Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
На Магілёўшчыне пасьля шквальнага ветру пад заваламі апынуліся 75 цялят
https://smarturl.click/p2yW7
У Круглянскім раёне шквальны вецер разбурыў цялятнік у вёсцы Старая Радча. Пад заваламі апынуліся 75 цялят. Іх, паводле МНС, усіх уратавалі. Таксама ў раёне вецер пашкодзіў дахі пяці будынкаў.
Моцны вецер прайшоўся таксама па Віцебскай і Менскай абласьцях.
У Віцебскай вобласьці без электрычнасьці засталіся 37 вёсак, пераважна ў Пастаўскім раёне.
У Шумілінскім раёне пашкодзіў 4 дахі, 2 бальконы і 1 аўтамабіль.
У Крупскім раёне — 6 дахаў. Ратавальнікам тасама давялося прыбіраць з дарог паваленыя дрэвы.
Людзі не пацярпелі, паведаміла МНС.
🚎 У Менску пасьля 16-й гадзіны тралейбусы 29, 35 і 41 спыніліся перад затопленымі ўчасткамі вуліц Філімонава, Сталетава і Куйбышава, паведаміў Мінсктранс.
🇲🇬 Прэзыдэнт Мадагаскару заявіў пра спробу захопу ўлады
https://smarturl.click/j73gk
Гэта здарылася пасьля таго, як да пратэстаў далучыліся вайскоўцы элітнага падразьдзяленьня CAPSAT, якое ў 2009 годзе дапамагло цяперашняму прэзыдэнту Андры Радзуэліну захапіць уладу падчас перавароту.
«Адгэтуль усе загады войску будуць ісьці з штаб-кватэры CAPSAT», — заявілі афіцэры падразьдзяленьня.
🇸🇪 Як швэдзкія рыбалоўныя сеткі ратуюць жыцьці ва Ўкраіне
https://smarturl.click/aR800
Швэд Людвіг Рамэстам, сузаснавальнік дабрачыннай арганізацыі Operation Change, якая ад пачатку вайны дапамагае Ўкраіне, кажа, што не адразу зразумеў, чаму ў яго пачалі замаўляць усё больш старых рыбалоўных сетак.
Неўзабаве Рамэстам даведаўся, што рыбалоўныя сеткі выкарыстоўваюць для барацьбы з FPV-дронамі. З тых часоў, паводле яго слоў, патрэбу Ўкраіны ў іх можна вызначыць як «бясконцую».
«Многія рыбакі радыя перадаць [сеткі] на фронт, — вы нават ня можаце сабе ўявіць, наколькі. Гэта дае магчымасьць людзям адчуць, што яны зьяўляюцца часткай абароны», — кажа Рамэстам.
🪖 У Беларусі пачаўся другі этап раптоўнай праверкі войска з прывядзеньнем у найвышэйшую ступень баявой гатоўнасьці
https://smarturl.click/b56Q7
Асаблівы акцэнт — на выкарыстаньні досьведу вайны ва Ўкраіне.
Цягам першага этапу з 6 кастрычніка вайскоўцы будавалі акопы, бліндажы і камандныя пункты, а таксама наладжвалі ахову ад дронаў і дывэрсантаў
«У першую чаргу мы ацэньвалі, ці ўлічваецца досьвед спэцыяльнай ваеннай апэрацыі», — заявіў Вальфовіч. Бо «ўсё, што знаходзіцца на зямлі, сёньня літаральна ў першыя гадзіны падлягае зьнішчэньню».
Найлепшая рыса восені — ураджай. Моўны ТЭСТ
https://smarturl.click/PaO0
Маеце сваю гаспадарку ці лецішча?
Значыць, цяпер задаволена пазіраеце на свой сад, на грады і палеткі, якія адплацілі за нялёгкую працу добрым ураджаем.
Плён беларускае зямлі называйма па-беларуску — і ня толькі буракі з цыбуляй!
Нескладаны ТЭСТ
«Лёс тых, хто вярнуўся, быў трагічны». 100 гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам»
https://smarturl.click/y6AOd
Гісторык Аляксандар Пашкевіч распавядае пра абставіны і вынікі правядзеньня «Другой Усебеларускаq канфэрэнцыі» сто гадоў таму, праводзіць непазьбежныя паралелі з нашым часам і адказвае на пытаньне пра ўрокі гісторыі.
• У 1920-я ўсё менш беларусаў лічылі, што Рада БНР у выгнаньні прадстаўляе іх інтарэсы.
• Сытуацыя ў савецкай Беларусі была зусім ня кепскай у пляне пэрспэктыў нацыянальнага адраджэньня.
• Большая частка дзеячаў БНР у той момант падтрымала ліквідацыю эміграцыйнага ўраду.
• Сёньня мы ня бачым з боку рэжыму Лукашэнкі ніякіх крокаў да прымірэньня з апазыцыяй.
Ужо сёньня: 105 год таму Віленшчыну абвясьцілі незалежнай дзяржавай пад назвай Сярэдняя Літва
12 кастрычніка 1920 — Віленшчына абвешчаная незалежнай дзяржавай пад назвай Сярэдняя Літва, а яе фактычным кіраўніком стаў генэрал Люцыян Жалігоўскі.
Падзеі 12 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
https://smarturl.click/B4w5j
Эўрапейскі Зьвяз абвінаваціў Таджыкістан у невыкананьні ордэру на арышт Пуціна
Эўрапейскі Зьвяз абвінаваціў Таджыкістан у парушэньні сваіх абавязаньняў паводле ордэру на арышт прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які быў выдадзены Міжнародным крымінальным судом (МУС).
Пра гэта гаворыцца ў заяве Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў (EEAS), апублікаванай у пятніцу, 10 кастрычніка. Таджыкістан зьяўляецца дзяржавай-удзельніцай Рымскага статуту МУС.
https://smarturl.click/Jnzlm
Зяленскі расказаў пра «вельмі прадуктыўную» размову з Трампам
Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў пра размову з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Дональдам Трампам 11 кастрычніка.
«Абмеркавалі магчымасьці ўзмацніць нашу СПА і дамоўленасьці, якія мы рыхтуем адносна гэтага. Ёсьць добрыя варыянты, моцныя ідэі, як рэальна ўзмацніць нас» — расказаў Зяленскі.
https://smarturl.click/kZn0y
Ад пачатку года літоўцы перахапілі 47 кантрабандысцкіх дронаў зь Беларусі
У 2025-м выпадкі пасьпяховых перахопаў, хай і нязначна, але пачасьціліся.
У сярэднім па адным дроне кожныя 6 дзён у гэтым годзе супраць аднаго перахопленага дрона кожныя 6-7 дзён у мінулым.
https://smarturl.click/y6A2B
Маркетплэйсы ў Беларусі чакае зачыстка
Пад лёзунгам барацьбы з кантрафактам Беларусь уводзіць новыя правілы, якія радыкальна мяняюць анлайн-гандаль. Маркетплэйсы стануць адказваць за прадаўцоў, кошты вырастуць, а доступ да папулярных пляцовак можа апынуцца пад забаронай, піша belmarket.by.
«Тавары падаражэюць, выбар скароціцца». — канстатуе выданьне.
https://smarturl.click/lAwQq
Асноўнае за 10 кастрычніка
• Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі вэнэсуэльскай апазыцыйнай дзяячцы. → Лукашэнка: «Трамп можа пакрыўдзіцца»
• Фрыдман: У Эўропе хапае краінаў, якія гатовыя прыняць Ціханоўскую
• «Пад пагрозай ня толькі першыя асобы». Грамадзкія дзеячы ў выгнаньні — пра бясьпеку пасьля зьнікненьня Мельнікавай і Котава
• Адзін пачаў хваліць уладу, трое — за кратамі. 5 гадоў таму Лукашэнка сабраў у СІЗА КДБ тузін арыштаваных лідэраў апазыцыі. Што зь імі цяпер
• Ціханоўская губляе ўплыў. Што адбываецца? Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
• Лідэр Зьвязу журналістаў Украіны: «Лукашэнка ў нас замінусіўся»
• Амаль 70% беларусаў выступае за мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй — апытаньне iSANS
• За 10 гадоў доля прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй зьнізілася, а колькасьць патрыётаў Беларусі вырасла — сацапытаньне iSANS
• Зяленскі заявіў, што Расея рыхтуе правакацыі пры абмене палоннымі праз тэрыторыю Беларусі
• Урад Ізраілю ратыфікаваў пагадненьне аб спыненьні агню з ХАМАС
• У аварыі з маршруткай на Гомельшчыне загінулі шэсьць чалавек
У Вільні адкрыўся штогадовы фэстываль беларускай літаратуры «Прадмова»
https://smarturl.click/zd07Z
Фэстываль праходзіць ужо чацьвёрты раз.
На цырымоніі адкрыцьця выступоўцы з гонарам казалі, што за чарговы мінулы год беларускіх кніг стала больш, хаця праблем, зьвязаных зь іх напісаньнем, друкам і продажам, не паменела.
У суботу і нядзелю на двух пляцоўках — у Беларускім доме і клюбе Paviljonas — адбудзецца больш за 40 імпрэзаў: прэзэнтацый, дыскусій, чытаньняў і пастановак.
Хроніка перасьледу 10 кастрычніка
https://smarturl.click/WRmg6
• У Хойніках былога памежніка, 31-гадовага Артура Сыраквашу, асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму».
• 59-гадовы вэтэран-аўганец Сяргей Цімашэнка атрымаў 12 гадоў калёніі па некалькіх артыкулах, у тым ліку за «здраду дзяржаве».
• «Экстрэмісцкім» прызналі інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай на канале «Алеся Бацман».
• КДБ унёс «Фемгрупу Беларусь» у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў».
• Праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек. Агульная колькасьць палітвязьняў, вядомых праваабаронцам «Вясны», — 1222.
• Улады дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 27 новых прозьвішчаў, цяпер у ім 5848 чалавек.
Крыніцы — «Вясна» і «Наша Ніва»
За 10 гадоў доля прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй зьнізілася, а колькасьць патрыётаў Беларусі вырасла — сацапытаньне iSANS
https://smarturl.click/oVOYM
🪆 У 2014 годзе сумарна 74% апытаных падтрымлівалі шчыльную інтэграцыю. ➡️ У 2025 годзе агульная падтрымка зьнізілася да 55%.
🚫 Адначасова доля тых, хто катэгарычна не падтрымлівае інтэграцыю, вырасла больш чым у тры разы — з 3% да 15%. Сумарная колькасьць тых, хто выступае супраць інтэграцыі, вырасла з 11% да 25%.
♥️ Колькасьць беларусаў, якія лічаць сябе патрыётамі, вырасла з 69% у 2014-м да 84%.
💔 Але толькі 19% беларусаў лічаць беларускую мову паказьнікам патрыятызму. І ненашмат больш — 23% — мяркуе, што беларуская мова абʼядноўвае беларусаў найперш.
⏳ Усяго 5% лічаць, што праз 10–15 гадоў у Беларусі будуць размаўляць на беларускай мове. 44% чакаюць — што на расейскай. І 50% — што на абедзьвюх мовах.
📚 Галоўнымі падзеямі ў гісторыі беларусы назвалі вызваленьне Беларусі ў 1944-м годзе і абвяшчэньне незалежнасьці ў 1991-м (па 33%).
Важнае за 12 кастрычніка
• Эўразьвяз запускае новую сыстэму кантролю на мяжы — EES. Што гэта такое
• «Лёс тых, хто вярнуўся, быў трагічны». 100 гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам»
• Полк Каліноўскага актыўней зоймецца палітыкай
• «Лукашэнка ставіцца да Пазьняка лепш, чым да ўсіх іншых апазыцыянэраў», — Фрыдман
• У Беларусі пачаўся другі этап раптоўнай праверкі войска з прывядзеньнем у найвышэйшую ступень баявой гатоўнасьці
• Журналісты наведалі курорт, дзе расеец зь беларусам нібыта рыхтавалі правакатараў да выбараў у Малдове
• Як швэдзкія рыбалоўныя сеткі ратуюць жыцьці ва Ўкраіне
• Віленскі аэрапорт страціў 14 500 эўра з-за паветраных балёнаў беларускіх кантрабандыстаў
• Прэзыдэнт Мадагаскару заявіў пра спробу захопу ўлады
🇱🇹 Віленскі аэрапорт страціў 14 500 эўра з-за паветраных балёнаў беларускіх кантрабандыстаў
https://smarturl.click/3Qdg8
Неба над ім давялося закрыць уначы на 5 кастрычніка.
Закрыцьцё аэрапорта закранула амаль 5000 пасажыраў і 30 рэйсаў, зь якіх 14 былі адмененыя, — паведаміў Delfi .
ℹ️ Гэта ня першы падобны інцыдэнт. Раней паветраную прастору над Віленскім аэрапортам ужо закрывалі праз падазроныя абʼекты 9, 11 і 25 верасьня.
Таксама кантрабандысты выкарыстоўваюць дроны. Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі каля паўсотні бесьпілётнікаў з цыгарэтамі.
🇷🇸 Журналісты наведалі курорт, дзе расеец зь беларусам нібыта рыхтавалі правакатараў да выбараў у Малдове
https://smarturl.click/lAw1d
Сэрбскі курортны комплекс на беразе ракі, які рэклямуе сябе як «унікальны аазіс для адпачынку», трапіў у скандальныя навіны. Малдаўскія ўлады заявілі, што на замову Расеі тут прайшлі навучаньне правакатары для арганізацыі беспарадкаў перад нядаўнімі парлямэнцкімі выбарамі. Інструктарамі былі расеец і беларус.
Малдаўская паліцыя пры канцы верасьня апублікавала відэа, на якім відаць людзей у баявой экіпіроўцы з аўтаматамі на тэрыторыі гэтага комплексу.
Журналісты Балканскай службы Радыё Свабода на гэтым тыдні паспрабавалі трапіць на гэты абʼект і паразмаўлялі зь мясцовымі жыхарамі.
#rfe_rl
«Лукашэнка ставіцца да Пазьняка лепш, чым да ўсіх іншых апазыцыянэраў», — Фрыдман
https://smarturl.click/5Z7po
Пра гэта палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман заявіў у эфіры каналу «Свабода Premium».
«Цалкам упэўнены, што Лукашэнка з задавальненьнем паразмаўляў бы зь Зянонам Пазьняком. Гэта чалавек, якога ён даўно ведае. Калі паглядзець на выказваньні Пазьняка і Лукашэнкі, а таксама на тое, як вобраз Пазьняка падаецца ў дзяржаўнай прапагандзе, напэўна, няма іншай фігуры ў дэмакратычных сілах, да якой Лукашэнка ставіўся б лепей».
«Для Лукашэнкі, як для чалавека сталага ўзросту, было б сапраўды цікава сустрэцца з тым, каго ён памятае з часоў сваёй палітычнай маладосьці. Так, яны заўсёды былі антаганістамі, але, думаю, Лукашэнка паразмаўляў бы з Пазьняком», — дадаў Фрыдман.Читать полностью…
Полк Каліноўскага актыўней зоймецца палітыкай
https://smarturl.click/ZXQvz
Пра гэта заявіў камандзір палка Павал Шурмей у сваім відэазвароце.
Ён таксама паведаміў, што цяпер у палку ўсе ключавыя рашэньні будзе прымаць рада камандзіраў.
І адным зь першых рашэньняў стала стварэньне вэтэранскай арганізацыі «Каліноўцы», афіцыйна прадстаўляць якую будзе Ян Мельнікаў.
Прадстаўніком палітычнай дзейнасьці палка будзе сам Павал «Дзядзька» Шурмей.
Ён таксама адзначыў, што полк становіцца «больш сучасным і тэхналягічным», не ўдакладніўшы зьмест гэтых азначэньняў.
ℹ️ Полк Каліноўскага быў створаны зь беларускіх добраахвотнікаў ў сакавіку 2022 году — для абароны Ўкраіны ад расейскага ўварваньня.
Павал Шурмей стаў камандзірам палка Каліноўскага ў ліпені 2024 году.
Эўразьвяз запускае новую сыстэму кантролю на мяжы — EES. Што гэта такое
https://smarturl.click/8pk1Q
З 12 кастрычніка ў краінах Эўрапейскага Зьвязу пачне паступова дзейнічаць новая Сыстэма ўезду і выезду (EES), якая заменіць штампаваньне пашпартоў на мяжы.
Сыстэма будзе лічбава фіксаваць уезды і выезды ўсіх грамадзян краінаў па-за ЭЗ, зьбіраючы зьвесткі з пашпарту, а таксама адбіткі пальцаў і выяву твару. Гэта дазволіць адсочваць, ці не перавышаюць падарожнікі дазволены тэрмін знаходжаньня.
https://smarturl.click/8pk1Q
1947 год.
Мы паехалі праз Польшчу і ўбачылі…
Германія была разьбітая, толькі трубы тырчалі — а дамы разьбітыя. А Польшча таксама была зьнішчаная.
Прыехалі раніцай. Не дазваляюць выходзіць.
Людзі [у цягніку] ядуць кансэрвы і кідаюць гэтыя пустыя кансэрвы з-пад мармалады. А дзеці ў фуфайках — гэта быў канец верасьня, Ковель — такая станцыя — і часавыя, ці гэта былі памежнікі, ганяюць гэтых хлопцаў. А яны бяруць гэтая банкі, аблізваюць. У бацькоў маіх валасы дыбам: трэба ж быць такімі галоднымі, каб аблізваць банкі…
І я бачыў як уздоўж рэек ляжалі шкілеты. Якіх салдат — ня ведаю, загінулых, нават апранутыя яны былі. На савецкім баку.
«Маляваў кавай з дапамогай ваты». Як творчасьць дапамагае палітвязьням перажываць зьняволеньне
11 кастрычніка ў Вільні праходзіў другі дзень фэстывалю беларускай літаратуры «Прадмова». Сярод 16 заплянаваных на гэты дзень падзеяў, адбылася дыскусія пра тое, як творчасьць дапамагае перажываць палітычнае зьняволеньне.
У гэтай гутарцы ўзялі ўдзел былы палітвязень Андрэй Войніч, псыхатэрапэўтка Натальля Скібская і праваабаронца зь «Вясны» Марына Кастылянчанка.
Рэпартаж з сустрэчы 👇
https://smarturl.click/ZXQlq
Zeit: Былы дыктатар Сірыі Асад жыве ў «Масква-Сіці» і гадзінамі гуляе ў анлайн-гульні
Суразмоўца газэты сьцьвярджае, што Асад займае тры кватэры ў шыкоўным шматпавярховым доме з гандлёвым цэнтрам унізе, які ён часам наведвае. А ў астатні час праводзіць гадзінамі за анлайн-відэагульнямі.
https://smarturl.click/w4akA
Сем краін Эўразьвязу павялічылі закупкі энэрганосьбітаў з Расеі
Экспэрты агенцтва ацанілі імпарт за восем першых месяцаў года ў 11,4 мільярда эўра.
У 2021-м годзе Эўразьвяз купляў расейскія энэрганосьбіты на суму больш за 133 млрд эўра. Аб’ём імпарту з 2022-га года склаў больш за 213 млрд, што нашмат перавышае суму, выдаткаваную на дапамогу Украіне (167 млрд эўра).
https://smarturl.click/E1wl5
Дубавец: У літоўскую палітыку прыйшлі новыя людзі, многім зь якіх яшчэ не вядомая беларуска-літоўская «хімія», якая ў нас заўсёды прысутнічала
Што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/OLQle
‼️У аварыі з маршруткай на Гомельшчыне загінулі шэсьць чалавек
19 чалавек пацярпелі.
Сёньня каля 19:15 на 72-м кілямэтры аўтадарогі Р-31 «Бабруйск — Мазыр» у Сьветлагорскім раёне адбылося лабавое сутыкненьне марштурнага мікрааўтобуса Mercedes і пазадарожніка Volkswagen.
Паводле папярэдняй інфармацыі МУС, кіроўца маршруткі пайшоў на абгон і выехаў на сустрэчную паласу.
У выніку аварыі загінулі шэсьць чалавек. Пацярпелі — 19.
Восем чалавек, у тым ліку падлетак — у Сьветлагорскім шпіталі. У іх адкрытыя пераломы, вывіхі, чэрапна-мазгавыя і іншыя траўмы.
На дапамогу сьветлагорскім мэдыкам прыехалі лекары з Гомлі.
Крыніцы — МУС, Міністэрства аховы здароўя
«Трамп можа пакрыўдзіцца». Лукашэнка раскрытыкаваў Нобэлеўскі камітэт за прэмію міру
https://smarturl.click/xVm74
«Глупства поўнае», — так Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на тое, што сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі не прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу.
«Трамп заслужыў гэтую Нобэлеўскую прэмію. І яму трэба было аддаваць — па ўсіх прычынах. Асабліва па тых прычынах, па якіх апошнім часам Нобэлеўская прэмія прысуджалася ўвогуле абы каму», — сказаў ён, намякнуўшы на прэзыдэнта ЗША Барака Абаму, які атрымаў Нобэлеўскю прэмію ў 2009 годзе.
«Трамп нямала зрабіў для міру. Яны вельмі кепскую паслугу аказалі самому мірнаму працэсу. Ва ўсіх пунктах. Трамп можа пакрыўдзіцца», — адзначыў Лукашэнка.
ℹ️ Ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі міру 2025 году стала апазыцыйная лідэрка з Вэнэсуэлы Марыя Карына Мачада «за яе нястомную працу для падтрыманьня дэмакратычных правоў народу Вэнэсуэлы і за яе барацьбу за справядлівы і мірны пераход ад дыктатуры да дэмакратыі».
Крыніца — «Пул Первого»
Ціханоўская страчвае ўплыў. Што адбываецца?
http://youtube.com/watch?v=5pBvsn3qE4w
• Нобэлеўскую прэмію міру атрымала вэнэсуэльская апазыцыянэрка Марыя Мачада — і гэтае рашэньне выклікала палітычныя хваляваньні ад Вашынгтона да Вільні.
• Літва зьніжае ўзровень аховы офісу Ціханоўскай.
• Лукашэнка прыняў султана Амана, абвясьціў адкрыцьцё амбасады, а на саміце СНД у Душанбэ чарговы раз падкрэсьліў ляяльнасьць Расеі.
Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Амаль 70% беларусаў выступае за мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй — cацыялягічнае апытаньне iSANS.
За працяг вайны — толькі 9%.
https://smarturl.click/9oZ45
Зь мінулага году на 3% зьнізілася колькасьць тых, хто не падтрымлівае дзеяньні расейскіх войскаў ва Ўкраіне.