Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96
Былога палітвязня паўторна затрымалі і асудзілі да трох гадоў калоніі
У красавіку гэтага году былога палітвязня Ігара Неміровіча з Брэста, асуджанага за «абразу Лукашэнкі» за пост у Instagram, зноўку асудзілі пасля адбыцця тэрміна. Восенню 2023 года ён звяртаўся ў камісію па вяртанні беларусаў, якія з'ехалі з-за рэпрэсій, аднак не дачакаўся яе адказу, паехаў у Беларусь, дзе быў затрыманы і асуджаны.
Пасля адбыцця гадавога зняволення яго зноўку затрымалі і абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Яму прызначылі тры гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Распавядаем падрабязнасці справы і нагадваем пра важныя меры бяспекі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118041
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 28 прозвішчаў — цяпер у ім 5342 чалавекі
30 траўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі ксяндза Генадзя Акалатовіча, супрацоўніцу «Пеленгу» Ірыну Суржык, журналістку Паліну Піткевіч.
Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай
30 траўня а 10:30 у судзе Першамайскага раёну Мінску будзе разглядацца крымінальная справа супраць актывісткі Ніны Багінскай паводле ч. 2 арт. 342 КК (неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў). Аснову абвінавачання супраць Багінскай складаюць адміністратыўныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.
Прычынай сталі шпацыры са значакам бел-чырвона-белага колеру на адзенні і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінску ў 2024 годзе.
Вядома, што падчас следства па крымінальнай справе Ніну Багінскую некалькі разоў вазілі на псіхіятрычную экспертызу.
🔹Супраць Ніны Багінскай узбудзілі крымінальную справу за адзіночныя пікеты
Мінскага крымінальнага аўтарытэта асудзілі за «палітыку» і прызналі «экстрэмістам»
Мінскі абласны суд вынес прысуд 59-гадоваму Алегу Ерашэнкаву (ранейшае прозвішча — Ламакін). Механіка з аўтасэрвісу, якога дзяржаўныя медыя называлі «аўтарытэтам з пэўных колаў», асудзілі па цэлым пакеце артыкулаў, у тым ліку і палітычных. За кошт гэтага рэцыдывіст трапіў у міліцэйскі спіс «экстрэмістаў».
У прысудзе Ерашэнкава два палітычныя артыкулы — заклікі да захопу ўлады (ч. 3 арт. 361 КК) і ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання (ч. 3 арт. 361-1 КК). А таксама набор непалітычных — дапамога ў прымусе да выплаты доўгу, пагроза забойства, разбой і нават распусныя дзеянні ў дачыненні асобы, маладзейшай за 16 гадоў.
Крыніца: «Наша Ніва»
У Беларусі абнавілі спіс забароненых да распаўсюду кніг
Міністэрства інфармацыі дадала яшчэ 18 кніг у спіс забароненых да распаўсюду ў Беларусі друкаваных выданняў. Сярод іх кніга «Сучасная энцыклапедыя для дзяўчынак» Каці Дзянісавай і Марыны Ментусавай.
Агулам у спісе 110 пазіцый.
Жыхару Рэчыцы прызначылі «хатнюю хімію» нібыта за «заклікі» да ўдзелу ў масавых беспарадках
Суд Рэчыцкага раёна разгледзеў крымінальную справу супраць жыхара Рэчыцы, імя і прозвішча якога не называюцца. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады» (ч. 1 арт. 342 КК).
Паведамляецца, што на момант здзяйснення злачынства хлопец быў непаўналетнім.
«З улікам непаўналетняга ўзросту і станоўчых характарыстык» яму прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118037
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Сілавікі прыйшлі ў «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае»
На АНТ паказалі відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных незалежных медыя, піша @nashaniva.
Выданні, паводле слоў прапагандыста Ігара Тура, абвінавачваюць у тым, што яны атрымлівалі грошы ад нямецкага пасольства «за артыкулы рэкламнага характару, якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію».
Сцвярджаецца, што з 2020 года нямецкае пасольства выдаткавала на гэтыя мэты каля 226 тысяч даляраў.
🥀Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан
Валерыю было 58 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Нерчынск у Забайкальскім краі Расіі. Адслужыў у войску ў Навасібірску, пасля адвучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Жыў у Брэсце і Мінску.
