vicspring | Неотсортированное

Telegram-канал vicspring - Віцебская Вясна

254

Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Подписаться на канал

Віцебская Вясна

У пералік "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", уключылі яшчэ 4 чалавекі з Глыбокага -
🔻🔻🔻
усіх іх асудзілі па ч.1 арт.342 КК за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Цяпер вядома прынамсі пра 15 асуджаных па гэтай справе.

У "экстрэмісцкі пералік" дадалі
- Алену Шарабайка
- Таццяну Арэхва
-Сяргея Барашкава
- Яўгена Барашкава (сына Сяргея Барашкава).

На сайце МУС пазначана, што ва ўсіх чатырох "судзімасць не пагашана", - найверагодней, яны асуджаныя да "хатняй хіміі".

Крымінальныя справы супраць жыхароў Глыбокага распачалі пасля "хапуну", які сілавікі наладзілі ў райцэнтры ў верасні-кастрычніку мінулага года. Тады на заангажаваных Тэлеграм-каналах выклалі 5 відэаролікаў з “пакаяльнымі” відэа глыбачан, якія прызнаваліся, ва ўдзеле ў пратэстах супраць вынікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў.
Затрымана было каля 20 чалавек. Частку з іх асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а частку перавезлі ў віцебскі СІЗА, прад'явіўшы ім крымінальныя абвінавачанні.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Зноў перанясуць помнік Караткевічу?

У аршанскім парку «Сказочная страна» зноў запланавана капітальная рэканструкцыя. Падчас мінулай, якая праходзіла ў 2008-м годзе напярэдадні “Дажынак”, помнік Уладзіміру Караткевічу перанеслі - на тым месцы, дзе ён быў, пабудавалі вялікую прыбіральню. Скульптурная выява вядомага літаратара - ураджэнца Оршы - апынулася ў атачэнні бетонных фігурак герояў савецкіх мультфільмаў. Што чакае помнік зараз?

Падчас рэканструкцыі ў парку па-новаму будуць пракладзеныя забрукаваныя сцяжынкі, зменяцца ландшафтны дызайн і малыя архітэктурныя формы Зараз помнік Уладзіміру Караткевічу стаіць недалёка ад цэнтральнай алеі, але не вядома, ці застанецца ён там пасля глабальных пераўтварэнняў.

Якім чынам будзе выглядаць парк, аршанцам не кажуць. На сайце райвыканкама няма ні інфармацыі пра рэканструкцыю, ні праекта, не кажучы ўжо грамадскае абмеркаванне. ➡️ https://tinyurl.com/2w5ha43x

У лістападзе ва Ўладзіміра Караткевіча 95-гадовы юбілей. Ці змогуць людзі ўскласці кветкі да помніка?

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі TikTok ксяндза Вячаслава Барка.

Адпаведнае рашэнне прыняў 2 траўня суд Дзяржsнскага раёна Мінскай вобласці.

Здарылася гэта праз два тыдні пасля прызнання святара, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, "экстрэмісцкім фармаваннем". У "экстрэмісцкім" пераліку на сайце МУС згадваліся YouTube-канал «Ксёндз Барок», Telegram-канал «Ксёндз Барок», старонка ў Facebook «Вячаслаў Барок» і адрас элекстроннай пошты. Некаторыя з іх раней прызнавалі "экстрэмісцкай нфармацыйнай прадукцыяй". Цяпер дайшло і да канала ў TikTok.

Пад увагу сілавікоў святар трапіў яшчэ 4 гады таму : у снежні 2020 г. ен быў асуджаны да 10 сутак арышту па арт. 17.10 КаАП (прапаганда нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі) -- за публікацыю ў сацыяльных сетках плаката мастака Ўладзіміра Цэслера. Тады ж СК ініцыяваў праверку выказванняў ксяндза ў ягоным відэаблогу на прадмет заклікаў да экстрэмізму і распальвання варажнечы.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Віцебску гарэў Цэнтральны рынак.

Загарэўся адзін з ралетаў.
Яшчэ ў жніўні на Цэнтральным рынку было выяўлена больш за 30 парушэнняў супрацьпажарнай бяспекі. Эканамічны суд Віцебскай вобласці быў вымушаны прыпыніць працу часткі аб'ектаў гэтага рынка.

Уладальнік Цэнтральнага рынка - Васіль Раманенка, прадстаўнік беларускага казачага руху, уладальнік ЧТУП «Князи плюс». Ен вядомы таксама як гаспадар аднаго з віцебскіх "даўгабудаў" - кінатэатра "Брыганціна".

Апошнім часам гандлёвым аб'ектам абласнога цэнтра "не шанцуе".

1 траўня пажарная сігналізцыя спрацавала ў 3.47 на 4-м паверсе 5-павярховага будынка гандлёвага цэнтра "Омега". Агнём знішчана маёмасць, чалавечых ахвяр не было.

У снежні мінулага года ў Віцебску гарэў ГЦ «Беларусь»: былі эвакуяваныя каля 200 чалавек, у медустановы трапілі два дзясяткі пацярпелых. Пасля гэтага надзвычайнага здарэння супрацоўнікі МНС правялі маштабную праверку і выявілі 719 парушэнняў у іншых гандлёвых аб'ектах абласнога цэнтра.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Былы ідэолаг, а цяпер штатны прапагандыст Святаслаў Міхаўлаў прызнаны пераможцам абласнога журналісцкага конкурсу. Яго відэаблог на Youtube-канале Віцебскай абласной газеты прызнаны “найлепшым творчым праектам”.

Што да “творчасці” Міхайлава, то яна накіравана выключна на ачарненне жыцця за мяжой, поўная “мовы варожасці” на адрас беларускай апазіцыі і вымушаных эмігранатаў.

Ягоны праект, пакуль Міхайлаў працаваў галоўным спецыялістам ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, меў няўцямную назву “Свята место”. Потым ен стаў загадчыкам інфармацыйна-аналітычнага аддзела абласной газеты "Витебские вести", а відэаблог змяніў назву на "Вести не молчат".

Тут “відэаблогер” цалкам страціў пачуццё адказнасці і меры: у сваіх відэароліках ён непрыкрыта хлусіць, свядома скажае факты, а часам дазваляе сабе і непрыкрытае хамства - каб толькі адпавядаць “ідэалагічнаму курсу”. ➡️ https://tinyurl.com/mw2dfrn8
Але , мяркуючы па каментарах да ягонай "творчасці", гледачы не надта яму вераць.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

❗️❗️❗️Ксёндз з Шуміліна Анджэй Юхневіч асуджаны да 13 гадоў калоніі

30 красавіка ў Шуміліне вынесены прысуд айцу Анджэю Юхневічу, пробашчу мясцовага санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але вернікі даведаліся, што святар асуджаны да 13 гадоў зняволення, пры тым, што абвінавачванне настойвала на тэрміне ў 15 гадоў.


Суд праходзіў у закрытым рэжыме, у чым канкрэтна абвінавацілі святара, якога першапачаткова затрымлівалі па «палітычных» матывах — не вядома. З раскладу суда вынікала, што яму інкрымінавалі тры крымінальныя артыкулы, якія тычацца палавых зносін з непаўналетнімі. Таксама было ўказана, што працэс вяла старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская.
Як даведаліся вернікі, святар цалкам адмаўляў абвінавачванні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць, - паведамляе рэсурс katolik.life.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Прадэманстравалі адданасць Расеі.

Аршанскі ТЦСАН ўзяў удзел у тэлемосце "Вясна Перамогі", на сувязі былі прадстаўнікі расейскіх рэгіёнаў - Пскова, Санкт-Пецярбурга, а таксама ДНР, Сімферопаля і Екацерынбурга.

"Дэлегацыя" Оршы ўразіла "мастацкім афармленнем" - у кожнага ўдзельніка была бутаньерка з чырвона-зялёнай стужкай, на стале - беларускі і чамусьці расейскі сцяжкі. Зразумела, што ў расейскіх удзельнікаў беларускага сцяга заўважана не было. Затое аршанцы прыдэманстаравалі поўную адпаведнасць ідэалагічнаму курсу.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Ці будзе ў Віцебску памятны знак, прысвечаны загінулым “ліквідаратам”?

