viasna96 | Неотсортированное

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Подписаться на канал

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўнагадовым узросце

Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Алею побач з амбасадай Беларусі ў Сафіі прапануюць назваць у гонар Алеся Пушкіна

З такой прапановай да кіраўніка раёна Слаціна звярнуліся беларусы Балгарыі. Паведамляецца, што беларусы і неабыякавыя жыхары Сафіі нават гатовыя аказаць дапамогу ў добраўпарадкаванні гэтага месца.

Подпісы пад зваротам збіраюцца па спасылцы

Нагадаем, што суддзя Алена Шылько прызначыла Алесю 5 гадоў зняволення. У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году Пушкін памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у мастака была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Алеся ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿У Варшаве працягвае працу арт-інсталяцыя, прысвечаная палітзняволеным вясноўцам

У цэнтры Варшавы 17 чэрвеня пачала дзейнічаць арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысвечаная палітзняволеным праваабаронцам «Вясны» Валянціну Стэфановічу, Алесю Бяляцкаму, Уладзю Лабковічу. Упершыню інсталяцыя адбываецца без партрэту Андрэя Чапюка — 18 красавіка ён выйшаў на волю.

Паказ у Польшчы адбываецца дзякуючы супрацоўніцтву кампаніі салідарнасці з палітзняволенымі вясноўцамі #FreeViasna і Amnesty International Poland.

Варшава стала восьмым горадам, дзе быў прадстаўлены праект. Арт-інсталяцыя ўжо было паказана ў Брусэлі, Капенгагене, Берліне, Познані, Вільні, Рызе і Празе.

Наведаць інсталяцыю можна да 7 ліпеня ў Кракаўскім прадмесці каля помніка Мікалаю Каперніку (Krakowskie Przedmieście, Pomnik Mikołaja Kopernika).

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сталі вядомыя імёны чатырох палітзняволеных жанчын, вызваленых па папярэднім памілаванні

Belarus Women’s Foundation даведаўся імёны чатырох жанчын, якія выйшлі на волю 9 траўня, піша «Наша Ніва». Гэта:

📍48-гадовая шматдзетная маці Людміла Ліхачэўская. Яе арыштавалі 29 сакавіка 2024 года і асудзілі за «заклікі да санкцый» і «распальванне варожасці» да 2 гадоў калоніі.

📍65-гадовая Наталля Антонава з Гродна, якую спачатку адпраўлялі на «хатнюю хімію» за ўдзел у пратэстах. Пазней Наталлю судзілі за «паклёп на Лукашэнку», «распальванне варожасці» і адправілі ў гомельскую калонію.

📍67-гадовая Таццяна Макеева, якая правяла за кратамі роўна год. Яе асудзілі да 3 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах, «абразу прадстаўніка ўлады», «абразу суддзі», «абразу Лукашэнкі».

📍32-гадовая Карына Маліноўская, якую асудзілі за ўдзел у пратэстах, а таксама «распальванне варожасці» і «заклікі да санкцый».

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю па памілаванні, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» чарговую кнігу

Гаворка пра друкаванае выданне «франтавы дзённік камандуючага групай армій "Цэнтр" Фёдара фон Бока "Я стаяў ля варот Масквы"». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Заводскага раёну Мінска 27 чэрвеня.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Remastered games chat», «Чат51 | Аллах Пид*рас», «Remastered gamesNZ», «Жесть в Gorebox», «Кр0в@вый р0бл0кс», «BrentonGaming14 Maps», «This for EBBA (True crime archive)»;
📍Instagram старонкі «dmitriyzhdanko», «ezhikgrigencha», «senya.levshin»;
📍Сайт і сацсеткі праекту «This Minsk Media»;
📍YouTube-каналы «Belarus12stop», «Настоящая Беларусь»;
📍Старонка ў Viber «Зеркало | Новости»;
📍Facebook старонка «EducationUSA Belarus»;
📍Старонкі ў TikTok «belarus_peramogam.2020».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Сукамернікі зрабілі свята». Экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада пра свой Дзень народзінаў за кратамі

Незадоўга да вызвалення, 18 чэрвеня, Акіхіры споўнілася 25 гадоў. Праз тры дні ён апынуўся на волі.

«На турэмным рэжыме часу вольнага дастаткова. І сукамернікі мае зрабілі свята: разам рыхтавалі гарбату, какаву, нейкія прысмакі, наколькі гэта магчыма, хоць там усё абмежавана і бедна. Усе пастараліся. Папілі гарбату, сказалі цёплыя віншавальныя словы. Вядома, усё ў асноўным жадаюць у такіх абставінах хутчэйшага вызвалення, сустрэчы з роднымі, захаваць здароўе. Вядома, ніхто, напэўна, не думаў, што гэта адбудзецца так хутка.

І я сваім сукамернікам-хлопцам сказаў, што чалавек можа адчуваць сябе радасным і шчаслівым нават знаходзячыся ў цяжкіх знешніх абставінах, няхай гэта будзе заключэнне, як у нашым выпадку, але тым не менш ён можа здабываць нейкія пазітыўныя моманты для сябе і быць шчаслівым».


🔹«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш» — экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»

Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.

Ужо распачаліся судовыя працэсы па гэтай справе і нават вядома пра першыя прысуды.

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.

🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚡️Памілавалі яшчэ 16 чалавек

Паведамляецца, што сярод іх людзі, якія здзейснілі «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».

Сярод памілаваных восем жанчын і восем мужчын. Трое з іх старэйшыя за 50 гадоў. Двое маюць хранічныя захворванні, адзін мае інваліднасць. У дзевяці асуджаных ёсць непаўналетнія дзеці.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«У нас што, мэта, каб яны там здохлі?». Лукашэнка здзекліва выказаўся пра стаўленне да палітвязняў за кратамі

Лукашэнка адзначыў, што не ўсе ў яго атачэнні падтрымалі рашэнне аб вызваленні палітвязняў, былі і тыя, хто лічыў: «Няхай бы яны здохлі там».

«Слухайце, а ў нас што, мэта, каб яны там здохлі? Не дай бог, вядома. Гэта ж абвінавацяць рэжым. Гэта перш за ўсё мяне абвінавацяць. Таму да іх нармальна ставімся. Але турма — гэта не курорт. Здзекі недапушчальныя. Гэта дрэнныя людзі, гэта звяры, гэта злачынцы. Але я лічу, што гэта людзі».


Нагадаем, 8 беларусаў памерлі за кратамі, яшчэ мінімум пра 3 смерці людзей на волі праз ціск ці наступствы нечалавечых умоваў у ізалятарах. Акрамя гэтага, у выніку ўжывання ўладамі сілы ў адказ на мірныя сходы ў перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года загінулі як мінімум 3 чалавекі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🧳«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: як беларускія ўлады высылаюць палітвязняў з краіны

Пасля вызвалення з беларускіх турмаў палітвязні па памілаванні ўсё часцей апынаюцца не дома, а за мяжой — прымусова вывезеныя з мехамі на галовах пад наглядам сілавікоў. Так па памілаванні з краіны былі дэпартаваныя ўжо восем беларусаў, якія не маюць другога грамадзянства. Такое «вызваленне пад умовай выезду» праваабаронцы называюць новым інструментам палітычнага ціску. Гэта супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным актам.

З праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам тлумачым, чаму такая высылка з краіны з'яўляецца сур'ёзнай праблемай, якія правы чалавека яна парушае і чаму важна дакументаваць такія факты.

«Канстытуцыя Беларусі гарантуе права кожнага грамадзяніна знаходзіцца ў сваёй краіне. Міжнароднае права, у тым ліку Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, таксама забараняе прымусовую дэпартацыю з уласнай краіны».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118239

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш» — экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада

Акіхіра Гаеўскі-Ханада — экс-палітвязень, актывіст анархічнага руху, які мае падвойнае грамадзянства — Беларусі ды Японіі. Ён быў вызвалены разам з Сяргеем Ціханоўскім і яшчэ 12 людзьмі 20 чэрвеня. Асуджаны на 16 гадоў калоніі, Акіхіра адбыў пяць гадоў з іх.

У размове з «Вясной» актывіст распавёў пра сваё адчуванне пасля вызвалення, пра турэмны рэжым і пра тое, чаму яго затрымалі.

«Я не магу забыць і пачаць сваё асабістае жыццё, таму што ўсё яшчэ там знаходзяцца і тыя, хто былі са мной да 2020 года, і тыя, каго я там сустрэў. І ўсё гэта жудасна. Так, вельмі пашанцавала, што так нечакана мінус 10 гадоў тэрміну, але гэта і пэўная адказнасць перад тымі, хто там дагэтуль знаходзіцца».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118238

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Маладую б'юці-майстарку адправілі за краты за «распальванне варожасці»

Настассі Тыдыкавай (Садоўнікавай) 34 гады. Яна родам з Беразіно. Калі верыць інфармацыі з сацсетак, скончыла факультэт спецыяльнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Дзяўчына замужам, мае дзіця.

Мяркуючы па сацсетках, яна прынамсі да нядаўняга часу працавала ў сферы прыгажосці — займалася бровамі і вейкамі.

Настассю асудзілі па ч. 1 арт. 130 КК — «распальванне варожасці». Хутчэй за ўсё, ёй прысудзілі «хімію» з накіраваннем ці калонію — у спісе экстрэмістаў яна пазначаная як чалавек, які «адбывае пакаранне».

Сутнасць абвінавачання, як і прысуд — невядомыя, піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗«Выраз "распраніся дагала" пераўтварыўся ў мову ўлады»: жанчыны распавядаюць пра «голыя агляды» ў няволі

Як распавядаюць былыя зняволеныя, з такім відам рэпрэсій яны сутыкаліся ў СІЗА, калоніях і будынках судоў. «Голым аглядам» падвяргаюцца як мужчыны, так і жанчыны. Але праз тое, што ў месцах няволі бракуе супрацоўніц жаночага полу, палітзняволеныя жанчыны нярэдка вымушаныя знаходзіцца ў цалкам распранутым стане ў прысутнасці асобаў супрацьлеглага полу.

Былыя палітзняволеныя жанчыны распавялі, як змагаліся з гэтай практыкай, аб тым, як ўколы ў турэмным шпіталі рабілі ў прысутнасці чацвярых мужчын і сабакі, а таксама пра тое, як самі канваіркі ставяцца да палітвязынак. А юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова распавяла, якія міжнародныя стандарты парушаюцца падчас падобных практык.

«Супрацоўнік мне кажа з уключаным відэарэгістратарам: "Ты, бл*ть, сучка, журналистка. Мне твои прелести не нужны. Еб*л я тебя везде и всюду и насиловать я тебя не буду"».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118231

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +4 новыя палітвязні

Гэта Дзмітрый Мелехавец, Аляксандр Гаршуноў, Лідзія Гарохава, Вячаслаў Малышаў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118229

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Палітзняволенага Мікіту Самарына судзяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу

Гарадзенскай Праваабароне стала вядома, што палітвязню інкрымінуюць арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да міліцыянтаў), а таксама арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

На працэс Самарына прывезлі з штрафнога ізалятару, туды ж яго зноў адправілі пасля пасяджэння. Другое пасяджэнне па судовай справе прызначана на 8 ліпеня.

Нагадаем, пра затрыманне палітвязня стала вядома 27 сакавіка. Як паведаміла МУС, мужчыну спынілі ў Гродне — дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ў пастарунак. Беларус нібыта аказаў супраціў міліцыянтам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Адчуванне дзівакаватасці». Экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада пра сваю высылку з Беларусі

«Адчуванне дзівакаватасці — гэта менавіта тое, што ўзнікла, калі нас вывозілі з Беларусі. Гэта значыць было разуменне, што так — быццам бы ты вызваляешся, што цябе выпускаюць, але ў той жа час глядзець на беларускія краявіды і раптам апынуцца на волі, хоць там яшчэ застаецца вельмі шмат людзей, маіх таварышаў, і проста людзей, з якімі я пазнаёміўся — нейкае дзіўнае адчуванне, хоць нас ніхто не пытаўся: проста ўзялі, выкінулі, незразумела на якіх умовах.

Хоць я нібыта заўсёды лічыў сябе касмапалітам, але тым не менш нейкае тужлівае адчуванне, што невядома, калі ты вернешся назад у Беларусь. І нават калі ты захочаш гэта зрабіць — пакуль гэта немагчыма».


