1320
Псіхалагічная дапамога: @stranafund_psy_Bot Юрыдычныя дапамога: @stranafundyd_YD_bot Дапамога палітзняволеным: @StranafundPZ Падтрымаць: 👉🏻 https://by.stranafund.org/article/donate
❕ Былыя палітвязні! Дапамажыце даведацца, што адбываецца з тымі, хто ўсё яшчэ за кратамі.
Калі вы разам праходзілі праз СІЗА, калонію, ШІЗА, калі ласка, падзяліцеся з праваабаронцамі любой актуальнай інфармацыяй пра іх.
Кожная дэталь — важная: дзе чалавек знаходзіцца, ці змяніліся ўмовы ўтрымання, як ён сябе адчувае — фізічна і псіхалагічна.
Рэжым робіць усё, каб палітвязні заставаліся ў інфармацыйнай ізаляцыі. Вашыя звесткі дапамогуць сваякам даведацца пра сваіх блізкіх, а праваабаронцам — працягваць фіксаваць іх становішча.
Праваабаронцы заўсёды на сувязі. Паведаміць інфармацыю можна бяспечна — праз людзей за мяжой:
🔸 @viasna_bot — праваабарончы цэнтр «Вясна»;
🔸 @Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy.
Антаніна Канавалава — 4,5 гады за кратамі.
Сяргей Ярашэвіч — 6,3 гадоў за кратамі.
За гэты час іх дзеці Насця і Ваня заўважна падраслі. У гэтым факце — тысячы дзён, падзей і момантаў, якія бацькі не ўбачылі.
А яшчэ яны разам з бабуляй удзельнічалі ў мітынгах, малявалі плакаты і сталі сапраўднымі героямі беларускага супраціву.
Гэта не іхны выбар — расці без бацькоў. І так не мае быць. Адвольнае зняволенне мам і татаў — найперш удар па дзецях.
Свабоду ўсім палітвязням! 🕊
Першае фота: KANAPLEV+LEIDIK
Астатнія: з архіва Ганны Канавалавай
Сёння — Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі.
Гуманітарная дапамога... Адразу думаецца пра ежу, лекі ці рэчы першай неабходнасці.
Для беларусаў, якія вымушана пакінулі дом з-за рэпрэсій, гэта і дах над галавой, і юрыдычная і псіхалагічная дапамога, і падтрымка пасля вызвалення з турмы, і проста магчымасць аднавіць жыццё.
Менавіта такую дапамогу мы стараемся надаваць штодня. Але без вашай падтрымкі гэта немагчыма.
Сённяшні дзень — добрая нагода падтрымаць адзін з нашых праектаў. Нават невялікі ўнёсак дапамагае нам быць побач з тымі, каму падтрымка патрэбная менавіта цяпер.
🏠 Шэлтары — бяспечнае месца для беларусаў у цяжкай сітуацыі пасля вымушанага выезду.
Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign
⚖️ «Дапамога мігранту» — падтрымка ў міграцыйных і прававых пытаннях.
Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/migrationhelp
👩⚖️ «Юрыст на сувязі» — прававая дапамога.
Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/legalcampaign
🧠 «Псіхолаг побач» — першасная кансультацыя і да 10 бясплатных сеансаў з псіхолагам.
Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/psychologycampaign
📱 «Лічбавая апора: бяспека разам» — тэхнічная дапамога для абароны гаджэтаў і асабістых даных.
Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/technicalhelp
🤍 Падтрымка сем’яў палітвязняў і былых палітвязняў — дапамога тым, хто сутыкнуўся з наступствамі рэпрэсій.
Падтрымаць праект: www.stranafund.org/kampanii/politzekhelp
Дзякуй, што поруч ❤️
🇱🇹🇵🇱 «Недастатковая доказная база». Што гэта значыць?
Літва ўжо даўно строга разглядае заявы беларусаў на міжнародную абарону. Адмоваў шмат, і юрысты, якія працуюць з такімі справамі, сутыкаюцца з імі рэгулярна.
