Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🧳«Гэта не акт дабрыні, а чарговы інструмент рэпрэсій»: як беларускія ўлады высылаюць палітвязняў з краіны
Пасля вызвалення з беларускіх турмаў палітвязні па памілаванні ўсё часцей апынаюцца не дома, а за мяжой — прымусова вывезеныя з мехамі на галовах пад наглядам сілавікоў. Так па памілаванні з краіны былі дэпартаваныя ўжо восем беларусаў, якія не маюць другога грамадзянства. Такое «вызваленне пад умовай выезду» праваабаронцы называюць новым інструментам палітычнага ціску. Гэта супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным актам.
З праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам тлумачым, чаму такая высылка з краіны з'яўляецца сур'ёзнай праблемай, якія правы чалавека яна парушае і чаму важна дакументаваць такія факты.
«Канстытуцыя Беларусі гарантуе права кожнага грамадзяніна знаходзіцца ў сваёй краіне. Міжнароднае права, у тым ліку Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, таксама забараняе прымусовую дэпартацыю з уласнай краіны».
❗️«Гэта быў важны досвед, які нідзе больш не атрымаеш» — экс-палітвязень Акіхіра Гаеўскі-Ханада
Акіхіра Гаеўскі-Ханада — экс-палітвязень, актывіст анархічнага руху, які мае падвойнае грамадзянства — Беларусі ды Японіі. Ён быў вызвалены разам з Сяргеем Ціханоўскім і яшчэ 12 людзьмі 20 чэрвеня. Асуджаны на 16 гадоў калоніі, Акіхіра адбыў пяць гадоў з іх.
У размове з «Вясной» актывіст распавёў пра сваё адчуванне пасля вызвалення, пра турэмны рэжым і пра тое, чаму яго затрымалі.
«Я не магу забыць і пачаць сваё асабістае жыццё, таму што ўсё яшчэ там знаходзяцца і тыя, хто былі са мной да 2020 года, і тыя, каго я там сустрэў. І ўсё гэта жудасна. Так, вельмі пашанцавала, што так нечакана мінус 10 гадоў тэрміну, але гэта і пэўная адказнасць перад тымі, хто там дагэтуль знаходзіцца».
Маладую б'юці-майстарку адправілі за краты за «распальванне варожасці»
Настассі Тыдыкавай (Садоўнікавай) 34 гады. Яна родам з Беразіно. Калі верыць інфармацыі з сацсетак, скончыла факультэт спецыяльнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Дзяўчына замужам, мае дзіця.
Мяркуючы па сацсетках, яна прынамсі да нядаўняга часу працавала ў сферы прыгажосці — займалася бровамі і вейкамі.
Настассю асудзілі па ч. 1 арт. 130 КК — «распальванне варожасці». Хутчэй за ўсё, ёй прысудзілі «хімію» з накіраваннем ці калонію — у спісе экстрэмістаў яна пазначаная як чалавек, які «адбывае пакаранне».
Сутнасць абвінавачання, як і прысуд — невядомыя, піша «Наша Ніва».
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
🔗«Выраз "распраніся дагала" пераўтварыўся ў мову ўлады»: жанчыны распавядаюць пра «голыя агляды» ў няволі
Як распавядаюць былыя зняволеныя, з такім відам рэпрэсій яны сутыкаліся ў СІЗА, калоніях і будынках судоў. «Голым аглядам» падвяргаюцца як мужчыны, так і жанчыны. Але праз тое, што ў месцах няволі бракуе супрацоўніц жаночага полу, палітзняволеныя жанчыны нярэдка вымушаныя знаходзіцца ў цалкам распранутым стане ў прысутнасці асобаў супрацьлеглага полу.
Былыя палітзняволеныя жанчыны распавялі, як змагаліся з гэтай практыкай, аб тым, як ўколы ў турэмным шпіталі рабілі ў прысутнасці чацвярых мужчын і сабакі, а таксама пра тое, як самі канваіркі ставяцца да палітвязынак. А юрыстка «Вясны» Вікторыя Рудзянкова распавяла, якія міжнародныя стандарты парушаюцца падчас падобных практык.
«Супрацоўнік мне кажа з уключаным відэарэгістратарам: "Ты, бл*ть, сучка, журналистка. Мне твои прелести не нужны. Еб*л я тебя везде и всюду и насиловать я тебя не буду"».
