14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
BelPol: Сёлета на Берасьцейшчыне ўпалі 42 бесьпілётнікі, улады маўчаць
https://smarturl.click/WRaGX
Ініцыятыва BelPol атрымала дакумэнт, які дазваляе ўбачыць рэальную карціну таго, што адбываецца ў вобласьці.
«Згодна з дакумэнтам, пачынаючы з 2025 году на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці зафіксавалі 42 выпадкі падзеньня БПЛА, а таксама іх частак. Асабліва трывожыць тое, што тры з гэтых БПЛА былі абсталяваныя выбуховымі рэчывамі: адзін бесьпілётнік здэтанаваў пры падзеньні, два былі абясшкоджаныя сапэрамі шляхам кантраляванага падрыву», — паведамляе BelPol.
Матэрыялы праверак гэтых фактаў разглядае ўпраўленьне Сьледчага камітэту ў Берасьцейскай вобласьці.
Фота ілюстрацыйнае
ЭЗ выдаткуе для грамадзянскай супольнасьці і палітвязьняў Беларусі 30 мільёнаў эўра
https://smarturl.click/oVnXB
Эўракамісарка ў справе пашырэньня ЭЗ Марта Кос заявіла, што з 2020 году Беларусь усё болей паглыбляецца ў аўтарытарызм, апазыцыйныя партыі распушчаныя, іх лідэры зьняволеныя альбо вымушаныя эміграваць, грамадзянская супольнасьць зьнішчаная.
«З 2020 году мы надавалі падтрымку грамадзкім актывістам, праваабаронцам і звычайным людзям, якія не баяцца выказвацца. [...] Для мяне гонар абвясьціць сёньня, што Эўразьвяз надае дадатковыя 30 мільёнаў эўра падтрымкі людзям Беларусі ў наступным годзе. Агулам гэта складзе з 2020 году больш за 200 мільёнаў эўра»,— сказала Кос.
«Падставаў для выпіскі няма». Чаму беларускія палітычныя ўцекачы ня могуць выпісацца з сваіх прададзеных кватэраў
https://smarturl.click/DYg0z
Беларусы, што зьехалі за мяжу, ня могуць ні прадаць сваё жытло на радзіме, ні выпісацца адтуль. Чаму так адбываецца? Пагаварылі зь людзьмі, якія спрабавалі прадаць свае кватэры.
Беларусы, якія мусілі зьехаць за мяжу, або зусім ня маюць магчымасьці прадаць сваё жытло на радзіме, або, калі ўдасца гэта зрабіць на падставе генэральнай даверанасьці, ня могуць выпісацца. А новыя ўладальнікі ня могуць зарэгістравацца ў кватэры, якую набылі. Таму людзям даводзіцца судзіцца, яны праходзяць усе інстанцыі, але Вярхоўны суд адмаўляе.
У той жа час кватэры апанэнтаў рэжыму, дзе зарэгістраваныя ў тым ліку і непаўналетнія дзеці, прадаюцца з аўкцыёну з «прычэпам» — так было з жытлом палітыкаў Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх, Валера і Веранікі Цапкалаў, спартоўкі Аляксандры Герасімені. Днямі выставілі на продаж кватэру палітыка Яўгена Вільскага.
Фота ілюстрацыйнае
Асуджаны ў Гомлі хрысьціянскі прапаведнік застаецца пад вартай
У Гомельскім абласным судзе раней вынесьлі прысуд 41-гадоваму Аляксею Ягелу. Яго абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), паведаміла «Вясна».
Пра Аляксея Ягелу вядома, што ён паводле адукацыі лекар-хірург, зьяўляецца эвангельскім прапаведнікам, а таксама абаронцам здаровага ладу жыцьця.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аляксею прысудзілі пазбаўленьне волі, цяпер стала вядома, ён знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3.
На фота: Аляксей Ягела, крыніца — правааабарончы цэнтар «Вясна»
Экс-прэм’ер Літвы прапанаваў выкарыстаць замарожаныя беларускія актывы для кампэнсацый за грузавікі
https://smarturl.click/p2Ly6
Колішні прэм’ер-міністар Літвы, лідэр дэмакратычнага саюзу «У імя Літвы» Саўлюс Сквярняліс заявіў, што ўрад Літвы павінен разгледзець магчымасьць выплаты кампэнсацыі перавозьнікам за рахунак замарожаных беларускіх актываў, сярод якіх — санаторый «Беларусь» у Друскеніках.
Як паведаміла выданьне delfi.lt, сярод такіх аб'ектаў палітык згадаў санаторый «Беларусь» у Друскеніках.
«Трэба правесьці інвэнтарызацыю, высьветліць, колькі цягачоў знаходзіцца ў закладніках, паколькі сытуацыя насамрэч не такая, як нам пра яе паведамляюць. Мова ідзе аб іншай колькасьці. І [...] проста трэба зразумець, што іх страцяць, а перавозьнікам давядзецца выплачваць кампэнсацыю. Але не зь літоўскага бюджэту, а за рахунак беларускай маёмасьці ў Літве», — сказаў Саўлюс Сквярняліс.
«Калі цягачы канфіскуюць, адпаведна асымэтрычныя меры ўхваляць і ў Літве. Іншы бок павінен гэта зразумець», — мяркуе палітык.Читать полностью…
Ужо сёньня. Гадавіна падпісаньня Белавескіх пагадненьняў
https://smarturl.click/WRaLA
🗓 8 сьнежня
1432 — адбылася Ашмянская бітва паміж войскамі Сьвідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча.
1854 — папа Пій ІХ устанавіў догмат аб беззаганным зачацьц Дзевы Марыі.
1958 — у Мадрыдзе з ініцыятывы Рады БНР пачаліся беларускія радыёперадачы на гішпанскім радыё.
1974 — у Грэцыі была скасаваная манархія.
1991 — у Віскулях кіраўнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны дэнансавалі дагавор аб утварэньні СССР і стварылі СНД. Савецкі Саюз спыніў існаваньне.
1999 — Лукашэнка і Ельцын падпісалі дамову аб стварэньні так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Васіль Быкаў назваў гэта «злачынствам стагодзьдзя».
🌱 Нарадзіліся: Б’ёрнст’ернэ Б’ёрнсан, Чэслаў Сіповіч, Аляксандар Махнач.
🕯 У памяці: Язэп Гаўрылік, Ігнат Дварчанін, Ванда Лявіцкая, Джон Ленан, Джон Глен, Людміла Аляксеева.
Памёр брытанскі фатограф Мартын Пар. Гэта ён зьняў першы McDonald’s у СССР
Брытанскі фатограф-дакумэнталіст Мартын Пар памёр ва ўзросьце 73 гадоў. Як паведамляе яго фонд, Пар сканаў у сябе дома ў Брысталі 6 сьнежня.
«Фонд Мартына Пара і Magnum Photos будуць сумесна працаваць над захаваньнем і распаўсюджваньнем спадчыны Мартына. Нам будзе вельмі не хапаць Мартына», — гаворыцца ў паведамленьні.
https://smarturl.click/VRza7
У Галівудзе патрабуюць заблякаваць угоду паміж Netflix і Warner Bros. Чаму?
Гільдыя сцэнарыстаў Галівуду далучылася да патрабаваньняў заблякаваць куплю студыі Warner Bros. кампаніяй Netflix, піша Financial Times.
Актрыса Джэйн Фонда назвала ўгоду «пагрозай для ўсёй індустрыі».
https://smarturl.click/xVLmm
Беларускія баскетбалісты і далей ня возьмуць удзел у міжнародных спаборніцтвах
Санкцыі супраць беларускага і расейскага баскетболу дзейнічаюць ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Ўкраіну і неаднаразова падаўжаліся.
У розныя гады клюбы і зборныя Беларусі і Расеі выключалі з эўрапейскіх ліг, адхілялі ад кваліфікацыйных турніраў і забаранялі правядзеньне спаборніцтваў на тэрыторыі абедзьвюх краінаў.
https://smarturl.click/VRzab
На Гоа ў выніку пажару ў начным клюбе загінулі 25 чалавек
Вядома, што 14 загінулых былі супрацоўнікамі ўстановы, яшчэ чатыры чалавекі — турыстамі. Асобы астатніх пакуль не ўстаноўлены.
Як піша The Times of India, пажар пачаўся каля поўначы — у гэты момант у клюбе былі каля ста чалавек.
https://smarturl.click/6Wgza
У Менску плянуюць усталяваць больш як 20 000 відэакамэраў на жылых дамах
Камэры плянуецца разьмясьціць на падворках, каля дзіцячых пляцовак, месцаў збору сьмецьця, пад’ездаў, праездаў і пешаходных зонаў.
https://smarturl.click/4OgE1
Галава МЗС Польшчы паслаў Ілана Маска «на Марс»
Радослаў Сікорскі жорстка адрэагаваў на заклік прадпрымальніка Ілана Маска распусьціць Эўрапейскі зьвяз.
«Ляці на Марс. Там няма цэнзуры на нацысцкія прывітаньні».
https://smarturl.click/20dWJ
Келаг: Мы знаходзімся на апошніх 10 мэтрах да завяршэньня вайны
Спэцапрадстаўнік прэзыдэнта ЗША ва Украіне Кіт Келаг заявіў, што мірная дамова аб завяршэньні вайны Расеі супраць Украіны нібыта ўжо выходзіць на фінішную прамую.
https://smarturl.click/XDmnA
Ужо сёньня. 6 гадоў таму ў Менску адбылася масавая акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй
https://smarturl.click/vdLWR
🗓 7 сьнежня
1550 — Барбара Радзівілянка каранаваная ў Кракаве як польская каралева.
1921 — з ініцыятывы Браніслава Тарашкевіча ў Радашкавічах утворана Таварыства беларускай школы.
1941 — Японія атакавала Пэрл-Гарбар, ЗША ўступілі ў Другую ўсясьветную вайну.
1988 — адбыўся землятрус у Армэніі, загінулі больш за 25 тысяч чалавек.
1991 — у Віскулях пачалася сустрэча Барыса Ельцына, Леаніда Краўчука і Станіслава Шушкевіча. На наступны дзень яны падпісалі заяву пра спыненьне існаваньня СССР.
2019 — у Менску прайшла масавая акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй.
🌱 Нарадзіліся: Аляксандар Астрамовіч (Андрэй Зязюля), Мар’ян Фальскі, Мікалай Дворнікаў, Мікалай Раманоўскі, Радзім Гарэцкі, Васіль Ліцьвінка, Віктар Вараб’ёў.
🕯 У памяці: Аляксандар Мікалай Гараін, Ануфры Петрашкевіч, Міхаіл Рафальскі, Пятро Бузук, Вацлаў Іваноўскі, Ісідар Балоцін, Васіль Тарасенка, Леанід Пракопчык.
Галоўнае за 6 сьнежня
📌Улады на рэгіянальным узроўні актывізавалі кампанію па рэкрутынгу ў «народнае апалчэньне»
📌Колькі ў Лукашэнкі сваіх грошай — меркаваньне Арцёма Шрайбмана
📌«Справаў будзе шмат». У ЗША зьявілася ініцыятыва Byaction, якая будзе дапамагаць беларускім палітуцекачам h
📌Аб’ёмы паставак беларускіх нафтапрадуктаў у Расею ў першыя дні сьнежня зноў павялічыліся
📌Больш за 600 дронаў і 50 ракет. Расейскія войскі атакавалі чыгунку, порт і жылы сэктар Украіны. Ёсьць параненыя
📌Ва Ўкраіне заявілі пра тры маштабныя апэрацыі супраць расейскіх прадпрыемстваў, якія працуюць на вайну
📌У спэцслужбах Грузіі расказалі, якія хімічныя рэчывы выкарыстоўвалі супраць пратэстоўцаў
📌МАГАТЭ: укрыцьцё над аварыйным блёкам Чарнобыльскай АЭС не выконвае асноўныя функцыі бясьпекі
📌У Беларусі на год перанесьлі канцэрты расейскага сьпевака-прапагандыста. У чым прычына
«Паўгадзіны рэанімавалі». Што вядома пра сьмерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
https://smarturl.click/L3yzl
Былы журналіст з Бабруйску Ўладзімер Усер (Лазараў) памёр 6 сьнежня ў Беластоку. Раней ён зьняўся ў фільме менскіх прапагандыстаў «Чужое неба». На яго завялі крымінальную справу ў Польшчы за шпіянаж.
Уладзімеру Усеру (Лазараву) было 70 гадоў. Ён памёр увечары суботы, 6 сьнежня, у прытулку для бяздомных, якім апякуецца дабрачынная каталіцкая арганізацыя Caritas, у Беластоку, расказаў Свабодзе ягоны знаёмы Сяргей* (імя зьмененае дзеля бясьпекі суразмоўцы. — РС).
«Пайшоў у прыбіральню. Млосна стала. Выклікалі „хуткую“. Дзьве „хуткія“ прыехалі. Хацелі рэанімаваць, але не змаглі. Паўгадзіны рэанімацыя была», — расказвае знаёмы Ўладзімера.
На фота: Уладзімер Усер (Лазараў). Фота зь яго прыватнага архіву
Акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязьняў прайшлі ў Вашынгтоне і Беластоку
https://smarturl.click/13ov5
Акцыі прымеркаваныя да Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня.
У Вашынгтоне перад Белым домам нагадалі пра лёс палітвязьня-праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Як піша праваабарончы рэсурс MAYDAY, на пікеце заклікалі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ўзмацніць намаганьні для вызваленьні ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага,
7 сьнежня ў Беластоку ў сквэры Вольнай Беларусі ля консульства Рэспублікі Беларусь людзі выйшлі на акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, паведаміла Радыё Рацыя.
«Вельмі важна, што людзі прыйшлі, што людзі памятаюць пра палітзьняволеных, якія знаходзяцца за кратамі», — сказаў адзін з арганізатараў акцыі Ян Абадоўскі.
Расея атакавала Сумшчыну, Днепрапятроўшчыну і Чарнігаўшчыну. Ёсьць загінулыя і параненыя
https://smarturl.click/vdLOG
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што ў ноч на 8 сьнежня расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 149 дронамі з Расеі і часова акупаваных Данецкай вобласьці і Крыму.
Сродкі супрацьпаветранай абароны зьбілі 131 дрон, яшчэ 16 пацэлілі па 11 лякацыях. Ва ўсіх атакаваных абласьцях Украіны ёсьць загінулыя і параненыя.
1️⃣ У Сумскай вобласьці рэжым паветранай трывогі дзейнічаў больш за 15 гадзін. 12 чалавек атрымалі раненьні. Найбольш (7) пацярпелых — у Ахтырцы, дзе расейскі дрон пацэліў у дзевяціпавярховы дом, полымя ахапіла кватэры з другога да 5 паверху.
2️⃣ У Чарнігаве пашкодзілі газаправод, паўторны ўдар па Фаставе пад Кіевам.
3️⃣У Днепрапятроўскай вобласьці — адзін чалавек загінуў і пяць параненыя, у тым ліку 2 дзяцей.
На фота: наступствы расейскага ўдару па Дніпры 6 сьнежня 2025 году, ілюстрацыя
Прэсавая сакратарка Лукашэнкі патлумачыла, чаму разам зь ім на перамовах у Амане былі ягоныя сыны
https://smarturl.click/MGda4
«У гэтым рэгіёне прызвычаіліся працаваць у цішыні, і тут ня варта шукаць ніякіх прыхаваных сэнсаў», — працытавала прэсавую сакратарку Лукашэнкі дзяржаўнае агенцтва БелТА.
«У іх гэта сапраўды знак асаблівай павагі і асаблівага стаўленьня да разьвіцьця двухбаковага ўзаемадзеяньня, калі замацаваная асоба за ўзаемадзеяньнем паміж краінамі, за супрацай — гэта прадстаўнікі сям’і. Вось у гэтым выпадку старэйшы сын».
Ад «Страны для жизни» — да «Жыве Беларусь!». Сяргей Дубавец — пра эвалюцыю беларускай дыяспары
https://smarturl.click/Jnyzw
У беларускай эміграцыі няма «крызісу лідэрства». Галоўнае, што тут мусіць адбывацца — фармаваньне дыяспары, ператварэньне савецкіх людзей у беларусаў. Працэс, між іншым, аб’ектыўны, ня просты, але і неабходны.
Сьцісла
✅Для многіх беларусаў за мяжой выбар стаіць паміж супрацьлеглымі матывацыямі: «Страна для жизни» або «Жыве Беларусь!»
✅Краіны, у якія збольшага пераехалі беларусы, яшчэ ня так даўно самі будавалі свае дэмакратыі на падставе нацыянальных дзяржаваў.
✅Нацыянальнай дэмакратычнай дзяржавы Беларусі, як агню, баяцца двое: менскі дыктатар і Пуцін. Але для самой краіны гэта адзіны шлях да лепшае будучыні ўва ўсіх сфэрах.
✅Эміграцыя — гэта ня проста ўцёкі ад тырана, гэта місія захаваньня беларускага нацыянальнага жыцьця, якое немагчымае на радзіме.
На фота: Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь беларускай дыяспарай у Нью-Ёрку. 23 верасьня 2025, ілюстрацыя
Міністар культуры Чарнецкі назваў галоўным дасягненьнем за год — прыезд расейскіх кінавытворцаў у Беларусь
Чарнецкі стаў адным зь вядомых прыхільнікаў Лукашэнкі пасьля пратэстаў 2020 году, калі дзясяткі актораў пакінулі прафэсію, а многія і Беларусь празь нязгоду з палітычным рэжымам, які з дапамогай гвалту застаўся кіраваць дзяржавай.
https://smarturl.click/ReWv8
The New York Times падала ў суд на стартап зь беларускімі каранямі
Паводле пазову, мэдыякампанія на працягу апошніх 18 месяцаў неаднаразова патрабавала ад Perplexity спыніць выкарыстаньне яе матэрыялаў.
Напярэдадні стала вядома, што футбаліст Крыштыяну Раналду інвэставаў у Perplexity AI.
https://smarturl.click/AxOMO
«Не — гібрыдным атакам на Літву!» Беларусы Вільні выйшлі на акцыю супраць правакацый з мэтэазондамі
Каля амбасады Беларусі ў Вільні прайшла акцыя пратэсту супраць выкарыстаньня рэжымам Лукашэнкі мэтэазондаў у гібрыдных атаках на Літву. Удзельнікі выйшлі з лёзунгамі ў падтрымку бясьпекі краіны і за вольную Беларусь. У пікетаваньні ўзялі ўдзел каля 30 чалавек.
https://smarturl.click/WRamX
Пад абстрэламі і атакамі дронаў: як жыве прыфрантавы Краматорск. Фотарэпартаж
У Краматорску, што ўсяго за 16 кілямэтраў ад лініі фронту, жыцьцё працягваецца, нягледзячы на штодзённыя пагрозы абстрэлаў і атак кіраваных уручную FPV-дронаў. Ад бясконцых сырэнаў паветранай трывогі спусьцелі вуліцы і плошчы. У горад больш ня ходзяць цягнікі.
Нягледзячы на блізкасьць зоны баёў, людзі ўсё яшчэ спрабуюць жыць звычайным жыцьцём: працуюць, шпацыруюць у парках, сьвяткуюць дні нараджэньня. Але большасьць усьведамляе, што, хутчэй за ўсё, стане яшчэ больш небясьпечна.
Сумным прыкладам, да жалю, сталіся суседнія гарады, да якіх наблізіўся фронт, — Дружкаўка і Дабрапольле. Глядзіце рэпартаж Сяргея Нужненка з Украінскай службы Радыё Свабода.
https://smarturl.click/zdY0p
Калі беларусы выберуць Эўропу? Адказваюць Рыгор Астапеня і Арцём Шрайбман
Сярод апытаных беларусаў бачная выразная перавага прарасейскіх памкненьняў. Але ў мінулым, у пэўныя пэрыяды гісторыі Беларусі, апытаньні фіксавалі перавагу праэўрапейскіх настрояў над прарасейскімі.
Аналітыкі Рыгор Астапеня і Арцём Шрайбман выказалі свае погляды на тое, што насамрэч вырашае гэты выбар.
https://smarturl.click/5ZgxD
Зіма адкладаецца: на наступным тыдні ў Беларусі будзе цяплей, чым звычайна
На наступным тыдні ў Беларусі тэмпэратура паветра будзе вышэй за норму на 3–5 °C. Паводле прагнозу, надвор’е больш падобнае на лістападаўскае: магчымы мокры сьнег і дождж.
Падрабязьней https://smarturl.click/B4gDl
Пакрыўджаны работнік скраў у прадпрымальніка пад Магілёвам дзьве тоны сала
Выкрадзенае ён схаваў на лецішчы і зьбіраўся прадаць. Але з гэтага нічога ня выйшла. Прадукцыю ўжо вярнулі ўладальніку і ўзбудзілі крымінальную справу.
https://smarturl.click/13oQo
Канец СССР: што вы ведаеце пра Віскулёўскія пагадненьні?
8 сьнежня 1991 году ў Віскулях было падпісанае пагадненьне, якое паклала канец існаваньню СССР. Адкажыце на некалькі пытаньняў пра гэтую падзею.
https://smarturl.click/bJ1L
Малдова просіць Румынію дапамагчы збалянсаваць энэргасыстэму пасьля расейскага ўдару па энэргетыцы Ўкраіны
https://smarturl.click/0BbGp
Рэспубліка Малдова зьвярнулася па тэрміновую дапамогу да Румыніі пасьля начной расейскай атакі на энэргетычныя аб’екты Ўкраіны.
«У Малдове адключаны важны энэргетычны блёк, лініі электраперадачаў максымальна загружаныя», — паведаміла Малдоўская служба Радыё Свабода з спасылкай на энэргетычнага апэратара Малдовы Moldelectrica.
Дапамога Румыніі дазволіць гарантаваць бясьпечную працу энэргасыстэмы і перадухіліць магчымыя перагрузкі.
Кампанія заклікала грамадзян Малдовы рацыянальна спажываць электраэнэргію, асабліва ў гадзіны пік, «каб зьнізіць рызыку перагрузкі і магчымых адключэньняў».
У ноч на 6 сьнежня расейскія войскі з выкарыстаньнем баявых дронаў і ракет абстраляла энэргетычныя аб’екты ў Чарнігаўскай, Кіеўскай, Адэскай, Днепрапятроўскай, Львоўскай і іншых вобласьцях Украіны.
На фота: лініі электраперадач у Малдове, архіў
Ва Ўкраіне заявілі пра тры маштабныя апэрацыі супраць расейскіх прадпрыемстваў, якія працуюць на вайну
https://smarturl.click/mBD1B
Апэрацыі правялі ў гонар Дня Ўзброеных сіл, які 6 сьнежня адзначаюць ва Ўкраіне.
Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны супольна з хакерамі групы BO Team у ноч на 6 сьнежня нанесьлі кібэрудар па інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструткры групы кампаній «Элтранс+», якая ўваходзць у «дзясятку» найбольшых мытных прадстаўнікоў і экспэдытараў Расеі.
У выніку атакі дэактывавалі больш за 700 кампутараў і сэрвэраў, выдалілі больш за тысячу карыстальнікаў кампаніі, а таксама замянілі стартавыя старонкі ўсіх сайтаў кампаніі на віншаваньне расейскіх карыстальнікаў зь Днём Узброеных сіл Украіны.
Апроч таго, украінскія сілы пацэлілі па Разанскім НПЗ і Алчэўскім мэталюргічным камбінаце ў захопленай расейцамі Луганскай вобласьці. На заводзе цяпер вырабляюць корпусы для снарадаў для Мінабароны Расеі.
Фота ілюстрацыйнае