Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
❗️Расклад судовых пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда стане дасяжны толькі з асабістых кабінетаў
На сайце Вярхоўнага суда з'явілася абвестка, што ў сувязі з прыняццем кодэкса грамадзянскага судаводства Рэспублікі Беларусь на 2026 год запланавана мадэрнізацыя сэрвісаў электроннага судаводства E-court.
«Сэрвіс "расклад судовых пасяджэнняў" будзе пераведзены ў фармат асабістых кабінетаў», — пішуць на сайце Вярхоўнага суда.
Гэта азначае, што пачынаючы з 2026 года, публічны доступ да раскладу судовых пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда будзе абмежаваны. Замест таго, каб кожны мог адкрыта паглядзець расклад на сайце, гэтая інфармацыя будзе даступная толькі праз асабісты кабінет карыстальніка на платформе электроннага судаводства E-court. Гэта можа расцэньваць як абмежаванне празрыстасці судовай сістэмы, бо звычайныя грамадзяне або журналісты не змогуць проста так, без рэгістрацыі, праглядаць расклад.
Нагадаем, ужо больш за тры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «рэгламентныя работы». Там публікавалі расклады судоў, у тым ліку па адміністрацыйных, грамадзянскіх і крымінальных справах. Таксама з сайту знік раздзел «спецыяльная вытворчасць», у якім публікавалі не толькі інфармацыю пра будучыя завочныя суды над тымі, хто вымушана пакінуў Беларусь, але таксама і выніковыя часткі прысудаў.
Заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму зробім усё магчымае, каб немагчыма было выкрыць крыніцу.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
🌿У Даўгаўпілсе адкрыюць выставу малюнкаў беларускіх палітвязняў і пакажуць спектакль, прысвечаны загінуламу палітвязню Валянціну Штэрмеру
15 чэрвеня ў Даўгаўпілсе, у Інстытуце культуры New East (вуліца 18 Навэмбра, 41A), Латвійскі тэатр пратэснай культуры прадставіць свой новы спектакль «Хрышчоны». Пачатак а 17-ай гадзіне.
Спектакль прысвечаны памяці Валянціна Штэрмера — беларускага палітвязня, пра смерць якога стала вядома напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, які адзначаецца 21 траўня.
Спектакль на рускай мове, працягласць — каля гадзіны. Квіткі (па 7 еўра) можна купіць па гэтай спасылцы.
У гэты ж дзень, за паўгадзіны да спектакля, адкрыецца выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі». Выставу ў New East можна будзе да 14 ліпеня.
Крыніца: Chayka
Прапагандысты паведамілі пра затрыманне музыкі з Мядзела, які «спяваў дурныя песенькі супраць СВА»
Сілавікі затрымалі музыку Аляксандра Хіхеля — пра гэта паведамілі прапагандысты Азаронак і Гладкая, а таксама прарасійская актывістка Бондарава, піша «Люстэрка.
У пастах, якія распаўсюдзілі ў сваіх тэлеграм-каналах прапагандысты, заяўляецца, што Хіхель нібыта «спяваў дурныя песенькі супраць СВА, супраць нашай улады, супраць Расіі, супраць Дня Перамогі».
«А зараз сядзіць недзе ў іншым месцы. І канал знесены нахрэн», — напісаў Азаронак.
У тэлеграм-канале Бондаравай можна знайсці данос на Хіхеля, датаваны 17 лістапада 2024 года. У той публікацыі прапагандыстка заявіла, што музыка ў 2020 годзе «падтрымаў спробу дзяржперавароту, але па шыі не атрымаў».
Аляксандр Хіхель — аўтар і выканаўца ўласных песень з Мядзела. Свае кампазіцыі на вострасацыяльныя тэмы ён размяшчаў у сацсетках. YouTube-канал Аляксандра, на які было падпісана 49 тысяч карыстачоў, недаступны.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Палітзняволенаму Дзмітрыю Рэзановічу ўзмацнілі рэжым
Як паведамляе @a_partisans, Дзмітрый быў пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады
Нагадаем, актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў і асудзілі ад 18 да 20 гадоў зняволення.
Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калой яшчэ 9 месяцаў зняволення.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
Журналіста з Брэста будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» за сяброўства ў БАЖ
Як паведамляе пракуратура Брэсцкай вобласці, мужчына не пазней за кастрычнік 2023 года «ўвайшоў у склад групы грамадзян, аб'яднаных пад назвай "Беларуская асацыяцыя журналістаў", якая ў лютым таго ж года была прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем"».
«Працягваючы рэалізацыю свайго намеру, накіраванага на ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні, мужчына з кастрычніка 2023 года па снежань 2024 года наўмысна склаў не менш за 43 журналісцкія артыкулы, якія былі апублікаваныя ў адкрытым доступе. Артыкулы змяшчалі заведама ілжывыя звесткі аб сацыяльным становішчы Беларусі, прававым становішчы яе грамадзян і былі накіраваныя на дыскрэдытацыю дзейнасці дзяржаўных органаў».
💔Мінімум 51 палітвязень выйшаў на волю ў траўні, 42 з іх — па памілаванні
На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1183 палітвязні, а іх колькасць павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».
Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1 550 чалавек. У траўні на волю выйшлі мінімум 51 чалавек: 9 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 42 былі памілаваны.
За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае «Вясна» ў штомесячным дайджэсце.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118065
🌿Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў, а таксама пра іх вызваленні — @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя застанецца непублічнай і нідзе не будзе апублікаваная
🌿12 чэрвеня ў Лейпцыгу адбудзецца сустрэча з Ксеніяй Луцкіной
Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расла пухліна ў галаўным мозгу. Мінулым летам Ксенія выйшла на волю па памілаванні.
Падчас мерапрыемства таксама адбудзецца напісанне лістоў беларускім палітвязням.
📍12 чэрвеня, 18:00
🔹Helmut Space (Kohlgartenstraße 51, Leipzig)
💶Уваход вольны
⁉️Падрабязнасці
Мінчанку асудзілі па двух пратэсных артыкулах да пазбаўлення волі
Крысціне Лапкоўскай 29 гадоў. Яна мінчанка. Мае вышэйшую адукацыю, раней працавала лагістам, піша «Наша Ніва».
Дзяўчыну затрымалі некалькі месяцаў таму. Вядома, што яе асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе па двух артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130) і «арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Сутнасць справы невядомая.
Па артыкуле 130 часта абвінавачваюць за каментары ў інтэрнэце, але кантэнт у сацсетках Крысціны і каментары ў тэлеграме, якія адшукала выданне, зусім не тычацца палітыкі.
Яе пакаранне, мяркуючы па ўсім, звязанае з пазбаўленнем волі. Тыдзень таму дзяўчыну ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў».
🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Крысціну, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Былы палітзняволены фігурант «пінскай справы» Ілля Бохан з'ехаў з Беларусі ў бяспечную краіну
Хлопец у 17-гадовым узросце ўдзельнічаў у паслявыбарчых пратэстах, за што пазней быў асуджаны да 3,5 гадоў зняволення. Мінулай вясной ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
«Пасля вызвалення спрабаваў адаптавацца ў Беларусі, уладкавацца на працу. Але ніхто ад мяне не адчапіўся: сілавікі ўвесь час прыязджалі, правяралі мой тэлефон, пагражалі, што вернуць назад у турму. На працу браць не хацелі. Увогуле, я жыў у пастаянным страху.
Таму гэтай вясной я вырашыў выехаць. Ужо 9 красавіка быў у Польшчы. Цяпер жыву ў шэлтары ў Варшаве. Хачу пачаць тут новае жыццё: легалізавацца, уладкавацца, падвучыць мову, знайсці добрую працу (планую ўладкавацца кіроўцам, а потым адвучыцца і ездзіць на фуры).
Хоць у мяне цяжкая фінансавая сітуацыя, і я адзін у новай краіне, маральны стан добры — адчуваю, што я ў бяспецы і мне нічога не пагражае».
