radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

90134

Дасылайце цікавую інфармацыю, фота і відэа сюды: @SvabodaBelarus

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы ў розных гарадах сьвету ўшанавалі памяць пра ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у гадавіну гэтай падзеі. Фота 1-2 з Варшавы (Белсат), відэа і фота 3-4 зь Беластоку (чытач Свабоды) і 5-6 з Львова (Вольная Беларусь)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 26 красавіка

📌 Заявы старшыні КДБ Тэртэля ўспрынялі ва Ўкраіне як анонс удару па кіеўскіх шпіталях. Іх эвакуавалі

📌 Часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ўручылі ноту пратэсту за заяву Тэртэля пра дроны

📌 Кібэрпартызаны заявілі, што ўзламалі сайт КДБ

📌 Беларускія ўлады расказалі, як змагаюцца з наступствамі Чарнобыльскай аварыі. Эколягі ім запярэчылі

📌 Творы Дуніна-Марцінкевіча выключылі са сьпісу «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

📌 Прэзыдэнт Літвы падтрымаў разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Польшчы: «У Калінінградзе і Беларусі яна ўжо ёсьць»

📌 Прастрэлілі нагу, зламалі рэбры, трымалі ў маразільніку. Пацярпелы расказаў, як расейцы вывозілі палонных з Кіеўшчыны ў Беларусь

📌 Беларус вырашыў прайсьці пешшу 2500 кіламетраў. Даведаліся, дзе і навошта

📌 Як «злаваць дзеда». Тлумачэньне сацыёляга Рыгора Астапені

📌 «Я цяпер трохі зламаны чалавек». Размова з былой зьняволенай Гомельскай жаночай калёніі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Грамадзтва перастала бачыць у дэмакратычным руху альтэрнатыву рэжыму» – Рыгор Астапеня

Якая новая палітычная сіла патрэбная беларусам? Ці вартае вызваленьне аднаго палітвязьня скасаваньня ўсіх санкцыяў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» адказвае заснавальнік Цэнтру новых ідэяў, кіраўнік праекту Chatham House «Беларуская альтэрнатыва», доктар палітычных навук Рыгор Астапеня. https://youtu.be/eqLOzqMjeO0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Заявы Тэртэля ва Ўкраіне ўспрынялі як анонс удару па кіеўскіх шпіталях, іх тэрмінова эвакуююць

Улады Кіева тэрмінова прыступаюць да эвакуацыі двух шпіталёў, адзін зь якіх дзіцячы, разьмешчаных на вуліцы Багатырскай у Кіеве, паведамляе кіеўская адміністрацыя.

Як паведамляе BBC Украіна, такія дзеяньні ўладаў Кіева зьвязаныя з апасродкаванымі пагрозамі ўдару па кіеўскіх шпіталях кіраўніка КДБ Беларусі Івана Тэртэля. На паседжаньні Ўсебеларускага народнага сходу кіраўнік КДБ пагражаў супрацьдзейнічаць нейкім тэрарыстам з Украіны, заявіўшы, што «іх напаткае пакараньне нягледзячы на тое, што сваім логавам яны абралі кіеўскія лякарні па адрасе Багатырская 30-32, дзе схаваліся за сьпіны хворых дзяцей», – заявіў кіраўнік КДБ. Пры гэтым ён зазначыў, што ў барацьбе з тэрарызмам сілавікі будуць дзейнічаць «па законах ваеннага часу». https://smarturl.click/3kGvG

Сёньня ж часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ўручылі ноту пратэсту за заяву Тэртэля пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі ў Менску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кібэрпартызаны заявілі, што ўзламалі сайт КДБ

Афіцыйны сайт Камітэту дзяржаўнай бясьпекі не працуе ўжо больш як 2 месяцы. «Кібэрпартызаны» заяўляюць, што гэта – іхная заслуга. «Мы прабраліся туды яшчэ восеньню 2023 г. і выпампавалі ўсю даступную інфармацыю», – піша тэлеграм-канал «Кібэрпартызанаў».

У якасьці доказу «Кібэрпартызаны» выклалі сьпіс адмінаў, базу дадзеных сайта і логі сэрвэра. https://smarturl.click/pp11j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ўсклала кветкі да помніка «Маці Чарнобыля»

Cьвятлана Ціханоўская разам з дыпляматамі ўсклала кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» у віленскім парку Сапегаў у дзень чарнобыльскай трагедыі, каб ушанаваць памяць загінулых і пацярпелых ад наступстваў найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы.

Больш фота: https://smarturl.click/AdGG4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус вырашыў прайсьці пешшу 2500 кіламетраў. Даведаліся, дзе і навошта

Яўген Гуцалаў у 2019 годзе прабег Беларусь з поўначы на поўдзень. Цяпер «беларускі Форэст Гамп» выправіўся пешшу зь Вены ў Стамбул.

