radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі разьбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-22

https://smarturl.click/JnyAk

У Расеі ў Іванаўскай вобласьці пацярпеў катастрофу вайскова-транспартны самалёт Ан-22, на борце якога знаходзіліся 7 чалавек.

Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода, інфармацыі аб загінулых ці пацярпелых пакуль няма. Сьцьвярджаюць, што самалёт упаў у бязьлюдным месцы.

Ан-22 — найбольшы ў сьвеце турбавінтавы самалёт, які прызначаны для перавозкі цяжкага і вялікагабарытнага ўзбраеньня. Усяго ў савецкія часы пабудавалі 69 такіх самалётаў, у эксплуатацыі застаюцца адзінкі. Шэраг Telegram-каналаў сьцьвярджаюць, што самалёт, які разьбіўся, быў апошнім у распараджэньні Міністэрства абароны Расеі.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі забаранілі рэалізацыю расейскіх кампутарных аксэсуараў праз перавышэньне ўтрыманьня сьвінцу

https://smarturl.click/p2LoG

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі (Дзяржстандарт) Беларусь забараніў рэалізацыю на тэрыторыі краіны кампутарных клявіятуры і мышы расейскай гандлёвай маркі «ОКЛИК» праз перавышэньне канцэнтрацыі сьвінцу ў матэрыялах.

Як адзначаецца ў паведамленьні ведамства, у мышах пры норме ня больш за 0,1% (1000 мг/кг) канцэнтрацыя сьвінцу (Pb) склала 18,25 % (182500 мг/кг), а ў клавіятуры — 24,12 % (241200 мг/кг).

Апроч таго, праз перавышэньне сьвінцу ў матэрыялах забаранілі для продажу і дзьве мадэлі тэлефонаў, таксама расейскай вытворчасьці. У іх дапушчальная норма гэтага рэчыва перавышана ў больш, чым 280 і 330 разоў.

«Прадукцыя не адпавядае патрабаваньням тэхнічнага рэглямэнту Эўразійскага эканамічнага саюзу», — адзначаецца ў паведамленьнях Дзяржстандарту.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 70 палітвязьняў асудзілі па 411-м артыкуле. Якія міжнародныя стандарты парушае?

https://smarturl.click/0Bbbv

Паводле падлікаў праваабаронцаў «Вясны» з 2020 году ня менш за 71 палітвязень быў асуджаны паводле 411 артыкулу Крымінальнага кодэксу да новага тэрміну.

Артыкул 411 КК прадугледжвае крымінальную адказнасьць для ўжо асуджаных да зьняволеньня за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі».

Праваабаронцы прааналізавалі, супраць каго і за што найчасьцей ужываюць гэты артыкул.

Яны вывучылі практыку ўжываньня 411 артыкулу і прыйшлі да высновы, што ён стаў адным з самых цынічных інструмэнтаў ціску на палітычных вязьняў і помсты ім за актыўнасьць.

На фота: калёнія ў Бабруйску, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Махляры знайшлі яшчэ адзін спосаб выманьваць грошы ў беларусаў, прапануюць дапамогу ў атрыманьні візаў

https://smarturl.click/7vqqe

Нацбанк Беларусі паведаміў, што махляры актыўна выманьваць грошы ў беларусаў, калі невядомыя прапануюць дапамогу ў атрыманьні візаў.

Як паведаміў Нацбанк Беларусі, ягонай аўтаматызаванай сыстэмай з 1 верасьня зафіксаваны 191 выпадак махлярства пры афармленьні віз або куплі гарачых турыстычных тураў. Агульная сума ўрону склала 188 тысяч рублёў.

У візавым агенцтве VFS, якое вядзе запіс на атрыманьне польскай візы, фактычна няма вольных слотаў, і таму людзям прыходзіцца аддаваць немалыя грошы пасярэднікам. Чарга на падачу дакумэнтаў у кансулят Нямеччыны складае ад 6 да 15 месяцаў, паведамляе спэцыялізаваны рэсурс Tutvisa.by.

