tribuna_by | Неотсортированное

Telegram-канал tribuna_by - Tribuna.com Беларусь

5272

🏅Галоўны спартыўны тэлеграм Беларусі. Самае цікавае тут 🤞 🤖 Напісаць у рэдакцыю: @ByTribunaComBot 🔝Зеркало: trbna.co/go 🗨Чат: https://t.me/joinchat/AAAAAFXLG6ZwjxNft_s_2A 💰 РЭКЛАМА: https://t.me/tribunaby_adv_bot

Подписаться на канал

Tribuna.com Беларусь

Transfermarkt: Склад «Макабі Хайфа» ў чатыры разы даражэйшы за гульцоў «Тарпеда-БелАЗ» 💶

Тры беларускія клубы сёння згуляюць у другім раундзе Лігі канферэнцый. У «Нёмана» і мінскага «Дынама» супернікі падобнага ўзроўню. А вось у каманды Молаша апанент з іншай вагавай катэгорыі 😲

Ваш прагноз: колькі белклубаў пройдуць далей?

Усе тры – 🔥
Два – ❤️
Адзін – 👎🏼
Усе выляцяць – 😁

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Арына Сабаленка на вокладцы Cosmopolitan Sports 👀

Першая ракетка свету падзялілася здымкамі фотасесіі для культавага часопіса, які запусціў новы праект з фокусам на асабістае жыццё спартсменаў. Гераіняй першага выпуску была трохразовая MVP жаночай NBA Эйжа Уілсан ⛹🏽‍♀️

Як вам? Адрэагуйце эмоджы 👇

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Украінская фехтавальшчыца Улада Харкова адмовілася ад сумеснага фота з расійскім рапірыстам Кірылам Барадачовым 🙅‍♂️

Яна пакінула п'едэстал у той момант, калі планаваўся здымак усіх прызёраў дня 📸

Харкова стала чэмпіёнкай свету ў адзіночнай шпазе. Атлеты з Расіі выступаюць на турніры ў Тбілісі ў нейтральным статусе 🏳️

Як ставіцеся да гэтага ўчынку?

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Сёння «Легія» Іллі Шкурына працягне свой шлях у Лізе Еўропы 🔝

Гэтым разам беларус у заяўцы на выязны матч. Варшаўскі клуб згуляе ў Астраве супраць «Баніка» 🇨🇿

Пройдуць бронзавага прызёра чэмпіянату Чэхіі?

Так, упэўнена – 👍🏼
Вылецяць у ЛК да белклубаў – 😁

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

📚 «Мінадукацыі» размясціла на падручніку па французскай мове фота сям'і пастара Цялькоўскага, які два гады таму адолеў на ровары 850 км у падтрымку палітвязняў 🚴🏻

📸 Здымак выпадкова заўважыла яго аўтарка. Яна не давала згоды на публікацыю: ПАДРАБЯЗНЕЙ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Жаночая зборная Іспаніі па футболе ўпершыню прабілася ў фінал Еўра 🔥

Здарылася гэта дзякуючы перамозе «Ла рохі» над Германіяй, якая станавілася чэмпіёнам Еўропы больш за ўсіх – 8 разоў. Вырашальны гол на рахунку ўладальніцы «Залатога мяча» Айтаны Банмаці (на 113-й хвіліне) ⚽️

За трафей іспанкі паспрачаюцца з англічанкамі. Рэмейк фіналу ЧС-2023 адбудзецца 27 ліпеня ў Безеле 🗓

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🇺🇦 Украінская тэнісістка Марта Касцюк (WTA 27) прыгадала скандальны эпізод з Арынай Сабаленкай у Мадрыдзе: ПАДРАБЯЗНЕЙ

💬 «Я такога ніколі не бачыла, каб гулец ініцыяваў розыгрыш, а потым сам яго перапыніў, і яму яшчэ дазволілі зноў выканаць першую падачу».

Беларуска тады перамагла (7:6, 7:6) 🎾

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

У матчы «Смаргоні» і таджыкістанскага «Ісціклола» адбылася масавая бойка 😳

Паводле сведкаў, усё пачалося са сваркі на словах. Але неўзабаве справа дайшла да кулакоў 👊🏼

Беларускі клуб перамог 2:1. Адзначым, што гэта была таварыская гульня. Абслугоўвала яе жаночая брыгада арбітраў 😮

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Ігар Кавалевіч рыхтуецца да серыі пенальці 👀

Думалі, гаворка пра гульцоў? Не, галоўны трэнер «Нёмана» сам б'е з кропкі 😁

Удар прыцэльны, але 18-гадовы Мікіта Робак на месцы 🧤

🧄 Падпісацца на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Беларускі хакеіст забіў так званы «мічыганскі гол» 🔥

На трук з лакроса адважыўся Ігар Казячы падчас спарынгу жлобінскага «Металурга» з «Гомелем» 👏🏼

«Мічыганскі гол» у хакеі – гэта эфектны прыём, калі гулец паднімае шайбу на крук клюшкі за варотамі і ўкідвае яе ў верхні кут варот з вонкавага боку. Першым у такім стылі забіў студэнт Мічыганскага ўніверсітэта Майк Лег у 1996-м годзе. Адтуль і назва 🧏🏼‍♂️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

⚡️ Афіцыйна: Дзмітрый Анцілеўскі – гулец «МЛ Віцебск»

Да вяртання ў Беларусь 28-гадовы форвард зборнай выступаў за «Хапаэль» з Хайфы. Але там ён забіў толькі двойчы і шмат сядзеў на траўме. Што тычыцца ЧБ, то тут у старэйшага Анцілеўскага нядрэнная статыстыка галоў і асістаў – 25+23 у 121 матчы. А тры гады таму беларус стаў чэмпіёнам Грузіі 🇬🇪

«МЛ» на другі круг узмацніўся па-поўнай 🔝

🔥 – возьмуць чэмпіёнства без лішняй мітусні.

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Мбапэ атрымае у «Рэале» 10-ы нумар (ESPN) 😎

Раней у Мадрыдзе под такім жа гулялі, напрыклад, Зеедорф, Фігу, Снэйдер, а апошнія тры гады Лука Модрыч, які пакінуў каманду ✖️

Апроч француза на «дзясятку» прэтэндаваў малады турак Арда Гюлер. Хто з іх больш варты?

Вядома, Мбапэ. Ён лідар – 🔥
Па пазіцыі на полі, Гюлер – ❤️
Абодва яшчэ не заслужылі – 😁

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

45-гадовая Вінус Уільямс – найстарэйшая пераможца матча на турнірах WTA з часоў Наўрацілавай у 2004 годзе ✌️

Амерыканка выйшла ў другі круг турніру WTA 500 у Вашынгтоне. У першым крузе 45-гадовая Вінус перамагла амерыканку Пэйтан Стэрнс (№35 WTA) – 6:3, 6:4. Для Уільямс гэта быў першы адзіночны матч з сакавіка 2024 года. Таксама яе першая перамога са жніўня 2023 года 🏆

У наступным матчы Вінус згуляе з прадстаўніцай Польшчы Магдаленай Фрэх, якая на старце турніру перамагла ўкраінку Юлію Старадубцаву 🇺🇦

- занадта для такога ўзросту

💪 - яшчэ дасць рады!

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Як паведаміў журналіст Сцяпан Варанкоў, 38-гадовы экс-нападаючы зборнай Беларусі Аляксандр Кітараў блізкі да завяршэння кар'еры 🙅‍♂️

🏒 У сезоне-2024/25 гулец выступаў за мінскае «Юнацтва» і набраў 19 (7+12) ачкоў у 58 гульнях.
Пры гэтым падчас фінальнай серыі плэй-оф з «Віцебскам» ён пачаў з'яўляцца на трэнерскім мастку.

