tsikhanouskaya | Unsorted

Telegram-канал tsikhanouskaya - Светлана Тихановская

106517

Канал пресслужбы штабов Тихановской, Бабарико, Цепкало.

Subscribe to a channel

Светлана Тихановская

«Няма такіх беларускіх Красікавых, якіх хацеў бы забраць Лукашэнка»

Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю латышскаму каналу «И Грянул Грэм» распавяла пра цяжкасці ўключэння беларускіх палітвязняў у міжнародныя абмены. Таксама лідарка падзялілася бачаннем далейшай стратэгіі дэмакратычных сілаў і пракаментавала ролю заходніх партнёраў у падтрымцы Беларусі.

Тры важнейшыя тэзісы з размовы:

📌Лукашэнка не збіраўся спыняць рэжым інкамунікада

«Мы вельмі былі радыя бачыць Машу Калеснікаву, Віктара Бабарыку, Ігара Лосіка і іншых. Але іх паказалі па дзяржаўных каналах – і сувязь з імі зноў знікла. Мы хаця б убачылі, што яны жывыя, у якім стане знаходзяцца. Аднак пасля палітзняволеных зноў перавялі ў рэжым інкамунікада. Я думаю, рэжым гэта робіць, каб паказаць: «вось паглядзіце, яны жывыя, час ісці на збліжэнне з намі». Мяркую, менавіта вось такія пасылы былі. Але ў нашых партнёраў вельмі жорсткая і ўстойлівая пазіцыя з нагоды Беларусі: ціск на рэжым, супрацоўніцтва з беларусамі».


📌Дэмакратычныя сілы спрабуюць знайсці спосабы абмену беларускіх палітвязняў
«Праблема з абменам палітычных зняволеных у тым, што няма такіх беларускіх Красікавых, якіх хацеў бы забраць Лукашэнка. Гэта значыць – няма яго такіх паплечнікаў і блізкіх людзей, якіх ён шануе, таму абменьваць няма на каго. Але, вядома, мы вывучаем і гэты трэк таксама. І просім нашых партнёраў, калі такія дыскусіі будуць весціся, альбо будуць нейкія больш шырокія абмены, уключыць туды і беларускіх палітвязняў. Гэтая пазіцыя данесеная і да амерыканскага боку – яны ведаюць пра гэты пасыл беларускіх дэмакратычных сілаў».


📌У Лукашэнкі няма ніякіх рычагоў кіравання, акрамя гвалту
«Мы бачым, чаму рэпрэсіі працягваюцца. Таму што Лукашэнка адчувае сябе вельмі няўпэўнена. Ён ведае, што калі спыніць рэпрэсіі – людзі зноў выйдуць на вуліцу. Лукашэнка правёў новыя псеўдавыбары. Ён думаў, што так перагарне старонку і будзе будаваць новыя адносіны з Еўропай – не атрымалася. Нашыя дэмакратычныя партнёры не прызналі гэтыя выбары і не прызнаюць Лукашэнку. І ён разумее, што людзі таксама не забыліся, людзі не даравалі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Анатоль Лябедзька з добрымі навінамі з Сейма Літвы!

Прававы статус беларусаў у Літве застаецца нязменным: Сейм Літвы адхіліў праўкі, якія маглі б пагоршыць становішча беларусаў з відам на жыхарства. Дзякуючы паслядоўнай працы літоўскіх парламентарыяў з міжпартыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь» згаданыя праўкі былі скарэкціраваныя – у выніку яны закранаюць толькі грамадзянаў Расіі.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Франак Вячорка — падрабязна пра кансультацыі ў Косава па новым пашпарце Беларусі

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Адкрыта рэгістрацыя на IV Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету

З 23 па 25 траўня 2025 года Варшава зноў стане месцам правядзення IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, якая збярэ разам прадстаўнікоў нашай дыяспары, каб умацаваць сувязі, падзяліцца досведам і супольна планаваць будучыню.

Галоўная тэма сёлетняй Канферэнцыі — развіццё і ўмацаванне патэнцыялу беларускай дыяспары.

Падчас канферэнцыі адбудуцца:
⭕️Планаванне супрацоўніцтва паміж дыяспарамі;
⭕️Майстар-класы;
⭕️Сустрэчы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі;
⭕️Нефармальны нэтворкінг.

❗️ Колькасць удзельнікаў і ўдзельніц Канферэнцыі абмежаваная тэхнічнымі магчымасцямі памяшкання і складае 200 асобаў.

📌 Таму, калі ласка, запоўніце форму рэгістрацыі ўжо цяпер.

Таксама заклікаем вас пакінуць меркаванні наконт пытанняў для разгляду падчас Канферэнцыі па спасылцы.

Да сустрэчы ў Варшаве!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла медалём Францыска Скарыны выбітнага музыканта і кампазітара Лявона Вольскага.

Медаль Францыска Скарыны прысуджаецца за ўнёсак у развіццё беларускай навукі, адукацыі і культуры. У выпадку з Лявонам Вольскім – гэта прызнанне шматгадовай працы, якая зрабіла яго творчасць неад’емнай часткай музычнага жыцця Беларусі. Беларуская лідарка падзякавала музыканту за ўплыў на фарміраванне беларускай ідэнтычнасці і самасвядомасці.

Святлана Ціханоўская:

«Для мяне імя Лявона Вольскага – гэта сінонім беларускай рок-музыкі. На альбомах вашай творчасці выраслі ўжо цэлыя пакаленні. Пры гэтым актуальнасць гэтай музыкі не толькі захоўваецца – яна нават расце з гадамі.

