Канал пресслужбы штабов Тихановской, Бабарико, Цепкало.
«Калі б не праца Святланы, мяне б ужо не было ў жывых»
Як прайшоў дзень абмену, што Сяргей адчуў на волі, якія планы цяпер і калі наступяць ужо перамены? Святлана і Сяргей Ціханоўскія распавялі пра ўсё гэта, наведаўшы ютуб-праект «Вот Так» падчас першага сумеснага візіту ў Варшаву.
Святлана Ціханоўская пра папку з партрэтамі:
«Я заўсёды насіла з сабой папку з выявай Сяргея, каб ён мяне натхняў — гэта быў мой талісман. Яго вызваленне — гэта мая асабістая радасць і вялікае натхненне для людзей Свабоды. Але мы разумеем, што ў турмах усё яшчэ знаходзяцца тысячы палітвязняў. Я вельмі ўдзячная Сяргею за тое, што, нягледзячы на фізічнае, эмацыянальнае і маральнае знясіленне, ён адразу ўключыўся ў барацьбу. Ён разумее, што людзей трэба выцягваць — ён прайшоў праз пекла. І сёння на маёй папцы — Анджэй Пачобут, які з’яўляецца адным з тысячы палітвязняў у Беларусі. У кожнага — унікальная гісторыя, кожны з нашых герояў, хто знаходзіцца ў турме, павінен быць вызвалены. І за гэта мы павінны змагацца — як беларусы, так і нашы дэмакратычныя партнёры».
«Я не прэтэндую на месца Святланы. Для дыпламатычнай працы ў нашай сям’і яна падыходзіць як ніхто іншы: яна больш спакойная і добра валодае англійскай мовай. А я бачу сваю ролю і дзейнасць у тым, каб яднаць беларусаў і весці іх за сабой. Я — гэта агонь, рухавік, лакаматыў. Святлана і яе дыпламатычная праца — гэта іншае, але гэта надзвычай важная праца. Калі б не яе праца, мяне б ужо не было ў жывых. Калі б мяне можна было забіць без наступстваў, гэта даўно б здарылася. Але навошта яму крык і новыя санкцыі з боку міжнароднай супольнасці? Вось таму ён і выпусціў мяне. А тых, пра каго мы не ведаем, — больш за тысячу чалавек. Дык хто скажа слова за іх? Хто іх абароніць? Мы нават не ведаем многіх прозвішчаў. Мы не ведаем гэтых людзей, а іх там збіваюць».
Святлана і Сяргей Ціханоўскія на акцыі ў падтрымку палітзняволеных у Вільнюсе. Фота/відэарэпартаж
Читать полностью…Учора Святлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім
Што ў цэнтры ўвагі? Як і абяцалі — расказваем, як усё прайшло:
➖з Анджэем Дудам
➖з Радаславам Сікорскім
Франак Вячорка і Леанід Марозаў — на міжнароднай канферэнцыі WUB-Hub 2025 «Украіна, Беларусь і складаная геапалітыка Еўропы»
Дарадцы Святланы Ціханоўскай, Франак Вячорка і Леанід Марозаў, выступілі ў межах прэстыжнай міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіць у Лондане на пляцоўцы Royal United Services Institute (RUSI). Івэнт аб’яднаў вядучых экспертаў у сферы міжнароднага права, еўрапейскай бяспекі і дэмакратычных трансфармацыяў. Сярод удзельнікаў — амбасадар Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны, дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, члены Еўрапейскага парламента, былая спецыяльная дакладчыца па Беларусі Анаіс Марын, а таксама аналітыкі Chatham House, Stockholm Centre for Eastern European Studies, UCL, RUSI і іншых уплывовых інстытутаў.
Асноўная ўвага канферэнцыі факусавалася на:
➖пытаннях стварэння міжнароднага трыбуналу за злачынства агрэсіі супраць Украіны;
➖юрыдычных механізмах прыцягнення да адказнасці за ваенныя злачынствы і парушэнні правоў чалавека;
➖на ролі Беларусі як саагрэсара ў вайне Расіі супраць Украіны.
Франак Вячорка прадстаўляў Офіс Святланы Ціханоўскай у рамках панэльнай дыскусіі пра Беларусь. Ён падкрэсліў важнасць міжнароднай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі, узмацнення знешняга ціску на рэжым і прызнання беларускага народа як самастойнага актора ў еўрапейскім кантэксце. Леанід Марозаў удзельнічаў у абмеркаванні прававых інструментаў і санкцыйных механізмаў у кантэксце еўрапейскай бяспекі і будучыні дэмакратычнай Беларусі.
Па выніках канферэнцыі Офіс Святланы Ціханоўскай плануе падрыхтаваць аналітычныя матэрыялы і прапановы партнёрам для далейшай міжнароднай дзейнасці.
Дзянiс Кучынскi з дэталямі вiзiту Цiханоускiх у Варшаву
Читать полностью…Святлана і Сяргей Ціханоўскія на сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай
Падрабязнасці — пазней.
Светлана и Сергей Тихановские вылетают в Варшаву для встречи с президентом Польши Анджеем Дудой, министром иностранных дел Радославом Сикорским и для участия в акции солидарности с беларусами Польши
Читать полностью…Святлана Ціханоўская — да Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаванняў
У Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў #NoTorture2025, які штогод адзначаецца 26 чэрвеня, нацыянальная лідарка звярнулася да беларусаў і беларусак. Праз гісторыю мужа яна распавяла пра жудасныя ўмовы, у якіх утрымліваюцца палітвязні ў нашай краіне, і агучыла практычныя спосабы падтрымкі людзей.
«Сённяшні дзень — яшчэ адзін напамін, што палітвязні маюць патрэбу ў нашай падтрымцы і салідарнасці. Мы працягваем упарта працаваць са Злучанымі Штатамі і іншымі краінамі, каб людзі выходзілі на волю.Читать полностью…
Але кожны чалавек мае магчымасць рабіць крокі дзеля іх вызвалення. Калі гэта бяспечна для вас, дапамагайце фінансава, удзельнічайце ў акцыях, распавядайце міжнароднай супольнасці пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Працягвайце пісаць лісты, бо многім палітвязням іх перадаюць, і словы падтрымкі могуць стаць іх апорай. Кожны ваш учынак мае значэнне. Калі б мы здаліся, мой муж не быў бы сёння разам з дзецьмі. Ён — жывы доказ таго, што нашая праца не дарэмная і як ніколі патрэбная».
Увага!
У сувязі з апошнімі навінамі, дзе беларусам пад выглядам журналістаў прапаноўваюць фатаграфаваць твары ўдзельнікаў акцыі, мы заклікаем дбаць пра сваю бяспеку як афлайн, так і анлайн! Не давярайце незнаёмым кантактам у сацыяльных сетках і не адказвайце на сумнеўныя прапановы.
Red Paper: Што адбываецца з Беларуссю?
Дакумент, які Святлана Ціханоўская прадставіла ў Гаазе, паказвае галоўныя пагрозы для бяспекі Беларусі ў кожнай са сфер жыцця краіны. Распавядаем пра іх:
📌 Энергетыка
Беларусь цалкам залежыць ад Расіі. Замест таго каб развіваць зялёную энергетыку, улады будуюць другую АЭС. Сучасныя энергетычныя тэхналогіі не падтрымліваюцца. Адчуваецца істотны кадравы крызіс
📌 Інфармацыя
Цэнзура, прапаганда, кібератакі. Інтэрнэт і СМІ — пад поўным кантролем рэжыму. Лукашэнка паўтарае разам з Крамлём: «ЕС — вораг, Расія — абаронца».
📌 Эканоміка
Рост ВУП — толькі 0,6% у год. Большасць гандлю — з Расіяй. Людзі не давяраюць рублю. Уцякаюць спецыялісты, няма доступу да заходніх тэхналогій і капіталу.
📌 Міграцыя
Міграцыйны крызіс 2021 года — вынік наўмысных дзеянняў рэжыму. Людзі выкарыстоўваліся як інструмент шантажу
📌 Войска
Беларусь стала тылавой базай Расіі. Тут войскі, ПВО, нават ядзерная зброя. Рашэнні — з Масквы. Краіна можа быць уцягнута ў вайну без сваёй волі.
📌 Моладзь
Пад забарону патрапілі НДА і вольныя ВНУ. Студэнтаў змушаюць вяртацца, служыць у войску, «размяркоўвацца». Замест адукацыі — ідэалогія і прапаганда. Палова палітвязняў — ва ўзросце да 35 гадоў.
❗️Чаму гэты дакумент важны?
Аналітычныя дадзеныя тычацца не толькі палітыкі — гэта пра жыццё і будучыню. Пакуль краіна ізаляваная і залежная, беларусы і беларускі ў небяспецы.
Падрабязней пра даследаванні Red Paper — на сайце Офіса.
«У руках беларускага народа і дэмакратыі Беларусь можа стаць сілай міру»
Сёння ў Гаазе прайшла панэльная дыскусія «Ваенныя вучэнні «Захад 2025» і далей: разуменне ўсходняй пагрозы і адказ НАТА». Размова датычылася ключавых выклікаў для рэгіянальнай бяспекі: мілітарызацыі Беларусі, ваеннай залежнасці нашай краіны ад Расіі, супрацоўніцтва рэжыму з Кітаем, Іранам і іншымі аўтарытарнымі дзяржавамі.
Святлана Ціханоўская задала тон дыскусіі падчас выступу-адкрыцця, калі падкрэсліла: галоўная задача — вырваць Беларусь з-пад кантролю Пуціна. Далей яна акцэнтавала ўвагу на наступных тэмах:
📌Вучэнні «Захад-2025»
«Гэтай восенню дыктатары плануюць правесці ў Беларусі ваенныя вучэнні. Афіцыйна яны паабяцалі не праводзіць вучэнні паблізу межаў НАТА. Але ці можна давяраць рэжыму? У 2022 годзе Лукашэнка таксама абяцаў, што расійскія войскі вернуцца дадому».
«У Беларусі адбываецца паўзучая акупацыя. Рэжым перайшоў ад аўтарытарызму да таталітарызму, скарыстаўшы вайну і выдуманых «унутраных ворагаў». Русіфікацыя, прапаганда, размяшчэнне ядзернай зброі, рэпрэсіі. Палітвязні выкарыстоўваюцца як разменная манета».
«Мы павінны глядзець на Беларусь не толькі праз прызму правоў чалавека, але і праз прызму еўрапейскай бяспекі. Стабільная, дэмакратычная Беларусь мае вырашальнае значэнне для архітэктуры бяспекі ў рэгіёне».
«Мы не павінны аслабляць міжнародны ціск на рэжым. Толькі калі мы ўбачым рэальныя змены –– калі спыняцца рэпрэсіі і будуць вызваленыя ўсе палітвязні — мы зможам пра штосьці гаварыць».
Пагрозы бяспецы, звязаныя з Беларуссю — у межах саміту НАТА Святлана Ціханоўская прадставіць «Red Paper»
Сёння ў Гаазе на сайд-івэнце ў межах саміту НАТА Святлана Ціханоўская прадставіць еўрапейскім палітыкам аналітычны дакумент «Red Paper». Што гэта за дакумент, падрыхтаваны Офісам, і чаму ён важны? Тлумачым максімальна проста.
Што такое «Red Paper»? І чаму такая назва?
Мы назвалі дакумент «Red Paper», каб падкрэсліць тэрміновасць і важнасць праблемы — пагроз бяспецы, звязанных з Беларуссю. Мы не проста заяўляем пазіцыю, а сістэмна абгрунтоўваем яе дадзенымі і даем рэкамендацыі.
Чаму мы публікуем яго менавіта цяпер?
Сітуацыя абвастрылася: пагроза з боку Расіі ўзмацняецца, з’яўляюцца сігналы пра магчымы напад на краіны НАТА з беларускай тэрыторыі. Цяпер крытычна важна зафіксаваць гэта і прапанаваць альтэрнатыву. Бо цяпер — ключавы момант для вызначэння будучыні Беларусі і яе адносінаў з Еўропай. Дакумент дакладна паказвае, якія магчымасці адкрываюцца пры супрацоўніцтве і якія рызыкі існуюць, калі не пачаць дзейнічаць ужо сёння.
Што «Red Paper» дае беларусам?
«Red Paper» прызваны дапамагчы аргументаваць, што Беларусь можа быць не толькі пагрозай, але і часткай рашэння для рэгіянальнай бяспекі. Гэта дае беларусам падставу не толькі адчуваць сябе ўключанымі ў размову пра будучыню Еўропы, але і абвяргаць распаўсюджаныя міфы. Напрыклад, пра тое, што без Расіі Беларусь нібыта асуджаная на ізаляцыю ці стане «другой Украінай».
Цалкам азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы на сайце.
Галоўныя моманты з прамовы і адказаў на пытанні Сяргея Ціханоўскага пасля 5 гадоў у турме
Пра будучыню Беларусі і дэмакратычных сілаў:
📌 «Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў — калі вы чакалі знак, то вось ён. Дзяржавы гінуць тады, калі не могуць адрозніць дрэнных людзей ад добрых».
📌«Лідаркай Беларусі з'яўляецца мая жонка — Святлана Ціханоўская, і я ні на што тут не прэтэндую. Ці вы лічыце, што лідарам павінен быць той чалавек, які пяць гадоў прасядзеў у ізаляцыі? Такіх лідараў, як я, у нас тысячы».
📌«Я не планую ўмешвацца ў дзейнасць Офіса. Яны мне расказвалі: «Офіс тым і тым займаецца, крадуць…». Яны там называюць нас здраднікамі. А я вам вось што скажу: больш сумленнага чалавека, чым Святлана, у жыцці не сустракаў. Я і пальца яе не варты».
Пра Украіну і Расію:
📌«Крым — гэта тэрыторыя Украіны. Я абсалютна падтрымліваю Украіну. Прэзідэнту Зяленскаму выпала вельмі цяжкая доля — я падтрымліваю яго абсалютна і бязмежна. Яго лёс у чымсьці нават цяжэйшы за мой. Гэта мой герой».
📌«Наш агульны вораг — гэта пуцінская ўлада. Менавіта пуцінская ўлада. Пакуль яна не абрынецца там, ніякай перамогі ў Беларусі быць не можа».
Пра ўплыў ЗША:
📌 «Дональд Трамп мае сілу сваім словам вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі. Я прашу дапамагчы нам. Ёсць шанец выпусціць усіх, калі ён скажа сваё слова».
🔗 Падрабязней — па спасылцы.
📺 Поўны эфір прэс-канферэнцыі даступны на афіцыйным Youtube-канале Святланы Ціханоўскай.
“Я ні разу не сумняваўся і не пашкадаваў ні пра што. І зараз не шкадую”, - Сяргей Ціханоўскі пра выбар у сваім жыцці
Читать полностью…“Вы павінны быць гатовымі да таго, што палітыка - брудны бізнес”. Сяргей Ціханоўскі - пра паводзіны, крыўды і падманы з боку Лукашэнкі
Читать полностью…ГАЛОЎНЫ ІВЭНТ ГОДА: КАНФЕРЭНЦЫЯ «НОВАЯ БЕЛАРУСЬ 2025»
Адчуваеш, што надышоў час гаварыць пра набалелае — без цэнзуры, без апраўданняў, без страху? Хочаш пабачыць палітыкаў, актывістаў, інфлюэнсераў, аналітыкаў і ўсіх, хто не спыняўся гэтыя пяць гадоў, разам на адной сцэне? Табе важна ведаць, што мы будзем рабіць і куды будзем рухацца?
Дыялогі, якія яшчэ ніколі не былі публічнымі.
Пытанні, ад якіх не ўцячы.
Дэбаты, пасля якіх мяняюцца погляды.
Інтэрактыў, які ствараеш менавіта ты.
Рашэнні, што могуць вызначыць наш шлях да 2030 года.
Два насычаныя дні:
➖Пяць гадоў пасля 2020: чаго дамагліся, што страцілі, што зразумелі
➖«Форум наспелых пытанняў»: пытаешся ты — адказваюць яны
➖Стратэгія, дзеянне, адзінства. Без фальшу і «пустых» абяцанак
➖Ініцыятывы, якія сапраўды працуюць
➖Людзі, якія былі, ёсць і будуць з Беларуссю
📍Варшава
📆 Жнівень
👉🏻 Рэгіструйся па спасылцы тут і цяпер, каб першым атрымліваць усе падрабязнасці пра івэнт і дэталі яго раскладу
Ты дакладна не захочаш такое прапусціць. Новы этап пачынаецца тут.
Сяргей і Святлана Ціханоўскія разам з беларусамі Вільні падтрымліваюць палітвязняў! Далучайся!
Ужо заўтра, 28 чэрвеня, у самым цэнтры літоўскай сталіцы ладзіцца сустрэча з беларускай супольнасцю, на якой упершыню за доўгі час Святлана Ціханоўская выступіць разам з мужам. Пяць гадоў зняволення не зламалі Сяргея — цяпер ён зноў на волі і гатовы змагацца за будучыню вольнай Беларусі.
Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемства!
📍Месца: помніку Вінцасу Кудзірку
📆 Час: стартуем а 12:00 па віленскім часе.
Будзьма разам! Жыве Беларусь ❤️
❗️УВАГА! Апошнімі днямі з'явілася мноства фэйкавых каналаў ды старонак у сацсетках, якія заклікаюць дасылаць здымкі з івэнтаў і акцый беларускай дыяспары. Калі ласка, будзьце пільнымі і не адгукайцеся на правакацыі. Мы ніколі не просім дзяліцца дадзенымі, здымкамі ці нечым сенсытыўным, што магло б быць небяспечным для людзей. Калі ласка, дбайце пра сваю бяспеку і правярайце тых, з кім камунікуеце.
Адзіныя афіцыйныя кантакты для сувязі з офісам — тут.
Падрабязней пра канферэнцыю ад Леаніда Марозава з уключэннем з Лондана
Читать полностью…«Будзьма разам!» – Ціханоўскія на акцыі салідарнасці ў Варшаве
Сёння ў сталіцы Польшчы прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі з удзелам Святланы і Сяргей Ціханоўскіх. Гэта першы мітынг з удзелам Сяргея пасля вызвалення.
Падчас прамовы беларуская лідарка:
➖падзялілася асабістымі эмоцыямі
«Я доўга марыла пра гэты момант. З таго самага дня, калі Сяргея арыштавалі. На кожным мітынгу, на кожнай сустрэчы з вамі падчас кампаніі 2020-га года, па ўсёй Беларусі, я марыла, каб побач са мной стаяў Сяргей. Мне была так неабходна яго падтрымка і парада! І вось ён тут. На волі. Мая надзея, маё каханне і мой талісман. Праз пяць гадоў».
«Хачу падзякаваць за вашу салідарнасць. За кожны данат, кожны ліст палітвязню. За незлічоныя мітынгі з патрабаваннямі іх вызвалення. За тое, што лозунг «беларус беларусу беларус» для вас не пусты гук. І яшчэ хачу дадаць: тыя, хто думалі, быццам вызваленне Сяргея справакуе разлад у дэмакратычным руху, пралічыліся. Мы цяпер адзіныя, як ніколі!»
«Усё толькі пачынаецца. У турмах яшчэ застаюцца больш за 1150 палітвязняў. Таму – будзьма разам, каб уся наша краіна была свабоднай!»
Святлана і Сяргей Ціханоўскія працягваюць сустрэчы ў Польшчы на найвышэйшым узроўні размовай з міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім
Радаслаў Сікорскі быў сімвалічным хросным Сяргея Ціханоўскага падчас яго зняволення
Святлана Ціханоўская — да трэцяй гадавіны палону беларускіх добраахвотнікаў:
«Тры гады. Тры бясконцыя гады беларусы Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў знаходзяцца ў расійскім палоне пасля таго, як падчас баёў трапілі ў пастку пад Лісічанскам. Гэта палон, з якога людзі вяртаюцца ў такім жахлівым стане, што толькі думка пра тое, як з імі абыходзяцца, выклікае ў мяне жах і бясконцую злосць.
Ян і Сяргей — героі, якія пайшлі на фронт, каб абараняць Украіну і нашую агульную свабоду ад дыктатур. Бо гэтая вайна не толькі пра нашых суседзяў. Гэта вайна — супраць несправядлівасці, з-за якой нашыя родныя і блізкія аказаліся за кратамі. Супраць бесчалавечнасці, якая прымусіла тысячы людзей пакінуць радзіму. Каб дапамагчы Яну і Сяргею вярнуцца з палону, дэмакратычныя сілы рэгулярна ўздымаюць пытанне іх уключэння ў абменныя спісы — праз Міністэрства замежных справаў Украіны, праз Вярхоўную Раду, праз усе магчымыя шляхі.
Але важна, каб пра іх памяталі не толькі дыпламаты. Нам трэба гаварыць пра іх і дзейнічаць — падтрымліваць добраахвотнікаў і валанцёраў, далучацца да дабрачынных збораў і акцыяў, клапаціцца пра сем’і байцоў, калі гэта бяспечна. Бо нельга рабіць выгляд, што вайны няма. Нельга ігнараваць, што штодня гінуць людзі — прыгожыя, смелыя беларусы, такія як Маша Зайцава, як Брэст, Атам, Папік, Сябро…
Я ведаю — кожны з нас робіць свой выбар кожны дзень. Хлопцы зрабілі свой: быць на баку Украіны, быць на баку вольнага свету, быць супраць дыктатуры. Каб да нас у кватэры не ўляталі дроны. Каб нам не давялося разбіраць завалы ў пошуках бацькоў пад абломкамі. Каб мы ведалі, што такое жыццё, а не вайна. Яны зрабілі гэты выбар дзеля нас, а мы зробім усё магчымае, каб вярнуць жывымі ўсіх, каго яшчэ магчыма».
Фота: twitter.com/europeanbelarus
Не прапусці стрым з Варшавы! Святлана і Сяргей Ціханоўскія — на акцыі салідарнасці з палітвязнямі
Далучайцеся да анлайн-трансляцыі са сталіцы Польшчы! Беларуская лідарка ў цэнтры Варшавы сустрэнецца з беларусамі і беларускамі. Але гэтым разам яна будзе не адна, а разам з мужам! Пасля пяці гадоў турмы палітзняволены Сяргей зноў на волі — і зноў гатовы да барацьбы за тое, каб ператварыць Беларусь у краіну для жыцця.
Калі ў вас няма магчымасці далучыцца да акцыі салідарнасці асабіста, глядзіце стрым: жывы эфір даступны па гэтай спасылцы.
📍 Варшава, помнік Каперніку
🕖 Пачатак — а 19:00 па польскім часе
🔗 Трансляцыя
https://youtube.com/live/I7_5dsYBHXw?feature=share
«Яны разлічвалі, што Сяргей пачне аспрэчваць мае лідарства. Але мы стаім плячом да пляча і працягваем змагацца за вызваленне людзей і Беларусі»
У інтэрв'ю выданню «Зеркало» Святлана Ціханоўская адказала на галоўныя пытанні, што тычацца вызвалення Сяргея.
➖Калі стала вядома пра вызваленне Сяргея?
➖Як Агнія зразумела, што перад ею тата, не пазнаўшы яго?
➖Ці не было думкі скасаваць візіт на Саміт НАТО, каб застацца з сям'ёй?
➖У чым асноўная прычына, што адпусцілі менавіта Сяргея Ціханоўскага— ворага нумар адзін Лукашэнкі?
➖Што Святлана Ціханоўская думае пра сувязь санкцый і вызваленне палітвязняў?
➖У турме Сяргею Ціханоўскаму казалі: «Ты — ніхто», Што чуў муж Святланы Ціханоўскай падчас зняволення?
➖Якія ключавыя змены Святлана Ціханоўская заўважыла ў Сяргею?
➖Якія планы на будучыню?
Адказы на ўсе пытанні і поўная гутарка — па спасылцы.
Святлана і Сяргей Ціханоўскія запрашаюць на акцыю ў Вільні! Далучайцеся ўжо ў суботу!
Сяргей толькі выйшаў на волю, але ўжо гатовы зноў далучыцца да нашага руху!
Прыходзьце, каб пагаварыць са Святланай і Сяргеем — як і раней, калі Сяргей ездзіў па Беларусі і слухаў людзей, калі Святлана выходзіла з беларусамі на акцыі. Каб паказаць, што мы працягваем барацьбу за вольную Беларусь. Мы памятаем пра ўсіх палітвязняў, што застаюцца за кратамі, і змагаемся за іх вызваленне. І мы не даруем рэжыму яго злачынствы.
Голас кожнага і кожнай важны: пабачым адно аднаго і выкажам сваю салідарнасць!
Святлана Ціханоўская:
«Сустрэчы з беларусамі — гэта тое, што заўсёды давала мне сілу. А цяпер мы можам рабіць гэта разам з Сяргеем. За кратамі застаюцца больш за 1000 палітычных зняволеных, і мы разам працягваем за іх змагацца».
«Я зноў з вамі — і зноў гатовы да барацьбы, каб пабудаваць краіну для жыцця. Але мне патрэбныя вы, беларусы».
🙌 Свабода вяртаецца, калі мы ідзем ёй насустрач
Пасля пяці гадоў зняволення, ізаляванай камеры, псіхалагічнага ціску і невядомасці, Сяргей Ціханоўскі нарэшце вольны.
Ён зноў можа абняць жонку. Убачыць неба. Гаварыць услых. Маўчаць толькі па сваёй волі. Быць з людзьмі.
Але ў беларускіх турмах усё яшчэ застаюцца больш за 1100 палітвязняў. Гэта не лічбы. Гэта - маці, бацькі, дзеці, сябры, калегі. Людзі, якія плацяць сваім жыццём за свабоду нашай краіны.
📍 У Варшаве, ля помніка Каперніку мы збіраемся, каб сказаць: ніхто не забыты. Мы памятаем. Мы побач.
🤍 Чаму мы збіраемся?
Таму што маўчанне - гэта згода.
Таму што адзін выйшаў, але за ім стаяць тысячы.
Таму што Сяргей Ціханоўскі, толькі выйшаўшы з турмы, паўстае побач з намі - каб змагацца далей.
Калі герой свабоды не просіць адпачынку, мы не маем права застацца дома.
🕊 Далучайцеся да акцыі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі:
📅 Дата: 26.06.2025 а 19:00 гадзіне
📍 Месца: Варшава, помнік Каперніку
👥 Удзельнікі: Сяргей і Святлана Ціханоўскія, вы, мы, усе, каму не ўсё роўна
Што можна зрабіць:
• Прыйсці. Проста прыйсці-і стаць часткай агульнага голасу.
• Надзець сімвал: стужку, вышыванку, значок, сця
• Расказаць пра акцыю сябрам, у сторыс, у пасце
• Падтрымаць і натхніць тых, хто яшчэ змагаецца і чакае
Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Генеральны сакратар НАТА, Прэм’ер-міністр і Міністр замежных справаў Нідэрландаў, прадстаўнікі Сената ЗША — з кім сустрэлася Ціханоўская падчас саміту НАТА?
Беларуская лідарка прыбыла ў Нідэрланды з працоўным візітам для ўдзелу ў Саміце НАТА. Напярэдадні выступу ў сайд-івэнце «Ваенныя вучэнні «Захад 2025» і далей: разуменне ўсходняй пагрозы і адказ НАТА», які прысвечаны праблемам бяспекі ў Беларусі, Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на вышэйшым узроўні. У прыватнасці, мела размовы з генеральным сакратаром НАТА Марк Рутэ, прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Дзікам Схофам, сенатарамі ЗША Крысам Кунсам і Джын Шахін, а таксама правяла кулуарны дыялог з міністрам замежных справаў Нідэрландаў Каспарам Вельдкампам.
Падчас размоваў гаворка ішла пра дзве галоўныя рэчы:
– ваенна-палітычная сітуацыя ў рэгіёне;
– спосабы і метады вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.
Саміт НАТА-2025 цалкам прысвечаны ключавым пытанням бяспекі і абароны еўрапейскага рэгіёну. Удзел Святланы Ціханоўскай і прэзентацыя Red Paper адбываюцца ў крытычна важным кантэксце, дзе Беларусь разглядаецца як неад’емны элемент рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.
Як свет адрэагаваў на вызваленне Сяргея Ціханоўскага?
Пасля 5 гадоў за кратамі Сяргей нарэшце на волі. Гэтая вестка кранула сэрцы дэпутатаў, прэзідэнтаў і міністраў ад Вільні да Вашынгтона. Вядучыя палітыкі свету выказалі салідарнасць і падтрымку Святлане, Сяргею і ўсім беларусам, што працягваюць барацьбу.
Кір Стармер
(прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі)
«Гэта цудоўная навіна і момант надзеі. Вызваленне Сяргея Ціханоўскага нагадвае нам: дэмакратычныя каштоўнасці немагчыма прымусіць маўчаць».
«Дарагая Святлана, вельмі рады за вас, Сяргея і вашых дзяцей. Гэта быў вельмі чаканы і даўно наспелы момант. Сяргей ніколі не павінен быў трапіць у турму толькі за жаданне зрабіць Беларусь лепшай і дэмакратычнай краінай».
«Дарагая Святлана, гэта цудоўныя навіны і моцны сімвал надзеі для ўсіх палітвязняў, што пакутуюць ад жорсткага рэжыму Лукашэнкі. Еўропа працягвае патрабаваць іх неадкладнага вызвалення».
«Цудоўныя навіны! Вельмі шчаслівая за маю сяброўку Святлану! Наша барацьба за вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі працягнецца!»
«Свабодны свет мае патрэбу ў табе, Сяргей! Шчырая радасць за цябе, Святлана, і ўсю тваю сям’ю. Бачыць вас разам — доказ таго, чаму гады змагання за свабоду маюць сэнс. Мы працягнем барацьбу за вызваленне астатніх, у тым ліку Анджэя Пачобута. Дзякуй, генерал Келаг, за бяспечнае вызваленне 14 палітвязняў у Беларусі».
«Нарэшце добрыя навіны з Беларусі. Пасылаю найлепшыя пажаданні Сяргею Ціханоўскаму і Святлане».
«Вызваленне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязняў — пазітыўны крок пасля доўгай несправядлівасці. Вітаю ўдзел ЗША, дзякуючы якому гэта стала магчымым, і раздзяляю радасць сем’яў. Але ўсе палітвязні Беларусі павінны быць вызваленыя».
«Найцяплейшыя думкі са Святланай Ціханоўскай пасля вызвалення Сяргея Ціханоўскага, арганізаванага ЗША. Яны абое — прыклад мужнасці і стойкасці перад тварам жорсткага рэпрэсіўнага рэжыму, які душыць свабоды грамадзян і падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны. Мы працягваем заклікаць да вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі».
«Кранутая гэтымі добрымі навінамі і тым, што справядлівасць перамагла. Дарагая Святлана, мы ўсе можам вучыцца ў вас, як важна ніколі не губляць надзеі. Мы працягваем працаваць дзеля неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і свабоднай дэмакратычнай Беларусі».
«Якія цудоўныя навіны, дарагая Святлана! Дэмакратычныя і гуманныя каштоўнасці перамогуць тыранію і самавольства. ЕЭСК будзе і надалей побач з вамі».
“Калі не супрацьстаяць лукашызму, ён спустошыць нашу зямлю і створыць край, дзе няма справядлівасці і спачування”.
Поўная прамова Сяргея Ціханоўскага на прэс-канферэнцыі пасля вызвалення
Святлана Ціханоўская: “ Я працягваю працу, пакуль мы не вызвалім усіх палітзняволеных і не правядзём сумленныя выбары ў Беларусі”
Читать полностью…“Драіш камеру, а там жа і так усё белае…” Сяргей Ціханоўскі - пра нялюдскія ўмовы ўтрымання палітычных зняволеных у Беларусі
Читать полностью…