У 2020-м яго за ўдзел у маршах пратэсту затрымлівала міліцыя. Пасьля гэтага ў 2021-м Гуцалаў перабраўся ў Турэччыну. Пераехаўшы, даведаўся, што на радзіме на яго завялі крымінальную справу за «зьнявагу дзяржаўных сымбаляў» (артыкул 370 Крымінальнага кодэксу). Так міліцыя расцаніла публікацыю сатырычнага відэа ў Instagram.

https://smarturl.click/67nO5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі экс-супрацоўніка памежнай службы і яго жонку завочна асудзілі на 7 гадоў калёніі за антываенныя пасты, сярод якіх і «Жыве Беларусь!»

Анадырскі гарадзкі суд Чукоцкай аўтаномнай акругі ў Расеі завочна прысудзіў па 7 гадоў калёніі экс-супрацоўніку памежнай службы ФСБ Раману Назаруку і яго жонцы Анастасіі Назарук, якія эмігравалі з Расеі. Пра гэта расказала абвінавачаная «ОВД-Инфо».

Абаіх абвінавацілі ў распаўсюджваньні «фэйкаў» аб расейскай арміі па матывах палітычнай нянавісьці (п. «д» ч. 2 арт. 207.3 КК РФ).

Раману Назаруку паставілі ў віну 16 публікацый на яго старонцы «УКантакце» — усе яны прысьвечаныя расейскаму ўварваньню і гібелі мірных жыхароў ва Ўкраіне.

Анастасія Назарук у ютуб-канале публікавала відэа з антываенных мітынгаў і віншаваньне з Новым годам са словамі «Зычу перамогі Ўкраіне і Ізраілю, Пуціна ў Гаагу, свабоду Расеі, жыве Беларусь!».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Іх цікавіла, ці працаваў я на СБУ». Фатограф Аляксандар Васюковіч пра вайну, прысуд і выезд зь Беларусі

Фатограф Аляксандар Васюковіч тройчы езьдзіў на вайну ва Ўкраіну працаваць як фатограф пасьля поўнамаштабнага ўварваньня. Пры гэтым жыў у Беларусі. Летась у кастрычніку яго затрымала КДБ, а пасьля асудзілі за нібы за ўдзел у пратэстах у Менску 2020 году. Аляксандар расказаў пра арышт, вайну і ад’езд зь Беларусі.

https://smarturl.click/gp5EA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў яшчэ адну скаргу на вырак за ўдзел беларускі ў пратэстах у 2020 годзе

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што Камітэт правоў чалавека ААН прыняў для разгляду чарговую скаргу грамадзянкі Беларусі на крымінальны перасьлед за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе.

У арганізацыі паведамляюць, што ў скарзе адзначана, што заяўніцу затрымалі праз больш чым год пасьля падзей, а ўтрыманьне ў ІЧУ, абвінаваўчы прысуд і спагнаньне шкоды — усё гэта парушае права на мірныя сходы і права выказваць сваю думку такім чынам.

У кастрычніку 2022 году ўлады Беларусі скасавалі дамоўленасьці, якія спынялі магчымасьць падаваць скаргі ў Камітэт правоў чалавека на парушэньні ўладамі Беларусі норм Пакту. Аднак гэта не спыніла разгляду пададзеных раней скаргаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я цяпер трохі зламаны чалавек». Размова з былой зьняволенай Гомельскай жаночай калёніі

Алеся просіць не называць яе сапраўднага імя і прозьвішча. Жанчына вызваліся з Гомельскай жаночай калёніі мінулай зімой. Нягледзячы на цалкам адбытае пакараньне, яна па-ранейшаму турбуецца за ўласную бясьпеку, а таксама за сваіх родных.

На ўмовах ананімнасьці жанчына пагадзілася расказаць Свабодзе, што там цяпер адбываецца: https://smarturl.click/ql1Ox

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае 25 красавіка

⛓ ІТ-калёнія №17, побач зь якой жыў Лукашэнка. Расказваем гісторыю шклоўскай вязьніцы

🪑 Асуджаных не прывязуць, будуць вырашаць лёс рэчавых доказаў. Што вядома пра новы суд у «справе Ціханоўскага»

🇱🇹 Сейм Літвы прадоўжыў санкцыі супраць грамадзян Беларусі яшчэ на год. Ёсьць новыя візавыя абмежаваньні

📼 «Хацела б зьняць сэрыял аб прыходзе Лукашэнкі да ўлады». Вялікая размова з Марай Тамковіч

🎳 «Вы вельмі моцна шкодзіце сваім сваякам». Лукашэнка прыгразіў беларусам замежжа рэпрэсіямі супраць іх родных і пазбаўленьнем маёмасьці

🎭 Штучныя промні фальшывай славы. Пра УНС як пра сэанс псыхатэрапіі і самагіпнозу

🗳 У выбарах у Каардынацыйную раду будуць удзельнічаць 12 сьпісаў, адзін не зарэгістравалі

📒 Другая карона для Лукашэнкі. Вынікі пасяджэньня УНС ад Вадзіма Мажэйкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У выбарах у Каардынацыйную раду будуць удзельнічаць 12 сьпісаў, адзін не зарэгістравалі

Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца да канца дня 27 траўня. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў, тэрмін паўнамоцтваў — 2 гады.

З 25 красавіка па 25 траўня — пэрыяд агітацыі.

Некаторыя рашэньні выбарчай камісіі выклікалі спрэчкі: https://smarturl.click/e5X1X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўропе прайшлі затрыманьні падазраваных у выкраданьні каштоўных кніг з шэрагу бібліятэк

Кнігі выкрадалі цягам некалькіх месяцах у шэрагу эўрапейскіх дзяржаў, у тым ліку зь бібліятэк Варшаўскага і Віленскага ўнівэрсытэтаў.

Злодзеі скралі дзясяткі кніг. Яны бралі, а часам афіцыйна пазычалі арыгіналы, а на паліцы вярталі муляжы.

У гучнай крымінальнай справе ўжо прагучалі першыя абвінавачаньні: https://smarturl.click/JDgBm

Фота Эўрапол

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне арыштавалі маёмасьць кампаніі, заснаванай падсанкцыйным Гомельскім радыёзаводам

Пад арышт трапіла база адпачынку «Луч», што ў сяле Грыбаўка Адэскай вобласьці. База мае 8 корпусаў на першай лініі ад мора. Сама кампанія знаходзіцца ў Адэсе.

https://smarturl.click/z2q6w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менскі ўчастковы фабрыкаваў пратаколы. Яго асудзілі на тры гады

На прававым партале зьявіліся матэрыялы судовай справы ўчастковага міліцыянта, які майстраваў фальшывыя адміністратыўныя пратаколы на выпадковых людзей бязь іх ведама.

Участковы зь Менску дзеля таго, каб палепшыць працоўныя паказьнікі, прыдумляў пратаколы, упісваў у іх імёны «правапарушальнікаў», якіх выбіраў са свайго ўчастка, пісаў справаздачы пра нібыта праведзеныя «прафіляктычныя размовы», выносіў неіснуючыя папярэджаньні і закрываў справы. https://smarturl.click/M1Xn2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская ваенная дактрына паводле рыторыкі больш агрэсіўная, чым расейская — экспэрт Рыгор Ніжнікаў

Што галоўнае ў новай беларускай ваеннай дактрыне? Ці азначае ваяўнічая рыторыка Лукашэнкі, што ўцягваньне Беларусі ў вайну непазьбежнае? Чым адрозьніваюцца беларуская і расейская ваенныя дактрыны?

На гэтыя пытаньні адказаў экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў. https://smarturl.click/mp1QB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі расказалі, як змагаюцца з наступствамі Чарнобыльскай аварыі. Эколягі ім запярэчылі

У прыватнасьці, эколягі заклікаюць назваць заражаныя радыяцыяй землі непрыдатнымі для жыцьця і адсяліць адтуль прынамсі дзяцей. https://smarturl.click/1d9Qo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прастрэлілі нагу, зламалі рэбры, трымалі ў маразільніку. Пацярпелы расказаў, як расейцы вывозілі палонных з Кіеўшчыны ў Беларусь

Адзін з палонных украінцаў, якога ўдалося абмяняць у траўні 2022 году, расказаў, як яго затрымалі расейскія вайскоўцы і зьдзекаваліся перад адпраўкай спачатку ў Беларусь, а адтуль, перш чым абмяняць, перавозілі яшчэ ў некалькі расейскіх гарадоў.

https://smarturl.click/z2qqp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Творы Дунін-Марцінкевіча выключылі са сьпісу «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Летась 8 лістапада суд Жыткавіцкага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» двухтамовы збор твораў Дунін-Марцінкевіча «Драматычныя творы, вершаваныя аповесьці i апавяданьні», выдадзены ў 2007–2008 гадах дзяржаўным выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

Аднак у сёньняшняй вэрсіі «сьпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» замест кніг напісана «адменена», і ўдакладняецца: рашэньне раённага суду адмяніў прэзыдыюм Гомельскага абласнога суду 11 сакавіка 2024 году.