Я радая, што мы можам уручыць вам гэты медаль тут, у дарагім вашаму сэрцу мульцікультурным Вільнюсе. Хаця, вядома, з большай радасцю я ўручыла б вам яго ў Менску. Але і гэта аднойчы будзе, я ўпэўненая. Дзякуй вам за тое, што ўсё жыццё вы набліжаеце момант, калі Беларусь зноў стане насамрэч беларускай».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская сустрэлася з заснавальнікам арганізацыі Blue/Yellow

Беларуская лідарка разам з прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вадзімам Кабанчуком сустрэлася ў Вільні з кіраўніком арганізацыі Blue/Yellow Йонасам Охманам.

Blue/Yellow – літоўская дабрачынная арганізацыя, якая з 2014 года падтрымлівае ўкраінскіх вайскоўцаў, забяспечваючы іх абсталяваннем і гуманітарнай дапамогай. За час дзейнасці Blue/Yellow сабрала больш за 96 мільёнаў еўра на падтрымку Украіны. Сродкі былі выкарыстаныя на закупку дронаў, радыёлакацыйных сістэмаў, медычнага і тактычнага абсталявання, транспарту.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:
📌планаванне супольных кампаніяў збору дапамогі для ўкраінскіх вайскоўцаў;
📌падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне;
📌далейшую каардынацыю паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ініцыятывамі грамадзянскай супольнасці Літвы.

Святлана Ціханоўская:

«Падтрымка Украіны – гэта не толькі маральны абавязак, але і наш супольны шлях да свабоды. Літва паказвае прыклад салідарнасці, і мы, беларусы, удзячныя за гэта. Мы ганарымся тымі беларусамі, хто разам з украінцамі змагаецца супраць расійскай агрэсіі – на фронце і ў тылу. Сустрэча яшчэ раз падкрэсліла: барацьба за свабоду – агульная. І яна патрабуе адзінства, салідарнасці і пастаянных дзеянняў».


Шматлікія беларусы, якія жывуць у Літве, ужо далучаліся да ініцыятываў па зборы дапамогі для Украіны, працавалі валанцёрамі і перадавалі амуніцыю для беларускіх падраздзяленняў.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Зварот Святланы Ціханоўскай да гадавіны тэракту на станцыі метро «Кастрычніцкая»

«11 красавіка 2011 года. Дзень, які адзываецца трывогай і болем у сэрцах кожнага беларуса. 14 гадоў таму ў мінскім метро на адной з найбольш людных станцыяў падчас «гадзіны пік» прагрымеў выбух. Загінулі 15 чалавек, сотні атрымалі раненні, многія – цяжкія.

Мы так і не даведаліся, што насамрэч адбылося. Улады пазбавілі нас магчымасці зразумець, хто вінаваты праз закрытасць і паспешлівасць следчых дзеянняў, а сваякоў ахвяраў – шансу на справядлівае расследаванне.

Рэжым, які хавае праўду, расстрэльвае людзей без празрыстага судовага працэсу і ператварае смерць у інструмент кіравання, не можа быць гарантам бяспекі для грамадзянаў. Гэта тэрарызм з боку ўлады. Менавіта жыццё з’яўляецца галоўнай і бясспрэчнай каштоўнасцю кожнага чалавека.

Гэта трагедыя не пра мінулае. Гэта пра тое, што адбываецца з намі і сёння. Бо рэжым працягвае пазбаўляць людзей самага галоўнага – жыцця. Яны хочуць, каб мы забыліся. Каб жах стаў руцінай. Каб трагедыі выцвіталі, як старыя фатаграфіі.

За апошнія 30 гадоў каля 350 чалавек у Беларусі былі расстраляныя. Раней смяротнае пакаранне здавалася чымсьці далёкім, амаль немагчымым для звычайнага чалавека. Аднак з часам рэжым Лукашэнкі моцна пашырыў тлумачэнне тэрарызму і экстрэмізму. Цяпер у спіс тэрарыстаў можна трапіць нават за крытыку ўлады, данат ці каментар у інтэрнэце. Дзяржава, па сутнасці, мае юрыдычнае права вырашаць, хто заслугоўвае жыцця, а хто – не.

Кожны з нас можа зрабіць крок, каб злачынствы не заставаліся проста старонкамі ў гісторыі. Падтрымаць палітвязняў. Падтрымаць тых, хто выйшаў і працягвае змагацца. Нагадваць пра права быць пачутымі – нават у дробязях. Крытыкаваць улады, якія маўчаць, калі трэба гаварыць. Патрабаваць адказнасці. Не згаджацца на меншае.

Бо толькі калі мы ўсе разам пачнём гэты рух – крок за крокам, справа за справай – мы здолеем разбурыць гэты рэжым. І вярнуць у Беларусь тое, што важней за ўсё: праўду, справядлівасць і каштоўнасць жыцця чалавека».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская – пра папаўненне спісу экстрэмісцкіх фармаванняў

«На днях у Беларусі папоўніўся спіс экстрэмісцкіх фармаванняў. Да пераліку з 274 навінавых рэсурсаў, моладзевых арганізацыяў і валанцёрскіх праектаў былі дададзеныя праект журналістаў-расследавальнікаў «БюроМедыя» і ініцыятыва дапамогі жанчынам у палітычным зняволенні «Палітвязынка».

Рэжым зноў і зноў спрабуе даказаць, што яму пад сілу зняважыць і скасаваць значнасць беларускіх ініцыятываў. Гэта яго адзіны спосаб паказаць сваю «ўладу». Але быць сапраўднай уладай – гэта найперш думаць пра людзей, пра тое, як абараняць, падтрымліваць, гаварыць праўду нават у самых надзвычайных умовах. Ініцыятывы, накшталт «БюроМедыя» і «Палітвязынкі» – менавіта пра гэта. Яны – прыклад таго, як людзі самі, без падтрымкі дзяржавы, робяць важную для беларусаў і беларусак справу.

Чарговы раз мы бачым – рэжыму цяжка прыняць, што людзі могуць аб’ядноўвацца, дапамагаць адно аднаму не чакаючы нічога ўзамен, без карысці і страху. Але колькі б Лукашэнка і яго паплечнікі ні спрабавалі знішчыць усялякае іншадумства – яны ніколі не навяжуць свой светапогляд людзям, якія шануюць праўду. Ніколі не зламаюць тых, хто працуе для дапамогі і справядлівасці. Чалавечнасць і сумленнасць называюць экстрэмізмам толькі тыя, хто на іх няздольны.

Я дзякую ўсім, хто працягвае рабіць сваю справу, нягледзячы на рызыкі і ціск. Вы патрэбныя людзям і вы ўжо зрабілі шмат. Я ўпэўненая, што наперадзе яшчэ больш».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Як абараніцца ад вярбоўкі, правакацыяў і ціску з боку спецслужбаў

Беларусы ўсё часцей сутыкаюцца з пагрозамі падману, дэзінфармацыі і спробамі вярбоўкі. Асаблівую актыўнасць праяўляюць прадстаўнікі прапагандысцкіх структураў і сілавых ведамстваў. Яны выкарыстоўваюць асабістыя кантакты, месэнджары, ціск на сваякоў і дэзынфармацыйныя падыходы, каб выведаць інфармацыю або прымусіць супрацоўнічаць.

Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў асноўныя меры засцярогі, якія дапамогуць захаваць бяспеку вам і вашым блізкім.

❗️
Калі вы атрымліваеце паведамленне ад прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, журналістаў або актывістаў – заўсёды правярайце сапраўднасць. Звяжыцеся з імі праз афіцыйныя каналы (публічныя акаўнты, сайты) і пераканайцеся, што вы размаўляеце з рэальным чалавекам, а не з ашуканцам. 

Калі ласка, выкарыстоўвайце ўсе магчымасці, якія дапамагаюць захаваць сваю лічбавую бяспеку!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Гэта ўдар па свабодзе адукацыі, творчасці і самарэалізацыі»: Таццяна Шчытцова – пра праект пастановы аб рэгуляцыі рэпетытарскіх паслугаў

У Беларусі падрыхтаваны праект пастановы, які мусіць рэгуляваць дзейнасць рэпетытараў. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова адзначае: дакумент дэманструе выразную спробу дзяржаўнага кантролю і недавер да тых, хто працуе ў адукацыі па-за межамі сістэмы.

Дакумент прадугледжвае выкарыстанне толькі беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў пры анлайн-занятках, забарону навучання непаўналетніх мастацтву, музыцы, танцам і іншым творчым дысцыплінам. Да таго ж, абавязвае рэпетытараў працаваць выключна ў межах школьнай праграмы і пацвярджаць навучальны статус кожнага вучня. Увесь праект фактычна ўводзіць інструменты татальнага кантролю.

Таццяна Шчытцова:

«Гэты праект – сведчанне таго, што ўлады разглядаюць кожнага, хто працуе ў адукацыі па-за сістэмай, як патэнцыяльную пагрозу. Рэпетытарская дзейнасць набліжаецца да аб’екта пастаяннага кантролю. Пункт пра «нацыянальныя інфармацыйныя рэсурсы» адкрывае тэхнічныя магчымасці для маніторынгу, згадка пра «прававыя, маральныя і этычныя нормы» – пра ідэалагічную цэнзуру. А забарона на фармаванне групаў не больш за чатыры чалавекі кажа аб адным – гэта імкненне абмежаваць магчымасці фармавання супольнасцяў і сацыяльных сувязяў па-за сістэмай, што забяспечвае магчымасць большага кантролю. Гэта ўдар па свабодзе адукацыі, творчасці і самарэалізацыі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету – ужо зусім хутка ў Варшаве!

З 23 па 25 траўня ў Варшаве пройдзе IV Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету – пляцоўка для сустрэчаў, нэтворкінгу і супольнага планавання будучыні Беларусі. Яна аб’яднае ўдзельнікаў і ўдзельніц з розных краінаў, каб разам абмеркаваць важныя тэмы:

падтрымка палітвязняў і рэпрэсаваных;
каардынацыя працы беларускіх дыяспараў;
культурныя і адукацыйныя ініцыятывы;
супрацоўніцтва з дэмакратычнымі структурамі – Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Офісам Святланы Ціханоўскай, Народнымі амбасадамі і інш.

📩 Каб зрабіць праграму канферэнцыі максімальна адпаведнай вашым чаканням і патрэбам, вы яшчэ можаце запоўніць кароткую анкету. Гэта зойме толькі 5 хвілінаў.

Рэгістрацыя на мерапрыемства адкрыецца ўжо хутка! Не прапусціце магчымасць далучыцца да глабальнай супольнасці беларусаў і беларусак.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Новы моладзевы закон: курс на правы, удзел і магчымасці

Бюджэт на «моладзевую палітыку» ў Беларусі – 3,5 мільёна даляраў. Куды ідуць гэтыя грошы? На адміністрацыі, офісы, «лагістычную падтрымку» – але не на саму моладзь.

Таму дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзі і студэнцтву Маргарыта Ворыхава разам з камандай рыхтуе новую канцэпцыю Закона аб моладзі для Новай Беларусі. У ёй – прапановы, што рабіць:

📎Замест патрыятычнага выхавання – канкрэтныя правы і свабоды
📎Замест «моладзі як аб’екта» – моладзь як суб’ект з голасам і ўдзелам
📎Замест ручнога кіравання – дэмакратычна абраная Моладзевая рада, як у Еўропе
📎Інвестыцыі не ў сцены, а ў маладых людзей – праз Фонд упаўнаважвання моладзі.

За аснову ўзятыя міжнародныя стандарты – ад ААН і Рады Еўропы да Моладзевай гарантыі ЕС.

Далучайцеся да фармавання будучыні беларускай моладзі і пракаментуйце працу ў дакуменце па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Тихановская: главные итоги визита в Мюнстер

Сегодня Светлана Тихановская с рабочим визитом посетила немецкий Мюнстер. В видео лидерка объясняет, почему визит был важен именно сейчас, а также отвечает на ключевые вопросы:

– Какие темы поднимают в кулуарах после выступлений?
– Что она отвечает тем, кто считает белорусский вопрос неактуальным?
– Приходится ли сталкиваться с хейтом?

И главное – что именно она хотела донести до участников конференции.

Подробнее – в видео!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Дэмакратыі перамаглі ў Халоднай вайне дзякуючы смеласці, паслядоўнасці і «мяккай сіле»

Святлана Ціханоўская наведала з працоўным візітам Германію, дзе далучылася да Вестфальскай канферэнцыі ў Мюнстэры. У канферэнцыі прынялі ўдзел шматлікія нямецкія палітыкі – у тым ліку прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.

У прамове беларуская лідарка заклікала заходніх партнёраў да адзінства супраць дыктатуры, падкрэсліла сувязь паміж дэмакратыяй і бяспекай, расказала пра рэпрэсіі ў Беларусі і важнасць падтрымкі еўрапейскай будучыні краіны:

«Дэмакратыі павінны паказаць сваю сілу. Я кажу не толькі пра ваенную магутнасць. Ваенная моц не мае значэння без грамадстваў, гатовых бараніць сваю свабоду. Таму інвестыцыі ў людзей такія важныя. Дэмакратыі перамаглі ў Халоднай вайне дзякуючы смеласці, паслядоўнасці і «мяккай сіле». Дзякуючы актывістам і дысідэнтам, падтрымку якім аказваў свабодны свет. Дзякуючы незалежным галасам, як, напрыклад, «Радыё Свабода». Вось чаму падтрымка незалежных СМІ і галасоў супраціву мае вырашальнае значэнне.

Нашая мэта – еўрапейская Беларусь. Для нас Еўрасаюз – гэта тое ж самае, чым Заходні Берлін быў для ГДР – маяк надзеі і свабоды.

Ніхто не прагне міру больш, чым украінцы і беларусы. Але мір нельга будаваць на пакоры. Мір – гэта не толькі адсутнасць вайны. Гэта і справядлівасць.

Для нас мір прыйдзе тады, калі Расія сыдзе не толькі з Украіны, але і з Беларусі. Калі беларусы змогуць выбіраць сваю будучыню без страху перад «старэйшым братам» з Усходу. Калі дыктатура будзе знішчаная, і тысячы сем’яў уз’яднаюцца. Калі мы перастанем прачынацца і глядзець спісы затрыманых. Калі мае дзеці змогуць зноў абняць свайго бацьку».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Запуск міжведамаснай групы па Беларусі, запрашэнне Ціханоўскай на Саміт Трохмор’я і сустрэча з кіраўніком Кабінета Туска – вынікі дыпламатычных сустрэчаў у Польшчы

Дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька, а таксама іншыя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі правялі шэраг сустрэчаў у Канцылярыях прэм’ера і прэзідэнта Польшчы, польскім МЗС і парламенце, а таксама з дыпламатычнай супольнасцю.

З кім адбыліся сустрэчы і якія вынікі?

▫️З Паўлам Грасем, Кіраўніком Кабінета прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска абмеркавалі рэгіянальную бяспеку і супольную дзейнасць падчас старшынства Польшчы ў Радзе ЕС, вынікі форуму Касцюшкі, і сустрэчы міністраў краінаў ЕС па еўрапейскіх справах.
▫️З намесніцай дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС Аннай Костшэвай-Міштал і спецпрадстаўніком па Беларусі Адамам Халацінскім дамовіліся, што ў траўні пройдзе першае пасяджэнне міжміністэрскай працоўнай групы па вырашэнні пытанняў легалізацыі, візаў, відаў на жыхарства і міжнароднай абароны беларусаў у Польшчы.
▫️З Марцінам Лапчынскім, дырэктарам Бюро міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы, з якім абмеркавалі дэталі ўдзелу Святланы Ціханоўскай на 10-ы Саміце Ініцыятывы Трохмор’я ў Варшаве.
▫️З парламентарыямі Аляксандрай Вішнеўскай, Рышардам Петру, а таксама з Робертам Тышкевічам абмеркавалі прыняцце польскай рэзалюцыі аб непрызнанні бязвыбараў, падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве дэмакратычных сілаў і польскага парламента, паляпшэнне прававога рэгулявання для беларускай дыяспары, а таксама прававую экспертызу Канстытуцыі Новай Беларусі з удзелам Венецыянскай камісіі.
▫️З амбасадарамі Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі пры АБСЕ закранулі пытанні далейшага супрацоўніцтва і падзякавалі за заяву аб непрызнанні «выбараў» у Беларусі.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Каманду Офіса Святланы Ціханоўскай пакідае Данііл Гаркавы

Кіраўнік Аддзела знешніх сувязяў Данііл Гаркавы вырашыў завяршыць працу ў Офісе. Аддзел працягне дзейнасць па ключавых напрамках, сярод якіх – кантакты з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і дыяспары, арганізацыя і аналіз зваротнай сувязі, а таксама валанцёрская праграма.

Мы дзякуем Даніілу Гаркаваму за ягоны прафесіяналізм, адданасць і ўнёсак у агульную справу!

Святлана Ціханоўская:

«Данііл далучыўся да нас яшчэ ў лістападзе 2020 года і ўсе гэтыя гады мы былі побач у Літве. Я ўдзячная яму за спакой, высокую эфектыўнасць у распрацоўцы і рэалізацыі праектаў, і, канешне, за веру ў Беларусь. Ведаю, што рашэнне пакінуць Офіс было няпростым. Я яго паважаю, прымаю і падтрымліваю. І веру, што прыйдзе дзень – і мы зноў будзем працаваць разам, ужо ў вольнай Беларусі.

Для мяне гэта таксама напамін, што Офіс як структура павінен быць гатовы да зменаў, у тым ліку кадравых. Нашая задача – будаваць устойлівыя сістэмы, якія будуць функцыянаваць у любых умовах і служыць людзям».


Данііл Гаркавы:
«Гады ў Офісе – самы плённы час за маё жыццё, але ведаю, што гэта далёка не апошнія мае высілкі на карысць Беларусі. Я ўдзячны за давер, за людзей, з якімі меў гонар працаваць, і за магчымасць быць часткай важнага. Сыход – гэта не развітанне. Працягваю верыць у нашую агульную справу і ведаю, што мы яшчэ сустрэнемся і будзем працаваць разам як са Святланай, так і з іншымі калегамі і каляжанкамі, многіх з якіх, на вялікі жаль, не маю права называць публічна».


📲 Карыстаючыся выпадкам, нагадваем: калі вы прадстаўляеце арганізацыі грамадзянскай супольнасці, дыяспару або актыў і хочаце быць з намі на сувязі – правераныя кантакты для звароту даступныя на нашым сайце.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Не толькі густ, але і імідж: як палітыкі выбіраюць адзенне?

Ні для каго не сакрэт, што адзенне ў палітыцы – гэта не толькі справа густу, але і частка іміджу. Як выглядае чалавек на сустрэчы, часта ўплывае на тое, як яго ўспрымаюць.

Які галоўны прынцып падбору адзення ў Святланы Ціханоўскай? Чаму важна выглядаць менавіта так? На гэтыя пытанні беларуская лідарка адказала ў відэа.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Беларускія дэмакратычныя сілы ў Прышціне: супрацоўніцтва з Рэспублікай Косава

Цягам апошніх двух дзён дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі знаходзілася ў Прышціне, сталіцы Косава, па запрашэнні Офіса Прэзідэнта краіны. Беларускі бок у працоўным візіце прадставілі дарадцы Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька. Да таго ж, да дэлегацыі далучыўся Павел Лібер – заснавальнік лічбавай платформы «Новая Беларусь».

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў сустрэліся:

🔴з кіраўніцай Офіса Прэзідэнта Косава Леартай Холлай;
🔴віцэ-мэрам сталіцы Фларыянам Душы;
🔴прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства замежных справаў;
🔴прэзідэнтам Гандлёвай палаты Косава;
🔴арганізацыяй Germin, якая працуе з дыяспарай;
🔴амбасадарам Албаніі ў Косава.

Што абмяркоўвалася падчас сустрэчаў?

📎Праграма працаўладкавання для беларускіх журналістаў і блогераў у Косава.
📎Падтрымка ІТ-сектара і вывучэнне магчымасцяў бізнес-супрацоўніцтва ў рэлакацыі.
📎Праграмы навучання па гуманітарнай бяспецы і размініраванні для беларускіх добраахвотнікаў.
📎Кансультацыі па тэме новага беларускага пашпарта – Косава мела пазітыўны досвед выдачы пашпартоў для грамадзянаў без дакументаў. Пашпарты Косава цяпер прызнаныя большасцю краінаў свету.
📎Стварэнне міжпартыйнай групы «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Косава і магчымасць падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі структурамі.
📎Абмен досведам па працы з дыяспарамі.

Падрабязнасці сустрэчаў і вынікаў перамоў можна прачытаць – на сайце.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская – да Сусветнага дня культуры

«Культура – гэта душа кожнага народа. Яна складаецца не з падручнікаў і школьных паездак у музей. Яна складаецца з мудрасці і ўрокаў прадзедаў, дзіцячых казак і міфаў. З гісторыі народа, перададзенай у песнях і адзенні. Культура дапамагае зберагчы сябе ў хутказменлівым свеце. Гэта карані, дзякуючы якім пад нагамі заўсёды застаецца глеба.

Нашая культура – гэта калі разам з сям’ёй робіш пісанкі на Вялікдзень і забываешся пра спрэчкі і непаразуменні. Калі разам з сотнямі беларусаў і беларусак водзіш карагоды на Купалле. Калі трымаеш бабулю за рукі, якія вышылі ўсе ручнікі ў вясковай хаце. Калі чуеш народны спеў, знаёмы з дзяцінства.

І, ведаеце, так добра становіцца на душы, калі ва ўсіх магчымых цяпер сацсетках бачыш беларускае. То відэа ў тыктоку паглядзіш з кавалачкамі падарожжаў па Беларусі пад вершы нашых паэтаў. То «Годна» ў твітары запосціць гісторыю выбітнага беларускага мастака. То пабачыш Кацю Ваданосаву з чарговай захапляльнай гісторыяй пра беларускі народны строй

Менавіта дзякуючы тым, хто дагэтуль, дзесяцігоддзямі, захоўвае беларушчыну ў сабе і дарыць яе іншым, мы можам быць упэўненыя – Беларусь ніколі не знікне, бо яна ўнікальная, шчырая, багатая на прыгоды, прыгажосць і любоў. Беларусь, якая для кожнага з нас – розная, але заўсёды такая свая. І ніякая дыктатура, ніякі рэжым разам са сваімі памагатымі не адніме ў беларусаў краіны. З яе культурным сусветам, спадчынай, успамінамі і сузор’ямі творчых геніяў.

Беларуская культура – своеасаблівая чырвоная стужка, якая праходзіць праз усіх нас. І пакуль мы аб’яднаныя ёй – Беларусь побач».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Леанідам Марозавым у гэты чацвер, 17 красавіка

На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў. Вы зможаце абмеркаваць з Леанідам праблемы юрыдычнага кшталту – і даведацца пра асаблівасці працы і выклікі, з якімі сутыкаюцца юрысты Офіса.

Размовы пройдуць у чацвер, 17 красавіка, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.

Каб трапіць на размову са Святланай і Леанідам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Перспектыўнае эканамічнае асяроддзе прыцягне беларусаў дамоў»

Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю чэшскаму выданню iROZHLAS. Беларуская лідарка расказала пра тое, чаму будучыня Беларусі непарыўна звязаная з Еўропай, што трэба зрабіць, каб беларусы маглі вярнуцца дамоў, і як дэмакратычны рух змагаецца за незалежнасць краіны ва ўмовах выгнання.

Тры пытанні, на якія адказала Святлана Ціханоўская:

📌 Ці вернуцца беларусы ў Беларусь пасля змены рэжыму?

«Мы ведаем як мінімум пра паўмільёна чалавек, якія пакінулі Беларусь з 2020 года праз рэпрэсіі. Я разумею, што не ўсе з іх вернуцца. Але я бачу, што большасць беларусаў хочуць вярнуцца дадому. І нават калі яны застануцца дзесьці ў Еўропе, паверце, яны прыедуць, каб дапамагчы. Менавіта яны будуць падтрымліваць эканамічнае развіццё краіны. Большасць кампаніяў, якія пакінулі краіну пасля 2020 года, дапамогуць Беларусі квітнець, прынясуць новыя інвестыцыі, будуць спрыяць рэформам. Шкада, што так шмат дасведчаных прафесіяналаў таксама з'ехалі. Гэтыя людзі будуць патрэбныя нам, новай Беларусі, якая будзе развівацца. У будучыні мы павінны стварыць умовы для таго, каб людзі вярталіся ў краіну, развівалі яе і спрыялі яе незалежнасці».


📌 Якія ўмовы паспрыяюць вяртанню людзей дадому?
«Возьмем, напрыклад, бізнес. Нам патрэбныя ўмовы, якія дазволяць свабодна развівацца ў гэтай сферы і абмяжуюць умяшанне дзяржавы ў працу прадпрымальнікаў, у дзейнасць малых і буйных кампаніяў. Цяпер у Беларусі немагчыма мець квітнеючы бізнес – гэта занадта рызыкоўна. Бо рэжым можа прыйсці ў любы момант і нацыяналізаваць ваш бізнес. Як толькі людзі ўбачаць, што ў Беларусі існуе вяршэнства закона, што людзі абароненыя і краіна бяспечная для іх дзяцей – яны вернуцца дадому. Паверце мне, калі ў нас будзе перспектыўнае эканамічнае асяроддзе, гэта прыцягне беларусаў дамоў».


📌 Якія вашы прыярытэты на бліжэйшыя тыдні і месяцы?
«Ключавым пунктам майго спісу з'яўляецца забеспячэнне таго, каб Беларусь не заставалася пад уплывам Крамля. Як сказаў прэзідэнт Зяленскі, усходняя мяжа Еўропы павінна праходзіць па расійска-беларускай мяжы. Мы павінны інтэграваць Беларусь у новую еўрапейскую архітэктуру. Іншыя павінны бачыць у нас еўрапейскую краіну. Мы павінны змагацца за еўрапейскую будучыню, за будучыню Беларусі. Вось чаму важна, каб мы трымалі Беларусь у цэнтры ўвагі і ўмацоўвалі наратыў дэмакратычнай Беларусі. Толькі так нашая краіна зможа стаць надзейным партнёрам для заходняга свету. Наша дэмакратыя адпавядае інтарэсам не толькі Беларусі, але і Еўропы».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Як сусветная гандлёвая вайна закране Беларусь? Тлумачыць Алесь Аляхновіч

Адразу пасля ўвядзення тарыфаў адміністрацыяй ЗША дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах запісаў відэа, у якім растлумачыў наступствы. Штаты ўжо скарэктавалі палітыку па ўводзінах пошлінаў, але актуальнасці прагнозы ад гэтага не страцілі, таму што пакуль пошліны толькі на 90 дзён прыпыненыя.

Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч у відэа тлумачыць:

📌 як змяняюцца сусветныя гандлёвыя плыні і кошты на нафту;
📌 чаму беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы і МАЗ могуць апынуцца пад ударам;
📌 ці ёсць у Беларусі шанец вырвацца з расійскай сферы ўплыву ў новай геапалітычнай рэчаіснасці.

Дарадца – пра тры асноўныя каналы ўплыву на беларускую эканоміку:

▫️Рызыка рэцэсіі і падзення попыту

«Менш гандлю азначае менш транспарту і менш патрэбы ў паліве. Цягам некалькіх дзён кошт барэля нафты маркі Брэнт упаў на 16%. Для Беларусі гэта азначае скарачэнне даходаў ад перапрацоўкі расійскай нафты. А вось у доўгай перспектыве гэта можа абмежаваць магчымасці Крамля ў субсідзіраванні беларускай эканомікі».


▫️Пашырэнне гандлёвых абмежаванняў
«Найбольшая рызыка сёння ў тым, што можа ўзнікнуць спіраль новых мытаў і гандлёвых абмежаванняў ва ўсім свеце. Беларусь, як частка сусветнай эканомікі, будзе адчуваць гэты ўплыў як праз зніжэнне экспарту ў краіны, якія будуць падвяргацца гандлёвым абмежаванням, так і праз паніжэнне коштаў на тавары, якія Беларусь экспартуе».


▫️Дэглабалізацыя і ізаляцыя Беларусі
«Свет ужо працяглы час рухаецца ў бок дэглабалізацыі. У выніку палітычных рэпрэсіяў пасля 2020 года і ўдзелу ў поўнамаштабнай вайне на баку Расіі, Лукашэнка ўжо ізаляваў Беларусь ад многіх дэмакратычных краінаў. Новая міжнародная рэчаіснасць яшчэ больш прывязвае Беларусь да Расіі на геапалітычнай карце».


Падрабязней – глядзіце ў відэа.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Міжнародныя праваабаронцы павінны патрабаваць доступу да палітычных зняволеных»

Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю чэшскаму выданню iROZHLAS распавядае пра беларускі супраціў у выгнанні, пра саўдзел Лукашэнкі ў вайне і пра тое, чаму пытанне палітвязняў мусіць гучаць на ўзроўні ААН.

Тры асноўныя тэзы з адказаў беларускай лідаркі:

📌 Лукашэнка дапамог пачаць вайну, таму ён не можа ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне

«Ён не можа быць пасярэднікам у перамовах. Ён сам з'яўляецца саўдзельнікам вайны. Расійскія войскі ўварваліся ва Украіну з беларускай тэрыторыі, з Беларусі выпускаліся ракеты, у Беларусі цяпер знаходзіцца ядзерная зброя. Лукашэнка дапамог пачаць гэтую вайну, таму ён не можа прэтэндаваць на тое, каб дапамагчы яе скончыць. Лукашэнку ніхто не давярае. Ён цалкам залежыць ад Пуціна. Яго рыторыку цалкам выбудоўвае Крэмль. Яго мэта – не мір, а выжыванне».


📌 Пытанне палітычных зняволеных у Беларусі павінна абмяркоўвацца на Генеральнай Асамблеі ААН
«Лукашэнка выкарыстоўвае вайну ва Украіне, каб схаваць свае злачынствы і ізаляваць зняволеных ад навінаў. Аднак гэта парушэнне правоў чалавека, якія адсочвае ААН. Недастаткова проста паслаць ліст беларускаму рэжыму, на які ён адкажа, што ў Беларусі няма палітычных зняволеных. Міжнародныя праваабаронцы павінны патрабаваць доступу да палітычных зняволеных. Вядома, палітычная ўвага з боку дэмакратычнага свету таксама неабходная. Лукашэнка хоча, каб свет забыўся пра Беларусь і беларусаў, якія змагаюцца супраць ягонага рэжыму. Мы павінны не дапусціць гэтага».


📌 Хоць я не магу знаходзіцца з маім народам у маёй краіне, я працягваю публічна казаць пра Беларусь
«Значна лягчэй змагацца за свабоду, калі ты на волі. Праца ў выгнанні азначае, што я не знаходжуся з маім народам у маёй краіне, але гэта дае мне магчымасць публічна казаць пра Беларусь. У нас шмат сяброў у свеце, і нам удалося ўсталяваць з імі афіцыйныя дыпламатычныя адносіны. Гэтыя краіны больш не адпраўляюць амбасадараў у Мінск, каб легітымізаваць Лукашэнку. Яны накіроўваюць да нас спецыяльных пасланнікаў для працы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Менавіта праз усталяванне афіцыйных адносінаў з дэмакратычнымі сіламі, нашыя партнёры даюць зразумець, што яны не прызнаюць Лукашэнку, што ён ніхто. Менавіта таму дэмакратычны свет зрабіў відавочны выбар. Ён на баку беларускага дэмакратычнага руху».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Маргарыта Ворыхава: «Мы ніколі не збіраем персанальныя даныя, каб не падвяргаць вас рызыцы і не ставіць пад пагрозу вашую бяспеку»

У Telegram-чатах беларускай дыяспары з’явілася анкета, якая нібыта праводзіцца «для даследчай працы» ад імя прадстаўніцтва па моладзі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета. Пры гэтым зламыснікі прыкрываюцца імем Маргарыты Ворыхавай – прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па справах моладзі.

Вось як тлумачыць правакацыю сама Маргарыта:

«Фэйкавая анкета сапраўды выглядае амаль як арыгінальная, якую мы стварылі, каб зразумець, што хвалюе беларускую моладзь у краіне і за яе межамі. Але мы наўмысна ніколі не збіраем персанальныя даныя, каб не падвяргаць вас рызыцы і не ставіць пад пагрозу вашую бяспеку. Заклікаю ўсіх быць уважлівымі і не давяраць інфармацыі, якая распаўсюджваецца праз неправераныя кантакты і ананімныя акаўнты».


Што рабіць у такіх выпадках?
– не запаўняйце падазроныя анкеты;
– не давярайце ананімным і неправераным крыніцам;
– выкарыстоўвайце інфармацыю толькі з афіцыйных крыніцаў;
– паведамляйце нам пра падазроныя спасылкі або паведамленні.

❗️Калі ласка, будзьце пільныя. Не давярайце ананімным паведамленням і не перадавайце даныя невядомым асобам.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Светлана Тихановская — про Анжелику Мельникову

«Мы все переживаем и беспокоимся, но в таких обстоятельствах я не хотела бы спекулировать на эту тему. Сейчас расследованием занимается польская полиция и прокуратура. Я благодарна всем, кто предпринимает усилия по поиску Анжелики.

Прошу вас: помните о мерах безопасности, и – самое важное – не забывайте беречь и поддерживать друг друга».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Дыктатары ведаюць, што дзеці – гэта самы эфектыўны рычаг ціску»

Святлана Ціханоўская працягвае адказваць на асабістыя пытанні пра сям’ю і дзяцей. У размове з Index on Censorship яна распавяла, як змянілася яе мацярынства пасля пачатку палітычнай дзейнасці:

«Як маці, ты заўсёды жывеш з пачуццём віны, таму што не праводзіш дастаткова часу з дзецьмі. Вельмі нечакана для іх я стала чалавекам, які абараняе іх тату, які абараняе краіну. Для іх я стала лідарам, якому даводзіцца шмат ездзіць, каб нагадваць сусвету пра сітуацыю ў Беларусі.

Я сапраўды веру, што яны шмат чаму вучацца ў гэтых складаных умовах. Дзякуючы гэтаму яны ведаюць, як людзі могуць ахвяраваць жыццём, свабодай, камфортам дзеля чагосьці большага і важнага.

Таму я хачу сказаць усім мамам, якія займаюцца такой важнай справай і клапоцяцца пра лёс Беларусі – нават не смейце вінаваціць сябе ў тым, што вы дрэнная маці, таму што вы павінны быць добрай лідаркай сваёй справы. Ваш прыклад – лепшы ўрок, які могуць засвоіць вашыя дзеці».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская – з нагоды Сусветнага дня здароўя:

«Сёння сістэма аховы здароўя ў Беларусі як ніколі адарваная ад рэчаіснасці. Пад ціскам рэжыму на першае месца ставяцца не прафесійныя стандарты і дабрабыт пацыентаў, а ідэалагічныя прынцыпы. Усё «замежнае», за выключэннем расійскага і кітайскага, пазіцыянуецца як варожае. Незалежныя даследаванні, міжнародны досвед і аб'ектыўныя ацэнкі ігнаруюцца, калі не адпавядаюць «праўладнай» пазіцыі.

У выніку медыцынскія работнікі вымушана з'язджаюць з краіны праз невыносныя ўмовы працы, а новае пакаленне адмаўляецца ад прафесіі, дзе няма месца свабодзе і чалавечнасці. Гэта стварае ў грамадстве трывожнасць і страх: ці атрымаеш своечасовую дапамогу, ці знойдзецца месца ў шпіталі, ці зможаш дастаць з-за мяжы патрэбныя лекі… У прапаганды заўсёды «ўсё добра». Але беларусы бачаць сапраўдную карціну: хранічная загружанасць лекараў, дэфіцыт спецыялістаў і агульнае зніжэнне якасці медыцынскіх паслугаў.

У такіх умовах на лекараў выпадае каласальная нагрузка. Яны працуюць на знос – часам без адпачынку і нават перапынку на абед. Менавіта іх прафесіяналізм і адданасць ратуюць беларускую медыцыну пры адсутнасці падтрымкі з боку дзяржавы. Я захапляюся стойкасцю і самаахвярнасцю нашых медыкаў, калі чую пра цяжкасці, з якімі яны сутыкаюцца.

Ініцыятывы, што ўзніклі ў 2020 годзе, працягваюць дапамагаць. Такія каманды, як ByMedSol і OkDoc, робяць вялікую справу для людзей. І дзякуючы неабыякавасці, салідарнасці і асабістай адказнасці беларусаў мы ўсё лепей разумеем, што клапаціцца пра сябе і блізкіх – гэта нармальна.

Мы ўсе заслугоўваем жыць у краіне, дзе галоўная каштоўнасць – чалавечае жыццё. У якой лекараў не звальняюць і не пазбаўляюць ліцэнзіі з-за іх грамадскай пазіцыі, а падтрымліваюць і шануюць за цяжкую працу. У якой чалавек не адзін і заўсёды можа разлічваць на ўсебаковую падтрымку.

Цяпер мы ўсе робім унёсак, каб Беларусь стала такой краінай. Крок за крокам, праз давер, салідарнасць і клопат адно аб адным. Але важна пры гэтым захоўваць сілы, ментальнае і фізічнае здароўе. Таму я нагадваю вам: беражыце сябе, клапаціцеся пра блізкіх. Не саромейцеся звярнуцца па дапамогу, не бойцеся казаць пра свае праблемы і складаны псіхалагічны стан. Здароўе – гэта не толькі пра лекі і шпіталі. Гэта пра чалавечнасць, пра павагу, пра падтрымку. Я ўпэўненая, што гэта стане нормай у нашай будучай Беларусі».

Ілюстрацыя: ByMedSol

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская – з Вестфальскай мірнай канферэнцыі ў Мюнстэры

Беларуская лідарка выступіла на Вестфальскай мірнай канферэнцыі ў нямецкім Мюнстэры, дзе заклікала міжнародную супольнасць не забываць пра Беларусь і працягваць падтрымку дэмакратычнага руху.

У звароце яна ўзняла тэмы палітвязняў, рэпрэсіяў і салідарнасці з беларускім народам. Асаблівую ўвагу лідарка надала супрацоўніцтву з новым урадам Германіі як ключавым партнёрам у абароне інтарэсаў вольнай Беларусі.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Польскі Сейм падтрымаў Беларусь!

Сёння парламент Польшчы прыняў важную рэзалюцыю ў падтрымку Беларусі. Гэта міжнародны інструмент, які дапамагае ўмацаванню сувязяў паміж Польшчай і Беларуссю і падтрымцы дэмакратычных пераменаў.

Святлана Ціханоўская падзякавала дэпутатам, асабліва Камітэту па міжнародных справах, яго старшыні Паўлу Ковалю, а таксама парламентарыям Аляксандры Вішнеўскай і Марціну Басацкаму:

«Вашая салідарнасць надае нам сілу і надзею ў барацьбе за свабоду. Мы не спынімся, пакуль Беларусь не стане вольнай і незалежнай краінай Еўропы!»

Читать полностью…

Светлана Тихановская

🤨 Навошта дарадца па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі стукае пярсцёнкам па стале на сустрэчах? І як гэта звязана з вынікамі перамоваў? Адказ шукайце ў відэа!

Читать полностью…
Subscribe to a channel