radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14479

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зьбіраюцца завочна судзіць экс-каліноўца Максіма Шабуцкага

https://smarturl.click/p21lX

Следчы камітэт паведаміў, што супраць былога добраахвотніка палка Каліноўскага, блогера і былога сябра Каардынацыйнай рады Максіма Шабуцкага пачалі спэцыяльнае вядзеньне. Гэта значыць, яго зьбіраюцца судзіць завочна.

Яму выставілі абвінавачаньні ў 18 артыкулах Крымінальнага кодэксу: ад «масавых беспарадкаў» і «паклёпу» да «стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня» і «змовы дзеля захопу ўлады», перадае «Позірк».

Шабуцкі далучыўся да палка Каліноўскага ў канцы 2022 году, пакінуў яго ў 2023-м.

У 2024-м яго абралі ў Каардынацыйную раду, але ў студзені 2025-га ён пакінуў яе «з асабістых прычынаў».

Да 2020 году Шабуцкі працаваў у структурах Міністэрства ўнутраных справаў.

ℹ️ Завочна асудзілі ўжо больш як 150 чалавек, якія знаходзяцца за мяжой.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падазраваны ў забойстве Парубія апавёў, што ўчыніў злачынства, каб вярнуць з Расеі цела загінулага на вайне сына

https://smarturl.click/zdq6o

— У 2023 годзе ў падозраванага зьнік сын-вайсковец. Ён пачаў шукаць зьвесткі ў расейскіх сацсетках.

→ Так ён выйшаў на кантакты з прадстаўнікамі РФ. Тыя паведамілі, што сын загінуў, і пачалі апраўдваць агрэсію Расеі.

→ Пазьней расейцы паабяцалі яму аддаць цела сына ў абмен на забойства якога-небудзь украінскага палітыка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стратэгічная ілюзія: што Беларусь робіць у ШАС?

https://smarturl.click/MGX4V

ШАС — гэта стратэгічны выбар Беларусі, казаў Лукашэнка. Насамрэч, гэта ягоны выбар, а не Беларусі, — піша Валер Карбалевіч.

ШАС аб’ядноўвае краіны Азіі і створаная, найперш, каб гарантаваць рэгіянальную(!) бясьпеку. І Беларусі, як эўрапейскай дзяржаве, там, па вялікім рахунку, няма чаго рабіць. Там абмяркоўваюцца праблемы далёкага ад беларусаў рэгіёну.

Галоўная праблема ШАС палягае ў тым, што яна аб’ядноўвае занадта розныя краіны, з адрознымі інтарэсамі, геапалітычнымі праблемамі, культурай, рэлігіяй. Гэта арганізацыя, якая ўсё яшчэ знаходзіцца ў пошуку сваёй ідэнтычнасьці.

Як вынік — пасьля перамоваў Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна не падпісана ніякіх дакумэнтаў, нават чыста дэкляратыўных сумесных заяваў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы сабралі больш за 17 тысяч эўра для дзяцей палітвязьняў

https://smarturl.click/8pMoQ

Гэта каля 68% ад заплянаванай сумы.

Збор ідзе зь сярэдзіны ліпеня. Грошы пойдуць на адзеньне, абутак, канцылярыю і заплечнікі.

📌 Кожнае дзіця да 16 гадоў атрымае па 100 эўра.

📌 Заяўкі прымалі да 17 жніўня.

«Кожны ўнёсак — гэта канкрэтная дапамога дзіцяці і адначасова знак салідарнасьці», — адзначаюць арганізатары.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Начальнік Генштабу Нямеччыны ня бачыць ніякіх прыкметаў для патэнцыйнага нападу Расеі на Эўропу ў час вучэньняў «Захад-2025»

https://smarturl.click/oVblw

Нямеччына не чакае расейскага нападу на тэрыторыю NATO пад прыкрыцьцём вайсковых вучэньняў «Захад», якія павінны пачацца праз два тыдні. Пра гэта заявіў начальнік Генштабу Нямеччыны Карстэн Броер.

🗣 «У нас няма ніякіх прыкметаў таго, што падрыхтоўка да нападу вядзецца пад прыкрыцьцём вучэньняў. Але мы будзем напагатове, ня толькі нямецкія войскі, але і NATO», — сказаў Броер журналістам, аадзначае Reuters.

Таксама ён назваў лічбу меркаваных удзельнікаў вучэньняў. На думку нямецкага камандаваньня, на тэрыторыі Беларусі ў манэўрах возьмуць удзел 13 тысяч вайскоўцаў Беларусі і Расеі. Яшчэ 30 тысяч будуць задзейнічаныя на вучэньнях у Расеі.

🪖 12–16 верасьня пройдуць маштабныя беларуска-расійскія вучэньні «Захад-2025«. Паведамлялася, што падчас вучэньняў будуць адпрацаваныя прымяненьне ядзернай зброі і комплексу «Арэшнік«, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеяньні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.

Здымак Bundesministerium der Verteidigung

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Укід», «вярцеп», «неапраўданыя чаканьні». Вядомыя асобы камэнтуюць абвінавачаньні супраць Паўла Латушкі

https://smarturl.click/8pnx7

Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганьнях. Сам Латушка назваў абвінавачаньні паклёпам і «працай спэцслужбаў рэжыму».

Шэраг вядомых асобаў пракамэнтавалі абвінавачаньні на сваіх старонках у фэйсбуку. Якая рэакцыя?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Хоцімску загінула дзіця, якое выпала зь пятага паверху

https://smarturl.click/OL9ea

Як паведамілі ў Сьледчым камітэце, увечары 30 жніўня бацькі 3-гадовага хлопчыка адышлі з дому, калі малы спаў. Праз паўгадзіны яны вярнуліся, але сына не было ў пакоі.

Пошукі прывялі да прачыненага вакна ў дзіцячым пакоі. Бацька хлопчыка ўбачыў маскітную сетку ўнізе. Выбегшы на вуліцу, ён знайшоў сына без прытомнасьці.

Хлопчыка адвезьлі ў лякарню, але выратаваць дзіця не атрымалася. Усе абставіны зараз высьвятляюць сьледчыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што сказалі на саміце ШАС Сі, Пуцін і Лукашэнка

https://smarturl.click/WRBy4

Старшыня КНР Сі Дзіньпін, кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін, прэм’ер-міністар Індыі Нарэндра Модзі, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка і кіраўнікі некалькіх дзясяткаў іншых краін сустракаюцца ў рамках ШАС. Група, якая першапачаткова разглядалася як процівага ўплыву ЗША ў Цэнтральнай Азіі, з гадамі вырасла ў памерах і ўплыве, але ў асноўным застаецца форумам бясьпекі.

Лідэры краін ШАС прынялі Цяньдзіньскую дэклярацыю. У прыватнасьці, краіны дамовіліся аб стварэньні Банку разьвіцьця ШАС. Раней Лукашэнка заяўляў, што карысьць ад адзінага банку будзе толькі ў тым выпадку, калі той будзе працаваць «у кожнай краіне Шанхайскай сыстэмы».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праблемы з PayPal у Беларусі працягнуцца да кастрычніка

https://smarturl.click/8pnd7

Шэраг беларусаў яшчэ на мінулым тыдні заўважыў праблемы з аплатнай службай PayPal. У службе падтрымкі адказалі на пытаньне аб немагчымасьці праводзіць плацяжы і зьдзяйсьняць пакупкі з прывязанай карткай. Высьветлілася, што праблемы будуць яшчэ пяць тыдняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне затрымалі падазраванага ў забойстве Андрэя Парубія

Міністар унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што падазраванага ў забойстве затрымалі на Хмяльніччыне. Забойства адбылося ў Львове 30 жніўня. Парубія (на здымку) забілі на вуліцы Яфрэмава, дзе ён жыў, на месцы забойства знайшлі восем гільзаў. Забойца быў замаскаваны пад кур’ера службы дастаўкі.

Андрэй Парубій быў удзельнікам пратэстаў супраць кіраваньня Віктара Януковіча — Рэвалюцыі Годнасьці, дэпутатам парлямэнту. З 2016 па 2019 гг. Парубій быў старшынём Вярхоўнай Рады.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пажар пасьля падзеньня ўкраінскага дрона ў раёне «палацу Пуціна» тушылі 4 дні

З агнём чатыры дні змагаліся больш за 500 чалавек, было залучана 100 адзінак тэхнікі, у тым ліку Іл-76 і два верталёты Мі-8.

Пажар, які ўспыхнуў каля вёскі Крыніца, ахапіў плошчу 42 гектары. Усяго за 10 кілямэтраў ад Крыніцы знаходзіцца мыс Ідакопас, дзе, як сьцвярджае ў расьсьледаваньні Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК), знаходзіцца так званы «палац» прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

https://smarturl.click/lALAB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апытаньне: 59% украінцаў выступаюць за спыненьне ваенных дзеяньняў і пошук кампрамісу, 20% – за прамыя перамовы з РФ

Падчас гэтага дасьледаваньня ўкраінцаў пыталіся пра іх палітычныя перавагі. Паводле аўтараў апытаньня, узровень даверу да былога галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны, цяперашняга пасла Украіны ў Вялікабрытаніі Валерыя Залужнага складае 74%, 68% давяраюць прэзыдэнту Уладзіміру Зяленскаму, 59% давяраюць кіраўніку Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Кірылу Буданаву.

https://smarturl.click/b5ya8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белстат: заробак настаўнікаў перавышае 2500 рублёў

За апошні год заработная плата школьных пэдагогаў вырасла амаль на чвэрць – на 23,3%.

Як і раней, у школах і гімназіях працуюць у асноўным настаўнікі-жанчыны — 83,2% ад агульнага выкладчыцкага складу.

https://smarturl.click/139d5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дастаткова саступак». Старшыня Эўракамісіі наведала мяжу зь Беларусьсю

У нядзелю, 31 жніўня, старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Крынках на польска-беларускай мяжы. Пасьля сустрэчы яны апублікавалі заяву для СМІ.

«Мы знаходзімся тут, каля барʼера, які абараняе Польшчу і Эўропу ад гібрыднай вайны, абвешчанай Беларусьсю і Расеяй, ад нелегальнай міграцыі. Гэта не міграцыя; гэта групы людзей, арганізаваныя Лукашэнкам і Пуціным і іх службамі, задача якіх — фізычна атакаваць польскія і эўрапейскія межы», — гаворыцца ў заяве.

https://smarturl.click/AxGdO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Cамая поўная беларуская кулінарная кніга па-ангельску»

Беларускае выдавецтва Grunwald у Канадзе выдала кулінарную кнігу The Belarusian Cookbook, напісаную гісторыкам Алесем Белым, які сабраў рэцэпты з розных традыцый: беларускіх, габрэйскіх, татарскіх, літоўскіх.

Паводле заснавальніцы выдавецтва і перакладчыцы Вольгі Яноўскай, «гэта самая поўная беларуская кулінарная кніга на ангельскай мове на сёньняшні дзень». Свабода пагутарыла зь ёй пра гэтую кнігу, працу выдавецтва і чаканыя выданьні.

https://www.svaboda.org/a/33514439.html

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка хоча пераняць у Кітая мэтады ўладкаваньня дзяржавы.

«Асабіста я ўжо прыйшоў да таго, што і ў палітычным ладзе дзяржавы мы павінны ў вас нешта пераняць. Калісьці Савецкі Саюз і Кітай вельмі дружна выбудоўвалі тую мадэль, якую вы цяпер ня страцілі, якая ў вас дзейнічае...»


Палітычны лад Кітая фактычна не прадугледжвае выбараў кіроўных органаў дзяржавы нават у выглядзе імітацыі.

Дэмакратыя — гэта найважнейшы элемэнт палітычнай культуры Захаду. Калі Беларусь паварочвае на Ўсход ды ў бок аўтакратый, то навошта яна?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

АБСЭ закрывае «Менскую групу» ў выніку падпісаньня мірнай дамовы паміж Азэрбайджанам і Армэніяй

https://smarturl.click/Re5Yl

АБСЭ абвясьціла пра закрыцьцё Менскай групы, створанай у 1992 годзе для пасярэдніцтва паміж Армэніяй і Азэрбайджанам па Карабаху. Рашэньне падтрымалі ўсе 57 дзяржаў-удзельніц, працэдура завершыцца да 1 сьнежня.

Падставай стала дэклярацыя, падпісаная 8 жніўня ў Вашынгтоне Ніколам Пашынянам і Ільхамам Аліевым пры ўдзеле Дональда Трампа.

🇦🇿 У Баку рашэньне назвалі прызнаньнем аднаўленьня тэрытарыяльнай цэласнасьці Азэрбайджану і крокам да нармалізацыі адносінаў.

🇦🇲 Армэнія на гэты час афіцыйнай заявы не рабіла.

Канфлікт у Карабаху пачаўся яшчэ ў канцы 1980-х, за гэты час загінулі больш за 30 тысяч чалавек. У 2023 годзе рэгіён перайшоў пад поўны кантроль Азэрбайджана, і большасьць армянскага насельніцтва яго пакінула.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Кіраўнік МУС Польшчы: Наіўна меркаваць, што міграцыйны крызіс можна ўрэгуляваць зь Менскам, Беларусь — сатэліт РФ

🗣 «Урэгуляваньне міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы не ўяўляецца магчымым у двухбаковым фармаце, паколькі Беларусь — сатэліт Расеі, праводзіць палітыку Пуціна», — заявіў міністар унутраных справаў Польшчы Марцін Кервіньскі ў эфіры Radio Zet 1 верасьня.

За тры дні, з 29 па 31 жніўня, было амаль 420 спробаў прарыву. Агулам за месяц — 5,2 тысячы (гэта рэкорд).

Мігранты кідалі ў польскіх памежнікаў камяні і нават бярвёны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расею падазраюць у глушэньні навігацыйнай сыстэмы падчас пасадкі самалёта старшыні Эўракамісіі

https://smarturl.click/GgYGg

Самалёт старшыні Эўракамісіі Урзулі фон дэр Ляен, які прызямляўся 31 жніўня ў Плоўдзіве, сутыкнуўся з глушэньнем GPS. Экіпаж быў вымушаны карыстацца папяровымі мапамі і наземнымі сродкамі навігацыі.

Баўгарскія ўлады мяркуюць, што за інцыдэнтам можа стаяць Расея.

У Эўракамісіі назвалі гэта часткай варожых дзеяньняў Расеі.

Самалёт бясьпечна прызямліўся, маршрут візыту не зьмяніўся. Пасьля Баўгарыі фон дэр Ляен наведала Польшчу і Літву.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі 1 верасьня абмежаваны продаж алькаголю

1 верасня ў некаторых раёнах Беларусі ўведзеныя абмежаваньні на продаж алькаголю ў сувязі з «Днём ведаў» і пачаткам навучальнага году. Абмежаваньні ў раёнах краіны ўстанаўліваюць мясцовыя ўлады.

Як вынікае з дакумэнтаў на Нацыянальным прававым партале, некаторыя раёны ўводзяць забарону на продаж сьпіртнога на цэлыя содні 1 верасьня. Напрыклад, у Амсьціслаўскім, Івацэвіцкім і іншых раёнах краіны.

Частка раёнаў увяла забарону таксама на содні, але з 8:00 1 верасьня да 8:00 2 верасьня. Напрыклад, такое абмежаваньне дзейнічае ў Хойніцкім раёне.

Традыцыйна ў час правядзеньня школьных мерапрыемстваў па ўсёй краіне забараняюць прадаваць алькаголь у розьніцу. Можна купляць сьпіртоное адно ва ўстановах грамадзкага харчаваньня, якія прадаюць напоі на разьліў. Вынятак таксама зроблены для вясельных урачыстасьцяў, юбілеяў, рытуальных цырымоній.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Літвы і старшыня Эўракамісіі на мяжы зь Беларусьсю: Балтыйская лінія абароны павінна стаць прыярытэтам

https://smarturl.click/vdGqg

🗣 «Я чула, што ў мінулым месяцы літоўска-беларускую мяжу перасеклі два бесьпілётнікі. Дазвольце мне запэўніць вас — калі выпрабоўваецца Літва, выпрабоўваецца ўся Эўропа. Мы з вамі ва ўсіх магчымых адносінах», — адзначыла Урзуля фон дэр Ляен.

👓 Напярэдадні, калі старшыня Эўрапейскай камісіі сустракалася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Крынках на польска-беларускай мяжы, журналісты зафіксавалі побач узброеных памежнікаў Беларусі. На іх тварах былі балаклавы. Яны назіралі і фатаграфавалі падзеі на польскім баку мяжы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

35 гадоў «Закону аб мовах». Што мы ведаем пра яго? ТЭСТ

https://smarturl.click/w9y9n

26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет яшчэ Беларускай ССР прыняў Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай. 332 дэпутаты падтрымалі закон, 27 прагаласавалі «супраць» і 9 «устрымаліся». У дзеяньне закон уступіў 1 верасьня таго году, 35 гадоў таму.

🖋 Што мы ведаем пра Закон, яго выкананьне і вынікі? Прайдзіце наш тэст!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Афганістане ў выніку землятрусу загінулі больш за 600 і атрымалі раненьні больш за 1500 чалавек

https://smarturl.click/e0XLk

У сталіцы Кабуле ўлады заявілі, што ратавальнікі сьпяшаюцца дабрацца да аддаленых вёсак, што раскіданыя па тэрыторыі з доўгай гісторыяй землятрусаў і паводак. Найбольш пацярпела правінцыя Нангархар, ёсьць пацярпелыя і ў сталіцы краіны Кабуле.

Жыхар правінцыі Нангархар паведаміў Радыё Свабода аб вялікай колькасьці разбураных будынкаў. «Усё зраўняла зь зямлёй. Тэрмінова трэба даставіць людзям аптэчкі, прадукты харчаваньня і неабходныя тавары для дома», — сказаў ён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уцёкі ад таварыша маёра. Гісторыя беларускай сям’і, якая зьехала за мяжу ад дзяржаўнай ідэалёгіі ў школах

https://smarturl.click/XDpDM

Малы Васіль пачаў казаць на чырвона-зялёныя сьцягі ў горадзе: «Гэта сымбалі нашай зямлі». Ягонай сястры Каміле ў школе прапанавалі кідаць «гранаты» і танцаваць на выбарах. Іхныя бацькі сабралі дзяцей і пераехалі ў Польшчу. Але ня ўсе іх зразумелі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 35 год таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай

1990 — уступіў у сілу Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.

На беларускую мову пераводзілася камунікацыя ў дзяржаўных структурах, канцылярыі, судах. Беларуская станавілася мовай адукацыі, мэдыя і рэклямы. На беларускую мову пераводзіліся дзіцячыя садкі. У дакумэнце замацоўвалася беларуская мова ва ўнівэрсытэтах і каледжах.

Расейская мова заставалася мовай міжнацыянальных зносінаў.

https://smarturl.click/QbB10

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чэргі на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз сталі карацейшымі

Уезду ў Эўразьвяз на 10:00 31 жніўня чакала 3.815 легкавых аўтамабіляў, вынікае з апэратыўных зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Дзень таму на 10:00 аўтамабіляў, якія чакалі выезду зь Беларусі, было 4.415.

https://smarturl.click/MGXG4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад верасьня падаражае праезд трасамі

Камусьці гэтая сума здасца невялікай, але пры рэгулярных паездках дадатковыя эўра за сотні кілямэтраў ператвараюцца ў прыкметны ўдар па гаманцы.

Але самае адчувальнае наступства — гэта рост цэнаў для канчатковага спажыўца, бо транспартныя выдаткі заўсёды перакладаюцца на цану тавараў.

https://smarturl.click/w4q98

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Герасімаў: вайна будзе працягнутая, расейскія войскі наступаюць

Расея працягне так званую адмысловую ваенную апэрацыю, гэта значыць вайну супраць Украіны. Пра гэта ў суботу заявіў начальнік Генштаба расейскіх Узброеных сіл Валеры Герасімаў. Яго выступленьне апублікавала Мінабароны.

Паводле ацэнкі Герасімава, стратэгічная ініцыятыва зараз поўнасьцю знаходзіцца ў расійскіх войскаў. Тое, што падчас летняга наступу ім не ўдалося заняць значныя па плошчы тэрыторыі, ён патлумачыў тым, што ўкраінскія войскі стрымлівалі яго за кошт вялікіх страт. Аб стратах расейскіх войскаў ён не сказаў.

https://smarturl.click/nVJy6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Піліп з канапель. Беларускія фразэмы: моўны тэст

Кожная мова самабытная ня толькі гучаньнем і багатая ня толькі словамі. Устойлівыя выразы — фразэалягізмы й прыказкі — адлюстроўваюць нацыянальны характар і ўвасабляюць народную мудрасьць. Ці ведаем іх?

Праверце сябе!

https://smarturl.click/E1Me4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: у 1579 годзе войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак ад маскоўскай акупацыі

31 жніўня 1579 году войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак. Перад тым захоплены маскоўскім царом Іванам IV горад 16 гадоў быў пад акупацыяй, быў разрабаваны, тысячы палачан былі забітыя або выведзеныя ў маскоўскае рабства. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што менавіта тады, пры пажары ў Сафійскім саборы, зьнік полацкі летапіс.

У гэты ж дзень у 1432 годзе — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Гэта стала падставай для пачатку грамадзянскай вайны ў ВКЛ.

Пра іншыя падзеі 31 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі можна пачытаць тут.

На фота: Статут Вялікага Княства Літоўскага, ілюстрацыя.

Читать полностью…
Subscribe to a channel