Facebook-старонка Лявона Вольскага прызнаная «экстрэмісцкай»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Ленінскага раёну Брэста 27 траўня. Раней «экстрэмісцкімі» прызналі Telegram-канал спевака і яго старонку ў Instagram.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Авангард (АКС)», «Бандерівська Киця», «Двіжчат», «ww2 confession»;
📍Instagram старонкі «artistswithbelarus», «kastus.suprac», «peramen.hub», «cutpolitics»;
📍Сайт і сацсеткі праекту «belarus.indymеdiа»;
📍Facebook старонкі «Василий Плешкунов», «Беларускi свет Bielaruski śvet», «Belarus.host24.spasе», «Будущая Беларусь: идеи,
дискуссии, тенденции», «Belarusians in Chicago», «Sveriges Belarusier / Беларусы Швецыi», «Vitali.Sodzel», «Кронан», «Згуртаванне беларусаў Люксембурга», «Stories from Belarus», «Pavel Latushka», «Free Belarus!!! Жыве Беларусь!!! Вaltarusijа!!!», «Вольны Беларус».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
📍Новыя крымінальныя справы, змяшчэнні ў ШІЗА, памілаванне: агляд навінаў пра палітвязняў за травень
Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.
🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 28 чалавек.
🔹Чатыры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹У зняволенні памёр палітвязень Валянцін Штэрмер.
🔹Трох палітвязняў асудзілі па новых крымінальных справах.
🔹42 палітвязні былі памілаваныя Лукашэнкам.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
❗️У Гродне завочна асудзілі бізнесмена. Будынак, дзе знаходзіцца польскае консульства, канфіскуюць
У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 траўня вынеслі прысуд саўладальніку будынка, дзе знаходзіцца польскае консульства, 72-гадоваму Станіславу Буйніцкаму. Яго абвінавацілі ва «ухіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры» (ч. 2 арт 243 КК). Бізнесмена асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі, але адзін год знялі па амністыі. Таксама яму прызначылі штраф у памеры 2000 базавых велічыняў (84 000 рублёў).
Апроч гэтага, пастаноўлена канфіскаваць адміністрацыйны будынак па адрасе: праезд Эміля Чэчкі, 1 і 2 (да жніўня 2023 года — вул. Будзёнага, 48А), дзе размяшчаецца адміністрацыйны будынак «Форт» і Польскае консульства, як «сродак здзяйснення злачынства».
Як раней пісалі СМІ, уласнікі будынку расцэньвалі арышт дома як незаконны, бо «паводле міжнародных дамоваў нельга арыштаваць будынак, у якім знаходзіцца генконсульства».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118073
У Гродне адбудзецца завочны суд за «здраду дзяржаве»
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 16 чэрвеня ў Гродзенскім абласным судзе адбудзецца завочны суд над 39-гадовым Андрэем Занеўскім. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Сутнасць абвінавачвання невядомая.
Агулам з 2020 года за «здраду дзяржаве» былі асуджаныя мінімум 107 чалавек.
🌿Калі вам вядомыя падрабязнасці справы ці інфармацыя пра Андрэя, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo
💔Пяць гадоў за кратамі: гісторыі палітвязняў, з якіх пачаліся масавыя рэпрэсіі ў Беларусі
Трынаццаць палітвязняў, затрыманых яшчэ да пачатку масавых пратэстаў 2020 года, ужо пяць гадоў за кратамі. Іх гісторыі сведчаць пра маштаб палітычнага пераследу і жорсткасць сістэмы: турэмныя рэжымы, рэпрэсіі за кратамі, ізаляцыя, шматлікія справы паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
Чатыры з 13 першых палітвязняў, якіх затрымалі да 18 чэрвеня 2020 года, на дадзены момант утрымліваюцца ў стане інкамунікада без сувязі з роднымі і знешнім светам. Крымінальныя справы супраць гэтых палітвязняў фактычна распачалі палітычны масавы пераслед у Беларусі пяць гадоў таму.
«Вясна» сабрала гісторыі тых, хто стаў першымі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі перад масавымі пратэстамі 2020 года.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118071
Ва ўдзельнікаў сацапытанняў «Беларускай аналітычнай майстэрні» прайшлі ператрусы — ёсць затрыманыя
Пра гэта «Позірку» паведамілі дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Рэйды праводзілі супрацоўнікі КДБ.
Паводле інфармацыі крыніц, некаторыя людзі маюць статус сведкаў, як мінімум на аднаго затрыманага заведзена крымінальная справа. Аднаму ўдзельніку апытанняў атрымалася выехаць у бязвізавую краіну.
Нагадаем, сёння стала вядома, што па справе «Беларускай аналітычнай майстэрні» можа быць затрыманая журналістка Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка знаходзяцца пад вартай — верагодна, па справе «Беларускай аналітычнай майстэрні»
Як паведамлялася раней, з канца траўня не выходзіла на сувязь журналістка і каталіцкая верніца з Полацку Ціна Палынская. Тады меркавалася, што яна магла быць затрымана.
Цяпер, як стала вядома @christianvision, Ціна і яе старэйшая дачка, 22-гадовая Маргарыта, знаходзяцца пад вартай па крымінальнай справе. Жанчыны ўтрымліваюцца ў СІЗА-2 у Віцебску. У Ціны таксама ёсць малодшая непаўнагадовая дачка — ёй 14 гадоў.
Падрабязнасці абвінавачання афіцыйна не раскрываюцца. Па ўскосных прыкметах ёсць меркаванне, што справа можа быць звязана з рашэннем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафесара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваннем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялагічныя апытанні сярод беларускіх грамадзян. Вядома пра ператрусы і канфіскацыю тэхнікі ў іншых людзей, якіх апытвалі ў рамках сацыялагічных даследаванняў майстэрні.
📝На З’ездзе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў была прынятая тэрміновая заява датычна беларускіх журналістаў-палітвязняў
З 2020 года ў Беларусі працягваюцца татальныя рэпрэсіі супраць журналістаў і СМІ. Праца незалежных грамадска-палітычных рэдакцый стала немагчымай з прычыны беспрэцэдэнтнага ціску з боку ўладаў. Дзясяткі рэдакцый незалежных СМІ былі вымушаныя пакінуць Беларусь, каб працягваць сваю працу для замежнай беларускай аўдыторыі.
У Беларусі ўлады забаранілі працу Беларускай асацыяцыі журналістаў (сябра EFJ), а журналісты падвяргаюцца крымінальнай адказнасці за факт удзелу ў БАЖ.
У сувязі з гэтым з’езд EFJ патрабуе ад Беларусі неадкладнага вызвалення ўсіх зняволеных журналістаў. З’езд EFJ заклікае ўсіх міжнародных суб’ектаў аказаць ціск на ўлады Беларусі з мэтай вызвалення зняволеных і спынення рэпрэсій, а таксама спрыяць стварэнню магчымасцей для працягу дзейнасці незалежных СМІ для беларускага грамадства, піша БАЖ.
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу «Iдыёт, самы настаяшчы»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Бабруйска і Бабруйскага раёну 29 траўня.
Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі старонкі ў Instagram «apbel_com», старонка ў «Аднакласніках» «ЗА МИР БЕЛАРУСЬ ЗА УКРАИНУ», а таксама старонкі ў TikTok «tribunal.infо», «Роман», «śudłoŭski».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🇪🇺Пяць новых «хросных» з Шатландыі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Эдвард Маўнцін, Джэксан Карлаў і Рэйчал Гамільтан (Шатландская кансерватыўная ды юніянісцкая партыя), Клэр Бэйкер (шатландскія лейбарысты) і Кевін Сцюарт (Шатландская нацыянальная партыя) сталі «хроснымі» Андрэя Крылова, Жанны Дашкевіч, Вікторыі Дамастой, Тамаза ды Цімура Піпій і Аляксандра Нікіціна.
«Свабода слова ў Беларусі даступная толькі тым, хто згодны з прэзідэнтам. Усе астатнія павінны рабіць тое, што ім кажуць».
Дапамога 19-гадоваму беларусу, якога затрымалі праз актыўнасць брата. Асцерагаючыся крымінальнай справы, ён з'ехаў з краіны
«Мяне завуць Зміцер Стагурскі, мне 19 гадоў. Я брат Мікалая Стагурскага, якога затрымлівалі за каментары і спрабавалі вербаваць. Пасля таго, як ён з'ехаў з краіны, да нас дадому некалькі разоў прыходзілі з ператрусам.
Падчас арышту мяне двойчы выклікалі да следчага, пыталіся пра брата. Апошні раз зноў пачалі пагражаць, што павязуць у лес, зламаюць нагу, падкінуць што-небудзь. Было страшна. Калі я выйшаў з «содняў», плакаў. Па словах родных, быў вельмі бледны, моцна схуднеў, баяўся сказаць чагосьці не вартага.
