viasna96 | Неотсортированное

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Подписаться на канал

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Брэсце былі масавыя «прэвентыўныя» затрыманні перад 3 ліпеня

Па інфармацыі @viasna_brest, перад дзяржаўным святам 3 ліпеня брэсцкая міліцыя масава затрымлівала людзей па спісах. Затрыманых змяшчалі на 3 сутак у брэсцкі ІЧУ, пасля чаго адпускалі.

Акрамя таго, у брэсцкім ІЧУ практычна пастаянна ёсць нехта, каго затрымалі на мяжы.

Абедзве гэтыя катэгорыі затрыманых адносяцца да «палітычных», і па апошніх сведчаннях, да гэтага часу ўмовы ў брэсцкім ІЧУ для іх асабліва жорсткія: матрацы на ноч не выдаюць, па калідорах водзяць у кайданках у позе «ластаўкі», а па начах перашкаджаюць спаць — будзяць двойчы за ноч і прымушаюць называць прозвішча і імя.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍З 2020-га году як мінімум 1600 палітвязняў цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі як мінімум 1600 палітвязняў. У чэрвені на волю выйшлі мінімум 33 чалавекі: 20 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 13 былі памілаваны.

Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне.

🌿Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў, а таксама пра іх вызваленні — @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя застанецца непублічнай і нідзе не будзе апублікаваная

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС

Журналісты BGmedia вывучылі, што пішуць карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў пра праверкі тэлефонаў і допыты на беларускай мяжы. Там пацвярджаюць інфармацыю, што людзей дапытваюць і затрымліваюць не толькі на ўездзе ў Беларусь, але і на выездзе.

Такі інцыдэнт здарыўся 10 ліпеня з пасажырам аўтобуса Мінск — Вільнюс:

«У 21.25 заехалі ў РБ. У 21.40 старт кантролю. Быў допыт. Аднаго чалавека знялі з аўтобуса».


А 11 ліпеня ў пункце пропуску «Брэст» дапытвалі дзяўчыну. У аўтобус яна не вярнулася.

У прыгранічных чатах пішуць, што допыты на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам праводзяць кожны дзень. У чатах таксама адзначаюць, што дапытваюць на мяжы Беларусі наогул усіх іншаземцаў.

«Не толькі ўкраінцаў бяруць — немцаў, палякаў і г. д. Усіх іншаземцаў».


🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Беларускую журналістку Таццяну Каравянкову абвясцілі ў вышук у Расіі

Пра гэта журналістка паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook.

У картцы Каравянковай на сайце МУС Расіі не пазначана, па якім артыкуле яна знаходзіцца ў вышуку.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «ЧЛ // Минская область», «Zahad-1 TUT», «ЧЛ // Минск», «Беларуская Акадэмiя», «RAZAM e.V. Belarusische Gemeinschaf», «BelPoznan News»;
📍Старонка ў Аднакласніках «KERA BELARUS»;
📍Старонкі ў Facebook «Дай Дарогу!», «Мы Непокорённые»;
📍TikTok-старонкі «Realnaja Bielarus», «Александр», «Моладзевы Наступ», «Злой Беларус».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿«Бясконца нагадваць свету пра тое, што адбываецца ў Беларусі»: у Вільні адбыўся пікет салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі

У гэты дзень чатыры гады таму адбыліся масавыя затрыманні праваабаронцаў, грамадскіх дзеячоў і журналістаў па ўсёй Беларусі, якія закранулі і «Вясну». Старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч разам з калегамі былі затрыманыя пасля ператрусаў і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць.

З гэтай нагоды праваабаронцы, былыя палітвязні, адвакаты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і іншыя неабыякавыя людзі сабраліся ў Вільні.

«Чатыры гады — вялізны тэрмін. Чатыры гады без сем'яў, без дома, без звычайнага жыцця. Чатыры гады фізічнага знясілення і маральнага прыніжэння. Гэтая акцыя — напамін пра негуманнае і дзікунскае абыходжанне з вясноўцамі, напамін Беларусі і ўсяму свету пра ганебныя практыкі, якім не месца ў ХХІ стагоддзі».


Чытаць па спасылцы 👉https://spring96.org/be/news/118289

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH і яшчэ больш за 40 арганізацыяў заклікалі вызваліць калегаў

Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. У чацвёртую гадавіну іх адвольнага затрымання Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) і яшчэ больш за 40 арганізацыяў выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх сябраў «Вясны», а таксама ўсіх астатніх праваабаронцаў, адвольна затрыманых у Беларусі.

Арганізацыі таксама асуджаюць рэпрэсіі ў Беларусі, якія працягваюцца, і падкрэсліваюць, што палітычна матываваныя, адвольныя пераследы і жорсткае абыходжанне з праваабаронцамі ў Беларусі мусіць спыніцца.

Яны таксама заклікаюць да міжнароднай адказнасці ды неадкладнага спынення ўсіх формаў палітычна матываванага пераследу, уключна з эскалацыяй транснацыянальных рэпрэсій.

Заява цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/118288

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволены журналіст Дзмітрый Семчанка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ. 15 верасня 2022 году Семчанку затрымалі разам з жонкай — Дзмітрыю тады прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Суддзя Яўген Пісарэвіч асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі.

Свой тэрмін Дзмітрый адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22.

Як піша «Наша Ніва», Дзмітрый скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Актывіст Ігар Случак знаходзіцца ў міжнародным вышуку

Пра гэта Ігар напісаў у сваім Facebook.

Нагадаем, папулярызатара беларускай мовы абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Вядома, што крымінальная справа была распачатая яшчэ 22 траўня 2024 года.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

ГУБАЗіК сцвярджае, што затрымаў двух беларусаў, што ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі

Паведамляецца, што затрыманыя — жыхары Магілёва.

Аднаму з іх пашпарт далі за «сайдзейнічанне Офісу Ціханоўскай» — супраць яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК, мужчына арыштаваны.

Другі затрыманы нібыта набыў пашпарт і цяпер гатовы «добраахвотна» заплаціць сілавікам 10 000 долараў, каб яго крымінальную справу спынілі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊ У Вільні адбудзецца акцыя салідарнасці ў гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны»

Чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, беларускія ўлады затрымалі старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста Уладзіміра Лабковіча. Пазней за сваю праваабарончую дзейнасць і дапамогу людзям іх асудзілі на вялізныя тэрміны зняволення — да 10, 9 і 7 гадоў адпаведна.

Далуйчайцеся да акцыі салідарнасці з беларускімі праваабаронцамі ў Вільні!

⏰ Калі: 14 ліпеня, 12.00
📍Дзе: Vinco Kudirkos aikštė, Vilnius


🌐 Больш пра справу «Вясны»: freeviasna.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Абурала беззаконне». У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію — яму патрэбная дапамога на эміграцыі

Ілля Бохан быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі паводле гучнай «пінскай справы». У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю.

Пасля выхаду на волю Ілля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, бо яму пагражалі новым зняволеннем.

«Адразу пасля вызвалення да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені».


Цяпер Ілля жыве ў шэлтары ў Варшаве і спрабуе пачаць новае жыццё. Падтрымаць яго фінансава можна па спасылцы.

🔹«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 17

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Шосты год Беларусь займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў на постсавецкіх краінах

🔹Блогерку з Мазыра асудзілі да калоніі за ўдзел у пратэстах

🔹Узмацненне рэжыму, ШІЗА, інкамунікада: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень

🔹Заява арганізацый беларускай праваабарончай супольнасці аб недапушчальнасці крыміналізацыі свабоды выказвання і дыскрымінацыі ЛГБТК+ людзей

🔹Мікіту Лосіка асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»

🔹«Мне яшчэ пашанцавала»: украінец распавёў, як яго асудзілі ў Беларусі за пратэсты

🔹«Многія зведваюць катаванні ды жорсткае абыходжанне». 37 краін-чальцоў АБСЕ заклікалі да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Каб зноў не трапіць у турму, я ламаў сабе мізінцы». Экс-палітзняволены ў эміграцыі мае патрэбу ў дапамозе

Былы палітвязень Дзмітрый Сушчык ужо больш за месяц знаходзіцца ў Варшаве. У Беларусі жыхар Навагрудка правёў у зняволенні амаль 2,5 года. За гэты час ён перажыў сыход жонкі і смерць мамы. Большую частку свайго тэрміну мужчына правёў у штрафных ізалятарах за адмову падпарадкоўвацца рэжыму ў турмах і калоніі.

