🏅Галоўны спартыўны тэлеграм Беларусі. Самае цікавае тут 🤞 🤖 Напісаць у рэдакцыю: @ByTribunaComBot 🔝Зеркало: trbna.co/go 🗨Чат: https://t.me/joinchat/AAAAAFXLG6ZwjxNft_s_2A 💰 РЭКЛАМА: https://t.me/tribunaby_adv_bot
📄 Генеральны сакратар БФГ Андрэй Балецкі распавёў пра ліст ІГФ у МАК наконт вяртання беларускіх спартсменаў на міжнародную арэну:
- Адбылася тэлефонная размова з Хасанам Мустафой. Ён працягне аказваць сваё садзейнічанне з боку ІГФ і размаўляць з МАК на прадмет зняцця рэкамендацый МАК, якому, на жаль, ІГФ павінна падпарадкоўвацца ў адносінах да Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. З наступным допускам нашых каманд на міжнародную арэну ў паўнацэнным статусе так, як гэта было да 2022 года.
💬 Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш падзяліўся чаканнямі ад матчаў з «Макабі» з Хайфы ў 2-м раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый:
Не хочацца казаць пра клас «Макабі». Мы глядзім іхнія матчы, вывучаем. Мы ўсё разумеем, што такое ізраільскі футбол і «Макабі» Хайфа. Гэта статутная каманда, якая абыгрывала не так даўно еўрапейскіх грандаў.
😕 «З Марадонай нават фота не засталося. Было на чужым тэлефоне»
Экс-коўч брэсцкага «Дынама» Сяргей Кавальчук расказаў сумную гісторыю пра сустрэчу з Дыега Марадонай: ЧЫТАЦЬ
🥀 Вядомы музыка Озі Осбарн памёр ва ўзросце 76 гадоў
Франтмен Black Sabbath заўзеў за «Астан Вілу». Клуб не раз супрацоўнічаў з легендарным гуртом, а на трыбунах «Віла Парк» з’яўляліся перфомансы ў гонар «Прынца цемры».
😅 «Прычына самая банальная - матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ – «Рэал». Мы ездзілі паглядзець на «Рэал»
Так спікер Сейма Літвы Саўлюс Скверняліс апраўдаўся за паездку ў Беларусь разам з бізнесменам Дарусам Вільчынскасам у лістападзе 2008 года. У той час Скверняліс займаў пасаду намесніка генеральнага камісара паліцыі.
🤩 На тым матчы сапраўды было на каго паглядзець. У Мінск прыехалі Серхіа Рамас, Уэслі Снейдэр, Ар'ен Рабэн і не толькі. А легендарны Рауль стаў аўтарам адзінага гола на «Дынама».
⚡️ Тун-тун! Новое видео на YouTube-канале «ЧестнОК»
🤮 Эдуард Малофеев рассказал, что и сам не прочь бы отправиться воевать в Украину на стороне России.
😳 Алексей Шпилевский дебютировал в РПЛ с поражения 0:3. При этом главного тренера все устраивает.
🏝 Вадим Скрипченко, оказывается, не уволен. Он просто в отпуске. В самый ответственный момент сезона.
👀 Беларусы НХЛ собрались в Минске и устроили благотворительный матч. А Катя Снытина воочию увидела, как пару дней назад Александр Усик в Лондоне творил историю.
🚀 Погнали! https://www.youtube.com/watch?v=bsj0JFPJYoE
🧄 Подписаться на ЧестнОК
💣 Дзёкерэш стаў гульцом «Арсенала». HERE WE GO ад Фабрыцыя Рамана
Кананіры выкупілі форварда «Спортынга» за 63,5+10 мільёнаў еўра.
