viasna96 | Unsorted

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9428

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Subscribe to a channel

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Памілаваны найлепшы футбаліст Беларусі-2021, якога асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

У канцы 2024 года футбалісту мазырскай «Славіі» Андрэю Салаўю разам з жонкай Аксанай прысудзілі па два гады «хатняй хіміі» паводле народнага арт. 342 КК за фота з пратэстаў 2020 года.

Нягледзячы на прысуд і ўнясенне ў «спіс экстрэмістаў», Салавей працягнуў гуляць за клуб з Мазыра — з гэтым яму дапамаглі галоўны трэнер каманды і кіраўнік Мазырскага НПЗ. Адзінымі абмежаваннямі для футбаліста былі патрэбы трываць міліцэйскія праверкі, а таксама даваць справаздачы аб ад'ездзах і вяртаннях на гасцявыя матчы.

Як высветліла «Трыбуна», Андрэй і Аксана Салаўі былі памілаваныя Лукашэнкам у 2025 годзе. Верагодна, гэта адбылося напярэдадні так званага Дня народнага адзінства. Нагадаем, тады былі памілаваныя 25 чалавек, «асуджаных у тым ліку за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Адна ўзгадка пра мяне ў інтэрнэце – адразу еду ў ШІЗА» — праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч

«Першы раз, калі я патрапіў у ШІЗА, начальнік ПК №17 сказаў мне наўпростава, што ў мяне толькі адна праблема – дзейнасць маёй арганізацыі. Ён заявіў: "Яны хочуць, каб ты быў сакральнай ахвярай – таму мы дапаможам усім, чым зможам". Адна ўзгадка пра мяне ў інтэрнэце – адразу еду ў ШІЗА.

Пры гэтым, часта нейкаторыя супрацоўнікі калоній і турмаў падыходзілі да мяне і запытвалі: "Ты праўда з той арганізацыі, якой далі Нобелеўскую прэмію?" Я адказваў, што прэмію далі Алесю Бяляцкаму, тады яны запытвалі, ці ведаю я яго асабіста. Я казаў, што маю гонар асабіста ведаць і мы з ім па адной справе праходзім. Праз гэтыя пытанні і цікаўнасць нават у гэтых людзей адчувалася нейкая павага да Бяляцкага, статуса Нобелеўскага лаўрэата».


🔹«Я не ўяўляў маштабаў бяды, што адбываецца ў месцах няволі», — Уладзь Лабковіч у вялікай размове з «Вясной»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «садзейнічанне экстрэмізму»

Паўлу Петражыцкаму 45 гадоў. Ён родам з Гродна, але даўно перабраўся ў Мінск, а пасля ў Смалявічы.

Мужчына — прафесійны ацэншчык са стажам амаль 20 гадоў. З 2015 года ён быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у Смалявічах. У красавіку 2023 года Павел атрымаў сведчанне, што ён атэставаны ацэншчык, якое мусіла дзейнічаць да 2026 года.​ Раней ён працаваў у сталічнай кампаніі «Цэнтр эканамічных праектаў», якая займаецца ацэнкай маёмасці.

Павел вёў актыўны лад жыцця і шмат падарожнічаў. У інтэрнэце захаваліся яго профілі на турыстычных сэрвісах, а ў сацсетках ён часам падпісваўся як Pavel Tourist, піша «Наша Ніва».

У канцы 2025 года Петражыцкага асудзілі ў Мінскім абласным судзе па частках 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Верагодна, ён атрымаў тэрмін або ў калоніі, або на «хіміі» з накіраваннем.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У дачыненні да праваслаўнага святара Аляксандра Кухты распачалі крымінальную справу

Пра гэта святар напісаў у сваім тэлеграм-канале:

Я даведаўся, што ў Беларусі на мяне завялі крымінальную справу за "вярбоўку або іншае ўцягванне ў экстрэмісцкую дзейнасць" трэціх асобаў. Ад 2 да 6 гадоў, між іншым! Таму, дарагія сябры і падпісанты, будзьце асцярожныя і ведайце, што я тут не проста хіханькі паказваю, а вярбую вас у экстрэмізм. Вось так!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

24‑гадовую фатографку-анімалістку і ветэрынарку з Гомеля асудзілі за палітычнай справе

Аляксандры Дзмітрыевай 24 гады. Яна родам з Мазыра, дзе ў 2018 годзе скончыла сярэднюю школу № 11 з хіміка-біялагічным ухілам. Вышэйшую адукацыю дзяўчына атрымала ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Пасля яна размеркавалася ветэрынарам, піша «Наша Ніва».

Аляксандра вядомая як таленавітая фатографка-анімалістка. Яна спецыялізуецца на здымках свойских гадаванцаў, асабліва сабак, і вяла ўласную фотасуполку. Дзяўчына ўдзельнічала ў выставах сабак, займалася кіналагічным спортам (фрызбі) і валанцёрыла.

Дзмітрыеву затрымалі пасля верасня. Суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес Аляксандры прысуд паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Верагодна, дзяўчыне прызначылі «хімію» з накіраваннем ці калонію.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Апранулі на галаву балаклаву і пасадзілі ў машыну» — Уладзь Лабковіч пра сваё вызваленне

Уладзя вывелі ў размеркавальны пункт, дзе аформілі ўсе рэчы і пасадзілі ў брудны «адстойнік», які знаходзіцца ў аварыйным стане.

«Там мяне трымалі да раніцы, а потым невядомыя мне асобы апранулі на галаву балаклаву і пасадзілі ў легкавую машыну. Я быў у ёй адзін. Колькі было са мной супрацоўнікаў спецслужб – я не ведаю. На мае пытанні "хто, куды, навошта, на якой падставе?" ніхто мне не адказваў. Тады я палічыў, што гэта чарговы этап, бо ў кастрычніку мяне менавіта такім чынам везлі ў СІЗА КДБ. Я падумаў, што гэта маё чарговае "падарожжа" па ўсіх гэтых установах.

Я не даваў сабе дазволу нейкія чынам спадзявацца. Але ўсё роўна думкі былі, бо ведаў пра ранейшыя партыі вызваленых палітвязняў. Я разумеў, што гэта не літоўскі напрамак, але праз доўгую дарогу думаў, што польскі кірунак».


🔹«Я не ўяўляў маштабаў бяды, што адбываецца ў месцах няволі», — Уладзь Лабковіч у вялікай размове з «Вясной»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✨ Дарагія сябры і сяброўкі, віншуем вас з надыходзячым Новым годам!

2025 год стаў годам чарговых выпрабаванняў для Беларусі і для ўсіх тых, хто абараняе правы чалавека. Ён прынёс боль, страты і несправядлівасць, але разам з тым яшчэ раз даказаў: людзі не здаюцца. Нават у самыя цяжкія моманты беларусы праяўляюць салідарнасць, падтрымліваюць адзін аднаго і знаходзяць сілы дапамагаць — словам, дзеяннем, простай чалавечай прысутнасцю.

Мы верым, што менавіта гэтая ўзаемная падтрымка і стойкасць набліжаюць той дзень, калі правы чалавека ў Беларусі стануць не лозунгам, а рэальнасцю, а страх саступіць месца справядлівасці.

Няхай 2026 год стане годам свабоды для нашай любімай Беларусі! Жадаем вам моцных сіл, мужнасці і веры ў лепшае!

Вясна абавязкова і непазбежна прыйдзе!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Паведамляйце праваабронцам прозвішчы вызваленых па памілаванні палітвязняў

Учора стала вядома пра вызваленне 22 чалавек, сярод якіх і 20 палітычных зняволеных.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў снежні

• Праваабаронцы зафіксавалі больш за 80 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (у тым ліку затрыманні, ператрусы і г.д.), якія вынікаюць з крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу;

• На канец года мінімум 9 282 чалавекі сутыкнуліся з крымінальным пераследам па палітычных матывах з 2020 года. У дачыненні да мінімум 8 000 чалавек з 2020 года былі вынесеныя палітычна матываваныя прысуды, уключаючы завочныя;

• У рэжыме інкамунікада, без сувязі са знешнім светам, працягваюць знаходзіцца як мінімум трое палітвязняў: Уладзімір Кніга, Аляксандр Арановіч, а таксама Мікалай Статкевіч, лёс якога пасля паўторнага затрымання па-ранейшаму невядомы яго сваякам;

• Фіксаваліся выпадкі спроб вярбоўкі затрыманых: сілавікі прапаноўвалі грашовае ўзнагароджанне і вызваленне ў абмен на супрацоўніцтва і выкананне заданняў за межамі краіны;

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/119377

💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 прозвішчы — цяпер у ім 6149 чалавек

31 снежня МУС зрабіла традыцыйнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншага, у спіс дадалі 17 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Чат Нацiональноï Громади», «Культура Движа», «Концлагерь 19», «Переходник», «ΨΨ Белый Край ΨΨ», «чат для нефоров», «Знакомства • ЛГБТ | ЧАТ», «чат Русские Скинхеды», «семья ЗБС», «мусульманский чат», «Базовый Чатик», «Age of History/Civilizations III Best», «РМО | chat», «Исповедь», «Bibliothek», «NS Bibliothek»;
📍Старонкі ў Instagram «freeshop_fundacja_zyvi», «minskoblastnovosti55»;
📍YouTube-канал «Алексей Гончаренко»
📍TikTok-старонка «Information».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Сярод памілаваных у Беларусі палітвязняў няма палякаў

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Мацей Вевюр.

Нагадаем, сёння стала вядома, што на волю па памілаванні выйшлі 22 чалавекі — сярод іх 20 палітвязняў.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю па памілаванні, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Дапамога былому палітвязню, які пасля вызвалення быў вымушаны з'ехаць з Беларусі

Аляксей Прохараў за каментар у сацсетках правёў у калоніі тры гады, дзе падарваў сваё здароўе і быў уключаны ў «спісы тэрарыстаў». Праз гэта ён аказаўся пазбаўлены доступу да сваіх рахункаў, магчымасці працаваць і толькі эвакуіраваўшыся ў Польшчу атрымаў надзею аднавіць сваё жыццё.

«Знаходжанне ў калоніі моцна адбілася на маім здароўі: мне трэба прайсці медыцынскае абследаванне, наведаць акуліста і стаматолага. Я прашу дапамогі, каб мець магчымасць аднавіцца пасля зняволення, аплаціць жыллё і пакрыць неадкладныя выдаткі на лячэнне і самае неабходнае. Мая мэта – проста вярнуць магчымасць жыць годна і спакойна.

Да майго затрымання я займаўся рамонтам камп’ютараў – дапамагаў людзям вырашаць тэхнічныя праблемы, аднаўляў тэхніку, каб яна служыла далей. Ніколі не думаў, што аднойчы самому давядзецца шукаць дапамогі ад іншых».


Падтрымаць Аляксея на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць», – пара з Украіны распавяла жахлівую гісторыю пераследу ў Беларусі

«Апраналі поліэтыленавы мяшок на галаву і зацягвалі яго. Я сяджу ў майтках на стуле з кайданкамі, якія надзетыя праз рэбры стула, яны зацягваюць мяшок на шыі, і мне дыхаць няма чым. Калі мяшок моцна прыліпаў да твару, што ўжо ўздыхнуць было немагчыма, я матаў галавой, але гэта не дапамагала... Калі я губляў прытомнасць, то яны разрывалі мяшок і білі па вушах шмат разоў.

Калі зразумелі, што я нічога не скажу, то прывезлі маю жонку і сказалі, што цяпер яе будуць катаваць. Я прасіў яе не мучаць. На гэта начальнік сказаў, што яе не будуць мучаць – ёй знайшлі іншае прымяненне. Ён мне пачаў паказваць фатаграфіі нібыта з ёй – з жанчынай, падобнай на маю жонку. Таксама ён паабяцаў яшчэ паказаць відэа і сказаў, што яна ў мяне прыгожая – "такі тавар хахлушка-пае*ушка ў нас у цане, хоць пацешымся"».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119370

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі абнавілі спіс забароненых да распаўсюду кніг

Міністэрства інфармацыі дадала яшчэ 52 кнігі ў спіс забароненых да распаўсюду ў Беларусі друкаваных выданняў. Сярод іншых, у спіс дадалі кнігу Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918-1920 гг. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці».

Агулам у спісе 225 пазіцый.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝У лічбах і гісторыях распавядаем пра палітычны пераслед беларусаў у 2025 годзе

Нагадваем вам пра вялікія тэксты «Вясны» пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў мінулым годзе.

🔹За 2025 год асудзілі не меней за 1254 чалавекі: вынікі крымінальнага пераследу

🔹«Б’е ў мозг са страшнай сілай, ад яго цяжка дыхаць». Гісторыі катаванняў, пра якія стала вядома ў 2025 годзе

🔹«Нават за мяжой ты застаешся ў полі дасяжнасці дзяржавы». Як у 2025 годзе беларусаў пераследавалі па-за краінай

🔹Дакументаванне як форма супраціву забыццю: пра што распавядалі сведкі катаванняў у 2025 годзе

🔹189 прымусова дэпартаваных: сітуацыя з палітвязнямі ў 2025 годзе ў лічбах

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔«Шмат хто збіраўся вяртацца ў Беларусь» — як вызваленых палітвязняў вывозілі ва Украіну

Пра гэта распавёў праваабаронца Уладзь Лабковіч, які 13 снежня нечакана для сябе апынуўся ў ліку 123 памілаваных і прымусова выдвараных з краіны.

«Людзі па прыездзе ў Чарнігаў былі разгубленыя і выкінутыя, некаторыя нават без дакументаў, вялікая колькасць была адарваная ад сямей. Шмат хто з вызваленых разважаў, што яны гатовы развярнуцца і ехаць на ўкраінска-беларускую мяжу, якой фактычна не існуе, і вяртацца ў Беларусь. Увесь час даводзілася іх адгаворваць ад гэтага, бо мы разумелі, што гэта немінуюча прывядзе іх зноўку да турмаў, як гэта і адбылося, на жаль, з Мікалаем Статкевічам».


🔹«Я не ўяўляў маштабаў бяды, што адбываецца ў месцах няволі», — Уладзь Лабковіч у вялікай размове з «Вясной»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Дапамога былому палітвязню, які пасля вызвалення быў вымушаны з'ехаць з Беларусі

Аляксей Прохараў за каментар у сацсетках правёў у калоніі тры гады, дзе падарваў сваё здароўе і быў уключаны ў «спісы тэрарыстаў». Праз гэта ён аказаўся пазбаўлены доступу да сваіх рахункаў, магчымасці працаваць і толькі эвакуіраваўшыся ў Польшчу атрымаў надзею аднавіць сваё жыццё.

«Знаходжанне ў калоніі моцна адбілася на маім здароўі: мне трэба прайсці медыцынскае абследаванне, наведаць акуліста і стаматолага. Я прашу дапамогі, каб мець магчымасць аднавіцца пасля зняволення, аплаціць жыллё і пакрыць неадкладныя выдаткі на лячэнне і самае неабходнае. Мая мэта – проста вярнуць магчымасць жыць годна і спакойна.

Да майго затрымання я займаўся рамонтам камп’ютараў – дапамагаў людзям вырашаць тэхнічныя праблемы, аднаўляў тэхніку, каб яна служыла далей. Ніколі не думаў, што аднойчы самому давядзецца шукаць дапамогі ад іншых».


Падтрымаць Аляксея на BYSOL

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Гэта Уладзіслаў Абушэнка. Хлопцу 30 гадоў, ён працуе інфекцыяністам у 25‑й паліклініцы Мінска, піша «Наша Ніва».

У лютым 2024 года сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым Уладзіславам. Прыкладна тады ён і быў арыштаваны — за ўдзел у пратэстах 2020 года. Хутчэй за ўсё, два месяцы да суда Абушэнка правёў у СІЗА. У красавіку 2024 года хлопца адпусцілі дадому, прысудзіўшы «хатнюю хімію». Дакладны тэрмін невядомы. У траўні 2024 года прысуд набыў моц.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю па памілаванні, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✨Падорым Калядны цуд дзецям палітвязняў!

BYSOL працягвае свой традыцыйны калядны збор, каб падтрымаць дзяцей палітвязняў.

«Мы прымаем заяўкі ад бацькоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і ад тых, хто клапоціцца пра дзяцей палітвязняў. На кожнае дзіця мы разлічваем сабраць па 100 еўра – каб у гэтых сем'ях была магчымасць стварыць адчуванне сапраўднага свята.

Сёлета мы чакаем атрымаць больш за 200 заявак. Каб ніхто не застаўся без падарункаў, нам разам з вамі трэба сабраць больш за 20 000 еўра. Сума немалая, але беларуская салідарнасць ужо не раз даказвала, што разам мы можам зрабіць гэта. Кожны ваш унёсак вельмі важны – і 5, і 10, і 100 еўра. Любое ахвяраванне ператворыцца ў частку вялікага цуду.

Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца ў Беларусі і па-за Беларуссю».


Прачытаць падрабязнасці і падтрымаць збор

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У дачыненні да праваабаронцы Уладзя Лабковіча хацелі распачаць крымінальную справу за «здраду дзяржаве»

Гэтай восенню вясноўца прывозілі ў СІЗА КДБ для допыту па справе аб «здрадзе дзяржаве».

«На размове былі пытанні пра фінансаванне "Вясны" і адносіны з амбасадамі еўрапейскіх краінаў, якія знаходзіліся ў Мінску да нашага затрымання. Але гэтыя размовы з іх боку адбываліся спакойна, яны ўвесь час дэманстравалі, што ім лень і сумна, размаўляючы са мной. Я не ведаю, што гэта за людзі былі, бо яны не прадстаўляліся, ніякіх дакументаў не афармлялася.

Яны толькі сказалі, што яны праводзяць праверку па факту ўзбуджэння ў адносінах да мяне крымінальнай справы па арт. 356 КК. І вось яны пагутараць са мной і вырашаць, ці ўзбуджаць гэтую крымінальную справу, ці не. Было некалькі пытанняў, але я ім сказаў, што апошні год я ў такіх жахлівых умовах знаходжуся, што я не памятаю нават, што было пяць хвілін таму».


🔹«Я не ўяўляў маштабаў бяды, што адбываецца ў месцах няволі», — Уладзь Лабковіч у вялікай размове з «Вясной»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»

У яго трапілі старонка ў Instagram «nafis¬-_kashapov», старонка ў Threads «Медиазона. Беларусь», а таксама старонкі ў «Аднакласніках «Михаил Михайлов», «Алё Нка»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Я заікаюся, мне цяжка, але я ўсё роўна хачу гэта ўсё расказаць» — украінцы распавялі шакуючы факты катаванняў у Беларусі

«Вясна" паразмаўляла з украінцамі Вольгай і Мікалаем пра тое, што ім давялося перажыць за кратамі ў Беларусі, пакуль іх не перадалі Украіне. У Беларусі сужэнцаў затрымалі па палітычнай справе.

«Яны такое робяць там з людзьмі! Я нават не ведаю, як гэта ўсё апісаць, каб людзі прачыталі і зразумелі гэта... Я іду ў туалет, а яны мяне мачой зверху абліваюць. На допыце мяне саджалі на крэсла з дзіркай пасярэдзіне для інвалідаў. Мяне ўсаджвалі на гэтае крэсла і білі па пахвіны нагамі альбо палкамі».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119370

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Я не ўяўляў маштабаў бяды, што адбываецца ў месцах няволі», — Уладзь Лабковіч у вялікай размове з «Вясной»

Праваабаронца Уладзь Лабковіч утрымліваўся за кратамі чатыры з паловай гады — большую частку прызначанага па «справе Вясны» тэрміну. 13 снежня ён нечакана для сябе апынуўся ў ліку 123 памілаваных і прымусова выдвараных з краіны.

Яго шлях да свабоды і бяспекі ляжаў не толькі праз Украіну і Польшчу, але праз цяжкія ўмовы ўтрымання ў розных месцах няволі, месяцы ў адзіночнай камеры, узмацненне рэжыма, пагрозы новымі крымінальнамі справамі, у тым ліку за «здраду дзяржаве» за дзейнасць Праваабарончага цэнтра. Дарога праваабаронцы з турмы да першай сустрэчы з сям'ёй за ўсе гэтыя гады заняла каля 1800 кіламетраў.

У вялікай размове з «Вясной» Уладзь распавёў пра тое, што яму давялося перажыць у няволі, як адбывалася яго вызваленне, як дзейнасць калегаў адбівалася на яго ўмовах утрымання, а таксама як змянілася яго разуменне праваабарончай працы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119376

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎥«Нельга пакідаць палітзняволеных у нашых турмах»

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў размове з ТОК распавёў пра важнасць спынення рэпрэсій у Беларусі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🎄«Замест шампанскага ў нас была газаваная вада». Як палітвязні сустракалі Новы год у няволі

Для сотняў палітвязняў у Беларусі Новы год — гэта чарговая ноч за кратамі: у камерах СІЗА, калоніях і турмах.

«Вясна» публікуе сведчанні трох былых палітзняволеных пра тое, як яны сустракалі Новы год у няволі — пад кантролем адміністрацыі.

Як праходзілі гэтыя ночы, з якімі абмежаваннямі сутыкаліся зняволеныя і што дапамагала ім захоўваць салідарнасць?

«Кожны Новы год – гэта, з аднаго боку, і сум ад таго, што яшчэ год правёў за кратамі, і з іншага боку ён прыносіць пэўную надзею, што мажліва ў гэтым годзе ты выйдзеш на волю».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119373

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Андрэй Пачобут не стаў размаўляць з Пратасевічам і з Васкрасенскім

Раман Пратасевіч і Юрый Васкрасенскі падзяліліся гісторыямі пра тое, як яны хацелі падабраць ключы да палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута, але той іх катэгарычна адшыў, піша «Наша Ніва».

«Магу сказаць толькі тое, што пэўны час таму я спрабаваў пабачыцца з тым самым грамадзянінам (маецца на ўвазе Пачобут — Заўв. рэд.), але ён увогуле катэгарычна адмовіўся сустракацца, пачаў гаварыць нецэнзурна і гэтак далей. На гэтым уся гэта гісторыя і скончылася», — сказаў Пратасевіч.

Практычна аналагічную гісторыю падчас размовы з праваабаронцам Леанідам Судаленкам расказаў і Юрый Васкрасенскі.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША асудзілі па палітычнай справе

Дзмітрый Ільюхін — ураджэнец Наваполацка, які будаваў паспяховую дыпламатычную кар'еру. У 2020‑м ён уваходзіў у выбарчую камісію ў Канадзе, і на ягоным участку Ціханоўская разграміла Лукашэнку.

Пасля звальнення з дзяржаўнай службы Дзмітрый працаваў у прадстаўніцтве Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа ў Мінску, дзе ў верасні 2024 года атрымаў павышэнне да старшага афіцэра па развіцці нацыянальнага таварыства. На гэтай пасадзе ён фактычна быў прадстаўніком Жэневы, адказным за рэфармаванне і прафесіяналізацыю Беларускага таварыства Чырвонага крыжа, піша «Наша Ніва».

Невядома, калі Ільюхіна затрымалі, але адбылося гэта каля году таму. Дзмітрыя судзілі ў Мінскім гарадскім судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК). Прысуд набыў моц у снежні.

Цяпер мужчына, верагодна, адбывае тэрмін ў калоніі. Дома яго чакаюць жонка і маленькае дзіця.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚡️У Беларусі памілавалі 22 чалавек — сярод іх 20 палтівязняў

Паведамляецца, што сярод іх 15 жанчын і 7 мужчын. 11 чалавек маюць непаўнагадовых дзяцей.

Сцвярджаецца, што ўсе яны «звярнуліся на імя Лукашэнкі з хадайніцтвамі аб памілаванні, прызналі віну і раскаяліся ў зробленым».

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю па памілаванні, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Читать полностью…
Subscribe to a channel