viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9428

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Вязні беларускіх калоній могуць застацца без званкоў — «Белтэлекам» рыхтуе новаўвядзенні

Раней паведамлялася, што ў гомельскай жаночай калоніі забаранілі паслугу «Віртуальная карта». Цяпер высвятляецца, што са студзеня «Белтэлекам» зусім ліквідуе ўсе картачныя рахункі. Таксафонную сувязь выкарыстоўваюць да гэтага часу толькі калоніі, СІЗА, турмы і некаторыя бальніцы.

Замест іх будзе нейкая «Wi-Fi карта», а як яна будзе працаваць — не ведаюць нават спецыялісты прадпрыемства, піша @MAYDAYMog.

Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, мяркуючы па ўсім, не ў курсе новаўвядзенняў і не ў кантакце з кіраўніцтвам «Белтэлекама». Начальнікі калоній толькі разводзяць рукамі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔У намінацыі «Праваабарончая салідарнасць года-2025» перамогу атрымала палітзняволеная Вольга Брыцікава

Вольга — лідарка незалежнага прафсаюза «Нафтана». Адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і праз сваю пазіцыю была звольненая. У 2024 годзе яе асудзілі да 5 гадоў зняволення.

Замест яе на ўручэнні Прэміі слова ўзяла былая палітзняволеная Ларыса Шчыракова.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎉Кацярына Абромчык стала пераможцай Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ў намінацыі «Журналіст(ка) года-2025»

У сваёй прамове падчас уручэння прэміі Кацярына ўзгадала палітзняволеных калег з Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Якія міжнародныя стандарты парушае артыкул 411-ы?

Як адзначае Юрыдычная служба «Вясны», артыкул 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі не адпавядае артыкулам 7 (права на свабоду ад катаванняў або жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання або пакарання), 9 (права на свабоду і асабістую недатыкальнасць) і 14 (права на справядлівае судовае разбіральніцтва) Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

«Неаднаразовае прыцягненне да адказнасці і пакаранне дадатковымі тэрмінамі пазбаўлення волі за "злоснае парушэнне ўмоўва адбыцця пакарання" стварае непрадказальную для асуджанага сітуацыю, нягледзячы на цалкам адбыты тэрмін пакарання, што прыносіць яму цяжкія пакуты. Такім чынам, прыцягненне да адказнасці па артыкуле 411 КК з'яўляецца адной з формаў жорсткага абыходжання і не адпавядае артыкулу 7 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах».


🔹Тэрмін без канца: як артыкул 411-ы ператварае адбыты прысуд у бясконцае зняволенне

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

☦️«Царква правярае, ці не экстрэмісцкая Біблія»: як выглядае рэлігійнае жыццё палітвязняў

Сітуацыя са свабодаю веравызнання ў турмах адрозніваецца ў залежнасці ад месца зняволення. Але, як кажуць былыя палітвязні, у апошнія гады назіраецца ўзмацненне ціску і агульнае пагаршэнне сітуацыі. Палітвязняў не пускаюць у турэмную царкву. Пратэстанцкім цэрквам забаранілі ладзіць рэлігійнае навучанне вязняў, ліставацца з імі, рассылаць у калоніі Новыя Запаветы.

Пасля тэракту ў расійскім гандлёвым цэнтры і захопу закладнікаў у турме суседняй краіны адміністрацыя беларускіх калоній узмацніла ціск на мусульманскіх вернікаў і пачала іх дадаткова пераследваць на рэлігійнай глебе. Мусульмане ў беларускіх турмах «сталі жыць па правілах 10 прафуліку».

У гэтым матэрыяле мы разбіраемся, ці існуе свабода веравызнання ў беларускіх калоніях і як выглядае рэлігійнае жыццё палітвязняў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119240

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📚Нагадваем пра кнігі з праваабарончай выдавецкай серыі «Беларуская турэмная літаратура»

Праваабаронцамі была заснаваная выдавецкая серыя «Беларуская турэмная літаратура», у якой на сённяшні дзень выдадзена 10 кніг і 5 іх аўдыя-версій. Дзякуючы гэтаму, можна пачытаць і паслухаць турэмныя ўспаміны Максіма Знака, Паўла Севярынца, Алеся Кіркевіча, Алеся Бяляцкага, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і іншых палітвязняў.

Друкаваных экзэмпляраў фактычна не засталося, затое тэксты даступныя ў электронным выглядзе па спасылцы 👇

https://kamunikat.org/bielaruskaya-turemnaya-litaratra

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Тры гады таму Алесю Бяляцкаму ўручылі Нобелеўскую прэмію міру

10 снежня 2022 году ў Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У тым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, украінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод» і расійскі «Мемарыял».

Алесь Бяляцкі з ліпеня 2021-га году ўтрымліваецца за кратамі, таму прэмію замест праваабаронцы атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук. Яна выступіла з моцнай прамовай і перадала словы Алеся з-за кратаў:

«Марцін Лютэр Кінг заплаціў за сваю мару жыццём, яго застрэлілі. Мая плата за маю мару меншая, але ўсё роўна за яе даводзіцца плаціць. Я не шкадую ні кроплі. Бо мая мара вартая гэтага. Мае ідэалы сугучныя з ідэаламі маіх старэйшых сяброў і духоўных настаўнікаў чэха Вацлава Гавела і беларуса Васіля Быкава. Абодва яны прайшлі празь вялікія жыццёвыя выпрабаваньні, абодва багата чаго зрабілі для сваіх народаў і культуры, абодва змагаліся за дэмакратыю і правы чалавека да апошніх хвілінаў свайго жыцця».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿10 снежня — Дзень правоў чалавека

10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. З тых часоў гэтая дата з’яўляецца штогадовай магчымасцю ацаніць вартасць правоў чалавека, звярнуць увагу на нейкі канкрэтны аспект гэтых правоў і падняць голас у імя таго, каб кожны, дзе б ён ні знаходзіўся, карыстаўся ўсімі правамі чалавека.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — гэта самая важная заява пра правы і свабоды кожнага чалавека. Гэты асноватворны дакумент складаецца з прэамбулы і 30 артыкулаў, у якіх пералічана шырокае кола асноўных правоў і свабодаў, неад'емна ўласцівых усім мужчынам і жанчынам ва ўсім свеце, без якіх-небудзь адрозненняў.

Унікальнасць дакумента ў тым, што ён перакладзены на найбольшую колькасць моў і дыялектаў у свеце — больш за 400. Такім чынам, яна з'яўляецца самым перакладзеным і, сапраўды, самым «універсальным» дакументам у свеце.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗«Хацелі выбіць, што я працую на ўкраінскія спецслужбы». Гісторыя затрымання палітзняволенага ўкраінца Аляксандра Катовіча

«Мы з жонкай жылі на здымнай кватэры. Раніцай пазванілі ў дзверы са словамі: "Адкрывайце, міліцыя!" Уварваліся восем амапаўцаў са шчытамі ды пісталетамі, адразу пачалі свяціць страбаскопам у твар. На жонку адразу пачалі крычаць: "Муж дома?" Калі я адгукнуўся, то мне сказалі класціся на падлогу і выпаўзаць па ўсёй кватэры на лесвічную пляцоўку.

Мяне заламалі, надзелі кайданкі. Пасля гэтага зрабілі поўны ператрус кватэры. Потым мяне павезлі ў ГУБАЗіК. Там палохалі. Хацелі выбіць, што я працую на ўкраінскія спецслужбы. Аказвалі ціск, каб я прызнаўся ў чымсьці.

Але гэта была мая асабістая грамадзянская пазіцыя і я яе выказаў у інтэрнэце. Увогуле, так і не выбілі ў мяне прызнанні, бо агаворваць сябе я не збіраўся».


🔹«Цяпер стаіць пытанне мабілізацыі», — гісторыя Аляксандра Катовіча, якога вярнулі з беларускай калоніі ва Украіну

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣«Не мог падумаць, што ўжо ў 2020-м годзе дзяржава ўнясе ў спіс "экстрэмісцкіх" усе найбуйнейшыя СМІ», – Мікалай Дзядок

У 2019 годзе журналіст і былы палітвязень Мікалай Дзядок запусціў кампанію і флэшмоб #яэкстремист, каб прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да нарастаючай праблемы прызнання дзяржавай інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». За гэта яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.