На фота: шэнгенская віза, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Радыяцыйныя аварыі на цывільных аб’ектах у Беларусі будуць расьсьледаваць ад 10 да 20 дзён

https://smarturl.click/OLyya

Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях Беларусі зацьвердзіла інструкцыю аб парадку расьсьледаваньня абставінаў і прычын, што выклікалі радыяцыйныя аварыі і інцыдэнты.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ведамства, Дэпартамэнт па ядзернай і радыяцыйнай бясьпецы павінен правесьці расьсьледаваньне цягам 10 працоўных дзён ад моманту атрыманьня інфармацыі аб інцыдэнце.

У выпадку неабходнасьці запыту дадатковай праектнай, тэхнічнай і эксплуатацыйнай дакумэнтацыі расьсьледаваньне можа быць прадоўжана да 20 дзён.

Зацьверджаная інструкцыя не распаўсюджваецца на аб’екты Ўзброеных сіл Беларусі, якія выкарыстоўваюць крыніцы іянізавальнага выпраменьваньня. У выпадку радыяцыйных інцыдэнтаў на вайсковых аб’ектах расьсьледаваньне мусіць арганізаваць Міністэрства абароны Беларусі.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: мірны плян скарацілі на 8 пунктаў, але за тэрыторыі змагаемся

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што мірны плян, які першапачаткова меў 28 пунктаў у часе перамоў удалося скараціць да 20.

«Было 28 пунктаў, стала 20. Выраўнялі гэты кірунак і зусім адкрыта непраўкраінскія пункты выключылі. Настрой амэрыканцаў, у прынцыпе, за тое, каб знаходзіць кампраміс. Безумоўна, ёсьць складаныя пытаньні, якія датычаць тэрыторый. Там кампраміс пакуль не знайшлі», – працытавала Зяленскага Ўкраінская служба Радыё Свабода.


Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што ўлады Ўкраіны ня могуць пагадзіцца на перадачу Расеі тэрыторыі, паколькі гэта забараняе Канстытуцыі і міжнароднае права.

«Мы паводле закону ня маем права, па Канстытуцыі, па міжнародным праве і маральнага права. Безумоўна, Расея настойвае, каб мы аддалі тэрыторыі. Мы безумоўна ня хочам нічога аддаваць, за гэта мы і змагаемся. Амэрыканцы сёньня шукаюць кампраміс», – дадаў ён.


На фота: Уладзімір Зяленскі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кліпы гурту «Dymna Lotva», у тым ліку на верш расстралянага ў 1937-м паэта

https://youtu.be/lJ8e479qhQ8

Пад забарону трапілі разьмешчаныя на YouTube творы

• «Сьмерць цалуе ў вочы»,
• «Buried Alive (live at Prophecy fest 2023)»,
• «Адышоўшым (acoustic live at Radio Wnet)»,
• «Перемен! (Кино cover)»,
• «Мяне больш няма (Halloween Live)»,
• «Жывi! (Live!) (Official Music Video)».

Пра гэта паведаміла «Вясна».

Песьня «Адышоўшым» напісаная на верш Валерыя Маракова — паэта, расстралянага 29 кастрычніка 1937 году.

Хроніка перасьледу за 8 сьнежня → https://smarturl.click/7vqA7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 8 сьнежня

• BelPol: Сёлета на Берасьцейшчыне ўпалі 42 бесьпілётнікі, улады маўчаць

«Падставаў для выпіскі няма». Чаму беларускія палітычныя ўцекачы ня могуць выпісацца з сваіх прададзеных кватэраў

• Прэсавая сакратарка Лукашэнкі патлумачыла, чаму разам зь ім на перамовах у Амане былі ягоныя сыны

Ад «Страны для жизни» — да «Жыве Беларусь!» Сяргей Дубавец — пра эвалюцыю беларускай дыяспары

«Паўгадзіны рэанімавалі». Што вядома пра сьмерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы

• Эўразьвяз у 2026 годзе выдаткуе для грамадзянскай супольнасьці і палітвязьняў Беларусі 30 мільёнаў эўра

• Эўракамісарка Марта Кос: Я ня бачу магчымасьці зьняцьця якіх-небудзь санкцыяў зь Беларусі

• Кіраўніца дыпляматыі ЭЗ Кая Калас папярэдзіла пра новыя санкцыі супраць Менску

• Усясьветная арганізацыя супраць катаваньняў заявіла, што ўлады Беларусі ператвараюць катаваньні ў публічнае відовішча

• Палітвязьні, грошы, ядзерная зброя. Што для Беларусі мяняе новая Стратэгія нацыянальнай бясьпекі ЗША

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: на перамовах няма адзінства меркаваньняў па пытаньні аб будучыні Данбасу

https://smarturl.click/b5vz6,

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у інтэрвію агенцтву Bloomberg, што ў ЗША, Украіны і Расеі няма адзінага меркаваньня наконт далейшага лёсу тэрыторый Данбасу.

Паводле яго, Кіеў настойвае на асобнай дамове аб гарантыях бясьпекі ад заходніх саюзьнікаў, перш за ўсё ЗША.

«Ёсьць адно пытаньне, на якое я — і ўсе ўкраінцы — хочам атрымаць адказ: калі Расея зноў пачне вайну, што зробяць нашы партнэры», — сказаў Зяленскі.


У панядзелак Зяленскі сустрэўся ў Лёндане з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармэрам, прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам і канцлерам Нямеччыны Фрыдрыхам Мэрцам. Лідэры заявілі, што хочуць выпрацаваць дакладныя пляны на выпадак заключэньня мірнага пагадненьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўнесьлі ў «экстрэмісцкі сьпіс» сайт Рады Эўропы

Суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт «Канфэрэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый (CINGO)», паведаміла «Вясна».

Але паводле рашэньня суду пад забарону фактычна трапіў сайт Рады Эўропы (coe.int), хоць CINGO мае на ім асобны падразьдзел (coe.int/en/web/ingo).

CINGO — гэта Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый пры Радзе Эўропы. Яна прадстаўляе інтарэсы арганізацый грамадзянскай супольнасьці з 46 краін і працуе дзеля захаваньня дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьні, грошы, ядзерная зброя. Што для Беларусі мяняе новая Стратэгія нацыянальнай бясьпекі ЗША

https://youtu.be/gWSgpaP66wc

«ЗША больш не займаюцца дэмакратызацыяй». Нядаўна апублікаваную Стратэгію нацыянальнай бясьпекі Злучаных Штатаў у праграме «ПіК Свабоды» камэнтуе амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.

💬 «Гэты дакумэнт моцна адрозьніваецца ад Стратэгіі нацыянальнай бясьпекі папярэдняй адміністрацыі ў самых галоўных рэчах. Згадваецца, што Злучаныя Штаты адмаўляюцца ад нейкага экспарту дэмакратычных прынцыпаў у замежныя краіны. Прынцыпы гэтага дакумэнту сьведчаць аб тым, што нейкая лібэральная дэмакратычная экспансія Злучаных Штатаў на наступныя гады хутчэй за ўсё скончылася».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША плянуюць вылучыць Украіне 800 мільёнаў вайсковай дапамогі за два гады

https://smarturl.click/Qbewp

Гэта 1,1% ад аказанай Украіне дапамогі ў 2022—2024 гадах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Усясьветная арганізацыя супраць катаваньняў заявіла, што ўлады Беларусі ператвараюць катаваньні ў публічнае відовішча

https://smarturl.click/AxOJO

Відэа з прымусовымі прызнаньнямі ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі выкарыстоўваюць для запалохваньня грамадзтва і ціску на іншадумства.

Пра гэта гаворыцца ў публікацыі Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў.

• праўладныя СМІ Беларусі трансьлююць вымушаныя прызнаньні праз ТВ і сацсеткі, часта з выкарыстаньнем праўладных вобразаў і сэнсацыйных сюжэтаў;

• ахвяры ціску зазнаюць пагрозы, фізычны гвалт, прыніжэньне, эмацыйную траўму і сацыяльную ізаляцыю;

• сытуацыя ў Беларусі застаецца адным з самых сур’ёзных крызісаў у галіне правоў чалавека ў Эўропе, і фільмаваньне прымусовых прызнаньняў — яркае гэтаму сьведчаньне.

Публічнае распаўсюджваньне такіх прызнаньняў парушае артыкулы 2, 15 і 16 Канвэнцыі ААН супраць катаваньняў, мяркуюць у Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol: Сёлета на Берасьцейшчыне ўпалі 42 бесьпілётнікі, улады маўчаць

https://smarturl.click/WRaGX

Ініцыятыва BelPol атрымала дакумэнт, які дазваляе ўбачыць рэальную карціну таго, што адбываецца ў вобласьці.

«Згодна з дакумэнтам, пачынаючы з 2025 году на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці зафіксавалі 42 выпадкі падзеньня БПЛА, а таксама іх частак. Асабліва трывожыць тое, што тры з гэтых БПЛА былі абсталяваныя выбуховымі рэчывамі: адзін бесьпілётнік здэтанаваў пры падзеньні, два былі абясшкоджаныя сапэрамі шляхам кантраляванага падрыву», — паведамляе BelPol.

Матэрыялы праверак гэтых фактаў разглядае ўпраўленьне Сьледчага камітэту ў Берасьцейскай вобласьці.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЭЗ выдаткуе для грамадзянскай супольнасьці і палітвязьняў Беларусі 30 мільёнаў эўра

https://smarturl.click/oVnXB

Эўракамісарка ў справе пашырэньня ЭЗ Марта Кос заявіла, што з 2020 году Беларусь усё болей паглыбляецца ў аўтарытарызм, апазыцыйныя партыі распушчаныя, іх лідэры зьняволеныя альбо вымушаныя эміграваць, грамадзянская супольнасьць зьнішчаная.

«З 2020 году мы надавалі падтрымку грамадзкім актывістам, праваабаронцам і звычайным людзям, якія не баяцца выказвацца. [...] Для мяне гонар абвясьціць сёньня, што Эўразьвяз надае дадатковыя 30 мільёнаў эўра падтрымкі людзям Беларусі ў наступным годзе. Агулам гэта складзе з 2020 году больш за 200 мільёнаў эўра»,— сказала Кос.


ℹ️ 8 сьнежня ў Эўрапарлямэнце ў Брусэлі праходзіць канфэрэнцыя высокага ўзроўню, прысьвечаная рэформам і дэмакратычным пераўтварэньням у Беларусі. Яе арганізавалі Эўрапарлямэнт і International IDEA пры падтрымцы Эўракамісіі і Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў.

На фота: канфэрэнцыя па Беларусі ў Эўрапарлямэнце. 8 сьнежня, 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэрты ААН асудзілі вываз зь Беларусі былых палітвязьняў: «Вядзе да рызыкі страты грамадзянства»

https://smarturl.click/JnyAk

8 сьнежня група экспэртаў па правах чалавека ААН выступіла з заявай, у якой асудзіла нядаўнюю дэпартацыю ў Літву вызваленых з месцаў пазбаўленьня волі беларускіх палітвязьняў.

Экспэрты ААН заявілі, што такое выгнаньне парушае шэраг правоў чалавека, у тым ліку права на грамадзянства, свабоду перамяшчэньня і права не цярпець ад адвольнага або незаконнага ўмяшаньня ў прыватнае жыцца.

11 верасьня 2025 году Аляксандр Лукашэнка памілаваў 52 палітвязьняў. У той жа дзень іх прымусова пад аховай вывезьлі да мяжы з Літвой. Усе, акрамя Мікалая Статкевіча, які адмовіўся выяжджаць з Беларусі, былі дэпартаваныя ў Літву. У 14 высланых беларусаў канфіскавалі дакумэнты, якія сьведчаць асобу, а адзін чалавек меў пратэрмінаваны пашпарт, яшчэ адзін несапраўдны пашпарт з вырванымі старонкамі.

На фота: вывезеныя зь Беларусі ў Літву палітвязьні, ілюстрацыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларускія ў іх акумулятары і зімовыя шыны». Як кітайскія аўтамабілі захопліваюць беларускі рынак

https://smarturl.click/DYgvm

Брэнд Zubr 3 сьнежня паведаміў, што пачынае вытворчасьць аўтамабіляў у Беларусі. Зборку нібыта запусьцілі на заводзе «Юнікон». Як паведамляе сайт «вытворцы» новага брэнду, лінейка ўключае адразу пяць мадэляў: Legenda, Volat, Talisman, Relikt і электракросовэр Zorka. На сайце пазначаныя характарыстыкі аўтамабіляў, камплектацыі і цана — ад 59 900 да 84 900 рублёў. Сьцвярджаецца, што ўсе аўтамабілі адаптаваныя да кліматычных і дарожных умоваў Беларусі і маюць гарантыю на пяць гадоў або 150 000 км прабегу. У аснове — мадэлі кітайскага брэнду Forthing.

У Кітаі гэтыя ж маркі прадаюцца як SX3, T5, T5L, Т5 EVO і Hedmos. Там гэтыя машыны таньнейшыя на 30–39%.

Беларускае Міністэрства прамысловасьці часткова зьняпраўдзіла інфармацыю аб новых машынах у Беларусі: няма афіцыйнага дазволу.

На фота: стаянка з кітайскімі электрамабілямі, прызначанымі на экспарт, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мастачку асудзілі на тры гады за дапамогу палітвязьням

Мастачку Аксану Шаляпіну асудзілі да 3 гадоў зьняволеньня за дапамогу палітзьняволеным, піша «Вясна».

Суд над ёю распачаўся ў лістападзе 2025 году паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Жанчыну асудзілі за тое, што яна дапамагла некалькім дзясяткам палітзьняволеных, калі яны былі пад вартай. Пра прысуд стала вядома 8 сьнежня Dissidentby.

Аксана Шаляпіна скончыла архітэктурны факультэт і з 2009 года займаецца алейным жывапісам; накірунак яе работ — экспрэсіянізм. Работы Аксаны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Амэрыкі, Нямеччыны, Казахстана, Расеі, Грузіі, Беларусі, Люксэмбурга, Фінляндыі, Італіі.

На фота: Аксана Шаляпіна, крыніца — «Вясна»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве абвясьцілі экстрэмальную сытуацыю па ўсёй тэрыторыі праз паветраную небясьпеку зь Беларусі

https://smarturl.click/e0zzk

Урад Літвы абвясьціў па ўсёй тэрыторыі краіны экстрэмальную сытуацыю праз крызіс, зьвязаны з паветранымі балёнамі зь Беларусі і пагрозамі для нацыянальнай бясьпекі.

Як паведаміла агенцтва BNS, кіраўніцтва дзяржаўнымі апэрацыямі ва ўмовах экстрэмальнай сытуацыі будзе ажыцьцяўляць міністар унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч.

У Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы падкрэсьлілі, што ўвядзеньне экстрэмальнай сытуацыі ня створыць нязручнасьцяў для грамадзтва, паколькі меры будуць кропкавымі, прапарцыйнымі і накіраванымі выключна на арганізатараў і выканаўцаў незаконнай дзейнасьці.

У Літве называюць паветраныя балёны, што запускаюцца з тэрыторыі Беларусі, гібрыднай атакай. Яны ствараюць пагрозу для грамадзянскай авіяцыі і парушаюць дзейнасьць Віленскага аэрапорту.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» афіцыйны сайт Рады Эўропы

https://smarturl.click/Gg77g

Суд Партызанскага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт «Канфэрэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый (CINGO)».

Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», у рашэньні суда пазначаны афіцыйны сайт Рады Эўропы.

Акрамя таго, у «экстрэмісцкі» сьпіс дадалі Instagram-старонку палітвязьня «andreikudzik» і вялікі расейскі YouTube-канал «sotavision», які мае больш за 650 тысяч пасьлядоўнікаў.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Максіма Багдановіча

https://smarturl.click/JnyZD

У 1891 годзе ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пачатку ХХ ст.

📅 9 сьнежня
1948 — ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю аб папярэджваньні злачынства генацыду і пакараньні за яго.
1976 — заснаваны Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту.
1981 — у Менску адкрылі помнік Максіму Багдановічу.
1990 — Лех Валэнса перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы.
1991 — плошчы каля Дома ўраду ў Менску нададзена назва Плошча Незалежнасьці.
2001 — у Старых Дарогах урачыста адкрыты помнік паэтцы Ларысе Геніюш.

🌱 Нарадзіліся: Пётар Крапоткін, Станіслаў Шыманоўскі, Керк Дуглас, Ігар Пракаповіч, Сяргей Краўчанка.

🕯 У памяці: Янка Шутовіч, Сяргей Войчанка, Уладзімер Дзіско, Вячаслаў Кебіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: плян заканчэньня вайны скарочаны да 20 пунктаў. Кіеў ня хоча аддаваць тэрыторыі

https://smarturl.click/b5vz6

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў ня хоча аддаваць тэрыторыі, Вашынгтон шукае кампрамісы.

«Мы паводле закону ня маем права, паводле Канстытуцыі, паводле міжнароднага права і маральнага права. Безумоўна, Расея настойвае, каб мы аддалі тэрыторыі. Мы, безумоўна, ня хочам нічога аддаваць, за гэта мы і змагаемся. Амэрыканцы сёньня шукаюць кампрамісы», — сказаў ён, адказваючы на пытаньне, ці разглядае Кіеў пытаньне аб адмове ад тэрыторый.

«Было 28 пунктаў, стала 20. Выраўнавалі гэты кірунак і зусім адкрыта непраўкраінскія пункты адышлі.

Настрой амэрыканцаў, у прынцыпе, за тое, каб знаходзіць кампраміс. Безумоўна, ёсьць складаныя пытаньні, якія тычацца тэрыторыі. Там кампраміс пакуль ня знойдзены», — сказаў Зяленскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Краіны ЭЗ плянуюць узмацніць жорсткасьць правілаў наданьня прытулку

https://smarturl.click/MGdBV

Яны будуць адхіляць хадайніцтвы аб наданьні прытулку, калі заяўнікі ўехалі празь бясьпечную трэцюю краіну.

У сьпіс бясьпечных краін трапілі сярод іншага Эгіпет, Марока, Туніс, Індыя, Косава, Банглядэш і Калюмбія.

Заяўнікаў таксама будзе дазволена дэпартаваць у «цэнтры вяртаньня» ў трэціх краінах.

Крыніца — DW.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніца дыпляматыі ЭЗ Кая Калас папярэдзіла пра новыя санкцыі супраць Менску

https://smarturl.click/L3yde

Эўрапейскі зьвяз працягне палітыку ізаляцыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і рыхтуе супраць яго новыя санкцыі.

Пра гэта заявіла віцэ-прэзыдэнтка Эўракамісіі і Кая Калас на канфэрэнцыі «Беларусь: стварэньне падмурку для дэмакратычных зьменаў», перадае «Люстэрка».

Прычыны →

• падтрымка вайны Расеі супраць Украіны,
• падтрымка ўварваньня Расеі ў паветраную прастору Польшчы,
• інцыдэнты з паветранымі шарамі ў Літве,
• зламысны замежны ўплыў,
• працяглая арганізацыя міграцыйнага ціску,
• кантрабанда церазь межы ЭЗ.

Разам з тым, Кая Калас лічыць, што «насельніцтва Беларусі не падтрымлівае гэтыя гнюсныя дзеяньні рэжыму».

«Аўтарытарныя рэжымы, якія разьлічваюць на страх, заўжды больш крохкія, чым падаецца. Мы ведаем гэта з нашай уласнай гісторыі і досьведу, — сказала Кая Калас. — Вашая барацьба доўгая і цяжкая, але яна ня марная».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўракамісарка Марта Кос: Я ня бачу магчымасьці зьняцьця якіх-небудзь санкцыяў зь Беларусі

https://smarturl.click/XDmwM

8 сьнежня эўракамісарка ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Марта Кос абвясьціла, што Эўразьвяз вылучыць налета дадатковыя 30 мільёнаў эўра падтрымкі людзям Беларусі.

На пытаньне «Люстэрка», ці гатовы Эўразьвяз ісьці на зьмякчэньне санкцый дзеля вызваленьня палітвязьняў, Марта Кос адказала: «Не цяпер».

Паводле яе, на сёньня няма ніякіх станоўчых зьменаў з боку рэжыму Лукашэнкі.

«Я ня бачу магчымасьці зьняцьця якіх-небудзь санкцыяў» — сказала эўракамісарка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 У нядзелю каля віленскага аэрапорта за адну гадзіну затрымалі двух чалавек, якія запускалі дроны

https://smarturl.click/nV3qO

Запускі зафіксавалі а 14:38 і 15:39 віленскага часу.

А 14:46 і 16:01 на месцы ж затрымалі грамадзян Літвы 1995 і 1975 гадоў нараджэньня. І адзін, і другі сказаў, што хацеў выпрабаваць новы дрон і ня ведаў пра забарону запуску паблізу аэрапорту.

Віленскі аэрапорт не працаваў 19 хвілін, на прыём і адпраўку рэйсаў гэта істотна не паўплывала.

Кіраўнік службы грамадзкай бясьпекі Віктарас Грабаўскас патлумачыў журналістам, што большасьць тых, хто запускае дроны там, дзе гэта забаронена, — не зламысьнікі. Яны, магчыма, робяць гэта празь няведаньне. «Але няведаньне не вызваляе ад адказнасьці».

Адказнасьць жа — адміністрацыйная справа і штраф ад 400 да 800 эўра.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

7 сьнежня 2019 году людзі ў Менску выйшлі на пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй

Тады стала вядома, што рыхтуецца «паглыбленая інтэграцыя» Расеі і Беларусі: аб’яднаньне падатковых сыстэмаў, эканомікі, энэргетыкі і яшчэ цясьнейшая палітычная супраца.

Адным з галоўных галасоў гэтых пратэстаў быў Павал Севярынец, які цяпер у турме. Ён тлумачыў, чаму «інтэграцыя» ў такім выглядзе небясьпечная для Беларусі:

«За сьпінай народу нельга размаўляць пра тое, каб прадаваць краіну. Таму мы супраць любых саюзаў з Расеяй. Мы супраць любых „дарожных картаў“. Мы супраць інтэграцыі, якая вядзецца. Мы супраць, і мы сёньня гэта на поўны голас кажам».


Удзельнікаў затрымлівалі і арыштоўвалі, але акцыі працягваліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выпускніцу гістфаку зь Ліды асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»

https://smarturl.click/7vqA7

Маргарыту Ясевіч зь Ліды асудзілі паводле ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

Маргарыце Ясевіч 29 гадоў. У 2018‑м скончыла гістарычны факультэт БДУ, спэцыяльнасьць «Музэйная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

У 2020 годзе Маргарыта зарэгістравала ў Смаленску фірму «ВМ-ТОРГ». Апошнімі гадамі жыве ў Самахвалавічах пад Менскам, піша «Наша Ніва». Падобна, ёй прысудзілі «хатнюю хімію».

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Паўгадзіны рэанімавалі». Што вядома пра сьмерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы

https://smarturl.click/L3yzl

Былы журналіст з Бабруйску Ўладзімер Усер (Лазараў) памёр 6 сьнежня ў Беластоку. Раней ён зьняўся ў фільме менскіх прапагандыстаў «Чужое неба». На яго завялі крымінальную справу ў Польшчы за шпіянаж.

Уладзімеру Усеру (Лазараву) было 70 гадоў. Ён памёр увечары суботы, 6 сьнежня, у прытулку для бяздомных, якім апякуецца дабрачынная каталіцкая арганізацыя Caritas, у Беластоку, расказаў Свабодзе ягоны знаёмы Сяргей* (імя зьмененае дзеля бясьпекі суразмоўцы. — РС).

«Пайшоў у прыбіральню. Млосна стала. Выклікалі „хуткую“. Дзьве „хуткія“ прыехалі. Хацелі рэанімаваць, але не змаглі. Паўгадзіны рэанімацыя была», — расказвае знаёмы Ўладзімера.

На фота: Уладзімер Усер (Лазараў). Фота зь яго прыватнага архіву

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязьняў прайшлі ў Вашынгтоне і Беластоку

https://smarturl.click/13ov5

Акцыі прымеркаваныя да Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня.

У Вашынгтоне перад Белым домам нагадалі пра лёс палітвязьня-праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Як піша праваабарончы рэсурс MAYDAY, на пікеце заклікалі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ўзмацніць намаганьні для вызваленьні ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага,

7 сьнежня ў Беластоку ў сквэры Вольнай Беларусі ля консульства Рэспублікі Беларусь людзі выйшлі на акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, паведаміла Радыё Рацыя.

«Вельмі важна, што людзі прыйшлі, што людзі памятаюць пра палітзьняволеных, якія знаходзяцца за кратамі», — сказаў адзін з арганізатараў акцыі Ян Абадоўскі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel