14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Улады на рэгіянальным узроўні актывізавалі кампанію рэкрутынгу ў «народнае апалчэньне»
https://smarturl.click/WRaXW
У раённых выданьнях Беларусі зь лета праходзіць сыстэмная агітацыйная кампанія фармаваньня «народнага апалчэньня». У ёй удзельнічаюць кіраўнікі і супрацоўнікі раённых аддзелаў унутраных справаў.
Усе матэрыялы маюць аднатыповыя назвы: «Народнае апалчэньне: хто можа ўступіць у шэрагі добраахвотнікаў» («Свіслацкая газета», 14 лістапада), аналягічныя публікацыі былі ў шэрагу іншых выданьняў — «Дзянніца» (30 чэрвеня), bykhov.by (25 ліпеня) і гэтак далей.
Усе публікацыі будуюцца паводле аднаго ўзору: у іх апавядаюць, што такое «народнае апалчэньне», ягоныя задачы, хто можа далучыцца і якія перавагі маюць тыя, хто вырашыў стаць «апалчэнцам».
Улады пакуль не называлі агульную колькасьць грамадзян, якія ўжо далучыліся да «народнага апалчэньня».
Вядома, што ў Менскім раёне ў «апалчэнцы» запісаліся больш за 1,5 тысячы чалавек, у Браслаўскім раёне — 200 чалавек.
На фота: «апалчэнцы» на зборах, архіў
У спэцслужбах Грузіі расказалі, якія хімічныя рэчывы выкарыстоўвалі супраць пратэстоўцаў
https://smarturl.click/E1ydV
Як паведаміла «Эхо Кавказа» (праект Радыё Свабодная Эўропа /Радыё Свабода), у Службе дзяржаўнай бясьпекі сьцьвярджаюць, што рэчывы не забароненыя.
«У ноч на 4–5 сьнежня 2024 году для кіраваньня натоўпам выкарысталі рэчыва „хлёрбэнзілідэнмаланітрыл“, разбаўляльнікам якога быў раствор „прапіленгліколя“. Ніводнае з гэтых рэчываў не ўваходзіць у катэгорыю забароненых», — сказаў першы намесьнік кіраўніка СДБ Лаша Маградзэ.
Аб’ёмы паставак беларускіх нафтапрадуктаў у Расею ў першыя дні сьнежня зноў павялічыліся
https://smarturl.click/j7QJk
На Санкт-Пецярбурскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы 1–5 сьнежня 2025 году прадалі 5 040 тон бэнзіну, вырабленага на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах.
Як паведаміла выданьне «Позірк», продажы гэтага віду беларускага паліва на Пецярбурскай біржы ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2024 году вырасьлі больш як у 8 разоў: хоць цягам тыдня аб’ёмы продажаў паступова зьніжаліся, выніковы паказьнік значна перавысіў леташнія значэньні.
Раней паведамлялася, што ў кастрычніку 2025 году аб’ём таргоў беларускім бэнзінам на Пецярбурскай біржы вырас у 47 разоў да ўзроўню ў кастрычніку 2024-га — да 36 480 тон.
Гэта адбываецца на тле паліўнага крызісу ў Расеі, які стаў вынікам сыстэмных атак Украіны на расейскія НПЗ.
У лістападзе 2025 году Ўзброеныя сілы Ўкраіны сама меней 14 разоў атакавалі расейскія НПЗ — гэта максымальная колькасьць нападаў за месяц з пачатку вайны.
Фота ілюстрацыйнае
Колькі ў Лукашэнкі сваіх грошай — меркаваньне Арцёма Шрайбмана
https://smarturl.click/zdY48
На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка зрабіў сэрыю замежных візытаў — М’янма, Аман, Альжыр, ізноў Аман. Загадкавыя абставіны візыту ў Аман спарадзілі меркаваньні, што ён паехаў туды, каб дамаўляцца пра захаваньне грошай — сваіх асабістых і сваёй сямʼі.
