viasna96 | Неотсортированное

Telegram-канал viasna96 - Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

9792

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Подписаться на канал

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:23 Пабачыла свет кніга «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020 года» ад «Skaryna Press»

22:24 Палітзняволенаму Андрэю Пачобуту споўнілася 52 гады

26:27 Праваабарончы слоўнік: становішча жанчын у зняволенні

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Дачыненне да «экстрэмісцкага фармавання» «ЧестнОК» маюць журналісты і блогеры Яраслаў Пісарэнка і Аляксандр Івулін

Іх прозвішчы з'явіліся ў Спісе экстрэмісцкіх фармаванняў на сайце МУС.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках

Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.

Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Стала вядома пра смерць 22-гадовага хлопца, якога асудзілі па палітычнай крымінальнай справе

Расціслаў Чаховіч нарадзіўся 5 верасня 2002 года ў Віцебску, там і жыў. Мяркуючы па сацсетках, цікаўнасці Расціслава былі, так бы мовіць, простыя чалавечыя — аўтамабілі, музыка, спорт, апрацоўка фота.

На момант суда, які адбыўся ў лістападзе 2021 года, было вядома, што ў Расціслава анкалогія і 3 група інваліднасці. Яго вінавацілі ў тым, што ён у жніўні-лістападзе 2020 года намаляваў графіці на прыпынках і вуліцах.

Па артыкуле 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» яму пагражала ад штрафу да 3 гадоў калоніі. Чаховічу далі меншае пакаранне — штраф памерам 290 рублёў. Магчыма, прынялі ва ўвагу яго хваробу.

Суд прызнаў яго графіці «Сыходзь, таракан, 3%» непалітычнымі, але адметна, што міліцыя дадала яго ў спіс экстрэмістаў, куды за звычайнае «псаванне маёмасці» не ўносяць.

Дакладная дата смерці Расціслава невядомая. У сацсетках ён не з'яўляўся з красавіка 2024 года, піша «Наша Ніва».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Андрэя Кузьменчука — яго збіраюцца судзіць завочна

53-гадоваму Андрэю інкрымінаваная ч. 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Яго заклікаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Брэсцкай вобласці.

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Дзяржынску апошнімі днямі адбываюцца затрыманні і ператрусы

Вядома, што яны тычацца ўдзелу ў паслявыбарчых акцыях пратэсту — людзям інкрымінуюць «народны» арт. 342 КК. Паводле відавочцаў, дзяржынцаў сапраўды пераследуюць па «народнаму» артыкулу, бо частка затрыманых — людзі з суседніх дамоў адной вуліцы.

Паведамляецца, што нагодай для пераследу сталі «пратэсныя» фотаздымкі і відэа, па якіх ідэнтыфікуюць удзельнікаў акцый.

Вядома пра прыкладна пяць затрыманых, дакладная колькасць людзей, што трапілі пад пераслед, высвятляецца.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 50 прозвішчаў — цяпер у ім 5192 чалавекі

18 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі палітзняволенага Уладзіміра Шпака, а таксама яшчэ 44 беларуса і беларускі, асуджаных паводле «народнага» арт. 342 КК.

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Пачынаецца завочны суд над заснавальнікамі BYSOL, BY_Help і іншымі актывістамі

На 18 красавіка ў Гомельскім абласным судзе прызначаны разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да сямі актывістаў і актывістак: Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка, Яраслава Ліхачэўскага, Аляксея Кузьмянкова, Аляксандра Лапко, Аляксандры Жук і Аляксандра Падгорнага.

Кожнаму з фігурантаў справы інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Спецвытворчасць у дачыненні да актывістаў і актывістак пачалі ў снежні 2024-га году.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

З 15 чалавек напісалі двое. Як у івацэвіцкай калоніі № 22 палітвязням прапаноўвалі напісаць прашэнні аб памілаванні

Пра гэта распавядае былы палітвязень, які адбываў свой тэрмін у гэтай папраўчай калоніі.

Яму ў зняволенні прапанавалі напісаць прашэнне аб памілаванні за два месяцы да вызвалення. Тады ў калонію прыехаў пракурор, выклікалі 15 палітвязняў, з якіх толькі двое напісалі на памілаванне, кажа мужчына. За адмову пісаць прашэнне мужчыну не выпісвалі спагнанне. Але пазней ён даведаўся, што некаторым за адмову пагражалі дадаць тэрмін зняволення па новай крымінальнай справе.

🔹«Калі параўноўваць суткі ў 2022-м і 2024-м, то цяпер горш стала», — былы палітвязень пра калонію і арышт пасля вызвалення

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

✊Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага.

BYSOL адкрывае традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 18 траўня ўключна.

Падтрымаць збор па спасылцы

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🇪🇺Трое новых «хросных» з Фінляндыі, Латвіі і Германіі для палітвязняў у Беларусі

У рамках кампаніі #WeStandBYyou Орас Цюнккюнен («Зялёны саюз», Фінляндыя), Андрыс Шуваеў («Прагрэсіўныя», Латвія) і Тэры Рэйнтке («Зялёныя/EFA», Еўрапейскі парламент) сталі сімвалічнымі «хроснымі» Аляксея Арлова, Галіны Дзербыш і Вольгі Пятух.

«РРэжым Лукашэнкі абвясціў пенсіянерку з анкалагічным захворваннем і праблемамі з сэрцам тэрарысткай і прысудзіў яе да 20 гадоў калоніі. Я думаю пра Галіну і іншых палітычных зняволеных. Гэтым людзям давялося пацярпець за праўду — і наш абавязак гаварыць ад іх імя. Толькі так мы можам даць рэжыму зразумець: свет бачыць вашыя злачынствы і не забудзе іх».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117797

✊#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Ксяндза Вячаслава Барка прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 16 красавіка.

Ксёндз Вячаслаў Барок сутыкнуўся з палітычным пераследам за сваю пазіцыю пасля выбараў, пасля чаго быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔4 гады і 7 месяцаў за кратамі Марфа Рабкова

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Марфы — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне. Падпісаць петыцыю па спасылцы

💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻
Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў

Гэта Алег Цімашэнкаў, Вольга Губар, Ігар Сімашковіч, Антон Лісічкін, Ігар Ільюкевіч, Андрэй Урублеўскі, Іван Падліпенцаў, Мікіта Самарын, Максім Ралько.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/117790

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Білі ў асноўным ботамі». Гродзенец пра затрыманне ў жніўні 2020-га году

Мужчыну пасля затрымання адвезлі ў РАУС Ленінскага раёна Гродна.

«Нас туды завезлі праз калідор ганьбы — з штурхялямі пад дупу. Білі ў асноўным ботамі. Пасля гэтага нас завялі ў вялікую актавую залу. Нас было там каля 100 чалавек. Перыядычна амапаўцы прывозілі туды, вось такіх, як я.

За сталом было тры супрацоўнікі РАУС па форме. Адзін з іх, напэўна, начальнік, вёў з залай усялякія гутаркі і гуляў з намі ў віктарыны, так бы мовіць. Напрыклад, трэба было назваць дзень, калі пачалася Другая Сусветная вайна — вось гэта вось усё. Калі хтосьці адказваў правільна, альбо яму падабаўся неяк, ён нібыта адпускаў.

У аднаго хлопца ў заплечніку знайшлі мясную сякерку. Яму пачалі прад'яўляць, што ён з гэтай сякеркай ішоў мянтоў забіваць. Яго вывелі з залы, а потым вярнулі. Наколькі я ведаю, яго дзесьці ў кабінетах або ў туалетах білі».


«Не іх кліенты». Былы арыштант распавёў пра суткі ў 2020-м у арыштным доме пры калоніі для рэцыдывістаў

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗«Сюды лепш не трапляць». Як падлеткаў па ўсёй краіне водзяць на турэмныя экскурсіі

У апошнія гады школьнікі, навучэнцы каледжаў і студэнты з розных рэгіёнаў Беларусі ўсё часцей наведваюць турмы, СІЗА і іншыя месцы пазбаўлення волі. Яны наведваюць установы, дзе ўтрымліваюцца зняволеныя, слухаюць гісторыі асуджаных і глядзяць на камеры, прагулачныя дворыкі і штрафныя ізалятары, у тым ліку дзе утрымліваюцца палітзняволеныя.

Падлеткам паказваюць жорсткія ўмовы ўтрымання, каб, як сцвярджаюць арганізатары, «папярэдзіць правапарушэнні» і «сфарміраваць законапаслухмяны лад жыцця». Праваабаронцы адзначаюць, што такія захады парушаюць права на адукацыю, не адпавядаючы яе мэтам, і права на свабоду ад псіхалагічнага гвалту. Яны таксама супярэчаць кіруючым прынцыпам папярэджання злачыннасці сярод непаўналетніх.

«Вясна» зрабіла агляд практыкі арганізацыі экскурсій для падлеткаў у месцы пазбаўлення волі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117806

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» адукацыйную платформу «Васьміног»

Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 16 красавіка.

Паводле ведамства, дачыненне да праекту мае Аляксей Канстанцінаў.

Праграма «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра» накіраваная на адукацыйныя праекты для беларускіх школьнікаў, стварэнне інавацыйнай навучальнай анлайн-платформы для транспамежнай беларускаарыентаванай адукацыі і працу некалькіх каманд даследчыкаў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Былога палітвязеня Андрэя Чапюка пасля вызвалення з калоніі павезлі даваць паказанні

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Праект «ЧестнОК» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Яны суправадзілі допіс пра прызнанне праекта «экстрэмісцкім» фотаздымкамі журналістаў і блогераў Яраслава Пісарэнкі і Аляксандра Івуліна.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

⚡️Палітзняволены Андрэй Чапюк скончыў адбываць свой тэрмін — яго вывелі з калоніі ў кайданках

Відэа апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

Палітвязня не аддалі родным, якія чакалі яго каля калоніі, а пасадзілі ў кайданках у машыну. Хто менавіта выводзіў Чапюка і куды яго павезлі — невядома.

У верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. За кратамі Чапюк правёў больш за 4,5 года.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі каля 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Палітзняволенай Алене Лазарчык дадалі яшчэ паўтара года зняволення

Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Алену Лазарчык нядаўна асудзілі па чарговай крымінальнай справе. Гэтым разам яе прызналі вінаватай паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначылі яшчэ паўтара года калоніі ў дадатак да васьмі гадоў зняволення.

Калі быў вынесены прысуд, невядома, піша @belsat. Вядома, што на судзе Алена адмовілася ад паслуг адваката.

Алена — ужо пятая жанчына, асуджаная паводле арт. 411 КК. Пасля таго, як прысуд набудзе моц, яе перавядуць у жаночую калонію строгага рэжыма № 24 у Зарэччы. Па сведчаннях былой палітзняволенай Антаніны Канавалавай, у гомельскай калоніі № 4 Алена адседзела больш за 90 сутак у ШІЗА, больш за 60 дзён у ПКТ.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117799

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Экстрэмісцкай» прызналі Instagram-старонку праекту «Перетрем с Халезиным»

Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 16 красавіка. На гэтую Instagram-старонку падпісаныя больш за 9000 чалавек.

Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўніла старонка ў Instagram «Belarusians in Rome» — адпаведнае рашэнне было прынятае 15 красавіка судом Бешанковіцкага раёна.

🔗Хроніка палітычнага пераследу

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🔗"Лебядка адправілі на шэсць месяцаў у ПКТ і круцілі на 411 артыкул". Што вядома пра ціск на вайсковага аналітыка

Таксама да нядаўняга часу ў ПК-22 адбываў тэрмін Ягор Лебядок, якому прысудзілі 5 гадоў калоніі. У снежні 2024 года яму замянілі рэжым утрымання на турэмны. Былы палітвязень падзяліўся вядомай інфармацыяй пра Ягора:

"Па апошняй інфармацыі, да майго вызвалення, яго адправілі на шэсць месяцаў у ПКТ і круцілі на 411 артыкул. Лебядок вельмі юрыдычна падкаваны, яго складана ім патапіць. Бо, як даходзіла інфармацыя з ШІЗА ад людзей, якія з ім сядзелі, што прыходзіць да яго Пірог (супрацоўнік ПК-22), дае анучу і кажа: "Ідзі, мой".

Увогуле ў калоніі гэта праца тых, хто мае "нізкі сацыяльны статус". Гэта робіцца спецыяльна, каб прынізіць, а калі адмаўляешся выконваць наказ, табе адразу пішуць спагнанне. Але ён прыгожа з гэтага сыходзіў. Як мне перадавалі, ён казаў: "Я не адмаўляюся выконваць, але я буду выконваць іншую працу, якая не будзе шкодзіць майму гонару і сацыяльнаму статусу".

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Барацьба за метал» у беларускіх калоніях

У кнізе Салжаніцына Аляксандр Юруць прачытаў, што ў савецкіх лагерах для нязгодных з уладамі грузавыя вазы замест коней цягалі самі людзі. Яны называліся «ВРИДЛО – временно исполняющий должность лошади». У калоніі на прамзоне палітвязень пабачыў падобную з’яву.

«Метал на "промку" завозяць на вялікім возе. Адзін цягне спераду, а трое чалавек пхаюць ззаду. Воз важыў 200 кілаграмаў, можа і болей. Яго цягнулі ў наш цэх мо за кіламетр.

Усе вязні стаяць, чакаюць. Ледзь гэты воз заедзе ў цэх, як чалавек 40 на яго накідваюцца, каб забраць сабе лепшы метал. Цісканіна страшная, усе адно аднаго штурхаюць. Мне аднойчы патрапіла кавалкам металу па твары. А адзін хлопец патрапіў пад воз і яму пераламала нагу. Там усе ведаюць, што гэта іхняя выкананая дзённая норма, іхняе неШІЗА».


Нават калі адзін палітвязень ужо выканаў сваю працоўную норму, ён не меў права дапамагчы іншаму.

🔹«Жонка закахалася ў ахоўніка Валадаркі і палюбіла гэты рэжым». Былы палітвязень пра сваё зняволенне

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

💔"Фактычна не бачыць на адлегласці рукі", — былы палітвязень пра актывіста Вячаслава Арэшку

Былы палітвязень, які адбываў тэрмін у івацэвіцкай калоніі № 22, распавёў пра стан здароўя палітолага і грамадскага дзеяча, актывіста прафсаюза РЭП 70-гадовага Вячаслава Арэшку, асуджанага да 8 гадоў калоніі:

"Арэшку таксама памілаванне прапаноўвалі, але ён адмовіўся. Ён спрабаваў атрымаць інваліднасць па зроку, бо фактычна не бачыць на адлегласці рукі. Але, відавочна, ніхто не зрабіў".

Нагадаем, палітвязня затрымалі ў красавіку 2022 года. Яго разам з іншымі фігурантамі справы абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Спачатку ён адбываў тэрмін у шклоўскай ПК-17, але праз некалькі месяцаў яго перавялі ў Івацэвічы.

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Калі параўноўваць суткі ў 2022-м і 2024-м, то цяпер горш стала», — былы палітвязень пра калонію і арышт пасля вызвалення

Антона затрымалі летам 2022 года наўпрост на працы. Падставай стала яго актыўнасць у інтэрнэце. Ужо пасля затрымання сілавікі знайшлі ў тэлефоне мужчыны фотаздымкі расійскай вайсковай тэхнікі, якія ён дасылаў у «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. За гэта яму прысудзілі 2,5 года пазбаўлення волі.

Напрыканцы 2024 года ён цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю. Але на гэтым пераслед Антона не скончыўся: неўзабаве яго зноў затрымалі паводле адміністрацыйнай справы. У выніку мужчына быў вымушаны разам з сям'ёй з'ехаць з краіны.

Былы палітвязень распавёў «Вясне» пра ўмовы ўтрымання ў івацэвіцкай калоніі № 22, пра выраб скрыняў для расійскай зброі і вайсковай формы РФ, пра цяжкі стан здароўя Вячаслава Арэшкі, а таксама параўнаў умовы для адміністрацыйных арыштантаў у ІЧУ.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117792

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Instagram-старонка журналіста Яраслава Пісарэнкі і песня «Адольф Гитлер» — чарговае папаўненне спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У абноўлены «экстрэмісцкі спіс» трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Krila Do Pekla», «Беларусы в Испании», «Толькі рэфарматары і рэфарматаркі», «ЧАТ Малиновка 5/6», «Беларусы Нідэрландаў», «Беларусы в Зелёна-Гуре», «Беларусы Іллінойса – Дапаможам Адзін Аднаму чат», «Суполка Беларусаў у Фінляндыі / Беларусы и белорусы в Финляндии», «Беларусы ў Лісабоне», «Беларусы в Кракове (с 91 не белорусы)», «Беларусы в Валенсии»;
📍Instagram старонкі «kalinouskipolk», «bel_warriors_support», «1863_tattoo», «pisarenko_jr», «ZYVI»;
📍Музычныя кампазіцыі гурта «Русский корпус» «Адольф Гитлер» і «Рудольф Гесс»;
📍Сайты vilnabilarus.оrg.uа, «tsikhanouskaya.оrg, «kanstytucyja.оnlinе;
📍TikTok-старонкі «Lizaveta Vodzina», «belaruscentr», «user2248544812285», «war.uaa1», «aze_neonazi», «belarusian_monarchist», «belarusmapz», «belaruskiautapolk», «slava_ukraine_warrior_ua», «stoppropagandaruzza», «netavoreikalas24», «razamlt», «bulba_333», «volnaya.belarus», «kalinouskipolk», «radiounet».

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

📝«Улады ніколі публічна не асуджалі катаванні». Даклад праваабаронцаў у рамках УПА

Кааліцыя беларускіх няўрадавых арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў па правах чалавека ў рамках чацвёртага цыклу УПА. Усё гэта зроблена для прадстаўлення ў рамках чацвёртага цыкла ўсеагульнага перыядычнага агляду (УПА) Савета ААН па правах чалавека.

Ён адлюстроўвае становішча з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь у перыяд з 1 лістапада 2020 года па 31 кастрычніка 2024 года.

«З 2020 года тыповымі формамі катаванняў з'яўляюцца збіццё, удушэнне, прымус людзей доўгі час знаходзіцца ў статычным становішчы, уздзеянне на сэнсарныя рэцэптары, выкарыстанне электрашокераў, сэксуальны гвалт, утрыманне ў перапоўненай камеры, доўгае адзіночнае зняволенне ў карцэры, утрыманне пад вартай без сувязі са знешнім светам і іншыя».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117791

Читать полностью…

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🧹Шукаем людзей, якіх прымушалі ўдзельнічаць у суботніках

Для прадастаўлення звестак у ААН, збіраем інфармацыю аб суботніках і аб мерах, якія прымаюцца супраць тых, хто ўхіляўся ад такой працы.

Калі вы гатовы падзяліцца інфармацыяй, напішыце, калі ласка, нам — @zvarot96

Читать полностью…
Подписаться на канал