Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Да маці беларускага вандроўніка, які здзейсніў «кругасветку», прыходзілі сілавікі
Пра гэта Аляксандр Гойшык паведаміў на сваёй старонцы на Facebook.
«Да мамы прыходзілі салігорскія лягавыя, шукалі злоснага экстрэміста Аляксандра Рыгоравіча.Читать полностью…
Пыталіся калі прыеду, явіцца з павіннай - усё вот эта вот. Як сказалі маме, я экстрэміст таму што некалі намаляваў у этых вашых інтэрнэтах аднаго сіпатага самазванца з, увага, ЧЫРВОНЫМІ ЗУБАМІ! хоба, цяпер лаві пяцёрачку ў плечы, мастак!».
📍Dissidentby прапаноўвае падтрымку для былых палітзняволеных, якія шукаюць працу або новыя навыкі!
«Калі вам неабходна дапамога з працаўладкаваннем або новай прафесіяй, калі ласка, пакіньце свае кантакты ў форме на нашым сайце. Наша праца заўсёды індывідуальная, таму звярніце ўвагу, што першапачаткова мы правядзем размову з вамі, каб надаць тую дапамогу, якая вам пасуеЧитать полностью…
Таксама нагадаем, калі ў вас/знаемых есць прапановы працы, калі ласка, паведамляйце нам».
🇪🇺У беларускіх палітвязняў з'явіліся чацвёра новых «хросных» з Грэцыі ды Германіі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Шанталь Копф, Рыкарда Ланг і Сандра Штайн («Саюз 90/Зялёныя», Германія), а таксама Вула Цэтсі («Еўрапейская партыя зялёных», Грэцыя) сталі «хроснымі» Дзмітрыя Івашкова, Юліі Юргілевіч, Дзмітрыя Кучука і Ганны Аблаб.
«Кожны заслугоўвае права выказваць сваё меркаванне, не асцерагаючыся пераследаў, і аб'ядноўвацца для барацьбы за лепшую будучыню. Мы ўсе павінны абараняць гэтыя каштоўнасці і забяспечваць іх захаванне ў такіх краінах, як Беларусь».
📊105 «выйшлі», 167 «зайшлі». Ці зменшылася колькасць палітвязняў у Беларусі за сем хваляў памілавання з пачатку году?
З 18 студзеня ў Беларусі адбыліся сем хваляў памілавання палітзняволеных — агулам было вызвалена 105 чалавек. Апошняя на сёння частка памілаваных, паводле праўладных крыніц, выйшла на волю 2 ліпеня.
За гэты час праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла 20 заяваў аб наданні новым фігурантам крымінальных палітычных спраў статуса палітвязень — з 21 студзеня па 30 чэрвеня такі статус атрымалі 167 чалавек. Гэта людзі з усёй Беларусі, рознага ўросту і сацыяльнага статуса, якія абвінавачваюцца па шэрагу палітычных артыкулаў.
Такім чынам, са студзеня на волю па памілаванні выйшлі 105 палітвязняў, а 167 іншых чалавек атрымалі статус палітычнага зняволенага.
У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад'яўляць абвінавачванні паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
📌Акрамя гэтага, разгляды апеляцыйных скаргаў на прысуды па арт. 342 КК прызначаюцца на бліжэйшыя тыдні, бо па сканчэнні тэрміну даўніны апеляцыйны суд мусіць скасаваць рашэнне першай інстанцыі.
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы пераслед. Паводле вашага жадання, інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
👮«Сардэчна запрашаем на радзіму»
Беларус у Threads падрабязна распавёў пра сваё затрыманне на мяжы за «лайк», умовы ў ізалятары і суд.
Паводле даных «Вясны», з пачатку 2025 года на мяжы з Беларуссю былі затрыманыя як мінімум некалькі дзясяткаў чалавек. Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў бліжэйшым ад мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і вызваляюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць па крымінальных справах.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🔗Узмацненне рэжыму, ШІЗА, інкамунікада: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень
Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.
🔹Палітвязнямі за мінулы месяц былі прызнаныя 29 чалавек.
🔹8 чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹У рэжыме інкамунікада ўтрымліваюць мінімум 8 палітвязняў.
🔹Двух палітвязняў асудзілі па новых крымінальных справах.
🔹Палітвязень Сяргей Ярашэвіч адзначыў Дзень народзінаў у ШІЗА.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» польскі сайт «Kresy24.рl»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Гродна 1 ліпеня. «Экстрэмісцкім» таксама прызналі лагатып сайту і любы візуальны матэрыял, які мае тэкст «Kresy24.рl».
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Беларуская Академiя. Пытаннi i адказы», «Батальён "Палессе"»;
📍Instagram старонкі «moondragon_wkad», «neza.budem», «denismatrixon», «сheshirskii_kot», «maryna.pr_», «аlleko83», «интернет-магазин группы "ДД"», «Этнацэнтр "Свiтанак"»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Анархический Черный Крест-Беларусь»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках «Alena», «Лилия Ахремчик», «ХАЙ ТАК TV»;
📍Старонка ў TikTok «Stylski_dd».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Сілавікі масава затрымліваюць беларусаў, што трапілі ў кадры дакументальнага фільму пра пратэсты
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што ў Беларусі апошнім часам масава ідуць затрыманні людзей паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Як кажуць самі сілавікі людзям, нагодай для затрыманняў стаў польскім дакументальны фільм пра пратэсты, дзе ёсць незаблюраныя твары ўдзельнікаў акцый.
🌿Калі вас ці вашых блізкіх затрымлівалі з-за кадраў з фільму, калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у іншых краінах.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Ужо распачаліся судовыя працэсы па гэтай справе і нават вядома пра першыя прысуды.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
Дом палітзняволенага пенсіянера Васіля Дземідовіча прадалі з аўкцыёну
За дом хацелі атрымаць 6280 рублёў. У выніку знайшлося двое жадаючых набыць нерухомасць, яны перабівалі стаўкі адзін аднаго. У выніку дом купілі за 10393,4 рубля, піша «Люстэрка».
Гэта ўжо чацвёртая спроба прадаць нерухомасць на аўкцыёне. Першапачаткова за дом хацелі выручыць 15 700 рублёў, але не знайшлося жадаючых яго набыць.
73-гадовага Васіля Дземідовіча судзілі як мінімум 9 разоў паводле палітычных крымінальных спраў. Апошні судовы працэс адбываўся ў лютым у судзе Смалявіцкага раёну. Агулам пенсіянера асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх чатырох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль тры гады.
Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай мастачкі-аніматаркі Вольгі Рыбінай
Вольга была арыштаваная 6 траўня 2023 года. Яе абвінавацілі ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-2 КК) і асудзілі да 3 гадоў калоніі. Прысуд вынесла суддзя Алена Ананіч.
Агулам у зняволенні жанчына правяла паўтара года.
Як паведамляе «Наша Ніва», Вольгу вызвалілі па памілаванні ў другой палове 2024 года. Паводле Belarus Women's Foundation, гэта адбылося 9 снежня 2024 года.
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
❗️У Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад'яўляць абвінавачванні паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Гэта звязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягнення да адказнасці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасля чаго іх ўдзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
Вядома, што судовыя справы паводле арт. 342 КК апошнія тыдні пастаўленыя амаль на канвеер.
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы палітычны пераслед. Паводле вашага жадання, гэта інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
❗️У Мазыры жанчыну затрымалі на выхадзе з анкадыспансера
Як піша «Гомельская Вясна», 25 чэрвеня затрымалі пацыентку анкалагічнага дыспансера ў Мазыры Ірыну Левіну. На выхадзе з дыспансера жанчыну затрымалі некалькі чалавек у поўнай экіпіроўцы і з дручкамі. На вачах пацыентаў і медперсанала анкадыспансера яе змясцілі ў мікрааўтобус.
Вядома, што жанчына ў цяпераші час праходзіла хіміятэрапію. На 30 чэрвеня ёй прызначалі чарговую працэдуру хіміятэрапіі. Адсутнасць належнага лекавання можа прывесці, у тым ліку і да смерці пацыенткі. Жанчына мае малалетняе дзіця.
Як удалося высветліць праваабаронцам, Ірыну затрымалі ў сувязі з нейкай палітычна матываванай справай. Верагодна, затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая. Паводле апошняй інфармацыі, жанчыну змясцілі ў СІЗА ў Гомелі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
📝«Многія зведваюць катаванні ды жорсткае абыходжанне». 37 краін-чальцоў АБСЕ заклікалі да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі
У Вене 37 краін-чальцоў АБСЕ, уключна з чальцамі Еўрапейскага саюза, Вялікабрытаніяй, Канадай і Украінай, выступілі з сумеснай заявай у межах пасяджэння АБСЕ, заклікаючы рэжым Лукашэнкі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
У заяве таксама адзначылі, што беларускія ўлады працягваюць пераслед іншадумцаў, незалежных СМІ, ігнаруючы свае міжнародныя абавязальніцтвы і прынцыпы АБСЕ.
