14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
🇱🇹 «Да сярэдзіны студзеня яшчэ пратрымаемся, а тады — банкруцтва». Што казалі на мітынгу ў Вільні перавозьнікі, чые фуры захрасьлі ў Беларусі
https://smarturl.click/ReWwx
Кшыштаф: «Калі трэба для справы — варта весьці перамовы і з Лукашэнкам. Як кажуць, суседзяў не выбіраюць».
Дарыюс: «Калі мітынг не дапаможа, будзем рабіць нешта больш рашучае. Чаму не? А ня могуць вырашыць праблему дыпляматычным шляхам — то хай плацяць нам кампэнсацыю».
Робэрт: «Там каля 4 тысяч адзінак тэхнікі, можа з тысячу чалавек пры ёй. Вось гэта сіла! Калі вернуцца і прыйдуць сюды, то мала не падасца нікому».
Менскі гарвыканкам стварыў чат-бот для даносаў пра «праблемныя пытаньні ў ідэалягічнай сфэры»
https://smarturl.click/6WgY2
Чат-бот у Telegram для паведамленьняў пра «праблемныя пытаньні ў ідэалягічнай сфэры» быў запушчаны 10 сьнежня Менгарвыканкамам і інфармацыйным агенцтвам «Мінск-Навіны», заснавальнікам якога ён зьяўляецца. Пры гэты яны напісалі:
«Заўважылі нездавальняючы стан урадавай сымболікі, падробкі і скажэньні гістарычных фактаў, або сталі сьведкамі распаўсюджваньня дэструктыўных матэрыялаў і г.д. — паведамляйце пра гэта!»
Ціханоўская пераедзе зь Вільні ў Варшаву, — крыніцы Свабоды
https://smarturl.click/xVLyY
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і прынамсі частка ейнага офісу плянуюць пераезд зь Вільні ў Варшаву. Гэтую інфармацыю Свабодзе на ўмовах ананімнасьці пацьвердзілі шэраг інфармаваных крыніц, у тым ліку з атачэньня Ціханоўскай.
Паводле нашай інфармацыі, пакуль адкрытымі застаюцца дата пераезду і тое, хто з каманды можа пасьледаваць разам зь Ціханоўскай у Варшаву.
«Рашэньне аб пераезьдзе прынятае на 100%», — сказала Свабодзе адна з крыніц.
Літоўскія перавозьнікі, фуры якіх заблякавалі ў Беларусі, праводзяць акцыю пратэсту ў цэнтры Вільні
https://smarturl.click/b5v7M
Паколькі затрыманыя ў Беларусі фуры літоўскіх грузаперавозьнікаў дагэтуль ня могуць вярнуцца ў Літву, нацыянальная асацыяцыя грузаперавозьнікаў Linava арганізавала 10 сьнежня ў Вільні акцыю пратэсту (на фота).
Каля 50 машын стаяць уздоўж праспэкту Гедзіміна ад Лукіскага пляцу да Сейму Літвы. Каля будынку парлямэнту чакаецца мітынг.
Тут на акцыю выйшлі каля 50 кіроўцаў і прадпрымальнікаў. Адзін з прадпрымальнікаў расказаў Свабодзе, што ў яго 4 транспартныя сродкі захрасьлі ў Беларусі, ягоныя страты ўжо склалі больш за сто тысяч эўра. Калі так будзе далей, то бізнэс ягоны пад пагрозай, кажа ён.
Паводле прэзыдэнта асацыяцыі Linava Эрландаса Мікенаса, літоўскія перавозьнікі хочуць прыцягнуць увагу ўладаў да сытуацыі з затрыманымі ў Беларусі грузавікамі і паўпрычэпамі і заклікаць іх прыняць канкрэтныя захады.
«Прызнаюць, што я сямейнік Лёшы». Працяг гісторыі легалізацыі аднаполай беларуска-расейскай пары ў Баўгарыі
https://smarturl.click/Jny8O
Працяг гісторыі беларуска-расейскай ЛГБТ-пары, якая мела праблемы зь легалізацыяй у Баўгарыі. Раней аднаму зь іх далі статус уцекача, а другому адмовілі. Цяпер баўгарскі суд скасаваў папярэдняе рашэньне аб адмове беларусу.
На фота: Аляксей Бачынскі і Андрэй Саром
Асуджаныя за вайну. Якія тэрміны даюць у Беларусі людзям, якія ваююць за Ўкраіну
https://smarturl.click/dwxGQ
Беларусам, якія ваявалі супраць Расеі на баку Ўкраіны, вынесьлі прынамсі тры вочныя прысуды і пасадзілі. Ім далі ад 5 да 13 гадоў калёніі.
Праваабаронцам вядома пра сама меней 50 чалавек, якіх у Беларусі вінавацяць ва «ўдзеле або падрыхтоўцы да ўдзелу ў вайсковых дзеяньня грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі іншаземнай дзяржавы без упаўнаважаньня дзяржавы» (артыкул 361-3 Крымінальнага кодэксу).
Аднак ня ўсе гэтыя людзі ваявалі ва Ўкраіне і цяпер апынуліся за кратамі ў Беларусі. Сярод іх ёсьць тыя, хто ахвяраваў грошы на патрэбы ўкраінскага боку ў вайне; хто нібыта хацеў паехаць на вайну, але не даехаў; а таксама тыя, каго асудзілі завочна, бо яны за мяжой.
Фота ілюстрацыйнае
У Беларусі ўпершыню за 40 гадоў на паляваньні застрэлілі рысь
https://smarturl.click/oVnGD
У Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбакоў (БТПР) паведамілі, што на тэрыторыі Барысаўскай паляўнічай гаспадарцы на паляваньні ўпершыню пасьля 40-гадовай забароны застрэлілі рысь.
Паляваньне на рысь дазволілі ў 2025 годзе праз нібыта павелічэньне папуляцыі. Перад гэтым улады панізілі чырвонакніжны статус рысі з другой да найменш ахоўванай чацьвёртай ступені і дазволілі паляваць «у асаблівым рэжыме». Цяпер на рысь можна паляваць зь 1 кастрычніка да 31 студзеня.
Згодна з рашэньнямі ўладаў, паляваньне на рысь дазволілі ў пяці раёнах Віцебскай, 14 раёнах Гомельскай, 8 раёнах Менскай і 2 раёнах Горадзенскай абласьцей. Паляваць можна з наразной або гладкаствольнай зброі, з сабакамі, на падставе спэцыяльных дазволаў. Кошт трафэя для грамадзян Беларусі і Эўразійскага эканамічнага саюзу складае 200 беларускіх рублёў, для іншаземцаў — 500 рублёў.
Фота ілюстрацыйнае
У Флярэнцыі Ціханоўская адкрыла Цэнтар беларускай дэмакратычнай супольнасьці і шэлтар для рэпрэсаваных
https://smarturl.click/8peJL
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падчас працоўнага візыту ў Італію 9 сьнежня ўрачыста адкрыла шэлтар для беларускіх палітычных уцекачоў і іх сем’яў, дзе ўжо жывуць рэпрэсаваныя і былы добраахвотнік палка Каліноўскага.
Таксама адкрыўся Цэнтар беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў Італіі. Яго кіраўніца Юлія Юхно — прадстаўніца Народных амбасадаў і «Talaka». Пра гэта паведамляецца ў сацсетках лідэркі дэмакратычных сілаў.
Адзначаецца, што адкрыцьцё шэлтару і Цэнтру стала магчымым дзякуючы папярэднім візытам Сьвятланы Ціханоўскай у Італію, працы Юліі Юхно і беларускай дыяспары ў Італіі.
На фота: Сьвятлана Ціханоўская (у цэнтры), кіраўніца Цэнтру беларускай дэмсупольнасьці ў Італіі Юлія Юхно, віцэ-прэзыдэнтка Эўрапарлямэнту Піна Пічэрна, старшыня гарадзкой рады Сэста-Ф’ярэнціна Серэна Сасаніні, старшыня Рэгіянальнай рады Тасканы Стэфанія Сакардзі
Асноўнае за 9 сьнежня
• «Беларускія ў іх акумулятары і зімовыя шыны». Як кітайскія аўтамабілі захопліваюць беларускі рынак
• У Літве абвясьцілі экстрэмальную сытуацыю па ўсёй тэрыторыі праз паветраную небясьпеку зь Беларусі
• Лукашэнка выставіў ультыматум Літве перад перамовамі з ЗША. Тлумачыць Валер Карбалевіч
• Забарона транзакцый, імпарту солі, рапсавага алею і азотных ўгнаеньняў. Якія санкцыі могуць увесьці ў адказ на гібрыдную атаку зь Беларусі
• Дэпартамэнт дзяржбясьпекі Літвы заявіў аб правакацыі — меркавана беларускія спэцслужбы падманам схіляюць літоўцаў запускаць шары зь Беларусі
• Больш за 70 палітвязьняў асудзілі па 411-м артыкуле. Якія міжнародныя стандарты парушае?
• Што Белы дом і Кангрэс ЗША плянуюць у замежнай палітыцы. Высновы і аналіз Свабоды
• Экспэрты ААН асудзілі вываз зь Беларусі былых палітвязьняў: «Вядзе да рызыкі страты грамадзянства»
• Неглюбскую тэкстыльную традыцыю ўключылі ў сьіпс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Расказваем, хто мае неглюбскія кашулі і ручнікі
• Беларусь трапіла на 4-е месца ў сьвеце па колькасьці зьняволеных журналістаў
• Ужо ня Stadler. Цягнікі расейскай вытворчасьці праходзяць абкатку ў менскім мэтро
• Лукашэнка падоўжыў на 2026 год бязьвіз для грамадзянаў 38 эўрапейскіх дзяржаваў
• У Расеі разьбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-22
Лукашэнка ўжо 30 гадоў шукае нафту. Цяпер ён хоча далучыцца да здабычы ў Кеніі
У Кеніі сапраўды ёсьць нафта, яе здабываюць з 2019 году. Гэта камэрцыйны праект, да якога можа далучыцца і Беларусь. Як і ўсе астатнія — інвэставаць грошы, купіць ліцэнзію, наладзіць здабычу.
Але Лукашэнка прапануе «ўнікальныя» тэхналёгіі, якія ў яго, зусім не ўнікальныя, кажа эканаміст Андрэй Макоўскі.
Лукашэнка падоўжыў на 2026 год бязьвіз для грамадзянаў 38 эўрапейскіх дзяржаваў
https://smarturl.click/aRWAq
Умовы бязвізавага ўезду застаюцца ранейшымі.
Тэрмін знаходжаньня — ня больш за 30 сутак за раз, а для грамадзян Польшчы, Літвы, Латвіі і асоб, якія маюць статус не грамадзяніна Латвіі, — ня больш за 90 сутак.
Сёлета бязьвізам скарысталіся больш як 210 тысяч замежнікаў.
🇵🇱 Польшча ня будзе аб’яўляць надзвычайную сытуацыю на мяжы зь Беларусьсю ўсьлед за Літвой
https://smarturl.click/b5v01
Паводле міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Марціна Кервінскага, «сытуацыя на польска-беларускай мяжы за апошнія тыдні палепшылася», а «міграцыйная нагрузка зьнізілася», — сказаў ён у эфіры Radio Zet.
Ужо ня Stadler. Цягнікі расейскай вытворчасьці праходзяць абкатку ў менскім мэтро
https://smarturl.click/8peB0
На Аўтазаводзкай лініі праходзяць абкатку два з чатырох замоўленых у Маскоўскай вобласьці цягнікоў.
Да 2022 году для менскага мэтро куплялі цягнікі Stadler, зробленыя ў Фаніпалі. Але пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну фаніпальскі завод трапіў пад санкцыі і ня змог больш вырабляць цягнікі.
Дэпартамэнт дзяржбясьпекі Літвы заявіў аб правакацыі — меркавана беларускія спэцслужбы падманам схіляюць літоўцаў запускаць шары зь Беларусі
https://smarturl.click/XDmXL
«У апошнія тыдні ў „Тэлеграме“ асобы, якія выдаюць сябе за супрацоўнікаў ДДБ, прапануюць людзям заробак у абмен на іх згоду выканаць нібыта заданьне літоўскай выведкі — паехаць у Беларусь і зь яе тэрыторыі запусьціць у Літву кантрабандны паветраны шар», — гаворыцца ў заяве.
«ДДБ зьвяртае ўвагу, што такія дзеяньні зьяўляюцца грубай спробай стварыць бачнасьць, быццам літоўская выведка сама арганізуе і ініцыюе гібрыдную атаку супраць Літвы, якая працягваецца ўжо больш за месяц».
Беларусь трапіла на 4‑е месца ў сьвеце па колькасьці зьняволеных журналістаў
https://smarturl.click/7vqzG
Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» апублікавала агляд парушэньняў правоў журналістаў у 2025 годзе.
Усяго ў сьвеце за кратамі 503 журналісты:
🇨🇳 у Кітаі — 121,
🇷🇺 у Расеі — 48 (зь іх 26 — украінцы),
🇲🇲 у М’янме — 47,
🇧🇾 у Беларусі — 33.
У Польшчы выкрылі групу, якая займалася незаконнай легалізацыяй замежнікаў, сярод удзельнікаў — беларус
https://smarturl.click/aRW4D
Паслугамі групы маглі скарыстацца да 1,5 тысячы чалавек.
Кожны замежнік плаціў ад 3 да 5 тысяч злотых.
Затрыманыя 24 чалавекі — грамадзяне Украіны, Польшчы, Беларусі, Узбэкістану, Пакістану і Філіпінаў
Навошта цяпер Злучаным Штатам сувэрэнітэт Беларусі? Абмеркаваньне экспэртаў
https://smarturl.click/VRz5n
Якія наступствы для Беларусі і беларускіх дэмакратычных сілаў будуць мець Стратэгія нацыянальнай бясьпекі і Закон аб нацыянальнай абароне, прынятыя днямі ў ЗША?
На гэтае пытаньне адказваюць палітоляг Вадзім Мажэйка і адзін зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў.
Ягораў: «Падтрымка дэмакратыі і правоў чалавека не зьяўляецца для цяперашняй адміністрацыі ЗША прыярытэтам».
Мажэйка: «Зьмяняюцца інструмэнты палітыкі, але гэта не азначае, што Злучаныя Штаты зусім выключаюць з парадку дня беларускія дэмакратычныя сілы».Читать полностью…
У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны Леаніда Каданюка
https://smarturl.click/4OgYd
У цэнтры Кіева знайшлі мёртвым 41-гадовага Дзьмітра Каданюка — сына першага касманаўта незалежнай Украіны Леаніда Каданюка.
Як паведаміла агенцтва «РБК-Україна» з спасылкай на свае крыніцы, цела сына ў ягонай кватэры раніцай 10 сьнежня знайшла яго маці Вера.
Знаёмыя сваякоў паведамілі выданьню, што Дзьмітра знайшлі каля ўваходных дзьвярэй. Ён быў у крыві, а ў руцэ трымаў нож. На целе выявілі шматлікія парэзы.
Перадсьмяротнага ліста не было, а характар раненьняў больш нагадвае барацьбу, чым самагубства.
Паліцыя завяла справу паводле артыкулу 115 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — наўмыснае забойства. Канчатковую прычыну сьмерці вызначыць судова-мэдычная экспэртыза.
З адкрытых крыніц вядома, што пасьля сьмерці Леаніда Каданюка паміж сваякамі былі спрэчкі наконт спадчыны, у тым ліку, наконт кватэры, у якой знайшлі цела Дзьмітра.
Фота ілюстрацыйнае
Беларускі добраахвотнік, які ваяваў на баку Ўкраіны, перанёс цяжкія хваробы, а яго абвінавацілі ва ўцёках з вайны
https://smarturl.click/OLyd3
Беларус Зьміцер Палойка, які добраахвотнікам ваяваў на баку Ўкраіны спачатку ў 2014–2016 гадах, а ў студзені 2022 году падпісаў кантракт з украінскім войскам, у часе цяперашняй вайны перанёс цяжкія захворваньні, і цяпер яму патрэбная апэрацыя.
Зьміцер Палойка расказаў Свабодзе, што яго абвінавацілі ў самавольным пакіданьні вайсковай часткі і скарацілі грашовыя выплаты, прадугледжаныя для вайскоўцаў у зоне баявых дзеяньняў.
На фота: Зьміцер Палойка, беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне
Праваабаронцы вывучылі якасьць харчаваньня ў беларускіх турмах — ежа пустая і аднастайная
https://smarturl.click/mBD60
Праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч на падставе сьведчаньняў палітзьняволеных з розных калёніяў правёў дасьледаваньне на тэму турэмнага харчаваньня
«Звычайны дзень у беларускіх папраўчых калёніях пачынаецца з паходу ў сталоўку. Зьняволеных вядуць туды калёнай, каб падсілкаваць перад цяжкай працай. На вялікіх сталах, разьлічаных на дзесяць чалавек, кожнага з вязьняў чакае так званы сьняданак. У мэталічнай талерцы — скупа адмераная порцыя таннай кашы, шчодра палітая камбінаваным тлушчам, побач — луста шэрага турэмнага хлеба, а ў кубачку да паловы налітая цёплая падсалоджаная вада, зафарбаваная ў колер гарбаты. Гэта ўсё», — піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Зяленскі пасьля крытыкі Трампа заявіў, што гатовы правесьці выбары ва Ўкраіне. Пры адной умове
https://smarturl.click/MGd7p
9 сьнежня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, які працягвае свой эўрапейскі тур, заявіў, што гатовы правесьці прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, але для гэтага неабходна забясьпечыць бясьпеку іх правядзеньня і зьмяніць заканадаўства Ўкраіны, якое забараняе правядзеньне выбараў ва ўмовах ваеннага становішча.
