Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
👶«Ідэалагічная фільтрацыя тых, хто працуе з дзецьмі». Выйшаў новы Закон аб правах дзяцей
На Pravo.bу апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2025 г. № 86-З «Аб змяненні законаў паводле пытанняў забеспячэння правоў дзяцей».
У ім, сярод іншага, гаворыцца пра забарону на ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці тымі, хто быў асуджаны за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці», а таксама вызначаецца абавязак бацькоў «абараняць дзяцей ад інфармацыі ў інтэрнэце». Разбіраемся, што тут не так.
«Забарона на працу з дзецьмі для асоб, асуджаных за "экстрэмісцкія" злачынствы – гэта наўпроставы элемент сістэмы ідэалагічнага кантролю, убудаванай у Дзяржаўную індактрынацыю сістэмы адукацыі ў Беларусі, што актыўна ўзмацняецца ў апошнія гады».
📸Фотафакт: здымак былога палітвязня Дмітрыйса Міхайлауса ў беларускім СІЗА
У 2022 годзе яго асудзілі ў Беларусі да 4 гадоў калоніі за каментары ў закрытым чаце. 21 чэрвеня, разам з іншымі палітвязнямі, грамадзяніна Латвіі вызвалілі.
На сваёй старонцы ў Instagram мужчына апублікаваў кадр з беларускага СІЗА яшчэ да суда.
«Ліпень 2022-га... усё разумелі што самі мянты і далі гэты тэлефон у камеру — але дык нам што!!! Галоўнае маглі ўбачыць і пачуць родных! Казка доўжылася пару месяцаў!», — такі подпіс пад фота.
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы
З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.
Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.
Чытаць матэрыял па спасылцы.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
💔4 гады і 10 месяцаў за кратамі Марфа Рабкова
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне. Падпісаць петыцыю па спасылцы
💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У «спіс тэрарыстаў» дадалі 15 чалавек — сярод іх вызвалены па памілаванні эстонец
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы пятнаццаці чалавек.
Гэта Вадзім Жукоўскі, Аляксандр Машукоў, Яўген Шляхцёнак, Дзмітрый Чыслоў, Вольга Капуза, Дзмітрый Капуза, Уладзімір Капуза, Вадзім Дзенісевіч, Дзяніс Раманчук, Яўген Сарока, Іван Качанаў, Аляксандр Сырыца, Валянціна Коўзель, Дзмітрый Шахноў, а таксама вызвалены па памілаванні грамадзянін Эстоніі Алан Роя.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1318 чалавек, з іх 622 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
🌿Праваабаронцы распавялі пра праблему смяротнага пакарання на фэсце «Тутака»
Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» ўзяла ўдзел у фэсце «Тутака».
Падчас фэсту прадстаўнікі кампаніі распавядалі ўдзельнікам фэсту пра праблему смяротнага пакарання і нагадвалі, што Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе працягваюць выносіць і выконваць смяротныя прысуды.
Падчас фэсту праваабаронцы дзяліліся матэрыяламі з аргументамі супраць смяротнага пакарання, запрашалі далучацца да дыскусіі і разам будаваць Беларусь без смяротных прысудаў.
Падрабязнасці 👉 https://dp.spring96.org/be/news/118301
«Аўтаномнае дзеянне» з'явілася ў афіцыйным спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў»
Як паведамлялася раней, паводле МУС дачыненне да аб'ядання маюць палітвязні Мікола Дзядок і Аляксандр Францкевіч. У спісе «датычнага» да «экстрэмісцкага фармавання» асабістыя сацсеткі Міколы.
Адзначым, што гэта «юбілейнае», 300-ае «экстрэмісцкае фармаванне» ў Беларусі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне»
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы ім стала «група грамадзян, аб'яднаных пад назвай «Аўтаномнае дзеянне» (структурнае падраздзяленне ў складзе «Рэвалюцыйнага дзеяння»)».
Аднымі са стваральнікаў аб'яднання названыя палітвязні Мікола Дзядок і Аляксандр Францкевіч.
🌿«Хачу, каб тата вярнуўся дадому» — збор на адваката для фігуранта «справы Гаюна»
«Я дачка чалавека, якога нядаўна затрымалі. Мы жывем у Брэсцкай вобласці. Тут, з пачатку вайны, часта ездзіць вайсковая тэхніка — беларуская і расійская. Мой тата не мог глядзець на гэта абыякава. Калі бачыў калоны або эшалоны, дасылаў інфармацыю ў «Беларускі Гаюн».
Ён лічыў, што гэта яго абавязак — папярэджваць, сведчыць, хаця б не маўчаць.