На сёньня гэта першы (і адзіны) прыклад таго, калі ўлады адмянілі рашэньне аб прызнаньні чаго-небудзь «экстрэмісцкімі матэрыяламі». https://smarturl.click/XyppA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7361111037044641030">Пра карупцыю ў Беларусі — у фактах і лічбах

👉🏻 Зянону Пазьняку 80 гадоў. radio_svaboda/video/7361505064546077958">Узгадваем цікавыя факты пра яго

👉🏻 Расказваем пра беларускія гарады. radio_svaboda/video/7360774064765488390">Берасьце: гісторыя гораду і цікавыя факты пра яго

👉🏻 Хутка ў Беларусі вырасьце плата за «камуналку». radio_svaboda/video/7361880621083331846">Разьбіраемся, як фармуецца яе памер і ад чаго залежыць

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Архівы СБУ: савецкія ўлады баяліся, што актывісты з боку Беларусі заблякуюць Чарнобыльскую АЭС

У 2019 годзе ва Ўкраіне выдалі «Чарнобыльскае дасье КДБ», у якім абнародавалі больш за 200 сакрэтных дакумэнтаў — іх выдавалі савецкія ўлады адразу пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.  Як вынікае з тагачасных данясеньняў КДБ, улады больш пераймаліся контрадывэрсійнымі захадамі і абаронай сакрэтнай інфармацыі аб сытуацыі на Чарнобыльскай АЭС, чым абаронай насельніцтва.

https://smarturl.click/l5LDd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Намэнклятура стварае культ асобы Лукашэнкі

Такога „хваласьпеву“, як на „Ўсебеларускім народным сходзе“, што адбыўся 25 красавіка, не было за ўсе папярэднія гады кіраваньня Лукашэнкі. 

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нягледзячы на тое, што аварыя адбылася 38 гадоў таму, Чарнобыль дагэтуль уплывае на жыцьцё людзей

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС была найцяжэйшай у гісторыі атамнай энэргетыкі. Беларусь прыняла на сябе асноўныя наступствы выбуху.

У зоне радыяактыўнага забруджаньня апынулася больш за 3600 населеных пунктаў, у тым ліку 27 гарадоў, у якіх пражывалі 2,2 млн чалавек — каля пятай часткі ўсяго насельніцтва Беларусі.

https://smarturl.click/mp10o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапарлямэнт заклікаў Расею неадкладна вызваліць журналістку Свабоды Алсу Курмашаву

Журналістка знаходзіцца ў СІЗА ў Казані зь сярэдзіны кастрычніка 2023 году.

Рэзалюцыя стала часткай агульнага дакумэнта, які асуджае недэмакратычныя прэзыдэнцкія выбары ў Расеі і іх нелегітымнае правядзеньне на ўкраінскіх тэрыторыях, захопленых Масквой.

За рэзалюцыю прагаласавалі 493 дэпутаты, 11 выказаліся супраць, 18 устрымаліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 38 гадоў Чарнобыльскай катастрофе

26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

Традыцыйна, з 1989 году, у гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце — Чарнобыльскі шлях. Ужо другі год акцый у Беларусі няма. Мэмарыяльныя акцыі беларусаў праходзяць у замежжы.

Іншыя адметныя даты і падзеі 26 красавіка ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M1Xva

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Другая карона для Лукашэнкі. Вынікі пасяджэньня УНС ад Вадзіма Мажэйкі

Чаму Лукашэнка пагражае сваякам палітэмігрантаў? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? Як памяняецца роля ЎНС у яго новым канстытуцыйным статусе?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» (ПІК) адказвае палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша Візія» Вадзім Мажэйка.

https://smarturl.click/l5LBq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пагрозы сваякам уцекачоў, нагнятаньне страху вайны. Для чаго Лукашэнка зьбіраў УНС

Што памяняе УНС у яго новым канстытуцыйным статусе? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» (ПІК) адказвае палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша Візія» Вадзім Мажэйка.

Поўнае відэа: https://youtu.be/L6zyjvYkm2Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Штучныя промні фальшывай славы. Пра УНС як пра сэанс псыхатэрапіі і самагіпнозу

Напярэдадні сходу частка не спрактыкаваных у палітыцы асобаў пад узьдзеяньнем афіцыйных СМІ чакала нейкага сур’ёзнага абмеркаваньня і лёсавызначальных рашэньняў. Масаваная прапаганда вакол УНС спарадзіла ў абываталя завышаныя чаканьні.

Але нават на якасную імітацыю ўлады не наважыліся. Піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/kjL2y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дачку Рыгора Кастусёва выпусьцілі з ІЧУ

Пра гэта даведаліся праваабаронцы. Блізкія Кацярыны, якія знаходзяцца за мяжой, пацьвердзілі Свабодзе, што Кацярыну выпусьцілі.

Читать полностью…
Подписаться на канал