Так гэта ці не — невядома, але ёсьць больш канцэптуальнае пытаньне. Лукашэнка, калі прыходзіў да ўлады, выглядаў як нэасавецкі лідэр. Кіраўнікі СССР у пэўным сэнсе валодалі ўсім, што было ў Саюзе. Але зь іншага боку, асабістага багацьця, прыватнай уласнасьці, у іх практычна не было.
Арцём Шрайбман мяркуе, што фундамэнтальныя ўяўленьні беларускага лідэра пра ўласнасьць застаюцца нязьменнымі цягам апошніх 31 году. На думку аналітыка, Лукашэнка ўспрымае краіну як сваю асабістую гаспадарку — нешта накшталт калгасу, якім ён кіруе аднаасобна. Гэтае разуменьне ня зьведала радыкальных зьменаў, хоць апэтыты, уключаючы фінансавыя інтарэсы сямʼі, маглі ўзрасьці з з цягам часу.
Асноўнае за 5 сьнежня
• «Едзьце ў свой Афганістан». З чым сутыкаецца мусульманка, якая носіць традыцыйнае адзеньне ў Менску
• Фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы паміж Эўропай і Расеяй — вынікі тыдня з Арцёмам Шрайбанам
• Цуды замежнай палітыкі Лукашэнкі. Вынікі тыдня з Карбалевічам
• Вызваленьне беларускіх палітвязьняў і спыненьне вайны ва Ўкраіне неразрыўна зьвязаныя, — польскі палітоляг Казанэцкі
• Урад Літвы рыхтуецца да абвяшчэньня экстрэмальнай сытуацыі праз балёны зь Беларусі. Што яна значыць?
• Журналіста Ігара Ільяша МУС Беларусі прызнаў «экстрэмістам»
• КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» фірму, у якой працаваў зьніклы Анатоль Котаў
• Беларусы — у лідэрах па іпатэчных крэдытах у Польшчы
• Улады ўпершыню прызналі: ўзровень беспрацоўя амаль удвая перавышае раней заяўлены «рэкордна нізкі паказьнік»
Да чаго прывядзе крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой?
Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» разважае Арцём Шрайбман.
https://smarturl.click/0BbEL
💬 Адзін з маіх суразмоўцаў, эўрапейскі чыноўнік, сказаў, што калі Лукашэнка хоча чарговы пакет санкцыяў, то ён робіць усё, каб арганізаваць сабе пазачарговы пакет.
💬 Я не магу на 100% быць упэўненым, што Лукашэнка аддаў загад кантрабандыстам ці спэцслужбам: «Запускайце зараз балёны вось па такім графіку ў бок Віленскага аэрапорта».
💬 У мяне фантазіі, шчыра кажучы, не хапае прыдумаць нейкую цудадзейную санкцыю, якая магла б для Менску стаць Рубіконам.
💬 ЗША наўрад ці разумеюць гэтую гігіенічную вытанчанасьць, зь якой Літва падыходзіць да адмовы ад кантактаў з Менскам. Для цяперашняй амэрыканскай адміністрацыі гэта ўвогуле незразумелы фармат размовы. Яны размаўляюць з усімі, ім паняцьце нелегітымнасьці наогул чужое.
▶️ Цалкам размову Юрыя Дракахруста з Арцёмам Шрайбманам глядзіце на YouTube.
Пазьняк прапануе дадаць у мірны плян Трампа адзін пункт пра Беларусь
https://smarturl.click/ReW0J
Лідэр Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк разам з актывістамі Паўлам Усавым і Юрыем Беленькім прапануюць уключыць у мірны плян ЗША па расейскай агрэсіі супраць Украіны асобны пункт пра Беларусь.
«У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоваў паміж Расеяй і Украінай. Прыярытэтам мірнага працэсу зьяўляецца спыненьне ваенных дзеяньняў і ўвядзеньне сістэмы гарантый для Украіны». — гаворыцца ў звароце.
Цуды замежнай палітыкі Лукашэнкі. Вынікі тыдня з Карбалевічам
https://youtu.be/Oye_GgpZc_M
Замежная палітыка Беларусі набывае ўсё больш дзіўны характар. Балёны-правакацыі паралізуюць аэрапорт у Вільні, літоўскія грузавікі становяцца закладнікамі, а вакол падзеньня дрона ў Горадні разгортваецца цэлая дыпляматычная кампанія з мноствам супярэчнасьцяў.
Але самае незвычайнае — тур Лукашэнкі па паўднёвых краінах. М’янма ў стане грамадзянскай вайны, Альжыр з нафтай — і двойчы Аман.
Чаму на перамовах замест міністра замежных спраў — сыны Лукашэнкі Віктар і Мікалай? І чаму ўсе сустрэчы закрытыя? Гэта дзяржаўная дыпляматыя ці сямейны бізнэс?
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разьбіраецца ў дзівосах беларускай зьнешняй палітыкі.
Беларусы — у лідэрах па іпатэчных крэдытах у Польшчы
https://smarturl.click/7vq7X
Беларусы сталі адной з найбольш актыўных груп іншаземцаў, якія бяруць іпатэку ў польскіх банках. Паводле Puls Biznesu, сярэдні іпатэчны крэдыт беларусаў у Польшчы цяпер дасягае каля 600 тысяч злотых ($165 тысяч) — гэта адзін з найвышэйшых паказьнікаў сярод усіх іншаземцаў, піша Польскае радыё.
Паводле Бюро крэдытнай інфармацыі, у ягоных базах цяпер 31 тысяча беларускіх пазычальнікаў.
Аналітыкі адзначаюць, што высокія сумы крэдытаў могуць сьведчыць пра тое, што частка беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу, намагаюцца хутка замацавацца і купіць уласнае жытло.
Гэтая тэндэнцыя асабліва заўважная на фоне таго, што многія беларусы пакідаюць краіну з палітычных і эканамічных прычынаў.
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» фірму, у якой працаваў зьніклы Анатоль Котаў
https://smarturl.click/e0zJX
Беларускі КДБ уключыў у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» два буйныя польскія івэнт-агенцтвы. У адным зь іх працаваў зьніклы ў Турцыі беларускі актывіст Анатоль Котаў.
Гаворка ідзе пра «Terra Group Event» і «SSL Production», піша Вясна.
«Terra Group Event» арганізоўвала мерапрыемствы для кампаній «Wargaming», «Softswiss» і «Andersen». Менавіта ў гэтай кампаніі працаваў Котаў перад зьнікненьнем.
21 жніўня 2025 году ён вылецеў з Варшавы ў турэцкі горад Трабзон, а затым нібыта пакінуў Турцыю марскім шляхам на прыватнай яхце ў бок Сочы. Дакладных пацьверджаных дадзеных пра ягоны маршрут або месцазнаходжаньне няма, і зьнікненьне выклікае шмат пытаньняў.
Анатоль Котаў раней працаваў у дзяржаўных структурах Беларусі, у тым ліку ў Міністэрстве замежных справаў і Нацыянальным алімпійскім камітэце. Пасьля выбараў 2020 году ён эміграваў у Польшчу і быў зьвязаны зь беларускім апазыцыйным рухам.
Журналіста Ігара Ільяша МУС Беларусі прызнаў «экстрэмістам»
https://smarturl.click/9oqjj
16 верасьня 2025 году Ільяша пакаралі 4 гадамі калёніі і прызначылі штраф у 4200 рублёў за «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361-4) і «дыскрэдытацыю Беларусі» (арт. 369-1) у тым ліку за напісаныя ім матэрыялы.
Акрамя Ільяша, у сьпіс трапілі яшчэ 23 чалавекі. 19 чалавек у абноўленым сьпісе асуджаныя за «садзейнічаньне экстрэмізму».
Цяпер у сьпісе 6066 чалавек.
🖥 Тым часам на HBO і іншых стрымінгавых плятформах зьявіўся фільм «Пад шэрым небам» — пра зьняволеных журналістаў Кацярыну Андрэеву і Ігара Ільяша.
https://smarturl.click/ZX6zq
Фільм пра іх не дакумэнтальны, але грунтуецца на сапраўднай гісторыі, у тым ліку на размовах рэжысэркі з Ільяшом і з затрыманай разам з Кацярынаю журналісткай Дар’яй Чульцовай.
Летась фільм перамог на кінафэстывалі «Паўночнае зьзяньне».
У Вялейцы «зьнік» культавы валун «Любецкі». Аказалася, што толькі на паперы (абноўлена)
https://smarturl.click/y6bGB
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі спыніла функцыянаваньне геалягічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэньня «Валун «Любецкі».
Як сказана ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ведамства, рашэньне ўхвалілі «ў сувязі з стратай каштоўнага прыроднага аб’екту, у мэтах захаваньня якога яго аб'яўлялі».
Культавы валун (на фота) абвясьцілі геалягічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэньня ў 2007 годзе.
Пазьней «Мінская праўда» паведаміла, што валун фізычна нікуды ня зьнік, проста на яго пераафармляюць дакумэнты, каб перавесьці ў помнік мясцовага значэньня пад назвай «Вялейскія волаты».
«ПіК Свабоды». Вынікі тыдня: фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы паміж Эўропай і Расеяй
https://youtube.com/live/H7_ovzf4_ag
Сёньня а 16:30 паводле менскага часу ў праграме «ПіК Свабоды» Юры Дракахруст абмяркоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.
Таксама ў праграме прагучаць меркаваньні Валера Кавалеўскага, Валера Карбалевіча, Рыгора Астапені і Паўла Казанецкага.
Тэмы праграмы:
1️⃣Да чаго прывядзе крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой?
2️⃣Навошта Лукашэнка езьдзіў ў М'янму, Аман і Альжыр?
3️⃣Ці захочуць беларусы ў Эўропу?
Ад студзеня 2026 году «Белавія» аднаўляе рэгулярныя рэйсы зь Менску ў Ізраіль
https://smarturl.click/MGdma
Раней ізраільская авіякампанія Arkia аб’явіла аб запуску беспасярэдняга рэйсу Тэль-Авіў — Менск зь лютага 2026 году.
Рэйсы ў Тэль-Авіў «Белавія» з 8 студзеня будзе выконваць двойчы на тыдзень, у чацьвер і нядзелю. Вылет зь Менску а 07:10, прыбыцьцё ў Тэль-Авіў а 12:20. Зваротны рэйс з Тэль-Авіву а 13:15, прыбыцьцё ў Менск а 20:40.
Палёт Менск — Тэль-Авіў зойме 6 гадзін 10 хвілін туды і 6 гадзін 25 хвілін — назад, паведамляе авіякампанія.
Рэйсы будуць выконваць самалёты Boeing 737-8.
На фота: табло ў аэрапорце Бэн-Гурыён у Тэль-Авіве, архіў
Улады ўпершыню прызналі: ўзровень беспрацоўя амаль удвая перавышае раней заяўлены «рэкордна нізкі паказьнік»
https://smarturl.click/nV3l7
Улады ў наступныя 5 гадоў папоўняць рынак працы 50 тысячамі замежнікаў і скароцяць узровень беспрацоўя
Урад Беларусі зацьвердзіў пастанову, у якой вызначылі некаторыя парамэтры дзяржаўнай праграмы «Збалянсаваны рынак працы», разьлічанай на 2026–2030 гады.
Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастановы, праграма складаецца з сямі разьдзелаў.
У іх вызначылі мэты і галоўныя задачы праграмы, а таксама вылучылі асобна дзьве падпраграмы — «Рынак працы» і «Міграцыя».
У дакумэнце адзначаецца, што павелічэньне колькасьці працоўных мігрантаў павінна спрыяць зьмяншэньню ўзроўню беспрацоўя. Праграма распрацоўвалася з дзейнага цяпер 4,2 %, а ў 2030 годзе ўзровень беспрацоўя павінен скараціцца да 3,8 %.
Улады Беларусі раней ня раз заяўлялі, што ў Беларусі «рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя» — 2,4%.
Фота ілюстрацыйнае
У Беларусі на год перанесьлі канцэрты расейскага сьпевака-прапагандыста. У чым прычына
https://smarturl.click/zdYZ8
Беларускія фанаты расейскага сьпевака Яраслава Дронава, які выступае пад творчым псэўданімам Shaman (на фота) і прапагандуе «русский мир», сёлета ня змогуць наведаць ягоныя канцэрты ў Беларусі.
Як паведаміў тэлеканал «Белсат», перанос канцэртаў у Беларусі імаверна зьвязаны з тым, што гледачы не раскупілі квіткі.
Shaman плянаваў выступіць у Берасьці 10 сьнежня, у Горадні — 11-га і ў Гомлі 14-га. Вартасьць квіткоў для берасьцейцаў і гарадзенцаў пачынаўся з 80 рублёў, для гамельчукоў — з 105. Горадзенская філярмонія паведаміла, што канцэрты перанесьлі больш як на год: на 20, 21 і 23 сьнежня 2026 году. Прычыны не назвалі, а новыя даты выступаў пацьвердзілі на афіцыйным сайце сьпевака.
Раней выданьне «Наша Ніва» паведамляла, што на канцэрт Shaman у Менску 1 лістапада да продажу квіткоў, праз тое, што яны не прадаваліся, падключалі прафсаюзы і райвыканкамы.
Больш за 600 дронаў і 50 ракет. Расейскія войскі атакавалі чыгунку, порт і жылы сэктар Украіны. Ёсьць параненыя
https://smarturl.click/dwxl4
Ад абстрэлаў пацярпелі некалькі раёнаў Кіеўскай вобласьці, Адэшчына, Днепрапятроўшчына, Чарнігаўская і іншыя вобласьці краіны.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны заявілі, што ў ноч на 6 сьнежня расейскі войскі выкарысталі для абстрэлу мірных украінскіх гарадоў 653 дроны і 51 ракету. Сродкі супрацьпаветранай абароны Ўкраіны змаглі зьбіць 585 бесьпілётнікаў і 30 ракет. Яшчэ 60 дронаў і 21 ракета пацэлілі па 29 лякацыях.
Восем чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку 11-гадовы хлопчык.
На фота: пажар на месцы абстрэлу ў Адэскай вобласьці пасьля расейскага абстрэлу 4 сьнежня 2025 году. Ілюстрацы
«Справаў будзе шмат». У ЗША зьявілася ініцыятыва Byaction, якая будзе дапамагаць беларускім палітуцекачам
https://smarturl.click/nV3L9
У ЗША ўсё часьцей затрымліваюць беларусаў, якія зьехалі туды з палітычных матываў і трапілі ў бюракратычную пастку. Людзі знаходзяцца ў чаканьні прытулку. Іхныя справы мелі трапіць у суд адміністрацыйнай управы кантролю іміграцыі (EOIR) Міністэрства юстыцыі, але замест гэтага апынуліся ў Службе грамадзянства і міграцыі (USCIS). Разгляд справаў ідзе гадамі. А 21 студзеня 2025 году былі пашыраныя паўнамоцтвы Дэпартамэнту ўнутранай бясьпекі (Department of Homeland Security) ЗША ў пытаньнях паскоранай дэпартацыі. І цяпер людзей, што чакаюць легалізацыі, могуць дэпартаваць.
Беларускія актывісты ў ЗША заснавалі валянтэрскую ініцыятыву Byaction — каб дапамагаць уцекачам, якія знаходзяцца ў краіне легальна ў чаканьні палітычнага прытулку.
На фота: сядзіба Дэпартамэнту ўнутранай бясьпекі ЗША, ілюстрацыя
Ужо сёньня. Дзень народзінаў Барбары Радзівілянкі
https://smarturl.click/Y3AJ0
6 сьнежня 1520 году нарадзілася Барбара Радзівілянка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Жыгімонт Аўгуст пабраўся зь ёю таемным шлюбам, бо ягоная маці, каралева Бона Сфорца, ненавідзела Радзівілаў.
Бона Сфорца была супраць каранаваньня Барбары. Калі Сойм усё ж яе каранаваў, Бона Сфорца зьехала на радзіму, у Італію. Існуе вэрсія, што яна паслала агентаў, каб атруціць нявестку. Праз 6 месяцаў пасьля каранацыі Барбара памерла.
🗓 Таксама ў гэты дзень
1240 — войска Батыя захапіла Кіеў.
1917 — Фінляндыя атрымала незалежнасьць.
1925 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Сялянская Ніва».
1978 — на рэфэрэндуме ў Гішпаніі прынялі дэмакратычную канстытуцыю пасьля амаль 40-гадовай дыктатуры.
1991 — ва Ўкраіне прынялі Закон «Аб Узброеных сілах» — ад 1993 году адзначаецца як нацыянальнае вайсковае сьвята.
1998 — Уга Чавэса абралі прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.
🌱 Нарадзіліся: Зінаіда Мажэйка.
🕯 У памяці: Мікалай Янчук.
Эўракамісія аштрафавала сетку X. Рубіё назваў гэта атакай на амэрыканцаў
https://smarturl.click/3Qoa8
Эўрапейская камісія 5 сьнежня наклала штраф у 120 мільёнаў эўра на сацыяльную сетку X, якая належыць Ілану Маску.
Прэтэнзіі да X тычацца:
• недастатковай празрыстасьці ў сфэры рэклямы,
• непадавання зьвестак, патрэбных для кантролю,
• выкарыстаньня дызайну вэрыфікацыі, які «ўводзіць у зман». («Сіняя галачка», якая мае сьведчыць пра сапраўднасьць акаўнту, у X прапануецца праз платную падпіску, а не праз працэдуру праверкі асобы).
X падтрымалі віцэ-прэзыдэнт ЗША Дж.Д. Вэнс і дзяржаўны сакратар Марка Рубіё.
Рубіё назваў штраф «нападам на ўсе амэрыканскія IT-плятформы і на амэрыканскі народ з боку замежных урадаў», падкрэсьліўшы, што ЗША «не пацярпяць цэнзураваньня амэрыканцаў у Сеціве».
Беларус у Бразыліі сустрэў ягуара і стаў мясцовай зоркай
Відэа разышлося па сетках і набрала 13 мільёнаў праглядаў.
Сяргей родам зь Менску. У Бразыліі ён падаўся на ўцякацтва пасьля падзей у Беларусі 2020 году.
З 2021 году ён падарожнічае па Бразыліі — зь бел-чырвона-белым сьцягам на ровары.
Урад Беларусі супраць новых патрабаваньняў YouTube для беларусаў
https://smarturl.click/VRzbj
YouTube увёў новую практыку для карыстальнікаў зь Беларусі: каб праглядаць відэа з узроставымі абмежаваньнямі, неабходна пацьвердзіць узрост. А для гэтага — даслаць скан пашпарта або вадзіцельскіх правоў разам з сэлфі.
Пацьверджаньне праводзіцца празь зьнешняга падрадчыка, а сэрвіс можа зьвяртаць увагу нават на адрас электроннай пошты карыстальніка.
Міністэрства інфармацыі Беларусі заклікала грамадзян не дасылаць свае асабістыя дакумэнты, бо гэта рызыкоўна.
Пры гэтым менавіта ўлады Беларусі фактычна крыміналізавалі лайкі, падпіскі і камэнтары на «забароненых» каналах у YouTube і іншых сацсетках.
Netflix купляе Warner Bros.Discovery за $72 млрд
https://smarturl.click/E1yg5
Амэрыканская кампанія Netflix дамовілася аб куплі студыяў і стрымінгавых актываў Warner Bros. Discovery за 72 мільярды даляраў, перадае Reuters.
Зьдзелка ўключае кінастудыі Warner Bros., бібліятэку фільмаў і сэрыялаў, а таксама стрымінгавы сэрвіс HBO Max. З улікам запазычанасьці Warner Bros. Discovery агульная вартасьць пагадненьня ацэньваецца прыкладна ў 82,7 мільярда даляраў.
Перамовы паміж кампаніямі цягнуліся некалькі месяцаў.
Warner Bros. Discovery валодае такімі франшызамі, як «Гары Потэр», «Гульня тронаў» і «Ўладар пярсьцёнкаў». Пасьля завяршэньня зьдзелкі правы на гэтыя праекты будуць кантралявацца Netflix.
Рыначная капіталізацыя Netflix складае прыкладна $440,5 мільярда.
Фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы паміж Эўропай і Расеяй — вынікі тыдня з Арцёмам Шрайбанам
https://youtube.com/live/H7_ovzf4_ag
1️⃣ Да чаго прывядзе крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой?
2️⃣ Навошта Лукашэнка езьдзіў ў М'янму, Аман і Альжыр?
3️⃣ Ці захочуць беларусы ў Эўропу?
У праграме «ПіК Свабоды» Юры Дракахруст абмяркоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.
Таксама ў праграме прагучаць меркаваньні Валера Кавалеўскага, Валера Карбалевіча, Рыгора Астапені і Паўла Казанецкага.
Стала вядома, што самалёт, на якім Зяленскі ляцеў у Ірляндыю, перасьледавалі невядомыя дроны
https://smarturl.click/20dbl
Дзьмітро Літвін, дарадца прэзыдэнта Ўкраіны, пацьвердзіў факт, што самалёт, на якім Уладзімір Зяленскі ляцеў зь візытам у Ірляндыю 2 сьнежня, перасьледавалі чатыры дроны, але гэты інцыдэнт не паўплываў на праграму ягоных візытаў і сустрэчаў.
Крыніцы выданьня The Journal адзначылі, што, паводле Службы бясьпекі Ірляндыі, дроны ў аэрапорце Дубліну былі вялікія, дарагія, вайсковага тыпу, таму гэты інцыдэнт разглядаецца як гібрыдная атака.
На фота Reuters — прэзыдэнцкі самалёт у аэрапорце Дубліну
Урад Літвы рыхтуецца да абвяшчэньня экстрэмальнай сытуацыі праз балёны зь Беларусі. Што яна значыць?
https://smarturl.click/OLy6e
Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што экстрэмальную сытуацыю праз шары з кантрабандай абвесьцяць на наступным тыдні.
«Каб аблегчыць працу абʼяднаных групаў, спэцыялісты прыйшлі да высновы, што рэжым і форма экстрэмальнай сытуацыі сёньня былі б найлепшым выйсьцем», — сказала Ругінене.
«Вясна»: 18 беларускіх адвакатаў і юрыстаў застаюцца за кратамі
https://smarturl.click/zdYGw
Сёлета прафэсійны Дзень юрыста, які ў Беларусі адзначаецца ў першую нядзелю сьнежня, прыпадае на 7 сьнежня.
Між тым, паводле зьвестак юрыдычный супольнасьці, як мінімум прафэсійных 18 адвакатаў, праваабаронцаў з юрыдычнай адукацыяй і юрысконсультаў сустракаюць гэты дзень за кратамі. Напярэдадні Дня юрыста «Вясна» распавяла, хто з прадстаўнікоў гэтай прафэсіі сёньня застаецца за кратамі і чаму вынікам іх юрыдычнай дзейнасьці стала зьняволеньне.
На фота: зьняволены беларускі адкават Максім Знак, архіў
Вызваленьне беларускіх палітвязьняў і спыненьне вайны ва Ўкраіне неразрыўна зьвязаныя, — польскі палітоляг Казанэцкі
https://smarturl.click/WRave
Стваральнік Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтру Павал Казанэцкі разважае, ці быў у Захаду шанец ня страціць Беларусь, тлумачыць разыходжаньні паміж Літвой і Польшчай у беларускім пытаньні і дае парады тым беларусам, якія хочуць пераменаў.
Сьцісла:
✅Грошы, якія Расея ўкладала ў Беларусь і ў адносіны з Лукашэнкам, непараўнальныя з грашыма і зацікаўленьнем Эўразьвязу ў мінулыя гады.
✅Вызваленьне некаторых палітвязьняў замяняюць новымі палітвязьнямі. Таму пра агульную зьмену сытуацыі вельмі складана казаць.
✅Гандаль, які ідзе праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы, у вялікай ступені належыць Кітаю. Кітай можа ўплываць на Лукашэнку, але ня ў стане памяняць усе ягоныя рашэньні.
✅Палітычныя зьмены ў Беларусі магчымыя толькі тады, калі пачнуцца палітычныя зьмены ў Расеі.
Фота ілюстрацыйнае
У Польшчы рыхтуюць да друку непадцэнзурную вэрсію рамана «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча
https://smarturl.click/20d1l
Раман упершыню выйдзе за мяжой Беларусі па-беларуску.
Для новага выданьня культавага рамана Караткевіча яго рэдактарка Валянціна Андрэева паспрабавала прачытаць твор вачыма рэдактара, якому ня трэба падпарадкоўвацца савецкім нормам.
Да 95-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча, фонд Kamunikat.org падрыхтаваў у друк «Каласы пад сярпом тваім». Аднак яго самай вялікай адметнасьцю зьяўляецца тое, што гэта тэкст, за які аўтар змагаўся пры жыцьці, здымаючы праўкі, зробленыя для выданьня 1968 года, піша Беларуская служба Польскага радыё.
Рэдактаркай выданьня зьяўляецца Валянціна Андрэева, якая падчас вучобы ў асьпірантуры знайшла даступныя на той момант фрагмэнты кнігі, расставіла іх храналягічна і ў выніку ўдалося знайсьці тэкст, які аўтар сам лічыў гатовым для публікацыі чыставіком, але які так і ня ўбачыў сьвет у такім выглядзе.
На архіўным фота: Уладзімер Караткевіч
«Едзьце ў свой Афганістан». З чым сутыкаецца мусульманка, якая носіць традыцыйнае адзеньне ў Менску
https://smarturl.click/j7Q4j
Допіс ураджэнкі Адэсы, якая пасьля пераезду ў Менск вырашыла адкрыць у Беларусі краму з традыцыйнымі мусульманскімі жаночымі галаўнымі уборамі, выклікаў хвалю асуджэньня ў Threads. Паразмаўлялі з мусульманкай пра тое, як беларусы рэагуюць на іншую культуру ў штодзённым жыцьці.
«Я нашу хіджаб ужо 15 гадоў, – кажа Ганна. – У Беларусі я працавала ў адной вядомай кампаніі. І калегі зь іншых кампаніяў на сустрэчах вельмі нэгатыўна да мяне ставіліся. Гаварылі мне адкрыта – «хто цябе з кухні выпусьціў?». Як жывецца жанчынам-мусульманкам у Беларусі.