☝️ Кітараў – 5-разовы чэмпіён Экстралігі ў складзе «Юнацтва». Таксама ён правёў 10 сезонаў у КХЛ, гуляў за мінскае «Дынама», «Куньлунь» і «Нафтахімік». У яго актыве 456 гульняў і 82 (33+49) ачкі.

За зборную Беларусі хакеіст выступаў на васьмі чэмпіянатах свету 🌍

🧄 Падпісацца на ЧестнОК

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 Зборная Англіі абыграла Італію (2:1) ў паўфінале жаночага Еўра-2025

Італія ў асноўны час вяла да 90+6-й хвіліны, калі лік зраўняла Мішэль Аг'еманг. А ў дадатковы час на 119-й хвіліне перамогу Англіі прынесла Хлоі Кэлі. Спачатку яе ўдар з пенальці адбіла галкіпер зборнай Італіі Лаура Джуліяні, але Кэлі была першай на дабіванні 💪

⚽️ У другім паўфінале сёння, 23 ліпеня, Германія згуляе супраць Іспаніі.

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

😮 «Барселона» можа не зарэгістраваць Рэшфарда – што здарылася гэтым разам: ТЛУМАЧЫМ

З такой жа прычыны каталонцам адмовіў Ніка Уільямс ☝🏼

😁 – не здзіўлены.

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Двухразовая прызёрка у сінхронным плаванні Хандошка расказала пра свае рамантычныя адносіны са скакуном з шастом Волкавым 👩‍❤️‍👨

🫤 Той на мінулым тыдні няўдала выступіў у Брэсце: КАХАННЕ

Здагадайцеся па фота, каго пусцілі на міжнародную арэну, а каго не 🙈

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Як «МЛ» змог атрымаць гульцоў зборнай Беларусі і ці варта там чакаць Кудраўца з Карпіцкім 🤔

🤝 Дапамаглі затрымкі заробку і траўмы: ІНСАЙДЫ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

МАК заявіў, што не ўплывае на допуск беларускіх гандбалістаў да турніраў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі гандбола 🙅‍♂️

🤔 Раней туды звярнуўся прэзідэнт IHF Хасан Мустафа: АДКАЗ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🤾🏻‍♂️ Перестройка нечемпионского «Мешкова»: еще больше иностранцев, тайный увод из клуба армии Путина, неугодного вернули за месяц 🤨

✅ Теперь в команде сербо-россиянин и новички из ЕС: ЗНАКОМЬТЕСЬ

Вернут чемпионство – 🔥
Снова проиграют молодежи СКА – 👎🏼

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Матч беларускіх юнакоў вачыма арбітра 👀

Галоўнаму суддзі павесілі камеру GoPro проста на шлем, і вось якая прыгожая карцінка (і гук таксама) атрымалася 📹

Як вам «экшн»? ⚡️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

⚡️ 22-гадовы форвард Юго Экітыке перайшоў у «Ліверпуль» за 90+5 млн еўра. Кантракт на 6 гадоў 📝

☝🏼 Гэта ўжо не першы буйны продаж «Айнтрахта» з Франкфурта за некалькі гадоў:

Амар Мармуш (Ман Сіці):
Бясплатна ➡️ 75 млн еўра;

Вільян Пача (ПСЖ):
9 млн еўра ➡️ 40 млн еўра;

Рандаль Кало-Муані (ПСЖ):
Бясплатна ➡️ 95 млн еўра;

Еспер Ліндстрам (Напалі):
7 млн еўра ➡️ 30 млн еўра;

Юго Экітыке (Ліверпуль):
16,5 млн еўра ➡️ 95 млн еўра.

Як яны гэта робяць? 🤷‍♂️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Цяпер ужо дакладна: «Барселона» арандавала Маркуса Рэшфарда ў «МЮ» з правам выкупу за 30 млн еўра 🔝

27-гадовы форвард зборнай Англіі дзеля трансферу пагадзіўся на скарачэнне зарплаты 💶

Заззяе?

Безумоўна – 🔥
Ёсць сумневы – 👎🏼

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

«Пары НН» Аляксея Шпілеўскага наступны хатні матч РПЛ (2 жніўня супраць «Лакаматыва») правядзе ў Грозным 😮

Адлегласць паміж гарадамі – 1500 кіламетраў 📍

Клуб паведаміў пра рамонт на сваім стадыёне. Першы хатні матч «НН» гуляў у Казані з-за выставы «Расатама» 🤷‍♂️

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

🏀 13 раз лучшая баскетболистка Беларуси по-тихому разошлась с мужем – тот живет в другой стране и имеет сына от новой пассии 👶🏻

☝🏼 Но дочку от беларуски тоже не забывает: РАССКАЗЫВАЕМ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

«Зборная Латвіі па пляжным футболе не зможа згуляць матч супраць Беларусі ў сувязі з нацыянальным заканадаўствам» 🧑🏻‍⚖️

🏖 Каманду Нікаласа Альварада апавясцілі пра прычыны адмовы суперніка, але прыйсці на стадыён усё роўна трэба: ПАДРАБЯЗНЕЙ

Беларускага пляжніка Алега Гапона такое рашэнне латвійцаў
не здзівіла. Ён кажа, што «паважае рашэнне любой каманды» 🤝

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Трэнер, якога КДБ выжыў з белфутбола, у 60 упершыню ўзначаліў клуб за мяжой: глыбокі мінор, з мовай – праблемы. А калісьці ён гуляў за зборную Беларусі 🤔

Павел Раднёнак у 1999-м скончыў гульнявую кар'еру ў мінскім «Дынама» – і адразу ўвайшоў у яго трэнерскі штаб. З таго часу працаваў на розных пасадах у розных беларускіх камандах, у інстытуце зборных Казахстана 🇰🇿

У ліпені 2025-га Раднёнак упершыню ў жыцці ўзначаліў замежны клуб. Праўда, далёка не высокага ўзроўню – а яшчэ адразу выявіліся праблемы.

☝️«Трыбуна» расказвае, чаму трэнер не мог далей працаваць у Беларусі і дзе знаходзіцца цяпер.

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Больше всех своих игроков одалживают «Динамо» Минск и Брест, а берут у других аутсайдеры и середняки 👌

Взять себе что-то нужное у того, кому это не нужно – обычное дело в футболе. Беларусский в этом смысле не исключение. Клубы берут игроков в аренду, отдают игроков в аренду – получается занимательный круговорот 🔄

🤔 Кто угадал с арендами в первом круге, а кто не очень:
👉 РАССКАЗЫВАЕМ

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Нападаючы Аляксандр Ісак хоча атрымліваць 300 000 фунтаў у тыдзень 💷

🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 «Ньюкасл» хоча заключыць новы кантракт з 25-ці гадовым шведам. Аднак для таго, каб Ісак падоўжыў свой кантракт, разлічаны да 2028 года, клубу давядзецца парушыць сваю структуру заробкаў.

Як паведамляе talkSPORT, калі новая здзелка не будзе заключана, наступным летам «Ньюкасл» апынецца ў значна больш далікатным становішчы 😬

👋 - трэба развітвацца з Ісакам

💵 - варта заплаціць шведу

Читать полностью…

Tribuna.com Беларусь

Трамп пагражае заблакаваць будаўніцтва новага стадыёна «Вашынгтона» 🏟

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што можа заблакаваць пагадненне пра будаўніцтва, калі каманда не верне сабе папярэднюю назву «Рэдскінз», якую лічаць абразлівай для карэнных народаў Амерыкі 😨

Таксама Трамп выказаўся за вяртанне бейсбольнаму «Кліўленд Гардыянс» ранейшай назвы «Індыянс». Па яго словах, нібыта існуе «вялікі запыт» на гэта ⚾️

І «Вашынгтон», і «Кліўленд» змянілі назвы ў 2022 годзе і ўжо паведамлялі, што не плануюць вяртацца да старых ⬅️

Читать полностью…
Подписаться на канал