Як жа доўга давялося чакаць гэты трансфер 🙄
Усе пацверджаныя трансферы «Арсенала» ў адным месцы 📲
Цяпер лонданцы нарэшце возьмуць АПЛ? 👍 – Так / 👎 – Не
⚡️ Новая падборка цікавых трансфераў: Карэрас у «Рэале», Мадуэке ў «Арсенале», Хендэрсан вярнуўся ў АПЛ, «Напалі» падпісаў Луку, але не таго 😁
👀 Нічога не прапусцілі? ГЛЯДЗЕЦЬ
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
👨🏼🦳 83-гадовы Эдуард Малафееў выказаўся пра галоўнага трэнера зборнай Беларусі іспанца Карласа Алоса:
«Цяпер цяжкі час, навошта браць капіталістаў, #####? Грошы лішнія з'явіліся ці што?» 🤷♂️
Мае рацыю, гнаць мятлой капіталістаў – 😁
Дзед нясе лухту – 💊
«Добрыя хлопцы ў гандбол не гуляюць. Трэба быць такой сукай, якой хочацца біцца да апошняй хвіліны» 😤
🤾🏻♂️ Галоўны трэнер СКА Дзмітрый Нікуленкаў кажа, што цяпер больш прафесіяналізму: СЛОВЫ
«Па-мойму, у камандзе нават ніхто не курыць» 🚬
🤔 Журналіст «СЭ» запытаў беларускую сінхраністку Хандошку пра колеры, у якіх тая выступала на ЧС у Сінгапуры:
– Учора на вас былі бел-чырвона-белыя купальнікі. У чым пасыл?
– Праграма называецца «Венгерскі танец», гэта адсылка да венгерскага нацыянальнага касцюма.
Як хутка растуць чужыя вікінгі!
🎂 Эрлінгу Холанду споўнілася 25. З гэтай нагоды аўтар 300+ галоў на прафесійным узроўні ўзняў сапраўды важнае пытанне:
💬 «Перш чым жартаваць над маімі валасамі, зірніце ў люстэрка і спытайце: «Ці маю я права судзіць прычоску, якая лепшая за маю?»
А мне падабаюцца валасы Холанда – 🔥
Паглядзеў у люстэрка. Мае лепшыя – ❤️
Беларускі гулец «Арокі» Уладзіслаў Марозаў пайшоў у Партугаліі ў краму і сустрэў зорку «Ман Сіці» Бернарду Сілву 🤩
Пра гэта форвард напісаў у сваім асабістым Telegram-канале 📲
😈 Браян Мбемо – афіцыйна ў «Манчэстэр Юнайтэд»
Французскі форвард падпісаў кантракт з «чырвонымі д’ябламі» і будзе гуляць пад 19-м нумарам.
📊 За мінулы сезон у «Брэнтфардзе» Мбемо згуляў 38 матчаў, аформіў 20 галоў і аддаў 7 асістаў.
🔥 Ці заззяе ён на «Олд Трафард»?
👍 – безумоўна
👎 – наўрад ці
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
🇸🇦 Матэа Рэтэгі – у Саудаўскай Аравіі
Найлепшы бамбардзір мінулага сезона Серыі А перайшоў у «Аль-Кадысію».
🖤💙 26-гадовы форвард аформіў 25 галоў за «Аталанту» – і пасля двух сезонаў у Італіі яго прадаюць за 65 млн еўра.
Футбалісту ўручылі букет кветак 💐
👍 – стане яшчэ большым топам
💩 – сапсуе сабе кар'еру
🤔 Беларуска выступіла на чэмпіянаце свету ў «голым» купальніку і ў колерах БЧБ – давялося тлумачыць, што мела на ўвазе
🏊♀️ З 11 ліпеня ў Сінгапуры праходзіць чэмпіянат свету па водных відах спорту. Сінхраністка Васіліна Хандошка заваявала срэбны і бронзавы медалі.
Прадстаўнікі Беларусі дапушчаны туды ў «нейтральным» статусе.
💁🏻♂️ Як змяшаліся мумія, Венгрыя і расійскі допінг-журналіст: РАСКАЗВАЕМ
😕 «Раней мы сябравалі з Сабаленкай. Цяпер з перамогай на Уімблдоне Арына мяне не павіншавала»
Расійская тэнісістка Вераніка Кудзерметава ўзгадала пра сяброўства з Арынай Сабаленкай: СЛОВЫ
🔥 У першым матчы другога раўнда кваліфікацыі ЛЧ Кіеўскае «Дынама» ўпэўнена перамагло «Хамрун» на выездзе – 3:0
😒 А вось «Кайрат» Аляксандра Мартыновіча і Валерыя Грамыкі ў гасцях саступіў КуПСу (0:2). Мартыновіч правёў усю гульню на полі, Грамыка быў заменены на 73-й хвіліне.
👉 Вынікі ўсіх матчаў адборачнага раўнда ЛЧ сабраныя ў зручным матч-цэнтры «Трыбуны» 👈
🤨 Чаму Скрыпчанку выправілі ў адпачынак, а не звольнілі – гэтаму ёсць простае тлумачэнне. Яго зменшчык нібыта здзіўлены
Вось толькі цяжка ў гэта паверыць: ЧЫТАЦЬ
😒 Валейбольны «Шахцёр» прапусціць другі сезон запар у расійскай Суперлізе
Сёлета, па словах старшыні праўлення клуба, праблемай стала фінансаванне – яно прыблізна ў пяць разоў меншае за неабходны бюджэт: ПАДРАБЯЗНЕЙ
Гэтая беларуска прамяняла сваю зборную на румынскую: была надзеяй у гандболе, а стала «скандальна вядомай»
😅 Можа паехаць на Еўра замест захапляльных спарынгаў з расіянкамі: ПАДРАБЯЗНЕЙ
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
Пабіў два рэкорды, якія трымаліся з 80-х, і не стрымліваў сябе ў эмоцыях 👀
🏃 На спаборніцтвах у Брэсце 18-гадовы расіянін Аляксей Данілаў прабег 400 метраў за 44,56. Такім чынам, ён усталяваў новы рэкорд Расіі і новы еўрапейскі рэкорд сярод бегуноў да 20 гадоў.
«Прызначэнне Шпілеўскага ў «Легію» не адбылося праз яго сувязі з Расіяй і незразумелае стаўленне да рэжыму Лукашэнкі» 🧏🏼♂️
🇵🇱 Польскі журналіст meczyki.pl Ян Пякутоўскі адрэагаваў на словы Шпілеўскага, маўляў, варшаўскія заўзятары не захацелі трэнера-беларуса: ПАДРАБЯЗНЕЙ
Падобна да праўды? 🤔
Брамнік Антон Чычкан атрымаў траўму ў спарынгу за другі склад кракаўскай «Віслы» 🩼
Беларус, які нядаўна падоўжыў кантракт з клубам польскага Д2, пашкодзіў шчыкалатку. Тэрміны аднаўлення пакуль невядомыя. У мінулым сезоне Чычкан правёў 19 матчаў 🇵🇱
Здароўя 🙌🏼
«Сам бы пошел воевать, если бы голова не кружилась» 😵💫
💬 Малофеев – о том, как его не пускают к Лукашенко, и о войне в Украине: РАЗГОВОР
«Много погибает? Но это же война! По-другому невозможно выйти, если фашисты у власти» 🤦♂️
Путинский чинуша, уволивший Корниленко, заехал в Минск – будет делиться с Лукашенко инструментами убийства украинцев 😡
🤷♂️ Его громкие слова о коррупции в российском футболе ни к чему не привели: РАССКАЗЫВАЕМ
Сінхраністка Васіліна Хандошка ўзяла другі медаль на ЧС па водных відах спорту – бронзу ў адвольнай праграме 🥉
🧏🏼♂️ Раней яна заваявала срэбра ў тэхнічнай дысцыпліне: ПАДРАБЯЗНЕЙ
Нагадаем, што беларусы выступаюць у Сінгапуры ў нейтральным статусе 🏳️
Двум трэнерам з Беларусі цяжка за мяжой 🫤
📉 Ім наставілі нясціплых задач, а вынікі пакуль зусім не адпавядаюць: РАСКАЗВАЕМ
Ад спецыялістаў чакаюць амаль неверагоднага 🤷♂️
Стомленасць стомленасцю, а адпачынак па раскладзе 🍉
🎾 Арына Сабаленка раней знялася з турніру WTA-1000 у Манрэалі — арганізатары спаслаліся на яе стомленасць.
Ну што ж, цяпер усё выглядае цалкам лагічна 😛
Нікiта Вайлупаў падпісаў кантракт з партугальскай «Бенфікай» 🦅
🤾 Беларускі гандбаліст будзе выступаць за лісабонскі клуб цягам аднаго сезона.
Да гэтага Вайлупаў з 2022 года выступаў за венгерскі «Веспрэм», з якім двойчы станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Венгрыі 🏆