Зяленскі назваў «абсалютна неадэкватнымі» заявы пра тое, што вайна не сканчаецца, таму што ён «трымаецца за крэсла». Хто зрабіў такія заявы, Зяленскі не сказаў, але вядома, што ў інтэрвію Politico, апублікаваным у аўторак, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Ўкраіна павінна правесьці прэзыдэнцкія выбары.
«У іх даўно не было выбараў», — сказаў Трамп. Паводле яго слоў, урад Украіны «выкарыстоўвае вайну, каб пазбегнуць выбараў».
Тэзіс пра «нелегітымнасьць» Зяленскага таксама актыўна прасоўваецца Ўладзімірам Пуціным і расейскай прапагандай.
На фота: Уладзімір Зяленскі, архіў
У Расеі спыніў дзейнасьць адзін з НПЗ, які некалькі разоў атакавалі ўкраінскія войскі
Сызранскі нафатаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласьці спыніў перапрацоўку нафты пасьля пашкоджаньняў, нанесеных украінскімі сіламі абароны 5 сьнежня.
Як паведаміла агенцтва Reuters з спасылкай на крыніцы, украінскія дроны пацэлілі па абсталяваньні перагонкі сырой нафты CDU-6. Гэтую ўстаноўку ўжо выводзілі з ладу ў жніўні і тады на яе рамонт спатрэбілася два тыдні.
Пасьля пацэльваньня 5 сьнежня для аднаўленьня абсталяваньня спатрэбіцца прыблізна месяц. Уласьнік заводу — кампанія “Роснефть” — не адказала на запыт аб камэнтары выданьню.
Згодна зь інфармацыяй галіновых крыніц, летась перапрацоўка нафты на Сызранскім НПЗ была значна ніжэй за магчымасьці і склала прыблізна 90 000 барэляў на дзень. У 2024 годзе НПЗ вырабіў 800 000 тон бэнзіну, 1,5 мільёна тон дызэльнага паліва і 700 000 тон мазуту.
Ужо сёньня. Міжнародны дзень правоў чалавека; гадавіна ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Алексіевіч і Бяляцкаму
https://smarturl.click/vdLaw
🗓 10 сьнежня
1520 — Пачатак аддзяленьня пратэстантызму ад каталіцкай царквы.
1794 — параненага Тадэвуша Касьцюшку даставілі ў Пецярбург.
1901 — уручылі першыя Нобэлеўскія прэміі.
1918 — бальшавікі ўвайшлі ў Менск.
1948 — ААН прыняла Дэклярацыю правоў чалавека.
1963 — запусьцілі 1-ю чаргу калійнага камбінату ў Салігорску.
1991 — цэнтральны праспэкт Менску атрымаў назву Францішка Скарыны.
1991 — Вярхоўны Савет ратыфікаваў Белавескія пагадненьні.
2007 — пачалася трансьляцыя «Белсату».
2015 — Сьвятлане Алексіевіч уручылі Нобэлеўскую прэмію.
2022 — Нобэлеўскую прэмію Алеся Бяляцкага ўручылі ягонай жонцы Натальлі Пінчук.
🌱 Нарадзіліся: Вандалін Шукевіч, Фэрдынанд Рушчыц, Мікола Блёдуха, Павал Аляксюк, Уладзімер Бакуновіч, Мікола Арочка, Анатоль Белы, Алесь Каско, Валеры Шкаруба.
🕯 У памяці: Альфрэд Нобэль, Аўгуста Піначэт, Міхал Сапель.
Пуцін заявіў, што давядзе «СВА» «да лягічнага завяршэньня»
https://smarturl.click/WRa7D
Расея дасягне мэтаў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» і давядзе яе да лягічнага завяршэньня, заявіў у аўторак расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін падчас пасяджэньня Савета па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека.
«СВА» расейскія ўлады называюць распачатае ў лютым 2022 года поўнамаштабнае ўварваньне арміі Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіну.
Новая заява Уладзіміра Пуціна прагучала на фоне працяглых актыўных перамоваў пры пасярэдніцтве ЗША з мэтай пакласьці канец вайне Расеі супраць Украіны.
❗️Забарона транзакцый, імпарту солі, рапсавага алею і азотных ўгнаеньняў. Якія санкцыі могуць увесьці ў адказ на гібрыдную атаку зь Беларусі
https://smarturl.click/Qbe03
Нагодай для санкцый будзе «несанкцыянаванае пранікненьне на тэрыторыю дзяржавы-сябра ЭЗ, у тым ліку ў яе паветраную прастору». А таксама «парушэньне функцыянаваньня крытычнай інфраструктуры».
Чакаецца, што гэтыя крытэры ўхваляць яшчэ да Калядаў, — вынікае з дакумэнту, зь якім азнаёмілася Свабода.
І Літва ўжо мае і канкрэтныя прапановы новых санкцый супраць уладаў Беларусі. Сярод іх —
📌 поўная забарона на транзакцыі для 10 беларускіх банкаў,
📌 санкцыі супраць азотных угнаеньняў у дадатак да ўведзеных раней супраць калію,
📌 забарона імпарту беларускага рапсавага алею і солі.
🇦🇫 У Аўганістане затрымалі чатырох чалавек за вопратку ў стылі герояў брытанскага сэрыялу Peaky Blinders
https://smarturl.click/3Qopk
Прадстаўнік Міністэрства па прапагандзе дабрадзейнасьці і перадухіленьні заганы Сайфул Іслам Хайбер заявіў, што паводзіны затрыманых несумяшчальныя з «ісламскімі каштоўнасьцямі і аўганскай культурай».
Талібы, якія прыйшлі да ўлады ў жніўні 2021 года, увялі жорсткія абмежаваньні для дзяўчат і жанчын, у тым ліку забаранілі ім размаўляць у грамадзкіх месцах і знаходзіцца з адкрытымі асобамі на публіцы. Цырульнікам, па дадзеных DailyMail, было забаронена стрыгчы мужчынам бароды і ўкладваць ім валасы.
Лукашэнка выставіў ультыматум Літве перад перамовамі з ЗША. Тлумачыць Валер Карбалевіч
https://smarturl.click/p2LaG
Сёньняшняе пасяджэньне Савету бясьпекі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам з жорсткімі абвінавачваньні на адрас Эўропы і Літвы — гэта падвышэньне ставак перад анансаванымі перамовамі з дэлегацыяй ЗША ў Менску, піша Валер Карбалевіч.
💬 Крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой паглыбляецца, на абвастрэньне ідуць абодва бакі.
💬 Не ўпершыню беларускія ўлады імкнуцца распаліць унутраны канфлікт у Літве.
💬 Фактычна Лукашэнка абвесьціў Літве ўльтыматум.
💬 Дэлегацыя ЗША на чале з Джонам Коўлам выступае ў ролі нават не пасярэдніка, а арбітра, які павінен вырашыць гэтую спрэчку між Беларусьсю і Літвой.
Лявон Вольскі выпусьціў каляднае відэа пра Менск у вязаным стылі
https://smarturl.click/L3yxXНа
YouTube-канале музы́кі зьявіўся відэкліп на песьню «Каляды ў Менску», створаны ў стылі knitting.
На сьвяточным відэа, нібы зьвязаныя з ваўняных нітак, паўстаюць вуліцы і будынкі сталіцы — зь нечаканымі шыльдамі, надпісамі і іншымі чароўнымі пераўтварэньнямі.
Песьня «Каляды ў Менску» была апубліканая ў верасьні 2023 году і ўвайшла ў альбом Лявона Вольскага «Эмігранты».
Тым часам Лявон Вольскі зь гістарыстам Паўлам Трыпуцем працягваюць калядныя гастролі. Яны ўжо выступілі ў Познані. Наперадзе — Уроцлаў, Кракаў, Беласток і Варшава.
Прарасейскі фэст «Сонцастаяньне» больш ня будзе праводзіцца ў Пружане — улады не далі дазволу
https://smarturl.click/qBLow
У мінулыя гады на «Сонцастаяньне» прывозілі ў тым ліку расейскіх музыкаў, якія падтрымліваюць вайну ва Ўкраіне.
Неглюбскую тэкстыльную традыцыю ўключылі ў сьіпс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Расказваем, хто мае неглюбскія кашулі і ручнікі
https://smarturl.click/E1yEJ
Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці ўяўляе сабой унікальную зьяву беларускай народнай культуры, якая захавала архаічныя рысы і складаную сымболіку.
Гэта традыцыя, якая сфармавалася ў XVII стагодзьдзі, ахоплівае стварэньне ручнікоў, прадметаў адзеньня і інтэр’еру з выкарыстаньнем самабытных тэхнік ткацтва і вышыўкі, піша МЗС Беларусі.