🔹«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш» — экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Фактычна выкідаюць з краіны». З 2022-а году як мінімум 8 палітвязняў-беларусаў былі дэпартаваныя з краіны

Гаворка пра людзей, якія не маюць іншага грамадзянства: Алег Груздзіловіч, Андрэй Кузнечык і Алена Маўшук, Сяргей Ціханоўскі, Наталля Дуліна, Ігар Карней, Кірыл Балахонаў, Сяргей Шэлег. Іх вызвалілі па памілаванні пры садзейнічанні кіраўніцтва ЗША. Самі палітвязні ў сваіх інтэрв'ю падкрэсліваюць, што іх дэпартавалі з краіны без права выбару.

Вываз з краіны палітвязняў адбываецца без афіцыйнай пастановы суда ці іншага органа аб дэпартацыі. Супрацоўнікі КДБ садзяць у аўтамабіль ці аўтобус і вязуць да мяжы Літвы . Фармальна гэта не афармляецца як дэпартацыя, але фактычна — гэта яна. У выпадку Сяргея Ціханоўскага, Пратасавіч прасіў яго, каб той напісаў на паперцы, што той не супраць таго, каб яго адправілі за мяжу.

🔹«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: як беларускія ўлады высылаюць палітвязняў з краіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔Мінімум 20 палітвязняў у чэрвені цалкам адбылі тэрміны, двое з іх правялі за кратамі амаль 5 гадоў

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1164 палітвязні, а іх колькасць павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі амаль 1 600 чалавек. У чэрвени на волю выйшлі мінімум 33 чалавекі: 20 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 13 былі памілаваны.

За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118244

🌿Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў, а таксама пра іх вызваленні — @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя застанецца непублічнай і нідзе не будзе апублікаваная

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сайт «Вясны» і падкаст «Вясна прыйдзе» трапілі ў спіс намінантаў прэміі імя Алеся Адамовіча

Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год — узнагароду, якая ўжо амаль тры дзесяцігоддзі адзначае творы, што гучаць у такт нашай сучаснасці.

Прэмія была заснаванаяў студзені 1995 года ў памяць пра пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча.

Сярод іншых, у спіс намінантаў трапілі сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна» і падкаст «Вясна прыйдзе» (спецыяльны сезон «Навошта нам гэта трэба?»).

Поўны спіс намінантаў глядзіце на сайце БАЖ

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚖️«Кваліфікуецца як злачынства супраць чалавечнасці». Праваабаронца Павел Сапелка каментуе прымусовую высылку палітвязняў з краіны

З пункта гледжання Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда (арт. 7, ч.1, d), прымусовае высяленне або дэпартацыя насельніцтва, калі яно ажыццяўляецца ў рамках шырокамаштабнай або сістэматычнай атакі на грамадзянскіх асоб, кваліфікуецца як злачынства супраць чалавечнасці. Прымусовая высылка палітвязняў, без права вярнуцца, з’яўляецца сур’ёзным парушэннем міжнароднага гуманітарнага права і можа разглядацца як частка такой атакі з боку рэжыму супраць уласнага народу, адзначае праваабаронца.

«Таму мы разглядаем гэтыя выпадкі не толькі як парушэнні нацыянальнага і міжнароднага права, але і як акты, якія патэнцыйна падпадаюць пад юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда».


🔹«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: як беларускія ўлады высылаюць палітвязняў з краіны

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💌Беларусы Масквы працягваюць пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Лабацэвіч Наталля, Курыліна Таццяна, Калыбенка Кацярына, Вайцяховіч Вольга, Добыш Алена, Мендрык Кацярына, Полаз Валянціна, Левая Наталля, Карповіч Таццяна, Палынская Ціна, Пінчук Яна, Цімашчук Алена, Дашкевіч Жана!

Заказны ліст таксама быў адпраўлены Івашыну Дзянісу!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

За тыдзень івацэвіцкія сілавікі двойчы наведваліся да маці журналіста Скулаўца

24 чэрвеня Сяргей Скулавец у сваім Facebook напісаў, што на допыт у івацэвіцкі СК выклікалі ягоную маці. Следчы паказваў тоўстую тэчку з матэрыяламі крымінальнай справы, задаваў пытанні, піша @viasna_brest.

А 26 чэрвеня дамоў да маці Скулаўца прыйшлі ўжо з івацэвіцкага крымінальнага вышуку. Тэлефон жанчыны (яго змесціва) фатагравалі і зноў задавалі пытанні пра сына. Пра гэта Сяргей таксама напісаў у Facebook.

Сам мужчына лічыць, што яго крымінальную справу рыхтуюць да суда.

Нагадаем, што Скулавец родам з Івацэвічаў. Ён супрацоўнічаў з «Белсатам» як журналіст і з-за пагрозы затрымання з'ехаў з Беларусі ў 2023 годзе. Пасля ад'езду супраць яго завялі крымінальную справу, а да сваякоў рэгулярна наведваюцца сілавікі. У чым канкрэтна яго вінавацяць, Скулавец дагэтуль не ведае, але сваякам казалі пра тое, што справа «звязаная з Белсатам».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сёння пачынаюць судзіць палітзняволенага Мікіту Самарына

Нагадаем, пра затрыманне палітвязня стала вядома 27 сакавіка. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў, мужчыну спынілі ў Гродне — дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ў пастарунак. Беларус нібыта аказаў супраціў міліцыянтам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку.

Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га году нібыта «распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык». За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава хочуць судзіць завочна за данаты

Яму інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Мікалая запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Следчы камітэт.

Нагадаем, раней прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 яго ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўнагадовым узросце

Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы — распавядзіце пра палітычны пераслед, з якім сутыкнуліся вы ці вашыя блізкія ў Беларусі

Калі вас арыштоўвалі, судзілі па палітычных матывах, калі вашых блізкіх ці сяброў звальнялі, прымушалі «каяцца» на камеру, калі вы былі вымушаныя бегчы з краіны праз страх — гэта важна.

• Нават калі вы цяпер у бяспечнай краіне — ваш голас мае значэнне.
• Нават калі прайшлі месяцы ці гады — ваша гісторыя важная.
• Нават калі здаецца, што нічога не змяніць — ваша праўда будуе сведчанні супраць беззаконня.

❗️Па вашым жаданні, інфармацыя, якую вы дашлеце, не будзе нідзе апублікаваная і будзе выкарыстоўвацца толькі для статыстыкі. Мы не патрабуем ад вас асабістай ці ўразлівай інфармацыі — паведамляйце толькі тое, што лічыце важным і бяспечным для сябе і для людзей у Беларусі.

Кожная гісторыя — гэта кавалачак вялікай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

З пачатку года ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 «экстрэмісцкіх» крымінальных справаў — людзей проста затрымліваюць, а пасля ўжо «адпрацоўваюць у ізалятары»

Пра гэта расказаў намеснік начальніка Бярозаўскага РАУС Валянцін Пашкевіч. Паводле яго, з пачатку 2025-га году ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 крымінальных справаў за «экстрэмізм» — за «абразу Лукашэнкі» ці «прадстаўнікоў улады», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «апаганьванне збудаванняў» і «псаванне маёмасці». Па гэтых справах ужо ёсць 4 падазраваных.

Міліцыянт таксама расказаў, як шукаюць людзей: манітораць чаты, дэанімізуюць карыстальнікаў, а таксама «адпрацоўваюць у ІЧУ» — «затрыманне асоб і адпрацоўка іх ва ўмовах ізалятара».

Таксама ў Бярозаўскім раёне з пачатку году зафіксавана 11 фактаў «распаўсюду экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП).

Крыніца: @BeloyeChernoye

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі

Нагадаем, ужо чатыры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.

Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo

🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах

Вадзіму
Жукоўскаму 37 гадоў. Ён мінчук. Адвучыўся на факультэце тэлекамунікацый у Беларусім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Жукоўскі доўгі час працаваў інжынерам-канструктарам на «Пеленгу» — у 20-м упраўленні, на сектары суправаджэння электронных сістэмаў. Ён разам з калегамі робіць у тым ліку тэхніку для расійскіх вайскоўцаў, напрыклад, прыцэлы для танкаў.

Мужчыну арыштавалі і пасадзілі ў СІЗА адразу пасля аблавы КДБ на прадпрыемства, якая адбылася ўлетку 2024 года. Мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «заклікі да дзеянняў, якія прыносяць шкоду Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Прысуд і сутнасць абвінавачання невядомыя.

Вадзім Жукоўскі — як мінімум пяты супрацоўнік прадпрыемства, якога арыштавалі пасля аблавы КДБ на прадпрыемства, піша «Наша Ніва».

Читать полностью…
Подписаться на канал