radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Украіны: Крэмль будзе выкарыстоўваць кожнага расейскага і беларускага спартоўца ў якасьці зброі сваёй прапаганды

8 сьнежня МАК дазволіў удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях-2024 беларускім і расейскім спартоўцам у нэўтральным статусе. Украінскі МЗС назваў «памылковым» гэтае рашэньне.

«МАК плянуе выпусьціць на міжнародныя спартыўныя арэны спартоўцаў, якія ня толькі сымпатызуюць забойствам украінскіх жанчын і дзяцей, але і, верагодна, прымаюць непасрэдны ўдзел у гэтых страшных злачынствах», – падкрэсьліваецца ў заяве.

https://smarturl.click/4lMm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Армэніі расейская вайсковая паліцыя затрымала расейца, які адмовіўся ваяваць супраць Украіны

Праваабаронцы патрабуюць рэакцыі ад афіцыйнага Ерэвану, яны запатрабавалі вярнуць мужчыну «пад прававую абарону Армэніі».

https://smarturl.click/6G2Y

На выяве супрацоўнікі расейскай вайсковай паліцыі ў Армэніі, архіўнае фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кніга Зьмітра Саўкі атрымала ўзнагароду імя Мялета Сматрыцкага

Манаграфія вядомага беларускага мовазнаўцы Зьмітра Саўкі «Фанэтычна-графічная адаптацыя запазычаньняў у беларускай мове», выдадзеная катэдрай беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту, адзначана ў конкурсе на найлепшую навуковую манаграфію па беларускай і ўкраінскай культуры імя Мялета Сматрыцкага пад патранатам рэктара Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Аўтару кнігі прысудзілі ўзнагароду пасьмяротна — In memoria.

Сярод пераможцаў конкурсу таксама Мірослаў Янковяк, узнагароджаны за манаграфію «Лексыка беларускіх гаворак Літвы. Моўная спадчына балта-славянскага памежжа».

https://smarturl.click/Zq32

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Першае, чаго трэба дамагацца, — гэта вызваленьне палітвязьняў». 10 цытатаў з кнігі «Алесь Бяляцкі на Свабодзе»

Год таму, у Міжнародны дзень правоў чалавека, Натальлі Пінчук, жонцы праваабаронцы Алеся Бяляцкага, была перададзеная Нобэлеўская прэмія міру, якой узнагароджаны беларускі праваабаронца.

Неўзабаве пасьля цырымоніі ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Алесь Бяляцкі на Свабодзе», у якой сабраныя інтэрвію Алеся Бяляцкага, запісы дыскусіяў зь ягоным удзелам, рэпартажы пра ягоную грамадзкую дзейнасьць, рэцэнзіі на літаратурныя творы, а таксама меркаваньні ягоных паплечнікаў і сяброў.

https://smarturl.click/vylg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ордэн, аграгарадок і абмен амбасадамі — першы плён афрыканскага турнэ Лукашэнкі

У ліку пэрспэктыўных праектаў супрацоўніцтва Беларусі і Экватарыяльнай Гвінэі, у тым ліку, названае «будаўніцтва аграгарадка зь неабходнай інфраструктурай».
https://smarturl.click/Zq2Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Важнае ў Беларусі і вакол яе 9 сьнежня

▪️Тэмы трэцяга дня стратэгічнага дыялёгу «Беларусь – ЗША»: нацыянальная ідэнтычнасьць, адукацыя, культура

▪️«ЗША бачаць у Беларусі дваяўладзьдзе», — вынікі стратэгічнага дыялёгу беларускіх дэмакратычных сілаў і ЗША паводле амэрыканскага экспэрта

▪️Трагічна загінуў вядомы экс-фрыстайліст і трэнэр зборнай Беларусі Максім Гусьцік

▪️Суд у Расеі на 53 дні арыштаваў беларуса, якога абвінавацілі ў падрыве цягніка з нафтапрадуктамі на БАМе

▪️Беларускія лёгкаатлеты ня змогуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях-2024 — міжнародная фэдэрацыя не зьняла забарону

▪️Літоўскі алімпійскі камітэт будзе змагацца, каб беларускія спартоўцы ўсё ж ня ўдзельнічалі ў Алімпіядзе

▪️Лукашэнка прыляцеў у Афрыку. Яго сустракалі экзатычныя танцы і Віктар Шэйман

▪️Вайна як спосаб існаваньня дыктатуры. Што будзе зь Беларусьсю, калі Пуцін ня спыніцца на Ўкраіне

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нэйрасетка распрацавала «крывавую» форму для беларускіх і расейскіх алімпійцаў

«Дзякуючы штучнаму інтэлекту Midjourney мы распрацавалі алімпійскую калекцыю для «нэўтральных алімпійцаў» з Расеі і Беларусі. Мы згодныя з тым, каб яны ўдзельнічалі ў гульнях, калі яны апрануць нешта падобнае», – піша чэскае выданьне Reflex.

Выданьне пратэстуе супраць рашэньня МАК дазволіць удзел у Алімпіядзе, няхай і пад нэўтральным сьцягам, спартоўцаў зь Беларусі і Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскі алімпійскі камітэт будзе змагацца, каб беларускія спартоўцы ўсё ж ня ўдзельнічалі ў алімпіядзе

Літоўскі нацыянальны алімпійскі камітэт (ЛНАК) расчараваны рашэньнем Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) дапусьціць спартоўцаў зь Беларусі і Расеі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях і мае намер рабіць усё магчымае, каб гэтых спартоўцаў на Алімпіядзе было як мага менш.

Што, з пункту погляду Літвы, яшчэ магчыма зрабіць:
https://smarturl.click/lmMB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Называюць «калябарантам», выратаваў габрэяў. Расказваем пра Вацлава Іваноўскага

Расказваем пра беларускага дзеяча, прафэсара, кіраўніка Менску пры нацыстах Вацлава Іваноўскага. Беларуская дзяржаўная прапаганда яго называе «калябарацыяністам», аднак у ягоным жыцьці былі розныя ўчынкі, у тым ліку ратаваньне габрэяў і прыхільнікаў незалежнасьці Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ЗША бачаць у Беларусі дваяўладзьдзе», — вынікі стратэгічнага дыялёгу беларускіх дэмакратычных сілаў і ЗША паводле амэрыканскага экспэрта

«Гэта была ўдалая паездка для Ціханоўскай і для беларускай апазыцыі ў цэлым. Па-першае, узровень прыёму як у Дзярждэпе, так і ў Кангрэсе (прынамсі, у Сэнаце) быў вельмі высокі. Па-другое, перад гэтым візытам быў пашыраны санкцыйны сьпіс афіцыйных асобаў і бізнэсоўцаў Беларусі. Па-трэцяе, навідавоку падвышэньне адносінаў на новы ўзровень», — кажа прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі Андрэй Карабкоў.

У інтэрвію Свабодзе ён аналізуе вынікі Стратэгічнага дыялёгу, і тлумачыць, чым абумоўленыя мэты амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі і як на іх уплывае вайна ва Ўкраіне:

https://smarturl.click/0kv7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вайна як спосаб існаваньня дыктатуры. Што будзе зь Беларусьсю, калі Пуцін ня спыніцца на Ўкраіне

Пуцін ня спыніцца на Ўкраіне — калі толькі не пацярпіць поўнага разгрому, лічыць Віктар Багдзевіч. У сваім блогу ён піша, што «пасьля няўдалай вайны патрэба ў новай „маленькай пераможнай вайне“ ў дыктатараў звычайна ня толькі ня слабне, а хутчэй нават узрастае» і разважае, на якім месцы апынецца сёньняшняя Беларусь у пераліку патэнцыйных ахвяраў расейскага агрэсара:

https://smarturl.click/Bqjl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пытаньне вызваленьня палітвязьняў немагчыма зьвязаць з допускам беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду, — Апейкін

«Калі скончыцца вайна ва Ўкраіне, то пытаньне паўнавартаснага ўдзелу афіцыйнай беларускай дэлегацыі будзе адразу вырашана», — лічыць кіраўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін.

У інтэрвію Свабодзе ён тлумачыць, ці ўплываюць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі на рашэньні міжнародных спартовых уладаў, і заклікае зьняць абмежаваньні зь беларускага дзіцячага і юнацкага спорту:

https://smarturl.click/q6Jv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія лёгкаатлеты ня змогуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях-2024 — міжнародная федэрацыя не зьняла забарону

Прэзыдэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацыяў Сэбастыян Коў заявіў, што, нягледзячы на рашэньне МАК дапусьціць беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду ў Парыжы ў індывідуальным нэўтральным статусені, беларускія лёгкаатлеты (як і расейскія) ня будуць выступаць у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе.

«У Парыжы вы зможаце ўбачыць нэўтральных спартоўцаў з Расеі і Беларусі, але гэта будзе ня лёгкая атлетыка», — заявіў Коў:

https://smarturl.click/5JzD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

7 сьнежня ў Менску на 61-м годзе жыцьця раптоўна памёр журналіст і грамадзкі дзяяч Вадзім Александровіч

Прычына сьмерці пакуль невядомая.

https://smarturl.click/LqRj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вясна»: Затрымалі арганізатараў сэрвісу Письмо.бeл

Паводле Праваабарончага цэнтару «Вясна», затрыманых абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і ў тым, што яны нібыта мелі дачыненьне да сэрвісу Письмо.бeл, празь які людзі адпраўлялі лісты палітвязьням.

Як піша «Вясна», затрыманыя — Ігар Вуглік (зьлева на фатаздымку) і Аляксандар Лыкшын (справа на фатаздымку). Вядома, што Ігар зь дзяцінства мае інваліднасьць. Іх затрымалі прыкладна 29 лістапада. Паведамляецца, што яны знаходзіліся на «Валадарцы» ў межах крымінальнай справы.

Пазьней сёньня праваабаронцам стала вядома, што Ігар Вуглік выйшаў на волю.

Паводле наяўнай у «Вясны» інфармацыі, сілавікі не змаглі атрымаць доступ да сэрвісу, хоць у сваім відэа яны сьцьвярджаюць адваротнае. А ўсе асабістыя зьвесткі тых, хто дасылае лісты, захоўваюцца ў пошце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Журналіст году-2023» — палітзьняволены Аляксандар Манцэвіч

Заснавальнік і галоўны рэдактар незалежнай грамадзка-палітычнай «Рэгіянальнай газеты» ў Маладэчне Аляксандар Манцэвіч стаў ляўрэатам прэміі сёлета, піша БАЖ.

Манцэвіча арыштавалі і асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі. Ён не прызнаў сваёй віны, а праваабаронцы назвалі ягоны перасьлед палітычна матываваным.

Прэмія беларускай праваабарончай супольнасьці ўручаецца штогод за дасягненьні ў галіне правоў чалавека. На намінацыю «Журналіст/ка году» вылучаецца журналіст/ка альбо блогер/ка, які/якая цягам мінулага году найбольш актыўна і яскрава асьвятляў/ла пытаньні правоў чалавека ў Беларусі, альбо чые публікацыі, ТВ- ці радыёпраграмы мелі найвялікшы грамадзкі рэзананс альбо ўплыў на вырашэньне праблем у галіне правоў чалавека і фундамэтальных свабод у краіне.

Поўны сьпіс ляўрэатаў: https://smarturl.click/y14p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю Рэфармацыі ў Беларусі. ТЭСТ

10 сьнежня 1520 году Марцін Лютэр публічна спаліў папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне пратэстантаў ад Каталіцкай царквы і стварэньне пратэстанцкіх цэркваў.

Ці добра вы ведаеце гісторыю рэфармацыі ў Беларусі? Праверце сябе.

https://smarturl.click/mAOn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ніхто не адмовіўся перакласьці твор зь беларускай мовы»

Ужо другі год працягваецца міжнародны праект перакладаў твораў беларускіх і ўкраінскіх аўтараў на замежныя мовы #FreeAllWords. Пагаварылі пра ягоныя мэты і зьдзяйсьненьні з асыстэнткай праекту Аляксандрай Дварэцкай.

https://smarturl.click/EqL0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. У дзяржбясьпецы Літвы заявілі, што 8 з 10 беларусаў — эканамічныя эмігранты, а не апанэнты рэжыму. Што гэта значыць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Тут няма супрацьпастаўленьня. Апанэнтаў рэжыму таксама можна лічыць эканамічнымі, а ўсе, хто «проста» эканамічныя, таксама могуць у Беларусі патрапіць пад рэпрэсіі. Ёсьць, напэўна, сярод беларусаў у Літве і тыя, хто падтрымлівае рэжым і вайну ва Ўкраіне, але гэта заўсёды канкрэтныя людзі, а ня 8 з 10. Думаю, дзяржбясьпека пра іх ведае. Калі ж апэраваць лічбамі, дык галоўны крытэр — ляяльнасьць да літоўскай дзяржавы. Іншая пазыцыя проста нелягічная для эмігранта.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ЗША прызналі Ціханоўскую, але і з Лукашэнкам ня хочуць ірваць». Чаму? Тлумачыць амэрыканскі экспэрт

Прафэсар паліталёгіі ўнівэрсытэту штату Тэнэсі Андрэй Карабкоў расстаўляе важныя акцэнты і не далікатнічае.

Відэа цалкам тут: 🎥 https://youtu.be/ZbMxzPZFBmo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Па сьвеце крочыць новая вэрсія «Омікрону». Наколькі яна небясьпечная

За два гады, якія прайшлі з моманту зьяўленьня «Омікрону», ён аказаўся ня толькі ашаламляльна заразным, але і стаў эвалюцыйным цудам. Па меры таго як «Омікрон» пераходзіў ад чалавека да чалавека, яго нашчадкі атрымлівалі ўсё больш і больш мутацый.

Апошні варыянт, названы JN.1, стаў самай устойлівай вэрсіяй каранавірусу сярод усіх вядомых. Цяпер ён хутка распаўсюджваецца ў Францыі і неўзабаве можа ахапіць іншыя краіны. Праўда, сусьветны імунітэт дазваляе зрабіць выснову, што ў выніку новага заражэньня памрэ менш людзей, чым у пачатку пандэміі:

https://smarturl.click/vyoG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прыляцеў у Афрыку. Яго зноў сустракалі экзатычнымі танцамі

Прэзыдэнт краіны, у якой прызямліўся Лукашэнка – сусьветны рэкардсмэн знаходжаньня ва ўладзе. У 1979 годзе ў выніку перавароту ён зрынуў свайго дзядзьку, і кіруе краінай ужо 44 гады. У верасьні сёлета ён прылятаў у Беларусь і сустракаўся з Лукашэнкам.
https://smarturl.click/zk3E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што з намі робяць беларускія дэмэнтары

«У кнігах пра Гары Потэра былі дэмэнтары — сьляпыя істоты, што сілкуюцца добрымі эмоцыямі людзей і вымушаюць іх зноў і зноў перажываць найгоршыя ўспаміны. Вось і рэжым Лукашэнкі — такі вялізны дэмэнтар, што высмоктвае з нас добрыя ўспаміны і, здаецца, самую здольнасьць адчуваць нешта добрае», — піша блогерка Наста Захарэвіч.

Яна расказвае на сваім прыкладзе, як рэжым зьмяніў яе добрыя ўспаміны пра Ліцэй БДУ і дзіцячы лягер «Зубраня»:

https://smarturl.click/Rq6D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Каардынацыйнай радзе распавялі, як будуць праходзіць выбары ў новы склад

Новы склад Каардынацыйнай рады будуць абіраць на два гады. У ім будзе 120 чалавек, зь якіх 8 зараз знаходзяцца за кратамі. Вырашана, што абіраць дэлегатаў Каардынацыйнай рады змогуць усе грамадзяне Беларусі з дапамогай электроннага галасаваньня, якое пройдзе ў пачатку сакавіка 2024 году. Агітацыйная кампанія пачнецца ў лютым. Падрабязьней:

https://smarturl.click/8gQ2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ў ЗША ўпершыню сустрэлася з прадстаўнікамі краін і кірункаў у Міжнародным Валютным Фондзе

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі 8 з 25 краінаў: Літвы, Aўстрыі, Бэльгіі, Францыі, Грэцыі, Гішпаніі, Ірляндыі і Польшчы. Ціханоўская распавяла ім пра эканамічную і палітычную сытуацыю ў Беларусі, пра тое, што эканамісты дэмакратычных сіл ужо працуюць над праектамі эканамічных рэформаў у Беларусі пасьля дэмакратычных пераменаў, і выказала пажаданьне, каб МВФ быў гатовы надаць падтрымку ў распрацоўцы і правядзеньні гэтых рэформаў.

Таксама ў рамках візыту ў ЗША Ціханоўская сустрэлася з экс-прэм'ерам Вялікай Брытаніі Дэвідам Кэмэранам і былым намесьнікам дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Трампа Стывэнам Біганам:

https://smarturl.click/mA25

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Расеі на 53 дні арыштаваў беларуса, якога абвінавацілі ў падрыве цягніка з нафтапрадуктамі ў тунэлі Байкала-амурскай магістралі

Цэнтральны раённы суд Омска арыштаваў грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева да 30 студзеня, гэты тэрмін ён будзе знаходзіцца ў СІЗА Омску. Як сьцьвярджае ТАСС, на судзе беларус нібыта прызнаў віну і сказаў, што хацеў паралізаваць рух чыгункі, каб перашкодзіць перавозцы вайсковых грузаў:

https://smarturl.click/vypQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму рускамірцы пішуць даносы на кнігу Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча»? Там жа няма палітыкі.

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Таму што гэта моцна беларуская кніга, пачынаючы ад клічнага склону ў назьве, несавецкіх матываў і характараў і сканчаючы эўрапейскай танальнасьцю ўсяго аповеду. Даносчыкі адчуваюць гэтую чужасьць сябе гэтаму незразумеламу ім жыцьцю, і гэта іх балюча раніць. Усё зусім ня так, як у Разані ці Кастраме. А яны перакананыя, што мусіць быць так, як там: людзі, калізіі, мова. Яны даносяць на ўсё, што прымушае іх у Беларусі адчуваць сябе чужародным элемэнтам. Чым яны па сутнасьці і зьяўляюцца.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

9 сьнежня 1891 году ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч

Максім Багдановіч — беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, літаратуразнавец, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ ст. Узгадваем цікавыя факты пра клясыка беларускай літаратуры:

👉🏻 20 нечаканых фактаў з жыцьця Багдановіча, якіх вы ня ведалі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі тыдня з Карбалевічам: Параўнаньне візытаў Лукашэнкі і Ціханоўскай

Чаму Лукашэнка другі раз на год адправіўся з працоўным візытам у Кітай і якіх вынікаў можна чакаць ад перамоваў дэлегацыі дэмакратычных сілаў у Вашынгтоне?

🎥 Пра гэта разважае аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч: https://youtu.be/_aLmvcJ75e8?si=_kU2dNgUbGcwG9U7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшае за 8 сьнежня:

🇺🇸 У Вашынгтоне адбылася першая сэсія Стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускіх дэмакратычных сілаў

🗜 Вялікая Брытанія, ЗША і Канада ўводзяць новыя санкцыі супраць парушальнікаў правоў чалавека ў Беларусі

🔗 Былога палітвязьня Плескацэвіча судзяць за бел-чырвона-белую сымболіку на доме

🚔 Затрымалі галоўную рэдактарку і карэспандэнтку сьветлагорскага тэлеканала «Ранак»

🎬 Рэсурсы Радыё Свабода зноў прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

🙅‍♀️ Паводле апытаньня, палова беларусаў, якія ратаваліся ад рэпрэсіяў у Польшчы, не зьбіраецца вяртацца

🏋‍♂️ Беларускіх спартоўцаў дапусьцілі на Алімпіяду ў Парыжы ў індывідуальным нэўтральным статусе

Читать полностью…
Подписаться на канал