Цяпер яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (артыкул 356 КК РБ), і яму пагражае да 15 гадоў зняволення. Нам нельга раскрываць ягонае імя, бо справа яшчэ пад следствам, і любое неасцярожнае слова можа зрабіць горш.
Мы не маем вялікіх грошай, а найму адваката наш адзіны шанец. Таму я прашу вас: калі ласка, дапамажыце. Кожная сума важная. Кожная падтрымка дае надзею, што мы зможам змагацца і вярнуць тату дадому».
🤡МАРТ знайшоў на Wildberries налепкі і вокладкі на пашпарт з беларускай тэматыкай і пабег скардзіцца да сілавікоў
Ведамства піша, што гэтыя тавары маюць «прыкметы экстрэмісцкай сімволікі і атрыбутыкі».
На скрыншотах налепкі «Жыве Беларусь», а таксама вокладкі на пашпарт з беларускай тэматыкай.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі праект «Офис по образованию для новой Беларуси»
Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 23 чэрвеня.
Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Вольга Шпарага, Аляксандр Адамянц, Вольга Павук, Вера Есіпчук.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Брэсце былі масавыя «прэвентыўныя» затрыманні перад 3 ліпеня
Па інфармацыі @viasna_brest, перад дзяржаўным святам 3 ліпеня брэсцкая міліцыя масава затрымлівала людзей па спісах. Затрыманых змяшчалі на 3 сутак у брэсцкі ІЧУ, пасля чаго адпускалі.
Акрамя таго, у брэсцкім ІЧУ практычна пастаянна ёсць нехта, каго затрымалі на мяжы.
Абедзве гэтыя катэгорыі затрыманых адносяцца да «палітычных», і па апошніх сведчаннях, да гэтага часу ўмовы ў брэсцкім ІЧУ для іх асабліва жорсткія: матрацы на ноч не выдаюць, па калідорах водзяць у кайданках у позе «ластаўкі», а па начах перашкаджаюць спаць — будзяць двойчы за ноч і прымушаюць называць прозвішча і імя.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📍З 2020-га году як мінімум 1600 палітвязняў цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі як мінімум 1600 палітвязняў. У чэрвені на волю выйшлі мінімум 33 чалавекі: 20 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 13 былі памілаваны.
Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне.
🌿Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў, а таксама пра іх вызваленні — @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя застанецца непублічнай і нідзе не будзе апублікаваная
«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС
Журналісты BGmedia вывучылі, што пішуць карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў пра праверкі тэлефонаў і допыты на беларускай мяжы. Там пацвярджаюць інфармацыю, што людзей дапытваюць і затрымліваюць не толькі на ўездзе ў Беларусь, але і на выездзе.
Такі інцыдэнт здарыўся 10 ліпеня з пасажырам аўтобуса Мінск — Вільнюс:
«У 21.25 заехалі ў РБ. У 21.40 старт кантролю. Быў допыт. Аднаго чалавека знялі з аўтобуса».
«Не толькі ўкраінцаў бяруць — немцаў, палякаў і г. д. Усіх іншаземцаў».
Беларускую журналістку Таццяну Каравянкову абвясцілі ў вышук у Расіі
Пра гэта журналістка паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.
У картцы Каравянковай на сайце МУС Расіі не пазначана, па якім артыкуле яна знаходзіцца ў вышуку.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🎶«Не майце нават слоў песень». Што значыць быць слухачом у Беларусі гурта Dzieciuki і іншай «экстрэмісцкай» музыкі
У Беларусі налічваецца ўжо 300 «экстрэмісцкіх фармаванняў», сярод якіх два музыкальных гурта — Tor band і Dzieciuki. Таксама ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» лічыцца некалькі дзесяткаў песен, кліпаў і сацсетак музычных гуртоў. Рэжым маркіруе беларускую музыку як «экстрэмісцкую», каб знішчыць культурны супраціў і запалохаць слухачоў.
Распавядаем, якая музыка ў Беларусі лічыцца «экстрэмісцкай», а юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова тлумачыць, чаму рэжым баіцца гітары болей, чым дубінак.
«Гэты феномен пра тое, што ў нас няма выразнай і адназначнай палітычнай барацьбы. Таму пра нашую барацьбу — і казкі, і песні, і малюнкі. Заканамерны адказ з боку ўладаў — забараняць і пераследваць не толькі тых, хто займаецца толькі палітыкай, але і ўсіх, хто асмельваецца выказацца: словам, гукам, вобразам».