Праз шэсць гадоў, калі за «стварэнне і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» ужо асудзілі тысячы беларусаў і беларусак, былы палітвязень выказаўся з нагоды абмежавання свабоды слова.

«У сітуацыі паліцэйскага тэрору ў нас застаецца не так шмат магчымасцяў абараняць свабоду слова і распаўсюджвання інфармацыі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119234

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Рэпарцёры без межаў»: Беларусь — 4‑я ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў

Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» апублікавала гадавы агляд аб парушэннях правоў і атаках на журналістаў у свеце ў адыходзячы годзе. Па стане на 1 снежня, у розных краінах свету за кратамі знаходзіліся 503 журналісты.

Найбольш зняволеных журналістаў у Кітаі (121). А таксама ў Расіі (48), дзе ўтрымліваецца больш замежных журналістаў, чым у любой іншай дзяржаве. З 48 палонных медыйшчыкаў, 26 — украінцы.

Наступныя ў антырэйтынгу — М’янма (47 журналістаў за кратамі) і Беларусь (33), піша БАЖ.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Кіраўнік клуба «Барысфен» выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту

Кіраўнік рыцарскага клуба «Барысфен» пры Магілёўскім гарадскім доме культуры Павел Пастухоў (Станкевіч) выйшаў на волю пасля двух арыштаў па 15 сутак запар — паведамляюць крыніцы mogilev.media.

Пра затрыманне рэканструктара і арганізатара забаўляльных мерапрыемстваў на сярэдневяковую тэматыку паведамлялася ў лістападзе. Таксама ў лістападзе стала вядома, што сацыяльныя сеткі клуба «Барысфен» і асабістыя старонкі Паўла прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Паводле крыніц, Пастухова наперадзе яшчэ чакае судовае разбіральніцтва, але пакуль невядома, па якой справе і якімі могуць быць для яго далейшыя юрыдычныя санкцыі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволеную мастачку Аксану Шаляпіну асудзілі да 3 гадоў зняволення за дапамогу палітзняволеным

Суд над её распачаўся ў лістападзе паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Жанчыну асудзілі за тое, што яна дапамагла некалькім дзесяткам палітзняволеных, калі яны былі пад вартай.

Аксана Шаляпіна скончыла архітэктурны факультэт і з 2009 года займаецца алейным жывапісам; накірунак яе работ — экспрэсіянізм. Работы Аксаны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Амерыкі, Германіі, Казахстана, Расіі, Грузіі, Беларусі, Люксембурга, Фінляндыі, Італіі, а таксама ў галерэі Larus (USA).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119225

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кліпы гурта «Dymna Lotva»

Гаворка пра кампазіцыі «Смерць цалуе у вочы», «Buried Alive (live at Prophecy fest 2023)», «Адышоушым (acoustic live at Radio Wnet)», «Перемен! (Кино cover)», «Мяне больш няма (Halloween Live)», «Жывi! (Live!) (Official Music Video)», «Смерць Цалуе У Вочы (Death Kisses Your Eyes) (Official Music Video)», размешчаныя на YouTube.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі рэсурс «mogilev.mеdia», відэаролікі «Это не я, МЫ ЗА МИР! ЛУКАШЕНКО В ЗАЛЕ ООН УСТРОИЛ РАЗНОС. Довел до шока даже Путина», «Лукашенко хочет вернуть легитимность», «Агент ВАЛЕТ. Хто такий ЛУКАШЕНКО? ГРИГОРIЙ ОМЕЛЬЧЕНКО», «ЛАТУШКО. СЫН ЛУКАШЕНКО ПРОПАЛ!? Семья диктатора ГОТОВИТ ПОБЕГ из страны».

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Тэрмін без канца: як артыкул 411-ы ператварае адбыты прысуд у бясконцае зняволенне

Сумнавядомы артыкул 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае адказнасць для асуджаных за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі», на практыцы азначае, што любая дысцыплінарная правіна ў калоніі можа стаць падставай для новага тэрміну.

Гэты артыкул стаў адным з найбольш цынічных інструментаў ціску на палітычных зняволеных у Беларусі. Асуджаныя не ўпэўненыя, што яны выйдуць з месцаў зняволення па тэрміне, бо адміністрацыя месцаў зняволення можа працягваць тэрмін бясконца. Праваабаронцы шмат гадоў змагаюцца за тое, каб выключыць гэты артыкул з Крымінальнага кодэкса.

З Юрыдычнай службай «Вясны» распавядаем, колькі людзей было асуджана паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса і якія міжнародныя стандарты парушае гэты артыкул.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119221

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год

Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год. Сярод іх — двое праваабаронцаў «Вясны»: журналістка Кацярына Абромчык і светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова.

На намінацыю «Праваабаронца года» вылучаецца асоба, чые дзеянні за мінулы і папярэднія гады найбольш яскрава, выразна, эфектыўна спрыялі прасоўванню і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Прэмія ўручаецца штогод за дасягненні ў галіне правоў чалавека: праваабаронцу, журналісту і праваабарончай кампаніі ці ініцыятыве. Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе «Праваабарончым Альянсам». Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, журналіст Сямён Печанко.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119246

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Перамогу ў намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2025» атрымала кампанія «У турмы не жаночы твар»

Пра гэта стала вядома падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Вільні адбываецца ўручэнне Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год

Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.

У намінацыі «Праваабронца года-2025» узнагароду атрымалі адразу трое фіналістаў: Павел Левінаў, Алена Маслюкова і Таццяна Нядбай.

Прэмія, заснаваная ў 2008 годзе «Праваабарончым альянсам», пяты раз уручаецца не ў Беларусі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў

Гэта Павел Вераскоўскі, Аляксандра Дуброўская, Марына Храмцова, Андрэй Вяроўкін, Аляксей Ягела, Вольга Строева, Дзмітрый Малахаў, Канстанцін Мядзведзеў, Леанід Молахаў, Наталля Дароніна.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/119241

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Папярэдзілі, што я ўкраінец і магу дрэнна скончыць тут» — палітвязень-украінец Аляксандр Катовіча

Як кажа Аляксандр, са збіваннямі у калоніі ён не сутыкаўся, але ўвесь час прысутнічаў псіхалагічны ціск і фізічнае ўздзеянне:

«Ставілі на расцяжкі і білі па нагах, кідалі на падлогу. Ці клалі на падлогу і закручвалі рукі. Ужываліся спецыяльныя прыёмы абыходжання са спецкантынгентам, як я разумею. Такія прыёмы маглі быць жорсткія, а маглі быць мяккія».


Былы палітвязень распавядае, што ён «стараўся не высоўвацца», бо адміністрацыя яго прыстрашыла, што «паедзе па "залатым кальцы" Беларусі»:

«Папярэдзілі, што я ўкраінец і магу дрэнна скончыць тут. Прышыць артыкул 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы — заўв.) — не праблема».


Мужчына сутыкаўся з прадузятым стаўленнем і ціскам не толькі праз тое, што ён палітвязень, але яшчэ праз тое, што ён грамадзянін Украіны

🔹«Стаіць пытанне мабілізацыі», — гісторыя Аляксандра Катовіча, якога вярнулі з беларускай калоніі ва Украіну

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Праўладная раёнка пацвердзіла факт затрымання беларускі з-за «экстрэмізму» на цягніку Калінінград - Адлер

«Астравецкая Праўда» апублікавала «аператыўныя зводкі» за першы тыдзень снежня па Астравеччыне.

Сярод іншага, паведамляецца пра затрыманне беларускі, якая ехала на цягніку Калінінград - Адлер і мела «экстрэмісцкую сімволіку».

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў ноч з 1 на 2 снежня памежнікі знялі з цягніка беларуску з маленькім дзіцём, якія ехалі з Калінінграду у бок Мінску. У тэлефоне жанчыны знайшлі «экстрэмісцкую групу». Тэлефон у яе канфіскавалі, не дазволілі нават звязацца з роднымі і папярэдзіць аб тым, што адбываецца, і аб магчымым затрыманні. Дзіцяці той пасажыркі было на выгляд каля пяці гадоў, у іх былі дзве валізкі.

