Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
Беларусы Бельгіі пішуць лісты салідарнасці. Дасылайце і вы 📨
Не забываемся на тых, хто нарадзіўся ў снежні і не святкуе свой дзень нараджэння дома.
Нашы лісты і паштоўкі — гэта сімвал падтрымкі і салідарнасці.
Расказваем, як змагаліся са Святым Мікалаем
Чаму б і не вярнуць традыцыю сустрэчы з ім? Чаму б і не чакаць падарункаў ад яго?
🎁Нагадаем пра «Калядную пошту» для дзяцей палітзняволеных! Адмысловая форма тут.
Інфармацыя для тых, хто хоча павіншаваць дзяцей:
🧦 Прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, запрашаем вас далучыцца да акцыі праз форму;
🧸 Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас — пералічыце сродкі на рахунак фонду.
Жыхарка пінскага раёна Святлана Круцікава кінулася пад цягнік і загінула, паведамляе @dissidentby
Людзі, знаёмыя з жанчынай і ейнай жыццёвай сітуацыяй паведамляюць, што матывам такога ўчынку мог быць ціск з боку рэжыму. Вядома, што яе неаднаразова арыштоўвалі і судзілі па «палітычных» артыкулах. Імаверна, яна не вытрымала вобшукаў, праверак і іншых кантрольных мераў, што прымяняюць улады ў дачыненні да апанентаў.
Шчыра спачуваем родным і блізкім загінулай 🕯
Сёння 76-я гадавіна прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Гэты дакумент упершыню ў глабальным маштабе сістэматызаваў базавыя правы чалавека. Ён рэкамендаваны для выканання ва ўсіх краінах-сябрах ААН.
Зрэшты, у Беларусі, дзе не спыняюцца масавыя палітычныя рэпрэсіі, мноства артыкулаў дэкларацыі папросту не дзейнічаюць. Вось толькі некаторыя з іх 👉
⚡На волю выйдуць 29 палітвязняў
Сярод іх 11 жанчын і 18 мужчын - вядома, што 15 чалавек маюць хранічныя захворванні, 2 - інваліднасць. Праўладная крыніца паведамляе, што памілаваных людзей будуць кантраляваць.
Усяго з лета 2024 года на волю выйшлі 207 чалавек праз памілаванні, разам з тым рэжым працягвае рэпрэсіі.
«Паслязаўтра будзе заўтра» — запрашаем на монаспектакль у Міжнародны дзень правоў чалавека
10 снежня ў рэжыме анлайн пройдзе спектакль, што арганізавала Прававая ініцыятыва. У ягонай аснове — рэальная гісторыя рэпрэсаванага беларуса за каментары ў сеціве.
«Гэта гісторыя пра чалавечнасць, што немагчыма адабраць нават у сценах турмы.»
— тлумачыць Павал Гарадніцкі, акцёр і рэжысёр пастаноўкі.
👉 Спектакль вы зможаце пабачыць pravfilm?feature=shared">тут з 00.00 да 23.59 у гэты ж дзень.
Памілаваць, каб зноў рэпрэсаваць?
Андрэй Толчын — журналіст з Гомеля, якога вясной суд пакараў яго 2,5 гадамі калоніі. 16 верасня ён выйшаў на волю праз памілаванне.
Аднак 5 снежня над ім быў суд, імаверна, па адміністрацыйным артыкуле 19.11 ч.2. Вырак суда — невядомы.
Толчын пакутуе на гіпертанію і мае праблемы з нагамі.
Пра сітуацыю з памілаваннямі і рэпрэсіі ў Беларусі:
🔺усяго з лета 2024 года на волю выйшлі 178 чалавек праз памілаванні, разам з тым рэжым працягвае рэпрэсіі;
🔺напрыканцы кастрычніка і ў сярэдзіне лістапада сілавікі зладзілі масавыя затрыманні і допыты людзей па ўсёй краіне;
🔺паводле звестак «Dissidentby», на сёння ў Беларусі ў месцах пазбаўлення ці абмежавання волі знаходзіцца 1402 палітвязняў
5 снежня — Міжнародны дзень валанцёра.
Згодна са звесткамі ААН, у свеце больш за 862 мільёна людзей займаюцца валанцёрскай дзейнасцю. Гэта кожны дзясяты жыхар Зямлі.
У Беларусі і па сёння дзейнічаюць валанцёры, але іх справа цяпер вельмі рызыкоўная. Толькі за ліст ці перадачу вязням ім можа пагражаць турма. Расказваем пра стан валанцёрства ў нашай краіне 👉
Падтрымаць нас можна па спасылцы 👉 https://buy.stripe.com/7sI3eo7w0b0R23KfZ4
Сяргею Ціханоўскаму прызначылі кампенсацыю з боку «ўладаў»
Тым самым Камітэт ААН пацвердзіў, што права на выказванне свабодных меркаванняў палітзняволенага было парушанае.
Паводле словаў праваабаронцы Леаніда Судаленкі, рэжым мусіць выканаць абавязацельствы згодна з рашэннем ААН. Цягам 180 дзён «улады» маюць паведаміць ААН аб выкананні прадпісання.
👉 Больш падрабязна — тут.
🎄 Калі адзін з бацькоў, а то і абое, несправядліва трапляюць у турму, іх дзеці становяцца больш дарослымі. Самае простае, што мы ўсе можам зрабіць, — гэта надаць ім увагу, зрабіць так, каб яны працягвалі верыць у чарадзейства і дабро.
У такіх умовах вельмі важна напоўніць свет дзіцяці яркімі фарбамі, падзеямі і ўражаннямі, каб хоць крыху змякчыць іх боль.
❄️Яго куццёй частавалі. Але падарункаў ад яго не чакалі. Расказваем, хто такі Зюзя і чаму яго баяліся.
🎁Нагадаем пра «Калядную пошту» для дзяцей палітзняволеных! Далучайцеся, каб атрымаць падарунак або падтрымаць акцыю
❗️Праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным Васіля Верамейчыка
У чым падазраюць ці вінавацяць былога ваяра палка Каліноўскага — невядома. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай.
Сітуацыя з экстрадыцыяй беларуса, якой не мусіла быць, патрабуе пільнай увагі міжнароднай супольнасці.
Былы ваяр палка Каліноўскага безпаспяхова спрабаваў легалізавацца ў краінах Еўропы, пасля чаго з'ехаў у Вьетнам. Пасля экстрадыцыі ў Беларусь ён знаходзіцца ў зняволенні.
📍Месца і час правядзення: 27 лістапада (серада), 12:00, Gedimino pr. 53 (плошча перад Сеймам Літвы)
Не заставайцеся ўбаку! Пакіньце на час свае справы, далучыцеся да акцыі!
Допыт – справа не з прыемных, асабліва ўпершыню. Што трэба ведаць і што можна зрабіць, каб на ім было прасцей?
Лістайце наш гайд 👉
Усю гэтую суму мы накіруем для рэалізацыі праграм падтрымкі сем'яў палітзняволеных — тых, хто знаходзіцца ў СІЗА, турмах і калоніях, а таксама ў папраўчых установах адкрытага тыпу з накіраваннем і без яго.
🔺Калі вам трэба дапамога:
-Праграма салідарнасці «Сябар сям'і»
-Дапамога семьям палітвязняў
-Кампенсацыя медычных выдаткаў
Яе вызвалілі праз апошні ўказ аб памілаванні. У траўні 2021 года ёй прысудзілі 5,5 гадоў калоніі
Антаніна Канавалава — маці дваіх дзяцей, 10 і 8 гадоў, якія з 2020 года чакаюць бацькоў з турмы, давераная асоба Святланы Ціханоўскай, актывістка каманды «Краіна для Жыцця» Сергея Ціханоўскага.
