Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
«Экстрэмісцкімі» прызналі старонкі праекту «Чын Чын Чэнэл», кнігу Джына Шарпа і песню «Беларусь»
Сёння адбылося чарговае абнаўленне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў». У яго трапілі:
📍Старонкі праекту «Чын Чын Чэнэл» у сацыяльных сетках;
📍Старонка ў Instagram «dzianisurbanovich»;
📍Кнігі Эрыха фон Манштэйна «Згубленыя перамогі», Эрвіна Рамэля «Баявыя аперацыі ў Паўночнай Афрыцы і на заходнім фронце ў Еўропе», Джына Шарпа «Ад дыктатуры да дэмакратыі»;
📍Музычная кампазіцыя «Беларусь» Карнея Тарасава;
📍Сайт і Telegram-канал праекту «planeta.prеss»;
📍YouTube-канал «ЛАМПА»;
📍Старонка ва «Укантакце «МЫ ПРОТИВ ЛУКАШЕНКО И ЕГО ДИКТАТУРЫ»;
📍Сайт і старонкі ў сацсетках праекту «Скорая взаимопомощь».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў
Гэта Аляксандр Мядведзеў, Дар’я Семашкевіч, Віктар Іваньковіч, Андрэй Андрашчук, Пётр Лунёў, Яўген Невар, Сяргей Шацілаў, Карына Зяленская.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118353
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
70-гадовую жанчыну з Гомеля асудзілі за каментары
Сафія Бачурынская апошнія гады займалася сеткавым маркетынгам. Жанчына жыве актыўным жыццём. Яна любіць падарожжы і за апошнія гады пабывала ў некалькіх краінах ЕС і Украіне. Яшчэ адно хобі Сафіі — маляванне.
Бачурынскую затрымалі ў снежні 2024 года. А ў 2025 асудзілі па чатырох артыкулах — «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1 КК).
Сутнасць абвінавачанняў невядомая, але выглядае, што справа ў каментарах у тэлеграме, піша «Наша Ніва». Акаўнт жанчыны быў не абаронены і цалкам адкрыты, таму сілавікам было нескладана яе ідэнтыфікаваць.
Бачурынскай прысудзілі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі. Сёння яе дадалі ў спіс «экстрэмістаў» МУС.
💔Шматдзетныя бацькі, хворая на анкалогію жанчына, былы вайсковец: каго прызналі палітвязнямі ў ліпені
Сёння ў Беларусі налічваецца 1156 палітычных зняволеных. У ліпені да спісу палітвязняў дадаліся ўжо 21 чалавек.
20 чалавек былі абвінавачаныя паводле артыкулаў, звязаных з «экстрэмізмам» — сярод іх пераможца прадметных алімпіяд, настаўнік, IT-спецыялісты, адміністратарка беларускай Вікіпедыі і іншыя людзі. Асобна выйшла заява пра прызнанне палітвязнем музыкі Алега Хаменкі.
«Вясна» распавядае пра людзей, што былі прызнаныя палітвязнямі ў ліпені.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118347
🔗Турэмны рэжым і новыя справы: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях
Калі палітвязні трапляюць у калоніі, ціск на іх працягваецца: іх пазбаўляюць званкоў, спатканняў і перадач, змяшчаюць у штрафны ізалятар (ШІЗА) або памяшканне камернага тыпу (ПКТ). На палітвязняў «вешаюць» шматлікія парушэнні, за што іх пераводзяць на турэмны рэжым або ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).
Па даных праваабаронцаў, па стане на 25 ліпеня як мінімум 110 палітзняволеных перавялі на турэмны рэжым і яшчэ 68 чалавек асудзілі паводле арт. 411 КК.
«Вясна» распавядае, якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў і хто з палітычных вязняў прызнаны «злоснымі парушальнікамі рэжыму».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/107185
Былы палітвязень Дмітрыйс Міхайлаус атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага
Грамадзянін Латвіі, правёў у беларускай турме тры з паловай гады за свае выказванні ў закрытым чаце ў адным з месенджараў. Яго пакаралі 4 гадамі калоніі за «абразу Лукашэнкі», «заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «распальванне варажнечы». Вызвалілі мужчыну 21 чэрвеня разам з іншымі беларускімі палітычнымі зняволенымі пасля візіту спецыяльнага пасланніка Трампа ў Мінск.