Таксама ў Астравецкім раёне за тыдзень знайшлі адзін факт падпіскі на «экстрэмісцкія матэрыялы».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў

«Мы верым у светлае заўтра, бо інакш немагчыма жыць. Спадзяемся, што хутка ўбачым на свабодзе і абдымем нашых дарагіх палітвязняў.».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🍴Праца, якая не корміць, а з’ядае. Што з сябе ўяўляе турэмнае харчаванне ў Беларусі?

Звычайны дзень у беларускіх папраўчых калоніях пачынаецца з паходу ў сталовую. Зняволеных вядуць туды строем, каб падсілкаваць перад цяжкай прымусовай працай. На вялікіх сталах, разлічаных на дзесяць чалавек кожны, вязняў чакае так званы сняданак. У металічнай талерцы – скупа адмераная порцыя таннай кашы, шчодра палітая камбіжырам, побач – луста шэрага турэмнага хлеба, а ў кубачку да паловы налітая цёплая падсалоджаная вада, зафарбаваная ў колер гарбаты. Гэта ўсё. Да абеду вязні будуць вымушаныя працаваць на галодны шлунак.

Праносіць хоць якую ежу на прамысловую зону катэгарычна нельга. Вінаватых у парушэнні забароны чакае ШІЗА, дзе ўмовы ўтрымання ў разы горшыя.

Праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч на падставе сведчанняў былых палітзняволеных з розных калоній Беларусі правёў даследванне пра турэмнае харчванне.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119237

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚡️«Вясна» высветліла імёны ўкраінцаў, затрыманых паводле палітычных матываў і памілаваных напрыканцы лістапада

22 лістапада Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны, якія ўтрымліваліся ў месцах няволі Беларусі. Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», сярод іх толькі дзесяць затрыманых і асуджаных паводле палітычных матываў. Пра пераслед большасці з іх раней нічога не было вядома.

Распавядаем, каго беларускія ўлады вырашылі вызваліць і перадаць Украіне.

«Яе затрымалі супрацоўнікі КДБ у Брэсце амаль адразу пасля аперацыі па выдаленні лімфомы падпахай. Яна яшчэ прасіла ў лекаркі зялёнку і мазала гэтыя швы. Яна прайшла першы курс хіміятэрапіі і яе схапілі кдбшнікі наўпрост у паліклініцы, куды яна прыйшла да лекара. Ёй літаральна перапынілі курс хіміятэрапіі. Яны ёй яшчэ казалі: "Вы з вашым дыягназам дакладна жывой не выйдзеце"».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119235

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Кіраўніка прадукту шматмільённага IT-стартапа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Юрый Храмееў нарадзіўся 5 ліпеня 1990 года. У 2016‑м атрымаў дыплом праграміста ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

З 2014 года Юрый перайшоў у стартап ActivePlatform, дзе прайшоў шлях ад распрацоўшчыка да бізнэс-аналітыка і кіраўніка прадукту — чалавека, які вырашае, што менавіта будзе рабіць каманда.

Кампанія спецыялізуецца на платформах для кіравання воблачнымі сэрвісамі і працуе на міжнародным рынку. З адкрытай інфармацыі пра кампанію вядома, што яе рашэнні выкарыстоўваюцца для аўтаматызацыі білінгу, каталога сэрвісаў і кіравання выдаткамі на воблака. Яе штогадовая выручка — $18,5 мільёна, паводле звестках партала RocketReach.

Невядома, калі яго затрымалі. Але сацсеткі Храмеева выдаленыя, а ў тэлеграме ён быў анлайн «вельмі даўно».

Юрыя судзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇺🇳«Захады, што вядуць да рызыкі безграмадзянства». Эксперты ААН асудзілі дэпартацыю палітвязняў з Беларусі

Незалежныя эксперты па правах чалавека восьмага снежня выступілі з заявай, у якой асудзілі нядаўнюю дэпартацыю ў Літву вызваленых з месцаў пазбаўлення волі беларускіх палітвязняў.

Эксперты ААН заявілі, што выгнанне парушае шэраг правоў чалавека, у тым ліку права на грамадзянства, свабоду перамяшчэння і права не зазнаваць адвольнае або незаконнае ўмяшанне ў прыватнае жыццё.

«Высылка краінай уласных грамадзян і адвольная канфіскацыя іх дакументаў, якія сведчаць асобу, парушаюць шэраг правоў чалавека, у тым ліку права на грамадзянства, свабоду перамяшчэння і права не зазнаваць адвольнае або незаконнае ўмяшанне ў прыватнае жыццё».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119231

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗«Рэпрэсіўны механізм»: каментар 18-гадовага стаў падставай для крымінальнай справы

Як паведміла пракуратура Магілёўскай вобласці, у Магілёве быў затрыманы 18-гадовы мясцовы жыхар за каментар у тэлеграм-чаце. Хлопцу выставілі абвінавачванне за «адмаўленне генацыду беларускага народа» (арт. 130-2 КК) і змясцілі пад варту. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення.

Праваабаронца і юрыст «Вясны» Павел Сапелка, каментуючы сітуацыю, што такая норма крыміналізуе гістарычныя дыскусіі і можа выкарыстоўвацца як інструмент абмежавання свабоды меркавання.

«Пакаранне да дзесяці гадоў пазбаўлення волі за выказванне меркавання — несувымерная і празмерна жорсткая санкцыя. Закон фактычна выключае магчымасць крытычнай інтэрпрэтацыі гісторыі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119227

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Таксама ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» афіцыйны сайт Савета Еўропы

Суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт «Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый (CINGO)» — у рашэнні суд пазначаны афіцыйны сайт Савета Еўропы.

Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» спіс дадалі Instagram-старонку палітвязня «andreikudzik» і буйны расійскі YouTube-канал «sotavision», які мае больш за 650 тысяч падпісантаў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Усе пяць гадоў у турме я марыў застацца ў Беларусі». Былому палітвязню патрэбна падтрымка ў эміграцыі

Уначы 9 жніўня 2020-га году Андрэя Папова параніла ў нагу і твар асколкамі светлашумавой гранаты. Мужчыне аказалі першую дапамогу дактары, але пад раніцу Андрэя схапілі сілавікі, збілі і вывезлі ў Жодзінскі ІЧУ.

Пазней у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках) і асудзілі да 5 гадоў калоніі.

«У турме я марыў, што выйду на волю і застануся ў Беларусі, была эйфарыя ад свабоды, адсутнасці калючага дроту, але яна скончылася за месяц: жыць у пастаянным страху было немагчыма. На гарызонце замаячыў новы тэрмін, таму я вырашыў з'язджаць».


13 верасня Андрэй пакінуў Беларусь і праз два дні апынуўся ў Варшаве. Ён здымае пакой і мае намер зарабляць, як толькі з'явіцца магчымасць, але зараз яму патрэбна падтрымка: мінімальныя зберажэнні скончыліся, неабходна аплачваць арэнду, рахункі і купляць ежу і прадметы першай неабходнасці.

Падтрымаць мужчыну на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Цяпер стаіць пытанне мабілізацыі», — гісторыя Аляксандра Катовіча, якога вярнулі з беларускай калоніі ва Украіну

35-гадовы Аляксандр Катовіч — адзін з вызваленых украінцаў 22 лістапада. Як і іншым, яму не аддалі пашпарт ды іншыя дакументы. Да затрымання ён працаваў айцішнікам. За 40 каментароў у тэлеграм-канале «Беларусь за МКАДом» мужчыну асудзілі да пяці гадоў, якія ён адбываў у шклоўскай калоніі № 17. Там ён правёў больш за два гады пад пастаянным ціскам, у ізаляцыі і пад забаронамі, створанымі спецыяльна для палітвязняў.

Пасля вызвалення ён адразу апынуўся ў Кіеве і ў першую ноч заспеў бамбёжкі. Аляксандр кажа, што будаваць нейкія планы цяжка, бо цяпер ён займаецца тым, каб атрымаць адтэрміноўку ад прызыву на фронт.

«Вясна» паразмаўляла з былым палітвязнем, пакуль той знаходзіцца ў шпіталі на медычным абследаванні.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119220

Читать полностью…
Subscribe to a channel