Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
🗣Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы — распавядзіце пра палітычны пераслед, з якім сутыкнуліся вы ці вашыя блізкія ў Беларусі
Калі вас арыштоўвалі, судзілі па палітычных матывах, калі вашых блізкіх ці сяброў звальнялі, прымушалі «каяцца» на камеру, калі вы былі вымушаныя бегчы з краіны праз страх — гэта важна.
• Нават калі вы цяпер у бяспечнай краіне — ваш голас мае значэнне.
• Нават калі прайшлі месяцы ці гады — ваша гісторыя важная.
• Нават калі здаецца, што нічога не змяніць — ваша праўда будуе сведчанні супраць беззаконня.
❗️Па вашым жаданні, інфармацыя, якую вы дашлеце, не будзе нідзе апублікаваная і будзе выкарыстоўвацца толькі для статыстыкі. Мы не патрабуем ад вас асабістай ці ўразлівай інфармацыі — паведамляйце толькі тое, што лічыце важным і бяспечным для сябе і для людзей у Беларусі.
Кожная гісторыя — гэта кавалачак вялікай карціны таго, што адбываецца ў Беларусі.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
Знакамітую мінскую «Валадарку», праз якую прайшлі тысячы палітвязняў, перабудуюць у гістарычную славутасць
Пішчалаўскаму замку сёлета спаўняецца 200 гадоў. Паведамляецца, што ў планах на юбілей — рэканструяваць былое СІЗА ў частку экскурсійнага маршруту па гістарычным цэнтры сталіцы. Комплекс зробяць больш адкрытым, там з'явіцца плошча для мерапрыемстваў, канцэртаў, гістарычных рэканструкцый, прагулачныя зоны і паркоўка.
У будынках размесцяць месцы для харчавання, адміністрацыйныя памяшканні ад розных арганізацый.
Магчыма, будаўніцтва пачнуць ужо сёлета.
📝«Тыдзень супраць катаванняў»: анонс мерапрыемстваў
З 23 па 29 чэрвеня каманда Прававой ініцыятывы і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі сёмы раз праводзіць кампанію «Тыдзень супраць катаванняў», прымеркаваны да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў.
Сумесна з партнёрамі арганізатары падрыхтавалі цыкл мерапрыемстваў анлайн і афлайн (Варшава/Вільня). Яны запрашаюць далучыцца да іх, каб як мага больш людзей ведала і памятала пра тое, што ў Беларусі адбываецца сістэмны гвалт і што гэта прамое парушэнне правоў чалавека.
Анонс мерапрыемстваў 👉 https://spring96.org/be/news/118144
*Увага: праграма абнаўляецца
💔Палітзняволеныя Віктар і Эдуард Бабарыка роўна пяць гадоў утрымліваюцца за кратамі
Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка і былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў.
Віктара прызналі вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў і асудзілі да 14 гадоў калоніі. У ноч з 24 на 25 красавіка 2023 года Бабарыку ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў аддзяленне хірургіі наваполацкага шпіталю: у яго была вадкасць у лёгкіх.
Эдуарда ў ліпені 2023 года асудзілі да 8 гадоў зняволенні. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковаму абвінавачванню — паўтара года. У мінулым ліпені яму дадалі яшчэ 2 гады зняволення за «злоснае непадпарадкаванне». У лютым палітвязня асудзілі яшчэ раз паводле ч. 2 арт. 411 КК, але вынік справы невядомы.
🔹Пяць гадоў за кратамі: гісторыі палітвязняў, з якіх пачаліся масавыя рэпрэсіі ў Беларусі
❗️У Беларусі +4 новыя палітвязні
Гэта Максім Урбановіч, Мікалай Ляпёшка, Аляксандр Невар, Максім Лепушэнка.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/118141
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
✊Беларусы сабралі больш за 27 тысяч еўра для дзяцей палітвязняў
BYSOL вясной адкрыў традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.
«Мы сабралі €27545 і аплацілі 258 заяў. €18545 было сабрана з дапамогай данатаў, яшчэ €9000 – падтрымка Міжнароднага гуманітарнага фонду. Астатнія сродкі пойдуць на збор у дапамогу дзецям палітвязняў да школы.Читать полностью…
Акцыю таксама падтрымалі арганізацыя беларусаў у Даніі «Талака» і Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы.
BYSOL выказвае падзяку ўсім донарам і партнёрам, а таксама тым, хто дзяліўся інфармацыяй пра збор і яго падтрымліваў. Гэтая дапамога – бясцэнная!».
Маладую выкладчыцу англійскай мовы асудзілі за ўдзел у пратэстах
Алене Бразінскай 35 гадоў. Яна скончыла Мінскі лінгва-гуманітарны каледж у 2010 годзе, а праз тры годы скончыла Мінскі дзяржаўны лінвістычны ўніверсітэт. Пасля гэтага яна працавала рэпетытарам англійскай мовы і выкладчыцай у моўным цэнтры «Чыстая граматыка».
Яшчэ Алена захапляецца фатаграфіяй, піша «Наша Ніва».
Нядаўна яе асудзілі па ч. 1 арт. 342 КК — «арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак». Хутчэй за ўсё, ёй прысудзілі «хатнюю хімію». 13 чэрвеня Бразінскую дадалі ў міліцэйскі спіс «экстрэмістаў».
💔Палітвязень Сяргей Ярашэвіч адзначыў Дзень народзінаў у ШІЗА
У траўні 2021-га Антаніну Канавалаву разам з яе палітзняволеным мужам Сяргеем Ярашэвічам асудзілі да 5,5 гадоў калоніі па справе «Арміі з народам». У Антаніны і Сяргея ёсць двое маленькіх дзяцей: Ваня і Насця.
Антаніна ў снежні 2024 года выйшла на волю па памілаванні, яшчэ праз некалькі месяцаў была эвакуяваная з Беларусі.
Сяргей працягвае знаходзіцца ў зняволенні, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск. У 2023 годзе яму дадалі яшчэ 9 месяцаў калоніі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Цяпер маці Антаніны паведаміла ў фэйсбуку, што свой Дзень народзінаў 16 чэрвеня Сяргей адзначыў у ШІЗА.
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Филин. Оперативная аналитика и публицистика», «Украiнский Бiлорусофiл»;
📍Instagram старонка «alex_sazanovich_canada»;
📍YouTube-канал «BelarusForum»;
📍Старонка ў Facebook «Белорусский демократический форум – BelarusForum»;
📍TikTok-старонкі «Загляне сонца», «Ваня Оменьков».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🌿У Даўгаўпілсе адкрылі выставу малюнкаў беларускіх палітвязняў і паказалі спектакль, прысвечаны загінуламу палітвязню Валянціну Штэрмеру
15 чэрвеня ў Даўгаўпілсе, у Інстытуце культуры New East (вуліца 18 Навэмбра, 41A), Латвійскі тэатр пратэснай культуры прадставіў свой новы спектакль «Хрышчоны». Ён прысвечаны памяці Валянціна Штэрмера — беларускага палітвязня, пра смерць якога стала вядома напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, які адзначаецца 21 траўня.
У гэты ж дзень адкрылася выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі». Выставу ў New East (18. novembra iela 41A) можна будзе наведаць да 14 ліпеня.
Крыніца: Chayka
✊Алею побач з амбасадай Беларусі ў Сафіі прапануюць назваць у гонар Алеся Пушкіна
З такой прапановай да кіраўніка раёна Слаціна звярнуліся беларусы Балгарыі. Паведамляецца, што беларусы і неабыякавыя жыхары Сафіі нават гатовыя аказаць дапамогу ў добраўпарадкаванні гэтага месца.
Подпісы пад зваротам збіраюцца па спасылцы
Нагадаем, што суддзя Алена Шылько прызначыла Алесю 5 гадоў зняволення. У ноч з 10 на 11 ліпеня 2023-га году Пушкін памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы. Як пазней высветлілася, у мастака была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў турме. Алеся ўжо ў непрытомным стане прывезлі ў бальніцу, на аперацыйным стале ў яго спынілася сэрца.
Дапамога 19-гадоваму беларусу, якога затрымалі праз актыўнасць брата. Асцерагаючыся крымінальнай справы, ён з'ехаў з краіны
«Мяне завуць Зміцер Стагурскі, мне 19 гадоў. Я брат Мікалая Стагурскага, якога затрымлівалі за каментары і спрабавалі вербаваць. Пасля таго, як ён з'ехаў з краіны, да нас дадому некалькі разоў прыходзілі з ператрусам.
