viasna96 | Неотсортированное

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Подписаться на канал

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚡️Памілавалі яшчэ 16 чалавек

Паведамляецца, што сярод іх людзі, якія здзейснілі «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».

Сярод памілаваных восем жанчын і восем мужчын. Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. У дзевяці асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«У нас што, мэта, каб яны там здохлі?». Лукашэнка здзекліва выказаўся пра стаўленне да палітвязняў за кратамі

Лукашэнка адзначыў, што не ўсе ў яго атачэнні падтрымалі рашэнне аб вызваленні палітвязняў, былі і тыя, хто лічыў: «Няхай бы яны здохлі там».

«Слухайце, а ў нас што, мэта, каб яны там здохлі? Не дай бог, вядома. Гэта ж абвінавацяць рэжым. Гэта перш за ўсё мяне абвінавацяць. Таму да іх нармальна ставімся. Але турма — гэта не курорт. Здзекі недапушчальныя. Гэта дрэнныя людзі, гэта звяры, гэта злачынцы. Але я лічу, што гэта людзі».


Нагадаем, 8 беларусаў памерлі за кратамі, яшчэ мінімум пра 3 смерці людзей на волі праз ціск ці наступствы нечалавечых умоваў у ізалятарах. Акрамя гэтага, у выніку ўжывання ўладамі сілы ў адказ на мірныя сходы ў перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года загінулі як мінімум 3 чалавекі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🧳«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: як беларускія ўлады высылаюць палітвязняў з краіны

Пасля вызвалення з беларускіх турмаў палітвязні па памілаванні ўсё часцей апынаюцца не дома, а за мяжой — прымусова вывезеныя з мехамі на галовах пад наглядам сілавікоў. Так па памілаванні з краіны былі дэпартаваныя ўжо восем беларусаў, якія не маюць другога грамадзянства. Такое «вызваленне пад умовай выезду» праваабаронцы называюць новым інструментам палітычнага ціску. Гэта супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным актам.

З праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам тлумачым, чаму такая высылка з краіны з'яўляецца сур'ёзнай праблемай, якія правы чалавека яна парушае і чаму важна дакументаваць такія факты.

«Канстытуцыя Беларусі гарантуе права кожнага грамадзяніна знаходзіцца ў сваёй краіне. Міжнароднае права, у тым ліку Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, таксама забараняе прымусовую дэпартацыю з уласнай краіны».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118239

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш» — экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада

Акіхіра Гаеўскі-Ханада — экс-палітвязень, актывіст анархічнага руху, які мае падвойнае грамадзянства — Беларусі ды Японіі. Ён быў вызвалены разам з Сяргеем Ціханоўскім і яшчэ 12 людзьмі 20 чэрвеня. Асуджаны на 16 гадоў калоніі, Акіхіра адбыў пяць гадоў з іх.

У размове з «Вясной» актывіст распавёў пра сваё адчуванне пасля вызвалення, пра турэмны рэжым і пра тое, чаму яго затрымалі.

«Я не магу забыць і пачаць сваё асабістае жыццё, таму што ўсё яшчэ там знаходзяцца і тыя, хто былі са мной да 2020 года, і тыя, каго я там сустрэў. І ўсё гэта жудасна. Так, вельмі пашанцавала, што так нечакана мінус 10 гадоў тэрміну, але гэта і пэўная адказнасць перад тымі, хто там дагэтуль знаходзіцца».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118238

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Маладую б'юці-майстарку адправілі за краты за «распальванне варожасці»

Настассі Тыдыкавай (Садоўнікавай) 34 гады. Яна родам з Беразіно. Калі верыць інфармацыі з сацсетак, скончыла факультэт спецыяльнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Дзяўчына замужам, мае дзіця.

Мяркуючы па сацсетках, яна прынамсі да нядаўняга часу працавала ў сферы прыгажосці — займалася бровамі і вейкамі.

Настассю асудзілі па ч. 1 арт. 130 КК — «распальванне варожасці». Хутчэй за ўсё, ёй прысудзілі «хімію» з накіраваннем ці калонію — у спісе экстрэмістаў яна пазначаная як чалавек, які «адбывае пакаранне».

Сутнасць абвінавачання, як і прысуд — невядомыя, піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗«Выраз "распраніся дагала" пераўтварыўся ў мову ўлады»: жанчыны распавядаюць пра «голыя агляды» ў няволі

Як распавядаюць былыя зняволеныя, з такім відам рэпрэсій яны сутыкаліся ў СІЗА, калоніях і будынках судоў. «Голым аглядам» падвяргаюцца як мужчыны, так і жанчыны. Але праз тое, што ў месцах няволі бракуе супрацоўніц жаночага полу, палітзняволеныя жанчыны нярэдка вымушаныя знаходзіцца ў цалкам распранутым стане ў прысутнасці асобаў супрацьлеглага полу.

