🏅Галоўны спартыўны тэлеграм Беларусі. Самае цікавае тут 🤞 🤖 Напісаць у рэдакцыю: @ByTribunaComBot 🔝Зеркало: trbna.co/go 🗨Чат: https://t.me/joinchat/AAAAAFXLG6ZwjxNft_s_2A 💰 РЭКЛАМА: https://t.me/tribunaby_adv_bot
🏖⚽️ Стартаваў чэмпіянат свету па пляжным футболе – Беларусь сярод фаварытаў
Каманда іспанскага трэнера Нікаласа Альварада выступае пад чырвона-зялёным сцягам – ён не забаронены і на трыбунах. Але патрапіць на турнір няпроста: квіткі на Сейшэлы туды-назад каштуюць вельмі дорага.
🇸🇨 Першы матч беларусы праводзяць супраць гаспадароў – пачатак у 18:00 па мінскім часе.
Як выступяць футбалісты Беларусі на турніры?
🏆– перамогуць
👍 – стануць фіналістам
🤔 – будуць у топ-8
👎 – не выйдуць з групы
Багдановіч усеўся на «Чырвоны сцяг», а Баскаў – на «Бэнтлі». Але на закрыцці хакейнага сезону былі і больш дзіўныя аўто 😳
Учора прайшла цырымонія закрыцця хакейнага сезона. Заўважылі некалькі цікавых і нават абсурдных дэталяў на ёй: ЧЫТАЙ
У Ямаля 100 матчаў і 22+27 за «Барселону» – але ён усё яшчэ зарабляе капейкі 🤷♂️
📊 Крыш і Месі ў яго ўзросце і побач не стаялі: СТАТЫСТЫКА
Экс-трэнер «Дынама» Брэст Марцэл Лічка пакінуў пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Дынама» ❌
💬 Напярэдадні чэх казаў, што звальненне яго не засмуціць: «У Празе 22 градусы, сонца. Тут холадна! Я ўжо казаў жонцы: "Рыхтуйся, паедзем туды"».
Пасля 26 тураў «Дынама», за якое сядзіць на лаўцы Андрэй Кудравец, займае ў РПЛ 5-е месца. У мінулым сезоне клуб заваяваў бронзу 🥉
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
Штрафуют, не пускают в плей-офф, помогают спастись 😮
📝 Как регламенты влияют на клубы беларусов за рубежом: РАССКАЗЫВАЕМ
АБФФ есть на кого кивнуть 👀
1 траўня – самая сумная дата ў гісторыі Формулы-1. Роўна 31 год таму разбіўся трохразовы чэмпіён Айртан Сенна 😢
Трагедыя здарылася на сёмым крузе Гран-пры Сан-Марына, калі балід урэзаўся ў адбойнік на хуткасці 211 км/г. Нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў на трасе і пазней у шпіталі, бразілец памёр. Яму было 34 гады 🥀
Гэты жудасны выпадак у 1994-м змяніў Формулу-1 і прымусіў арганізатараў гонак па ўсім свеце надаць больш увагі бяспецы гоншчыкаў 🏎
Рафінья Дыяс пабіў рэкорд Месі па колькасці галявых дзеянняў у ЛЧ за «Барселону» 🔝
📊 Планку ў 20 пунктаў за сезон да бразільца бралі толькі двое: ПАДРАБЯЗНЕЙ
Яшчэ больш асабістай і каманднай статыстыкі – у дадатку «Трыбуны» 📲
«Вашынгтон» перамог «Манрэаль» 4:1 і прайшоў у наступны раунд Кубка Стэнлі (лік у серыі стаў 4:1) 👏🏼
Аляксей Протас правёў на лёдзе 16:48 хвілін – гэта яго першая гульня пасля траўмы 🩼
Апошні раз «Кэпіталз» прабіваліся ў другі раунд плэй-оф НХЛ у чэмпіёнскім 2018-м. Далей – серыя супраць «Караліны» ⏭️
Арына Сабаленка перамагла украінскую тэнісістку Марту Касцюк (7:6, 7:6) 🎾
Беларуска прайшла ў паўфінал турніру WTA-1000 у Мадрыдзе 🇪🇸
Наступная суперніца першай ракеткі свету – яшчэ адна украінка Эліна Світоліна (WTA 17) 🇺🇦
♟ Вот как с Беларусью через шахматы связаны уникальная венгерка, экс-лидер сборной Армении и миллиардер из Кривого Рога: ЧИТАТЬ
Когда-то беларусское физкультурное образование было модным 💪🏼
Думфрыс у акрабатычным скачку павялічыў перавагу «Інтэра», але Ламін Ямаль адразу, не менш прыгожа, забіў у адказ ⚽️⚽️
Глядзіце галы ТУТ
1:2 ужо ў Барселоне – пакуль вельмі весела 🤩
«Рэал» цікавіцца Джобам Белінгемам (Marca) 👀
Малодшы брат Джуда Белінгема быў прызнаны найлепшым паўабаронцам у Чэмпіёншыпе. Яго кантракт з «Сандэрлендам» дзейнічае да 2028-га года. Але гранды ўжо выстройваюцца ў чаргу. Партал Transfermarkt ацэньвае 19-гадовага талента ў 22 млн. еўра 💸
Ці хацелі б убачыць братоў у адным клубе?
🤾🏻♂️ Галоўны трэнер зборнай Беларусі па гандболе Валерый Пяўніцкі расказаў пра свае стаўленне да ЛГБТК+:
«Даволі распаўсюджаная з'ява за мяжой, у мяне ў кожнай камандзе былі такія дзяўчынкі. Ды і ў нашых таксама. Але я нармальна да гэтага стаўлюся. Даказана ж, што 10% насельніцтва планеты адчувае цягу да прадстаўнікоў свайго полу, і мяне заўсёды здзіўляюць спробы кагосьці ўзяцца гэты працэс рэгуляваць»
«Можа, хоць у гэтай гульні беларусы здымуць памперсы і пойдуць у атаку, а не з першых хвілін пабягуць у палон» 🤷♂️
🧤 Экс-брамнік зборнай Беларусі Генадзь Туміловіч – пра чэрвеньскі спарынг з Расіяй: СЛОВЫ
Сальта Клозэ, разметка Фаўлера, торс Балатэлі, немаўля Бебета і яшчэ шэсць культавых святкаванняў галоў у гісторыі футбола 😎
🧘🏼 Бонусам згадалі і некалькі сучасных: ГЛЯДЗЕЦЬ
«Siiiiiiiiuuuu!»
Хусанаў можа перайсці ў «Барсу» 😦
Каталонцы звярнулі ўвагу на былога гульца «Энергетыка-БДУ», бо ў яго праблемы з адаптацыяй у «Манчэстэр Сіці». Пра гэта паведаміў журналіст Carpetas Blaugranas Хуан Арыен.
Паводле яго, каталонцы разглядаюць варыянт арэнды з правам выкупу. Спартыўны дырэктар клуба Дэку бачыць у футбалісце патэнцыйнае ўзмацненне абароны.
🤔 Ці хацелі б вы такі пераход? Пакідайце рэакцыі 👇
Ілля Шкурын прадчувае фінал Кубка Польшчы, у якім «Легіі» будзе супрацьстаяць «Пагонь» 🇵🇱
Дарэчы, беларускі форвард добра ведае, як забіваць клубу са Шчэціна, пра што гаворыць хет-трык у лістападзе 2023-га 🗓
Можа гэты факт пераканае Гансалу Фейа заўтра выпусціць Шкурына ў стартавым складзе? ☺️
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
Украінская тэнісістка Марта Касцюк выказала незадаволенасць паводзінамі Сабаленкі і рашэннем суддзі 😡
У адзін з вырашальных момантаў другога сэта беларуска няўдала падала, пасля чаго настаяла, каб корт накрылі. Быццам ёй перашкаджалі кроплі дажджу. Паўза доўжылася каля 10 хвілін. Затым Сабаленка атрымала магчымасць падаваць нанова, з першай спробы. Гэты сэт яна ўзяла на тай-брэйку і прайшла далей ⏭️
Касцюк пасля чвэрцьфіналу ў Мадрыдзе не паціснула руку суперніцы 🙅♂️
У Аляксея Протаса, які не гуляў амаль месяц, гэтай ноччу была шыкоўная падтрымка 🥹
Двухгадовая Аліса ўбачыла вельмі важную перамогу «Вашынгтона» разам з 18 тысячамі заўзятараў 👧🏻
🏒 Падрабязней пра вяртанне беларуса на лёд: ЧЫТАЦЬ
Стаў вядомы склад хакейнай зборнай Беларусі на спарынгі ✅
🤨 Дзмітрый Квартальнаў узяў толькі чатырох удзельнікаў Экстралігі – і ўсе яны з «Юнацтва»: ДАВЕДАЦЦА
Беларусаў чакае чатыры сустрэчы з расіянамі і адна супраць Казахстана 🇰🇿
Дзмітрый Баскаў прыехаў на цырымонію закрыцця хакейнага сезону на Bentley 🤷♂️
Да таніроўкі аўтамабіля ёсць пытанні. Паводле беларускіх ПДР шкло павінна прапускаць 70% святла ☝🏼
Нагадаем, што ў 2020-м экс-кіраўнік федэрацыі хакея знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант збіцця да смерці Рамана Бандаренкі 🤬
Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў 🧤
👀 Ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага: ЗНАЁМЦЕСЯ
А ведаеце, навошта Скрыпчанка заяўляе чатырох галкіпераў на матч? 🤔
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
Самы хуткі гол у паўфіналах ЛЧ (ды яшчэ пяткай), 2+1 з бісіклетай абаронцы Думфрыса, супергармата і шыкоўны асіст Рафіньі, а таксама чарговы міні-шэдэўр Ямаля 👌🏼
Нам шчыра шкада тых, хто не глядзеў гэты фестываль 🤩
«Інтэр» і «Барселона» зноў абмяняліся галамі – ужо 3:3 🔥
Спачатку вызначыўся Думфрыс, а праз некалькі хвілін гармату зарадзіў Рафінья (мяч заляцеў ад спіны Зомера) ⚽️
Відэа галоў ТУТ
Феран Торэс зраўнівае – 2:2 ⚡️
Форварду, які гуляе замест Левандоўскага, дапамаглі Педры і Рафінья 🤝 ВІДЭА
Што за тайм!
«Інтэр» адкрывае лік у Барселоне ўжо на 31-й секундзе! 😲
Маркус Цюрам загнаў мяч у вароты Шчэнснага пяткай. Відэа гола ТУТ 👏🏼
Вось гэта пачатак! 🔥
Новое видео на YouTube-канале «ЧестнОК» 🚀
🤯 Вторая лига чемпионата Беларуси по футболу – параллельная реальность! «Днепр» из Рогачева разрывает социальные сети странными афишами и смешными заявлениями. Думается, вы оцените!
👀 А вот в «Динамо-Минск» все серьезно – там за команду отвечает министр Сергей Ковальчук, смотрящий Петр Качуро, а также мистический кое-кто!
⛷🏃🏻♀️🏒 Как Дарья Долидович выступает за команду беженцев IBU, откровенный рассказ легкоатлетки Алины Талай о завершении карьеры, Алексей Протас и плей-офф НХЛ.
Погнали! Весь выпуск: СМОТРЕТЬ
🧄 Подписаться на ЧестнОК
Новая глыбіня перадматчавай статыстыкі на «Трыбуне»: удары, кутнія, валоданне, фалы і г.д. 📊
Глядзі на прыкладзе паўфіналу ЛЧ «Барселона» – «Інтэр». Уся інфармацыя пра матч даступная і ў дадатку «Трыбуны» 📲
На чыім баку сёння вашыя сімпатыі?
«Барселона» – 🔥
«Інтэр» – ❤️
Я за прыгожы футбол – 😁
⚡️ Тун-тун! Новый выпуск на YouTube-канале «ЧестнОК-LIVE»
🎙 Как сделать эпичную прожарку электората Лукашенко, говоря разными голосами? Как бросить все и уехать из Беларуси ради будущего сына? Как принять и победить неприятную болезнь? Каково рекламировать средство для потенции? Зачем и для кого озвучивать книги на беларусском? И самое главное, как не опустить руки, когда вокруг глобальный трындец?
🤝 Саша Ивулин встретился с экс-актрисой «Купаловского театра» и звездой беларусской озвучки Кристиной ДРОБЫШ. Получилось супердушевно и вдохновляюще. Бонусом несколько невероятно качественных озвучек культовых мультфильмов на беларусском.
Обязательно посмотрите это видео до конца. Тут огненный огонь! 🔥
Ну что?! Вперед! СМОТРЕТЬ
🧄 Подписаться на ЧестнОК
Гулец «Пітсбурга» Уладзіслаў Калячонак выйшаў на лёд клубнай арэны разам з сынам 🥹
Нагадаем, што дзіця ў 23-гадовага хакеіста і яго жонкі Марыі нарадзілася толькі тыдзень таму 🎊
Хлопца назвалі Міраславам 👶🏻