«Мы працягнем падтрымліваць імкненне беларускага народа да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі».
«Экстрэмісцкай» прызналі старонку польскага прафесійнага фатографа, які здымае беларускія акцыі і міграцыйны крызіс на мяжы
Гаворка пра Instagram-старонку «michalkosc», якая мае больш за 600 падпісантаў. Як пазначана ў апісанні, Міхал — член Асацыяцыі польскіх мастацкіх фатографаў, фатограф Польскага агенцтва фатографаў FORUM. На яго старонцы, сярод іншага, фотаздымкі з беларускіх акцый салідарнасці ў Польшчы, а таксама міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы. Рашэнне аб прызнанні старонкі «экстрэмісцкай» прыняў суд Пухавічскага раёну 8 ліпеня.
Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:
📍Instagram старонкі «sherry15_», «v_itali_ty», «denis.vetoshkin», «shine_safronova»;
📍Старонка ў «Аднакласніках «Иваново»;
📍Старонкі ў TikTok «Алексей Романов», «Голос Ваканды».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Аб'яднаны Пераходны Кабінет прызнаны ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй»
Адпаведнае рашэнне было прынятае Вярхоўным судом па заяве генпракурора Андрэя Шведа.
📝Заява аб прызнанні Алега Хаменкі палітычным зняволеным
Алег — вядомы музыка, выкладчык і радыёвядоўца, які быў затрыманы ў чэрвені.
Як цяпер вядома, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за супрацу з незалежным беларускім медыя, якое знаходзіцца ў спісе гэтак званых «экстрэмісцкіх фармаванняў» (канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса на дадзены момант невядомы).
Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць яго справу палітычна матываванай 👉 spring96.org/be/news/118275
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
🗣«Мне яшчэ пашанцавала»: украінец распавёў, як яго асудзілі ў Беларусі за пратэсты
Грамадзяніна Украіны Яўгена (імя змененае з меркаванняў бяспекі) затрымалі ў 2020 годзе за ўдзел у акцыях пратэсту. Больш за паўгода яго ўтрымлівалі ў ізалятары часовага ўтрымання. Але замест дэпартацыі супраць яго распачалі справу, а ўтрыманне на Акрэсціна не залічылі ў агульны тэрмін паводле прысуду.
Яўген распавёў «Вясне» пра свой досвед зняволення і пра тое, як ён выжываў — фізічна і маральна — у беларускай пенітэнцыярнай сістэме.
«Мяне адвялі ў кабінет без сістэмы відэафіксацыі, дзе на подпіс выдалі стос папер. Азнаёміцца з імі я не меў магчымасці, бо амаль адразу ж падчас азнаямлення атрымаў удар у патыліцу. На патрабаванне выклікаць адваката і консула, атрымаў услед другі ўдар».
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
❗️Мікіту Лосіка асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»
25-гадовага Мікіту Лосіка — брата палітзняволенага Ігара Лосіка — асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ («хіміі») паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Мікіту вызвалілі ў зале суда.
Як мяркуецца, Лосік быў затрыманы ў красавіку за нібыта перасылку некалькіх фатаграфій перамяшчэння ваеннай тэхнікі ў 2022 годзе Telegram-каналу «Беларускі Гаюн».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118270
Сілавікі працягваюць ідэнтыфікаваць беларусаў, што ўдзельнічаюць у акцыях салідарнасці за мяжой
Праваабаронцам вядома пра новыя выпадкі пераследу беларусаў, што жывуць за мяжой, але ўдзельнічаюць у вулічных акцыях, звязаных з нашай краінай. У дачыненні да такіх людзей распачынаюць крымінальныя справы і накладаюць арышт на іх маёмасць, што ёсць у Беларусі.
Калі ласка, паведамляйце пра суды і іншы палітычны пераслед. Паводле вашага жадання, гэта інфармацыя будзе непублічнай. Дзеля бяспекі, вы можаце перадаць звесткі праз вашых сяброў, што жывуць у бяспечных краінах.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔗Хроніка палітычнага пераследу
У ЕС «прынялі да ўвагі» нядаўняе вызваленне часткі беларускіх палітвязняў
Пра гэта на платформе «Х» напісала галоўная спікерка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Аніта Хіпер.
«Мы працягваем заклікаць рэжым Лукашэнкі вызваліць усіх адвольна затрыманых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў небяспечных для жыцця ўмовах. Арышты, рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека, якія працягваюцца, павінны быць спыненыя».
✊ У Вільні адбудзецца акцыя салідарнасці ў гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны»
Чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, беларускія ўлады затрымалі старшыню «Вясны» Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста Уладзіміра Лабковіча. Пазней за сваю праваабарончую дзейнасць і дапамогу людзям іх асудзілі на вялізныя тэрміны зняволення — да 10, 9 і 7 гадоў адпаведна.
Далуйчайцеся да акцыі салідарнасці з беларускімі праваабаронцамі ў Вільні!
⏰ Калі: 14 ліпеня, 12.00
📍Дзе: Vinco Kudirkos aikštė, Vilnius
🌐 Больш пра справу «Вясны»: freeviasna.org
📍Палітзняволены Максім Урбановіч не абскардзіў прысуд — яго этапуюць у калонію
Максім Урбановіч, брат беларускага добраахвотніка з палка Каліноўскага Дзяніса Урбановіча, вырашыў не абскарджваць прысуд — паўтара года пазбаўлення волі — і чакае этапу ў калонію, паведаміла "Позірку" крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
27 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска за адзін дзень разгледзеў крымінальную справу палітвязня Максіма Урбановіча, узбуджаную паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Чакаецца, што Урбановіч будзе этапаваны ў калонію на наступным тыдні. Але ў якую менавіта калонію, пакуль невядома.
Пра яго затрыманне стала вядома 2 красавіка. Адзначалася, што кватэру, у якой Максім Урбановіч пражываў са сваёй дзяўчынай, пасля ператрусу апячаталі. Спачатку Урбановіча ўтрымлівалі ў следчым ізалятары КДБ, а затым перавялі ў СІЗА № 1 у Калядзічах (Мінскі раён).
У Мінску сарвалі вечарыну памяці Ларысы Геніюш
У мінскай галерэі «Парасон» на вуліцы Дразда 8 ліпеня мелася адбыцца вечарына, прысвечаная беларускай паэтцы Ларысе Геніюш. Пра яе жыццёвы і творчы шлях меўся расказаць паэт і даследчык літаратуры Міхась Скобла.
Аднак вечарына выклікала пільную ўвагу прапагандыстаў. На яе ў сваіх тг-каналах абрынуліся Рыгор Азаронак, Людміла Гладкая, Вадзім Гігін, Вольга Бондарава ды іншыя. Праз нейкі час Азаронак з задавальненнем канстатаваў, што абвестка пра вечарыну знікла, піша «Еўрарадыё».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў
2 чэрвеня стала вядома пра вызваленне 16 палітвязняў па памілаванні — паведамлялася, што сярод іх 8 жанчын і 8 мужчын.
Папярэдняя хваля памілаванняў палітвязняў адбылася 7 траўня. Тады вызвалілі 42 чалавек. Агулам за год адбылося 14 хваляў памілавання, у выніку якіх былі вызваленыя 330 чалавек.
🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
💔25 гадоў таму знік журналіст Дзмітрый Завадскі
7 ліпеня 2000 году Дзмітрый Завадскі быў выкрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Мінск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Дзмітрыя з тых часоў ніхто не бачыў.
Знікненне Завадскага ўстала ў адзін шэраг са знікненнямі вядомых апазіцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, расследаванне якіх таксама не дало вынікаў і адказаў на ўсе пытанні.
📸На фотаздымку снежань 2000-га году, акцыя з нагоды знікнення апазіцыйных палітыкаў і журналістаў.
📉Шосты год Беларусь займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў на постсавецкіх краінах
Рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы «Грамадзянская салідарнасць», у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з шасці краін рэгіёну АБСЕ (Арменія, Беларусь, Казахстан, Малдова, Расія і Украіна), прадставіла штогадовыя вынікі вымярэння Індэкса забароны катаванняў у гэтых краінах.
Шосты год Беларусь займае ў ім апошняе месца.
«Адмоўнымі лідарамі Індэкса забароны катаванняў, як і ў папярэднія гады, працягваюць заставацца Беларусь і Расія. У абедзвюх краінах за 2024 год не назіралася ніякая станоўчая дынаміка, паказчыкі Індэкса застаюцца вельмі нізкімі, па Беларусі выніковая лічба знізілася на 1,19 пункта, па Расіі — на 1,72 пункта».
❗️Блогерку з Мазыра асудзілі да калоніі за ўдзел у пратэстах
Як стала вядома @MAYDAYMog, палітзняволеную блогерку і актывістку Паліну Зыль асудзілі паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). За ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-м годзе ён прызначылі адзін год калоніі.
Вядома, што ў 2020 годзе дзяўчына падтрымала пратэсты, адбывала адміністрацыйны арышт.
Паліна была затрыманая ў лютым 2025 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118255