Пасля гэтага вырашыў з'ехаць – мяне палохалі пагрозы аб тым, што могуць пасадзіць надоўга. А мне толькі 19 год, не хочацца праводзіць гэты час у калоніі. Тым больш, што «содні» сталі вялікім стрэсам: магу прачнуцца пасярод ночы, бо здаецца, што я зноў у ізалятары.
Цяпер планую вяртацца да нармальнага жыцця і тэрмінова шукаць, дзе атрымаць адукацыю».
Блогера Антона Матольку завочна асудзілі да 20 гадоў калоніі. Працэс доўжыўся амаль паўгода
Гродзенскі абласны суд завочна асудзіў блогера і заснавальніка цяпер ужо закрытага праекта па маніторынгу вайсковай актыўнасці «Беларускі гаюн» Антона Матольку да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Таксама яму прызначылі штраф у памеры 2 000 базавых велічыняў (84 тысячы рублёў). У межах спецыяльнай вытворчасці яго абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «здрада дзяржаве».
Працэс пачаўся яшчэ 14 снежня 2024 года. Прысуд вынес Ігар Собалеў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118060
Сацсеткі палітзняволенага Міколы Дзядка прызнаныя «экстрэмісцкімі»
Гаворка пра старонку Міколы ва Укантакце, Facebook, Instagram, а таксама сайт «mikola.noblogs.оrg». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 29 траўня.
Таксама ў «экстрэмісцкі спіс» дадалі YouTube-канал «Radix», а таксама сайты «avtonom.оrg» і «revbel.оrg».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Перастала выходзіць на сувязь журналістка і каталіцкая верніца з Полацку Ціна Палынская
Верагодна, яна была затрыманая, а затым магла быць арыштаваная ў межах крымінальнай справы, піша @christianvision.
Знаёмыя Ціны пакуль не ведаюць падрабязнасцяў. Апошні раз яна з'яўлялася ў сетцы 19 траўня.
Ціна даўно не займалася журналістыкай, выхоўвала дачок, працавала ў архівах, у тым ліку расійскіх, выконваючы прыватныя замовы па стварэнні біяграфічных нарысаў, сямейных кніг, гісторый аб удзельніках Другой сусветнай вайны.
Раней, у 2022 годзе, журналістку судзілі па адміністрацыйным артыкуле і прызначылі буйны штраф за жоўтую і блакітную стужкі на сумцы, а Следчы камітэт праводзіў разбор адносна яе допіс ў Facebook і ладзіў ператрус у доме журналісткі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
Палітзняволены Дзяніс Івашын паўгода пазбаўлены тэлефонных званкоў
2 чэрвеня споўнілася 6 месяцаў, як ад палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына няма тэлефонных званкоў, піша @dzianisivashyn. Лісты і паштоўкі, калі ён не ў ШІЗА, даходзяць.
«Яшчэ адзін месяц прамінуў без тэлефоннага званка Дзяніса. Ня ведаю, чаго такім чынам спрабуюць дабіцца ворагі, але, калі сытуацыя дагэтуль не мяняецца, відавочна, сваёй мэты яны не дасягаюць. Аднак яны вельмі ўпартыя, спрабуюць чыніць адно й тое ж, чакаючы іншага выніку».Читать полностью…
🧑🏭«У 21 стагоддзі няма месца рабству і дыскрымінацыі!» Спецдакладчыку ААН прадставілі даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў сферы працы
Другога чэрвеня ў Жэневе пачалася 113-я сесія канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы. У сувязі з гэтым кааліцыя беларускіх НДА і Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў прадставіла аналітычны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў сферы працы, прызначаны для Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
У ім кааліцыя распавяла пра сітуацыю з усім спектрам працоўных правоў у краіне і прапанавала рэкамендацыі, якія варта адрасаваць уладам Беларусі ды міжнароднай супольнасці з пазіцыі працоўных стандартаў ды правоў чалавека.
Аўтары дакладу адзначаюць, што ў Беларусі назіраюцца сістэмныя і маштабныя парушэнні працоўных правоў, што закранаюць шырокае кола працаўнікоў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118059
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo