tsikhanouskaya | Неотсортированное

Telegram-канал tsikhanouskaya - Светлана Тихановская

106517

Канал пресслужбы штабов Тихановской, Бабарико, Цепкало.

Подписаться на канал

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская і міністарка замежных справаў Швецыі запусцілі новую праграму Лідарства для беларускіх жанчын

Падчас форуму «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» Святлана Ціханоўская і Марыя Мальмер Стэнергард абвесцілі пра стварэнне праграмы развіцця жаночага лідарства. Праграму падтрымаў шведскі ўрад.

10 жанчын-лідарак былі адабраныя праз конкурс на ўдзел у праграме. Сярод іх журналісткі, актывісткі, праваабаронцы і дзяячкі культуры. Іх чакае інтэнсіўная праграма — з сустрэчамі і трэнінгамі ў розных краінах.

Святлана Ціханоўская выказала пажаданне, каб праграма стала рэгулярнай і пастаянна дзеючай:

«Гэтая салідарнасць сфармуе новую Беларусь — краіну, дзе жанчын не будуць адсоўваць на другі план або прымушаць маўчаць. Дзе яны будуць адчуваць сябе ў бяспецы дома, паважанымі на працы і вольнымі выказваць сваё меркаванне. Беларусь, дзе дзяўчынкі будуць расці, ведаючы, што яны могуць стаць кім заўгодна».


Акрамя таго, падчас сустрэчы з Ціханоўскай міністарка заявіла, што Швецыя павялічыць падтрымку незалежных СМІ, вылучыць падтрымку для Радыё Свабода, Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту, праваабарончых і культурніцкіх ініцыятываў, грамадзянскай супольнасці.

Таксама падчас сустрэчы было анансавана, што Швецыя разам з беларускімі праваабаронцамі запускае праграму дзіцячых летнікаў для дзяцей палітзняволеных.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Швецыі

Акрамя палітычных сустрэчаў і Жаночага форуму, важным пунктам візіту ў Швецыю стала цёплая сустрэча з беларускай дыяспарай у Стакгольме. Размова ішла пра актуальныя тэмы, што хвалююць беларусаў за мяжой. Таксама лiдарка шчыра адказала на шматлікія пытанні ўдзельнікаў і падзялілася планамі на будучыню.

«Такая цеплыня, адзінства, такая глыбокая вера ў Беларусь — гэта неверагодна ўражвае. Беларусы Швецыi — вялікія малайцы, бо захоўваюць актыўнасць i падтрымліваюць адно аднаго. Менавіта дзякуючы такім супольнасцям я пераконваюся яшчэ раз: у нас абавязкова ўсё атрымаецца. Мы вернем Беларусь дадому — свабодную і незалежную».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Візіт у Швецыю: сустрэча з групай «За дэмакратычную Беларусь» і мітынг у падтрымку Украіны

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Швецыі, дзе ўжо сустрэлася з групай «За дэмакратычную Беларусь» мясцовага парламента. У цэнтры ўвагі — падтрымка беларусаў у Швецыі, супрацоўніцтва з Рыксдагам і краінамі Паўночнай Рады.

Святлана Ціханоўская акрэсліла практычныя крокі, якія шведскія парламентарыі могуць зрабіць у падтрымку дэмакратычнай Беларусі:

1️⃣Пашырыць падтрымку беларусаў, якія пражываюць у Швецыі.

«Мы па-ранейшаму сутыкаемся з мноствам праблемаў з дакументамі. Вашая дапамога будзе мець вырашальнае значэнне і калі мы вырашым гэтую праблему тут, гэта будзе мець вялікае значэнне для іншых краінаў».


2️⃣Падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве Рыксдага і дэмакратычных сілаў.
«Падобны таму, які мы падпісалі з Сенатам Польшчы, Еўрапейскім Парламентам. Гэта можа адыграць важную ролю і паслаць сігнал людзям унутры краіны — Швецыя не прызнае Лукашэнку».


3️⃣Працягваць праграму Libereco па патранажу над палітычнымі зняволенымі.
«Я ведаю, што многія з вас з'яўляюцца хроснымі бацькамі, але, магчыма, вы можаце распаўсюдзіць інфармацыю сярод іншых парламентарыяў».


4️⃣Выступіць за пашырэнне супрацоўніцтва з Радай Паўночных краінаў.
«Магчыма, мы зможам падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве або запусціць партнёрства паміж Радай Паўночных краінаў і дэмакратычнай Беларуссю».


Акрамя таго, Святлана Ціханоўская сумесна з міністаркай замежных справаў Швецыі Марыяй Мальмер Стэнергард далучылася да мітынгу ў падтрымку Украіны з прамовай, дзе падкрэсліла важнасць адзінства перад тварам аўтарытарызму:
«Беларусь і Украіна не проста знаходзяцца на перадавой барацьбы з тыраніяй — мы фарміруем лінію бяспекі і абароны Еўропы. Таму падтрымка дэмакратычнай Беларусі — гэта ўкладанне ў агульную бяспеку».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька далучыліся да Дабрачыннага футбольнага турніру ў падтрымку сацыяльнай інклюзіі дзяцей з маламаёмных сем'яў

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Свабоду журналістам!

Сёння ў Вільні прайшоў Роварны прабег салідарнасці са зняволенымі журналістамі, арганізаваны БАЖ і прымеркаваны да 30-годдзя арганізацыі. Да яго далучыўся і дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.

Свабоду журналістам! Свабоду палітвязням!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Новая хваля антытунеядскай палітыкі ў Беларусі

Улады ўзмацнілі ціск на так званых «тунеядцаў» — людзей, якія па розных прычынах не аформленыя ў дзяржаўных структурах. Усё часцей з’яўляюцца навіны пра папаўненні спісаў «тунеядцаў», асабліва калі чалавек працуе па-за Беларуссю. Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Зазулінская ўпэўненая: на практыцы гэтую тэндэнцыю трэба разглядаць не толькі як сістэму штрафаў, але як на частку маштабнай кампаніі па стыгматызацыі грамадства.

Чаму гэта паўтараецца?
Пад маркай «тунеядцаў» рэжым стварае вобраз унутраных ворагаў. Гэта дазваляе:
матываваць праз страх лаяльных людзей;
узмацніць сацыяльны кантроль;
папаўняць бюджэт ад штрафаў і «дадатковых пералікаў».

Якія наступствы?
1️⃣Пашырэнне механізмаў пакарання: у перспектыве магчымыя абмежаванні на медпаслугі, доступ да адукацыі, выезд за мяжу.
2️⃣Узмацненне сацыяльнага кантролю і мабілізацыя лаяльных грамадзян праз стварэнне вобраза «ўнутранага ворага».
3️⃣Папаўненне дзяржаўнага бюджэту за кошт штрафаў і завышаных тарыфаў.

«Рэжым стварае вобраз унутранага ворага, каб трымаць «сваіх» у страху і паслухмянасці. Вобраз «тунеядца» — зручны спосаб дэлегітымізаваць асобныя групы насельніцтва. У прыватнасці тых, хто працуе за мяжой, адмаўляецца ўдзельнічаць у фармальных інстытутах або проста выпадае з падкантрольных каналаў занятасці», — адзначае Вольга Зазулінская.


Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы адказала на 6 асноўных пытанняў наконт узмацнення ціску рэжыму на так званых «тунеядцаў». Прачытаць іх можна па спасылцы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Важна, каб абмежаванні найменш ударылі па сумленных беларусах, і мы будзем працаваць над выключэннямі»

Падчас візіту ў Брусель Святлана Ціханоўская распавяла «Белсату»:
– падрабязнасці пасяджэння Кансультатыўнай групы «Беларусь-ЕС»;
– пра ўдзел у Brussels Forum 2025.

Таксама беларуская лідарка пракаментавала варыянт новага 18 пакета санкцыяў Еўракамісіі — і патлумачыла, ці могуць абмежаванні прымусіць дыктатараў спыніць вайну:

«Гэты пакет санкцыяў перш за ўсё супраць Расіі. І самы важны пункт там — устанаўленне цаны на нафту. Змяншэнне гэтай цаны — змяншэнне прыбыткаў Расіі. Слабейшая Расія — слабейшы Лукашэнка. Што тычыцца беларускага боку, то там ёсць санкцыі, датычныя банкаўскага сектара. Гэта таксама накіравана на Расію, але зачэпіць і Беларусь, бо менавіта праз беларускія банкі гэтыя схемы працавалі. Мы разумеем, што гэта можа адбіцца на беларусах, таму будзем працаваць над выключэннямі для нашых людзей».


Падрабязней — глядзіце па спасылцы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Ні Пуцін, ні Лукашэнка не зацікаўленыя ў міры»

У інтэрв’ю The Radio National Hour Святлана Ціханоўская выказалася пра мэты Крамля і ўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі. Яна заклікала выразна аддзяляць беларускі народ ад рэжыму і падкрэсліла, што менавіта Лукашэнка зрабіў Беларусь саўдзельніцай вайны.

«Мы павінны прызнаць: ні Пуцін, ні Лукашэнка не зацікаўленыя ў міры. Калі б Пуцін сапраўды хацеў міру, гэтая вайна ніколі б не пачалася. У Крамля былі ўсе магчымасці для перамоваў, для дээскалацыі, для павагі да суверэнітэту Украіны, але замест гэтага ён пачаў поўнамаштабнае ўварванне. Пуцін хоча не міру, а кантролю. Кантролю над Украінай, над Беларуссю, над межамі і бяспекай Еўропы. Ён хоча разбурыць парадак, які склаўся пасля «халоднай вайны», і замяніць яго светам, дзе права моцнага важней за права слабога. У яго разуменні мір гэта падпарадкаванне. Але гэта не мір, гэта імперыялізм».


«Калі Лукашэнка дазволіў запускаць першыя ракеты з тэрыторыі нашай краіны, ён зрабіў Беларусь саўдзельніцай агрэсіі. Ён стаў удзельнікам гэтай вайны і павінен несці поўную адказнасць. Той факт, што беларуская армія не далучылася да расійскай — не яго заслуга. Гэта таму, што беларускі народ не хоча ваяваць з украінцамі. У нас няма імперскіх амбіцыяў».


«Мы хочам быць надзейнымі партнёрамі для нашых суседзяў. Але пакуль Лукашэнка пры ўладзе, усім нашым суседзям пагражае пастаянная небяспека. Ён мілітарызуе нашую эканоміку, дапамагае Расіі абыходзіць санкцыі, уведзеныя з-за вайны, і з’яўляецца паўнапраўным удзельнікам гэтай агрэсіі. Але я хачу яшчэ раз падкрэсліць: караць за ваенныя злачынствы трэба рэжым, а не беларускі народ».


Паслухаць цалкам можна па спасылцы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Падтрымка для беларусаў. Вынікі 5-га пасяджэння Кансультатыўнай групы ў Бруселі

У сталіцы Бельгіі завяршылася 5-ае пасяджэнне Кансультатыўнай групы Еўрасаюза па Беларусі. З беларускага боку традыцыйна ўдзел узялі палітыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, сярод якіх — Павел Латушка, Таццяна Хоміч, Уладзімір Астапенка, Іван Краўцоў, Арцём Брухан, Вольга Зазулінская, Аляксандра Мамаева і іншыя.

Што важна ведаць?

Акрамя глабальных тэмаў — вызваленне палітвязняў, сітуацыя з рэгіянальнай бяспекай — абмяркоўвалі больш практычныя, на якія ёсць запыт у беларусаў:

1️⃣ Выдача шматразовых шматгадовых шэнгенскіх візаў. Паколькі рэжым скараціў колькасць консульскіх працаўнікоў, краінам Шэнгена складана павялічыць колькасць візаў. Разам з тым можна выдаваць шматгадовыя візы, што здыме нагрузку з кансулатаў. Чыноўнікі Еўрасаюза запэўнілі: для беларусаў збольшага працягнуць дзейнічаць спрошчаныя ўмовы атрымання візаў — і не будуць уведзеныя абмежаванні, як у дачыненні да расіянаў.

2️⃣ Легалізацыя ў ЕС: дамовіліся выпрацаваць супольны пакет рэкамендацыяў для краінаў ЕС па вырашэнні праблемаў з легалізацыяй.

3️⃣ Падтрымка для незалежных медыя і рэпрэсаваных. На фоне скарачэння замежнай дапамогі Еўрасаюз пераразмеркаваў рэсурсы, каб падтрымаць незалежныя беларускія медыя. Да кастрычніка будзе распрацаваны дакумент «Ацэнка патрэбаў» для прыярытэзацыі напрамкаў, якім патрэбная дапамога. Таксама Еўрасаюз працягне падтрымку рэпрэсаваных, у тым ліку рэабілітацыю — толькі за апошні час праз праваабарончыя арганізацыі дапамогу ЕС атрымалі каля 300 чалавек.

4️⃣ Стыпендыі. За апошні год ЕС падтрымаў больш за 1000 студэнтаў стыпендыямі, абменамі, магчымасцямі навучання, а таксама стажыроўкамі ў розных краінах Еўропы.

5️⃣ Выключэнні з санкцыяў. ЕС гатовы разглядаць гуманітарныя выключэнні з санкцыяў, уведзеных супраць рэжыму за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Гэта дазволіць мінімізаваць наступствы для грамадзянскай супольнасці.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Рэпрэсіі ў анлайне і афлайне: рэакцыя на заяву Мінформа

Міністр інфармацыі Маркаў заявіў, што ў Беларусі ўжо абмежаваная дзейнасць больш за 18 тысячаў інфармацыйных рэсурсаў. Кожны тыдзень рэжым папаўняе спісы «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» і «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Як падкрэсліў Маркаў, «інфармацыйная вайна ў Беларусі працягваецца і нават узмацняецца». Такія метады — чарговы доказ таго, што рэжым наноў легітымізуе рэпрэсіі і падаўляе свабоду выказвання.

Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях:

«Гэтая заява толькі пацвярджае: рэжым не мае намеру зніжаць тэмпы рэпрэсіяў і працягвае барацьбу з любымі праявамі свабоды слова ў краіне. Лукашэнка працягвае карыстацца «антыэкстрэмісцкім» заканадаўствам для ціску на беларускую грамадзянскую супольнасць. У заяве гаворыцца пра 110 кніг прызнаных «шкоднымі для дзяцей» — нібыта за прапаганду гвалту, жорсткасці і іншых пагрозаў. У рэальнасці, гэта чарговая падмена паняццяў, мэта якой — не абарона дзяцей, а ўзмацненне цэнзуры».


Маркаў таксама падкрэсліў рост колькасці заблакаваных рэсурсаў у параўнанні з мінулым годам. Ужо да канца траўня колькасць заблакаваных рэсурсаў дасягнула паказчыкаў 2024-га.
«Гэта прамое сведчанне пагаршэння сітуацыі з правам беларусаў і беларусак. І размова не толькі пра свабодны доступ да інфармацыі, але і пра выказванне меркаванняў, адрозных ад палітыкі рэжыму. Заявы аб планах далейшай працы з кіраўнікамі маркетплейсаў і распаўсюджвальнікамі выданняў выглядае як анонс маштабных праверак і ціску на тых, хто займаецца продажам літаратуры. Беларусь мае патрэбу не ў зачыстцы інфармацыйнага поля, а ў свабодзе слова, адкрытым доступе да інфармацыі і магчымасці весці сумленную грамадскую дыскусію», — каментуе Марозаў.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Дзяніс Кучынскі «выдаў» усе сакрэты ў новым выпуску «Жыццё-маліна»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі завітаў да Мікіты Мелказёрава і раскрыў усё, што хаваецца за кулісамі палітычных сустрэчаў, а таксама распавёў пра «нутранку» Офіса.

Што за ліст чакання ў палітычных лідараў і як туды трапляе Ціханоўская?
Якія заробкі ў Офісе?
Ці магчымая сустрэча з Трампам?
Чаму жонка Дзяніса Кучынскага называе яго… дальнабойшчыкам?
Колькі каштуюць візіты і хто іх аплачвае?
Чаму Франак Вячорка — васьміног?
Палітычны турызм — гэта што?
І што робіць каманда, калі ўсё ідзе не па плане?

Глядзіце поўную гутарку, каб даведацца пра той бок палітыкі, які не заўсёды бачны.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Дзяніс Кучынскі: «Беларусь ніколі не мела такіх кантактаў, як цяпер»

Дарадца па пытаннях дыпламатыі Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі распавёў, у чым важнасць удзелу дэмакратычных сілаў у міжнародных форумах і канферэнцыях.

«У 2020 годзе нам давялося выбудоўваць амаль з нуля ўсе кантакты — як інстытуцыйныя, так і персанальныя. Таму магу сказаць, што, напэўна, ніколі Беларусь не мела такіх кантактаў, такой запісной кніжкі, як цяпер» — адзначыў дарадца.


Падрабязней — у відэа.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Франак Вячорка — з футбольнага матча ў падтрымку палітзняволеных журналістаў, які ідзе прама зараз

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Хто і як павінен адказаць? Дабравольскі і Лябедзька — пра механізмы люстрацыі

Ці варта праводзіць люстрацыю? У якой форме? Якія катэгорыі павінны трапляць пад люстрацыю? І які міжнародны досвед можа быць карысным для нашай краіны?

На гэтыя (і не толькі!) вострыя і складаныя пытанні ў адкрытай дыскусіі адказваюць дарадцы Святланы Ціханоўскай: Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца, і Анатоль Лябедзька, дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе.

У дыскусіі не абыходзіцца без рознагалоссяў і складаных маральных пытанняў. Вырашэнне кожнага з іх мае істотнае значэнне для будучыні Беларусі. Далучайцеся да абмеркавання Канцэпцыі люстрацыі па спасылцы (на рускай мове — тут)!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Яны не хочуць перамоваў, яны хочуць нашай капітуляцыі — каб мы схілілі калені і добраахвотна пайшлі ў турмы»

У размове з польскім «Rzeczpospolita» Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што дэмакратычныя сілы застаюцца адкрытымі да канструктыўных кантактаў з прадстаўнікамі сённяшняга рэжыму, бо толькі праз дыялог магчыма дамагчыся сапраўдных пераменаў.

Асноўныя тэзы беларускай лідаркі адносна перамоваў:

📌Дэмакратычныя сілы гатовыя да дыялогу з прадстаўнікамі рэжыму, нават калі яны адбудуцца за зачыненымі дзвярыма

«Мы заўсёды вітаемся з прадстаўнікамі рэжыму ў розных установах, напрыклад, у ААН або ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Яны рэагуюць на гэта па-рознаму — некаторыя адказваюць, некаторыя не. У Ватыкане нашая дэлегацыя размаўляла з прадстаўнікамі рэжыму, але змест гэтай гутаркі застанецца ў сценах Святога Пасаду. Мы адкрытыя для дыялогу з рэжымам Лукашэнкі. Назапасілася шмат тэмаў для абмеркавання».


📌Лёс Лукашэнкі можа вырашыцца без яго асабістай прысутнасці на перамовах
«Ён не абавязаны асабіста ўдзельнічаць у такіх перамовах і можа дэлегаваць членаў свайго ўрада. Верагодна, падчас такіх перамоваў будзе абмяркоўвацца пытанне аб гарантыях бяспекі для Лукашэнкі, але асобы, адказныя за злачынствы супраць беларусаў, павінны паўстаць перад незалежным судом. Я не выключаю, што Лукашэнка будзе адхілены ад улады ўласным асяроддзем. У Мінску не мала людзей, якія разумеюць, што крызіс у краіне будзе працягвацца, пакуль не адбудзецца прымірэнне».


📌Круглы стол нават цяпер магчымы ў Беларусі
«З 2020 года мы выступаем за пачатак дыялогу з рэжымам. Разам мы будзем будаваць нашую краіну і выпраўляць тое, што было сапсавана. Мы часта звяртаемся да Польскага круглага стала, таму што ён з'яўляецца для нас добрым прыкладам. Але рэжым гэтага не хоча. Яны хочуць нашай капітуляцыі — каб мы схілілі калені і добраахвотна пайшлі ў турмы. Гэтага не будзе. Лукашэнка ўжо цяпер мог бы пачаць перамовы, вызваліўшы 1200 палітычных зняволеных. Ён мог бы спыніць рэпрэсіі. Дастаткова не саджаць кожны дзень па некалькі чалавек у турмы».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Мы хочам мець Беларусь, дзе жанчыны лідыруюць, прымаюць рашэнні і вызначаюць будучыню»

Сёння ў Стакгольме пачаў працу форум «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» — івэнт, прысвечаны ролі беларускіх жанчын у змаганні за дэмакратыю.

Святлана Ціханоўская выступіла з прывітальнай прамовай, дзе закранула асабісты досвед, выклікі жанчын у палітыцы і заклікала да сапраўднай роўнасці, якая з'яўляецца не замежнай канцэпцыяй, а натуральнай патрэбай беларускага грамадства.

«Быць жанчынай у Беларусі цяжка. Быць жанчынай у палітыцы яшчэ цяжэй — ведаю гэта з уласнага досведу. Справа не толькі ў пастаянным ціску і выкліках. Справа яшчэ і ў тым, што эксперты называюць «сіндромам самазванца» — адчуванні, што ты ніколі не робіш дастаткова. Аўтарытарны рэжым і сістэма адукацыі вучаць людзей, асабліва жанчын, маўчаць. Не высоўвацца. Не выдзяляцца.

Мы ўсе чулі бясконцую колькасць разоў: «Месца жанчыны — на кухні». Я нічога не маю супраць кухні. Але я ведаю, што жанчыны здольныя на значна большае — асабліва калі мы трымаемся разам.

Мы хочам пабудаваць Беларусь, дзе жанчыны лідыруюць, прымаюць рашэнні і вызначаюць будучыню. Пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын — не толькі агульнаеўрапейская каштоўнасць, але і беларуская. Гендарная роўнасць — гэта не чужая ідэя. Яна не «запазычаная» з-за мяжы. Гэта патрабаванне беларускага народа, народжанае беларускім болем і прасунутае беларускімі жанчынамі».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Беларускія жанчыны выступілі супраць адной з самых жорсткіх дыктатур, але не дзеля палітычных амбіцыяў»

16–17 чэрвеня Стакгольм прымае форум «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» — міжнародную платформу, прысвечаную ролі беларускіх жанчын у змаганні за дэмакратыю. Удзельніцы і ўдзельнікі форуму абмяркоўваюць палітычнае лідарства, абарону правоў чалавека і запуск Праграмы жаночага лідарства для Беларусі. Гэта — практычны крок да ўмацавання жаночага голасу ў будучыні краіны. 

Святлана Ціханоўская ў вітальным слове звярнула ўвагу на тое, як жанчыны сталі маральнай апорай рэвалюцыі.

«Пасля таго, як у нас скралі перамогу на выбарах, беларускія жанчыны змянілі ход гісторыі. Яны выступілі супраць адной з самых жорсткіх дыктатур, але не дзеля палітычных амбіцыяў. Яны не выйшлі са зброяй ці лозунгамі нянавісці. Яны выйшлі з годнасцю, мужнасцю і любоўю — да сваёй краіны і свайго народа.

Ніна Багінская, 73 гады, адна размахвае сцягам перад АМАПам. Нягледзячы на шматлікія затрыманні, яна працягвала з’яўляцца на мітынгах. Бясстрашная. Нязломная.

Кацярына Андрэева, якая перадавала праўду з перадавой, пакуль рэжым не прымусіў яе замаўчаць, прысудзіўшы 8 гадоў турмы.

Марыя Калеснікава, якая парвала свой пашпарт на мяжы, каб застацца і змагацца за сваю краіну. Якую трымаюць у поўнай ізаляцыі, без сувязі са знешнім светам.

Паліна Шарэнда-Панасюк, маці, якая глядзела ў вочы сваім турэмнікам. Падвергнутая катаванням, але па-ранейшаму няскораная.

Марыя Зайцава была параненая ў Мінску паліцэйскай гранатай, а праз два гады паехала змагацца за Украіну. Ёй было ўсяго 24 гады, калі яна аддала сваё маладое жыццё за свабоду нашых дзвюх краінаў.

Гэтыя жанчыны — не проста сімвалы. Яны — дух нашай рэвалюцыі».


Заўтра ў межах форуму пройдуць дзве панэлі: «Жанчыны як рухаючая палітычная і сацыяльная сіла ў Беларусі: выклікі і ўрокі» і «Шляхі далейшага пашырэння правоў жанчын і ўдзелу ў жыцці краіны: палітычныя рашэнні і іх рэалізацыя».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Як звязацца з Офісам Святланы Ціханоўскай?

Калі вам патрэбная дапамога, адказ на пытанне або вы маеце прапанову па ўдасканаленні працы Офіса — вось як з намі звязацца!

Інфармацыя, якую вы дасылаеце (у тым ліку асабістыя дадзеныя, калі вы іх указваеце), захоўваецца ў межах Офіса і не перадаецца трэцім асобам.

1️⃣Акаўнт у Telegram. З дапамогай @askoffice_15 можна хутка атрымаць інфармацыю або пакінуць запыт, які перададуць адпаведным спецыялістам(-кам).

❗️Звярніце ўвагу, што Telegram-бот Офіса спыніў працу дзеля вашай бяспекі.

2️⃣Электронная пошта. Па агульных пытаннях пішыце на askoffice@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, не выкарыстоўвайце для гэтага сэрвісы на беларускіх і расійскіх даменах.

3️⃣Форма зваротнай сувязі на афіцыйным сайце (з Беларусі праз VPN).

4️⃣Signal. Для бяспечнай сувязі можна выкарыстоўваць зашыфраваны месэнджар: askoffice_chat.15.

5️⃣Асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай. Зум-сустрэчы з нацыянальнай лідаркай і прадстаўнікамі(-цамі) Офіса і Кабінета, дзе можна задаць пытанне або падзяліцца прапановай. Анонсы размоваў з’яўляюцца ў афіцыйных каналах Офіса.

🇺🇦 Па ўсіх пытаннях, якія датычацца Украіны: mgl@tsikhanouskaya.org, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.

🇨🇿 Калі вы жывяце ў Чэхіі ці збіраецеся ў гэтую краіну, па пытаннях звяртайцеся:
у Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі: czechia.office@tsikhanouskaya.org
– у крызісных сітуацыях да кіраўніцы Крысціны Шыянок: @OfficeBLRinCZE.

Кантакты для зваротаў медыя і дыпламатычных прапановаўна сайце.

Звяртайцеся праз любы зручны для вас канал — і мы абавязкова дапаможам.

Мы на сувязі!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская:

«Дарагія лекары!

Я ведаю, як цяжка цяпер працаваць у медыцыне. Медыкі сталі закладнікамі палітыкі. Шмат каго звольнілі, нехта вымушана эміграваў, іншыя сутыкнуліся з пераследам. Тады як рэжым замест падтрымкі толькі пагаршае сітуацыю. Толькі за красавік было звольнена больш за 5 тысячаў медыцынскіх работнікаў. Выпускнікоў медуніверсітэтаў трымаюць у закладніках у рэгіёнах не праз належны заробак ці жыллё, а абяцаннямі «прафесійнага росту». Беларускіх лекараў прымушаюць уціхую лячыць расійскіх вайскоўцаў, у той час як у нашай краіне паміраюць палітвязні, якім адмаўляюць у медычнай дапамозе. І пакуль Мінздароўя заяўляе, што кадраў хапае, у краіне паміраюць дзеці — бо побач няма тых, хто можа аказаць дапамогу. 

Калі хто і дапамагае хворым, то гэта не рэжым — гэта робіце вы. Менавіта вы, беларускія лекары, — сапраўдная апора нашай медыцыны. Вы застаяцеся людзьмі нават у невыносных умовах. Вы працуеце ў старых шпіталях і паліклініках, са зношаным абсталяваннем і катастрафічным недахопам кадраў, але працягваеце лячыць, слухаць, суцяшаць. 

Я натхняюся вашай стойкасцю і прафесіяналізмам. Вы заслугоўваеце павагі, годных заробкаў і чалавечых умоваў працы. Я ведаю: прыйдзе час, калі медыкі будуць не падначаленымі, а сапраўднымі аўтарытэтамі. Дзе дзяржава будзе спрыяць вашаму росту, а не перашкаджаць. Дзе праца зноў стане захапляльнай справай жыцця, а не штодзённай ахвярай. Дзе вы і вашая праца будуць шанавацца з той жа павагай, з якой вы клапоціцеся пра нашых грамадзянаў.

З прафесійным святам вас!»

Фота: Natalia Fedosenko/ITAR-TASS/

Читать полностью…

Светлана Тихановская

9 і 10 жніўня — Канферэнцыя «Новая Беларусь» у Варшаве. Не прапусціце!

Штогод у жніўні мы ладзім Канферэнцыю Новая Беларусь, каб весці адкрыты дыялог пра будучыню нашай краіны паміж прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і актывістамі. Сёлета мы зноў запрашаем кожнага і кожную далучыцца да івэнту!

Што такое Канферэнцыя Новая Беларусь?
гэта нэтворкінг і жывая камунікацыя;
пошук рашэнняў актуальных праблемаў;
эмацыйная і прафесійная падтрымка;
ідэі для рэалізацыі праектаў;
сумесная праца на карысць Беларусі.

Вы наўпрост можаце паўплываць на парадак дня Канферэнцыі! Падзяліцеся прапановамі, праблемамі і ідэямі праз кароткую ананімную форму, каб зрабіць Канферэнцыю каштоўнай асабіста для вас.

Івэнт адбудзецца ў Варшаве 9-10 жніўня! Рэзервуйце дату — і абавязкова далучайцеся!

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Чтобы освободить всех политзаключенных, нужно принуждать режим это сделать»

Светлана Тихановская поделилась итогами 5-го заседания Консультативной группы по Беларуси в эфире «DW Беларусь». Беларуская лидерка озвучила ключевые темы, которые обсуждались между демократическими силами Беларуси и представителями Европейского союза:

«Во время Консультативной группы обсуждались проблемы, которые наиболее остро стоят на порядке дня: освобождение политзаключенных, легализация, визы, давление на режим, поддержка независимых медиа. Было много конкретики и обсуждений для координации позиций с нашими партнерами».


⭕️Какие меры может предпринять ЕС для улучшения ситуации с правами человека в Беларуси?
⭕️Возможно ли улучшить ситуацию с получением шенгенских виз в Беларуси?
⭕️В чём заключается суть концепции люстрации и зачем она была предложена?

Ответы на эти и другие вопросы можете найти в полной версии интервью.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Бяспека, дэмакратыя і дабрабыт узаемазвязаныя і не могуць існаваць адно без аднаго», — Святлана Ціханоўская на Brussels Forum 2025

На другі дзень працоўнага візіту ў Брусель беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Brussels Forum 2025, арганізаваным Нямецкім фондам Маршала ЗША.

Гэта ўжо 20-е пасяджэнне форуму, які з’яўляецца адной з ключавых платформаў для дыялогу паміж палітычнымі лідарамі, экспертамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Тэма гэтага года «Парушанае партнёрства: як выжыць трансатлантычнаму супрацоўніцтву?» Удзельнікі абмяркоўвалі шляхі аднаўлення даверу і ўмацавання партнёрства паміж ЗША і Еўропай ва ўмовах глабальнай нестабільнасці. Сярод выступоўцаў прысутнічалі вярхоўная прадстаўніца ЕС у пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Кая Калас, намеснік міністра развіцця і тэхналогій Польшчы Міхал Бараноўскі, былы галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе Кёрціс Скапароці.

Беларуская лідарка выступіла з прамовай, у якой падкрэсліла важную ролю Беларусі ў бяспекі Еўропы будучыні і заклікала да актыўнай падтрымкі дэмакратычных сілаў краіны.

Святлана Ціханоўская:

«Я казала, што бяспека, дэмакратыя і дабрабыт узаемазвязаныя і не могуць існаваць адно без аднаго. Казала пра незалежнасць Беларусі: яна цяпер пад пагрозай — і нам крытычна выцягнуць Беларусь з лап Расіі. Пра неабходнасць чалавечых кантактаў, выдачы візаў і дапамогі беларусам. Цяпер вырашаецца лёс Еўропы, а Беларусь узятая ў закладнікі. І нам патрэбная дапамога Еўропы і свабоднага свету, каб гэта зрабіць».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Светлана Тихановская — про блокировку аккаунта TikTok на территории Беларуси:

«Режим давно пытается сделать все, чтобы установить тотальную цензуру. И такой блокировкой атакует не аккаунт в тиктоке, а право людей на свободу информации».


🎥 prezident.sveta?_t=ZN-8x7aITdzvJm&_r=1">Подписаться на TikTok Светланы Тихановской, если это безопасно.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

5-я сустрэча Кансультатыўнай групы ў Бруселі

У сталіцы Бельгіі пачалося пасяджэнне Кансультатыўнай групы Еўрасаюза па Беларусі — пляцоўкі, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, грамадзянскай супольнасці і еўрапейскіх інстытутаў.

Сёлета сустрэчы сканцэнтраваныя на:
палітычнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіянальнай бяспецы;
візавай мабільнасці беларусаў у ЕС;
стане незалежных медыя і супрацьдзеянні прапагандзе;
падтрымцы дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.

Гэта ўжо пятая такая сустрэча. Папярэднія праходзілі з удзелам ключавых партнёраў з Еўрасаюза і прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных структураў, актывістаў, грамадзянскай супольнасці. Рашэнні, якія выпрацоўваюцца ў межах групы, дапамагаюць каардынаваць дзеянні ЕС па падтрымцы дэмакратычнай Беларусі.

Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці пасяджэння, дзе падкрэсліла важнасць супрацы:
«Еўрапейскі Саюз — не проста наш саюзнік. Ён — мэта для дэмакратычнай Беларусі. І я веру, што мы яе дасягнём».

Далей лідарка ўзяла ўдзел у панэлі, прысвечанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі, дзе падкрэсліла ключавыя праблемы ў Беларусі:

📌 Рэпрэсіі ў краіне:

«Мы зараз назіраем больш вытанчаныя формы рэпрэсіяў, накіраваныя супраць усіх слаёў грамадства. Рэжым перайшоў ад аўтарытарызму да таталітарызму, прыкрываючыся вайной і «ўнутранымі ворагамі».


📌 Саўдзел рэжыму ў вайне:
«Вайна стала выгодай для Лукашэнкі. Прынамсі 287 дзяржаўных прадпрыемстваў пастаўляюць тавары для расійскай арміі. Рэжым прапануе тэрыторыю і інфраструктуру для расійскіх дронаў у абмен на падтрымку Пуціна».


📌 Эканоміку:
«Рэжым здабывае выгаду з шчылінаў у санкцыях, рээкспартуючы забароненыя тавары ў Расію і прадаючы калій праз расійскія марскія парты. Гэтыя ваенныя даходы дапамаглі стабілізаваць эканоміку і павысіць ВУП. Мінск пашырае сувязі з Кітаем, Іранам, Кубай і Паўночнай Карэяй, імкнучыся не толькі да рэсурсаў, але і да міжнароднай легітымнасці».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Чаму акцыі салідарнасці і мітынгі, якія ладзяць беларусы, важныя для фарміравання міжнароднай павесткі? Распавядае Святлана Ціханоўская

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Свабодная Беларусь умацавала б Еўропу, а не падрывала яе бяспеку»

Падчас размовы з The Radio National Hour Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на тое, што дэмакратычная Беларусь магла б стаць апорай бяспекі ва ўсім рэгіёне і падсвятліла рызыкі, якія нясе рост прарасійскіх сілаў у дэмакратычных дзяржавах.

«Кожны чалавек у дэмакратычным свеце нясе адказнасць за тое, каб усвядоміць, што адбываецца, і зразумець, якую пагрозу нясе дыктатура не толькі для тых краінаў, дзе яна пануе, але і для ўсёй Еўропы. Галасаванне за прарасійскія партыі не прыносіць бяспекі тым краінам, дзе іх выбіраюць. Таму я веру, што дэмакратычныя грамадствы разумеюць рызыкі дыктатуры. Да таго ж, Беларусь магла б адыгрываць цэнтральную ролю ў рэгіянальнай бяспецы. Пры нармальным кіраўніцтве мы маглі б быць стабілізуючай сілай, а не базай для канфлікту. Свабодная Беларусь умацавала б Еўропу і мір, а не падрывала іх. Але пакуль ва ўладзе Лукашэнка, нашыя суседзі будуць жыць пад пастаянным ціскам пагрозаў і шантажу».


Паслухаць цалкам можна па спасылцы.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Як прайшоў матч у падтрымку палітзняволеных журналістаў? Фотарэпартаж

5 чэрвеня адбыўся таварыскі матч паміж прадстаўнікамі Офіса Святланы Ціханоўскай і Сейма Літвы. На баку Офіса выступілі Франак Вячорка, Анатоль Лябедзька і Дзяніс Кучынскі, а таксама актывісты грамадзянскай супольнасці.

Перад пачаткам гульні прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі журналістамі і журналісткамі, якія знаходзяцца за кратамі за сваю працу і праўду.

Святлана Ціханоўская:

«Амаль 40 прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя знаходзяцца за кратамі. Рэжым баіцца праўды, таму пераследуе тых, хто яе агучвае. Але свабода слова і доступ да інфармацыі — гэта падмурак грамадства. Вызваленне ўсіх палітвязняў — нашая галоўная мэта. І нават такія, на першы погляд, простыя крокі, як футбольны матч, — гэта не пра спорт. Гэта пра салідарнасць, пра еднасць і пра супольную пазіцыю».


Фота: Аляксандр Гайдалым

Читать полностью…

Светлана Тихановская

«Я паддалася, бо мая ўнутраная маці выйграла гэтую барацьбу»

У інтэрв’ю ВВС Святлана Ціханоўская падрабязна распавяла пра момант прымусу да выезду з Беларусі ў жніўні 2020 года i размову з супрацоўнікамі КДБ.

«На наступны дзень пасля выбараў я пайшла ў Цэнтральную выбарчую камісію з дакументам, дзе беларускі народ заяўляў, што ён супраць фальсіфікацый і патрабуе пераліку галасоў. Калі прыйшла ў ЦВК, мяне сустрэлі два супрацоўнікі КДБ. Яны завялі мяне ў асобны пакой і пачалі размову.

Яны пачалі запалохваць, шантажаваць маімі дзецьмі. Казалі, што ведаюць, дзе яны знаходзяцца. Што я буду затрыманая. Што з імі зробяць у дзіцячым доме. Што я не ўбачу, як яны растуць. Я — маці. Мне дэталёва апісалі, што чакае маіх дзяцей у дзіцячым доме. А старэйшаму сыну патрэбныя спецыяльныя кахлеарныя імплантаты, батарэйкі, чыстка. Гэта было дадатковым ціскам. Я размаўляла з імі тры гадзіны. Прасіла: «Людзі хочуць перамен. Ім патрэбныя свабодныя выбары. Давайце пачнём дыялог». Але яны былі ўпэўненыя, што калі прымусяць мяне з’ехаць, людзі не выйдуць на вуліцы.

Праз тры гадзіны я паддалася, бо мая ўнутраная маці выйграла барацьбу. Гэта быў жахліва балючы выбар. Я не магла паверыць, што павінна пакінуць краіну. Мне здавалася, што людзі ўспрымуць гэта як здраду. Але я зрабіла гэты выбар.

Яны загадалі запісаць відэа — нешта абсалютна агульнае, што «не трэба праліваць кроў». І далі мне 20 хвілін сабрацца. Я ўзяла толькі маленькі заплечнік з дакументамі.

Нас адвезлі да мяжы. Я не магла паверыць, што мяне ўжо няма ў краіне. Я адразу запісала відэа: «Я выехала з краіны. Мне вельмі шкада». Шчыра кажучы, я была ўпэўненая, што людзі ўсё спыняць. Што яны мяне падтрымаюць. Я адчувала сябе здрадніцай. Але я так удзячная беларусам, што яны сказалі: «Слухай, лепш табе быць на волі і працягваць змаганне, чым сядзець у турме». І людзі ў Беларусі самі арганізаваліся. Ім не быў патрэбны лідар. Гэта была сапраўдная народная рэвалюцыя».

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Што рабіць, калі банк закрывае ці адмаўляе ў адкрыцці банкаўскага рахунку?

На жаль, праблема закрыцця банкаўскіх рахункаў або адмовы ў іх адкрыцці становіцца ўсё больш актуальнай сярод беларусаў — на IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету ўсё часцей узнімаліся пытанні, звязаныя з гэтай сітуацыяй.

Калі вы сутыкнуліся з такой праблемай, рэкамендуем азнаёміцца з падрабязным гайдам, дзе Народныя амбасады распавядаюць, як вырашаць пытанні, звязаныя з банкаўскімі складанасцямі.

Читать полностью…

Светлана Тихановская

Сустрэча з групай «За Дэмакратычную Беларусь» у літоўскім Сейме — што трэба ведаць?

Святлана Ціханоўская рэгулярна наведвае Сейм у Вільнюсе, каб не толькі актуалізаваць важныя для беларусаў пытанні, але і знайсці шляхі іх вырашэння разам з партнёрамі — вядучымі літоўскімі палітыкамі. Сёння лідарка далучылася да пасяджэння міжфракцыйнай дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» разам з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, дэпутатамі Сейма і прадстаўнікамі камітэта па міжнародных пытаннях.

Сустрэча прайшла ў рамках супольнай ініцыятывы Сейма і Офіса Святланы Ціханоўскай.


Пра што ішла гаворка?
статус беларускіх добраахвотнікаў у Літве;
праблемы ў галіне адукацыі;
як лепш інтэграваць беларусаў у літоўскае грамадства;
узгадненне і падпісанне мемарандуму аб супрацоўніцтве паміж Сеймам Літвы і дэмакратычнымі сіламі Беларусі як важнага прававога пагаднення;
супольная заява па так званаму літвінізму.

Падрабязней — глядзіце ў відэа.

Читать полностью…
Подписаться на канал