Гэтае пытанне на 39-я ўгодкі аварыі на Чарнобыльскай АЭС зноў прагучала ў абласным цэнтры.
Упершыню яго ўздымалі яшчэ 20 гадоў таму, але выніку няма. Памяць пра загінулых удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС ў Віцебску - справа неадназначная. Тут калісьці ініцыявалі прыгожую акцыю - “Вянок памяці”: былыя ліквідатары пускалі па Дзвіне вянок з жалобнай стужкай, на якой было напісана : “Заўчасна памерлым чарнобыльцам – ад нас, жывых. Вечная памяць!”. Але ўлады і праваслаўная царква яе забаранілі . Удзельнікаў, якія не хацелі мірыцца з такое несправядлівасцю, некалькі разоў затрымлівалі і вінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
➡️https://tinyurl.com/38a29mjj

Читать полностью…

Віцебская Вясна

🎉Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 29 гадоў!

29 гадоў — гэта тысячы дзён дапамогі, салідарнасці і нястомнай барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. Увесь гэты час «Вясна» была побач з тымі, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі, несправядлівасцю і беззаконнем.

На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны». Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Вы можаце падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon ці аднаразовым данатам (❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць іх з картак беларускіх ці расійскіх банкаў).

🌿Дзякуй вам за салідарнасць! Вясна абавязкова прыйдзе!

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Жыхарам Талачына прапануюць “скінуцца” на добраўпарадкаванне тэрыторыі дзіцячага дома сямейнага тыпу

У Беларусі прынята падкрэсліваць, што пра дзяцей, якія засталіся без родных бацькоў, клапоціцца дзяржава. Але ў Талачыне вырашылі іначай.

А пачалося ўсё з таго, што “у приемных родителей-воспитателей появилась идея принять участие в областном конкурсе на лучшее благоустройство придомовых территорий детских домов семейного типа «Дворик детства: Забота. Благоустройство. Уют» , піша раённая газета “Наша Талачыншчына”. Рэалізоўваць гэтую ідэю прыемных бацькоў мяркуюць за кошт грамадскасці: у райцэнтры абвясцілі збор сродкаў на тое, што павінна забяспечваць сацыяльна арыентаваная дзяржава. ➡️ https://tinyurl.com/muy7cwbn

Запатрабаванні масштабныя: для ўдзелу ў конкурсе хочуць набыць "разнообразные виды растений, архитектурные элементы, садовую мебель, декоративные заборы, беседки, качели, скамейки, песочницы, уличные фонари, светодиодные украшения, световые инсталляции, игровое, спортивное оборудование".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Дубровенская “раёнка” перапісала крытычны артыкул, калі на яго звярнулі ўвагу незалежныя СМІ

Артыкул тычыўся абмеркавання праблем школьнай адукацыі і моладзевай палітыкі падчас апошняй сесіі райсавета. Падчас гэтага абмеркавання прагучала шмат негатыўных фактаў - пра скарачэнне колькасці школьнікаў і вымушанае закрыццё школ, пра тое, што вучні ў Дубровенскім раёне не дэманструюць значных поспехаў у вучобе - сярод іх даўно няма пераможцаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд і сярэдні был на цэнтралізаваных іспытах значна ніжэйшы за сярэдні па вобласці.

Спачатку ўся гэтая фактура трапіла ў артыкул на сайце “раёнкі”, а потым яго перапісалі нанова. "Рэінкарнацыя" не засталася па-за ўвагай пільных чытачоў.

Тэкст у новым варыянце складаецца спрэс з ідэалагічнай рыторыкі пра тое, што “целевые показатели подпрограммы «Молодежная политика» за 2021-2024 гг. выполнены”, і што “государственные социальные стандарты в отрасли образования в нашем районе выполняются”. ➡️ https://tinyurl.com/yvtc5hc6

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Віцебску памёр палкоўнік Анатоль Гнеўка, які адстойваў правы чарнобыльскіх “ліквідатараў” .

Ён пакінуў гэты свет у сёлета лютым, яму было 83. Апошнія 5 гадоў ен змагаўся з цяжкімі хваробамі, практычна страціў зрок і не выходзіў з дому. Здароўе падводзіла і раней , але Анатоль Лявонцьевіч трымаўся годна і практычна не скардзіўся на ўласныя праблемы. Ен упарта змагаўся за захаванне памяці пра трагедыю, якую апошнім часам згадваюць толькі раз на год - 26 красавіка...

