікую Айчынную вайну? Ідэолагі ўвесь час вінавацяць у гэтым "захад" і "апазіцыю"...
🔻🔻🔻
Перад законам усе роўныя, ці нехта "раўнейшы" ?
Гэта - скрыншот са старонкі ў Фэйсбуку , якая належыць дырэктарцы Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Таццяне Старынскай. Яна ж - старшыня абласной арганізацыі праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, яна ж - дэпутат Палдаты прадстаўнікоў 6-га склікання (2016-2019 гг) і дзейны дэпутат Віцебскага аблсавета.
Не варта і казаць, што на старонках дзяржаўных СМІ перыядычна публікуюцца яе выказванні ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і дзейных уладаў.
Тады - што гэта?
Не так даўно віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка звяртаў увагу міліцэйскага кіраўніцтва на тое, што беларускае заканадаўства трактуецца супрацоўнікамі міліцыі па-рознаму: шэраговых жыхароў рэгіёна караюць штрафамі і "суткамі" за "распаўсюд экстрэмізму", тады як ёсць "недатыкальныя" асобы. Таццяна Старынская, выглядае, ў тым самым ліку.
Дарэчы, з самім Дзмітрыем Карняенкам днямі здарылася вельмі дзіўная гісторыя з адміністрацыйнай справай. ➡️ https://tinyurl.com/4ancpkxw
320 метраў новага асфальту ў Сянно выдаюць за вялікае дасягненне 🙃
Рэгіянальныя дзяржаўныя выданні Віцебшчыны вярнуліся да практыкі ўсхвалення працы работнікаў ЖХГ, якая была заўважана ў апошнія месяцы мінулага года. Тады, перад правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў, у людзей спрабавалі стварыць ілюзію дзяржаўнага клопату пра іх дабрабыт. Цяпер метады тыя самыя, хаця мэта трохі іншая: 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання, і цяпер за “добраўпарадкаванне” выдаецца звычайная праца дзяржаўных структур , якую яны мусяць выконваць штодня сілу прафесійных абавязкаў. ➡️ https://tinyurl.com/4r6zc72x
Але ўсхваленне заасфальтаваных 320 метраў - гэта ўсё адно рэкорд мясцовага машстабу 🙃
У лістападзе 2024г. мы адзначалі і артыкул у шумілінскай раённай газеце «Герой працы» , дзе з захапленнем апісвалася, як «па просьбах вяскоўцаў адрамантавалі дарогу». Тае дарогі было менш за кіламетр - усяго 853 метры....
Цяпер у Сянно хваляцца і куды меншым “метражом”...
🔻🔻🔻
Ізноў ідэалагічная справаздача з памылкамі. Лёзненскі афіцыйны Тэлеграм-канал з памылкай напісаў прозвішча ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, які загінуў падчас вызвалення раёна, паведамляючы пра візіт ягоных сваякоў да брацкай магілы...
Пра падобную гісторыю мы нядаўна пісалі: Тэлеграм-канал газеты "Дняпроўская праўда" напярэдадні Дня Перамогі таксама не парупіўся спраўдзіць імёны і прозвішчы ахвяраў, загінулых ад рук нацыстаў.
❗️Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
Беларускія праваабароныя арганізацыі выступілі з сумесным зваротам у Дзень палітвязняў.
«Мы перакананыя, што вызваленне ўсіх палітычных зняволеных не толькі магчымае, але і абсалютна неабходнае. Гэта не толькі гуманітарны абавязак, але і важны крок да пераадолення найглыбейшага крызісу, які працягваецца ў Беларусі.
Цяпер настаў момант разглядзець і паслядоўна задзейнічаць усе даступныя шляхі, якія спрыяюць іх вызваленню, у тым ліку гуманітарныя перамовы і дыпламатычныя ініцыятывы.
Падпішыце маніфест на адмысловым сайце! Падпісваючы гэты маніфест, вы падтрымліваеце рэальныя крокі па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі».
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкім" сайт ініцыятывы "Честные люди".
Рашэнне было вынесена 16 мая, і 20 мая гэты рэсурс з'явіўся ў "Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Ініцыятыва паўстала ў чэрвені 2020 года, напярэдадні тагачасных прэзідэнцкіх выбараў.
"Объединившись с платформами «Голос» и «Зубр», *Честные люди доказали множественные нарушения и фальсификации в процессе голосования на президентских выборах", гаворыцца на сайце ініцыятывы.
❗️Зняволеных ПК №3 пераводзяць у іншыя ўстановы
Праваабаронцам стала вядома, што вязняў віцебскай калоніі № 3 цягам апошняга месяца пачалі масава пераводзіць у іншыя калоніі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у ПК № 3 знаходзяцца 75 палітвязняў.
UPD. Перавод вязняў адбываецца з-за рамонту на прамзоне. Як стала вядома @MAYDAYMog, на тэрыторыі прадпрыемстваў прамысловай зоны ПК-3 ужо ідзе рамонт. Большасць вязняў этапавалі ў шклоўскую ПК-17, магілёўскую ПК-15 і ПК-22 «Ваўчыныя норы».
✍️Калі вам вядомыя прозвішчы пераведзеных адтуль палітвязняў — калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
У Глыбоцкім раёне зафіксаваны рост падлеткавай злачыннасці
Не дапамагае ні ідэалагічнае выхаванне, ні стварэнне вайскова-паірыятычных класаў. Мясцовы РАУС таксама не можа прапанаваць нічога кардынальна новага: толькі прафілактычную акцыю “Падлетак”, якая будзе праводзіцца на наступным тыдні - з 19 па 24 мая.
Між тым, самі супрацоўнікі міліцыі канстатуюць, што прафілактычная праца, нават індывідуальная, у іх “кульгае”. Да прыкладу, сёлета зафіксаваны два крадзяжы, здзейсненыя падлеткамі. Адзін з іх здзейсніў падлетак, з якім супрацоўнікі інспекцыі па справах непоўнагадовых ужо пэўны час праводзілі індывідуальную працу.
Колькасць злачынстваў з удзелам непаўнагадовых тым часам “б’е рэкорды”: у Глыбоцкім раёне яна складае 5,9% ад агульнай колькасці злачынстваў, тады як сярэдні паказнік у Віцебскай вобласці - 2,6%, а ў цэлым па Беларусі - 2,5 %.
Яшчэ адзін ураджэнец Віцебшчыны ў пераліку асобaў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" - Вячаслаў Граноўскі.
Ен нарадзіўся ў Наваполацку. У 2020 годзе, падчас службы ў міліцыі, убачыў, як ягоныя калегі збіваюць мірных пратэстоўцаў у Мінску. Гэта стала прычынай, каб пакінуць міліцэйскія шэрагі. Ён з'ехаў ва Украіну, а пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ўступіў у Полк Каліноўскага.
10 снежня 2024 года Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць у дачыненні да пяці ўдзельнікаў палка Каліноўскага, у іх ліку быў і Вячаслаў Граноўскі. У Беларусі яго завочна асудзілі па 10-ці артыкулах Крымінальнага Кодэкса.
Але на сайце міліцэйскага ведамства чамусьці напісана, што хлопец "адбывае пакаранне".
Чатырох полацкіх студэнтаў - грамадзян Самалі - высылаюць з Беларусі.
Паводле звестак Палацкага РАУС, чацвера хлопцаў атрымалі від на жыхарства як студэнты лесатэхнічнага каледжа.
"Однако, кроме получения образовательных услуг, иностранцы пытались использовать территорию Беларуси для незаконной миграции в третьи страны", — піша Тэлеграм -канал "Милиция Витебщины". Цяпер іх вышдюць з краіны, і ўсезд у Беларусь ім будзе забаронены на бліжэйшыя 5 гадоў.
Справы чатырох самалійскіх студэнтаў разглядаліся ў актавай зале навучальнай установы ў прысутнасці іншых навучэнцаў з замежжа.
У Оршы можа з’явіцца памятны знак у гонар ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС
Віцебскі аблвыканкам падтрымаў праект мясцовых жыхароў, якія выступілі з такой прапановай, падаўшы заяўку на конкурс грамадскіх ініцыятыў. На знак і устаноўку будзе выдаткавана 40 тыс. руб.: 4 тыс. - гэта ахвяраванні заяўнікаў, 18 тыс. абяцаюць выдаткаваць з абласнога бюджэту і яшчэ 18 - з рэспубліканскага.
Іншых падрабязнасцяў пра гэты праект не паведамляецца: ні хто выступіў з ініцыятывай, ні як будзе выглядаць памятны знак, ні дзе яго ўсталююць. Пра вынікі конкурсу, які ладзіць аблвыканкам, дзяржСМІ пішуць вельмі каротка, і мы ўжо звярталі на гэта ўвагу. Але прагрэс ёсць: сёлета ідэі праектаў і сумы на іх рэалізацыю абвешчаны публічна. ➡️ https://tinyurl.com/yj7ej6hz
Што да памятнага знака ў гонар подзвіга ліквідатараў, то гэта ўвогуле вялікі прарыў. Віцебскія ўлады ўжо 20 год не рэагуюць на прапановы грамадскасці, у тым ліку і саміх удзельнікаў ліквідацыі наступстваў тэхнагеннай катастрофы ў Чарнобылі.
Суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй"
- cтаронку Паўла Латушкі ў Facebook;
- старонку "Зробім Беларусь лепей" у "ВКонтакте".
Рашэнне было прынятае 7 траўня, у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў інфармацыя пра гэта з'явілася сёння, 13 траўня.
Стаў вядомы лёс будынка гімназіі №1, у якім трэснула сцяна - яго прапануюць знесці.
На месцы “сталінскай школы”, збудаванай яшчэ ў 1938 г, хочуць узвесці новы корпус. Стары, дзе ў пачатку кастрычніка 2024 г. трэснула сцяна, аднаўленню не падлягае, вырашылі спецыялісты. У навейшым корпусе, збудаваным у 1975 г., прапануюць правесці рэканструкцыю. ➡️ https://tinyurl.com/4f95nt7n
Вакол навучальнай установы будзе праведзена добраўпарадкаванне, у тым ліку абяцаюць зрабіць невялікую аўтастаянку - раней яе не было.
Усе гэтыя звесткі выкладзены ў праектных дакументах, прадстаўленых на грамадскае абмеркаванне. Са справаздачай аб ўздзеянні аб’екта на навакольнае асяроддзе можна азнаёміцца на сайце Віцебскага гарвыканкама і на сайце гарадскога УКБ.
У дзяржаўных СМІ пра пачатак грамадскага абмеркавання не паведамілі - старонкі газет былі спрэс занятыя матэрыяламі пра святкаванне Дня Перамогі. Між тым, грамадскае абмеркаванне ўжо пачалося 5 траўня і будзе працягвацца да 4 чэрвеня 2025г.
Вельмі паказальны дакумент прапануе для грамадскага абмеркавання Віцебскі аблвыканкам - праект "Региональной стратегии устойчивого развития Витебской области на период до 2040 года"
❗️Найбольш істотнае тут - не абяцанні шчаслівай будучыні, да якой прапануюць імкнуцца кіраўнікі вобласці, а канстатацыя таго, што дагэтуль Віцебшчына рухалася не наперад, а назад, і не ўверх, а ўніз.
Вось некалькі прыкладаў. 🔻🔻🔻
👫 "Численность населения на 1 января 2024 г. снизилась на 7,6% к аналогичному периоду 2015 г., при этом доля городского населения снизилась на 4,2%, сельского – на 16,5%. По оценкам специалистов, демографическая ситуация в области будет ухудшаться и далее."