Былыя палітзняволеныя жанчыны распавялі, як змагаліся з гэтай практыкай, аб тым, як ўколы ў турэмным шпіталі рабілі ў прысутнасці чацвярых мужчын і сабакі, а таксама пра тое, як самі канваіркі ставяцца да палітвязынак. А юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова распавяла, якія міжнародныя стандарты парушаюцца падчас падобных практык.

«Супрацоўнік мне кажа з уключаным відэарэгістратарам: "Ты, бл*ть, сучка, журналистка. Мне твои прелести не нужны. Еб*л я тебя везде и всюду и насиловать я тебя не буду"».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118231

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +4 новыя палітвязні

Гэта Дзмітрый Мелехавец, Аляксандр Гаршуноў, Лідзія Гарохава, Вячаслаў Малышаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118229

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў

Гэта Марына Луц, Крысціна Лапкоўская, Арцём Кухаронак, Аляксандр Баркун, Ганна Папай, Іван Каваленка, Іван Качаноў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118226

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Прапагандысты паведамілі, што актывіста Паўла Бялюціна затрымалі за падрыхтоўку атакі дронамі па беларускіх аб'ектах

Пра гэта ідзе гаворка ў анонсе АНТ

«Камітэт дзяржбяспекі правёў шматхадовую спецаперацыю пад назвай «Гарпун». У выніку ўдалося выцягнуць з-за мяжы арганізатара групы, якая рыхтавала ўдарныя дроны, каб літаральна ўзарваць беларускія стратэгічныя аб'екты. Гэтая аперацыя працягвалася 732 дні».


Пра затрыманне Паўла стала вядома ў траўні — пра гэта паведамілі ў эфіры «Беларусь 1».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Я таксама з ціскам на 170 на працу хаджу!». Што кажуць палітзняволеным жанчынам лекары ў ПК №4

Былая палітзняволеная распавяла, як яе зімой адправілі ў ШІЗА. Нягледзячы на праблемы са здароўем, падпісала заключэнне Піскнунава Алена Мікалаеўна, што стан здароўя жанчыны дазваляе яе пакараць ШІЗА:

«У медчастцы, куды прывялі на абследаванне, мне вымяралі ціск і тэмпературу. Піскнунава ўзяла бескантактавы градуснік і накіравала на шыю. Гляджу, яе перасмыкнула і вочы павялічыліся. Потым кажа: "Ой, у вас шалік, напэўна, шыя нагрэлася". Потым мерае на запясце. Відаць, што таксама здзівілася — там відавочна было 38 з чымсьці.

Пачынае мераць ціск — манжэта моцна сціскае і доўга пульсуе, напэўна, ціск высокі. Але Піскнунава кажа, што ціск у мяне нармальны. Пасля гэтага яна мне падпісала заключэнне, што стан майго здароўя дазваляе мяне пакараць ШІЗА. А потым на развітанне кажа: "Ну што вы хочаце, я таксама з ціскам на 170 на працу хаджу!"».


🔹«Кожны дзень — як у пекле». Жаночая калонія вачыма былой палітзняволенай

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎥Кантактная група Рады Еўропы па Беларусі апублікавала відэа, у якім распавяла пра сваю працу

Відэа: Council of Europe

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

53-гадовую спецыялістку па ўпакоўцы асудзілі за ўдзел у пратэстах

Наталлі Нячаевай 53 гады. Яна доўгі час працуе ў кампаніі «Голдэн Браун» (раней — Паксервістрэйд), якая займаецца імпартам прадуктаў харчавання і робіць упакоўку. Працуе ў аддзелы продажаў.

Наталля праходзіла шмат розных курсаў па асабістым росце і бізнэсе. Таксама на яе імя зарэгістраваны патэнт на складную ўпакоўку для розных тавараў.

Нячаеву асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У выніку жанчына атрымала «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Даўгаўпілсе працягвае працу выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі»

Стэнды з малюнкамі палітвязняў суправаджаюцца апісаннем, з якога можна даведацца пра страшную гісторыю кожнага аўтара. Выставу ў New East (18. novembra iela 41A) можна будзе наведаць да 14 ліпеня.