Кадравы вайсковец Анатоль Гнеўка трапіў у Чарнобыль у красавіку 1988-га, праз два гады пасля аварыі на ЧАЭС. Яго адправілі кіраваць штабам па ліквідацыі наступстваў катастрофы. Замест належных трох месяцаў ен адбыў там пяць. Пра тое, што давялося там перажыць, ен не аднойчы згадваў. І не толькі ў сяброўскіх размовах - Анатоль Гнеўка настойваў, каб адну з вуліц у Віцебску назвалі ў памяць пра ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, каб ім вярнулі адабраныя ільготы, каб усталявалі памятны знак... ➡️ https://tinyurl.com/yzs2pjt2

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Суды Віцебскай вобласці працягваюць выносіць рашэнні па прызнанні розных інтэрнэт-рэсурсаў "экстрэмісцкімі"

22 красавіка "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" павялічыўся яшчэ на некалькі пунктаў.

18 красавіка суд Верхнядзвінскага раёна прызнаў "экстрэмісцкай" старонку "ВКонтакте", якая належыць палітвязню Паўлу Кулажанку, які цяпер ваюе як добраахвотнік ва Украіне.

17 красавіка суд Полацка і Полацкага раёна пастанавіў лічыць "экстрэмісцкай" старонку Ник и Майк" у "Одноклассниках".

За першую палову гэтага месяца суды Віцебшчыны прызналі "экстрэмісцкімі" 19 інтэрнэт-рэсурсаў. 6 з іх зансены ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" з ініцыятывы пракуратуры Чашніцкага раёна.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Палітвязня Міколу Статкевіча ўжо 800 дзён трымаюць у рэжыме інкамунікада

Апошні ліст з глыбоцкай калоніі, дзе ўтрымліваюць зняволенага палітыка, яго жонка Марына Адамовіч атрымлівала 9 лютага 2023 году. З тае пары мінула ўжо больш за два гады.

Мікалая Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года ў Мінску па дарозе на Камароўскі рынак, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Двойчы яго судзілі па адміністрацыйных артыкулах, але пасля двух арыштаў на 15 сутак ён не выйшаў на волю.

У канцы чэрвеня 2020 года Статкевічу выставілі абвінавачанне паводле арт. 342 КК («Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), потым дадалі арт. 293 КК («Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

14 снежня 2021 года падчас закрытага судовага працэсу яму прызначылі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. 20 чэрвеня 2022 года Статкевіча накіравалі ў папраўчую калонію № 13 у Глыбокім, якая лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Анжаліку Кухарэнку, 57-гадовую жыхарку Наваполацка, асудзілі за данаты да "хатняй хіміі"

Імя Анжалікі Ўладзіміраўны Кухарэнка 18 красавіка з'явілася ў абноўленым пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". У гэтым спісе на сайце МУС пазначана, што жанчыну асудзілі ў Віцебскім абласным судзе паводле чч. 1 і 2 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Пазначана таксама, што "судзімасць не пагашана".

Апрача Анжалікі Кухарэнка, праваабаронцам стала вядома імя яшчэ аднаго жыхара Віцебшчыны, асуджанага за данаты.
🔻🔻🔻

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Мала было вайскова -патрыятычных класаў у школах -

цяпер і ў дзіцячых садках ствараюць "вайскова-патрыятычныя групы" ❗️

Аказваецца, такая група існуе ў дзіцячым садку ў пасёлку Балбасава.
"В преддверии Дня Великой Победы воспитанники военно-патриотической группы «Пилоты» детского сада № 5 г.п. Болбасово вместе с педагогами и председателем Болбасовского поселкового исполнительного комитета Рычковым А.А. возложили цветы к памятникам погибшим героям", - паведамляе Тэлеграм-канал "Образование Оршанского района".

Мяркуючы па фотаздымках, выхаванцы вайскова-патрыятычнай групы нават маюць уласную форму - каб было ў чым сфатаграфавацца для справаздач па ідэалагічна-патрыятычным выхаванні.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Оршы паставяць памятны знак - стэлу. Конкурс скульптараў ужо правялі, але вынік не вядомы

Увогуле ўся гэта гісторыя крыху анекдатычная: 30 сакавіка дзяржаўныя СМІ абвясцілі грамадскасці, што Оршу ( і Баранавічы) вылучылі на прысваенне ганаровага звання «Горад працоўнай славы.1941-1945» ў межах праекта СНД да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Але Аршанскі райвыканкам яшчэ за тыдзень да з’яўлення гэтай навіны ўжо абвясціў конкурс на стварэнне памятнага знака.

Самае смешнае, што дагэтуль так і не зразумела, ці далі Оршы званне «Горад працоўнай славы.1941-1945» - афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма. Але месца пад стэлу ўжо рыхтуюць . 🤷‍♀️

Творцы атрымалі ад выканкама цэлы спіс пажананняў, што б ім хацелася бачыць на памятным знаку і якім ён мусіць быць. ➡️ https://tinyurl.com/yzaac9sd Ці справіліся яны - невядома, хаця конкурсныя працы трэба было прадставіць да 8 красавіка. Мінуў месяц, але аршанцаў дагэтуль не пазнаемілі з праектам-пераможцам і не прапанавалі яго да грамадскага абмеркавання.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

🔻Памяць з памылкамі. 🔻

Добраўпарадкаванне пахаванняў загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны ператварылася ў ідэалагічны марафон, дзе галоўнае - не шчырасць, а справаздача.
Тэлеграм-канал газеты "Дняпроўская праўда" нават не парупіўся спраўдзіць імёны ахвяраў, загінулых ад рук нацыстаў.
Так, імя вясковага каваля - габрэя Нафталі Меклера аўтары допісу ператварылі ў нешта несуразнае.

Хаця "Дняпроўская праўда" раней не аднойчы пісала пра трагедыю гэтай сям'і і пра гісторыю помніка, які селета добраўпарадкавалі. Ен усталяваны па ініцыятыве грамадзян Ізраіля пра падтрымцы мясцовых уладаў.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Віцебскую ініцыятыву “Народный депутат” прызналі экстрэмісцкім фармаваннем ❗️

Паводле рашэння КДБ ад 21 красавіка яе ўключылі ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС.

У якасці ўдзельнікаў названы Аляксандр Кавалёў, Дзмітрый Карняенка, Аляксандр Корнышаў і Кацярына Марэцкая. Прычым Дзмітрый Карняенка і Аляксандр Корнышаў трапілі ў “пералік экстрэмістаў” ужо другі раз - раней іх прызнавалі ўдзельнікамі іншых “экстрэмісцкіх фармаванняў”.

На сайце МУС пералічаны і некалькі інтэрнэт-рэсурсаў ініцыятывы: сайт, Telegram-канал, акаўнты в TikTok, Instagram і YouTube.

Ініцыятыва займаецца аналізам дзейнасці дэпутатаў і чыноўнікаў - наколькі дбацна яны выконваюць свае працоўныя абавязкі і абяцанні, дадзеныя выбаршчыкам.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

❗️Гэтай ноччу ў Віцебску зноў гарэў гандлёвы цэнтр

Пажарная сігналізцыя спрацавала ў 3.47 на 4-м паверсе 5-павярховага будынка гандлёвага цэнтра "Омега" (пр. Будаўнікоў, 11). На аб'ект выехалі 14 адзінак тэхнікі ( 56 чалавек). Агнём знішчана маёмасць, чалавечых ахвяр няма.

Паводле адкрытых крыніц, гэты гандлёвы цэнтр таксама належыць віцебскаму прадпрымальніку Віктару Вялюгу - уладальніку гандлёвага цэнтра "Беларусь", які практычна згарэў у снежні мінулага года . Тады ў якасці прычыны ўзгарання называлі хібы электраправодкі. Падчас пажару з ГЦ «Беларусь» былі эвакуяваныя каля 200 чалавек, у медустановы трапілі два дзясяткі пацярпелых.

Пасля надзвычайнага здарэння ў ГЦ "Беларусь" супрацоўнікі МНС правялі маштабную праверку і выявілі 719 парушэнняў у іншых аб'ектах кампаніі ўладальніка. Частка гандлёвых цэнтраў працягвала працаваць "пад чэснае слова" - недахопы абяцалі выправіць.

Ці будзе прыцягнуты да адказнасці за пажар у ГЦ "Беларусь" Віктар Вялюга, грамадскасці дагэтуль не вядома.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Ці вы ведаеце,
што за 80 мірных гадоў насельніцтва Віцебскага раёна так і не дасягнула даваеннай колькасці? нават не тое, што не дасягнула: гэтая колькасць у два разы меншая у параўнанні з 1941 годам...


Неяк не адбіліся на дэмаграфіі рэгіёна і 30 апошніх гадоў, за якія Беларусь расквітнела, калі верыць прапагандыстам...

Пра дэмаграфічны крызіс нагадала газета "Віцьбічы" са спасылкай на Віцебскі райвыканкам, заклікаўшы ўсіх неабыякавых грамадзян дапамагчы з добраўпарадкаваннем вайсковых пахаванняў.

Падаецца, гэта нейкі новы трэнд у мясцовых уладаў - тлумачыць усе праблемы рэгіёна недахопам людзей. Днямі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін скардзіўся, што ў вобласці няма каму працаваць, а таксама кіраваць: "Проектов много, даже деньги можно найти на их реализацию, а вот с людьми, кто будет делать это руками, и особенно кто будет руководить, наверное, загвоздка”. ➡️ https://tinyurl.com/

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Стала вядома пра яшчэ двух ураджэнцаў Віцебшчыны, асуджаных паводле ч.1 арт.342 КК (арганізацыя і падрхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).

Гэта 32-гадовы Кірыл Кірылаў з Полацка, справу якога разбіраў суд Расонскага раёна Віцебскай вобласці, і 39-гадовы ўраджэнец Наваполацка Вітаўт Жарнасек, якога судзілі ў Брэсцкім абласным судзе.

Гэтыя імёны і прозвішчы 26 красавіка былі ўнесены ў пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, на сайце МУС. Пра абодвух мужчын пазначана “судзімасць не пагашана”, што можа азначаць прысуд пра пакаранне “хатняй хіміяй”.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

Суды Віцебскай вобласці зноў папоўнілі "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

25 красавіка
-паводле рашэння суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 23 красавіка туды трапіў TikTok-канал "Республика Беларусь Новости";
-паводле рашэння таго ж суда ад 22 красавіка - youtube-канал "Беларусь Новости";
- тры прыватныя акаўнты ў сацсетках празналі "экстрэмісцкімі" суды Гарадоцкага і Талачынскага раёнаў.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

На ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі - спевы і танцы.

У Лёзне 26 красавіка правядуць канцэрт у гонар перадавікоў вытворчасці і прысвечаны Году добраўпарадкавання.

Пра жалобныя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, ніякіх абвестак няма.

Афіцыйныя раённыя СМІ паведамляюць па шматлікія ініцыятывы да Дня перамогі. Але пра яшчэ адну трагедыю 20-га стагоддзя беларусам прапануюць забыцца.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

🔸Тэлеграм-канал Лёзненскай раённай газеты вырашыў навучаць землякоў расейскай мове ❗️

Подобных адукацыйных памкненняў, каб спрыяць пашырэнню роднай мовы, рэдакцыя ні разу не праяўляла.

Але на працягу апошніх трох дзён на сайце газеты выходзяць матэрыялы, прысвечаныя беларуска-расейскаму "культурніцкаму яднанню". ➡️ https://tinyurl.com/v4ksxw7t

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У Доброўне - крызіс сістэмы школьнай адукацыі.

Колькасць вучняў у раёне імкліва зніжаецца - іх сёлета на 44 меней, чым ў мінулым навучальным годзе. На Дубровеншчыне засталося ўсяго 7 школ, прычым дзве з іх - у райцэнтры. Кіраўніцтва раёна лічыць мэтазгодным закрыццё яшчэ мінімум адной школы.

Якасцю адукацыі тут таксама пахваліцца цяжка: толькі каля 60% выпускнікоў паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. За апошнія тры гады ніхто са школьнікаў Дубровеншчыны не стаў пераможцам у рэспубліканскіх прадметных алімпіядах. І нават сярэдні бал на цэнтралізаваных іспытах у леташніх выпускнікоў - усяго толькі 59, і гэта значна ніжэй за сярэдні бал па вобласці (63,8). Затое вялікая ўвага надаецца калі не навучанню, дык ідэалагічнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў. На Дубровеншчыне існуе клас вайскова-патрытычнай накіраванасці і вайскова-патрыятычны клуб.
➡️ https://tinyurl.com/57fbz8th

Читать полностью…

Віцебская Вясна

”Працатэрапія” і ідэалагічнае выхаванне.