Усё часцей адмаўляюць ў наданні міжнароднай абароны і ў Польшчы. Частку такіх рашэнняў тлумачаць недастатковай доказнай базай, адсутнасцю пацвярджэнняў індывідуальнай рызыкі або недастатковай абгрунтаванасцю заявы. Таму мала проста сказаць: "У Беларусі рэпрэсіі, таму вяртанне туды небяспечнае для мяне".
🔸Што рабіць?
Важна паказаць, што адбылося менавіта з вамі, чаму вы былі вымушаныя з'ехаць і чаму вяртанне ў Беларусь можа быць небяспечным менавіта для вас.
🔸Як вы можаце пацвердзіць небяспеку ў Беларусі?
Рыхтуйце любыя дакументы, што сведчаць пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас: позвы, пратаколы, судовыя рашэнні, медыцынскія дакументы, пагрозы ў сацсетках і інш.
🔸Што яшчэ важна?
Паслядоўна апісаць сваю сітуацыю: што адбылося, калі, хто вас пераследаваў, чаму вы з'ехалі і якія рызыкі чакаюць вас у выпадку вяртання.
Доказы — гэта вельмі важна!
❗️Рыхтуецеся падавацца на міжнародную абарону ў Літве і не ведаеце, як падрыхтаваць сваю гісторыю і якія дакументы далучыць? Звяртайцеся да нас!
🤍 Наш праект «Дапамога мігранту» дапамагае беларусам, якія сутыкнуліся з міграцыйнымі і прававымі праблемамі.
Мы дапаможам!
📍 Працягваем знаёміць вас з жыхарамі нашага шэлтара.
Наша сённяшняя гераіня — маці, якая выхоўвае дзяцей адна. У апошнія гады, паводле яе словаў, усё больш адчувала, што не жыве ў роднай краіне, а выжывае. Пасля затрымання і завядзення крымінальнай справы ёй давялося тэрмінова з'ехаць з Беларусі.
Сёння яна кажа, што аднаўляцца ёй перш за ўсё дапамагае спакой — больш не трэба баяцца кожнага стуку ў дзверы і жыць у пастаяннай напрузе.
📌 Чытайце гісторыю цалкам на нашым сайце: stranafund.org
Калі вы хочаце дапамагчы людзям, якія пачынаюць жыццё нанова ў эміграцыі, падтрымайце наш шэлтар:
www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign
Дзякуй, што поруч! ❤️
🔅 Лета працягваецца! Наперадзе — вакацыі ў Італіі для сем’яў палітвязняў і добраахвотнікаў з дзеткамі!
Азнаёмцеся з інфармацыяй ніжэй і падавайце заяўку!
Тэрміны праекта: 1–13 верасня 2026 года.
❕Што важна:
▫️ наяўнасць дакументаў для паездак у ЕС;
▫️ колькасць месц абмежаваная — 10 чалавек;
▫️ арганізатары забяспечваюць пражыванне, пералет і трансферы ў Італіі, суправаджэнне ў межах праекта;
▫️ удзельнікі самастойна аплачваюць: дарогу да краіны вылету (папярэдне — Польшча); медыцынскую страхоўку; экскурсіі, ежу, асабістыя пакупкі).
Збор заявак будзе да 16 жніўня. Паспяшайцеся!
📌 Больш падрабязную інфармацыю знойдзеце ў форме для запаўнення заяўкі.
▫️Праект рэалізуе асацыяцыя "Талака";
▫️Партнёры — фонд "Краіна для Жыцця", Народная амбасада Беларусі ў Італіі, Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў Фларэнцыі;
▫️Падтрымка — Regione Toscana і Misericordia Toscana.
Так прайшоў летнік у Германіі.
🔻"Мая Надзя сказала, што гэта найлепшы адпачынак у ейным жыцці" — як думаеце, што адчуваюць арганізатары, калі такое чытаюць?
🔻"Яна закахалася ў Германію" — дзіцяці адкрыўся новы свет, і пра гэта нам пішуць ягоныя бацькі!
Гэта толькі частка водгукаў. Дзеці атрымалі неймаверны досвед, будуць жыць з ім, а пазней забяруць гэты досвед ў дарослае жыццё. І, канешне, яркія ўспаміны.
🤍Дзякуй усім, хто спрычыніўся да гэтага, і асобна — партнёрам NGO Herzbruecke Nordheide e.V.
«Мы ўзніклі ў 96-м годзе як адказ на тыя масавыя рэпрэсіі, якія пачаліся ў Беларусі». Так гаворыць праваабаронца Алесь Бяляцкі пра «Вясну». Што атрымліваецца? А тое, што масавыя рэпрэсіі ў Беларусі былі ўжо 30 гадоў таму, а не пачаліся ў 2020.
4 жніўня — Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі. Гэтая дата з'явілася ў 2011 годзе — пасля арышту Алеся Бяляцкага. Тады беларуская і міжнародная супольнасць аб'ядналася, каб падтрымаць тых, хто абараняе правы чалавека і свабоду.
Бяляцкі на волі, але рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. За кратамі па-ранейшаму застаюцца каля 940 палітвязняў. І гэта — не канчатковая колькасць тых, хто асуджаны з палітычных матываў.
Гэтым днём мы нагадваем: салідарнасць — вялікая сіла. Пакуль хоць адзін чалавек знаходзіцца за кратамі несправядліва, наша агульная справа трывае.
Свабоду ўсім палітвязням Беларусі! 🕊
🌿 У лагеры «Зубровыя сцежкі» стартавала апошняя, пятая змена.
Яшчэ 18 дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў прыехалі ў Белавежскую пушчу, каб правесці незабыўны тыдзень.
Наперадзе яскравыя падзеі: новыя сябры, вячэрнія размовы, сустрэчы світанкаў, вогнішча, шыкоўны лес, беларуская мова і сапраўдныя прыгоды. Уся праграма прадуманая арганізатарамі да дробязяў!
Для дзяцей гэта — шчаслівы тыдзень. Для нас — вялікая радасць, што сёлета «Зубровыя сцежкі» змаглі прыняць 90 беларускіх дзяцей.
🤍 Разам з тым наш збор трывае. Нават цяпер ваш унёсак дапаможа пакрыць выдаткі і зрабіць так, каб «Зубровыя сцежкі» вярнуліся наступным летам. Калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымайце лагер!
👉 Падтрымаць «Зубровыя сцежкі»
Дзякуй кожнаму, хто быў побач з намі ўсе гэтыя месяцы.
«Архіпелаг Беларусь»: 13 гісторый, што нельга забыць.
У Польшчы выйшла кніга ўспамінаў былых беларускіх палітвязняў. Яе падрыхтаваў польскі Цэнтр усходніх даследаванняў (OSW).
У зборніку — 13 асабістых гісторый людзей, якія сутыкнуліся з рэпрэсіўнай сістэмай, прайшлі праз турму, страх, прыніжэнні і выпрабаванні. І разам з тым захавалі самае важнае: чалавечую годнасць і ўнутраную сілу.
Праз сведчанні аўтары паказваюць рэальны маштаб рэпрэсій у Беларусі і расказваюць пра тое, што застаецца за статыстыкай і ўжо звыклымі навінамі. Яны гавораць пра свае лёсы.
У гэтай каруселі мы сабралі некалькі цытат з кнігі. Прачытайце іх.
Захоўваць такія гісторыі — значыць, захоўваць памяць. Яна — адзін з найважнейшых крокаў на шляху да справядлівасці.
🏃♂️➡️ Ад заўтра стартуе летнік у Германіі!
Гэты праект мы арганізуем разам з нашымі нямецкімі сябрамі і партнёрамі NGO Herzbruecke Nordheide e.V.
