🏅Галоўны спартыўны тэлеграм Беларусі. Самае цікавае тут 🤞 🤖 Напісаць у рэдакцыю: @ByTribunaComBot 🔝Зеркало: trbna.co/go 🗨Чат: https://t.me/joinchat/AAAAAFXLG6ZwjxNft_s_2A 💰 РЭКЛАМА: https://t.me/tribunaby_adv_bot
Брамнік Антон Чычкан атрымаў траўму ў спарынгу за другі склад кракаўскай «Віслы» 🩼
Беларус, які нядаўна падоўжыў кантракт з клубам польскага Д2, пашкодзіў шчыкалатку. Тэрміны аднаўлення пакуль невядомыя. У мінулым сезоне Чычкан правёў 19 матчаў 🇵🇱
Здароўя 🙌🏼
«Сам бы пошел воевать, если бы голова не кружилась» 😵💫
💬 Малофеев – о том, как его не пускают к Лукашенко, и о войне в Украине: РАЗГОВОР
«Много погибает? Но это же война! По-другому невозможно выйти, если фашисты у власти» 🤦♂️
Путинский чинуша, уволивший Корниленко, заехал в Минск – будет делиться с Лукашенко инструментами убийства украинцев 😡
🤷♂️ Его громкие слова о коррупции в российском футболе ни к чему не привели: РАССКАЗЫВАЕМ
Сінхраністка Васіліна Хандошка ўзяла другі медаль на ЧС па водных відах спорту – бронзу ў адвольнай праграме 🥉
🧏🏼♂️ Раней яна заваявала срэбра ў тэхнічнай дысцыпліне: ПАДРАБЯЗНЕЙ
Нагадаем, што беларусы выступаюць у Сінгапуры ў нейтральным статусе 🏳️
Двум трэнерам з Беларусі цяжка за мяжой 🫤
📉 Ім наставілі нясціплых задач, а вынікі пакуль зусім не адпавядаюць: РАСКАЗВАЕМ
Ад спецыялістаў чакаюць амаль неверагоднага 🤷♂️
Стомленасць стомленасцю, а адпачынак па раскладзе 🍉
🎾 Арына Сабаленка раней знялася з турніру WTA-1000 у Манрэалі — арганізатары спаслаліся на яе стомленасць.
Ну што ж, цяпер усё выглядае цалкам лагічна 😛
Нікiта Вайлупаў падпісаў кантракт з партугальскай «Бенфікай» 🦅
🤾 Беларускі гандбаліст будзе выступаць за лісабонскі клуб цягам аднаго сезона.
Да гэтага Вайлупаў з 2022 года выступаў за венгерскі «Веспрэм», з якім двойчы станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Венгрыі 🏆
🤾 Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі
🇷🇴Марыя Канавал ужо некалькі гадоў выступае ў гэтай краіне, а летам перайшла з «Дунэрэі» ў «Рапід». Цяпер яна ўпершыню атрымала выклік у нацыянальную каманду.
Трэнер зборнай Беларусі Валерый Пяўніцкі абвінавачваў гандбалістку ў нежаданні прыязджаць у лагер нацыянальнай каманды і магчымасці змяніць спартовае грамадзянства. Хаця яна гэта зняпраўджвала 🫢
👏 – падтрымліваю яе
👎 – ну і бывай
Бэкс няўдала пастрыгся 💁♂️
Вікторыя Бекхэм апублікавала відэа з сваім мужам, у якога адвалілася насадка ад машынкі для галення 😯
Так і нарадзілася «пляма Бэкхэма», – жартуюць у каментах 😬
❤️ – калі ў цябе такое бывала
😡 Англійскую футбалістку атакавалі расісцкімі заявамі перад паўфіналам Еўра-2025
📵 Абаронца Джэсіка Картэр прыпыніла карыстанне сацсеткамі, бо атрымлівала абразы праз знешнасці і колеру скуры.
⚖️ Футбольная асацыяцыя Англіі ўжо супрацоўнічае з паліцыяй для расследавання інцыдэнту. Зборная падтрымала Картэр, але не будзе станавіцца на калена перад матчам з Італіяй, заявіўшы, што «пара шукаць новыя спосабы барацьбы з расізмам».
А як вылічыце, ці трэба станавіцца на калена? 🧎
👍 – так, гэта правільны жэст
👎 – не, супраць гэтага ў футболе
Сяргей Ціханоўскі паказаў, як займаецца спортам на ўзбярэжжы мора 🏃🏻♂️
Былы палітвязень бяжыць, адціскаецца ад зямлі і выконвае гімнастычныя практыкаванні 💪
Відэа трэніроўкі было апублікавана ў strana888/video/7529080587307568390">TikTok «Страна для жизни» ▶️
Абаронца зборнай Беларусі Сяргей Карповіч перайшоў у «МЛ Віцебск» ✅
Кантракт з 31-гадовым гульцом разлічаны ажно на 3,5 гады 😮
Таксама з'явілася інфармацыя, што ў размяшчэнні лідара ЧБ знаходзіцца экс-форвард «Хапаэля» (Хайфа) Дзмітрый Анцілеўскі 👀
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
39-гадовы Мануэль Ноер і 25-гадовая гандбалістка Аніка Бісэль згулялі вяселле ў Паўднёвым Тыролі 👰🏻♀️🤵🏻♂️
Урачыстасць на 150 гасцей прайшла ў сярэднявечным замку XIII стагоддзя. Сярод запрошаных быў экс-капітан зборнай Германіі Міхаэль Баллак 🇩🇪
Нямецкія спартоўцы зарэгістравалі шлюб яшчэ ў 2023-м. Пасля гэтага ў зорнай пары нарадзілася дзіця 🤱
Вячаслаў Глеб вызначыўся з імем для сына. Цяпер дзед звяртаецца да малога так, як раней называлі «Песняроў» 🎸
🤾🏻♂️ Такое ж імя мае дзіця яшчэ аднаго Вячаслава – з гандбола: ПАДРАБЯЗНЕЙ
🇺🇦🥊 Аляксандр Усік раздае стыль перад рэваншам Дзюбуа!
Бой пройдзе заўтра ноччу. Каго будзеце падтрымліваць?
❤️ – Усік
🔥 – Дзюбуа
👎 – не буду глядзець
Увесь спорт у адным дадатку 📲
«Добрыя хлопцы ў гандбол не гуляюць. Трэба быць такой сукай, якой хочацца біцца да апошняй хвіліны» 😤
🤾🏻♂️ Галоўны трэнер СКА Дзмітрый Нікуленкаў кажа, што цяпер больш прафесіяналізму: СЛОВЫ
«Па-мойму, у камандзе нават ніхто не курыць» 🚬
🤔 Журналіст «СЭ» запытаў беларускую сінхраністку Хандошку пра колеры, у якіх тая выступала на ЧС у Сінгапуры:
– Учора на вас былі бел-чырвона-белыя купальнікі. У чым пасыл?
– Праграма называецца «Венгерскі танец», гэта адсылка да венгерскага нацыянальнага касцюма.
Як хутка растуць чужыя вікінгі!
🎂 Эрлінгу Холанду споўнілася 25. З гэтай нагоды аўтар 300+ галоў на прафесійным узроўні ўзняў сапраўды важнае пытанне:
💬 «Перш чым жартаваць над маімі валасамі, зірніце ў люстэрка і спытайце: «Ці маю я права судзіць прычоску, якая лепшая за маю?»
А мне падабаюцца валасы Холанда – 🔥
Паглядзеў у люстэрка. Мае лепшыя – ❤️
Беларускі гулец «Арокі» Уладзіслаў Марозаў пайшоў у Партугаліі ў краму і сустрэў зорку «Ман Сіці» Бернарду Сілву 🤩
Пра гэта форвард напісаў у сваім асабістым Telegram-канале 📲
😈 Браян Мбемо – афіцыйна ў «Манчэстэр Юнайтэд»
Французскі форвард падпісаў кантракт з «чырвонымі д’ябламі» і будзе гуляць пад 19-м нумарам.
📊 За мінулы сезон у «Брэнтфардзе» Мбемо згуляў 38 матчаў, аформіў 20 галоў і аддаў 7 асістаў.
🔥 Ці заззяе ён на «Олд Трафард»?
👍 – безумоўна
👎 – наўрад ці
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
🇸🇦 Матэа Рэтэгі – у Саудаўскай Аравіі
Найлепшы бамбардзір мінулага сезона Серыі А перайшоў у «Аль-Кадысію».
🖤💙 26-гадовы форвард аформіў 25 галоў за «Аталанту» – і пасля двух сезонаў у Італіі яго прадаюць за 65 млн еўра.
Футбалісту ўручылі букет кветак 💐
👍 – стане яшчэ большым топам
💩 – сапсуе сабе кар'еру
🎓 Яны выдатны не толькі сваімі спартовымі дасягненнямі, але і адукацыяй
👉 РАСКАЗВАЕМ, хто з беларусаў здолеў прабіцца як спартсмен, а разам з тым займець прэстыжны дыплом
Футбалісты «Крумкачоў» адсвяткавалі гол танцам, які сёлета завірусіўся ў TikTok🕺
У арыгінале хлопец у чоўне танчыць на традыцыйных гонках у Інданезіі. Трэнд падхапілі зоркі і спартоўцы ва ўсім свеце 👀
Як вам іх выкананне? 😄
🏆 Клуб-сенсация этого сезона подписал очередного игрока сборной Беларуси
⚽️ Когда-то он безуспешно боролся за золото с «Неманом», но всё равно входил в число лучших футболистов страны.
👉 Поможет ли он удержать первое место и продолжить сенсацию? РАССКАЗЫВАЕМ
Гаскойн трапіў у рэанімацыю 💔
Футбольную легенда ў пятніцу знайшлі без прытомнасці ва ўласным доме 😢
💪 На шчасце, цяпер стан футбаліста стабільны. Медыкі чакаюць, што ён яшчэ некалькі дзён будзе пад іх наглядам.
⚽️ Пол Гаскойн – ікона англійскага футбола. 57 матчаў за зборную, 10 галоў, а таксама выступленні за «Ньюкасл», «Тотэнхэм», «Лацыа», «Рэйнджэрс» і іншыя клубы.
🙏 Хутчэйшага выздараўлення легендзе!
🎲 Вынікі лёсавання 3-га раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Вось з кім могуць згуляць беларускія клубы:
✔️ «Дынама» Мінск / «Эгнатыя» – «Алімпія» (Славенія) / «Інтэр» (Андора);
✔️ «Нёман» / «Кошыцы» – «Раднічкі» (Сербія) / «Клаксвік» (Фарэрскія астравы);
✔️ «Тарпеда-БелАЗ» / «Макабі» Хайфа – «Ракув» (Польшча) / «Жыліна» (Славакія).
Матчы гэтай стадыі адбудуцца 7 і 14 жніўня 🗓
🤺 Последний раз, когда режимников жестко прокатили на выборах в спорте, – при имитации в АБФФ боялись именно этого: РАССКАЗЫВАЕМ
Даже лукашистское «министерство» признавало, что это не по закону – и что? 🤷♂️
⚡️ Афіцыйна: галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка адпраўлены ў водпуск ⏸️
Да матчаў Лігі канферэнцый з албанскай «Эгнатыяй» каманду будзе рыхтаваць Аляксандр Паўлаў ☝🏼
Нагадаем, «Дынама» вылецела з ЛЧ ад «Лудагорца» (0:1, 2:2). Пасля 15 тураў ЧБ мінчане займаюць 4-е месца 📉
Новы трэнер, хвароба, «уваскрашэнне» канкурэнта – чаму найлепшы футбаліст Беларусі-2024 апынуўся ў запасе? 🤨
💪🏼 Выклік для Фёдара Лапавухава: РАСКАЗВАЕМ
📌 Перамога 12:1 над Турцыяй стала найбуйнейшай у гісторыі пляжнай зборнай Беларусі.
Падчас разгрому хет-трык аформіў Ігар Брышцель – у яго ўжо 201 забіты мяч за нацыяналку.
Сачыце за пляжкай у дадату Tribuna.com 📲