❗️У Беларусі +4 новыя палітвязні
Гэта Дзмітрый Мелехавец, Аляксандр Гаршуноў, Лідзія Гарохава, Вячаслаў Малышаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118229
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў
Гэта Марына Луц, Крысціна Лапкоўская, Арцём Кухаронак, Аляксандр Баркун, Ганна Папай, Іван Каваленка, Іван Качаноў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118226
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Прапагандысты паведамілі, што актывіста Паўла Бялюціна затрымалі за падрыхтоўку атакі дронамі па беларускіх аб'ектах
Пра гэта ідзе гаворка ў анонсе АНТ
«Камітэт дзяржбяспекі правёў шматхадовую спецаперацыю пад назвай «Гарпун». У выніку ўдалося выцягнуць з-за мяжы арганізатара групы, якая рыхтавала ўдарныя дроны, каб літаральна ўзарваць беларускія стратэгічныя аб'екты. Гэтая аперацыя працягвалася 732 дні».
«Я таксама з ціскам на 170 на працу хаджу!». Што кажуць палітзняволеным жанчынам лекары ў ПК №4
Былая палітзняволеная распавяла, як яе зімой адправілі ў ШІЗА. Нягледзячы на праблемы са здароўем, падпісала заключэнне Піскнунава Алена Мікалаеўна, што стан здароўя жанчыны дазваляе яе пакараць ШІЗА:
«У медчастцы, куды прывялі на абследаванне, мне вымяралі ціск і тэмпературу. Піскнунава ўзяла бескантактавы градуснік і накіравала на шыю. Гляджу, яе перасмыкнула і вочы павялічыліся. Потым кажа: "Ой, у вас шалік, напэўна, шыя нагрэлася". Потым мерае на запясце. Відаць, што таксама здзівілася — там відавочна было 38 з чымсьці.
Пачынае мераць ціск — манжэта моцна сціскае і доўга пульсуе, напэўна, ціск высокі. Але Піскнунава кажа, што ціск у мяне нармальны. Пасля гэтага яна мне падпісала заключэнне, што стан майго здароўя дазваляе мяне пакараць ШІЗА. А потым на развітанне кажа: "Ну што вы хочаце, я таксама з ціскам на 170 на працу хаджу!"».
🎥Кантактная група Рады Еўропы па Беларусі апублікавала відэа, у якім распавяла пра сваю працу
Відэа: Council of Europe
53-гадовую спецыялістку па ўпакоўцы асудзілі за ўдзел у пратэстах
Наталлі Нячаевай 53 гады. Яна доўгі час працуе ў кампаніі «Голдэн Браун» (раней — Паксервістрэйд), якая займаецца імпартам прадуктаў харчавання і робіць упакоўку. Працуе ў аддзелы продажаў.
Наталля праходзіла шмат розных курсаў па асабістым росце і бізнэсе. Таксама на яе імя зарэгістраваны патэнт на складную ўпакоўку для розных тавараў.
Нячаеву асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У выніку жанчына атрымала «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва».
🌿У Даўгаўпілсе працягвае працу выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі»
Стэнды з малюнкамі палітвязняў суправаджаюцца апісаннем, з якога можна даведацца пра страшную гісторыю кожнага аўтара. Выставу ў New East (18. novembra iela 41A) можна будзе наведаць да 14 ліпеня.
Фота: Chayka
Будзьце ўважлівыя — па чатах і ў асабістыя паведамленні беларусаў дасылаюць фішынгавыя спасылкі на нібыта стрым з акцыі Ціханоўскага
Фішынгавая спасылка схаваная ў выглядзе гіперспасылкі. Ні ў якім разе не пераходзьце па такіх спасылках.
💔«Ні адпачынку, ні вітамінаў, ні ежы годнай». Які ўзровень меддапамогі ў гомельскай жаночай калоніі
З восені 2024 года начальніцай медычнай часткі стала Аксана Іванаўна Родзіна. Дагэтуль гэтую пасаду займала Святлана Аляксандраўна Сілкіна. Іншыя зняволеныя яе называюць «доктар смерць». Былая палітзняволеная распавядае, што яна датычная да даносаў і рэпрэсій у дачыненні да асуджаных паводле палітычных матываў.
«Нават самі кантралёры кажуць, што санмедчастка — гэта асобная дзяржава ў гэтай калоніі. Калі кагосьці трэба пасадзіць у ШІЗА, то яны падпішуць заключэнне пасля абследавання, што ты прыдатная, нават калі ў цябе праблемы са здароўем.
Чакаць сваю чаргу за таблеткамі атрады прымушаюць на вуліцы. Мы каля гадзіны маглі стаяць прастуджаныя на марозе і на ветры. Абутак — кардонныя чаравікі, якія не грэюць. У любое надвор'е мы так стаялі на дварэ — спякоту, дождж, холад. Прычым унізе ёсць цёплае памяшканне, але яго яны зачыняюць».