Міхайлаус засведчыў @radiosvaboda, што ў беларускіх турмах людзей пераследуюць за лісты і размовы на беларускай мове. За спробу заступіцца за беларускамоўнага чалавека латыша нават ударылі дубінкай.
⁉️Праваабаронцы прэзентавалі Дапаможнік па мірных сходах для беларусаў і беларусак за мяжой
Яму прысвечаны адмысловы сайт 👉 dapamozhnik.com. Дапаможнік, як адзначалася раней, адкажа на найбольш актуальныя пытанні, як арганізоўваць мірныя сходы за мяжой і ўдзельнічаць у іх.
У ім абраныя пакуль тры краіны — Грузія, Польша і Літва. Менавіта там адбылася найбольшая міграцыя беларусаў. Надалей гэты пералік краін плануецца пашыраць.
«Але для таго, каб і зрабіць тое, што мы зрабілі па трох краінах, і пашыраць гэты Дапаможнік, нам заўсёды трэба ведаць практыку, і таму мы як збіралі, так і збіраем досвед розных людзей як у арганізацыі сходаў, так і ўдзелу ў іх: з чым яны сутыкнуліся, наколькі пазітыўны гэты быў досвед, наколькі просты ці няпросты. Таму думаем, што ў будучыні можа закрыем яшчэ нейкую краіну, напрыклад Латвію, ці іншую, дзе жыве шмат беларусаў і беларусак».
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам
На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.
Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.
❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў
💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
❗️Затрыманні на межах Беларусі працягваюцца
Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Апроч гэтага, па-ранейшаму выводзяць з транспарту для размовы ўкраінцаў, якую едуць транзітам праз Беларусь.
Падставай для «зацікаўленасці» чалавекам могуць стаць яго легалізацыя ў іншай краіне, доўгая адсутнасць у Беларусі, «экстрэмісцкія» падпіскі ў тэлефоне, і нават асабістая перапіска, якая сілавікам можа падацца «падазронай».
Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць па крымінальных справах.
📝Нагадваем пра правілы бяспекі пры паездках у Беларусь
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах
Андрэю Бераставому 44 гады. З канца 2002 года ён працуе ў IT і займаецца дызайнам.
Апошнія 15 гадоў ён займаўся UX/UI-дызайнам — стварэннем зручных для карыстальніка інтэрфейсаў і візуальнага афармлення для праграм і вэб-прадуктаў. З сакавіка 2023-га перайшоў на працу як вядучы UX/UI дызайнер у грузінскі офіс кампаніі. Вядома, што перыядычна ездзіў у Беларусь.
Ён працаваў у міжнароднай ІТ-кампаніі Add-in Express/Ablebits, дзе прайшоў шлях ад дызайнера да кіраўніка дызайн-каманды. З сакавіка 2023-га перайшоў на працу як вядучы UX/UI дызайнер у грузінскі офіс кампаніі. Вядома, што перыядычна ездзіў у Беларусь, піша «Наша Ніва».
Мужчыну асудзілі ў 2025 годзе па чатырох артыкулах — «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).
💙"Маланка" выпусціла сюжэт пра "Вясну"
"З моманту арышту праваабаронцаў цэнтру “Вясна” прайшло чатыры гады. Нягледзячы на рэпрэсіі, каманда працягвае дапамагаць пацярпелым і казаць пра сітуацыю ў Беларусі",
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
❗️У Беларусі +20 новых палітвязняў
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі вязнямі: Віталя Азрыменку, Максіма Арціменю, Андрэя Бераставага, Яўгена Бодрыкава, Марыю Дзейчык, Дзіяну Гаўрылаву, Аляксандра Герасіменку, Алега Зелянко, Андрэя Загорскага, Віталя Касцецкага, Васіля Клімовіча, Валянціна Клебановіча, Кірыла Краўцова, Ірыну Левіную, Юрыя Несцерава, Сяргея Салажэнцава, Вольгу Сітнік, Віталя Чавусава, Аляксандра Яцукевіча, Дзмітрыя Ялчэнку.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉spring96.org/be/news/118333
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Да маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча, асуджанага да 10 гадоў, прыходзілі з ператрусам
"Сказалі, што я ў вышуку, хацелі даведацца мой нумар тэлефона і ў якім еўрапейскім горадзе я пражываю. Цяпер яны хочуць мяне прыцягнуць за маршы", — распавяла Галіна "Вясне".
У вышук у Расіі абвешчаны аналітыкі, аднесеныя беларускім МУС да "экстрэмісцкага фармавання"
У базу "Розыск" на сайце МУС РФ уключаны палітычныя аналітыкі Аляксандр Класкоўскі, Пётр Рудкоўскі і Аляксандр Фрыдман, а таксама журналістка Таццяна Каравянкова, заўважыў “Позірк”.
У вышуку чацвёра з пяці грамадзян, аднесеных беларускім МУС да "экстрэмісцкага фармавання" — інфармацыйнага агенцтва "Позірк".
«У зняволеных зубы гніюць, а ім ніхто не аказвае меддапамогу». Былы палітвязень пра лекараў ПК №1
Медычная дапамога ў калоніі — фармальнасць. Начальніцай медчасткі ў наваполацкай калоніі з'яўляецца Фурс. Са словаў былога палітвязня, яна не падпісвае медычныя бандэролі, а ў самой медчастцы часта адсутнічаюць неабходныя апараты і складана трапіць на прыём да лекараў:
«Родныя два або тры разы дасылалі ў калонію медбандэроль, а яе мне так і не аддалі. Яе проста не прымалі і адпраўлялі назад. Памятаю, як яшчэ адзін палітычны хадзіў да Фурс падпісаць медбандэроль — яна штораз не падпісвала. І калі ён у чарговы раз да яе прыйшоў, сказала, што націсне трывожную кнопку і скажа супрацоўнікам, што ён да яе дамагаецца, калі ён яшчэ раз да яе з'явіцца».
❗️«Дручкамі па нагах, па спіне». Былы палітвязень распавёў пра збіццё і жорсткія ўмовы ў наваполацкай калоніі
З 2020 года на волю выйшлі больш за 1,5 тысячы палітвязняў, за кожным і кожнай з якіх стаіць вялікая гісторыя пераследу, выжывання за кратамі і адаптацыі на волі. Аляксандра (імя змененае ў мэтах бяспекі) затрымалі за каментар і асудзілі да некалькіх гадоў зняволення. Свой тэрмін ён адбываў у двух калоніях і выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну.
У наваполацкай калоніі мужчына зазнаў збіццё за тое, што прасіў закрыць акно зімой у штрафным ізалятары. Былы палітвязень распавёў «Вясне» пра ўмовы ўтрымання, пра галюцынацыі ад холаду ў штрафным ізалятары, пра тое, як зняволеным з «белымі біркамі» прысвойваюць «экстрэмісцкі» прафулік, а таксама пра цяжкасці адаптацыі на волі.
«"Жоўтабірачнікі" заўсёды пад прыцэлам. Кажуць, што звычайныя зняволеныя сядзяць год за год, а палітвязні — год за два ці нават тры, таму што рэжым вельмі адрозніваецца».
За першыя тры месяцы года пракуроры Брэсцкай вобласці накіравалі ў суды 119 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
У прыватнасці, гаворка пра 65 Telegram-чатаў і каналаў, 37 старонак у «Аднакласніках», 34 акаўнта ў Facebook і 34 старонкі ў Instagram, 7 каналаў на YouTube, 6 акаўнтаў у TikTok, 4 інтэрнэт-сайта і 4 старонкі ва «Укантакце», 2 акаўнты ў «X» (Twitter).
Акрамя таго, «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі плакаты, стыкеры, налепкі з выявай абразоў, намаляваных у стылі анімэ.
Рэпрэсіі не спыняюцца — з красавіка ў «спіс экстрэмістаў» дадалі 22 жыхароў Бярозы, асуджаных па «народным» артыкуле
Усім ім быў інкрымінаваны арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Таксама адзначым, што ў «спіс экстрэмістаў» за гэты перыяд дадалі і іншых жыхароў Бярозаўскага раёну, асуджаных паводле іншых палітычных артыкулаў.
Як раней паведамлялі праваабаронцы, з лета 2024 года ў Бярозе пачалі судзіць па крымінальным артыкуле 342 за мірныя пратэсты лета 2020 года. Суды праходзілі групамі па 2-4 чалавекі, на пачатак красавіка праваабаронцам было вядома пра 26 асуджаных мясцовых жыхароў.
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@viasnainfo | @viasna_bot | @ViasnaSOS
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 16 прозвішчаў — цяпер у ім 5559 чалавек
25 ліпеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі асуджанага па «справе Гаюна» Віталя Чавусава, а таксама малодшага брата палітвязня Ігара Лосіка Мікіту Лосіка.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
У «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі дзве пазіцыі
Там з'явілася старонка ў Facebook «Асацыяцыя Палiвязняў Беларусi», а таксама Telegram-канал «BelVarta» — экстрэмісцкім таксама прызналі ягоны чат і лагатып.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📝Заява праваабарончай кааліцыі аб недапушчальнасці сексуалізаванага пераследу і неабходнасці сістэмнага рэагавання на выпадкі гвалту і злоўжывання ўладай
У сувязі са з’яўленнем інфармацыі пра выпадкі недапушчальных паводзін з боку Андрэя Стрыжака, сузаснавальніка Фонду салідарнасці BYSOL, які, паводле заяў некалькіх беларускіх актывістак, рассылаў няпрошаныя фотаздымкі інтымнага характару і здзяйсняў іншыя няпрошаныя сэксуалізаваныя дзеянні, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з супольнай заявай.
«Мы хочам нагадаць, што праваабарончая дзейнасць і любая іншая дзейнасць, звязаная з дапамогай людзям, накладае асаблівую сацыяльную адказнасць на тых, хто яе ажыццяўляе. Умовы вымушанай міграцыі, у якіх сёння знаходзіцца значная частка дэмакратычнай і праваабарончай супольнасцяў, ствараюць дадатковыя ўразлівасці, а адказнасць набывае яшчэ большае значэнне».
У гомельскай папраўчай калоніі №4 для жанчын ужо некалькі дзён не працуе ніводны таксафон — зняволеныя не могуць патэлефанаваць родным
Пра гэта паведамляе @MAYDAYMog.
Праблему прызналі ў гомельскім аддзяленні «Белтэлекама». Рамонтнікі спрабуюць аднавіць сувязь, але спецыялістаў бракуе.
Адзначаецца, што пры гэтым відэазванкі з дапамогай IP-тэлефаніі ажыццяўляюцца ў ранейшым рэжыме. Але кампутараў так мала, што датэлефанавацца могуць толькі пару дзясяткаў чалавек за дзень.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у ПК-4 свае тэрміны адбываюць 120 палітзняволеных жанчын.
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Ukraine Belarus. no russian», «Карацей Кажучы # STOPRUSSIA», «СуполККА»;
📍Старонкі ў Instagram «yakut4aka», «philosopher_in_prison»;
📍YouTube-канал «Беларусь 365»;
📍Старонкі ў Threads «Игорь Баранов», «Хрысцiянская Вiзiя – Christian Vision for Belarus»,
📍TikTok-старонка «АРХАНГЕЛЫ».
Коратка пра рэпрэсіі 23 ліпеня
▪️Праваабарончая супольнасць прызнала яшчэ 20 палітычных зняволеных;
▪️У Дзяржынску працягваюцца суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе;
▪️Да маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча, асуджанага да 10 гадоў, прыходзілі з ператрусам;
▪️У вышук у Расіі абвешчаныя беларускія аналітыкі;
▪️Па рашэнні пракуратуры заблакаваныя сайты двух праваабарончых праектаў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу 23 ліпеня
📢Ціхі тэрор: як рэжым у Беларусі змяніў паказальныя рэпрэсіі на нябачныя
🌿Паведаміць пра палітычны пераслед 👉 @viasnainfo | @viasna_bot | @ViasnaSOS
🤝 Падтрымаць нашу працу
«Стаць на калені, рукі ў кайданкі»
Былы палітзняволены Мікіта Лосік распавёў "Свабодзе" пра сваё затрыманне па "справе Гаюна":
«Гэта перапіска была ў лютым 2023 года. Я яе даўно выдаліў — адкуль яна ў сілавікоў, мне незразумела. Я спачатку ўсё адмаўляў — маўляў, ня ведаю, што гэта. Мне загадалі збірацца. Павялі ў бусік, што стаяў каля інтэрнату, загадалі стаць на калені, рукі закавалі ў кайданкі. Пакуль я чакаў, зладзілі ператрус пакоя, знайшлі стары тэлефон, зь якога я гэта рабіў. Мяне павезлі ў Віцебск. Па дарозе пагражалі: „Ты хочаш да брата ў суседнюю камэру?“ (Брат Мікіты, палітвязень і журналіст Свабоды Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі ўжо больш за пяць гадоў, ён атрымаў 15-гадовы тэрмін пазбаўлення волі — РС). Я пажартаваў: „Было б добра, пакантактавалі б з ім, даўно ня бачыліся“. Жарт яны не ацанілі».
Нагадаем, пасля трох месяцаў за кратамі палітвязню прызначылі тры гады "хіміі".
💳 Дапамагчы Мікіце аднавіцца пасля СІЗА і пачаць новае жыццё
У Беларусі заблакавалі сайты праекта "Праваабаронцы супраць катаванняў" і расійскага "Мемарыяла"
Па рашэнні пракуратуры Магілёўскай вобласці ў Беларусі заблакавалі сайты праваабарончых праектаў "Праваабаронцы супраць катаванняў" і "Мемарыял ПЗК" (protivpytok.org і memopzk.org), пра гэта піша само ведамства.
Па версіі пракуратуры, на сайтах ініцыятыў "размяшчаліся інфармацыйныя матэрыялы, якія змяшчаюць загадзя ілжывыя звесткі аб палітычным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян, а таксама экстрэмісцкія матэрыялы, якія накіраваны на дыскрэдытацыю кіраўніка дзяржавы, органаў улады і кіравання».
Ініцыятыва "Праваабаронцы супраць катаванняў" створана ў 2011 годзе, яна аб'ядноўвае беларускіх праваабаронцаў і юрыстаў, якія займаюцца праблемай прымянення катаванняў у Беларусі.
"Мемориал. Поддержка политзаключенных" — расейская ініцыятыва. Праект збірае і распаўсюджвае інфармацыю пра палітвязняў, дапамагае палітвязням знайсці і аплаціць адваката і г.д.
У Дзяржынску працягваюцца суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што суд Дзяржынскага раёна працягвае разглядаць справы паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Днямі, як мінімум тром чалавекам прызначылі "хатнюю хімію".
Нагодай для пераследу сталі «пратэсныя» фотаздымкі і відэа, па якіх ідэнтыфікуюць удзельнікаў акцый.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🔈Павел Сапелка: "Дзяржава імкнецца зрабіць пераслед нябачным, але не менш жорсткім"
Паводле праваабаронцы "Вясны", зніжэнне ўвагі ў СМІ да тэматыкі палітычных рэпрэсій не азначае іх скарачэння. Наадварот, улады свядома пераключыліся на "ціхі рэжым":
"Мы маем справу са зменай стратэгіі дзяржавы: яна імкнецца зрабіць пераслед нябачным, менш шумным, але не менш жорсткім. Форма і механізмы могуць змяняцца — напрыклад, замест гучных палітычных спраў з паведамленнямі на дзяржаўных прапагандысцкіх рэсурсах – нябачная для астатніх хваля пасадак. Цяпер замест гучных заяваў афіцыйных асобаў пра тысячы ўзбуджаных новых “экстрэмісцкіх” спраў – спробы замаўчаць вядомыя вялікія справы, фігуранты якіх практычна без выключэння трапляюць у СІЗА".
З Беларусі эвакуіравалі Мікіту Лосіка — брата палітзняволенага Ігара Лосіка
25-гадовага Мікіту асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ («хіміі») паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яго вызвалілі ў зале суда.
Як мяркуецца, Лосік быў затрыманы ў красавіку за нібыта перасылку некалькіх фатаграфій перамяшчэння ваеннай тэхнікі ў 2022 годзе Telegram-каналу «Беларускі Гаюн».
BYSOL збірае грошы на аднаўленне Мікіты — падтрымаць яго можна па спасылцы