Богдана затрымалі 18 траўня 2021 года, а 17 верасня 2021 года асудзілі на тры гады калоніі за публікацыі ў сацыяльных сетках па трох артыкулах — «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Суддзя — Сянько Мікалай.
Адно з абвінавачванняў — рэпост выявы са словам «шызануты».
Валерый выйшаў на свабоду ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін. У сацсетках ён расказваў, што яму складана рэабілітавацца і што ён «ездзіць па бальніцах», піша «Наша Ніва».
Людзі, якія сядзелі разам з Богданам, расказвалі, што Валерый памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязня адарваўся тромб.
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»
Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.
Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
💍Пабрацца шлюбам з палітзняволеным (-ай): як гэта магчыма?
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца цяжкай, штодзённа адбываюцца новыя затрыманні. Тысячы людзей у зняволенні па палітычных прычынах, некаторыя праводзяць там не адзін год. На гэтым фоне жыццё працягваецца — нават праз краты. Людзі кахаюць, падтрымліваюць адно аднаго і… жэняцца.
Нагадваем наш архіўны тэкст пра тое, які існуе алгарытм дзеянняў для тых, хто хоча пабрацца шлюбам са зняволеннымі, якія знаходзяцца ў СІЗА ці адбываюць тэрмін ў калоніі.
• Што патрэбна зрабіць, каб пабрацца шлюбам?
• Колькі часу займае працэс?
• Як праходзіць рэгістрацыя?
• Колькі каштуе працэдура?
• Што можна рабіць падчас рэгістрацыі?
• Якія магчымасці з'яўляюцца ў новай сям'і?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/106554
Дапамога былой палітзняволенай Ганне Пышнік, асуджанай за відэа расійскіх верталётаў
Ганна была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў Мазыры. Паводле версіі абвінавачвання, яна «зняла відэа з перамяшчэннем верталётаў для ангажаванага дэструктыўнага рэсурсу». Пазней яе асудзілі да 3 гадоў калоніі.
Жанчына цалкам адбыла тэрмін і ў лістападзе 2024 году выйшла на волю.
Пасля вызвалення Ганна была вымушана пакінуць Беларусь пад пагрозай далейшага пераследу. Цяпер ёй з дачкой патрэбна дапамога, каб пачаць жыццё ў новай краіне.
Падтрымаць Ганну на pomagam
Youtube-праект "Жыццё-маліна" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем", заўважыла "Люстэрка".
Читать полностью…"Сын лічыў, колькі гадоў яму будзе, калі я вярнуся": як праходзіць бацькоўства за кратамі
Бацькі за кратамі — уразлівая група. Іх знаходжанне ў месцах зняволення негатыўна ўплывае не толькі на іх правы, але і на законныя правы і інтарэсы іх дзяцей. Дзіця пазбаўляецца права на сям'ю, бацькоўскай апекі, пагаршаецца матэрыяльнае становішча, якое ўплывае на задавальненне базавых патрэбаў. Бацькі ў няволі не могуць паўнавартасна мець зносіны са сваімі дзецьмі, ведаць, чым іх дзеці займаюцца, які ў іх стан здароўя, падтрымліваць іх, адчуваюць дадатковыя пакуты.
Каб даведацца, як успрымаецца бацькоўства за кратамі, мы пагутарылі з палітвязнямі, якія апынуліся ў такой сітуацыі. Мы паразмаўлялі з шасцю людзьмі, дзецям якіх было ад трох да 20 гадоў, калі іх затрымалі. Юрыст “Вясны”, а таксама псіхолаг Вольга Вялічка патлумачылі нам пра пэўныя аспекты такіх сітуацый.
"Настаўніца сказала сыну пры ўсім класе, што бацькі ад яго адмовіліся"
Чытаць цалкам👉https://spring96.org/be/news/118025
📍Былы палітвязень Андрэй Чапюк эвакуіраваны з Беларусі
"Валанцёр «Вясны», што правёў за кратамі чатыры з паловай гады (паўтара з іх у СІЗА), паспяхова эвакуіраваны з Беларусі камандай эвака BYSOL. Дзякуем нашым партнёрам, што робяць магчымымі такія навіны. І працуем далей. У Андрэя наперадзе доўгі шлях рэабілітацыі і аднаўлення", — паведаміў Андрэй Стрыжак.