Будзьце ўважлівыя — па чатах беларускіх дыяспар распаўсюджваюцца чарговыя фэйкавыя афішы мерапрыемстваў салідарнасці
Людзей заклікаюць далучыцца да нібыта адмыслова створаных Telegram-чатаў і дасылаць туды фотаздымкі ўдзельнікаў акцый.
Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава хочуць судзіць завочна за данаты
Яму інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 2 арт. 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці). Мікалая запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Следчы камітэт.
Нагадаем, раней прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 яго ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў».
🔗Шукаем людзей, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у непаўнагадовым узросце
Калі вас затрымлівалі, судзілі па адміністрацыйных ці крымінальных справах, ці вы сутыкаліся з іншымі формамі палітычнага пераследу з боку дзяржавы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.
🗣Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы — распавядзіце пра палітычны пераслед, з якім сутыкнуліся вы ці вашыя блізкія ў Беларусі
Калі вас арыштоўвалі, судзілі па палітычных матывах, калі вашых блізкіх ці сяброў звальнялі, прымушалі «каяцца» на камеру, калі вы былі вымушаныя бегчы з краіны праз страх — гэта важна.
• Нават калі вы цяпер у бяспечнай краіне — ваш голас мае значэнне.
• Нават калі прайшлі месяцы ці гады — ваша гісторыя важная.
• Нават калі здаецца, што нічога не змяніць — ваша праўда будуе сведчанні супраць беззаконня.
❗️Па вашым жаданні, інфармацыя, якую вы дашлеце, не будзе нідзе апублікаваная і будзе выкарыстоўвацца толькі для статыстыкі. Мы не патрабуем ад вас асабістай ці ўразлівай інфармацыі — паведамляйце толькі тое, што лічыце важным і бяспечным для сябе і для людзей у Беларусі.
Кожная гісторыя — гэта кавалачак вялікай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
З пачатку года ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 «экстрэмісцкіх» крымінальных справаў — людзей проста затрымліваюць, а пасля ўжо «адпрацоўваюць у ізалятары»
Пра гэта расказаў намеснік начальніка Бярозаўскага РАУС Валянцін Пашкевіч. Паводле яго, з пачатку 2025-га году ў Бярозаўскім раёне распачалі 5 крымінальных справаў за «экстрэмізм» — за «абразу Лукашэнкі» ці «прадстаўнікоў улады», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «апаганьванне збудаванняў» і «псаванне маёмасці». Па гэтых справах ужо ёсць 4 падазраваных.
Міліцыянт таксама расказаў, як шукаюць людзей: манітораць чаты, дэанімізуюць карыстальнікаў, а таксама «адпрацоўваюць у ІЧУ» — «затрыманне асоб і адпрацоўка іх ва ўмовах ізалятара».
Таксама ў Бярозаўскім раёне з пачатку году зафіксавана 11 фактаў «распаўсюду экстрэмізму» (арт. 19.11 КаАП).
Крыніца: @BeloyeChernoye
⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі
Нагадаем, ужо чатыры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.
Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
Інжынера-канструктара з упраўлення «Пеленга», якое робіць тэхніку для расійскага войска, асудзілі па палітычных артыкулах
Вадзіму Жукоўскаму 37 гадоў. Ён мінчук. Адвучыўся на факультэце тэлекамунікацый у Беларусім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Жукоўскі доўгі час працаваў інжынерам-канструктарам на «Пеленгу» — у 20-м упраўленні, на сектары суправаджэння электронных сістэмаў. Ён разам з калегамі робіць у тым ліку тэхніку для расійскіх вайскоўцаў, напрыклад, прыцэлы для танкаў.
Мужчыну арыштавалі і пасадзілі ў СІЗА адразу пасля аблавы КДБ на прадпрыемства, якая адбылася ўлетку 2024 года. Мужчыну асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «заклікі да дзеянняў, якія прыносяць шкоду Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Прысуд і сутнасць абвінавачання невядомыя.
Вадзім Жукоўскі — як мінімум пяты супрацоўнік прадпрыемства, якога арыштавалі пасля аблавы КДБ на прадпрыемства, піша «Наша Ніва».
Стала вядома пра затрыманне лідара гурта «Палац» Алега Хаменкі
Пра гэта паведамляюць крыніцы праваабаронцаў.
Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко
Алегу Зелянко 42 гады. Ён жыў у вёсцы Вістычы, якая знаходзіцца за 5 кіламетраў ад Брэста. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт на настаўніка гісторыі. Зелянко згадваецца ў базах як кіраўнік гістарычнага клуба «Міндоўг» — аднаго з НДА, зарэгістраваных у Брэсце.
Паралельна гісторык займаўся бізнэсам. У яго было ІП, сфера дзейнасці якога — сталярныя і цяслярскія працы.
У снежні 2024 Алега Зелянко двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Пасля адбытых сутак, імаверна, на яго завялі крымінальную справу і пасадзілі ў СІЗА. Зелянко асудзілі па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) у Брэсцкім абласным судзе.
Мяркуючы па ўсім, Алегу прысудзілі калонію — ягоныя сацсеткі не абнаўляюцца, а тэлеграм мае статус «быў анлайн вельмі даўно», піша «Наша Ніва».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹ПАСЕ прызнала адказнасць Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей
🔹Холад і голад — галоўныя прычыны хваробаў. У якіх умовах утрымлівалі вызваленых палітвязняў
🔹Супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай выведкі асудзілі да 15 гадоў калоніі
🔹«Мы дакументуем, каб злачынствы не былі забытыя». Праваабаронца «Вясны» ў Міжнародны дзень у падтрымку ахвяр катаванняў
🔹Вярнуць сабе голас: як аповед сваёй гісторыі дапамагае лекаваць траўму
🔹«Настане дзень — я буду гаварыць». У Дзень супраць катаванняў Ціханоўскі чытае верш, напісаны ў ШІЗА
🔹«Вы з вашым дыягназам жывой не выйдзеце». Узгадваем гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома за апошні год
🔹«Ніякіх прыкметаў прагрэсу няма». Спецдакладчык па Беларусі выступіў у ААН
🔹«Кожны дзень — як у пекле». Жаночая калонія вачыма былой палітзняволенай
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 прозвішчы — цяпер у ім 5467 чалавек
27 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі 71-гадовую Алу Захаранку, асуджаную «абразу Лукашэнкі».
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
«Разумею, што гэта гліст звараны». Былая палітзняволеная распавяла пра ежу ў гомельскай калоніі
«Колькі разоў дзяўчаты бачылі прусакоў у ежы, а я — апарышаў. А якое там мяса? Зразумела, што пратэрмінавае дастаўляюць. Памятаю, неяк ела рагу з мясам — зачарпнула лыжку, гляджу, нешта звісае: капуста — не капуста. Пачынаю мацаць рукамі — разумею, што гэта гліст звараны. Вось такое харчаванне там.
Тлушчаў там не хапае. Мне ўвесь час хацелася торцік або крэму нейкага. Арганізм крычаў і прасіў тлушчаў. А там толькі гэты смярдзючы аранжавы пальмавы алей. У калоніі бясконца даюць бульбу, а зімой — гнілую».
Беларусам, якія пражываюць у Грузіі, невядомыя прапануюць супрацоўніцтва ў абмен на вырашэнне «праблем»
Аўтары пасланняў дасылаюць паведамленні ў Telegram, звяртаючыся да адрасатаў па імені альбо па імені і па бацьку, прапануюць звязацца з імі для «абмеркавання ўзаемавыгаднай прапановы» альбо прапановы, якая, «магчыма, зацікавіць», і г.д.
Невядомыя называюць адрас, па якім нібыта працуюць: праспект Незалежнасці, 17. У Мінску па гэтым адрасе знаходзіцца Камітэт дзяржбяспекі.
Падобную прапанову атрымала, у прыватнасці, трэнер па кікбоксінгу і тайскім боксе Марына Зялёная (Калініна), якая даслала @pozirkonline скрыншоты перапіскі.
🔹Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз Facebook: што вядома і як сябе абараніць
На акцыю салідарнасці ў Вільню Святлана Ціханоўская прыйшла з папкай з партрэтам Алеся Бяляцкага
Праваабаронца «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі прысуджаны да 10 гадоў калоніі.
Фота: @nashaniva
🌿Праваабарончая праграма «Вясна». Падзеі мінулага тыдня
1:39 Сумесная прэс-канферэнцыя Ціханоўскіх — самыя эмацыйныя моманты
10:09 БХК прэзентаваў ацэнку стану права на свабоду ад катаванняў у 2024 годзе ў межах Нацыянальнага індэкса правоў чалавека
16:47 У рамках 59 сесіі Савета па правах чалавека ААН выступіў Спецдакладчык па Беларусі Нілс Муйжніекс
27:52 Адзначыць Сусветны дзень бежанцаў на футбольным полі — так зрабілі ў Варшаве
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі Instagram старонкі «leonidkalitenya», «ilonarudenia», а таксама TikTok-старонкі «belarusliv4eva_2», «lives0belarus», «belarustoday2020».