radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ці дапаможа Эўразьвяз Літве ў супрацьстаяньні з Лукашэнкам — меркаваньне палітоляга Казакевіча

https://smarturl.click/lAbmM

Эўразьвяз падтрымае Літву, калі крызіс у адносінах паміж Вільняй і Менскам будзе паглыбляцца — мяркуе доктар паліталёгіі, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.

❗️Эўразьвяз разглядае крызіс у беларуска-літоўскіх адносінах у больш шырокім кантэксьце супрацьстаяньня гібрыдным пагрозам па ўсім ЭЗ.
❗️ЭЗ можа дзейнічаць хутка ў выпадку надзвычайнай сытуацыі, але дзеяньні Беларусі адносна Літвы ён ня лічыць такой сытуацыяй.
❗️Адсутнасьць даверу — гэта асноўная праблема ў беларуска-літоўскіх стасунках, а ня тое, што літоўскі бок прынцыпова ня хоча кантактаваць на ўзроўні МЗС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 У МЗС Літвы гісторыю з дронам у Горадні назвалі «няўдалай спробай прыкрыць уласную зламысную дзейнасьць»

https://smarturl.click/AxXlR

Прэс-сакратарка літоўскага міністра замежных спраў Крысьціна Белікава заявіла, што міністэрства даведалася пра выкліканага ў МЗС Беларусі літоўскага дыплямата толькі з паведамленьняў, якія зьявіліся ў адкрытым доступе, перадае LRT.

«Пасьля праверкі высьветлілася, што часовы павераны ў справах Літвы на той момант ніякага запрашэньня не атрымліваў. Запрашэньне прыехаць у МЗС Беларусі ён атрымаў толькі праз добрую гадзіну», — паведаміла Крысьціна Белікава.

«Мы разглядаем гэтыя адчайныя дзеяньні беларускага рэжыму як чарговую няўдалую спробу прыкрыць уласную зламысную дзейнасьць і заклікаем як мага хутчэй прыняць усе ўжо згаданыя меры для вырашэньня сытуацыі», — зазначыла яна.


Паволе МУС Беларусі, дрон прыляцеў зь Літвы зь відэакамэрай і «экстрэмісцкімі матэрыяламі» (на фота).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр пісьменьнік і шматгадовы дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» Генадзь Пашкоў

https://smarturl.click/L3dqO

Яму было 77 гадоў.

Пашкоў нарадзіўся 23 сакавіка 1948 году ў вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёну.

Працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё, потым у часопісе «Полымя», загадчыкам рэдакцыі, адказным сакратаром, намесьнікам галоўнага рэдактара.

Зь 1996 да 2008 году Пашкоў быў дырэктарам выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя». З 2008 да 2016 года – першым сакратаром Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

У 2013 годзе ён атрымаў званьне заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Збор на лячэньне 8-гадовага хлопчыка з Горадні закрылі за кошт арыштаваных грошай затрыманых раней блогераў

https://smarturl.click/JnZqO

Пра гэта паведаміў Сьледчы камітэт.

Усяго трэба было сабраць 2,9 мільёна даляраў.

Неабходную суму сабралі, скарыстаўшы ў тым ліку арыштаваныя сродкі падазраваных блогераў, паведаміў Сьледчы камітэт. Паводле Onliner, гэта было больш за 266 тысяч рублёў. Раней блогеры самі пералічылі 257 тысяч ад розыгрышу, які яны правялі і які стаў падставай іхнага крымінальнага перасьледу.

Паводле блогераў, каб зацікавіць людзей пералічаць грошы, яны зладзілі розыгрыш, таму частка грошай ішла на прызы ўдзельнікам і ганарар арганізатарам — то бок самі блогерам.

Сьледчыя ўгледзелі ў гэтым прыкметы магчымага злачынства. Блогераў 4 лістапада затрымалі, а 7-га выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд. Паводле МУС, на сябе блогеры патрацілі каля мільёна з сабраных 1,5 млн рублёў. Паводле ж блогера, гэты мільён пайшоў на падарункі ўдзельнікам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта атака ня толькі на Літву, але і на ўвесь ЭЗ», — міністар замежных спраў Літвы пра запускі кантрабандысцкіх шароў

https://smarturl.click/b5zA1

💬 «ЭЗ ня можа моўчкі назіраць і мірыцца з тым, як рэжым Лукашэнкі безразважна тэрарызуе дзяржаву ЭЗ, рабуе маёмасьць і мэтанакіравана ставіць пад пагрозу бясьпеку грамадзян. Гэта атака ня толькі на Літву, але і на ўвесь ЭЗ. Эўразьвяз павінен прадэманстраваць цьвёрдасьць хрыбта», — заявіў міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс у тэлефоннай размове з кіраўніцай дыпляматычнага ведамства Эўрапейскага Зьвязу Каяй Калас.

Улады Літвы абвінавачваюць Беларусь у патураньні запускам паветраных балёнаў, якія перашкаджаюць працы Віленскага аэрапорту, і ў незаконным блякаваньні літоўскіх грузавікоў.

«Шантажуючы Літву і патрабуючы палітычнага дыялёгу, рэжым Лукашэнкі імкнецца зламаць цьвёрдую пазыцыю ЭЗ — выйсьці зь міжнароднай ізаляцыі і пазбавіцца санкцыяў. Мы ня можам гэтага дапусьціць», — заявіў Кястуціс Будрыс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі на пяць гадоў калёніі

https://smarturl.click/VRgoQ

Затрыманы ў траўні 2025 году Васіль Грачыха, паводле КДБ Беларусі, нібыта плянаваў сілавое зьвяржэньне ўлады і дронавую атаку на БелАЭС у 2020 годзе.

Грачыху затрымалі вясной 2025 году пры невядомых абставінах. Прапагандысты паказалі, як яго вядуць па балоцістай мясцовасьці некалькі супрацоўнікаў КДБ з аўтаматамі.

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», яго судзілі разам з былым ваяром палка Каліноўскага Васілём Верамейчыкам, якога Віетнам выдаў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва ўкраінскім Дніпры пасьля расейскага ракетнага ўдару загінулі як мінімум чатыры чалавекі

https://smarturl.click/vd645

У выніку расейскага ракетнага ўдару па горадзе Дніпры ва ўсходняй Украіне раніцай 1 сьнежня загінулі 4 чалавекі, а 27 параненыя, паведаміла Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.

Колькасьць пацярпелых працягвае расьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшла кніга аповедаў беларускіх уцекачоў ад рэпрэсіяў пасьля падзеяў 2020 году

https://smarturl.click/w4bgv

У выдавецтве Skaryna Press выйшла кніга журналіста Беларускай службы Польскага радыё Паўла Залескага «Беларускія галасы з Познані». Яна складаецца з гутарак зь беларусамі, якія пакінулі радзіму пасьля 2020 году праз рэпрэсіі, а цяпер жывуць у Познані.

«Эміграцыя — ня выбар, а выклік», — кажа пра лёсы сваіх герояў аўтар кнігі «Беларускія галасы з Познані» Павал Залескі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

105-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну адзначылі ў Канадзе

https://smarturl.click/WR5MZ

30 лістапада 2025 году ў Беларускім цэнтры ў Таронта адбыліся ўрачыстасьці, прысьвечаныя 105-м угодкам Слуцкага збройнага чыну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚐 «Гэта будзе гамон». Транспартнік і пасажыры расказваюць, чым можа абярнуцца патэнцыйная забарона маршрутак

https://smarturl.click/E1ZjJ

«Калі яны возьмуцца абнаўляць аўтапарк, то проста ў Менску набудуць аўтобусы 10-гадовай даўніны. Добра, што маршруткі наагул ёсьць, яны розныя. Ёсьць старыя, ёсьць новыя».


Замяніць мікрааўтобусы аўтобусамі на даўжэйшых маршрутах, увесьці хуткія маршруты: улады прыдумалі, як рэфармаваць сфэру перавозак. Свабода разабралася, што гэта значыць для людзей і перавозьнікаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дырэктар кампаніі «Oro navigacija» Саўлюс Батавічус мяркуе, што новыя прылёты мэтэазондаў на тэрыторыю каля Віленскага аэрапорту — сыстэмная атака супраць цывільнай авіяцыі. Пра гэта ён заявіў у камэнтары для LRT.

«Шары запускаліся праз пэўныя прамежкі часу, каб увесь час хаця б некалькі зь іх знаходзіліся ў крытычна важных для руху ў Віленскім аэрапорце месцах. Мы маглі толькі бясьсільна назіраць за тым, як гэтыя шары вісяць, і не маглі аднавіць рух у аэрапорце».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зноў мэтэазонды з кантрабандай. Віленскі аэрапорт зачыняўся амаль на 11 гадзін

https://smarturl.click/XDgML

Час аднаўленьня працы двойчы пераносіўся.

Больш за 7400 пасажыраў і 50 рэйсаў пацярпелі ад гэтых часовых абмежаваньняў паветранай прасторы: 31 рэйс быў скасаваны, 10 перанакіраваныя і 9 затрыманыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва зьвярнулася да Эўразьвязу па дапамогу ў вяртаньні грузавікоў зь Беларусі

https://smarturl.click/7vXRe

Кіраўнікі двух літоўскіх ведамстваў — міністар замежных спраў Кястуціс Будрыс і міністар транспарту і сувязі Юрас Тамінскас — зьвярнуліся ў Эўрапейскую камісію з просьбай дапамагчы вярнуць грузавікі, якія захрасьлі ў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Швайцарыі абсалютная большасьць грамадзянаў прагаласавала супраць падатку на вельмі заможных людзей

https://smarturl.click/p27WX

Прапанова моладзевага крыла левых сацыял-дэмакратаў, або JUSOs, накіраваная на фінансаваньне праектаў зьмяншэньня ўзьдзеяньня зьмены клімату, як чакалася, праваліцца, бо больш за дзьве траціны рэспандэнтаў выказаліся супраць прапанаванага падатку ў нядаўніх апытаньнях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇿🇦 У Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы прайшлі арышты за вэрбаваньне ў расейскае войска

https://smarturl.click/j7Djz

Улады арыштавалі пецярых чалавек у справе аб вэрбаваньні людзей на вайну. Суд прызначылі на 1 сьнежня.

Арышты правяла Ўправа ў расьсьледаваньні асабліва важных злачынстваў пасьля атрыманьня інфармацыі ад паліцыі міжнароднага аэрапорту ў Ёханэсбургу. 29 лістапада ў аэрапорце каля выхаду на пасадку затрымалі чацьвярых падазраваных, якія накіроўваліся ў Расею праз ААЭ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 1 сьнежня

«Гэта будзе гамон». Транспартнік і пасажыры расказваюць, чым можа абярнуцца патэнцыйная забарона маршрутак

• МЗС Беларусі заявіў пра парушэньне мяжы дронам з тэрыторыі Літвы. МУС кажа пра «экстрэмізм»

«Рыхтуем далейшыя меры ў рамках рэжыму санкцый». Прэзыдэнты Эўракамісіі і Літвы абмеркавалі сытуацыю на літоўска-беларускай мяжы

Правакацыі на мяжы — супраць беларуска-літоўскай агульнай памяці. Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра

• Сабралі патрэбныя сродкі на лячэньне 8-гадовага хлопчыка з Горадні. Для гэтага пералічылі грошы падазраваных

• Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі на пяць гадоў калёніі

Хроніка перасьледу 1 сьнежня: настаўніцу і прадпрымальніцу асудзілі за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня»

• Платная сыстэма Wise пачала блякаваць некаторым беларусам рахункі

• Жыхароў Курскай і Белгарадзкай вобласьцяў Расеі, дзе былі баі, накіроўваюць у беларускія санаторыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніца Эўрапейскай камісіі заявіла пра падрыхтоўку новых санкцый у адказ на запуск зь Беларусі кантрабандысцкіх шароў

https://smarturl.click/e0Aqq

Пра гэта Урсуля фон дэр Ляен паведаміла ў X пасьля тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.

«Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю пагаршаецца з ростам колькасьці ўварваньняў кантрабандысцкіх паветраных шароў у паветраную прастору Літвы. Такі гібрыдны напад з боку рэжыму Лукашэнкі абсалютна непрымальны», — напісала яна.

«Мы рыхтуем дадатковыя меры ў межах нашага санкцыйнага рэжыму», — паведаміла Урсуля фон дэр Ляен.

Прэзыжэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас размовы выказаў падзяку Эўрапейскай камісіі за падтрымку «і падкрэсьліў тэрміновую неабходнасьць больш моцнага, скаардынаванага адказу ЭЗ на цяперашнія правакацыі Расеі / Беларусі. Мы павінны рэагаваць з адзінствам і рашучасьцю», — напісаў прэзыдэнт Літвы ў X.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі пачалі закупляць дэтэктары і глушылкі дронаў.

Раённыя выканкамы Пінску, Лунінца і Менску набываюць дэтэктары дронаў «Булат» і «Набат». А Горадзенскі вайсковы камісарыят замовіў адразу 21 такую прыладу.

Што гэта значыць? Тлумачым у кароткім відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 Латвія плянуе падоўжыць узмоцнены памежны рэжым зь Беларусьсю яшчэ на паўгоду

https://smarturl.click/MGB2b

Улады краіны зьбіраюцца падоўжыць такі рэжым да 30 чэрвеня 2026 году, перадае Delfi.

Узмоцнены рэжым памежнага кантролю ўвялі 11 жніўня 2023 году і з таго часу кожныя паўгоду працягваюць. Да гэтага на мяжы ўжо дзейнічаў надзвычайны стан, уведзены 10 жніўня 2021 году ў адказ на інсьпіраваны міграцыйны крызіс.

Сёлета Латвія не дазволіла нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі прыкладна 11,8 тысячы мігрантаў.

Напярэдадні ўлады Латвіі працягнулі абмежаваньні на палёты над мяжой зь Беларусьсю ў цёмны час.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Беларусі заявіла, што ў Горадні ўпаў літоўскі дрон

https://smarturl.click/AxXlR

Паводле МЗС, дрон прыляцеў 30 лістапада з Лазьдзейскага раёну Літвы і ўпаў у Горадні. А маршрут ягоны быў пракладзены церазь Беларусь і Польшчу да пункту адпраўленьня ў Літве.

У міністэрстве заявілі, што расцэньваюць гэта як «наўмысную правакацыю».

1 сьнежня ў МЗС Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Літвы і заявілі яму пратэст.

МУС заявіла, што ў дроне была фотавідэакамэра «з магчымасьцю збору разьведвальных зьвестак». А яшчэ ён раскідаў «экстрэмісцкую прадукцыю».

На апублікаваным МУС фота бачныя заблюраныя бел-чырвона-белыя сьцяжкі.

🇱🇹 Прадстаўнік літоўскага Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызісамі Дарыюс Бута адмовіўся камэнтаваць інфармацыйнаму агенцтву BNS, ці сапраўды адбылося парушэньне паветранай прасторы Беларусі, зазначыўшы толькі, што «гэта ня першы раз, калі беларускі рэжым стварае розныя гісторыі і вылучае абвінавачваньні на адрас заходніх краін і Літвы», перадае LRT.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Людзі з інваліднасьцю складаюць 6% насельніцтва Беларусі. Ёсьць яны і сярод палітвязьняў

https://smarturl.click/E1ZnJ

3 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў.

У Беларусі тую ці іншую ступень інваліднасьці маюць каля 550 тысяч чалавек.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на 4 лістапада

• ня менш за 66 беларускіх палітвязьняў мелі цяжкі стан здароўя,
• 8 зь іх маюць інваліднасьць,
• 25 — старэйшыя за 60 гадоў (многія зь іх маюць сурʼёзныя праблемы са здароўем),
• 10 — з мэнтальнымі разладамі.

20 лютага 2024 году ў Менскім раённым шпіталі на 64-м годзе жыцьця памёр палітвязень Ігар Леднік, інвалід другой групы, меў праблемы з сэрцам. Яго асудзілі на 3 гады за «паклёп на Лукашэнку».

У траўні 2023 году ў калёніі № 3 у пасёлку Віцьба памёр блогер з інваліднасьцю другой групы Мікалай Клімовіч, асуджаны на 1 год пазбаўленьня волі паводле за «абразу Лукашэнкі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Платная сыстэма Wise пачала блякаваць некаторым беларусам рахункі

https://smarturl.click/ZXgb5

Платная служба Wise патрабуе ад беларусаў, якія карыстаюцца яе рахункамі, падаць дадатковыя дакумэнты — дазвол на жыхарства ў якой-кольвечы краіне ЭЗ, Эўрапейскай эканамічнай зоны або Швайцарыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржаўныя газэты Беларусі чарговы раз атрымаюць грошы зь бюджэту

https://smarturl.click/j7DX8

Нацыянальны праўны партал Беларусі апублікаваў пералік дзяржаўных СМІ, якія атрымаюць дзяржаўную падтрымку. У ім 21 назва беларускіх дзяржаўных СМІ, сярод якіх газэты «Звязда» і «СБ. Беларусь сегодня», «Народная газета», «Рэспубліка», «Сельская газета», літаратурныя выданьні ЛіМ, «Полымя» «Нёман», «Маладосць», часопісы «Родная прырода», «Алеся», «Бярозка».

Пра аб’ём падтрымкі дзяржаўных СМІ зь бюджэту ўжо некалькі гадоў не паведамляюць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхароў Курскай і Белгарадзкай вобласьцяў Расеі, дзе былі баі, накіроўваюць у беларускія санаторыі

https://smarturl.click/qBpMw

Санаторыя «Буг» месьціцца ў Жабінкаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, «Лётцы» — у Віцебскім раёне, «Прыдняпроўскі» — у Рагачоўскім, «Чонкі» — у Гомельскім раёне, імя Леніна — у Бабруйску. Ніводная з гэтых санаторыяў не паведаміла аб прыбыцьці групы з Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр паранены на вучэньнях у Літве бэльгійскі вайсковец

https://smarturl.click/b5zM1

Узброеныя сілы Літвы паведамілі пра сьмерць бэльгійскага вайскоўца, які атрымаў цяжкія раненьні ў час вучэньняў на палігоне Падбродзьдзе ў Сьвянцянскім раёне. Паводле паведамленьня, вайсковец памёр ад траўмаў, атрыманых у час стрэльбаў.

У сакавіку каля палігону ў Падбродзьдзі ў час манэўраў загінулі чацьвёра амэрыканскіх жаўнераў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Правакацыі на мяжы — супраць беларуска-літоўскай агульнай памяці. Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра

https://smarturl.click/y6ZMk

Што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.

Некаторыя пункты:

🔺Беларуска-літоўскае суіснаваньне цягам амаль 800 гадоў — патэнцыял у супрацьстаяньні расейскай агрэсіі.
🔺Ніводная правакацыя менскага рэжыму на літоўскай мяжы не адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі.
🔺Беларускія нацыянальныя інтарэсы супадаюць зь літоўскімі і ім цалкам чужыя інтарэсы менскага рэжыму, якія супадаюць з маскоўскімі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Усясьветны дзень барацьбы са СНІДам

1 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы са СНІДам. Упершыню ён быў абвешчаны Сусьветнай арганізацыяй здароўя у 1988 годзе. Дзень заснаваны з мэтай павышэньня ведаў пра эпідэмію СНІДу, выкліканую распаўсюдам ВІЧ-інфэкцыі, а таксама як дзень памяці ахвяраў гэтага захворваньня. Многія дзяржаўныя, грамадзкія і мэдычныя арганізацыі па ўсім сьвеце ў гэты дзень праводзяць асьветніцкія і дыягнастычныя захады.

Дзякуючы мэдычнаму прагрэсу, цяпер ВІЧ-інфэкцыя пры належным лекаваньні ня мае прыводзіць да сьмерці і цяжкіх наступстваў для здароўя.

Што яшчэ адзначаецца ці адбылося 1 сьнежня: https://smarturl.click/DYMym

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія працягнула абмежаваньні на палёты ля мяжы зь Беларусьсю яшчэ на тыдзень

https://smarturl.click/lAbp6

Улады Латвіі працягнулі абмежаваньні на палёты ў вячэрні і начны час у паветранай прасторы ўздоўж межаў з Расеяй і Беларусьсю.

Цяпер абмежаваньні ўведзеныя да 7 сьнежня ўключна і распаўсюджваюцца на вышыні да 6 кілямэтраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навукоўца зь Менску асудзілі ў Гомлі паводле палітычных артыкулаў

https://smarturl.click/ggQJw

28 лістапада стала вядома пра тое, што ў Гомельскім абласным судзе вынесьлі прысуд 32-гадоваму Аляксандру Русаковічу.

Русаковіч — кандыдат эканамічных навук. Працаваў загадчыкам сэктару каапэрацыі ў Рэспубліканскім навуковым унітарным прадпрыемстве «Інстытут сыстэмных дасьледаваньняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю беларускай мэдыцыны. Праверце сябе. ТЭСТ

https://smarturl.click/Vo7n

Калі беларускія гісторыкі сьцьвярджаюць, што Беларусь заўсёды была часткай Эўропы і эўрапейскай цывілізацыі, то і мэдыцына на беларускіх землях не павінна быць выключэньнем. Так і было ў сапраўднасьці. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю і дасягненьні беларускай мэдыцыны.

Читать полностью…
Subscribe to a channel