Падчас зняволення мужчыну выдралі тры зубы, пачаліся праблемы з мачавой сістэмай і псіхасаматычныя засмучэнні. Цяпер яму патрэбна лячэнне, базавая стабілізацыя.

«Галоўнае для мяне цяпер – вывучыць мову, знайсці працу і нарэшце пачаць жыць па-чалавечы. Вельмі спадзяюся, што салідарныя беларусы не пакінуць мяне ў гэтай кропцы ніжэй за нуль».


💵Падтрымаць мужчыну фінансава на BYSOL

🌿«Будзеш дзёргацца — страляць будзем». Гісторыя Дзмітрыя Сушчыка, экстрадаванага з Расіі

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У дачыненні да Андрэя Павука распачалі чарговую крымінальную справу — на гэты раз, за дзяржаўны сцяг на прайд-парадзе

Блогер Андрэй Павук у кіцелі беларускай міліцыі і з чырвона-зялёным сцягам у руках наведаў шэсце «За роўнасць!», якое правялі 7 чэрвеня ў цэнтры Вільні прадстаўнікі ЛГБТ+ людзей. Відэа свайго перформансу ён размясціў у YouTube-канале «Рудабельская паказуха».

Сілавікі палічылі акцыю Павука «здзекам з дзяржаўнага сцяга», распачалі супраць яго чарговую крымінальную справу і прыйшлі да ягоных бацькоў у Беларусі. Іх «пакаяльнае» відэа 11 ліпеня паказаў у сваім стрыме прапагандыст Азаронак.

Таксама былі паказаныя «пакаяльныя» відэа блізкіх іншых удзельнікаў віленскага маршу, якія трапілі ў трансляцыю Павука, піша «Люстэрка».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад'яўляць абвінавачванні паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).

📌Акрамя гэтага, разгляды апеляцыйных скаргаў на прысуды па арт. 342 КК прызначаюцца на бліжэйшыя тыдні, бо па сканчэнні тэрміну даўніны апеляцыйны суд мусіць скасаваць рашэнне першай інстанцыі.

Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.

@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«VIP-кліентка» КДБ. Гісторыя шведскай беларускі, якую арыштавалі на радзіме і вызвалілі разам з Ціханоўскім

Беларуска Галіна Краснянская, якая больш за 20 гадоў жыве ў Швецыі, вясной 2023 году прыехала наведаць бацькоў і трапіла на пяць гадоў за краты — «за фінансаванне ўзброенага фармавання ва Украіне». Праз 2 гады і 2 месяцы яе вызвалілі. Сваю гісторыю жанчына распавяла «Свабодзе».

«Яны нібыта знайшлі нейкія допісы, карцінкі — але банкаўскіх пацверджанняў не было! Таму казаць аб правасуддзі ў Беларусі не выпадае. Усё будуецца на меркаваннях, здагадках, на чымсьці яшчэ — але не на доказах. Тое, што яны не маюць беспасярэдніх доказаў, іх не засмучае.

Я віны не прызнала. Калі б прызнала віну — атрымала б не пяць, а восем гадоў! І яшчэ адзін важны момант: я ў Беларусі не ўчыняла ніякага злачынства! Я перад Беларуссю чыстая — ніякіх дзеянняў крымінальнага характару я не ўчыняла. Толькі таму, што я не прызнала нічога, я атрымала пяць гадоў».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Мяне судзілі за карагод». Былы палітвязень з Брэста Сяргей Наліўка просіць дапамогі пасля 3 гадоў у зняволенні

«Па мяне прыйшлі па «карагоднай справе». Грукалі ў дзверы, пагражалі выклікаць АМАП, каб іх узламаць. Завялі крымінальную справу і пакаралі «хіміяй». А потым другая справа. У інтэрнэце я напісаў каментар пра афіцэра з 38-й брыгады ПДВ, які кінуў БЧБ-сцяг на падлогу, каб выціраць аб яго ногі. За гэта мне далі яшчэ 2 гады і накіравалі ў калонію. Агулам — 3 гады і 3 месяцы.

У турме ў мяне здарыўся мікраінфаркт — проста ў дзень суда. Я вызваліўся 26 кастрычніка 2024 году. З таго часу спрабую пачаць нанова.

Цяпер я ў Варшаве. Часова жыву ў шэлтэры, але хутка тэрмін пражывання скончыцца. У мяне няма жытла, няма рэчаў, і пакуль няма стабільнай працы. Я прашу вашай дапамогі, каб проста ўстаць на ногі».


Падтрымаць Сяргея на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✍️Юрыст:кі «Вясны» збіраюць выпадкі, калі сваякам палітзняволеных адмовілі ў прадастаўленні інфармацыі аб зняволенам са спасылкай на абарону персанальных дадзеных

Калі ласка, пішыце на @zvarot96. Гэта ананімна.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Прапаноўвалі грошы, новы пашпарт і наведванне Беларусі без наступстваў. Беларуска за мяжою расказала, як яе вербаваў КДБ

Беларуска Наталля Масюк, вымушаная пакінуць радзіму ў 2021 годзе, расказала «Салідарнасці» пра перапіску з верагодным супрацоўнікам спецслужбаў.

У суботу, 12 ліпеня, Наталлі ў тэлеграме напісаў чалавек з нікам gfst1297, падпісаны як Сяргей Пятроў. Ён растлумачыў, што прадстаўляе арганізацыю, якая знаходзіцца ў Мінску, на праспекце Незалежнасці, 17.

Кажучы пра мэту звароту, ён растлумачыў, што, на яго думку, Наталля з’яўляецца актыўным прадстаўніком дыяспары беларусаў Чарнагорыі. Наталля заўважыла, што ў яго недакладная інфармацыя, і сказала, што зносіны з ім сябе вычарпалі.

Ёй адказалі, што «такі шанец не часта даецца», і прапанавалі камунікацыю ў абмен на грошы або новы пашпарт, а таксама наведванне сям’ёй Беларусі без наступстваў.

🌿Калі вам пісалі і прапаноўвалі супрацоўніцтва, паведамляйце правабаронцам @ViasnaSOS, @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам

На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, ёсць магчымасць зрабіць і аднаразовы данат праваабаронцам.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.

❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў

💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Гродне пачаўся масавы суд за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на лаве падсудных не менш за 5 чалавек. Ім інкрымінаваны арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Папярэдне, гэты судовы працэс звязаны не са «справай Гаюна», а з «дваровымі чатамі».

Нагадаем, мінулай восенню па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля затрыманняў па справе дваровых чатаў, якія нібыта «спрабавалі аб'яднацца ў арганізацыю». У тыя ж даты КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» шэраг дваровых чатаў: «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солідарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», «Соседи».

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці справы, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Жыхарку Бабруйска затрымалі за перасылку відэа з расійскай вайсковай тэхнікай у 2022 годзе

39-гадовую спецыялістку па перманентным макіяжы з Бабруйска затрымалі за адпраўку відэа з расійскай вайсковай тэхнікай «экстрэмісцкаму рэсурсу», піша Следчы камітэт. Распачата крымінальная справа па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК).

Паводле ведамства, бабруйчанка ехала на аўтамабілі са Светлагорска ў Мінск і Бабруйск. Па дарозе яна зняла на відэа калону тэхнікі, якая ехала ў Гомельскую вобласць, і адправіла запіс «экстрэмісцкаму каналу».

Муж затрыманай бабруйчанкі адбывае тэрмін па пратэсным крымінальным артыкуле, як піша СК, яго асудзілі за «ўдзел у масавых беспарадках».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых беларусаў з падробленымі пашпартамі «Новай Беларусі»

Дарадца Святланы Ціханоўскай у каментарыі «Нашай Ніве» адзначыў, што пашпарты, якія трапілі на фотаздымак з канала сілавкіоў, — падробленыя. На іх не так напісана назва краіны, як на арыгінальным пашпарце «Новай Беларусі».

«Аблажаліся яны. Нават муляж не могуць зрабіць нармальна», — сказаў Вячорка.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔4 гады таму затрымалі Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У пазамінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Месца ўтрымання «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска асудзілі сям’ю Ваньковічаў. Бацьку і сыну прысудзілі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. 11 ліпеня яны былі ўключаныя ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў», піша «Наша Ніва».

64-гадовы Эдуард Ваньковіч — бізнэсмен. Ён узначальвае кампанію «ЭдВікТэхна». Яна займаецца прамысловай бяспекай — рамантуе краны і пад’ёмнікі.

Яго сын Яўген пайшоў у юрысты. Яму цяпер 35 гадоў. Яўген Ваньковіч скончыў юрыдычны факультэт БДУ і падчас навучання нават атрымліваў званне «Студэнт года» ў намінацыі «Гонар факультэта».

Яўген быў дацэнтам кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэту БДУ і аўтарам дзясяткаў публікацый. Апошняя кніга, напісаная ім у суаўтарстве, выйшла ў 2021 годзе ў БДУ і была прысвечана праблемам у землеўпарадкаванні.

🌿Калі ласка, паведамляйце пра суды паводле «народнага» арт. 342 КК на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Гурт «DZIECIUKI» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 10 ліпеня.

Паводле ведамства, дачыненне да гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.

Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» дадалі праект «Навіны Гродна і вобласці». Паводле КДБ, дачыненне да праекту мае Наталля Лантух.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣«Мне яшчэ пашанцавала»: украінец распавёў, як яго асудзілі ў Беларусі за пратэсты

Грамадзяніна Украіны Яўгена (імя змененае з меркаванняў бяспекі) затрымалі ў 2020 годзе за ўдзел у акцыях пратэсту. Больш за паўгода яго ўтрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрымання. Але замест дэпартацыі супраць яго распачалі справу, а ўтрыманне на Акрэсціна не залічылі ў агульны тэрмін паводле прысуду.

Яўген распавёў «Вясне» пра свой досвед зняволення і пра тое, як ён выжываў — фізічна і маральна — у беларускай пенітэнцыярнай сістэме.

«Чытаючы кнігі пра сталінскія рэпрэсіі, я разумеў, што агулам, усё яшчэ не так дрэнна.».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118274

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:12 14 ліпеня — 4 гады за кратамі, як знаходзяцца тры вясноўцы

7:46 Прасоўванне правоў трансгендарных людзей Беларусі. Размова з Алісай Сармант з TG house

28:58 Агляд кнігі «Гайд палітзняволення» ад Праекта 361.1

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄Заява арганізацый беларускай праваабарончай супольнасці

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай аб недапушчальнасці крыміналізацыі свабоды выказвання і дыскрымінацыі ЛГБТК+ людзей.

«Мы разглядаем гэтую заканадаўчую ініцыятыву як адкрытую атаку на правы чалавека і асабістыя свабоды, у тым ліку на свабоду выказвання, права на недыскрымінацыю і права на асабістае жыццё. Запланаваныя змены не толькі супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, але і міжнародным абавязальніцтвам дзяржавы ў галіне правоў чалавека, уключаючы Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Забарона на "фарміраванне ўяўленняў аб прывабнасці" пэўных аспектаў асабістага жыцця (сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасці, рэпрадуктыўнага выбару) ускосна канстатуе іх няправільнасць, і фактычна незаконнасць».

Заява цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/118285

Читать полностью…
Подписаться на канал