Родныя музыкі Алеся Дзянісава сутыкаюцца з ціскам з боку сілавікоў
Пра гэта музыка распавёў «Свабодзе».
«Да маёй маці, напрыклад, ламіліся ў дзверы не адзін раз. Зараз знайшла позву ў Следчы камітэт. Дасылаюць, каб давесці бабулю да інфаркту. У выніку следчы сам да яе прыйдзе заўтра [размова адбывалася 14 ліпеня — заў]. Маці сама ўжо дрэнна ходзіць».
«Прыйшлі да маці і сказалі, што ў мяне будуць вялікія праблемы, калі я там выступлю. Зразумела, што праблемы былі б не ў мяне, а ў яе. Спалохаўся за сваю маці, адмовіўся ўдзельнічаць. На наступны дзень паехаў ва Уроцлаў і выступіў там на такім жа канцэрце. Пра яго размовы не было. Толькі пра канцэрт у Варшаве казалі. Але для мяне нічым добрым не скончылася тое: усё адно да маці прыязджалі сілавікі, ламіліся, бегалі па суседзях».Читать полностью…
У Варшаве адбудзецца акцыя салідарнасці з нагоды гадавіны затрымання «вясноўцаў»
14 ліпеня 2021 года да Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
У нядзелю, 20 ліпеня, у Варшаве адбудзецца акцыя салідарнасці з нагоды чацвёртай гадавіны затрымання «вясноўцаў».
📍Кракаўскае Прадмесьце, каля Помніка Каперніку, 14:00
Прадстаўнікі ААН звярталіся да беларускіх уладаў з нагоды смерці Алеся Пушкіна, але не атрымалі адказу
Эксперты ААН нагадалі, што ў 2023 годзе яны звярталіся да ўрада з лістом пра смерць мастака Алеся Пушкіна падчас адбыцця ім пакарання ў турме № 1 у Гродне, як мяркуецца, пасля таго, як яму было адмоўлена ў своечасовай медычнай дапамозе. Адказу на гэты ліст, у якім утрымлівалася просьба правесці расследаванне смерці Пушкіна, атрымана не было.
«Надзвычай важна належным чынам расследаваць паведамленні аб жорсткім і грэблівым абыходжанні, што прывялі да смерцяў Штэрмера, Ашурка, Пушкіна ды іншых людзей, прызнаных праваабаронцамі палітычнымі зняволенымі, — адзначылі эксперты. — Ёсць важкія падставы меркаваць, што гэтыя людзі маглі пазбавіцца жыццяў у адплату за законнае ажыццяўленне сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў, такіх як права на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў».
🔹Эксперты ААН заклікалі да расследавання смерцяў у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі
🔗Сумны юбілей — у Беларусі цяпер 300 «экстрэмісцкіх фармаванняў»
15 ліпеня МУС прызнала «экстрэмісцкіх фармаваннем» аб'яднанне «Аўтаномнае дзеянне» — яно стала 300-ым, што з'явілася ў адпаведным спісе на сайце ведамства.
Паводле інфармацыі «Вясны», за «стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» ў Беларусі асудзілі мінімум 277 чалавек, 65 з іх — завочна. Паводле артыкула 361-1 КК былі асуджаныя палітыкі і журналісты, актывісты, культурныя дзеячы і звычайныя грамадзяне.
Узгадваем наш архіўны тэкст, у якім распавядаем, хто трапляе пад крымінальны пераслед за «экстрэмісцкія фармаванні», якія змены ў заканадаўстве яго ўзмацнілі, што рабіць у выпадку ўзбуджэння справы і арышту маёмасці.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117689
📝Эксперты ААН заклікалі да расследавання смерцяў у месцах пазбаўлення волі ў Беларусі
Група незалежных экспертаў ААН выступіла з заявай, у якой заклікала да неадкладнага пачатку эфектыўнага і празрыстага расследавання смерцяў людзей, пазбаўленых волі за выказванне палітычнага іншадумства ў Беларусі. Паводле звестак «Вясны», восем палітвязняў памерлі ў беларускіх турмах, вядома пра адзін выпадак самагубства.
Эксперты ААН накіравалі ліст беларускім уладам, звяртаючы іх увагу на асцярогі з нагоды магчымых грубых парушэнняў правоў чалавека ў сувязі са смерцямі палітвязняў у месцах пазбаўлення волі.
Яны адзначылі, што гэтыя смерці адбываюцца на фоне пастаянных паведамленняў аб жорсткім абыходжанні з людзьмі, пазбаўленымі волі за выказванне нязгоды з уладамі, у тым ліку з удзельнікамі пратэстаў з нагоды прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118300
🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўнагадовым узросце
Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
Улады арыштавалі зямельны ўчастак экс-рэдактаркі «Новага Часу» Аксаны Колб
Арышт маёмасці адбыўся яшчэ 31 ліпеня 2024 года, але пра гэта Аксана Колб даведалася днямі.
Былая рэдактарка «Новага Часу» кажа, што ўся маёмасць, што заставалася ў яе ў Беларусі, складала «зямельны ўчастак ў 6 сотак, спадчына па маме, і каля 30 акцый прадпрыемства «Лідабудматэрыялы».
Аксана Колб лічыць, што арышт адбыўся ў межах крымінальнай справы, заведзенай на яе напрыканцы 2023 года. Падрабязнасцяў яна не ведае — толькі тое, што справа распачатая Следчым камітэтам у Брэсце нібыта «за дыскрэдытацыю» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», піша БАЖ.
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Ужо распачаліся суды па гэтай справе — нам вядома пра шэсць судовых працэсаў.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі YouTube-каналы «PRO Новости» (18,4 тысячы падпісантаў), «Da Voli» (29 падпісантаў) і «BelPotato» (271 падпісант).
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Абвясцілі ў вышук у Расіі і беларускую журналістку Глафіру Жук
Пра гэта Глафіра напісала ў сваім Facebook.
«Пайшла па слядах Таццяны Каравянковай. Толькі ў мяне чамусьці тут няма фоткі. На фотаздымку ў пашпарце мне 16 гадоў, і там я яшчэ з натуральным колерам валасоў. Эх, сама сябе такой ўжо не памятаю)».
У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад'яўляць абвінавачванні паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
📌Акрамя гэтага, разгляды апеляцыйных скаргаў на прысуды па арт. 342 КК прызначаюцца на бліжэйшыя тыдні, бо па сканчэнні тэрміну даўніны апеляцыйны суд мусіць скасаваць рашэнне першай інстанцыі.
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
«VIP-кліентка» КДБ. Гісторыя шведскай беларускі, якую арыштавалі на радзіме і вызвалілі разам з Ціханоўскім
Беларуска Галіна Краснянская, якая больш за 20 гадоў жыве ў Швецыі, вясной 2023 году прыехала наведаць бацькоў і трапіла на пяць гадоў за краты — «за фінансаванне ўзброенага фармавання ва Украіне». Праз 2 гады і 2 месяцы яе вызвалілі. Сваю гісторыю жанчына распавяла «Свабодзе».
«Яны нібыта знайшлі нейкія допісы, карцінкі — але банкаўскіх пацверджанняў не было! Таму казаць аб правасуддзі ў Беларусі не выпадае. Усё будуецца на меркаваннях, здагадках, на чымсьці яшчэ — але не на доказах. Тое, што яны не маюць беспасярэдніх доказаў, іх не засмучае.Читать полностью…
Я віны не прызнала. Калі б прызнала віну — атрымала б не пяць, а восем гадоў! І яшчэ адзін важны момант: я ў Беларусі не ўчыняла ніякага злачынства! Я перад Беларуссю чыстая — ніякіх дзеянняў крымінальнага характару я не ўчыняла. Толькі таму, што я не прызнала нічога, я атрымала пяць гадоў».
«Мяне судзілі за карагод». Былы палітвязень з Брэста Сяргей Наліўка просіць дапамогі пасля 3 гадоў у зняволенні
«Па мяне прыйшлі па «карагоднай справе». Грукалі ў дзверы, пагражалі выклікаць АМАП, каб іх узламаць. Завялі крымінальную справу і пакаралі «хіміяй». А потым другая справа. У інтэрнэце я напісаў каментар пра афіцэра з 38-й брыгады ПДВ, які кінуў БЧБ-сцяг на падлогу, каб выціраць аб яго ногі. За гэта мне далі яшчэ 2 гады і накіравалі ў калонію. Агулам — 3 гады і 3 месяцы.
У турме ў мяне здарыўся мікраінфаркт — проста ў дзень суда. Я вызваліўся 26 кастрычніка 2024 году. З таго часу спрабую пачаць нанова.
Цяпер я ў Варшаве. Часова жыву ў шэлтэры, але хутка тэрмін пражывання скончыцца. У мяне няма жытла, няма рэчаў, і пакуль няма стабільнай працы. Я прашу вашай дапамогі, каб проста ўстаць на ногі».
✍️Юрыст:кі «Вясны» збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволенам са спасылкай на абарону персанальных дадзеных
Калі ласка, пішыце на @zvarot96. Гэта ананімна.