Некалькі асобаў, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, “запрасілі” прыбраць тэрыторыю каля Віцебскага абласнога музея М.Ф. Шмырова. “Трудовую терапию приурочили предстоящему 80-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне”, - піша Тэлеграм-канал “Милиция Витебщины”.

Калі меркаваць па фотаздымках, то “працоўны дэсант” складаўся з 4-х чалавек з мяцёлкамі і граблямі, якіх вартаваў адзін міліцыянт, ходзячы следам.

”Працатэрапія” асобаў, падпарадкаваных КВІ, стала ў Віцебскай вобласці папулярнай мерай “перавыхавання” яшчэ ў мінулым годзе. Прычым мы неаднаразова падкрэслівалі, што людзей з не самымі ўзорнымі паводзінамі накіроўваюць на працу без аніякіх суправаджальных дакументаў. І таму ў выніку канфліктаў або нейкіх іншых здарэнняў за праблемы з “добраахвотнымі працаўнікамі” няма каму адказваць. Гэтым разам міліцэйскі Тэлеграм-канал адмыслова падкрэсліў, што да працы былых асуджаных дапусцілі пасля “інструктажу па тэхніцы бяспекі”.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У 2024 г. пракуратура Чашніцкага раёну 14 разоў звярталася ў суд, каб там прызналі пэўныя інтэрнэт-рэсурсы “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”. За першы квартал 2025 г. было ўжо тры такія звароты.

Праўда, прызнаныя "экстрэмісцкімі" рэсурсы не маюць ніякага дачынення да рэгіёна, дзе пракурорскія работнікі праявілі “пільнасць”. Так, 14 студзеня 2025 г. суд Чашніцкага раёна пастанавіў лічыць “экстрэмісцкай” групу “Новости из TUT.BY” у сацсетцы “Одноклассники”.

У лютым пракуратура Чашніцкага раёна знайшла “экстрэмізм” у шэрагу адукацыйных праектаў. Паводле рашэння суду Чашніцкага раёна ад 17 лютага 2025 г. “экстрэмісцкімі” прызнаны старонкі з назвай "Nastaunik.info" ў сацсетках Facebook, Х, "ВКонтакте" і "Одноклассники" і аднайменны канал на Youtube; старонкі "Перакулены клас + ДН. Матэрыялы для ўрокаў" і "Наcтаунiкi беларускай мовы i лiтаратуры” і інш. Агульным лікам - 8 інтэрнэт- рэсурсаў.

У красавіку (за няпоўны месяц) па зваротах пракуратуры прызнаныя “экстрэмісцкімі” 6 інтэрнэт-рэсурсаў.

Читать полностью…

Віцебская Вясна

За данаты асудзілі жыхара, 49-гадовага Віцебска Сяргея Саўчанку

Імя Сяргея Віктаравіча Саўчанкі 18 красавіка з'явілася на сайце МУС у абноўленым пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". На сайце ведамства пазначана, што ён асуджаны Віцебскім аблсным судом паводле ч. 1 арт. 361-2 КК (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама паводле ч.1 арт. 361-4 КК (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).

Мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі (тэрмін удакладняецца), у "экстрэмісцкім" пераліку пазначана, што ён ужо "адбывае пакаранне".

Читать полностью…

Віцебская Вясна

У пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, дадалі яшчэ траіх жыхароў Глыбокага.

Гэта Сяргей Жук, Юрый Дзярук і Андрэй Хрол, якія былі асуджаны судом Глыбоцкага раёна паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага Кодэкса. Паводле "экстрэмісцкага пераліку" на сайце МУС, у абодвух "судзімасць не пагашана", што можа абазначаць прысуджаную "хатнюю хімію".

Такія самыя прысуды раней атрымалі жыхары Глыбокага, якія трапілі пад міліцэйскі "хапун" увосень мінулага году. Тады сілавікі затрымалі не менш як 20 чалавек, частку з іх асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, супраць іншых распачалі крымінальныя справы за "арганізацыі і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".

Найверагодней, што Сяргей Жук, Юрый Дзярук і Андрэй Хрол таксама страпілі пад судовы пераслед пасля мінулагодняга "хапуну".

Читать полностью…
Подписаться на канал