Падчас арышту мяне двойчы выклікалі да следчага, пыталіся пра брата. Апошні раз зноў пачалі пагражаць, што павязуць у лес, зламаюць нагу, падкінуць што-небудзь. Было страшна. Калі я выйшаў з «содняў», плакаў. Па словах родных, быў вельмі бледны, моцна схуднеў, баяўся сказаць чагосьці не вартага.
Пасля гэтага вырашыў з'ехаць – мяне палохалі пагрозы аб тым, што могуць пасадзіць надоўга. А мне толькі 19 год, не хочацца праводзіць гэты час у калоніі. Тым больш, што «содні» сталі вялікім стрэсам: магу прачнуцца пасярод ночы, бо здаецца, што я зноў у ізалятары.
Цяпер планую вяртацца да нармальнага жыцця і тэрмінова шукаць, дзе атрымаць адукацыю».
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Сёння ў Гродне пачынаецца завочны суд за «здраду дзяржаве»
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 16 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над 39-гадовым Андрэем Занеўскім. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Сутнасць абвінавачвання невядомая.
Агулам з 2020 года за «здраду дзяржаве» былі асуджаныя мінімум 107 чалавек.
🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Андрэя, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
«Сказалі, што прастрэляць калені». Як па палітзняволенага Іллю Бохана ціснулі пасля вызвалення
«Адразу да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені.
Потым мяне выклікалі ў КДБ, дзе пагражалі, што адправяць назад у турму, калі захочуць. У мяне ўвесь час правяралі тэлефоны, часта прыязджалі дадому і ладзілі ператрусы ў кватэры. Я ўвесь час быў пад іх кантролем. Мяне гэта палохала. Я баяўся, калі мне тэлефанавалі невядомыя нумары або званілі ў дзверы, а я нікога не чакаў. Часта супрацоўнікі прыходзілі раптоўна, без папярэджання. Яны не званілі нават у дамафон, а адразу ў дзверы грукалі. Заходзілі і казалі: "Давай сюды тэлефон на праверку". Потым мяне пачалі саджаць на "суткі" ў ізалятар, нібыта за парушэнні "прэвентыўнага нагляду"».
«Абурала беззаконне». У 17 гадоў беларус выйшаў на пратэсты і патрапіў у калонію — яму патрэбная дапамога на эміграцыі
Ілля Бохан быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі паводле гучнай «пінскай справы». У зняволенні ён паспеў ажаніцца і развесціся, адчуць сапраўдную падтрымку родных, і адначасова — поўнае бяссілле перад сістэмай. Яго прыніжалі, каралі за любую дробязь, кляймілі як «палітычнага» і трымалі ў карцарах ды ШІЗА ў сценах з цвіллю.
Пасля выхаду на волю Ілля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, бо яму пагражалі новым зняволеннем.
«Адразу пасля вызвалення да мяне прыехаў ГУБАЗіК. Пасля праверкі тэлефона яны сказалі, што калі яшчэ раз мяне заўважаць на такіх мерапрыемствах [акцыях пратэсту], то прастрэляць калені».
Выставілі на продаж аўтамабіль завочна засуджанага Вадзіма Саранчукова
Ягоны Opel хацелі прадаць яшчэ 27 траўня, але тады не атрымалася. Новыя таргі прызначаныя на 1 ліпеня. Судовы выканаўца — Карунас Кацярына Алегаўна.
Актывіста і выканаўцу абавязкаў старшыні БНФ Вадзіма Саранчукова завочна асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі. Таксама яму прызначылі штраф у 24 000 рублёў.
Саранчукова абвінавачвалі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Судовы працэс праходзіў у Гродзенскім абласным судзе. Суддзя — Аляксандр Козел.
Яшчэ перад судом быў накладзены арышт на маёмасць Саранчукова: ягоную кватэру ў Гродне, на дом і ўчастак зямлі ў вёсцы Грабяні пад Гродна, а таксама на аўтамабілі, бэнзапілу, матаблок, лядоўню, пральную машыну, тэлевізар, піша «Гарадзенская праваабарона».
Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах
Валерыі Аршаўскай 27 гадоў. Яна паходзіць з Клімавічаў Магілёўскай вобласці. Падчас навучання ў школе была лаўрэткай рэспубліканскага конкурсу творчых і навукова-даследчых прац.