Фота: Chayka

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Будзьце ўважлівыя — па чатах і ў асабістыя паведамленні беларусаў дасылаюць фішынгавыя спасылкі на нібыта стрым з акцыі Ціханоўскага

Фішынгавая спасылка схаваная ў выглядзе гіперспасылкі. Ні ў якім разе не пераходзьце па такіх спасылках.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

За тыдзень івацэвіцкія сілавікі двойчы наведваліся да маці журналіста Скулаўца

24 чэрвеня Сяргей Скулавец у сваім Facebook напісаў, што на допыт у івацэвіцкі СК выклікалі ягоную маці. Следчы паказваў тоўстую тэчку з матэрыяламі крымінальнай справы, задаваў пытанні, піша @viasna_brest.

А 26 чэрвеня дамоў да маці Скулаўца прыйшлі ўжо з івацэвіцкага крымінальнага вышуку. Тэлефон жанчыны (яго змесціва) фатагравалі і зноў задавалі пытанні пра сына. Пра гэта Сяргей таксама напісаў у Facebook.

Сам мужчына лічыць, што яго крымінальную справу рыхтуюць да суда.

Нагадаем, што Скулавец родам з Івацэвічаў. Ён супрацоўнічаў з «Белсатам» як журналіст і з-за пагрозы затрымання з'ехаў з Беларусі ў 2023 годзе. Пасля ад'езду супраць яго завялі крымінальную справу, а да сваякоў рэгулярна наведваюцца сілавікі. У чым канкрэтна яго вінавацяць, Скулавец дагэтуль не ведае, але сваякам казалі пра тое, што справа «звязаная з Белсатам».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сёння пачынаюць судзіць палітзняволенага Мікіту Самарына

Нагадаем, пра затрыманне палітвязня стала вядома 27 сакавіка. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў, мужчыну спынілі ў Гродне — дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ў пастарунак. Беларус нібыта аказаў супраціў міліцыянтам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку.

Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га году нібыта «распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык». За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава хочуць судзіць завочна за данаты

Яму інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Мікалая запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Следчы камітэт.

Нагадаем, раней прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 яго ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўнагадовым узросце

Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы — распавядзіце пра палітычны пераслед, з якім сутыкнуліся вы ці вашыя блізкія ў Беларусі

Калі вас арыштоўвалі, судзілі па палітычных матывах, калі вашых блізкіх ці сяброў звальнялі, прымушалі «каяцца» на камеру, калі вы былі вымушаныя бегчы з краіны праз страх — гэта важна.

• Нават калі вы цяпер у бяспечнай краіне — ваш голас мае значэнне.
• Нават калі прайшлі месяцы ці гады — ваша гісторыя важная.
• Нават калі здаецца, што нічога не змяніць — ваша праўда будуе сведчанні супраць беззаконня.

❗️Па вашым жаданні, інфармацыя, якую вы дашлеце, не будзе нідзе апублікаваная і будзе выкарыстоўвацца толькі для статыстыкі. Мы не патрабуем ад вас асабістай ці ўразлівай інфармацыі — паведамляйце толькі тое, што лічыце важным і бяспечным для сябе і для людзей у Беларусі.

Кожная гісторыя — гэта кавалачак вялікай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

З пачатку года ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 «экстрэмісцкіх» крымінальных справаў — людзей проста затрымліваюць, а пасля ўжо «адпрацоўваюць у ізалятары»

Пра гэта расказаў намеснік начальніка Бярозаўскага РАУС Валянцін Пашкевіч. Паводле яго, з пачатку 2025-га году ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 крымінальных справаў за «экстрэмізм» — за «абразу Лукашэнкі» ці «прадстаўнікоў улады», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «апаганьванне збудаванняў» і «псаванне маёмасці». Па гэтых справах ужо ёсць 4 падазраваных.

Міліцыянт таксама расказаў, як шукаюць людзей: манітораць чаты, дэанімізуюць карыстальнікаў, а таксама «адпрацоўваюць у ІЧУ» — «затрыманне асоб і адпрацоўка іх ва ўмовах ізалятара».

Таксама ў Бярозаўскім раёне з пачатку году зафіксавана 11 фактаў «распаўсюду экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП).

Крыніца: @BeloyeChernoye

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі

Нагадаем, ужо чатыры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.

Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Вадзіму
Жукоўскаму 37 гадоў. Ён мінчук. Адвучыўся на факультэце тэлекамунікацый у Беларусім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Жукоўскі доўгі час працаваў інжынерам-канструктарам на «Пеленгу» — у 20-м упраўленні, на сектары суправаджэння электронных сістэмаў. Ён разам з калегамі робіць у тым ліку тэхніку для расійскіх вайскоўцаў, напрыклад, прыцэлы для танкаў.