Нагадаем, у верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. За кратамі Чапюк правёў больш за 4,5 гады.
Падтрымаць Андрэя фінансава можна праз BYSOL.
✊Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі падтрымаць Ніну Багінскую, якую сёння пачалі судзіць у Мінску
Пра гэта паведамляе амбасада Германіі ў Беларусі.
«Сёння ў адным з мінскіх судоў адбылося слуханне па справе 78-гадовай Ніны Багінскай. Абвінавачанні, вынесеныя супраць яе, несправядлівыя і палітычна матываваныя.
Прадстаўнікі дыпламатычных місій у Беларусі сёння ў час слухання прыехалі да будынку суда, каб выразіць салідарнасць з Нінай Багінскай».
🐱Шукаем людзей, у якіх рэпрэсіі закранулі іх хатніх гадаванцаў
Ці давялося вам пакідаць свайго ўлюбёнца, калі вы вымушана з'язджалі з краіны? Ці траплялі жывёлы пад ціск разам з вамі падчас ператрусаў, затрыманняў, эміграцыі ці пераследу? Ці сутыкаліся яны з абыякавасцю, гвалтам або страцілі дом праз палітычную сітуацыю?
Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo! Гэта ананімна
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» чарговыя кнігі
Гаворка пра «Украiнская ноч вельмi асабiстыя гiсторыi рэвалюцыi» і «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Кастрычніцкага раёну Мінска 23 траўня.
У абноўлены «экстрэмісцкі спіс» таксама трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «КиберКомпот чат», «ЧАТ AKC», «♠️ABWEHR GRUPPE ♠️», «PETLYARIS DEATH BRIGADE»;
📍Instagram старонка «artistswithbelarus»;
📍Старонкі ў Facebook «Виктор Бабарико», «Гомель-годны горад!»;
📍YouTube-каналы «За Беларусь – В.Бородач», «Август2020», «Беларускi Моладзевы Хаб / Belarusian Yoth Hub»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «STOP LUKA»;
📍Старонка ва «Укантакце» «Гомель-годны горад!»;
📍TikTok-старонкі «__________Milli_________», «Лёгкi Белсат».
💔Пяць гадоў таму быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі
29 траўня 2020 года падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гродне затрымалі кіраўніка ініцыятыўнай групы, блогера папулярнага YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага і яшчэ прынамсі 15 грамадзян, якія бралі ўдзел у тым пікеце.
Праз два дні праваабаронцы прызналі блогера палітычным зняволеным. Сяргей Ціханоўскі — першы палітвязень Беларусі за падзеі 2020 года. Праз 1,5 года яго асудзілі паводле 4 артыкулаў Крымінальнага кодэкса да 18 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пазней Ціханоўскаму прызначылі яшчэ паўтара года зняволення — яго абвінавацілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). З 9 сакавіка 2023-га году ён утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада без сувязі са знешнім светам.
🔹4 гады са дня масавых затрыманняў на пікеце ў Гродне: распавядаем пра лёс фігурантаў «справы Ціханоўскага»
Павел Лібер: сілавікі могуць прыходзіць да бізнэсу з сэрвісу ByMapka
Стартапер Павел Лібер пракаментаваў інфармацыю пра нібыта ідэнтыфікацыю і затрыманні карыстальнікаў платформы «Новая Беларусь».
«Сябры, стала вядома, што беларускія сілавікі могуць прыходзіць да бізнэсу з баймапкі, думаючы, што гэта і ёсць "Новая Беларусь" і іх за гэта трэба пераследваць.
Баймапка - асобны самастойны прадукт з асобнай камандай, які злучае людзей і бізнэсы/сэрвісы за мяжой. Усе дадзеныя там публічныя і адкрытыя(!), праект увогуле не палітычны.
Вы можаце ўбачыць кантэнт адтуль у аплікацыі SVAE (частка платформы "Новая Беларусь"), паколькі SVAE агрэгуе евенты, мітапы, бізнесы і іншае з адкрытых крыніц, але бізнесы самі не падаюцца ў SVAE - з адпраўляе на сайт баймапкі.
Сайт баймапкі не мае экстрэмісцкіх статусаў, таму любы бізнэс да якога прыйшлі можа смела пацвердзіць, што нічога не парушае і не мае нічога агульнага з дадаткам "Новая Беларусь" / SVAE. Калі вы хвалюецеся за сваю бяспеку - вы можаце выдаліць свой бізнэс - на сайце баймапкі ёсць асабісты кабінет»
Следчы камітэт сцвярджае, што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў платформы «Новая Беларусь»
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да «ўдзельнікаў і кіраўніка экстрэмісцкага фармавання Паўла Лібера, аб'яднаных інтэрактыўнай платформай "Новая Беларусь"».
Паведамляецца, што «супрацьпраўная дзейнасць удзельнікаў фармавання, у тым ліку актыўных карыстальнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, была спынена праваахоўнымі органамі».
«Следчыя валодаюць інфармацыяй аб структуры экстрэмісцкага фармавання, яго ўдзельніках, кіраўніках, мэтах і матывах функцыянавання.Читать полностью…
У рамках расследавання крымінальнай справы ўдзельнікам экстрэмісцкага фарміравання, у залежнасці ад ступені ўдзелу ва ўчыненні злачынства, прад'яўлены абвінавачанні, асобныя — узяты пад варту».
❗️Маці праваабаронцы Леаніда Судаленкі забрала «хуткая» пасля візіту сілавікоў
Пра гэта былы палітвязень напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Маці забрала хуткая. Сэрца не вытрымала пасля ўварвання сілавікоў у яе хату. Пасля таго, як прымусілі жанчыну ў гадах падпісаць пратакол пра маю адсутнасць, хоць я пакінуў бацькоўскі дом яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я, але ж робяць выгляд, што шукаюць. Прыйшлі пакараць 87-гадовую маці за мяне!Читать полностью…
І сэрдца маці не вытрымала. Але рэжым гэтага і хацеў, бо так публічна абяцаў заказчык злачынстваў супраць чалавечнасці! Нават у вязніцы я бярог маці, не казаў усёй праўды — казаў, што працую за мяжой. Пасля вызвалення паспеў развітацца, але і тады не раскрыў праўду».
💔«Дзякую ўсім, хто мяне падтрымліваў». Экс-палітзняволены Андрэй Чапюк — пра краты і валанцёрства
Экс-палітзняволены Андрэй Чапюк — валанцёр «Вясны», які быў асуджаны на 5 гадоў і 9 месяцаў. Цалкам адбыўшы свой тэрмін, Андрэй эвакуяваўся з Беларусі — і цяпер распавёў «Вясне» пра свой досвед: чаму стаў валанцёрам, як успрымаў судовы працэс, што дапамагала і што было самым цяжкім, а таксама гісторыю з бабулінымі шкарпэткамі.
«Я хацеў бы падзякаваць усім тым людзям, якія падтрымлівалі мяне лістамі яшчэ з 2020 года — гэта велізарная колькасць людзей з розных краін.
Я рады, што яны апынуліся неабыякавыя да маёй бяды, і што яны даказалі маё бачанне грамадства і пацвердзілі тое, што грамадства неабыякава да тых, хто трапляе ў такія цяжкія сітуацыі».
📝«Важна ацэньваць уласныя рызыкі»: выйшла даследаванне, як абараніць сябе ад вярбоўкі
Беларускія журналісты з Freelance Journalist Group пры падтрымцы праваабаронцаў склалі парады для людзей, якіх спецслужбы Беларусі прымушаюць да супрацоўніцтва. Для гэтага аўтары правялі даследаванне вярбоўкі КДБ. У працы таксама ўдзельнічалі праваабаронцы — у тым ліку, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра «Вясна».
Даследаванне праводзілася на аснове аналізу 17 гісторый. 10 з іх атрымалі метадам глыбінных інтэрв'ю з людзьмі, якіх спрабавалі завербаваць спецслужбы. Яшчэ сем былі задакументаваныя «Вясной». Усе яны фіксуюць парушэнні правоў чалавека ды ілюструюць заканамернасці практык вярбоўкі.
• Як і для чаго праводзілася даследаванне?
• Як сябе паводзіць, калі вас вярбуюць?
• Што рабіць, калі вас завербавалі?
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/118031
⁉️Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў?
Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.
Праваабаронцы падрабязней тлумачылі працэдуру ўнясення чалавека ў спіс былых палітвязняў:
«Трэба даслаць хоць нейкія дакументы, якія датычацца крымінальнай справы чалавека і ў якіх будзе зафіксавана, што ў пэўны перыяд дадзены чалавек знаходзіўся ў месцы несвабоды. Напрыклад, калі чалавек да суда ўтрымліваўся ў СІЗА, то гэта будзе пазначана ў тэксце прысуда. Бо калі ў праваабаронцаў да моманту звароту не было зусім ніякіх звестак пра чалавека, то ў сваім рашэнні далучыць яго ці яе да спісу былых палітвязняў мы мусім абапірацца не толькі на словы чалавека, але і на дакументы».
❗️У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні»
Гэта праекты «ŠAŬROŬ LIVE», «жизнь-малина», «Партизаны Беларуси», «MIDGARD ASYLUM» і «Радыё 97». Усе яны былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» па рашэнні МУС.
Паводле ведамства, дачыненне да «ŠAŬROŬ LIVE» мае Піліп Шаўроў, да «жизнь-малина» — Мікіта Мелказёраў, да «Партизаны Беларуси» — Дзмітрый Рудакоў, да «MIDGARD ASYLUM» — Іван Кавальскі, да «Радыё 97» — Максім Ціхеня і Вольга Цесакова.
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
Праваабаронцам вядома пра ціск на беларусаў, якія нанеслі свае бізнэсы на карту «SVAE»
Так, мінімум дзве беларускі, якія размяшчалі звесткі пра свой эміграцыйны бізнэс у базе «SVAE», апублікавалі ў сваіх інстаграм-акаўнтах «пакаяльныя відэа» з парадамі для сяброў. Апроч таго, вядома, што сілавікі прыходзяць з вобшукамі ў Беларусі да тых, хто жыве за мяжой, але ўносіў даныя пра свае бізнэсы ў сервіс.
SVAE (раней — «Новая Беларусь») — сервіс, на якім беларусы-эмігранты, якія займаюцца бізнэсам ці аказваюць паслугі, маглі пакінуць звесткі пра сябе — каб карыстальнікі платформы з дыяспары маглі іх знайсці. У 2023 годзе платформа была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».
❗️Калі вам вядома пра выпадкі пераследу за карыстанне сервісам, калі ласка, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму зробім усё магчымае, каб захаваць ананімнасць крыніцы.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
Ужо амаль тры месяцы на сайце Вярхоўнага суда вядуцца «регламентныя работы»
Там публікавалі расклады судоў, у тым ліку па адміністрацыйных, грамадзянскіх і крымінальных справах. Таксама з сайту знік раздзел «спецыяльная вытворчасць», у якім публікавалі не толькі інфармацыю пра будучыя завочныя суды над тымі, хто вымушана пакінуў Беларусь, але таксама і выніковыя часткі прысудаў.
Праз адсутнасць афіцыйнай статыстыкі складана ацэньваць рэальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Таму ў цяперашніх абставінах прыкладныя лічбы, якімі валодаюць праваабаронцы, могуць казаць не пра адлігу ў краіне, а як раз наадварот — пра стабільна катастрафічнае становішча з рэпрэсіямі, якія так старанна хавае рэжым.
🗣Заклікаем працягваць паведамляць праваабаронцам пра ўсе вядомыя факты палітычнага пераследу. Мы клапоцімся пра вашу бяспеку, таму зробім усё магчымае, каб немагчыма было выкрыць крыніцу.
@ViasnaSOS | @SOSViasna | @Viasnainfo
🔹Праваабаронцы «Вясны» пра тое, як рэжым знішчае доказы сваіх злачынстваў
📝"Беларусь працягвае жыць у змроку рэпрэсій", — Спецдакладчык ААН
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс апублікаваў свой першы гадавы даклад на гэтай пасадзе. Да 59-й сесіі Рады па правах чалавека ААН падрыхтаваны агляд асноўных падзей у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2024 года па 31 сакавіка 2025 года.
Апроч іншага, у дакуменце заяўляецца, што прэзідэнцкія выбары 26 студзеня 2025 года не могуць лічыцца адпаведнымі праву абіраць і быць абраным на сапраўдных перыядычных выбарах, праз палітычна матываваныя рэпрэсіі, якія працягваюцца, а таксама поўнага ўціску свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцыі.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118023