vicspring | Неотсортированное

Telegram-канал vicspring - Віцебская Вясна

254

Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Подписаться на канал

Віцебская Вясна

3 красавіка дэпутаты Еўрапарламента на пленарным пасяджэнні прынялі рэзалюцыю "Аб непасрэднай рызыцы далейшых рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі - пагрозах ад Следчага камітэта". За рэзалюцыю прагаласавалі 535 дэпутатаў, супраць - 19 удзельнікаў галасавання. 55 дэпутатаў устрымаліся.

Чаго чакаць далей? ➡️https://spring96.org/be/news/117725

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Віцебская прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава таксама патрабуе пакарання “недатыкальных асобаў” за “распаўсюд экстрэмізму” ➡️https://tinyurl.com/yw7jnu75

Яна падтрымала віцебскага актывіста Дзмітрыя Карняенку, які звярнуўся ў міліцыю з заявамі пра тое, што супрацоўнікі МУС вельмі выбарачна прымяняюць ч.2 арт.19.11 КаАП. Пад суд трапляюць шэраговыя беларусы, хаця ў сацсетках “недатыкальных асобаў” таксама сустракаюцца спасылкі на так званыя “экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы”. У ліку такіх асобаў - жонка старшыні аблвыканкама, кіраўніца праўладнага пісьменніцкага саюзу, дырэктарка абласнога краязнаўчага музея...

“Я абсолютно не хочу, чтобы эти известные и влиятельные витебские люди сели или были оштрафованы, как я, мои единомышленники или простые «работяги». Но, если мы говорим о «государстве уникальной социальной справедливости», то и отношение ко всем должно быть равное, независимо от должности и статуса”, піша Эльвіра Мірсалімава.

Тым не менш, яна называе Карняенку "даносчыкам".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Суды Віцебскай вобласці чарговы раз знайшлі "экстрэмізм". Цяпер на асабістых старонках у сацыяльных сетках.

2 красавіка "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" судом Кастрычніцкага рана Віцебска прызнаны старонкі ў "ВКонтакте" і Facebook навапалачаніна Анджэя Корсака, удзельніка Палка Кастуся Каліноўскага.

3 красавіка "экстрэмісцкай" тым самым судом прызнана старонка ў Facebook віцябляніна Аляксандра Петухова. Мяркуючы па кантэнту старонкі, мужчына жыве ў Лондане.

2 красавіка суд Ушацкага раёна залічыў у "экстрэмісцкія" старонку "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ @belarus.clock" у Instagram.

2 красавіка суд Гарадоцкага раёна пастанавіў лічыць "экстрэмісцкай" старонку ўраджэнца Магілева Аляксандра Тупоўскага і мінчаніна Дзмітрыя Дземідзюка ў Facebook.

4 красавіка згаданыя вышэй інтэрнэт-рэсурсы ўключыны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

"Личный прием граждан сегодня в Богушевском сельисполкоме провел депутат Витебского областного Совета депутатов Олег Жингель. В рамках рабочей поездки Олег Валентинович обсудил актуальные вопросы по развитию региона с Михаилом Вилюго, председателем районного Совета депутатов".

Гэта ўсё, што паведаміла Сенненская "раёнка" пра патрэбы і праблемы жыхароў пасёлка Багушэўск і пра тое, як будуць спрыяць іх вырашэнню раённыя ўлады і абласны савет дэпутатаў.

Інакш кажучы, у двух сказах - увесь артыкул. А, яшчэ і "парадны партрэт" дэпутата)

Читать полностью…

Віцебская Вясна

"Суткі" за кожны "экстрэмісцкі" рэсурс?

Жыхарку вёскі Браткова Лёзненскага раёна асудзілі на 10 сутак за "экстрэмісцкія" падпіскі.

22 сакавіка супрацоўнікі мясцовага РАУС устанавілі, што жанчына мае падпіскі на 10 інтэрнэт- рэсурсаў, уключаныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Суддзя суду Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі пакараў яе арыштам паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП.
➡️ https://tinyurl.com/4ck7ct3p

Читать полностью…

Віцебская Вясна

"Экстрэмісцкім" прызнаны Телеграм-канал "Витебские Вести".

Але гэта не то, што вы маглі падумаць - да Віцебскай абласной газеты "Витебские Вести" гэты рэсурс не мае ніякага дачынення. Аднайменны Телеграм-канал быў створаны ў снежні 2021 года для распаўсюду самвыдатаўскага бюлетэня. Пасля пратэстаў 2020 года самвыдатаўскія бюлетэні з "неафіцыйнымі" навінамі распаўсюджваліся валанцёрамі па паштовых скрынях, і так было па ўсіх абласцях Беларусі.

Апошнія публікацыі на Телеграм-канале "Витебские Вести" былі зроблены ў 2022 годзе.
На рэсурс падпісаны 47 чалавек.
Ён прызнаны "экстрэмісцкім" рашэннем суда г.Жодзіна ад 27 сакавіка.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Сёння ў раённых выданнях Віцебскай вобласці - "польскі дзень" 😊
"Раёнкі" на загад зверху перадрукавалі артыкул БЕЛТА пра пратэсты ў Беластоку. Там на акцыю пратэсту супраць закрыцця памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю выйшлі каля 100 чалавек.

Гэты ж артыкул перадрукавалі і інтэрнэт-сайты некаторых райвыканкамаў.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

-Суд Браслаўскага раёна прызнаў “экстрэмісцкім” Telegram-канал "ХЗ.ХалезинЗнает".

-У Віцебскай вобласці зноў самыя нізкія заробкі.

-Журналісту і актывісту Анджэю Пачобуту, якога ўтрымліваюць у Наваполацкай ПК-1, на паўгода працягнулі ўтрыманне ў ПКТ.

-Адміністрацыя полацкай СШ №18 загадала настаўніцы або выдаліць частку відэа ў TikTok, або пісаць заяву на звальненне.

-Гарадоцкі райсуд пастанавіў лічыць "экстрэмісцкімі" групу "Беларусь/Новости/NEXTA Live" і старонку "Федор Шмиголь" у "ВКонтакте".

- Ужо другі раз "экстрэмісцкім" прызнаны Telegram-канал "Беларускі інстытут публічнай гісторыі"

-Пасля пажару ў ГЦ "Беларусь" выяўлены парушэнні ў іншых аб'ектах кампаніі-уладальніка. Але суд адмовіўся прыпыніць іх дзейнасць

-Па галаве! Аршанская газета дзіўным чынам агітуе за падпіску

-У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, ўключылі адразу 6 жыхароў Віцебшчыны

-Віцебскага “раскамірскага” актывіста Сяргея Лашкова асудзілі да 10 сутак арышту паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, 28 сакавіка ўключылі адразу 6 жыхароў Віцебшчыны
➡️ https://tinyurl.com/bdha7w5s

Пяцёра з іх асуджаны за ўдзел у пратэстах 2020 г. паводле артыкуле 342 КК. Гэта
- Дзмітрый Цюкаеў (Расоны)
- Наталля Казлова ( Полацк)
- Раман Прыходзька (Полацк)
Насупраць гэтых прозвішчаў ўказана “судзімасць не пагашана”. Падобна, што іх пакаралі “хіміяй”, тэрміны пакуль не выдомыя.
- Канстанцін Панамароў (Наваполацк) і
- Аляксандр Шэлепень (Глыбокае),
як пазначана на сайце МУС, “адбываюць пакаранне”.

Шосты “ экстрэміст” - Ігар Сімашковіч з Улы - таксама “адбывае пакаранне”. Ён асуджаны па ч. 3 арт. 130 — распальванне варожасці, ч. 1 арт. 343 - распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў, ч. 1 арт. 368 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ч. 3 арт. 361-1 — удзел у экстрэмісцкім фармаванні, арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Пасля пажару ў ГЦ "Беларусь" супрацоўнікі МНС выявілі парушэнні ў іншых аб'ектах кампаніі-уладальніка. Але суд адмовіўся прыпыніць іх дзейнасць ➡️https://tinyurl.com/5bw7s3z9

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Віцебскія ўлады не страчваюць намераў адрамантаваць сараі ў дварах старых дамоў за кошт жыхароў.

Такія сараі будавалі цэнтралізвана ў 1930-50 гады, каб насельнікі захоўвалі там дровы для пячнога ацяплення. Цяпер у дамах ёсць усе сучасныя выгоды, а большасць пабудоваў стаяць закінутыя. Больш за тое: яны паступова разбураюцца, становяцца "начлежкамі" для беспрытульнікаў, ствараюць небяспеку для дзяцей...

Гарадскія ўлады налічылі ў Віцебску 166 такіх сараяў. 133 з іх -аварыйныя . Але знясуць толькі 30. Што будзе з астатнімі?
➡️https://tinyurl.com/2bev5t7x

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін пра камунальныя праблемы, якія не вырашаюцца гадамі:
Думаю, там есть какие-то нюансы, скрытые моменты, которые не позволяли их легко решить".

А гісторыя пачалася з таго,
што да кіраўніка вобласці звярнулася жыхарка Оршы, якой летась сама Наталля Качанава паабяцала вырашыць пытанне з асфальтаваннем вуліцы.

І дагэтуль нічога не зроблена, каця старшыня Савета Рэспублікі пераканала аршанку, што аддзены ўае неабходныя распараджэнні. ➡️ https://tinyurl.com/d6mzmhy2

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Гарадзенскаму журналісту і актывісту Анджэю Пачобуту, якога ўтрымліваюць у Наваполацкай ПК-1, на паўгода працягнулі ўтрыманне ў ПКТ. Пра гэта паведаміў Тэлеграм- канал «Право имеют».

У наваполацкай калоніі на яго ўвесь час аказваюць ціск: вядомыя выпадкі, калі яго змяшчалі ў ШІЗА, не давалі неабходныя лекі, змушалі пісаць прашэнне аб памілаванні.

Утрыманне ў ПКТ - перавод у спецыяльную турэмную камеру на тэрыторыі калоніі — гэта чарговая спроба ціску на Анджэя Пачобута. ➡️https://tinyurl.com/4vm8a2wc

Нагадаем, палітзняволены журналіст асуджаны да 8 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у распальванні варожасці (арт. 130 КК) і ў закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК).

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Віцебскай вобласці зноў самыя нізкія заробкі.

Розніца з самай заможнай Мінскай вобласцю - больш за 400 рублёў.

Сярэднія заробкі па абласцях краіны:
- Мінск- Br3309,1. Мінская вобласць - Br2442,7
- Гомельская вобласць - Br2169,7
- Гродненская вобласць - Br2118,7
- Брэсцкая вобласць — Br2103
- Магілеўская вобласць - Br2014,7
-Віцебская вобласць - Br2011

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Суд Браслаўскага раёна прызнаў “экстрэмісцкім” Telegram-канал "ХЗ.ХалезинЗнает", на які падпісаны 2632 чалавекі. Судовае рашэнне пранята 20 сакавіка .

Мікалай Халезін - беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра»,  аўтар шматлікіх п’есаў, перакладзеных на многія мовы свету, уладальнік шэрагу прэстыжных міжнародных культурніцкіх прэмій і прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах свету.

Жыве ў замежжы. У Беларусі яго абвясцілі ў вышук за выказванне сваёй палітычнай пазіцыі

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Новы мост у Оршы ў раёне мясакамбіната старшыня райвыканкама паабяцаў збудаваць "да канца года".
Але па дакументах, прапанаваных да тэндэру, тэрмін будаўніцтва - 14 месяцаў. Прычым тэндэр яшчэ не скончаны, а пачатак прац запланаваны на 1 чэрвеня.

Без маста (пуцеправода) цераз чыгуначныя рэйкі мясцовыя жыхары жывуць з 2023-га года. У 2022-м гэты аб'ект гарадской інфраструктуры, прабыўшы ў эксплуатацыі 30 год, быў прызнаны аварыйным. А "сыпацца" пачаў ці не з моманту адкрыцця... ➡️ https://tinyurl.com/5e7prr8n

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Навіны і падзеі мінулага тыдня, якія вы маглі прапусціць

- з 31 сакавіка па 5 красавіка у Рэспубліканскім спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўключылі 8 інтэрнэт-рэсурсаў паводле рашэнняў судоў Віцебскай вобласці :
- старонку "Centrum obsługi cudzoziemców Irina Vorochkova" у Instagram ( гарадскі суд Наваполацка);
- старонку "ПАЛІТВЯЗЕНЬ” у Tik-Tok (суд Полацкага раёна і г.Полацка);
- старонкі ў "ВКонтакте" і Facebook навапалачаніна Анджэя Корсака, удзельніка Палка Кастуся Каліноўскага (суд Кастрычніцкага раёна Віцебска);
- старонка ў Facebook віцябляніна Аляксандра Петухова (суд Кастрычніцкага раёна Віцебска);
- старонку "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ @belarus.clock" у Instagram ( суд Ушацкага раёна);
- старонкі ўраджэнца Магілева Аляксандра Тупоўскага і мінчаніна Дзмітрыя Дземідзюка ў Facebook (суд Гарадоцкага раёна).

- 4 красавіка стаў вядомы прысуд жыхарцы Глыбокага Людміле Пацэвіч, якую сёлета ў сакавіку асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 г. Жанчыну ўключылі ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Стаў вядомы прысуд жыхарцы Глыбокага Людміле Пацэвіч, якую сёлета ў сакавіку асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года.

4 красавіка яе імя з’явілася ў пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле яго, 49-гадовую Людмілу Пацэвіч ( 9 красавіка ей мае споўніцца 50 гадоў) прызналі вінаватай паводле ч.1 арт.342 КК РБ. У дакуменце на сайце МУС пазначана “судзімасць не пагашана”, і з гэтага можна зрабіць выснову, што жачыну асудзілі да “хіміі”.

Справу Людмілы Пацэвіч 12 сакавіка 2025г. разбіраў суддзя Глабоцкага раённага суда Андрэй Тарасевіч.

Ен жа судзіў яшчэ шасцярых глыбачан, крымінальныя справы супраць якіх былі распачатыя пасля міліцэйскага "хапуну" увосень мінулага году. ➡️ https://tinyurl.com/4ppa8zbr

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Які скандал! 😊
Відэаролік віцебскага ідэолага Святаслава Міхайлава "Лукашенко присягнул на верность белорусскому народу" на Youtube-канале абласной газеты "Витебские вести" за 9 дзён прагледзелі ўсяго 286 чалавек.

Інтарэсу да відэароліка не надалі ні стандартныя абразы "беглых", ні знявагі палітыкаў - апанентаў сучасных беларускіх уладаў. Тым часам абласное выданне на сваіх старонках старана апісвае радасць і захапленне жыхароў Віцебшчыны ад чарговай інаугурацыі...

Але нам удалося знайсці адзіны (!) выпуск відэаблога галоўнага спецыяліста ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, дзе ён заняўся сваёй непасрэднай працай - клопатам пра беларускую моладзь. Прынамсі, на словах 😊 ➡️ https://tinyurl.com/zfdxtyau

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Суд Полацка і Полацкага раёна 31 сакавіка прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" старонку ў Tik-Tok пад назвай "ПАЛІТВЯЗЕНЬ". старонка мае 288 падпісчыкаў.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Суд горада Наваполацка знайшоў "крамолу" на Instagram-старонцы Ірыны Варачковай - прадпрымальніцы, якая дапамагае легалізацыі замежнікаў у Польшчы.

Паводле судовага рашэння ад 25 сакавіка старонка "Centrum obsługi cudzoziemców Irina Vorochkova" ўключана ў Пэспубліканскі спіс экстрэмістцкіх матэрыялаў.

Летась імя Ірыны Варачковай было згадана ў складзе "экстрэмісцкага фармавання" - перадвыбарчай ( па выбарах у Каардынацыйную раду) кааліцыі “Европейский выбор“.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Шматпавярхоўкі пабудуюць, каб запоўніць дзіцячыя сады. Так сказалі жыхарам вуліц Ляонава, 6-й Свярдлова і 2-й Войкава, дзе хочуць знесці прыватны сектар. ➡️ https://tinyurl.com/4cxv9m7e

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Віцебскага “раскамірскага” актывіста Сяргея Лашкова асудзілі да 10 сутак арышту паводле ч.2 арт.19.11 КаАП.

Пра гэта ў сваім ТГ-канале паведаміла вядомая прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава. Яна піша, што да суду справа “по доносу всё того же русофоба-заукраинца”, які калісьці паведаміў пра “распаўсюд экстрэмізму” і ў яе сацыяльных сетках.

Між тым віцебскі актывіст Дзмітрый Карняенка усяго толькі спраўджвае, ці ў Беларусі зусім “не да законаў”, ці яны ўсё ж дзейнічаюць. І калі так, то распаўсюджваюцца на ўсіх аднолькава або не. Ён лічыць, што грамадзян Беларусі несправядліва судзяць за “лайкі” і старыя падпіскі на рэсурсы, прызнаныя аэкстрэмісцкімі. Але ва ўсіх інстанцыях яму адказалі, што гэта законна.

А калі законна, то і “недатыкальных” быць не павінна. Нават калі гэта жонка старшыні аблвыканкама, кіраўніца праўладнага пісьменніцкага саюзу або дырэктарка абласнога краязнаўчага музея. Чакаем працягу ➡️ https://tinyurl.com/4casfdcc

Читать полностью…

Віцебская Вясна

😫Газетай - па галаве. Аршанскае раённае выданне дзіўным чынам агітуе за падпіску

🎥У сацсетках “Аршанскай газеты”выйшаў відэаролік, дзе паштарка чапляецца да мінакоў, а аднаго з іх за адмову ўзяць у яе газету лупіць той жа газетай па галаве.

Паводле сюжэту, дзеянне відэароліка адбываецца ў цэнтры горада, дзе з паасобнікамі “Аршанскай газеты” у кішэні прагульваецца паштарка. “О, выпішы газету!”, - звяртаецца яна да хлопца-мінака. Той кажа “не” і спрабуе прайсці далей. Паштарка паўтарае просьбу, і пасля чарговай адмовы хлопец атрымлівае скручанай газетай па галаве. “Тады давайце,”- пагаджаецца пасля гэтага мінак. А наступны, які бачыў напад паштаркі здалёк, пагаджаецца ўзяць газету адразу...

Рэакцыя гледачоў неадназначная. “И так будет с каждым?”, “Прекрасно отражает наше время. В деталях”, “Зачем вы позорите всех,” - пішуць людзі ў каментарах.

Відэаролік (спасылка тут) выйшаў на Instagram-старонцы дзяржаўнага СМІ. І ён такі не адзіны...

Читать полностью…

Віцебская Вясна

❗️Ужо другі раз "экстрэмісцкім" прызнаны Telegram-канал "Беларускі інстытут публічнай гісторыі"

Першы раз рашэнне пра гэта прыняў увосень 2024 года суд Партызанскага раёна Мінска. А цяпер - 25 сакавіка - яшчэ і суд Ленінскага раёна Брэста.

🔸"Беларускі інстытут публічнай гісторыі" - гэта незалежнае аб’яднанне беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў у выгнанні, зарэгістраванае ў Варшаве. Узначальваюць арганізацыю акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялягічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, даследчык сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне Ігар Станкевіч.

🔻Telegram-канал "Беларускі інстытут публічнай гісторыі" мае каля 1 200 падпісчыкаў. У ім размяшчаюцца гістарычныя звесткі і аб'явы пра тэматычныя мерапрыемствы.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Яшчэ два пункты ў абноўленым 27 сакавіка Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явіліся "дзякуючы" рашэнням суду Гарадоцкага раёна

25 сакавіка Гарадоцкі райсуд пастанавіў лічыць "экстрэмісцкімі"
- групу "Беларусь/Новости/NEXTA Live" і старонку "Федор Шмиголь" у саццетцы "ВКонтакте".

Калі назва першай на слыху ў беларусаў 😊 то другая выклікае адны пытанні. Федар Шмігаль займаецца ўстаноўкай дзвярэй і іншымі рамонтнымі работамі. Большасць пастоў і фотаздымкаў на яго старонцы прысвечана менавіта гэтым заняткам. Яшчэ крыху - пра спорт і асабістае жыццё.

З "крамольнага" - хіба падпіска на тую самую групу "Беларусь/Новости/NEXTA Live", якую ўнеслі ў "экстрэмісцкі спіс" на сайце Міністэрства інфармацыі адначасова са старонкай карыстальніка 🤔

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Адміністрацыя полацкай СШ №18 паставіла настаўніцу перад выбарам: або выдаліць частку відэа ў TikTok, або пісаць заяву на звальненне. І дала паўгадзіны на роздумы.
Што выбрала блогерка?➡️ https://tinyurl.com/2zdn7s4s

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Без рэтушы.

Арыгінальныя фотаздымкі Наталлі Качанавай можна ўбачыць на сайце газеты "Міёрскія навіны". Як вядома, афіцыйныя СМІ старанна "падмалоджваюць" выгляд старшыні Савета Рэспублікі. Гавораць нават пра негалосную забарону публікаваць фота Наталлі Качанавай без папярэдняй апрацоўкі.

Калі так, то Мёрская раённая газета яе відавочна парушыла - прадэманстравала чытачам рэальны выгляд 64-гадовай жанчыны. Зрэшты, усе 3 фотаздымкі, якія мы тут публікуем, - з сайта мёрскай "раёнкі". Дзе "афіцыйныя", а дзе не - відаць адразу.

У чым сэнс паказваць аблічча чалавека, які займае дзяржаўную пасаду, не такім, як яно ёсць?

Читать полностью…

Віцебская Вясна

В витебской ИК-3 “Витьба” будет реорганизована промзона. Осуждённых начали переводить в другие колонии.

🔻Как удалось узнать MAYDAY TEAM, в витебской Исправительной колонии №3 будет частично закрыта и реорганизована промзона. В связи с этим, до конца апреля около 15% узников будут перенаправлены в другие ИК. Из некоторых отрядов по 10 человек уже этапированы в другие ИК с идентичным режимом отбытия наказания.

👀Одновременно прибытие новых узников в саму ИК-3 “Витьба” пока приостановлено. Вероятно количество отбывающих наказание в ней уменьшится.

Напомним, в декабре прошлого года впервые стало известно, что в ИК-3 может быть целиком закрыто деревообрабатывающее производство. Эта информация сейчас фактически подтверждается. В то же время швейное производство в колонии работает в две смены и перегружено.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Генеральная пракуратура распавяла пра справу палітвязня Аляксандра Рандарэнкі 🔻🔻🔻

Нагадаем, былога віцебскага лекара асудзілі да да 4 гадоў калоніі паводле ч.1 арт.130 - 1 (рэабілітацыя нацызма) і ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай варожасці ці варажнечы). Яго крымінальную справу ў снежні 2024 года разбіраў Віцебскі аласны суд. Вырак суда першай інстанцыі Рандарэнка справабаў аспрэчыць у Вярхоўным судзе, але яго скаргу пакінулі без задавальнення, а прысуд - без зменаў.

🔸У паведамленні Генпракуратуры падкрэсліваецца, што "мужчина утверждал, что размещенные в Telegram-группах сообщения, оправдывающие нацизм, одобряющие деятельность Гитлера, преступления против белорусского народа, а также разжигающие расовую, национальную и иную социальную вражду ему не принадлежали. Заявлял о своей невиновности". Іншых падрабязнасцяў справы Аляксандра Рандарэнкі няма.
➡️https://tinyurl.com/2he69b7j

А пачалося ўсё з таго, што Рандарэнку разам з сябрам «развялі на шчырасць» у відэа-чаце «Размовы з Палычам». Падчас распівання спіртовых напояў у відэаразмове з правакатарам мужчына выказаў лозунг грамадска-палітычнага характару, пры гэтым прадэманстраваў вымпел з выявай сцяга Украіны жоўта-сіняга колеру. Пасля гэтага ў красавіку 2024г Рандарэнка быў затрыманы, 5 разоў асуджаны да арыштаў па адміністратыўных артыкулах. Увесь гэты час аргтэхніка арыштаванага знаходзілася ў Следчым камітэце, і потым супраць Аляксандра Рандарэнкі былі высунуты крымінальныя абвінавачанні.

Читать полностью…
Подписаться на канал