🛠 "За последние 5 лет численность трудоспособного населения области снизилась на 42,8 тыс. человек".
👛"Несмотря на то, что за период 2016-2023 годы наблюдался рост номинальной начисленной заработной платы в 2,4 раза, размер данного показателя оставался менее 85% среднереспубликанского уровня".
📉"В регионе отмечается неблагоприятная динамика по снижению загрузки производственных мощностей. Такая ситуация складывается за счет увеличения мощностей в ходе модернизации при отсутствии требуемой ресурсной (сырьевой) базы, отсутствия спроса или доступа на рынки сбыта, неконкурентоспособности готовой продукции по цене и/или качеству (причем как на внешнем, так и на внутреннем рынках). Износ основных средств в промышленности
составляет 48%, коэффициент обновления основных средств – 6,9%."
Вось такія перадумовы для стратэгічнага старту. З дукументам цалкам можна пазнаёміцца тут
Здарыўся пажар - і ў Віцебску зноў загаварылі пра аварыйныя сараі
Гарэла надворная пабудова на праспекце Фрунзэ. Сарай быў з тых, што будаваліся каля дамоў без камунальных выгодаў у 1950-я гады дла захоўвання дроваў і іншых гаспадарчых патрэбаў. Цяпер нават у старых дамах з’явілася цэнтральнае ацяпленне, а сараі за 70 год прыйшлі ў нягоднасць і сталі небяспечнымі - “нічыйныя” пабудовы з прагнілымі лесвіцамі нясуць пагрозу дзецям, якія выкарыстоўваюць іх для гульняў. А яшчэ часцей такія сараі абіраюць для часовага прыстанку бяздомнікі, як было ў апошнім выпадку.
У абласным цэнтры ўжо другі год абмяркоўваюць неабходнасць зносу гэтах пабудоў. Але - гэта каштуе грошай.... ➡️ https://tinyurl.com/y38pk3xb
Хіба згадаць пра адкрытую два тыдні таму Плошчу герба і сцяга, якую зрабілі за бюджэтныя грошы? Але "это другое", праўда ж? 😊
Военная пропаганда на фестивале «Радость» в Витебске: как местные разоблачили замалчиваемое
Хотя организаторы фестиваля «Радость», проводимого Свято-Елисаветинским монастырем при поддержке Витебской епархии, всячески пытались замолчать военную тематику мероприятия, витебляне зафиксировали доказательства прямо на месте.
В отдельной палатке с названием «Когда мы едины — мы непобедимы», украшенной георгиевской лентой, были выставлены стенды с пропагандистским содержанием. Ранее в СМИ уже попадали изображения баннеров про Суворова и Ушакова, но, как выяснилось, это было далеко не всё.
Пророссийский активист из Витебска Андрей Щелкунов показал, что центральное место на одной из сторон палатки занял баннер с Александром Захарченко — одним из главарей группировки «ДНР», признанной в Украине террористической. Недалеко — стенд, посвященный другому фигуранту российской агрессии Мотороле (Арсену Павлову). А рядом с ним — стол для написания писем российским солдатам, сопровождаемый баннером с инструкциями, как это делать.
Особое внимание привлекает стенд у баннера Захарченко: икона Спаса, обрамлённая маскировочной сеткой и украшенная георгиевской лентой. Всё это — часть выставки, организованной в религиозном контексте, но наполненной милитаристским содержанием.
Так витебские жители показали, что под фасадом «семейного православного фестиваля» скрывается откровенная поддержка войны.
Яшчэ адна праўладная грамадская структура з’явілася ў Віцебску - гарадская арганізацыя РГА “Патриоты Беларуси”
"Патрыётаў Беларусі" у абласным цэнтры набралася ўсяго каля 200 чалавек - па словах новапрызначанага кіраўніка арганізацыі Юрыя Цевелева. Усяго ж у вобласці ў пачатку гэтага года налічвалася 580 чальцоў РГА. ➡️ https://tinyurl.com/2h7wkbaj
Курс на "разгалінаванне" нешматлікай супольнасці узяў кіраўнік абласной арганізацыі - дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў. Ён скончыў універсітэт культуры па спецыяльнасці “Рэжысура народных святаў”, і таму , падобна, яму вельмі блізкай арганізацыя культурна-масавых мерыпрыемстваў “на публіку”.
Дзейнасць "Патрыётаў Беларусі" у Віцебску таксама распачнецца з "масоўкі" - чарговага аўтапрабегу пад назвай "Маёвка-фест". 24 мая аўтакалона рушыць з Віцебску ў Сянно, дзе “организуют образовательную программу "Правда о войне -- наш щит", выступит ансамбль казачьей песни "Вольница" и другие творческие коллективы”.
«Русский мир» на грантах: витебские активисты Геращенко и Мирсалимова получают финансирование из России
Журналисты-расследователи получили доступ к утечке документов российского Фонда поддержки соотечественников за рубежом (Правфонд), из которой стало ясно: Кремль системно финансирует пророссийскую активность в Беларуси, включая деятельность в Витебской области.
Среди тех, кто получал поддержку из Москвы, — бывший чиновник из Витебска Андрей Геращенко и пропагандистка «русского мира» Эльвира Мирсалимова.
Геращенко с 2018 года получил около 70 тысяч долларов на издание своих книг о Великой Отечественной войне и ведение сайта «Вместе с Россией». Его гонорары шли напрямую из российского гранта. Мирсалимовой же компенсировали штраф 2600 рублей и оплатили услуги адвоката, после того как она была осуждена за пропаганду нацизма и демонстрацию запрещённой символики. Деньги — через счёт её мужа в российском «Тинькофф банке».
Эти факты — ещё одно доказательство того, как Россия через мягкую силу, деньги и лояльных активистов продвигает свои интересы в Беларуси, угрожая суверенитету страны.
💔Чаму менавіта 21 траўня абраны Днём палітвязняў?
Менавіта ў гэты дзень у шклоўскай калоніі № 17 у 2021 годзе загінуў Вітольд Ашурак — мужны актывіст, асуджаны да пяці гадоў за ўдзел у мірных пратэстах. Вітольд мусіў выйсці на свабоду сёлета — 9 чэрвеня 2025 года, аднак гэтага не адбудзецца.
Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Пасля яго смерці Следчы камітэт апублікаваў відэа, на якім палітвязень ледзь стаіць на нагах.
Яго цела перадалі з забінтаванай галавой. Справу па факту смерці не завялі дагэтуль.
🔹Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
🌿Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў
Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам. Гэта ўжо чацвёртая гадавіна смерці палітвязня. З таго часу за кратамі памерлі яшчэ шасцёра чалавек. Усе яны — ахвяры рэжыму, для якога салідарнасць стала злом.
У Беларусі каля 1200 чалавек несправядліва ўтрымліваюцца ў няволі па палітычных матывах. Іх імёны цяпер не так часта не гучаць у навінах, сацсетках, на міжнародных трыбунах, як раней, але яны — ёсць. Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — салідарнасць, каб паказаць, што людзі за кратамі не забытыя.
Падтрымліваць палітвязняў сёння — значыць захоўваць чалавечнасць у нечалавечых умовах. Кожны ліст, кожная згадка, кожны жэст падтрымкі — гэта крок да свабоды. Гэта доказ таго, што салідарнасць жыве.
Праўда — не экстрэмізм, а салідарнасць — не злачынства!
Абвешчана грамадскае абмеркаване праекта аквапарка, які хочуць збудаваць у Віцебску
Паводле праектных дакументаў, гэта будзе не ўласна аквапарк, а шматфункцыянальны цэнтр з аквапаркам. Апрача яго, цэнтр прадугледжвае наяўнасць гатэля, каворкінг-прасторы і фітнес-цэнтра.
Праект распрацаваны віцебскім прадпрыемствам «Квант-Проект», заказчык - ТАА «ФС групп». Будаўніцтва збіраюцца праводзіць за кошт інвестыцый: інвестар выкупіў некалькі карпусоў у ААТ «Витязь» - былога флагмана па выпуску вядомых у СССР каляровых тэлевізараў. Перапрафіляваць вытварчасць так і не змаглі, частка карпусоў даўно не выкарыстоўвалася.
”Предварительные сроки реализации проекта при эффективной работе и необходимом финансировании — около двух лет”, - абяцаў у пачатку гэтага году старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў.
Увогуле ж «гісторыя» з бедаўніцтвам аквапарка ў Віцебску , дакладней, гісторыя яго абяцанняў, цягнецца з 2014 года.
Конкурс грамадскіх ініцыятыў выклікае ўсё больш пытанняў
Віцебскі аблвыканкам ужо некалькі год запар абвяшчае конкурс грамадскіх ініцыятыў, па выніках якога праекты-пераможцы атрымліваюць фінансавыя сродкі на іх рэалізацыю. Але “за кадрам” заўсёды застаецца, што за ініцыятыва распрацоўвала праект, хто гэтыя людзі і якую частку грамадскасці прадстаўляюць.
Сёлета на бюджэтныя грошы вырашана падтрымаць 11 праектаў. У якасці атрымальнікаў фінансавання ў большасці выпадкаў выступаюць дзяржаўныя структуры. роля грамадскасці не зразумелая, як і сэнс некаторых праектаў. ➡️https://tinyurl.com/34mjfatx
🔻🔻🔻
❗️❗️З афіцыйнага сайта Міністрэрства інфармацыі знік Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Паводле звестак 16 мая, у гэты спіс меў 1664 старонкі, на якіх пералічваліся інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя судамі "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй". Цяпер спіс пусты.
UPD: раніцай 19 мая "экстрэмісцкі спіс "вярнуўся на сваё месца, прычым за два выходныя дні ён "вырас" яшчэ на тры з паловай старонкі.
Пасля таго, як з сайта Вярхоўнага суда знік расклад судовых працэсаў, а яшчэ раней - база судовых рашэнняў і прысудаў, можна меркаваць і пра то, што Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў знарок маглі храбіць недасяжным для грамадзян Беларусі.
Але суда па ч.2 арт. 19.11 КаАП у краіне не спыняюцца. І цяпер, магчыма, нават немагчыма будзе праверыць свае падпіскі ў сацыяльных сетках, каб спраўдзіць, ці не стаў чалавек міжвольным "распаўсюднікам экстрэмізму ў інтэрнэце".
Зрэшты, нельга выключаць і таго, што на сайце Мінінфарма адбыўся "глюк", і спіс адновіцца пазней. Але калі - невядома.
У пералік асобаў "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", які складае МУС, уключылі ўраджэнку Віцебска Настассю Хамянкову.
Настасся Хамянкова - адна з заснавальніц мінскага стартап-хаба Imaguru. 2 снежня 2024 года яе завочна асудзілі па 10-ці артыкулах Крымінальнага Кодэкса да 10-ці гадоў пазбаўлення волі. А таксама ды штрафу памерам 7 тысяч базавых велічынь — 280 тысяч рублёў і пазбавілі права пяць гадоў займаць пасады, якія звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністратыўна-гаспадарчых працаў.
Тыдзень таму КДБ уключыў Настассю Хамянкову у спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкій дзейнасці.
Жыхароў Віцебшчыны “набліжаюць” да Расіі
Дзяржаўныя СМІ актыўна прапагандуюць імпрэзы, на якія запрашаюць беларусаў, распавядаюць пра мажлівасці адпачынку ў Крыме і ўвогуле ўсяляк падкрэсліваюць, што паездка ў суседнюю краіну - гэта амаль што “як да сябе дадому”. Такім чынам праводзіцца ідэалагічны пасыл пра “еднасць нашых народаў”.
Газета “Браслав online” запрашае чытачоў у Маскву на фестываль “Московская весна Победы”. У запрашальным артыкуле гаворыцца, што гэта “позволит узнать культуру и историю России чуть лучше, познакомиться с исторической стороной страны, окунуться в весеннюю атмосферу столицы и прочувствовать ее дух”. Звяртае на сябе ўвагу слова “сталіца” - менавіта ў гэтай якасці Маскву прадстаўляюць браслаўчанам. ➡️ https://tinyurl.com/4xydbtcs
Віцебская епархія “пераабулася”.
🔻🔻🔻
8 траўня на сайце Віцебскай епархіі была анансавана праграма міжнароднага праваслаўнага фестываля «Радасць»,куда была ўключана дабрачынная акцыя «Дапамога жыхарам Данбасу». Падчас яе, паводле абвесткі, планаваўся збор сродкаў у тым ліку і для ваенных частак ДНР і ЛНР.
13 траўня праграму адкарэктавалі - цяпер абзаца пра збор сродкаў для вайскоўцаў няма. ”Папраўкі” былі ўнесены ў праграму пасля таго, як на “вайсковы” складнік мерапрыемства звярнулі ўвагу незалежныя інтэрнэт-рэсурсы.
Велікодны міжнародны праваслаўны фестываль у Віцебску арганізаваны мінскім Свята-Елісавецінскім манастыром пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкама пад патранатам арцыбіскупа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя. Адпаведна, і віцебскія гарадскія ўлады,і царкоўныя ўлады адказныя за змест імпрэзаў фестываля. ➡️ https://tinyurl.com/2prkbjp8
Памёр віцебскі журналіст і пісьменнік Сяргей Урублеўскі
На Віцебшчыне яго памятаюць як першага рэдактара абласной газеты «Народнае слова». На гэтай пасадзе Сяргей Урублеўскі адпрацаваў 18 гадоў - з 1990-га па 2008-мы.
Таксама яго будуць памятаць і як вядомага пісьменніка, аўтара 8-мі празаічных зборнікаў, чальца Саюза беларускіх пісьменнікаў, які прынцыпова не пераходзіў у праўладную пісьменніцкую арганізацыю. ➡️ https://tinyurl.com/2prkbjp8
Развітацца з Сяргеем Васільевічам Урублеўскім сябры і калегі змогуць сёння, 13 траўня а 16 гадзіне ў рытуальнай зале «Аура» ( Вiцебск, вул.П.Броукi, 50/4). Пахаваюць Сяргея Рублеўскага заўтра, 14 траўня, на могілках у яго роднай вёсцы Бабча Лепельскага раёна.
Вячаслаў Дземянчонак - яшчэ адзін жыхар Віцебшчыны з абноўленага "экстрэмісцкага пераліку" на сайце МУС
На сайце пазначана, што 30-гадовы Вячаслаў Дземянчонак - жыхар Наваполацка, і што ён адбывае пакаранне паводле ч. 3 арт. 361 КК РБ ( Заклікі да санкцый або іншых захадаў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). у ч.3 удакладняецца, што заклікі маглі рабіцца "з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глаальнай кампутарнай сеткі або пасадовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў".
Паводле сацсетак, Вячаслаў Дзямчонак працаваў інжынерам-праграмістам ў розных установах Полацка і Наваполацка Праўда, у якасці месца жыхарства ў розных сацсетках ён пазначае гарады "Гродна" або "Варшава" (у спісе асуджаных завочна або ў паведамленнях СК пра спецыяльную вытворчасць такое імя не сустракаецца).
Апошняя актыўнасць Вячаслава ў сацсетках зафіксавана ў лютым 2024 г.
Усяго ў абноўленым пераліку "экстрэмістаў" 5 ураджэнцаў Віцебшчыны, 4 - з Глыбокага.