14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Уладзімір Зяленскі заявіў, што з пачатку вайны загінулі 55 тысяч украінскіх вайскоўцаў: https://smarturl.click/zdypb
Паводле яго, таксама ёсьць «вялікая колькасьць людзей, якіх Украіна лічыць зьніклымі бязь вестак».
Расея не паведамляе аб сваіх стратах з 2022 году.
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ ў сьнежні 2025 году заявіў, што страты Расеі з пачатку вайны перавысілі 1,1 мільёна чалавек, а цягам году яна страчвала ў сярэднім 1 200 вайскоўцаў загінулымі і параненымі.
Асноўнае за 4 лютага
• Мазырскі НПЗ атачаюць колам з комплексаў супрацьпаветранай абароны. Спадарожнікавыя здымкі
• КДБ Беларусі за мяжой: як вярбуюць, шантажуюць і выкрываюць
• Закахаўся і паехаў ва Ўкраіну. Былы беларускі палітвязень дапамагае кіяўлянам перажыць зіму пад расейскімі абстрэламі
• Чаму Лукашэнку так абурылі аплядысмэнты для звольненага чыноўніка? Тлумачыць Валер Карбалевіч
• Радасьць зь мяшком на галаве. Гісторыя ўкраінца, які адседзеў у беларускай турме за падтрымку Украіны
• Дэфіцыт зьнешняга гандлю $1.5 млрд — не катастрофа, але ёсьць нюансы, — эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі пра леташнія вынікі зьнешняга гандлю
• Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША
• У Беларусі адмянілі студзеньскае падаражаньне камунальных паслуг
• Пасьля вымовы ад Лукашэнкі чыноўнікі ў беларускіх гарадах зьменшылі асьвятленьне вуліц
• У Маскве асудзілі затрыманага ў Беларусі коміка Арцемія Астаніна
• Human Rights Watch «У 2025 годзе ў Беларусі перасьледавалі ўсе формы нязгоды»
• Затрымалі нямецкага дэпутата з Саксоніі. Яго падазраюць у парушэньні санкцый супраць Беларусі
• У Літве прайшла другая аблава на кантрабандыстаў беларускіх цыгарэт
У Беларусі адмянілі студзеньскае падаражаньне камунальных паслуг → https://smarturl.click/y6XdR
Аляксандар Лукашэнка перанёс плянавае падвышэньне тарыфаў з 1 студзеня на 1 сакавіка. Такім чынам, за стандартны набор паслуг беларусы заплацяць болей толькі ў красавіку.
Разам з тым, нават па старых тарыфах сумы ў лютаўскіх жыроўках будуць большыя, бо ў студзені было выдаткавана амаль на палову больш энэргіі на ацяпленьне.
У Літве прайшла другая аблава на кантрабандыстаў беларускіх цыгарэт → https://smarturl.click/VR8yR
Аблава адбылася 3 лютага. Затрымалі 5 чалавек. Ім выставілі падазрэньні паводле трох крымінальных артыкулаў:
• у арганізацыі злачыннага абʼяднаньня і кіраваньні ім,
• у незаконным абароце і кантрабандзе падакцызных тавараў,
• у дапамозе іншай дзяржаве ў дзейнасьці супраць Літоўскай Рэспублікі.
ℹ️ Летась 31 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што перапраўкай цыгарэт на паветраных шарах займаюцца літоўскія грамадзяне:
«Тое, што літоўцы самі сабе перакінулі, дык вы знайдзіце гэтых літоўцаў, высьветліце і зь іх запатрабуйце».
🇦🇪 У Абу-Дабі стартавалі чарговыя перамовы ў трохбаковым фармаце Ўкраіна — ЗША — Расея → https://smarturl.click/lAGv1
Спачатку Ўкраіна, ЗША і Расея працуюць у асобных групах за напрамкамі, пасьля чаго заплянаваная паўторная супольная сынхранізацыя пазыцыяў.
Першы раўнд перамоваў прайшоў 23−24 студзеня там жа.
📹 КДБ Беларусі за мяжой: як вярбуюць, шантажуюць і выкрываюць → https://youtu.be/Zya_Fuy5ESc
1️⃣ Сярод каго КДБ вярбуе шпіёнаў і шпіёнак?