Пасля дзяўчына пераехала ў Мінск, скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Цяпер яна працуе менеджаркай праектаў у бюро інтэр'ераў Алены Булатай. Заснаванае ў Беларусі, яно цяпер працуе для розных краін свету — у афіцыйным інстаграме пазначана, што бюро пераехала ў Дубай.
Валерыю нядаўна асудзілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу — удзел у пратэстах. Верагодна, ёй прысудзілі «хатнюю хімію», піша «Наша Ніва». 13 чэрвеня дзяўчыну дадалі ў міліцэйскі «спіс экстрэмістаў».
Старонку ў Instagram дырэктаркі «Прававой ініцыятывы» Вікторыі Фёдаравай прызналі «экстрэмісцкай»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Пухавічскага раёну 13 чэрвеня. На старонку Вікторыі падпісаныя 670 чалавек.
Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўніў Telegram-канал «Адольф Гитлер кф».
🌿Зусім нядаўна Вікторыя стала гераіняй падкаста «Вясна прыйдзе». Мы пагаварылі з ёй пра справядлівасць і пра магчымыя шляхі прыцягнення да адказнасці вінаватых у катаваннях, а таксама пра яе саму і яе шлях да праваабароны. Падкаст можна паслухаць на YouTube ці іншых пляцоўках.
📍Cупрацоўніца банка, шматдзетны бацька: хто трапіў у абноўлены «спіс тэрарыстаў»
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы пяці чалавек. Сярод іх Аляксандр Сцепановіч, Ганнай Папай, Іван Каваленка, Аляксандр Мазурын, Яўген Кудзін.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1303 чалавекі, з іх 609 — беларусы.
Распавядаем, каго КДБ уключыў у «спіс тэрарыстаў» і за што яны былі асуджаныя.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118136
⚖️У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды па экстрэмісцкіх артыкулах. Паведамляйце праваабаронцам вынікі
Нагадаем, ужо больш за тры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі па крымінальных і адміністрацыйных асуджэннях складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Але праваабаронцы нагадваюць, што сіла беларусаў — у салідарнасці. Таму заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Напрыклад, можна перадаваць інфармацыю праз сваіх блізкіх і сяброў, якія знаходзяцца за мяжой і якія могуць бяспечна камунікаваць з праваабаронцамі. Або проста папярэдзіць, што інфармацыя для статыстыкі, а не для распаўсюду.
Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
💔4 гады і 9 месяцаў за кратамі Марфа Рабкова
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне. Падпісаць петыцыю па спасылцы
💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🌿МЗС, Парламент, Сенат і Ватыкан. Беларускі праваабаронца — у Італіі
Прадстаўнікі трох Нобелеўскіх лаўрэатаў прэміі міру 2022 года ў межах кампаніі «People First» наведалі Італію. Сярод іх — праваабаронца ПЦ «Вясна» і былы палітвязень Леанід Судаленка, а таксама праваабаронца з Цэнтра грамадзянскіх свабодаў (Украіна) Аляксандра Раманцова і экс-палітвязень і праваабаронца з «Мемарыялу» (Расія) Алег Арлоў.
Праваабаронцы наведалі Міністэрства замежных спраў Італіі, Парламент ды Інстытут міжнародных спраў, а таксама пабывалі на слуханнях у Сенаце і ў Ватыкане.
«Сістэма ў Італіі працуе такім чынам, што кожнае рашэнне павінна быць адобрана і парламентам, і Сенатам. Наша мэта — пачаць працэс, каб Парламент і Сенат звярнуліся да ўрада Італіі аб больш актыўным лабіяванні мэты вызвалення палітвязняў у Расіі ды Беларусі».
У «спіс тэрарыстаў» дадалі 5 чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы пяці чалавек.
Сярод іх Аляксандр Сцепановіч, Ганнай Папай, Іван Каваленка, Аляксандр Мазурын, Яўген Кудзін.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1303 чалавекі, з іх 609 — беларусы.
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
Праваабаронцы «Вясны» бяруць удзел у круглым стале пра Беларусь у пераходны перыяд
У сталіцы Чэхіі адбываецца круглы стол пра рэфармаванне юрыдычнай прафесіі ў пераходны перыяд. У цэнтры ўвагі — досвед посткамуністычных краін, што прайшлі шлях ад аўтарытарызму да прававой дзяржавы.
«Наперадзе нас чакае доўгі працэс аднаўлення справядлівасці і законнасці. Мы сёння дакладна не ведаем, калі і як у Беларусі адбудуцца змены, але мы да іх рыхтуемся і набліжаем гэты момант», — акрэсліў мэты сустрэчы праваабаронца Алег Мацкевіч.
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка адзначыў, што юрыдычная супольнасць Беларусі, нягледзячы на рэпрэсіі, выгнанне і ціск, працягвае працаваць дзеля будучыні:
«Галоўнае пасланне павінна гучаць выразна: таталітарныя метады не могуць быць прабачаныя або забытыя. Беспакаранасць спараджае паўтарэнне. А значыць, у новай Беларусі ёсць толькі адзін шлях — шлях закона, справядлівасці і павагі да правоў чалавека».
🔗Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні па «справе Гаюна»
Паводле звестак «Вясны», апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Паводле інфармацыі «Вясны», у бліжэйшы час ужо распачнуцца першыя судовыя працэсы па гэтай справе.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 22 пацверджаных(!) фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.
🔹Затрыманыя пераведзены ў СІЗА за «садзейнічанне экстрэмізму»: што вядома пра «справу Гаюна»
🌿Калі вашых блізкіх затрымалі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo
Па палітычным артыкуле асудзілі шматдзетнага бацьку-верніка
Мінскі гарадскі суд вынес прысуд па справе 38-гадовага мінчука Яўгена Кудзіна. Мужчыну абвінавачвалі ў «закліках да нанясення шкоды нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 КК), яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі.
Як піша «Наша Ніва», верагодна, удалося знайсці нейкую такую юрыдычную фармулёўку, каб прызнаць Кудзіна вінаватым, але пакінуць на свабодзе. Справа ў тым, што ў «спісе экстрэмістаў», дзе з'явілася імя мужчыны, стаіць пазнака «судзімасць не пагашана».
Магчыма, рэч у тым, што Яўген — шматдзетны бацька. У яго тры сыны — старэйшы толькі скончыў першы клас, малодшаму тры гады. Жонка Яўгена Вера памерла два гады таму. Мужчына ажаніўся яшчэ раз, але, магчыма, застаўся адзіным законным прадстаўніком дзяцей.
Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі за фінансаванне «экстрэмізму»
Сяргею Салажэнцаву 42 гады. Ён нарадзіўся ў Гродне. Пасля заканчэння школы паступіў на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. З 2005 года працуе ў IT, піша «Наша Ніва».
У канцы 2021 года Салажэнцаў пераехаў у Варшаву. Там ён адкрыў ІП і ўладкаваўся ў кампанію RunMyLease, дзе займае пасаду Tech lead (чалавек, які адказвае за тэхнічныя рашэнні на праекце і тэхнічнае кіраўніцтва камандай).
Галоўнае хобі Сяргея — бальныя танцы. Ён пачаў выступаць парна ў Польшчы і ў 2024 годзе ўзяў два золата і адно срэбра на танцавальных конкурсах.
Пасля Сяргей вярнуўся ў Беларусь. Невядома, калі дакладна гэта адбылося, але апошні раз ён ставіў рэакцыю ў Linkedin у верасні 2024 года. Хутчэй за ўсё, прыкладна тады Салажэнцаў быў арыштаваны. Яму выставілі абвінавачванне ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2 КК). Цяпер яго імя з'явілася ў абноўленым «спісе экстрэмістаў».
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Спецслужбы выходзяць на кантакт з актывістамі праз Facebook: што вядома і як сябе абараніць
🔹У Мінску трох чалавек асудзілі за салідарнасць з палітзняволенымі
🔹Праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь
🔹Палітвязня, які 4 гады хаваўся ад прысуду, у СІЗА месяц утрымліваюць у рэжыме інкамунікада
🔹«Сказалі, што прастрэляць калені». Гісторыя палітвязня, асуджанага за кінутую бляшанку з-пад энергетыка, калі яму было ўсяго 17
🔹Палітзняволенай Вікторыі Кульшы чацвёрты раз дадалі тэрмін за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
🔹Беларускія добраахвотнікі, студэнт, дальнабойнік, блогер: хто трапіў у абноўлены «спіс тэрарыстаў»
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам