radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі прыехаў у Купянск. Раней начальнік расейскага Генштабу дакладваў Пуціну пра «вызваленьне» гораду

https://smarturl.click/0BbdW

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыехаў у горад Купянск у Харкаўскай вобласьці — на фоне паведамленьняў пра посьпехі ўкраінскай арміі на гэтым кірунку.

Ён запісаў відэа на ўезьдзе ў горад.

20 лістапада начальнік Генштаба Ўзброеных сілаў Расеі Валерый Герасімаў падчас нарады з Уладзімірам Пуціным заявіў пра «вызваленьне» Купянску. У Генштабе ВСУ пасьля гэтага заявілі, што Купянск застаецца пад украінскім кантролем.

Стоп-кадар — V_Zelenskiy_official

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскія памежнікі знайшлі падкоп даўжынёй у дзясяткі мэтраў пад мяжой зь Беларусьсю

https://smarturl.click/E1yWz

Тунэль, выкапаны непадалёк ад мястэчка Нараўка, меў вышыню каля 1,5 мэтра. Уваход у яго, схаваны ў лесе, знаходзіўся прыкладна за 50 мэтраў ад мяжы зь беларускага боку, а выхад — прыкладна за 10 мэтраў ад шлягбаўму з польскага боку.

Празь яго ў Польшчу трапілі больш за 180 мігрантаў. Больш за 130 іншаземцаў затрымалі, астатніх шукаюць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Барысаве затрымалі Сяргея Салаша

https://smarturl.click/y6bWR

49‑гадовы Сяргей Салаш — вядомы грамадзкі дзеяч. Пра ягонае затрыманьне работнікамі КДБ паведаміў у фэйсбуку журналіст Зьміцер Панкавец. Ён таксама адзначыў, што родныя Салаша знаходзяцца ў цяжкім становішчы.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», арыштаваныя таксама 46‑гадовы эканаміст Зьміцер Бабіцкі і яшчэ некалькі чалавек, якія разам з Салашам складалі мясцовы асяродак.

У свой час Бабіцкі і Салаш удзельнічалі ў выбарчых кампаніях, балятаваліся ў дэпутаты, зьбіралі подпісы за кандыдатаў ад апазыцыі. У 2010‑х яны адышлі ад палітыкі і займаліся толькі бізнэсам і грамадзкай дзейнасьцю.

На мінулым тыдні КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» ініцыятыву «Склад бутэлек». Сярод тых, каго назвалі датычным да яе, былі Сяргей Салаш, Зьміцер Бабіцкі і яшчэ 9 чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Полацку вайсковыя часткі ўзмацнілі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы

https://smarturl.click/qBLw9

Як сьцьвярджаюць у Міністэрстве абароны Беларусі, тэхніку распрацавалі ў беларускім канструктарскім бюро «Радар».

Дакумэнты на тэхніку ва ўрачыстых умовах (на фота) перадаў кіраўнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл, першы намесьнік міністра абароны Павел Муравейка.

«Тут, на полацкай зямлі, мы атрымалі новую тэхніку айчыннай вытворчасьці — комплексы Р-934, Р-936, якія зьяўляюцца самымі апошнімі ўзорамі ў галіне тэорыі і практыкі разьвіцьця радыёэлектроннай барацьбы. Прыемна, што, захоўваючы наш тэхналягічны сувэрэнітэт, гэтыя комплексы зробленыя на айчынных прадпрыемствах і даюць нам магчымасьць разьвівацца далей», — сказаў Павел Муравейка.

Кіраўнік Генэральнага штабу дадаў, што ў бліжэйшыя пяць гадоў вырабяць і перарадуць у войскі «комплексы РЭБ тактычнага зьвяна кіраваньня, розныя вырабы, якія дазваляюць выяўляць бесьпілётныя лётныя апараты і ўзьдзейнічаць на іх».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за апошнія тры дні тэмпэратура паветра пабіла рэкорд 80-гадовай даўніны

https://smarturl.click/5ZgV0

У Беларусі трэці дзень запар мэтэастанцыі фіксуюць рэкорды цяпла, але на выходныя прагназуюць істотнае пахаладаньне.

Як паведаміла выданьне «Позірк», 11 сьнежня на 36 з 48 мэтэастанцыяў, архіў назіраньняў на якіх даступны, абнавіліся гістарычныя максымумы. Пры гэтым да паўтарэньня абсалютнага рэкорду для ўсёй тэрыторыі краіны (+11°С у Пінску ў 1944 годзе) не хапіла ўсяго 0,1 градуса.

У Высокім на захадзе Берасьцейскай вобласьці было цяплей за ўсё: +10,9°С (ранейшы лякальны экстрэмум быў +9,3°С у 2016 годзе).

Найстарэйшы перапісаны рэкорд пратрымаўся 81 год: у Слуцку паветра прагрэлася да 9,8 градуса, што на 0,6° вышэй за максымум, адзначаны 11 сьнежня 1944 году.

Згодна з прагнозам надвор’я, у ноч на 13 і на 14 сьнежня істотна пахаладае — тэмпэратура паветра будзе ад 2 да 9 градусаў марозу, і толькі ў паўднёва-заходніх рэгіёнах захаваецца плюсавая тэмпэратура.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ты ня можаш чалавеку ўсоўваць дабро». Ці можна дапамагчы беларусам, якія ня просяць дапамогі ў складанай сытуацыі

https://smarturl.click/zdYmb

Сёлета ў сьнежні стала вядома пра сьмерць у Польшчы двух беларусаў: 34-гадовага тату-майстра з Гомля Ільлі Жалезьнякова, якому паўгоду таму перасадзілі сэрца, і 70-гадовага журналіста з Бабруйску Ўладзімера Усера (Лазарава), якога абвінавацілі ў шпіянажы.

Пасьля іх сьмерці грамадзкасьць даведалася, што абодва ў апошні пэрыяд жыцьця ня мелі свайго жытла (адзін начаваў у аўтамабілі, другі — у начлежцы для бяздомных), а таксама галадалі («ня еў ні гародніны, ні садавіны, ні мяса», «сьняданак быў — гарбата і кавалак хлеба», «нічога зь ежы няма, толькі вада»).

У сеціве пачалася дыскусія: хто вінаваты ў сьмерці ў гэтых людзей і ці можна ім было дапамагчы, каб яны засталіся жыць.

Як дапамагчы людзям, якія ня просяць дапамогі? А людзям, якія ня маюць дзе жыць і што есьці? І калі дапамога мае быць прымусовай? Пачытайце гэты тэкст.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская атрымала прэмію Маргарэт Тэтчэр і прысьвяціла яе беларускім жанчынам

https://smarturl.click/oVnde

Цырымонія ўручэньня адбылася 11 сьнежня ў Рыме (Італія).

Як паведаміла выданьне «Позірк», Сьвятлана Ціханоўская прысьвяціла прэмію «сьмелым беларускім жанчынам, якія змагаюцца за свабоду», «жалезным лэдзі Беларусі»: Марыі Калесьнікавай, Кацярыне Андрэевай, Ніне Багінскай і іншым.

«Многія з гэтых жанчын застаюцца за кратамі. І мы не спыняем барацьбу за іх вызваленьне. Гэтак жа, як мы не перастанем змагацца за нашу краіну», — заявіла палітык.


Яна падкрэсьліла, што Беларусь — «прыклад таго, што адбываецца, калі мы грэбуем дэмакратыяй, спрабуем улагодзіць або „перавыхаваць“ дыктатараў».

«Калі мы нерашучыя, калі прымаем паўмеры — яны толькі нахабнічаюць», — сказала палітык.


Ціханоўская адзначыла, што Маргарэт Тэтчэр «ненавідзела, калі справы рабіліся напалову».

«І найлепшы спосаб ушанаваць яе спадчыну — пераканацца, што мы не пакінем дыктатарам ніводнага шанцу», — падкрэсліла палітык.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз пачаў працэдуру, якая вядзе да бестэрміновай замарозкі актываў Расеі

https://smarturl.click/13o0b

Прадстаўнікі краін ЭЗ на ўзроўні амбасадараў 11 сьнежня прагаласавалі за тое, каб пачаць працэдуру доўгатэрміновага замарожваньня расейскіх актываў у Эўразвязе.

Пра гэта паведаміў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

Гэта разглядаецца як першы крок на шляху да выкарыстаньня расейскіх актываў у якасьці забесьпячэньня для выплаты Ўкраіне крэдыту, які яна, як мяркуецца, зможа пасьля вярнуць са сродкаў, якія на яе аднаўленьне выплаціць Расея.

Амбасадары краін ЭЗ прагаласавалі за тое, каб перадаць Эўрапейскай камісіі надзвычайныя паўнамоцтвы, якія дазволяць захоўваць расейскія актывы замарожанымі на нявызначаны тэрмін. Цяпер да гэтых актываў прымяняюцца звычайныя правілы — іх замарозку неабходна падаўжаць кожныя шэсьць месяцаў, прычым аднагалосна.

На фота: прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна прапанавала Літве свае тэхналягічныя рашэньні для рэагаваньня на гібрыдныя атакі Беларусі

https://smarturl.click/E1yoz

У Міністэрстве замежных спраў Украіны заявілі аб неабходнасьці ўзмацненьня ціску на рэжым Лукашэнкі праз гібрыдныя атакі на Літву, удзел у агрэсіі супраць Украіны і ў дэстабілізацыі эўрапейскага кантынэнту.

«Падтрымліваем дзеяньні дружалюбнай Літвы ў адказ на пастаянны запуск на яе тэрыторыю зь Беларусі паветраных балёнаў з кантрабандай, а таксама неабходнасьць рэагаваньня на гэтыя крокі ня толькі з боку Літвы, а і Эўразьвязу ў цэлым», — адзначаецца ў заяве зьнешнепалітычнага ведамства.


У МЗС Украіны назвалі запуск паветраных балёнаў зь Беларусі «чарговай праявай гібрыдных атак рэжыму Лукашэнкі». У Кіеве мяркуюць, што Менск ажыцьцяўляе іх не самастойна, а пры падтрымцы Расеі.

«Украіна [...] нязьменна гатова дзяліцца набытым у часе вайны досьведам, у тым ліку тэхналягічнымі рашэньнямі», — адзначылі дыпляматы.

На фота: МЗС Украіны, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ксенія Луцкіна пра адбор на БТ: Дыктарка павінна быць прыгажуняй, якая адпавядае густам гледача нумар адзін

https://smarturl.click/kZVX6

💬 «Што тычыцца адбору тых, хто прачытае навіны… яны павінны адпавядаць густам гледача нумар адзін. Гэта звычайна брунэтка з яскравым, кантрасным зьнешнім выглядам».

💬 «Усе дзяўчаты новыя, якія прыходзяць, яны ўсе маюць чорныя валасы, яны ўсе з цёмнымі вачыма, яны ўсе з белай скурай. І гэта фактычна адзін тыпаж, яны нібыта па трафарэце».

💬 «Колькі я сама імкнулася рабіць праекты на беларускай мове, мне наўпрост казалі так: „Мы не рэкамэндуем, ня ўпарціся“».

Цалкам інтэрвію глядзіце на YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея хоча ўвесь Данбас, а амэрыканцы шукаюць нейкі фармат, каб Украіна на гэта пагадзілася

https://smarturl.click/qBLZW

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апавёў некаторыя дэталі перамоў наконт мірнага пляну.

Паводле яго, прадстаўнікі ЗША прапануюць вывесьці ўкраінскія войскі з падкантрольнай Кіеву часткі Данецкай вобласьці — пры ўмове, што расейскія войскі на гэтыя тэрыторыі ня зойдуць, і яны стануць «дэмілітарызаванай» або «свабоднай эканамічнай зонай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эўрапарлямэнце расплакалася перакладчыца 11-гадовага Рамана, які выжыў падчас ракетнага ўдару РФ па Віньніцы

Гісторыю Рамана сапраўды цяжка слухаць бязь сьлёз.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Time назваў стваральнікаў штучнага інтэлекту людзьмі 2025 году

https://smarturl.click/Jnyox

На вокладку зьмясьцілі

Марка Цукербэрга (Meta)
Лізу Су (AMD),
Ілана Маска (xAI, SpaceX, Tesla),
Джэнсэна Гуанга (Nvidia),
Сэма Альтмана (OpenAI),
Дэміса Гасабіса (DeepMind),
Дарыё Амадэя (Anthropic),
Фэй-Фэй Лі (ImageNet).

Дызайнэр вокладкі рассадзіў іх на бэльцы высока па-над горадам, абыграўшы культавае фота «Абед на хмарачосе» 1932 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былая супрацоўніца БТ пра «кухню» прапаганды

https://www.youtube.com/watch?v=5knpB0QQS2w

Як працуе прапаганда, наколькі яна эфэктыўная, як падбіраюцца кадры, хто насамрэч прымае рашэньні?

Унутраную «кухню» БТ раскрывае былая палітзьняволеная, журналістка, дакумэнталістка Ксенія Луцкіна, якая працавала на дзяржаўнай беларускай тэлевізіі 15 гадоў.

Журналістка расказвае, як пасьля вызваленьня зь яе спрабавалі зрабіць «другога Пратасевіча».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Полк Каліноўскага абвясьціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў

https://smarturl.click/OLyWA

Полк разьлічвае сабраць 8300 эўра, каб атрымалася ня менш як 100 эўра на кожнае дзіцё.

«Яны растуць у розных краінах сьвету — спакутаваныя вайной і рэпрэсіямі, але ўсе яны чакаюць Каляднага цуду», — гаворыцца ў абвестцы палку.


На момант публікацыі сабрана 6% ад заяўленай сумы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

146 тысяч беларусаў у Польшчы, 51 тысяча — у Літве. У Вільні прайшла канфэрэнцыя, на якой абмеркавалі наступствы рэпрэсій у Беларусі

https://smarturl.click/E1yDg

На ёй абмеркавалі міграцыйныя, прававыя і псыхалягічныя наступствы рэпрэсій для беларусаў.

Ці ёсьць ідэі, як спрасьціць жыцьцё сотням тысяч беларускіх эмігранаў? Пра гэта ў рэпартажы Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Місія Коўла. У чаканьні вызваленьня 150 палітвязьняў

https://www.youtube.com/watch?v=4fBjLWLCi80

1️⃣ Пра што дамовіўся Коўл з Лукашэнкам?

2️⃣ Калі чакаць вызваленьня новай групы палітвязьняў?

3️⃣ Як будзе арганізаваная дапамога ім?

4️⃣ Як зьвязаныя вызваленьні палітвязьняў і дазвол Міжнароднага Алімпійскага камітэту праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі?

Абмяркоўваем у жывым эфіры з аналітыкам Свабоды Юрыем Дракахрустам.

Госьці эфіру –

• прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольга Зазулінская,
• выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін,
• адзін зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Коўлам

https://smarturl.click/WRawO

Аляксандар Лукашэнка 12 сьнежня сустрэўся з прадстаўнікамі каманды прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на чале са спэцыяльным пасланьнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. Перамовы пачаліся сёньня за зачыненымі дзьвярыма і працягнуцца заўтра. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал прэсавай службы Лукашэнкі.

Агенцтва Reuters раней паведаміла з спасылкай на «тры крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй», адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа абмяркоўвае з уладамі Беларусі магчымасьць хуткага вызваленьня сама меней 100 палітычных зьняволеных.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сьпіс «экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 чалавек. Цяпер у ім 6084 прозьвішчы

12 сьнежня Міністэрства ўнутраных справаў абнавіла пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці».

Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», 15 з 18 даданых у сьпіс людзей асуджаныя паводле артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу аб «экстрэмісцкай дзейнасьці».

Апроч таго, паводле праваабаронцаў, МУС прызнала «экстрэмісцкім» фармаваньнем праект «Кастусь». Міністэрства лічыць датычнымі да яго Канстанціна Рэзьнічака і Аляксандра Герасіменку.

Крыніца фота: праваабарончы цэнтар «Вясна»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі колішняга прадпрымальніка асудзілі за садзейнічаньне «экстрэмісцкай» дзейнасьці

https://smarturl.click/y6bWR

У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што Гомельскі абласны суд прызнаў 55-гадовага Зьмітра Кажадуба вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкулу 361‑4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічаньне «экстрэмісцкай» дзейнасьці).

Згодна зь інфармацыяй «Нашай нівы», Зьміцер Кажадуб родам з Мазыра. У 1994 годзе ён скончыў мясцовы пэдагагічны інстытут імя Крупскай. Як адзначаецца ў паведамленьні, дакладны вырак невядомы, імаверна, яму прызначылі «хімію» ці калёнію.

Зьміцер любіць падарожнічаць, плаваць на лодках і катацца на ровары. У анкетах на сайтах знаёмстваў ён пазначаў, што цікавіцца гістарычнымі фільмамі, хард-рокам і палітыкай. Мяркуючы па рэпостах у сацсетках, Зьміцер — фанат гуртоў Neuro Dubel і Стары Ольса, рэпосьціў і шмат сучаснай музыкі кшталту Imagine Dragons і Coldplay.

У 2013-2019 гадах Кажадуб займаўся здачай у арэнду ўласнай нерухомасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы змогуць у 2026 годзе бязмытна ўвезьці 20 тысяч электрамабіляў, але зарадных станцый бракуе

https://smarturl.click/lARd1

Такую льготу надаў Беларусі Эўразійскі міжурадавы савет, у які ўваходзяць кіраўнікі ўрадаў краін ЭАЭС (Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызсстан, Расея).

«На пасяджэньні Эўразійскага міжурадавага савета кіраўнікі ўрадаў краін Эўразійскага эканамічнага саюза дамовіліся прадставіць тарыфную льготу ў выглядзе вызваленьня ад выплаты мытнай пошліны ў адносінах да электрамабіляў, што ўвозяцца ў шэраг дзяржаў-чальцоў у 2026 годзе».

Рашэньне датычыцца „чыстых электрычак“, якія ўвозяцца ў Беларусь у колькасьці 20 тысяч штук.

Вызваленьне ад выплаты мытаў прадстаўляецца толькі грамадзянам, якія стала пражываюць у Армэніі, Беларусі і Кыргызстане. Пры гэтым не дапускаецца перадача правоў валоданьня, карыстаньня і распараджэньня электрамабілямі асобам, якія маюць грамадзянства і (або) пастаяннае месца жыхарства ў Казахстане або Расеі.

На фота: электрамабіль на зарадцы, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі ўзмацнілі ўдары па Днепрапятроўскай вобласьці: ёсьць загінулы і параненыя

https://smarturl.click/JnyOv

У Дзяржаўнай службе Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях паведамілі аб інтэнсіўнай расейскай атацы горада Паўлаград у Днепрапятроўскай вобласьці.

«Адзін чалавек загінуў і яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі ў выніку расейскай атакі», — адзначаецца ў паведамленьні.

У горадзе ў выніку пацэльваньня расейскіх дронаў загарэліся пяць прыватных будынкаў, адзін зь іх — цалкам зьнішчаны.

Практычна штодзень расейскія войскі абстрэльваюць і Адэскую вобласьць — у ноч на 12 сьнежня значна пацярпеў Адэскі раён. Паводле мясцовых уладаў, нягледзячы на тое, што сілы супрацьпаветранай абароны актыўна зьбівалі дроны, адбылося пацэльваньне ў энэргетычны аб’ект. Шэраг населеных пунктаў засталіся без сьвятла. Крытычную інфраструктуру перавялі на генэратары. Інфармацыі аб загінулых і пацярпелых пакуль няма.

У Херсонскай вобласьці ў выніку расейскіх абстрэлаў пяць чалавек атрымалі раненьні.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МУС Беларусі зьнізілі колькасьць квот на наданьне статусу ўцекачоў

https://smarturl.click/AxOLv

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі вызначыла на 2026 год квоты для рэгіёнаў па рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданьні статусу ўцекача, дадатковай абароны або прытулку ў Беларусі.

Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастановы ведамства, у 2026 год па статус уцекача могуць зьвярнуцца 2 300 асобаў.

Найбольшыя квоты атрымалі Гомельская (420 асобаў) і Менская (400) вобласьці. Для Берасьцейскай вобласьці квоты вызначылі на ўзроўні 360 чалавек, для Віцебскай — 380, для Горадзенскай — 360 і для Магілёўскай — 380.

У 2025 годзе было 2 400 квот для ўсіх вобласьцяў Беларусі. Найбольшыя — па 450 — атрымалі тады Берасьцейская, Гомельская і Менская.

У Беларусі не публікуюць афіцыйныя зьвесткі аб колькасьці замежнікаў, якія атрымалі статус уцекача або дадатковую абарону. Некаторыя крыніцы паведамляюць, што за чатыры гады з 2021 году статус уцекача атрымалі прыблізна 870 замежнікаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. Дзень памяці Стэфана Баторыя

https://smarturl.click/5Zg6j

🗓 12 сьнежня
1501 — у Кракаве адбылася каранацыя вялікага князя Аляксандра.
1586 — памёр Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь Літоўскі.
1796 — у складзе Расейскай імпэрыі ўтвораная Беларуская губэрня з цэнтрам у Віцебску.
1925 — у ЗША адкрыўся гатэль «Матэль», які даў назву ўсім матэлям.
1991 — Вярхоўны Савет РСФСР ратыфікаваў Белавескія пагадненьні, што абвяшчалі ліквідацыю СССР.

🌱 Нарадзіліся: Сімяон Полацкі, Гюстаў Флябэр, Міхал Грушвіцкі, Юльяна Вітан-Дубейкаўская, Фрэнк Сінатра, Ніна Стужынская, Усевалад Гарачка.

🕯 У памяці: Леан Зянковіч, Давід Сарноф, Ніна Тарас.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 11 сьнежня

• Дзясятак тысяч кватэраў замест заводаў, лесу і старога дэпо. Хто і як забудоўвае Менск

«Спрабавалі зрабіць другім Пратасевічам». Былая палітзьняволеная пра кухню прапаганды і густы «гледача нумар адзін»

Шантаж хворай бабуляй, візіты да маці. Гісторыі палітычных уцекачоў, якіх «апрацоўваюць» беларускія сілавікі

• Праваабаронцы дасьледавалі, якія абмежаваньні ствараюць вернікам у вязьніцах

• У Беларусі заблякавалі доступ да сайтаў некалькіх крыптабіржаў. Міністэрства інфармацыі назвала прычыну

• МАРГ заклікаў беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску

• Мабільны апэратар Life правёў рэбрэндынг, у выніку якога з мабільнай аплікацыі зьнікла беларуская мова

Як зьмяніўся выбар беларусаў паміж Расеяй і Эўропай за 20 гадоў

Беларускім лыжнікам далі шанец кваліфікавацца на Алімпіяду пад нэўтральным сьцягам

• Прэм’ерка Літвы аб пераводзе офіса Ціханоўскай: Урад не атрымліваў афіцыйнай заявы

• У Літве гатовы да перамоў зь Беларусьсю толькі на тэхнічным, а не на палітычным узроўні

• Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі

https://smarturl.click/dwx0o

«Міжнародныя фэдэрацыі павінны працягваць устрымлівацца ад арганізацыі або падтрымкі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у Расеі. Гэтая рэкамэндацыя больш не распаўсюджваецца на Беларусь», — гаворыцца ў апублікаванай справаздачы МАК.


Акрамя гэтага, юным спартоўцам зь Беларусі цяпер можна ўдзельнічаць у міжнародных юнацкіх спаборніцтвах і ў індывідуальных, і ў камандных відах спорту.

Спартоўцы, асабліва юныя, «не павінны несьці адказнасьць за дзеяньні сваіх урадаў», — гаворыцца ў публікацыі МАК.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇧🇬 У Баўгарыі на тле пратэстаў падаў у адстаўку ўрад

https://smarturl.click/13oyD

Пратэсты былі выкліканыя праектам бюджэту на 2026 год. Адле хутка перарасьлі ў патрабаваньні адстаўкі ўраду і радыкальнай рэформы мадэлі кіраваньня краінай.

Урад Росэна Жалязкава не пракіраваў і году.

ℹ️ Па ўзроўні карумпаванасьці Баўгарыя займае другое месца ў Эўрапейскім зьвязе, саступаючы толькі Вугоршчыне. І першае — у рэйтынгу найбяднейшых краін ЭЗ.

З красавіка 2021 да кастрычніка 2024 году ў Баўгарыі прайшло аж сем парлямэнцкіх выбараў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як зьмяніўся выбар беларусаў паміж Расеяй і Эўропай за 20 гадоў

https://smarturl.click/XDmQW

Свабода супаставіла дадзеныя апытаньняў розных дасьледчых цэнтраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША затрымалі каля Вэнэсуэлы танкер іранскага ценявога флёту

https://smarturl.click/0BbXn

Затрыманы нафтавы танкер быў унесены ў санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў ЗША ў 2022 годзе за кантрабанду іранскай нафты.

Ён належыць грамадзяніну Ўкраіны Віктару Арцёмаву, уласьніка яшчэ некалькіх танкераў. Паводле Мінфіну ЗША, Арцёмаў зьвязаны з «Хезбалой» і іранскім сілавікамі.

Летась Тэгеран зарабіў на экспарце нафты 43 мільярды даляраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы дасьледавалі, якія абмежаваньні ствараюць вернікам у вязьніцах

https://smarturl.click/Gg79Q

Сярод іншага, палітвязьняў не пускаюць у царкву, а ў мусульманаў адбіраюць дыванкі для намазу.

Читать полностью…
Subscribe to a channel