2️⃣ Як украінскія спэцслужбы выявілі агентку Іну Кардаш, якая пад выглядам журналісцкай працы шпіёніла для КДБ Беларусі?
3️⃣ Як можна адмовіцца ад супрацы са спэцслужбамі?
4️⃣ І што пагражае выкрытаму агенту спэцслужбаў Беларусі ў Эўразьвязе і іншых краінах?
Мэтады і працу спэцслужбаў Беларусі ў «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь абмяркоўвае з
• украінскім журналістам Аляксандрам Загародным,
• прадстаўніцай беларускай Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандрай Мамаевай, якую спрабаваў завэрбаваць КДБ,
• адвакатам, экс-кандыдатам на прэзыдэнта Алесем Міхалевічам,
• дарадцам Ціханоўскай у юрыдычных пытаньнях Леанідам Марозавым.
Затрымалі нямецкага дэпутата з Саксоніі. Яго падазраюць у парушэньні санкцый супраць Беларусі → https://smarturl.click/13gDb
Дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнаў падазраюць у парушэньні санкцый ЭЗ і абыходзе забаронаў на экспарт у Беларусь, піша Spiegel. Паліцыя арыштавала яго проста ў будынку саксонскага парлямэнту. Сёньня ж зь яго зьнялі недатыкальнасьць.
У 2024 годзе Reform.news пісаў, што Ёрг Дорнаў выкарыстоўваў працу беларускіх асуджаных на сваёй цыбульнай фэрме ў Беларусі.
Закахаўся і паехаў ва Ўкраіну. Былы беларускі палітвязень дапамагае кіяўлянам перажыць зіму пад расейскімі абстрэламі: https://smarturl.click/OL7pz
24 лютага 2022 году, а 5-й раніцы юнак прачнуўся ад гулу расейскіх самалётаў-зьнішчальнікаў і верталётаў — непадалёк ад яго вёскі ў Лунінцы месьціцца вайсковы аэрадром. Аляксей пачаў фатаграфаваць расейскую авіятэхніку, скідваў фота ў чат-бот СБУ.
Ён яшчэ тады вырашыў, што пойдзе ваяваць за Ўкраіну. Ведаў пра беларусаў, якія ўжо гэта зрабілі, кантактаваў зь некаторымі. Украінцы паабяцалі ўзяць яго ў трэцюю штурмавую брыгаду. Тады ж Аляксей пазнаёміўся ў інтэрнэце зь дзяўчынай-украінкай Дыянай з Сумскай вобласьці, пачалі перапісвацца. Пасьля школы пераехаў у Берасьце, уладкаваўся на працу і чакаў паўналецьця, каб паехаць ваяваць. А калі яму споўнілася 18, яго затрымалі наўпрост у аэрапорце.
Мазырскі НПЗ атачаюць колам з комплексаў супрацьпаветранай абароны. Спадарожнікавыя здымкі: https://smarturl.click/E15LW
Улады Беларусі працягваюць узмацняць абарону Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Як высьветліла Свабода, за апошні год вакол яго пабудавалі 4 земляныя насыпы для комплексаў супрацьпаветранай абароны.
Гэта адбываецца падчас рэгулярных залётаў бесьпілётнікаў у Беларусь і супярэчыць заявам Аляксандра Лукашэнкі пра захаваньне «мірнага неба над галавою».
На спадарожнікавых здымках відаць, што месца баявога дзяжурства разьмешчана даволі блізка да жылых дамоў. Да аднаго зь іх каля 190 мэтраў, яшчэ да некалькіх — прыкладна 300 мэтраў. Прыблізна за 450 мэтраў знаходзіцца сельскі клюб, побач — мясцовы фэльчарска-акушэрскі пункт
У Лібіі застрэлілі аднаго з сыноў дыктатара Муамара Кадафі, зрынутага ў 2011 годзе: https://smarturl.click/7vegy
53-гадовага Саіф Кадафі застрэлілі ва ўласным садзе недалёка ад горада Зінтан на захадзе Лібіі.
Пасьля падзеньня рэжыму Муамара Кадафі Саіфа затрымалі і прысудзілі да сьмяротнага пакараньня паводле абвінавачаньняў у злачынствах супраць мірных жыхароў. У 2017 годзе стала вядома аб яго вызваленьні. У 2021 годзе Кадафі-малодшы абвясьціў, што будзе балятавацца на пасаду прэзыдэнта Лібіі, але выбары былі адкладзеныя.
11 фактаў пра Касьцюшку, якія вы наўрад ці ведаеце: https://smarturl.click/y60DL
Сёньня дзень народзінаў героя.
Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША: https://smarturl.click/MG7Q3
Цяпер існуюць «толькі тры рэальныя шляхі» вызваленьня палітвязьняў, якія застаюцца ў закладніках Аляксандра Лукашэнкі: «замежная вайсковая інтэрвэнцыя, вываз іх за мяжу ў абмен на што-небудзь або прымусовая дыпляматыя, якую праводзіць прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп»
Ужо сёньня. 280 гадоў з дня народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі → https://smarturl.click/e0Gn1
Тадэвуш Касьцюшка — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году.
🗓 4 лютага
1789 — Джорджа Вашынгтона выбралі 1-м прэзыдэнтам ЗША.
1861 — утварыліся Канфэдэратыўныя Штаты Амэрыкі.
1945 — пачалася Ялцінская канфэрэнцыя.
1970 — заснаваны горад Прыпяць.
1989 — створана Таварыства беларускай культуры ў Літве.
1993 — Беларусь стала бязьядзернай дзяржавай.
2003 — у Менску адкрылася амбасада Палестынскай аўтаноміі.
2004 — пачаў працу Facebook.
🌱 Нарадзіліся: Мікалай Радзівіл Чорны, Юзаф Ябланоўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Дарафей Бохан, Павал Харламповіч, Фабіян Шантыр, Лявон Баразна, Арсень Ліс, Мікола Савіцкі.
🕯 У памяці: Усевалад Ігнатоўскі, Алесь Гурло, Ян Булгак, Аркадзь Куляшоў.
Няма дзьвюх з паловай гадзін на прагляд інтэрвію Калесьнікавай Дудзю? Вось чатыры яркія фрагмэнты на 3 хвіліны чытаньня → https://smarturl.click/Ax5wg
• «Я адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам»
• «У мяне не было задачы зрынаць тырана»
• «Нічога няма страшнага ў тым, што ўлада можа зьмяніцца»
• «Спыніць рэпрэсіі. Проста націснуць кнопку «стоп»
Стала вядома, за што асудзілі блогера Максіма Шуканава → https://smarturl.click/zdQbn
Вярхоўны суд адхіліў апэляцыю палітвязьня Максіма Шуканава. І вырак — 4 гады калёніі — уступіў у сілу.
Блогера абвінавацілі ў датычнасьці да ByPol і садзейнічаньне «Беларускаму Гаюну», — вынікае з паведамленьня, апублікаванага на сайце генпракуратуры 3 лютага. За кратамі таксама ягоны бацька і нявеста.
Сёньня ж праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што ім вядома пра як мінімум 175 затрыманых у справе «Гаюна».
Ужо сёньня. Дзень нараджэньня Леаніда Шчамялёва → https://smarturl.click/oVGAe
Леанід Шчамялёў (1923–2021) — беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў, ляўрэат дзяржаўнай прэміі БССР.
🗓 5 лютага
1917 — у выніку мэксыканскай рэвалюцыі прынялі Канстытуцыю Злучаных Штатаў Мэксыкі.
2001 — на станцыі мэтро «Беларуская кальцавая» ў Маскве адбыўся выбух.
🌱 Нарадзіліся: Валянтына Пашкевіч, Мікола Алексютовіч, Расьціслаў Янкоўскі, Анатоль Стрэляны, Уладзімір Ляхоўскі.
🕯 У памяці: Язэп Руцкі, Павал Горын, Васілій Лявонцьеў, Масей Сяднёў, Нічыпар Пашкевіч, Міхаіл Касьцюк, Барыс Луцэнка, Эрнст Сабіла.
У Менску ліхтары ўключылі толькі праз гадзіну пасьля заходу сонца → https://smarturl.click/20YMD
Сацыяльныя сеткі поўняцца кадрамі пагружанай у цемру сталіцы.
Сёньня ж Міністэрства энэргетыкі паведаміла пра «карэктаваньне рэжымаў працы вулічнага асьвятленьня ў населеных пунктах» дзеля «эфэктыўнага выкарыстаньня электраэнэргіі як стратэгічнага рэсурсу».
У выніку ў Менску сьвятло ўключылі а 19-й, праз гадзіну пасьля заходу сонца. Але нават гэты час не адпавядае патрабаваньням Лукашэнкі, які напярэдадні загадаў каб сьвятло адключалася а 7-й гадзіне раніцы (пры тым, што пачатак сьвітаньня каля 8:15) і «загаралася ня ў шэсьць вечара, а ў восем».
«Палічыце — 4-5 гадзін гарыць уся краіна, сьвеціцца. Колькі мы трацім грошай!» — абурыўся Лукашэнка.Читать полностью…
У Расеі перавыдалі на вініле рок-опэру «Песьняроў», запісаную ў 1979-м → https://smarturl.click/XDZ3G
Пры перавыданьні на фірме «Мелодия» правялі рэмастэрынг і рэстаўрацыю гуку.
Рок-опэру «Гусьляр» музыкі стварылі паводле паэмы Янкі Купалы «Курган». «Яна апавядае пра свабодалюбнага музы́ку, які не баіцца ўлады Князя і гіне ў сутыкненьні зь ім», — гаворыцца ў анатацыі кружэлкі.
У Расеі сышлі з рэек і загарэліся 5 цыстэрнаў з бэнзынам → https://smarturl.click/zdQ5b
Здарэньне адбылося на чыгуначнай станцыі Качатоўка ў горадзе Мічурынску, што ў Тамбоўскай вобласьці, перадае ТАСС.
Фота — тэлеграм-канал «Полоса безопасности».
У Маскве на 5 гадоў і 9 месяцаў калёніі асудзілі коміка Арцемія Астаніна ў справе аб распальваньні нянавісьці і абразе пачуцьцяў вернікаў → https://smarturl.click/7ve8R
— Астанін, ці зразумелы вам прысуд? — задала судзьдзя Алеся Мендзялеева стандартнае пытаньне.
— Зямля вам вашай судовай практыкай! — адказаў комік.
Human Rights Watch: «У 2025 годзе ў Беларусі перасьледавалі ўсе формы нязгоды» → https://smarturl.click/L3MBA
Дэмакратыі, якія паважаюць правы, павінны сфармаваць стратэгічны альянс для захаваньня міжнароднага парадку, заснаванага на правілах, якім пагражаюць адміністрацыя Дональда Трампа і лідэры Кітаю і Расеі, заявіла арганізацыя Human Rights Watch у сваёй Усясьветнай справаздачы за 2026 год.
Дэфіцыт зьнешняга гандлю $1.5 млрд — не катастрофа, але ёсьць нюансы — эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі пра вынікі зьнешняга гандлю летась → https://smarturl.click/Qb791
💬 Ладная частка беларускага экспарту ў РФ — гэта рээкпарт эўрапейскага імпарту ў Беларусь.
💬 Вайна павялічыла транзытныя даходы Беларусі, бо транзыт праз Украіну немагчымы.
💬 Калі б эканамічная сытуацыя залежала толькі ад Беларусі і Расеі, то даляр павінен быў каштаваць 3,5 беларускага рубля. Але ёсьць яшчэ Трамп.
Дарадца Ціханоўскай перадаў Кіеву сьпісы палітычных зьняволеных украінцаў: https://smarturl.click/MG7W3
Падрыхтаваныя тры сьпісы з прозьвішчамі ўкраінцаў, якіх асудзілі ў Беларусі паводле палітычных матываў — з агульнага пераліку прызнаных праваабаронцамі 1300 палітвязьняў, з асуджаных за пратэсты супраць расейскай вайны ва Ўкраіне, а таксама ў так званай справе «Беларускага Гаюна».
«Калі мы думаем, што ў беларускіх турмах сядзяць толькі беларусы — не. Гэта — грамадзяне Швэцыі, Англіі, Польшчы. Таму можна з кім заўгодна гаварыць, каб дапамагчы гэтым людзям, і мы робім гэта»Читать полностью…
Радасьць зь мяшком на галаве. Гісторыя ўкраінца, які адседзеў у беларускай турме за падтрымку Украіны: https://smarturl.click/e0G8R
«Калі мяне пасадзілі ў мікрааўтобус і надзелі мяшок на галаву, я ўзгадаў, што іншыя палітвязьні, якія ўжо вызваліліся, перадавалі: „Калі надзенуць мяшок на галаву — радуйся, усё вельмі добра“»
Ва ўнівэрсытэце Горадні паказальна перад студэнтамі асудзілі маладога чалавека за ўхіленьне ад службы ў войску: https://smarturl.click/w4mVW
Малады чалавек зьехаў у Расею, але праз год вырашыў вярнуцца. Яго затрымалі міліцыянты ў аэрапорце Менску і даставілі ў сьледчы ізалятар Горадні.
Суд прызнаў яго вінаватым і пакараў абмежаваньнем свабоды на адзін год і шэсьць месяцаў з накіраваньнем у калёнію адкрытага тыпу.
65 % апытаных украінцаў паведамілі, што яны гатовыя цярпець вайну столькі, колькі будзе неабходна. У сьнежні і верасьні мінулага году такія меркаваньні выказвалі па 62 %
Супраць прапановы перадаць пад кантроль Расеі ўвесь Данбас у абмен на гарантыі бясьпекі выказаліся 52 % апытаных, а 40 % з такой умовай пагадзіліся. Якія яшчэ вынікі апытаньня: https://smarturl.click/aRG5Y
Гэтай ноччу ў Адэскай вобласьці расейцы абстралялі дзіцячыя садкі і школу. У Кіеве вельмі сур’ёзна пашкоджана Дарніцкая ЦЭЦ, якая працавала толькі на ацяпленьне жылога сэктару.
А тым часам у Белагарадзкай вобласьці Расеі блэкаўт: https://smarturl.click/zdQ3n
Чаму Лукашэнку так абурылі аплядысмэнты для звольненага чыноўніка? Тлумачыць Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/dwGOo
Новую нараду па Віцебскай вобласьці Лукашэнку давялося праводзіць не дзеля абмеркаваньня праекту ўказу, а каб паказаць тамтэйшым чыноўнікам, хто ў хаце гаспадар. Бо, калі яны перасталі баяцца найвышэйшага гневу, то гэта дрэнны сымптом для ўладара.
Адпраўленага ў адстаўку кіраўніка Віцебскай вобласьці праводзілі аплядысмэнтамі. І гэта моцна абурыла Лукашэнку.
Прэзыдэнт FIFA заклікаў вярнуць Расею ў міжнародны футбол. У адказ МЗС Украіны назваў яго «маральным дэгенэратам» → https://smarturl.click/0B9vn
«Гэтая забарона нічога не дасягнула, яна толькі стварыла больш расчараваньня і нянавісьці», — сказаў Джаньні Інфантына.
Асноўнае за 3 лютага
• «Яе ад пачатку цікавіла толькі Ўкраіна». Чым у Беларусі займалася журналістка Іна Кардаш, якую СБУ абвінавачвае ў шпіянажы на карысьць КДБ
• Холад як катаваньне. Былыя палітвязьні расказалі, як пераносілі за кратамі маразы
• Сеў у турму ў 18 гадоў за тое, што хацеў ваяваць ва Ўкраіне. Цяпер працуе валянтэрам у Кіеве, у беларускім «Пункце нязломнасьці». Расказваем гісторыю былога палітвязьня Аляксея Капліча
• У файлах Эпштэйна знайшлася яшчэ адна беларуска. Расказваем, хто яна і хто яшчэ зьвязвае амэрыканскага фінансіста з Беларусьсю
• Дабрачыннасьць пад прымусам. Як у Беларусі зьбіраюць грошы з затрыманых у палітычных справах
• Калесьнікава сустрэлася з прэм-ер-міністаркай Літвы
• Ціханоўская і Бабарыка правялі перамовы. Шукалі супольнае бачаньне будучыні Беларусі
• Журналісту Паўлу Дабравольскаму пагражае да 15 гадоў турмы, ягоную справу перадалі ў суд
Беларуская чыгунка пусьціла ў Віцебск і Магілёў старыя цягнікі замест новых → https://smarturl.click/aRGVY
Замест сучасных дызэль-цягнікоў ДП-6 на маршруты адправілі звычайныя цягнікі зь лякаматывамі. І папярэдзілі, што яны будуць ехаць з адхіленьнем ад раскладу.
Зьмены закрануць тры пары цягнікоў на Віцебск і адну пару на Магілёў.