radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Былая супрацоўніца БТ пра «кухню» прапаганды

https://www.youtube.com/watch?v=5knpB0QQS2w

Як працуе прапаганда, наколькі яна эфэктыўная, як падбіраюцца кадры, хто насамрэч прымае рашэньні?

Унутраную «кухню» БТ раскрывае былая палітзьняволеная, журналістка, дакумэнталістка Ксенія Луцкіна, якая працавала на дзяржаўнай беларускай тэлевізіі 15 гадоў.

Журналістка расказвае, як пасьля вызваленьня зь яе спрабавалі зрабіць «другога Пратасевіча».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Полк Каліноўскага абвясьціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў

https://smarturl.click/OLyWA

Полк разьлічвае сабраць 8300 эўра, каб атрымалася ня менш як 100 эўра на кожнае дзіцё.

«Яны растуць у розных краінах сьвету — спакутаваныя вайной і рэпрэсіямі, але ўсе яны чакаюць Каляднага цуду», — гаворыцца ў абвестцы палку.


На момант публікацыі сабрана 6% ад заяўленай сумы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праз атаку дронамі самалёт з Пашыньянам ня змог прызямліцца ў Маскве. Там зноў затрымліваюць авіярэйсы

https://smarturl.click/20dj0

Самалёт, на якім прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян ляцеў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэньні ЭАЭС, уначы 11 сьнежня ня змог прызямліцца ў Маскве праз атаку бесьпілётнікаў і абмежаваньні паветранай прасторы.

Як паведаміў Telegram-канал Baza, самалёт Пашыньяна «гадзіну кружляў над Цьверскай вобласьцю Расеі, чакаючы дазволу на пасадку, але так яго і не атрымаў».

У выніку самалёт накіравалі ў аэрапорт Пулкава ў Санкт-Пецярбургу, дзе ён прызямліўся а першай ночы.

У Telegram-канале ўраду Беларусі а 9:48 паведамілі, што прэм’ер Аляксандар Турчын таксама вылецеў у Маскву. Інфармацыю аб яго прыбыцьці ў расейскую сталіцу апублікавалі аб 11:33. Зьвестак аб затрымках пасадкі яго самалёту няма. Хоць у гэты час мэр Масквы Сяргей Сабянін ці ня кожныя 20-30 хвілін паведамляў аб колькасьці дронаў, зьбітых над Масквой. Паводле яго, над Масквой зьбілі 41 дрон.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мабільны апэратар Life правёў рэбрэндынг, у выніку якога з мабільнай аплікацыі зьнікла беларуская мова

https://smarturl.click/VRzxx

Кампанія Life абвясьціла маштабны рэбрэндынг 3 сьнежня 2025 году. Цяпер кампанія сябе пазыцыянуе як лічбавы, а не мабільны апэратар.

Трансфармацыя маркі закранула гандлёвыя сеткі і IT-інфраструктуру кампаніі, якая цяпер дэкляруе, што яе сэрвісы аб’яднаныя ў сыстэму.

Праграма для мабільных тэлефонаў «становіцца супэрапам», заявіла кампанія. Цяпер аплікацыя называецца ня «Мой Life», а проста Life.

Пры гэтым карыстальнікі аплікацыі заўважылі і ў камэнтарах напісалі пра «поўную адсутнасьць беларускай мовы ў абноўленым дызайне кампаніі life, яе вэб-сайту і афіцыйных праграмаў».

На фота: мабільны дадатак кампаніі Life

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі на аўкцыён выставілі яшчэ адну гістарычна-культурную каштоўнасьць

https://smarturl.click/7vqya

На плятформе Беларускай унівэрсальнай біржы 17 сьнежня адбудуцца таргі на колішні Дом рамесьніка ў Паставах Віцебскай вобласьці (на фота).

Пачатковая цана аб’екту складае 21 155,22 рубля.

Будынак пад двухсхільным дахам пабудаваны ў 1760–1780 гады ў стылі барока. Нізкі паверх на галоўным фасадзе завяршае фігурны шчыт з мансардавым акном у цэнтры. Яго спраектаваў італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака, які ў 1770-х гадах працаваў пры двары караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і ўдзельнічаў у будаўніцтве рынкавага пляцу ў Паставах.

Згодна з умовамі аўкцыёну, новы ўласьнік мае цягам 30 дзён пасьля набыцьця дому падпісаць ахоўны абавязак. Цяпер гэты аб’ект належыць віцебскаму прадпрыемству «Белсаюздрук».

Будынак будзе перааформлены ў прыватную ўласнасьць, але зямельны ўчастак у тры соткі перададуць у арэнду на 50 гадоў. Новы ўласьнік зможа перарабіць будынак у жылы або разьмясьціць які-кольвек аб’ект.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі заблякавалі доступ да сайтаў некалькіх крыптабіржаў

https://smarturl.click/lARxL

Рашэньне ўхваліла Міністэрства інфармацыі Беларусі, прычыны не называюць.

Адрасы крыптабіржаў Bybit, BingX, Bitget, Okx уключылі ў сьпіс забароненых на сайце БелДІЭ, Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувязьзю.

Пры гэтым апэрацыі з крыптавалютамі ў Беларусі застаюцца легальнымі. Дэкрэт Лукашэнкі № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі» дазваляе бясьпечна купляць і прадаваць крыптавалюты праз рэгуляваныя плятформы.

Цяпер доступ да гэтых сайтаў у Беларусі немагчымы.

Крыптабіржай лічыцца онлайн-плятформа, дзе людзі купляюць, прадаюць і абменьваюцца паміж сабой крыптавалютай. Гэта выглядае як звычайная біржа або абменьнік, працуе ў лічбавым рэжыме. Крыптабіржа злучае тых, хто хоча купіць крыптавалюту, і тых, хто хоча яе прадаць.

На фота: скрын з сайту Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувязьзю

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Некалькі расейскіх і беларускіх лыжнікаў змогуць кваліфікавацца на Алімпіяду пад нэўтральным сьцягам

https://smarturl.click/Gg7Jm

Тром расейскім і шасьці беларускім лыжнікам дазволілі ўдзельнічаць у кваліфікацыйных спаборніцтвах да Алімпійскіх гульняў наступнага года, згодна са сьпісам, апублікаваным Міжнароднай фэдэрацыяй лыжнага спорту (FIS).

У кастрычніку FIS абвясьціла, што захоўвае забарону на ўдзел спартсмэнаў з дзьвюх краін напярэдадні Гульняў у Мілане-Карціне, якія пройдуць з 6 па 22 лютага. Але рашэньне Спартыўнага арбітражнага суда на мінулым тыдні адмяніла гэтую забарону, адкрыўшы шлях для расейцаў і беларусаў да спробы кваліфікавацца на лыжныя спаборніцтвы, якія складаюць больш за палову праграмы зімовых Гульняў, паведаміла AFP.

Нэўтральныя статусы атрымалі беларускія фрыстайлісты Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Настасься Андрыянава, Ігар Драбянкоў і Уладзіслаў Вазьнюк, а таксама гарналыжніца Марыя Шканава.

На фота: спаборніцтвы ў лыжным фрыстайле, архіў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь не падтрымала рэзалюцыю ААН аб узмацненьні супрацы па мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі

Генэральная асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю «Узмацненьне міжнароднай супрацы і каардынацыі намаганьняў па вывучэньні, зьмякчэньні і мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы».

Як паведаміла агенцтва «Укрінформ», рэзалюцыю падтрымалі 97 краін, супарць як прагаласавалі 8 і 39 утрымаліся.

Сярод краін, якія прагаласавалі супраць – Расея, Беларусь, Паўночная Карэя, Нікарагуа, Нігер і ЗША.

У дакумэнце прызнаюцца працяглыя сур’ёзныя наступствы аварыі, патрэбы пацярпелых грамадзян і населеных пунктаў, а таксама адзначаецца важная роля ААН, у тым ліку Праграмы разьвіцьця ў аднаўленьні пацярпелых тэрыторый.

У рэзалюцыі выказалі сурё’зную заклапочанасьць праз пашкоджаньне дронам 14 лютага 2025 году новага ўкрыцьця над аварыйным блёкам Чарнобыльскай АЭС, што стварыла пагрозу ягонай бясьпецы, а таксама заявілі аб неабходнасьці міжнароднай падтрымкі ў аднаўленьні аб’екту.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская на ўручэньні Нобэлеўскай прэміі міру: Супраціў дыктатуры — агульная, глябальная задача

https://smarturl.click/qBLgO

Сьвятлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру 10 сьнежня ў Нарвэгіі. Яе запрасіла сёлетняя ляўрэатка прэміі Марыя Карына Мачада з Вэнэсуэлы, перадае «Позірк».

Ціханоўская выказала ўпэўненасьць, што «праўда пераможа», «і Беларусь, і Вэнэсуэла будуць свабодныя».

У сваёй прамове яна згадала і беларускага нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага, які працягвае заставацца за кратамі ў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што было на пратэсьце перавозьнікаў у Вільні? Расказваем у 160 сэкундах

Поўны рэпартаж глядзіце на YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апублікавалі новыя падрабязнасьці сёлетняй кібэратакі на расейскі «Аэрофлот», у якой бралі ўдзел беларускія «Кібэрпартызаны»

https://smarturl.click/ggm4y

Сёлетняя кібэратака на расейскую авіякампанію «Аэрофлот» стала самай вялікай для Расеі з пачатку маштабнай расейскай вайны супраць Ўкраіны ў 2022 годзе.

Адказнасьць за ўзлом, які адбыўся ў ліпені, узялі на сябе хакеры з украінскай групоўкі Silent Crow і беларускія «Кібэрпартызаны». Ім удалося часова паралізаваць працу авіякампаніі і прымусіць яе супрацоўнікаў перайсьці на адпраўку рэйсаў у ручным рэжыме.

«Кібэрпартызаны» заяўлялі, што атрымалі доступ адміністратара да ўсёй карпаратыўнай сеткі кампаніі «Аэрофлот». Цяпер гэта пацьвердзілі два суразмоўцы The Bell, а таксама крыніца ў самой авіякампаніі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇦🇺 У Аўстраліі ўступіла ў сілу забарона сацсетак для дзяцей да 16 гадоў

https://smarturl.click/JnyVq

Аўстралія стала першай дэмакратычнай дзяржавай у сьвеце, якая ўвяла такую жорсткую забарону.

Улады патлумачылі гэта неабходнасьцю змагацца з гвалтам над дзецьмі і іх залежнасьцю ад онлайн-плятформаў.

За парушэньне ўладальнікам сацыяльных сетак пагражае штраф да 33 млн даляраў ЗША ў пераліку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хлусьня Эйсмант пра сыноў Лукашэнкі. Тлумачым з Гурневічам

https://youtu.be/re9wVOI8RMA

Лукашэнка раптам зьнік на цэлы тыдзень у Амане. Паездка была такой таямнічай, што нават ягонае атачэньне зразумела: проста замаўчаць гэта не атрымаецца. Давялося тэрмінова тлумачыць Натальлі Эйсмант — але пытаньняў пасьля яе камэнтароў стала яшчэ больш.

• Чаму султан Аману не сустракаў Лукашэнку?
• Чаму на перамовах нечакана зьявіліся ягоныя сыны?
• І навошта дзяржаўная прапаганда стварала вакол усяго гэтага атмасфэру «вялікай інтрыгі»?

Тлумачыць журналіст Дзьмітры Гурневіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былая міністарка абароны Літвы пра саступкі Лукашэнку: «Не, не і яшчэ раз не»

https://smarturl.click/DYgzo

💬 «Я думаю, як Пуцін, гэтак і Лукашэнка, разумеюць толькі сілу», сказала ў інтэрвію Свабодзе дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне.

💬 «Лукашэнка ня мае сувэрэнітэту, каб ён сам мог бы гэта рабіць бязь нейкай крамлёўскай падачы. Ці Крэмль падтрымлівае гэта, бо яму гэта на руку».

💬 «Эўрапейскі Зьвяз і балтыйскія дзяржавы сталі цяпер найбольшымі праціўнікамі для Крамля. І для Лукашэнкі таксама».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы выкрылі групу, якая займалася незаконнай легалізацыяй замежнікаў, сярод удзельнікаў — беларус

https://smarturl.click/aRW4D

Паслугамі групы маглі скарыстацца да 1,5 тысячы чалавек.

Кожны замежнік плаціў ад 3 да 5 тысяч злотых.

Затрыманыя 24 чалавекі — грамадзяне Украіны, Польшчы, Беларусі, Узбэкістану, Пакістану і Філіпінаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША затрымалі каля Вэнэсуэлы танкер іранскага ценявога флёту

https://smarturl.click/0BbXn

Затрыманы нафтавы танкер быў унесены ў санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў ЗША ў 2022 годзе за кантрабанду іранскай нафты.

Ён належыць грамадзяніну Ўкраіны Віктару Арцёмаву, уласьніка яшчэ некалькіх танкераў. Паводле Мінфіну ЗША, Арцёмаў зьвязаны з «Хезбалой» і іранскім сілавікамі.

Летась Тэгеран зарабіў на экспарце нафты 43 мільярды даляраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы дасьледавалі, якія абмежаваньні ствараюць вернікам у вязьніцах

https://smarturl.click/Gg79Q

Сярод іншага, палітвязьняў не пускаюць у царкву, а ў мусульманаў адбіраюць дыванкі для намазу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзясятак тысяч кватэраў замест заводаў, лесу і старога дэпо. Хто і як забудоўвае Менск

https://smarturl.click/XDmaW

Сёлета ў Менску ўжо пабудавалі 470 тысяч квадратных мэтраў жыльля. Плянуюць пабудаваць 710 тысяч, ці на 6% больш, чым летась. Свабода паглядзела, хто займаецца будаўніцтвам, якія раёны ад гэтага зьнікаюць і чаму ў сталіцы знаходзяць усё новыя і новыя месцы пад жылыя дамы.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілы Ўкраіны атакавалі нафтавую плятформу Расеі ў Касьпійскім моры і, імаверна, хімзаводы ў двух рэгіёнах

https://smarturl.click/0BbQn

Вайскоўцы Цэнтру спэцапэрацый «Альфа» Службы бясьпекі Ўкраіны нанесьлі ўдар дронамі па нафтаздабыўной плятформе, якая належыць расейскай кампаніі «Лукойл» (на фота).

Як паведаміла Ўкраінская служба Радыё Свабода з спасылкай на свае крыніцы ў спэцслужбе, гэта першы выпадак пацэльваньня па расейскай інфраструктуры, зьвязанай з здабычай нафты ў Касьпійскім моры.

Украінскія вайскоўцы зафіксавалі сама меней чатыры пацэльваньні па плятформе, у выніку чаго спынілі здабычу нафты і газу з больш за 20 сьвідравін, якія яна абслугоўвае.

У ноч на 11 сьнежня ад украінскіх удараў пацярпелі хімічныя заводы ў Вялікім Ноўгарадзе і ў горадзе Дарагабуж Смаленскай вобласьці.

Як паведамілі шэраг Telegram-каналаў, гэта заводы, што ўваходзяць у групу «Акрон» і вырабляюць аміячную салетру, якая мае вайсковае значэньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шантаж хворай бабуляй, візіты да маці. Гісторыі палітычных уцекачоў, якіх «апрацоўваюць» беларускія сілавікі

https://smarturl.click/AxOzY

Спэцслужбы выходзяць на сувязь зь беларускімі актывістамі і журналістамі, што знаходзяцца за мяжой, праз сацыяльныя сеткі і мэсэнджары. Звоняць, прыходзяць да іхных сваякоў у Беларусі, паведамляюць пра завядзеньне новых справаў. Ня ўсе пагаджаюцца расказваць пра такія выпадкі публічна.

«Званок. Мужчынскі голас з «кампэтэнтных органаў», зь якіх – ня кажа: «Ведаю, што вы вельмі перажываеце за бабулю. Можам гарантаваць вам бясьпечны прыезд на радзіму – вы ж хочаце пабачыцца з бабуляй? А вы проста будзеце апавядаць нам, што адбываецца ў дэмакратычных сілах». Я была агаломшаная…»


Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве гатовы да перамоў зь Беларусьсю толькі на тэхнічным, а не на палітычным узроўні

https://smarturl.click/4OgAx

Дэйвідас Матулёніс, галоўны дарадца прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы заявіў, што літоўскі бок гатовы абмяркоўваць сытуацыю на мяжы і з літоўскімі грузавікамі толькі на тэхнічным узроўні.

«У нас ёсьць адна канкрэтная праблемы, і мы спадзяемся хаця б на супрацу Беларусі ў яе вырашэньні. [...] Мы не прадугледжваем ніякіх палітычных перамоў у бліжэйшай будучыні, мы гатовы сустрэцца і надаць інфармацыю на тэхнічным узроўні», — працытавала Матулёніса выданьне delfi.lt.


Дарадца Наўседы таксама дадаў, што літоўскі бок прааналізуе, якая ўласнасьць Беларусі ёсьць у Літве.

«Спачатку мы павінны яе ацаніць, а потым паглядзім, спатрэбяцца пэўныя рашэньні ці не», — сказаў Дэйвідас Матулёніс.


На фота: акцыя пратэсту літоўскіх перавозьнікаў у Вільні каля парлямэнту краіны. 10 сьнежня 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, як ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі міру ўдалося прыехаць з Вэнэсуэлы ў Осла

https://smarturl.click/B4gJn

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру, лідэрка вэнэсуэльскай апазыцыі Марыя Карына Мачада (на фота) прыбыла ў Осла празь некалькі гадзін пасьля цырымоніі ўзнагароджаньня.

Як паведаміла агенцтва Reuters, Марыя Карына Мачада 9 сьнежня таемна пакінула Вэнэсуэлу на чоўне, такім чынам перабралася на карыбскі востраў Кюрасаа, а адтуль на прыватным самалёце вылецела ў Нарвэгію.

Яна знаходзілася пад дзесяцігадовай забаронай на выезд, уведзенай уладамі яе роднай краіны, і больш за год хавалася.

Мачада разьмясьцілася ў Гранд-гатэлі ў Осла, дзе традыцыйна спыняюцца ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі. Яна з балькону свайго нумару прывітала дзясяткі людзей, якія прыйшлі яе падтрымаць. Людзі сьпявалі гімн Вэнэсуэлы і трымалі вэнэсуэльскія сьцягі.

Пазьней ляўрэатка выйшла на вуліцу і пералезла праз бар’еры, каб абняць і паціснуць рукі людзям, якія сабраліся на холадзе, каб убачыць яе і падтрымаць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 34 гады таму ў Беларусі зацьвердзілі палажэньне аб дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу

https://smarturl.click/dwxeJ

📅 11 сьнежня

1941 — Італія і Нямеччына абвясьцілі вайну ЗША.
1946 — утварыўся UNICEF — фонд Аб’яднаных Нацый для дапамогі дзецям.
1991 — Вярхоўны Савет зацьвердзіў Палажэньне «Аб Дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь».
1992 — у Доме Літаратара ў Менску адбылася прэзэнтацыя Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
1994 — Расея распачала першую вайну ў Чачні.
2019 — «Поразаўская банкуха» атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі.

🌱 Нарадзіліся: Мечыслаў Карловіч, Робэрт Кох, Аляксандар Салжаніцын, Анатоль Воінаў, Андрэй Макарэвіч.

🕯 У памяці: Алесь Сташэўскі, Сяргей Грахоўскі, Кастусь Шышэя, Аляксей Бурдзялёў, Міхаіл Фінберг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 10 сьнежня

Ціханоўская пераедзе зь Вільні ў Варшаву, — крыніцы Свабоды

«ПіК Свабоды». Ультыматум Лукашэнкі. Пераезд Ціханоўскай. Цэнтар Вільні ў блякадзе

• «Да сярэдзіны студзеня яшчэ пратрымаемся, а тады — банкруцтва». Што казалі на мітынгу ў Вільні перавозьнікі, чые фуры захрасьлі ў Беларусі

• Былая міністарка абароны Літвы пра саступкі Лукашэнку: «Не, не і яшчэ раз не»

Асуджаныя за вайну. Якія тэрміны даюць у Беларусі людзям, якія ваююць за Ўкраіну

• Беларускі добраахвотнік, які ваяваў на баку Ўкраіны, перанёс цяжкія хваробы, а яго абвінавацілі ва ўцёках з вайны

Хлусьня Эйсмант пра сыноў Лукашэнкі. Тлумачым з Гурневічам

• Навошта цяпер Злучаным Штатам сувэрэнітэт Беларусі? Абмеркаваньне экспэртаў

• «Прызнаюць, што я сямейнік Лёшы». Працяг гісторыі легалізацыі аднаполай беларуска-расейскай пары ў Баўгарыі

• У Польшчы выкрылі групу, якая займалася незаконнай легалізацыяй замежнікаў, сярод удзельнікаў — беларус

Памёр Алесь Салагуб — «француз зь Беларусі», бацькі якога паверылі Сталіну

• У Беларусі пасьля 40-гадовай забароны ўпалявалі ўжо чацьвёртую рысь за месяц

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні назвалі ляўрэатаў прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці за 2025 год

https://smarturl.click/OLyJz

«Праваабаронца году» — Павал Левінаў, Алена Масьлюкова і Тацьцяна Нядбай.

«Журналіст году» — Кацярына Абромчык.

«Праваабарончая кампанія году» — «У турмы не жаночы твар».

«Праваабарончая салідарнасьць» — Вольга Брыцікава, палітзьняволеная лідэрка незалежнага прафсаюзу наваполацкага «Нафтана».

Крыніца — «Вясна»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр Алесь Салагуб — «француз зь Беларусі», бацькі якога паверылі Сталіну

https://smarturl.click/AxO6Y

На 91-м годзе жыцьця ў Маладэчне памёр герой кнігі «Дзеці Францыі», якая выйшла на аснове публікацый Свабоды, і свабодаўскага фільма «Француз зь Беларусі» Алесь Салагуб.

У 1930 годзе бацька Алеся паехаў на заробкі ў Францыю, а пасьля Другой сусьветнай вайны, паверыўшы Сталіну, вярнуўся ў СССР, пра што пазьней пашкадаваў.

Пасьля Францыі Алесь цяжка працаваў у шахце на Данбасе, пераехаў у Беларусь на радзіму бацькоў, заўчасна пахаваў жонку, шмат год перапісваўся з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам, больш за 10 разоў наведваў родны горад Алес у Францыі, але жыць заставаўся ў Маладэчне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ПіК Свабоды». Ультыматум Лукашэнкі. Пераезд Ціханоўскай. Цэнтар Вільні ў блякадзе

https://www.youtube.com/watch?v=PKSp5aFGHS0

1️⃣ Лукашэнка патрабуе ад Літвы дыялёгу і агучыў свае патрабаваньні.

2️⃣ Сьвятлана Ціханоўская зьбіраецца пераяжджаць зь Вільні ў Варшаву, а разам зь ёй і супрацоўнікі яе Офісу.

3️⃣ Хто перамагае ў гібрыднай вайне Беларусі зь Літвой?

4️⃣ Чаму літоўскія аўтаперазвозчыкі пратэстуюць супраць свайго ўраду, а не рэжыму Лукашэнкі, які захапіў іх маёмасьць?

Дзьмітры Гурневіч размаўляе з палітычным аглядальнікам Радыё Свабода Валерам Карбалевічам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва заявіла Беларусі пратэст за «гібрыдныя атакі і захоп маёмасьці перавозьнікаў»

https://smarturl.click/j7QEY

Часовага паверанага ў справах амбасады Беларусі 10 сьнежня выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Літвы і ўручылі ноту пратэсту «ў сувязі з працягам гібрыдных атак, якія ажыцьцяўляюцца з тэрыторыі Беларусі, і гвалтоўным захопам уласнасьці грамадзян і кампаній Эўрапейскага Зьвязу».

«МЗС спадзяецца, што ўлады Беларусі, якія дамагаюцца кантактаў на высокім узроўні, распачнуць дзеяньні для ўрэгуляваньня вышэйзгаданых сытуацый», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства замежных спраў Літвы.

Гэта ўжо другая нота пратэсту за месяц. Папярэднюю з тых жа прычынаў уручылі беларускаму паверанаму 3 сьнежня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 «Да сярэдзіны студзеня яшчэ пратрымаемся, а тады — банкруцтва». Што казалі на мітынгу ў Вільні перавозьнікі, чые фуры захрасьлі ў Беларусі

https://smarturl.click/ReWwx

Кшыштаф: «Калі трэба для справы — варта весьці перамовы і з Лукашэнкам. Як кажуць, суседзяў не выбіраюць».

Дарыюс: «Калі мітынг не дапаможа, будзем рабіць нешта больш рашучае. Чаму не? А ня могуць вырашыць праблему дыпляматычным шляхам — то хай плацяць нам кампэнсацыю».

Робэрт: «Там каля 4 тысяч адзінак тэхнікі, можа з тысячу чалавек пры ёй. Вось гэта сіла! Калі вернуцца і прыйдуць сюды, то мала не падасца нікому».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менскі гарвыканкам стварыў чат-бот для даносаў пра «праблемныя пытаньні ў ідэалягічнай сфэры»

https://smarturl.click/6WgY2

Чат-бот у Telegram для паведамленьняў пра «праблемныя пытаньні ў ідэалягічнай сфэры» быў запушчаны 10 сьнежня Менгарвыканкамам і інфармацыйным агенцтвам «Мінск-Навіны», заснавальнікам якога ён зьяўляецца. Пры гэты яны напісалі:

«Заўважылі нездавальняючы стан урадавай сымболікі, падробкі і скажэньні гістарычных фактаў, або сталі сьведкамі распаўсюджваньня дэструктыўных матэрыялаў і г.д. — паведамляйце пра гэта!»


Для гэтага рэкамэндуецца зайсьці ў чат-бот «Ідэалягічная праверка», «апісаць праблему і прымацаваць фота ці відэа». Падкрэсьліваецца, што заяўкі «будуць апрацаваныя кампэтэнтнымі службамі», каб зрабіць «ідэалягічную прастору Менска яшчэ лепшай».

Як піша Позірк, у Беларусі даносы актыўна выкарыстоўваюцца для перасьледу іншадумцаў з 2020 года. Напрыклад, праўрадавая актывістка Вольга Бондарава сыстэматычна іх піша.

На фота: Менскі гарвыканкам, архіў

Читать полностью…
Subscribe to a channel