Мужчыну арыштавалі і пасадзілі ў СІЗА адразу пасля аблавы КДБ на прадпрыемства, якая адбылася ўлетку 2024 года. Мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «заклікі да дзеянняў, якія прыносяць шкоду Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Прысуд і сутнасць абвінавачання невядомыя.

Вадзім Жукоўскі — як мінімум пяты супрацоўнік прадпрыемства, якога арыштавалі пасля аблавы КДБ на прадпрыемства, піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Стала вядома пра затрыманне лідара гурта «Палац» Алега Хаменкі

Пра гэта паведамляюць крыніцы праваабаронцаў.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко

Алегу Зелянко 42 гады. Ён жыў у вёсцы Вістычы, якая знаходзіцца за 5 кіламетраў ад Брэста. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт на настаўніка гісторыі. Зелянко згадваецца ў базах як кіраўнік гістарычнага клуба «Міндоўг» — аднаго з НДА, зарэгістраваных у Брэсце.

Паралельна гісторык займаўся бізнэсам. У яго было ІП, сфера дзейнасці якога — сталярныя і цяслярскія працы.

У снежні 2024 Алега Зелянко двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Пасля адбытых сутак, імаверна, на яго завялі крымінальную справу і пасадзілі ў СІЗА. Зелянко асудзілі па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) у Брэсцкім абласным судзе.

Мяркуючы па ўсім, Алегу прысудзілі калонію — ягоныя сацсеткі не абнаўляюцца, а тэлеграм мае статус «быў анлайн вельмі даўно», піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей

🔹Холад і голад — галоўныя прычыны хваробаў. У якіх умовах утрымлівалі вызваленых палітвязняў

🔹Супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай выведкі асудзілі да 15 гадоў калоніі

🔹«Мы дакументуем, каб злачынствы не былі забытыя». Праваабаронца «Вясны» ў Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў

🔹Вярнуць сабе голас: як аповед сваёй гісторыі дапамагае лекаваць траўму

🔹«Настане дзень — я буду гаварыць». У Дзень супраць катаванняў Ціханоўскі чытае верш, напісаны ў ШІЗА

🔹«Вы з вашым дыягназам жывой не выйдзеце». Узгадваем гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома за апошні год

🔹«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН

🔹«Кожны дзень — як у пекле». Жаночая калонія вачыма былой палітзняволенай

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 прозвішчы — цяпер у ім 5467 чалавек

27 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі 71-гадовую Алу Захаранку, асуджаную «абразу Лукашэнкі».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Разумею, што гэта гліст звараны». Былая палітзняволеная распавяла пра ежу ў гомельскай калоніі

«Колькі разоў дзяўчаты бачылі прусакоў у ежы, а я — апарышаў. А якое там мяса? Зразумела, што пратэрмінавае дастаўляюць. Памятаю, неяк ела рагу з мясам — зачарпнула лыжку, гляджу, нешта звісае: капуста — не капуста. Пачынаю мацаць рукамі — разумею, што гэта гліст звараны. Вось такое харчаванне там.

Тлушчаў там не хапае. Мне ўвесь час хацелася торцік або крэму нейкага. Арганізм крычаў і прасіў тлушчаў. А там толькі гэты смярдзючы аранжавы пальмавы алей. У калоніі бясконца даюць бульбу, а зімой — гнілую».


Адной з супрацоўніц, якая прыніжала і стварала непрыемнасці на працы, былая палітзняволеная называе Лапенку Юлію Андрэеўну.

🔹«Кожны дзень — як у пекле». Жаночая калонія вачыма былой палітзняволенай

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Беларусам, якія пражываюць у Грузіі, невядомыя прапануюць супрацоўніцтва ў абмен на вырашэнне «праблем»

Аўтары пасланняў дасылаюць паведамленні ў Telegram, звяртаючыся да адрасатаў па імені альбо па імені і па бацьку, прапануюць звязацца з імі для «абмеркавання ўзаемавыгаднай прапановы» альбо прапановы, якая, «магчыма, зацікавіць», і г.д.

Невядомыя называюць адрас, па якім нібыта працуюць: праспект Незалежнасці, 17. У Мінску па гэтым адрасе знаходзіцца Камітэт дзяржбяспекі.

Падобную прапанову атрымала, у прыватнасці, трэнер па кікбоксінгу і тайскім боксе Марына Зялёная (Калініна), якая даслала @pozirkonline скрыншоты перапіскі.

🔹Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз Facebook: што вядома і як сябе абараніць

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

На акцыю салідарнасці ў Вільню Святлана Ціханоўская прыйшла з папкай з партрэтам Алеся Бяляцкага

Праваабаронца «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі прысуджаны да 10 гадоў калоніі.

Фота: @nashaniva

Читать полностью…
Подписаться на канал