10 беларускіх падлеткаў ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў з сем'яў палітвязняў і рэпрэсаваных на тыдзень адправяцца ў Баварыю. Наперадзе — адпачынак, новыя сяброўствы, падарожжы, адкрыцці і магчымасць хаця б на нейкі час забыцца на тое, што ім давялося перажыць.
Частку выдаткаў на арганізацыю летніка ўзялі на сябе нашы партнёры NGO Herzbruecke Nordheide e.V., другую частку прафінансаваў фонд «Краіна для Жыцця» з падтрымкай Міжнароднага гуманітарнага фонду.
🤍 Мы шчыра дзякуем кожнаму, хто дапамагае рэалізаваць такія важныя праекты.
Адны бабулі і дзядулі — побач з дзецьмі і ўнукамі.
Іншыя бабулі і дзядулі — у турме. За нязгоду з палітыкай улады, па "экстрэмісцкіх" артыкулах і... несправядліва.
Тыя, каму належыць надаваць больш увагі, знаходзяцца ў цяжкіх умовах. І гэтыя ўмовы не дазваляюць клапаціцца пра сябе. Яны не дазваляюць родным клапаціцца пра сваякоў, тым самым рабіць жыццё сталых людзей дастойным.
Кожнай арыштаванай бабулі, кожнаму рэпрэсаванаму дзядулі — СВАБОДУ! 🕊
🌿🚀 Лета імчыць на сваіх касмічных хуткасцях.
Толькі нядаўна мы праводзілі першую змену, а ў лагеры «Зубровыя сцежкі» ўжо стартавала трэцяя.
Яшчэ 18 дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў прыехалі ў Белавежскую пушчу. Наперадзе ў іх сем радасных дзён.
Адсутнасць гаджэтаў кампенсуюць прыўкрасныя з'явы: сустрэча світанка, назіранне за зубрамі, вогнішчы, гульні, бурбалкі, вандроўкі і яшчэ шмат усяго цікавага. А галоўнае — атмасфера, якую стварае неймаверная каманда лагера. Яны ўмеюць зрабіць кожную змену асаблівай.
Пакуль у дзяцей свая праграма, у нас, дарослых, — свая: yперадзе яшчэ дзве змены, і мы вельмі хочам іх зладзіць.
🤍 Але без вашай падтрымкі нам не справіцца.
📢 Калі ласка, падтрымайце наш збор 👉 stranafund.org
Разам мы можам падарыць дзецям нешта вельмі простае і вельмі важнае — шчаслівае лета!
Цудоўная гісторыя здарылася 🤍
У нашым шэлтары цяпер жыве сям'я з хлопчыкам дашкольнага ўзросту. Гісторыя сям'і няпростая. І хлапчука, які прыехаў у Літву без любімых цацак, падтрымалі... беларусы з Беларусі!
Мы цешымся, што нават у такіх няпростых умовах мы знаходзім магчымасць для беларусаў унутры краіны падтрымліваць тых, хто вымушана з'ехаў і страціў усё.
Гэта прыклад вялікай салідарнасці, чуллівасці і клопату пра незнаёмых людзей. Гэта — праява сапраўднага беларускага характару і цуд цяперашніх часоў. ❤️
👉 Падтрымаць шэлтар
🌿 У Белавежскай пушчы пачалася другая змена лагера «Зубровыя сцежкі».
Яшчэ 18 дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў прыехалі сюды, каб правесці 7 незабыўных дзён.
«Зубровыя сцежкі» — гэта ўнікальны беларускі лагер на Падляшшы. Месца, дзе падлеткі бавяць час сярод сваіх. Прырода, беларуская культура і самая клапатлівая каманда — усё для гэтых дзяцей.
❕Сёлета мы плануем правесці 5 змен для 90 дзяцей. Але для гэтага нам вельмі патрэбная дапамога.
❗️На правядзенне лагера не стае яшчэ амаль 10 000 еўра. Пакуль што нам удалося сабраць толькі 337 еўра.
Па шчырасці, гэта значна менш, на што мы спадзяваліся. Аднак мы верым, што разам зможам змяніць сітуацыю.
🤍 Калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымайце збор любым унёскам. А калі не — дапамажыце нам распаўсюдзіць інфармацыю пра лагер. Часам адзін рэпост дапамагае знайсці чалавека, які зробіць вырашальны ўнёсак.
👉 Падтрымайце «Зубровыя сцежкі»
Дзякуй ❤️
Цеплыня разліваецца ў сэрцы, калі чытаем водгукі бацькоў дзяцей, якія гэтым летам пабывалі ў «Зубровых сцежках».
90 дзяцей! Мы і самі дагэтуль ў шоку ад гэтай лічбы 😄
Марыя і ейная каманда зрабілі сапраўдны цуд: падлеткі засталіся шчаслівыя.
Дарэчы, адзін з бацькоў напісаў: «Зайздрошчу дзецям :)» Мяркуем, гэта таксама станоўчы водгук на лагер.
Мы шчаслівыя, што фонд «Краіна для Жыцця» стаў часткай гэтага праекта.
І шчыры дзякуй усім, хто падтрымаў наш збор і дапамог падарыць дзецям гэтае лета 🤍
Да сустрэчы ў сезоне 2027! 🦬🌿
Мы шмат гадоў дапамагаем палітвязням, былым палітвязням і іх сем’ям. За гэты час у наш адрас гучалі розныя словы і ацэнкі.
Таму цешыць, калі нехта часам можа адступіць на крок назад, паглядзець на нашу працу цалкам і ўбачыць, колькі ўсяго за ёй стаіць — без прэтэнзій і крыўды.
Дзякуй Паўлу Вінаградаву за шчырую ацэнку і за тое, што расказаў пра свой досвед.
Шчыры дзякуй усім нашым калегам і партнёрам. Бо за кожным «мне дапамаглі» стаяць дзясяткі людзей, якія шукаюць, арганізуюць, аплачваюць, вязуць, тэлефануюць і вырашаюць.
Кожны на сваім кірунку — але ўсе дзеля адной справы.
І, здаецца, нашы «ўдзячныя гангстары» нарэшце выдалі нам добрую рэкамендацыю. 😎🤍
🌿 5 заездаў, 90 дзяцей і «адпачынак, як у бабулі».
Толькі бабуля ў гэты раз жыве ў Белавежскай пушчы, водзіць глядзець на зуброў і вучыць разводзіць вогнішча 😄
Што застаецца за кадрам «Зубровых сцежак»? Пра гэта ў студыі «Раніцы з Белсатам» распавяла арганізатарка лагера Марыя Грыц.
Дзякуй кожнаму, хто дапамагаў ствараць гэтае лета 🤍 Вы падтрымлівалі збор, дзяліліся інфармацыяй, хваляваліся разам з намі — і дзякуючы вам «Зубровыя сцежкі» адбыліся.
Вельмі спадзяемся, што ў наступным годзе зноў сустрэнемся ў пушчы! 🦬
#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ
Мы працягваем расказваць пра тых, хто стаіць за працай фонду. Кожны тыдзень у нас адбываюцца важныя падзеі. Але не менш важна — як пражываюць гэтыя дні людзі з каманды.
Сёння на пытанні адказвае Аліна (імя зменена), рэдактарка, валанцёрка нашых шэлтараў у Вільні. Гартайце карткі, каб даведацца, як прайшоў ейны тыдзень.
Падтрымаць нашу каманду можна тут:
☕️ Buy Me a Coffee
🎁 Patreon
Дзеці ведаюць, што цуды бываюць. Бо яны — самі цуд!
Мы спадзяёмся, што гэты адпачынак у Германіі стаў незабыўным для кожнага з гэтых падлеткаў.
Яны перажылі занадта шмат усяго таго, што не павінны перажываць дзеці: вымушаная эміграцыя з-за рэпрэсій, несправядлівае зняволенне бацькоў... Няхай гэтыя светлыя дні у лагеры застануцца ў іх сэрцах назаўсёды.
🤍 Толькі паглядзіце, як файна дзеці бавілі час!..
Дзякуй усім, хто спрычыніўся! І нізкі паклон нашым партнёрам NGO Herzbruecke Nordheide e.V. ❤️
Шэсць гадоў таму мы паверылі, што Беларусь можа быць іншай.
Мы папрасілі каманду фонду знайсці ў сваіх архівах фатаграфіі з 2020 года і падзяліцца тым, што яны адчуваюць сёння, калі глядзяць на гэтыя кадры.
У гэтай каруселі — успаміны пра надзею, смеласць, боль, страты і веру, што не знікла праз час.
За шэсць гадоў змянілася вельмі многае. Хтосьці прайшоў праз турму. Хтосьці быў вымушаны пакінуць Беларусь. Хтосьці сёння працягвае дапамагаць тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій.
Але ёсць тое, што не змянілася.
Мы памятаем.
Мы працягваем.
І верым у вольную Беларусь 🤍❤️🤍
🛒 Яшчэ адна звычайная закупка для нашага шэлтара.
Мы рэгулярна папаўняем запасы пэўных прадуктаў, сродкаў гігіены і побытавай "хіміі" для тых, хто зараз жыве ў нашых дамах.
Хтосьці з жыхароў хутка знаходзіць працу, хтосьці доўга чакае на дакументы, хтосьці вельмі актыўна аднаўляецца, хтосьці падае ў прорву адчаю... Хтосьці хутка знаходзіць жытло, а хтосьці просіць працягнуць пражыванне.
🏠 Нязменным застаецца адно — атмасфера спакою, бяспекі і падтрымкі.
Мы цешымся, што наш шэлтар насамрэч дапамагае беларусам і беларускам аднавіцца пасля цяжкіх выпрабаванняў і не застацца сам-насам у чужой краіне.
На другім слайдзе — словы чалавека, які нядаўна пакінуў шэлтар. Для нас гэта найлепшае пацвярджэнне таго, што ўсё гэта недарэмна.
🤍 Калі хочаце падтрымаць тых, хто сёння жыве ў шэлтары, далучайцеся да нашага збору. Кожны ваш унёсак — гэта дапамога чалавеку, які пачынае жыццё нанова.
Вітаем на волі! 🤍
Сяргей Ярашэвіч — былы муж нашай каардынатаркі Антаніны Канавалавай — нарэшце выйшаў з-за кратаў.
Сяргея асудзілі да 6 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі. Ён поўнасцю адбыў прызначаны тэрмін.
Няхай той цяжкі час, што Сяргей правёў за кратамі, застанецца далёка-далёка. Зычым хуткага аднаўлення здароўя, моцы, яскравага жыцця — няхай у выгнанні, але побач з дзеткамі.
На фота — Сергей разам з Вольгай Зазулінскай, прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы.
📍Працягваем знаёміць вас з жыхарамі нашага шэлтара.
Сёння на пытанні адказвае Артур (імя змянілі з мэт бяспекі) — беларус, якога ў 2021 годзе асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі, а 11 верасня 2025 года прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву.
Яго гісторыя — пра страчаную свабоду, вымушаную эміграцыю, падтрымку людзей і надзею калі-небудзь вярнуцца дадому.
📌 Чытайце гісторыю цалкам на нашым сайце: stranafund.org
🤍 Калі вы хочаце дапамагчы тым, хто толькі пачынае сваё свабоднае жыццё пасля турмы, падтрымайце наш шэлтар:
www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign
Дзякуй, што поруч! ❤️
🌿 Кавалачак лета без тэлефона? Гэта магчыма!
У Белавежскай пушчы стартавала чацвёртая змена лагера «Зубровыя сцежкі».
Яшчэ 18 беларускіх дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў правядуць тут тыдзень, поўны сяброўства, адкрыццяў і сапраўдных летніх прыгод.
🤍 Наш збор яшчэ трывае. Наперадзе — апошняя змена.
👉 Падтрымайце «Зубровыя сцежкі»
Калі ласка, падтрымайце «Зубровыя сцежкі». Кожны ваш унёсак дапамагае падарыць беларускім дзецям гэтае лета.
🪷 Ну што тут скажаш — штодзень назіраць такую прыгажосць не кожнаму шчасціць. А гэты цуд — проста ў двары шэлтара!
Хлопцы сказалі, што навуковая назва кветкі — німфея. А яшчэ яны назіраюць янота, які прыходзіць піць ваду з міні-прудзіка. І вавёрачку, і качку. Усім трэба вада.
А нам патрэбна ваша дапамога. Нашы шэлтары можна падтрымаць па гэтай спасылцы
👉 www.stranafund.org/kampanii/shelter-campaign
Мы вельмі ўдзячныя, што вы поруч! 🤍
Што такое схаваныя рэпрэсіі?
Гэта як раз тое, што адбываецца ў Беларусі.
🔸Як даведацца пра маштаб палітычна матываваных спраў, калі няма доступу да раскладу судоў, а паседжанні — закрытыя?
🔸Як ацэньваць узровень рэпрэсий, калі праз запужванне, пагрозы і маніпуляцыі ўлады прымушаюць пацярпелых і іх сваякоў маўчаць?
🔸Як маніторыць сітуацыю з адвольнымі прысудамі, калі крымінальныя справы суправаджаюцца абмежаваннем доступу да інфармацыі — праз забарону на разгалошванне даных следства і суда для ўдзельнікаў працэсу?
У гэтай сітуацыі многія ахвяры рэжыма раствараюцца ў часе, а мы пра іх проста не ведаем. Гэта — «нармалізацыя» рэпрэсій.
Таму так важна паведамляць пра рэпрэсіі ўсё, што вядома. Гэта можна (і трэба!) рабіць бяспечным спосабам — напрыклад, праз знаёмых за мяжой. Не будзьце часткай «змовы маўчання»!
🔻 @viasna_bot — праваабарончы цэнтр «Вясна»;
🔻 @Dahary_nahami — ініцыятыва DissidentBy.
#ЖЫВЫЯЛЮДЗІ
Мы працягваем расказваць пра тых, хто стаіць за працай фонду. Кожны тыдзень у нас адбываюцца важныя падзеі. Але не менш важна — як пражываюць гэтыя дні людзі з каманды.
Сёння на пытанні адказвае Таццяна, менеджарка праектаў фонду «Краіна для Жыцця». Гартайце карткі, каб даведацца, як прайшоў ейны тыдзень.
Падтрымаць нашу каманду можна тут:
☕️️ Buy Me a Coffee
🎁 Patreon
Калі беларуская культура стала пратэстам? Калі рэжым адчуў, што ён слабы перад ёй. Мы памятаем гэтыя чэргі перад крамай SYMBAL-BY.
Апошнім часам зачыняюцца нацыянальна-арыентаваныя дызайнерскія брэнды: HONAR, LSTR, RAGNA.
Ідзе 2026 год. Час бескампраміснасці, актыўнага наступу на беларускую культуру і нацыянальную ідэнтычнасць. Час страху рэжыма перад спадчынай.
📎 Падводзім вынікі апошніх трох месяцаў.
Падтрымка сем'яў палітвязняў, шэлтары ў Вільні, псіхалагічная і юрыдычная дапамога, дзіцячыя летнікі, — усё гэта наша штодзённая справа. Яна трывае праз вашу падтрымку.
Гартайце карткі, каб пабачыць, што мы зрабілі за красавік–чэрвень.
🤍 Дзякуй кожнаму, хто дапамагае фонду, робіць ахвяраванні, дзеліцца нашымі публікацыямі і расказвае пра нас іншым.
Падтрымаць нашу працу можна тут:
👉 stranafund.org
☕️ Buy Me a Coffee
🎁 Patreon