Канал пресслужбы штабов Тихановской, Бабарико, Цепкало.
“Я звяртаюся да журналістаў: данясіце інфармацыю пра беларускіх палітзняволеных. Ёсць шанец іх вызваліць у бліжэйшыя часы…”
Читать полностью…“Кожны беларус павінен дзейнічаць. Не трэба чкаць: бярыце і дзейнічаце!”
Читать полностью…“Лідарам застаецца Святлана Ціханоўская, і я ні на што не збіраюся прэтэндаваць”
Читать полностью…“Хачу сказаць усім беларусам: калі вы чакалі знак, дык вось ён”
Читать полностью…«Я не ведала пра цябе нічога больш за два гады», — першая тэлефонная размова Святланы з Сяргеем.
Читать полностью…Сяргей Ціханоўскі, Сяргей Шэлег, Ігар Карней, Наталля Дуліна, Кірыл Балахонаў.
«Вы вольныя. Я ведаю, што цяжка да гэтага звыкнуць. І потым — хто адчувае сілы — уліваемся, таму што яшчэ тысячы людзей там».Читать полностью…
Святлана Ціханоўская падсумоўвае вынікі візіту ў Іспанію
Падчас працоўнага візіту ў Мадрыд Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з прадстаўнікамі ўрада і парламента, а таксама перамовы з міністрам замежных справаў краіны.
Сярод асноўных вынікаў — Іспанія выдаткавала 50 тысячаў еўра на падтрымку рэпрэсаваных у Міжнародны гуманітарны фонд.
➖Што яшчэ абмяркоўвалася з іспанскімі палітыкамі?
➖Якія тэмы сталі ключавымі на перамовах?
Адказ — у відэа.
«Яны расказваюць нам пра драмы ўкраінцаў і беларусаў»
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці фотавыставы Вадзіма Заміроўскага «Твар свабоды: Дэмакратычная Беларусь і Украіна ў барацьбе» ў Мадрыдзе. Да мерапрыемства далучыліся эксперты, прадстаўнікі ўрада Іспаніі і амбасадары шэрагу краінаў.
«Дзякуй, Imaguru, за тое, што паказалі гэтыя выдатныя творы мастацтва! Яны сапраўды перадаюць дух часу. Расказваюць пра драму ўкраінцаў, якія змагаюцца за свабоду — на Майдане і на фронце. А таксама пра драму беларусаў, якія ў 2020 годзе выйшлі на мірныя пратэсты, каб абараніць свой голас і будучыню — і дагэтуль працягваюць змаганне за свабоду і годнасць».Читать полностью…
«Наперадзе толькі два шляхі: альбо Беларусь апынецца пад кантролем Расіі, альбо пойдзе еўрапейскім шляхам»
Падчас афіцыйнага візіту ў Мадрыд Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі Камітэта міжнародных справаў Парламента Іспаніі. Лідарка звярнулася да дэпутатаў з канкрэтнымі прапановамі — на ўзроўнях палітыкі, грамадзянскай супольнасці, гуманітарных рашэнняў — каб палепшыць сітуацыю для беларусаў замежжа.
📌Рэалізуйце сістэму дапамогі і рашэнні для беларусаў без дакументаў.
«Многія сутыкнуліся з праблемамі легалізацыі. Рэжым адмовіўся падаўжаць пашпарты за мяжой, і людзі засталіся без дакументаў. Патрэбна практычнае рашэнне гэтага пытання, напрыклад — выдача пашпартоў замежніка».
«Я ўдзячная ўраду Іспаніі за падтрымку Міжнароднага гуманітарнага фонду і арганізацыю візітаў для дзяцей палітвязняў. Але мы можам зрабіць значна больш, таму прашу вас як мага часцей уздымаць тэму беларускіх палітзняволеных на міжнароднай арэне».
«Беларусы, у адрозненне ад Расіі, не ўхваляюць вайну і адкрыта пратэстуюць супраць яе з 2022 года і да сёння. Мы — еўрапейская нацыя з еўрапейскай ідэнтычнасцю. Падтрымлівайце нашую пазіцыю, што будучыня Беларусі — у Еўропе. Гэта натхняе наш народ».
«Мерапрыемствы, абмены, стыпендыі — усё мае значэнне».
«Не легітымізуйце дзеянні дыктатараў, а прыцягвайце іх да адказнасці».
«Сітуацыя нестабільная і можа змяніцца нечакана. Наперадзе толькі два шляхі: альбо Беларусь апынецца пад кантролем Расіі, альбо пойдзе па еўрапейскім шляху. І дэмакратычныя сілы прадстаўляюць гэтую еўрапейскую альтэрнатыву для беларускага народа».Читать полностью…
Падпісаны Мемарандум аб паразуменні паміж Еўрапейскім эканамічна-сацыяльным камітэтам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі
Сёння ў Бруселі на пленарным пасяджэнні EESC прайшло падпісанне «Мемарандума аб паразуменні» — дакумента, які закладвае аснову для супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім эканамічна-сацыяльным камітэтам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Святлана Ціханоўская:
«Гэтае абяцанне супрацоўніцтва і салідарнасці — пасланне ўсім беларусам: вы не адны, вы — частка Еўропы. Гэта падрыхтоўка да еўрапейскай будучыні нашай краіны. Мы не павінны чакаць, пакуль рэжым разваліцца. Разам з EESC мы ўжо цяпер пачынаем працу над пераходным перыядам і заканадаўствам.Читать полностью…
Гэты мемарандум умацоўвае дэмакратычныя сілы, падкрэслівае падтрымку беларусаў еўрапейскімі інстытуцыямі і адкрывае шлях для практычнай падрыхтоўкі да пераменаў. Мы адкрываем новы раздзел сумеснага міжнароднага супрацоўніцтва — з грамадзянскай супольнасцю, прафсаюзамі, бізнесам і незалежнымі СМІ. Давайце будаваць трывалую сувязь, падтрымліваць журналістаў, рыхтаваць рабочых і малы бізнес да эфектыўнай працы ў будучай еўрапейскай Беларусі.
Пяць гадоў таму мы выбралі Еўропу — і за гэты выбар многія трапілі за краты або вымушана пакінулі Радзіму. Але мы застаёмся вернымі гэтаму выбару, бо нашая барацьба — не за ўладу, а за людзей. Так, перамены не надыходзяць за адзін дзень. Але кожны крок мае значэнне. І сёння мы зрабілі вельмі важны крок».
Святлана Ціханоўская — да пятай гадавіны затрымання Віктара і Эдуарда Бабарыкаў
«Пяць гадоў за кратамі, без родных — і з аднымі толькі ўспамінамі пра звыклае жыццё. За гэты час змянілася многае. Многія беларусы з'ехалі з дому, змянілі працу. Хтосьці пранікнуўся цікавасцю да роднай мовы, хтосьці пачаў вывучаць замежную. Хтосьці анямеў да чужога болю, а хтосьці напоўніўся новай хваляй спагады…
Мы страцілі шмат і навучыліся жыць па-новаму. Але адно засталося нязменным: дзе б мы ні былі, мы ўсюды нясём з сабой памяць пра тых, хто апынуўся ў няволі не за злачынствы, а за годнасць. За свае мары пра іншую Беларусь і жаданне ўдзельнічаць у лёсе сваёй краіны.
Я не раз чула ад былых палітвязняў, што там ёсць вялікі страх быць забытымі. І я ўпэўненая, што беларусы не забылі ні пра Віктара, ні пра Эдуарда, ні пра сотні іншых палітвязняў. Мы гаворым пра іх і працягваем змагацца за кожнага і кожную».
Фота: выбарчы штаб Бабарыкі
“Крым -гэта Украіна. Нікому з прэзідэнтаў не выпадаў такі цяжар, які выпаў Уладзіміру Зяленскаму. Я яго падтрымліваю абсалютна”
Читать полностью…“Больш шчырага і сумленнага чалавека, чым Святлана, я ў жыцці не сустракаў”
Читать полностью…“Мы працуем над тым, каб наступная група людзей выйшла на волю”
Читать полностью…“Турма так змяняе людзей, што дачка нават адразу не пазнала Сяргея…”
Читать полностью…“У мяне ёсць вялікая колькасць фактаў, дакументаў і я хачу падзяліцца імі з людзьмі ў сваіх стрымах”
Читать полностью…«Я прашу Дональда Трампа сказаць свае слова, каб вызваліць усіх палітзняволеных у Беларусі”
Читать полностью…12:30 по Минску. Светлана и Сергей Тихановские: совместная пресс-конференция
Беларуская лидерка вместе с мужем Сергеем Тихановским отвечают на вопросы беларусcких и зарубежных журналистов.
Наблюдать за мероприятияем в прямом эфире можно на официальном ютуб-канале Светланы Тихановской.
Кроме Ютуба трансляция будет доступна в
💬Х,
📷Инстаграм,
🎥prezident.sveta?_t=ZN-8xPgchICeIw&_r=1">ТикТок.
Светлана Тихановская: «Сергей на свободе. Рядом со мной и детьми. Случилось то, о чём наша семья мечтала эти 5 лет и ради чего мы все работали, с момента его задержания. Освобождение Сергея — это шаг к освобождению всех политзаключенных и всей Беларуси. Благодарим всех за колоссальную поддержку».
Читать полностью…Якія ініцыятывы набліжаюць Беларусь да пераменаў?
Кіраўніца пражскага Офіса дэмакратычных сілаў Крысціна Шыянок завітала да «Еўрарадыё» і распавяла пра роль жанчынаў у грамадстве, працу дэмакратычных сілаў і важнасць такіх падзеяў, як Акадэміі палітычнага жаночага лідарства і Форуму ў Стакгольме
Адказы на ўсе пытанні — у відэа!
«Каб абараніць дэмакратыю, нам патрэбныя тры рэчы: адзінства, паслядоўнасць і мужнасць»
Святлана Ціханоўская далучылася анлайн да панэлі «Дэмакратычная ўстойлівасць у перыяд глабальных крызісаў» на Канферэнцыі Каралеўскага інстытута міжнародных справаў — аднаго з вядучых аналітычных цэнтраў у галіне міжнародных адносінаў.
Падчас выступу беларуская лідарка акрэсліла тры асноўныя пагрозы для дэмакратыі сёння:
1. Беспакаранасць. Без адказнасці дыктатары становяцца смялейшымі, а рэпрэсіі — больш жорсткімі. Гэта стварае небяспечны прэцэдэнт для іншых аўтарытарных рэжымаў. Таму мы павінны падтрымаць звароты Літвы ў Міжнародны Суд і Міжнародны крымінальны суд і прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці.
2.Дэзінфармацыя. Праўда ў Беларусі — пад забаронай: журналістаў арыштоўваюць, словы крыміналізуюцца, за пасты ў сацсетках даюцца рэальныя тэрміны.
3. Стомленасць. Дэмакратычны свет стамляецца ад доўгай барацьбы. І менавіта на знясіленне разлічваюць аўтарытарная рэжымы.
«Дыктатараў аб'ядноўвае нявер'е ў каштоўнасці. Яны вераць толькі ў сілу і свае інтарэсы. І менавіта таму Еўропа павінна пастаянна нагадваць усім навокал, што робіць яе моцнай: каштоўнасці — правы чалавека, вяршэнства права і дэмакратыя.Читать полностью…
Дыктатары хочуць знішчыць саму ідэю таго, што людзі могуць кіраваць сабой. Яны выкарыстоўваюць надзвычайныя сітуацыі — войны, пандэміі, міграцыю — для ўмацавання ўлады. Яны сілкуюцца хаосам. Яны радуюцца, калі дэмакратыі выглядаюць слабымі або раз'яднанымі.
Каб абараніць дэмакратыю, нам патрэбныя тры рэчы: адзінства, паслядоўнасць і мужнасць. Дэмакратыя павінна не толькі натхняць, але і дэманстраваць сваю сілу.
І давайце ніколі не будзем забываць пра сілу народа. Кажучы пра бяспеку, мы павінны памятаць: ваенная сіла бессэнсоўная без людзей, гатовых абараняць свае каштоўнасці».
Мемарандум аб паразуменні: у чым сутнасць?
Учора ў Бруселі Еўрапейскі эканамічна-сацыяльны камітэт і дэмакратычныя сілы Беларусі падпісалі «Мемарандум аб паразуменні».
Галоўная мэта дакумента — закласці асновы для пашыранага супрацоўніцтва паміж бакамі. У прыватнасці, умацаваць сувязі паміж грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ краінаў Еўрапейскага Саюза і Беларусі, а таксама садзейнічаць удзелу беларускіх дэмакратычных структураў у еўрапейскіх сетках грамадзянскай супольнасці.
Па якіх напрамках будзе ажыццяўляцца супрацоўніцтва:
1️⃣Умацаванне ўзаемадзеяння паміж Еўрапейскім эканамічна-сацыяльным камітэтам, беларускімі дэмакратычнымі сіламі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі;
2️⃣Ажыццяўленне сумесных мерапрыемстваў па павышэнні дасведчанасці аб унутранай сітуацыі ў Беларусі ў галіне парушэння правоў чалавека;
3️⃣Прасоўванне і падтрымка прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ і журналістаў;
4️⃣Арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай спадчыны, культуры і мовы ў краінах Еўрапейскага Саюза;
5️⃣Распрацоўка і рэалізацыя сумесных ініцыятываў, накіраваных на супрацьдзеянне дэзінфармацыі і прапагандзе;
6️⃣Дапамога ў распрацоўцы і ацэнцы рэформаў для новай Беларусі, а таксама абмену лепшымі практыкамі і досведам пераходу да дэмакратыі.
Азнаёміцца з Мемарандумам можна па спасылцы.
«Салідарнасць паміж жанчынамі — гэта нашая стратэгія»: што казалі прадстаўніцы Офіса на форуме ў Стакгольме?
16–17 чэрвеня ў шведскай сталіцы прайшоў Форум «Пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі 2025». Акрамя Святланы Ціханоўскай удзел у мерапрыемстве ўзялі і прадстаўніцы Офіса: Маргарыта Ворыхава, Крысціна Шыянок і Станіслава Гліннік.
Святлана Ціханоўская:
«Салідарнасць паміж жанчынамі — гэта больш, чым дабрыня, гэта сіла. Гэта нашая стратэгія. Гэта тое, як мы выжываем і як мы перамагаем».
«Жаночая праца — гэта не фон для дэмакратыі, гэта яе аснова. Пакуль жанчыны арганізуюць супольнасці, падтрымліваюць рэпрэсаваных і вучаць іншых — рух жыве.
Але аднаго прызнання мала. Мы павінны даваць ім рэсурсы, доступ да ўлады і прыняцця рашэнняў, а таксама падтрымку — інакш гэты рух несправядлівы ўжо ў аснове».
«Я казала пра нябачнасць жанчын у палітыцы, сістэмныя бар’еры, гендарныя стэрэатыпы і харасмент — нават у дэмакратычным асяроддзі. Мы істотна прасунуліся наперад, і жаночае прадстаўніцтва расце, але праблемы застаюцца. Жанчыны часта сутыкаюцца з маўчаннем, асуджэннем за памылкі і няроўнымі ўмовамі. Гэта трэба мяняць — і мы ўжо пачалі».
«Пытанні былі сканцэнтраваныя на ключавых момантах фільма, сярод якіх — прычыны ўдзелу беларускіх жанчын у пратэстах 2020 года і актуальнасць лозунга «Мы за мір!» у 2025 годзе, а таксама на магчымай «гендарнай рэвалюцыі» ў Беларусі, праявах «рэвалюцыі ў свядомасці людзей», і спецыфіцы беларускага жаночага палітычнага лідарства. Сярод закранутых тэмаў — таксама праблемы захавання здароўя беларускіх жанчын ва ўмовах іх актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці і пасланне, якое беларускі праз сваю стойкасць і супраціў дасылаюць свету ў 2025 годзе».Читать полностью…
Што абмеркавала Ціханоўская з прэм’ер міністрам і міністаркай па еўрапейскіх справаў Швецыі?
У Стакгольме прэм’ер-міністр Швецыі Ульф Крыстарсан і міністарка па еўрапейскіх справах Есіка Розэнкратц, якая працуе ў кабінеце прэм’ера, сустрэліся са Святланай Ціханоўскай у офісе кіраўніка ўрада.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалі:
➖шляхі вызвалення і спосабы дапамогі палітвязням;
➖ пытанне легалізацыі беларусаў у Швецыі і на тэрыторыі ЕС;
➖ бяспековую і палітычную сітуацыю ў рэгіёне,
➖падтрымку грамадзянскай супольнасці,
➖ магчымасць увядзення новых абмежаванняў за рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека супраць прадстаўнікоў рэжыму і яго саўдзельнікаў;
➖ падтрымку незалежных медыя, у тым ліку асобна закранулі пытанне «Радыё Свабода»
Прэм’ер выказаў падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і іх намаганням па дэмакратызацыі краіны і ўмацаванні незалежнасці. Святлана Ціханоўская падзякавала Швецыі за хуткі водгук на заклік падтрымаць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, за прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, а таксама за нязменную падтрымку Украіны.