Яе «судзілі» за «масавыя беспарадкі» і па справе супраць адміністратараў і удзельнікаў тэлеграм-канала «Армія з народам». Разам з Антанінай асудзілі і Сяргея Ярашевіча, яе мужа (на сёння ён знаходзіцца ў зняволенні).
З дзяцінства Антаніна мела праблемы са зрокам. У зняволенні актывістка атрымала інваліднасць 3 групы — зрок пагоршыўся яшчэ больш.
Вы яшчэ не падалі заяўку, каб атрымаць падарунак? А можа, пакуль не наважыліся стаць тым самым чараўніком для дзетак палітзняволеных? Яшчэ ёсць час!
Інфармацыя для тых, хто падае заяўку на падарунак:
🔺 удзел бяруць дзеці палітвязняў і былых палітвязняў ва ўзросце да 16 гадоў уключна;
🔺на кожнае дзіця — асобная заяўка;
🔺чакаем лістоў з жаданнямі ад вашых дзетак (можна прыкласці малюнак). Адмысловая форма тут.
‼️Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі
Запаўняйце форму бяспечным спосабам — напрыклад, праз знаёмых ці родных за мяжой. Можаце звярнуцца па дапамогу праз тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami
Інфармацыя для тых, хто хоча павіншаваць дзяцей:
🎁 прадстаўнікі якойсьці ініцыятывы ці арганізацыі, запрашаем вас далучыцца да акцыі праз форму;
🎁 калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас — пералічыце сродкі на рахунак фонду.
Сярэдні кошт падарунка — 40 еўра.
Далучайцеся, калі ласка! Мы ўжо маем каля 60 заявак ад дзетак, але чакаем яшчэ!
Віншуем пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі!
16 гадоў запар праваабаронцы вылучаюць асоб ці ініцыятывы, што зрабілі вялікі ўнёсак у галіну правоў чалавека праз сваю дзейнасць.
Сёлета прэміі атрымалі:
🔸Наста Базар (намінацыя «Праваабронца года-2024»);
🔸Фёдар Паўлючэнка і Дзіяна Пінчук («Журналіст(ка) года-2024»);
🔸дабрачынны фонд BYSOL («Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2024»);
🔶Ігар Ільяш («Праваабарончая салідарнасць года-2024) — на сёння знаходзіцца за кратамі з палітычных прычын.
Абарона правоў чалавека — гэта цяжкая, але неімаверна важная праца, асабліва ва ўмовах татальнага прававога калапсу. Мы ганарымся кожным, хто спрычыняецца да гэтага і вядзе нашу краіну да перамогі. Мы ганарымся кожным праваабаронцам, хто пацярпеў ад рэпрэсій і проста зараз знаходзіцца за кратамі
Антон Сташэўскі — удзельнік руху Сяргея Ціханоўскага, валанцёр перадвыбарнага штаба Святланы Ціханоўскай. Бацька дваіх дзяцей. Да 2020 года быў ратавальнікам пошукавага атраду «Анёл». Ягоная дзейнасць сведчыць пра здольнасць бачыць сябе на месцы іншага чалавека і суперажываць яму. Эмпатыя палітвязня сталася моцнай праявай дабрыні і альтруізму ў 2020 годзе — ён дапамагаў палітычным зняволеным праз перадачы.
Гэта і выклікала рэакцыю рэжыма — беларуса арыштавалі 9 ліпеня 2021 года падчас «шырокамаштабнай аперацыі па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў», што ладзіў КДБ.
11 лістапада 2022 года Мінскі гарадскі так званы "суд" прызначыў Антону Сташэўскаму 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Страх рэжыма перад салідарнасцю праявіўся ў цяжкасці артыкула — ч.1 арт. 357 КК РБ («Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»).
Гісторыя палітвязня нагадвае, што без чалавечнасці не будзе й вечнасці — Антону ўдалося грунтоўна дапамагчы людзям за кратамі за няпоўны год. Ён — несправядліва асуджаны за тое, што ягоныя прынцыпы супалі з тым, што рабіла і робіць наша каманда.
Мы не пагаджаемся з несправядлівасцю, як не пагадзіўся з ёй ў свой час Антон Сташэўскі. Мы просім падтрымаць нашага валанцёра лістамі:
ПК №15, 212013,
г.Магілёў, п/а Вейна,
Слаўгарадская шаша, 183
Разам з тым запрашаем ўзяць удзел у праграме «Сябар сям'і» і падтрымаць родных палітзняволеных. Анкета і падрабязнасці — тут.
❗️Фігуранта «справы Ціханоўскага» перавялі ў памяшканне камернага тыпу праз «шматлікія парушэнні»
Гэта адзін з тыпаў пакарання сярод тых, што перыядычна выкарыстоўваюць у дачыненні да Уладзіміра Кнігі. Ён прайшоў перавод на турэмны рэжым, 4 месяца быў у ШЫЗА, а ў мінулым годзе суд прызначыў палітвязню яшчэ 1 год зняволення ў дадатак да 4 гадоў калоніі.
461 дзень Кніга знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада. Яго цалкам пазбавілі передач, медыцынскіх бандэроляў, спатканняў з роднымі, сустрэч з адвакатам і права на перапіску.
✨6 снежня — дзень, калі ўзгадваюць святога Мікалая
Хто ж ён такі? Глядзіце відэа 👉 https://www.instagram.com/p/DDPnGYUMuGi/
🎁А наша «Калядная пошта» тым часам працягвае працу.
Каляды — час цудаў для ўсіх
Амаль тры гады ва Украіне ідзе вайна. Яна працягвае забіраць жыцці людзей. Сярод іх — беларускія добраахвотнікі, якія змагаюцца за вольную Украіну і Беларусь.
Зімовыя святы — чароўны час падарункаў і цудаў. Калі ласка, падтрымайце дзяцей, чые бацькі загінулі на вайне. Ваша ўвага і любоў не вернуць ім роднага чалавека, але падораць веру ў салідарнасць беларусаў і надзею на лепшае.
Сума каляднага збору — 7000 еўра. Выплаты на падарунак кожнаму дзіцяці загінулага ваяра-добраахвотніка складуць 100 еўра.
Кожны тыдзень мы будзем інфармаваць вас пра тое, як праходзіць збор сродкаў на гэтую калядную акцыю. А па яе сканчэнні апублікуем водгукі дзяцей.
ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK
👉(PLN) - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk
👉(USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV
👉(EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK
📝НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAROWIZNA NA CELE STATUTOWE
Былому супрацоўніку «Нафтана» (звольненаму за стачку ў 2020 годзе), антываеннаму актывісту, прад'явілі абвінавачванні за падзеі ў 2023 годзе.
Тады напрыканцы лістапада выбухнулі чыгуначныя саставы з нафтапрадуктамі, з-за гэтага пачаўся моцны пажар. Паводле следства, пашкоджанні на цыстэрнах выявілі дыверсійны характар здарэння. 7 снежня з гэтай нагоды расійскія спецслужбы затрымалі Ерамеева. Доўгі час было невядома, дзе ён знаходзіцца, — яго перавозілі па розных СІЗА, да яго не дапускалі адвакатаў. Толькі напрыканцы красавіка Ерамееў атрымаў магчымасць сустрэцца з абаронцам.
Ад моманту затрымання ён знаходзіўся пад следствам. У віну актывісту ставяць ч. 2 арт. 205 КК РФ, пункты «а» і «в». Згодна з артыкулам, Ерамееву пагражае ад 12 да 20 гадоў пазбаўлення волі.
1650 дзён — гэта частка жыцця невінаватага чалавека.
1650 дзён — час, калі сям’я штодзень жыве думкамі пра бацьку і мужа, а не побач з ім.
1650 дзён рэжым паказвае свой страх перад Сяргеем Ціханоўскім праз тое, што саджае яго ў ШІЗА, карцары, трымае палітзняволенага ў нечалавечых умовах.
Мы спадзяёмся перастаць лічыць дні Сяргея ў турме. Ён мусіць выйсці на волю, як і ўсе несправядліва асуджаныя з палітычных матываў ✊
🦷 Пагаршэнне стану зубоў, часта катастрафічнае, — яшчэ адна надзвычай распаўсюджаная праблема за кратамі. У многіх зняволеных абвастраюцца стаматалагічныя праблемы.
На зоне ёсць стаматолагі, але яны могуць зрабіць вязням яшчэ і горш. Расказваем некалькі гісторый 👉
📺 Как калечат политзаключённых в тюрьмах Беларуси
👉 https://youtu.be/IX_KxhYNFMg?si=n6mrwXH2FczAK_F_
В колонии беларусские политзаключенные находятся в тяжелых условиях и не получают необходимую медицинскую помощь.
Истории Марии Колесниковой, Виктора Бабарико и Алеся Пушкина показывают, как власти, давят на политзаключенных, игнорируя их проблемы со здоровьем. Важно поддерживать тех, кто страдает за свои убеждения, ведь каждый может внести свой вклад: от писем поддержки до огласки их ситуаций.
«Я прошу тебя осуществить мою мечту! Очень буду ждать!» Пра што дзеці палітвязняў просяць у Дзеда Мароза
Кожны год праз акцыю «Калядная пошта» мы даем шанец дзецям палітзняволеных працягнуць іх дзяцінства і паверыць у тое, што ў гэтыя цяжкія часіны яны не адны. Што іх жаданні ведаюць і чуюць неабыякавыя людзі. Што побач з болем ходзіць і радасць.
Калі ласка, запоўніце нашую форму, каб атрымаць падарунак, а значыць, ажыццявіць мару дзіцяці. Ёсць малюнак? Дадавайце!
🔺Вы ў Беларусі? Запаўняйце форму праз родных ці знаёмых за мяжой. Па ўсіх пытаннях пішыце сюды:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami
🎁Мы будзем шчаслівыя спрычыніцца да таго, каб сэрца дзіцяці узрадавалася. Далучайцеся і вы: каб павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас — пералічыце на рахунак фонду суму, што адпавядае кошту падарунка.
Наша акцыя — пра дабрыню, салідарнасць і надзею ❤️
Cёння адзначаюць Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын
Паводле ААН, кожная трэцяя жанчына ў свеце як найменей раз у жыцці падвяргалася фізічнаму і/ці сексуальнаму гвалту.
Расказваем, якая сітуацыя ў Беларусі з праявамі хатняга гвалту і пра здзекаванні з жанчын ў зняволенні 👇
https://www.instagram.com/p/DCzBjndMWzY/?img_index=1
Заклікаем далучыцца кожнага!
🕑Калі і дзе? Сёння (22 лістапада) 14:00, Vilnius, Gedemino pr. 16 (офіс камісіі ЕЗ)
Нагадаем, беларускага ваяра экстрадавалі з В'етнама ў Беларусь па запыце лукашэнкаўскіх спецслужбаў. Гэта здарылася тады, калі пасля доўгіх пошукаў варыянтаў легалізацыі і пераездаў Васіль абраў для жыцця азіяцкую краіну.
У Вільні – дабрачынны музычны фэст!
🥁Музычная супольнасць Belarus Outside Sound System і Фонд салідарнасці BYSOL ладзяць фестываль Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay.
🙏 Усе сродкі пойдуць на беларускіх палітвязняў.
Імпрэза пройдзе ў рамках міжнароднай эстафеты салідарнасці Voices Across Borders.
Прыходзьце і запрашайце сваіх літоўскіх сяброў! Вас чакае густоўная музыка, добрая кампанія, магчымасць выйграць прызы і паўдзельнічаць у аукцыёне.
📍Дзе? VILNIUS - LOFTAS;
📍Калі? 22.11.2024 (пятніца);
📍Час правядзення: 19:00 - 01:00;
📍Уваход - данат ад 10 эўра.