radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. Дзень народзінаў Барбары Радзівілянкі

https://smarturl.click/Y3AJ0

6 сьнежня 1520 году нарадзілася Барбара Радзівілянка, каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Жыгімонт Аўгуст пабраўся зь ёю таемным шлюбам, бо ягоная маці, каралева Бона Сфорца, ненавідзела Радзівілаў.

Бона Сфорца была супраць каранаваньня Барбары. Калі Сойм усё ж яе каранаваў, Бона Сфорца зьехала на радзіму, у Італію. Існуе вэрсія, што яна паслала агентаў, каб атруціць нявестку. Праз 6 месяцаў пасьля каранацыі Барбара памерла.

🗓 Таксама ў гэты дзень
1240 — войска Батыя захапіла Кіеў.
1917 — Фінляндыя атрымала незалежнасьць.
1925 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Сялянская Ніва».
1978 — на рэфэрэндуме ў Гішпаніі прынялі дэмакратычную канстытуцыю пасьля амаль 40-гадовай дыктатуры.
1991 — ва Ўкраіне прынялі Закон «Аб Узброеных сілах» — ад 1993 году адзначаецца як нацыянальнае вайсковае сьвята.
1998 — Уга Чавэса абралі прэзыдэнтам Вэнэсуэлы.

🌱 Нарадзіліся: Зінаіда Мажэйка.

🕯 У памяці: Мікалай Янчук.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўракамісія аштрафавала сетку X. Рубіё назваў гэта атакай на амэрыканцаў

https://smarturl.click/3Qoa8

Эўрапейская камісія 5 сьнежня наклала штраф у 120 мільёнаў эўра на сацыяльную сетку X, якая належыць Ілану Маску.

Прэтэнзіі да X тычацца:

• недастатковай празрыстасьці ў сфэры рэклямы,

• непадавання зьвестак, патрэбных для кантролю,

• выкарыстаньня дызайну вэрыфікацыі, які «ўводзіць у зман». («Сіняя галачка», якая мае сьведчыць пра сапраўднасьць акаўнту, у X прапануецца праз платную падпіску, а не праз працэдуру праверкі асобы).

X падтрымалі віцэ-прэзыдэнт ЗША Дж.Д. Вэнс і дзяржаўны сакратар Марка Рубіё.

Рубіё назваў штраф «нападам на ўсе амэрыканскія IT-плятформы і на амэрыканскі народ з боку замежных урадаў», падкрэсьліўшы, што ЗША «не пацярпяць цэнзураваньня амэрыканцаў у Сеціве».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларус у Бразыліі сустрэў ягуара і стаў мясцовай зоркай

Відэа разышлося па сетках і набрала 13 мільёнаў праглядаў.

Сяргей родам зь Менску. У Бразыліі ён падаўся на ўцякацтва пасьля падзей у Беларусі 2020 году.

З 2021 году ён падарожнічае па Бразыліі — зь бел-чырвона-белым сьцягам на ровары.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі супраць новых патрабаваньняў YouTube для беларусаў

https://smarturl.click/VRzbj

YouTube увёў новую практыку для карыстальнікаў зь Беларусі: каб праглядаць відэа з узроставымі абмежаваньнямі, неабходна пацьвердзіць узрост. А для гэтага — даслаць скан пашпарта або вадзіцельскіх правоў разам з сэлфі.

Пацьверджаньне праводзіцца празь зьнешняга падрадчыка, а сэрвіс можа зьвяртаць увагу нават на адрас электроннай пошты карыстальніка.

Міністэрства інфармацыі Беларусі заклікала грамадзян не дасылаць свае асабістыя дакумэнты, бо гэта рызыкоўна.

Пры гэтым менавіта ўлады Беларусі фактычна крыміналізавалі лайкі, падпіскі і камэнтары на «забароненых» каналах у YouTube і іншых сацсетках.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Netflix купляе Warner Bros.Discovery за $72 млрд

https://smarturl.click/E1yg5

Амэрыканская кампанія Netflix дамовілася аб куплі студыяў і стрымінгавых актываў Warner Bros. Discovery за 72 мільярды даляраў, перадае Reuters.

Зьдзелка ўключае кінастудыі Warner Bros., бібліятэку фільмаў і сэрыялаў, а таксама стрымінгавы сэрвіс HBO Max. З улікам запазычанасьці Warner Bros. Discovery агульная вартасьць пагадненьня ацэньваецца прыкладна ў 82,7 мільярда даляраў.

Перамовы паміж кампаніямі цягнуліся некалькі месяцаў.

Warner Bros. Discovery валодае такімі франшызамі, як «Гары Потэр», «Гульня тронаў» і «Ўладар пярсьцёнкаў». Пасьля завяршэньня зьдзелкі правы на гэтыя праекты будуць кантралявацца Netflix.

Рыначная капіталізацыя Netflix складае прыкладна $440,5 мільярда.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы паміж Эўропай і Расеяй — вынікі тыдня з Арцёмам Шрайбанам

https://youtube.com/live/H7_ovzf4_ag

1️⃣ Да чаго прывядзе крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой?

2️⃣ Навошта Лукашэнка езьдзіў ў М'янму, Аман і Альжыр?

3️⃣ Ці захочуць беларусы ў Эўропу?

У праграме «ПіК Свабоды» Юры Дракахруст абмяркоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.

Таксама ў праграме прагучаць меркаваньні Валера Кавалеўскага, Валера Карбалевіча, Рыгора Астапені і Паўла Казанецкага.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, што самалёт, на якім Зяленскі ляцеў у Ірляндыю, перасьледавалі невядомыя дроны

https://smarturl.click/20dbl

Дзьмітро Літвін, дарадца прэзыдэнта Ўкраіны, пацьвердзіў факт, што самалёт, на якім Уладзімір Зяленскі ляцеў зь візытам у Ірляндыю 2 сьнежня, перасьледавалі чатыры дроны, але гэты інцыдэнт не паўплываў на праграму ягоных візытаў і сустрэчаў.

Крыніцы выданьня The Journal адзначылі, што, паводле Службы бясьпекі Ірляндыі, дроны ў аэрапорце Дубліну былі вялікія, дарагія, вайсковага тыпу, таму гэты інцыдэнт разглядаецца як гібрыдная атака.

На фота Reuters — прэзыдэнцкі самалёт у аэрапорце Дубліну

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Літвы рыхтуецца да абвяшчэньня экстрэмальнай сытуацыі праз балёны зь Беларусі. Што яна значыць?

https://smarturl.click/OLy6e

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што экстрэмальную сытуацыю праз шары з кантрабандай абвесьцяць на наступным тыдні.

«Каб аблегчыць працу абʼяднаных групаў, спэцыялісты прыйшлі да высновы, што рэжым і форма экстрэмальнай сытуацыі сёньня былі б найлепшым выйсьцем», — сказала Ругінене.


Цяпер урад рыхтуе для гэтага праўную базу і дакумэнты, дадала яна.

ℹ️ Паводле інфармацыі МУС Літвы на 2 сьнежня, сёлета ў паветраную прастору Літвы трапілі 599 паветраных балёнаў і 197 бесьпілётнікаў. Гэтыя атакі парушылі 320 авіярэйсаў, закранулі 47 тысяч пасажыраў і прывялі да амаль 60-гадзіннага закрыцьця аэрапортаў. На сёньня лічбы яшчэ большыя.

Крыніца — LRT з спасылкай на агенцтва BNS

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вясна»: 18 беларускіх адвакатаў і юрыстаў застаюцца за кратамі

https://smarturl.click/zdYGw

Сёлета прафэсійны Дзень юрыста, які ў Беларусі адзначаецца ў першую нядзелю сьнежня, прыпадае на 7 сьнежня.

Між тым, паводле зьвестак юрыдычный супольнасьці, як мінімум прафэсійных 18 адвакатаў, праваабаронцаў з юрыдычнай адукацыяй і юрысконсультаў сустракаюць гэты дзень за кратамі. Напярэдадні Дня юрыста «Вясна» распавяла, хто з прадстаўнікоў гэтай прафэсіі сёньня застаецца за кратамі і чаму вынікам іх юрыдычнай дзейнасьці стала зьняволеньне.

На фота: зьняволены беларускі адкават Максім Знак, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызваленьне беларускіх палітвязьняў і спыненьне вайны ва Ўкраіне неразрыўна зьвязаныя, — польскі палітоляг Казанэцкі

https://smarturl.click/WRave

Стваральнік Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтру Павал Казанэцкі разважае, ці быў у Захаду шанец ня страціць Беларусь, тлумачыць разыходжаньні паміж Літвой і Польшчай у беларускім пытаньні і дае парады тым беларусам, якія хочуць пераменаў.

Сьцісла:

✅Грошы, якія Расея ўкладала ў Беларусь і ў адносіны з Лукашэнкам, непараўнальныя з грашыма і зацікаўленьнем Эўразьвязу ў мінулыя гады.

✅Вызваленьне некаторых палітвязьняў замяняюць новымі палітвязьнямі. Таму пра агульную зьмену сытуацыі вельмі складана казаць.

✅Гандаль, які ідзе праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы, у вялікай ступені належыць Кітаю. Кітай можа ўплываць на Лукашэнку, але ня ў стане памяняць усе ягоныя рашэньні.

✅Палітычныя зьмены ў Беларусі магчымыя толькі тады, калі пачнуцца палітычныя зьмены ў Расеі.


Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы рыхтуюць да друку непадцэнзурную вэрсію рамана «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча

https://smarturl.click/20d1l

Раман упершыню выйдзе за мяжой Беларусі па-беларуску.

Для новага выданьня культавага рамана Караткевіча яго рэдактарка Валянціна Андрэева паспрабавала прачытаць твор вачыма рэдактара, якому ня трэба падпарадкоўвацца савецкім нормам.

Да 95-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча, фонд Kamunikat.org падрыхтаваў у друк «Каласы пад сярпом тваім». Аднак яго самай вялікай адметнасьцю зьяўляецца тое, што гэта тэкст, за які аўтар змагаўся пры жыцьці, здымаючы праўкі, зробленыя для выданьня 1968 года, піша Беларуская служба Польскага радыё.

Рэдактаркай выданьня зьяўляецца Валянціна Андрэева, якая падчас вучобы ў асьпірантуры знайшла даступныя на той момант фрагмэнты кнігі, расставіла іх храналягічна і ў выніку ўдалося знайсьці тэкст, які аўтар сам лічыў гатовым для публікацыі чыставіком, але які так і ня ўбачыў сьвет у такім выглядзе.

На архіўным фота: Уладзімер Караткевіч

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Едзьце ў свой Афганістан». З чым сутыкаецца мусульманка, якая носіць традыцыйнае адзеньне ў Менску

https://smarturl.click/j7Q4j

Допіс ураджэнкі Адэсы, якая пасьля пераезду ў Менск вырашыла адкрыць у Беларусі краму з традыцыйнымі мусульманскімі жаночымі галаўнымі уборамі, выклікаў хвалю асуджэньня ў Threads. Паразмаўлялі з мусульманкай пра тое, як беларусы рэагуюць на іншую культуру ў штодзённым жыцьці.

«Я нашу хіджаб ужо 15 гадоў, – кажа Ганна. – У Беларусі я працавала ў адной вядомай кампаніі. І калегі зь іншых кампаніяў на сустрэчах вельмі нэгатыўна да мяне ставіліся. Гаварылі мне адкрыта – «хто цябе з кухні выпусьціў?». Як жывецца жанчынам-мусульманкам у Беларусі.


Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы ня лічаць устойлівай тэндэнцыю да зьніжэньня міграцыйнага ціску зь Беларусі. Буфэрную зону захоўваюць

https://smarturl.click/zdY6w

Улады Польшчы прадоўжылі дзеяньне буфэрнай зоны на польска-беларускай мяжы прадоўжылі яшчэ на тры месяцы — з 5 сьнежня 2025 году да 5 сакавіка 2026 году).

Як паведаміла выданьне «Позірк», такое рашэньне патлумачылі «міграцыйным ціскам з боку Беларусі». Буфэрная зона «служыць для абароны дзяржаўнай мяжы і барацьбы з кантрабандыстамі, якія на польскім баку забіраюць людзей, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу».

«Мы з задавальненьнем назіраем зьніжэньне міграцыйнага ціску, але на гэтым этапе ня лічым гэта ўстойлівым працэсам, і таму будзем выкарыстоўваць усе меры, якія дазволілі нам спыніць незаконную міграцыю па гэтым маршруце», — заявіў намесьнік міністра Чэслаў Мрочак.


Забарона на знаходжаньне ў буфэрнай зоне дзейнічае з 13 чэрвеня 2024 году і прадаўжаецца кожныя 90 дзён.

На фота: памежны пераход Баброўнікі на мяжы з Польшчай, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Гадавіна Будапэшцкага мэмарандуму і пачатку Ўсебеларускага зьезду, дзень народзінаў Алеся Разанава

https://smarturl.click/MGBJ3

📅 5 сьнежня
1517 — Францішак Скарына выдаў у Празе «Кнігу Ісуса Сірахава».
1917 — у Менску пачаўся Першы Ўсебеларускі зьезд, які абвясьціў права беларусаў на незалежнасьць і самавызначэньне. Празь некалькі дзён ён быў разагнаны бальшавікамі. Будынак, дзе адбываўся кангрэс, — цяпер Купалаўскі тэатар.
1936 — у СССР прынятая сталінская канстытуцыя.
1965 — Мітынг галоснасьці на Пушкінскай плошчы ў Маскве — першая адкрытая акцыя савецкіх дысыдэнтаў.
1994 — падпісаны Будапэшцкі мэмарандум: Вялікабрытанія, ЗША і Расея гарантавалі бясьпеку і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі, Казахстану і Ўкраіны.

🌱 Нарадзіліся: Юзаф Пілсудскі, Мікола Равенскі, Ўолт Дыснэй, Ганна Абуховіч, Алесь Разанаў (на фота).

🕯 У памяці: Вольфганг Амадэй Моцарт, Аляксандар Дзюма-бацька, Уладзіслаў Рэймант, Клёд Манэ, Аляксандар Ісачоў, Мікалай Ігнатовіч, Нэльсан Мандэла.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калі быў асуджаны як экстрэміст — ня зможаш займацца аўдытам

https://smarturl.click/B4gMQ

Адпаведная пастанова ўраду ўступіла ў сілу 4 сьнежня.

Раней абмежаваньне тычылася прысудаў за махлярства, крадзеж, прысабечваньне і растрату маёмасьці, ухіленьне ад выплаты падаткаў, скупку крадзенага, наўмыснае банкруцтва, разгалашэньне сакрэтаў і таямніц.

Цяпер да гэтага пераліку злачынстваў урад дадаў яшчэ 12 артыкулаў КК уключна з дыскрэдытацыяй Беларусі, фінансаваньнем экстрэмісткай дзейнасьці ды іншымі, якія праваабаронцы лічаць палітычнымі.

Акрамя таго, будучыя аўдытары павінныя мець даведку пра тое, што не былі асуджаныя паводле пэўных адміністрацыйных артыкулаў.

У ліпені ўлады забаранілі былым палітвязьням займацца пэдагагічнай дзейнасьцю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 5 сьнежня

«Едзьце ў свой Афганістан». З чым сутыкаецца мусульманка, якая носіць традыцыйнае адзеньне ў Менску

• Фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы паміж Эўропай і Расеяй — вынікі тыдня з Арцёмам Шрайбанам

• Цуды замежнай палітыкі Лукашэнкі. Вынікі тыдня з Карбалевічам

• Вызваленьне беларускіх палітвязьняў і спыненьне вайны ва Ўкраіне неразрыўна зьвязаныя, — польскі палітоляг Казанэцкі

• Урад Літвы рыхтуецца да абвяшчэньня экстрэмальнай сытуацыі праз балёны зь Беларусі. Што яна значыць?

• Журналіста Ігара Ільяша МУС Беларусі прызнаў «экстрэмістам»

• КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» фірму, у якой працаваў зьніклы Анатоль Котаў

• Беларусы — у лідэрах па іпатэчных крэдытах у Польшчы

• Улады ўпершыню прызналі: ўзровень беспрацоўя амаль удвая перавышае раней заяўлены «рэкордна нізкі паказьнік»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Да чаго прывядзе крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой?

Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» разважае Арцём Шрайбман.

https://smarturl.click/0BbEL

💬  Адзін з маіх суразмоўцаў, эўрапейскі чыноўнік, сказаў, што калі Лукашэнка хоча чарговы пакет санкцыяў, то ён робіць усё, каб арганізаваць сабе пазачарговы пакет.

💬 Я не магу на 100% быць упэўненым, што Лукашэнка аддаў загад кантрабандыстам ці спэцслужбам: «Запускайце зараз балёны вось па такім графіку ў бок Віленскага аэрапорта».

💬 У мяне фантазіі, шчыра кажучы, не хапае прыдумаць нейкую цудадзейную санкцыю, якая магла б для Менску стаць Рубіконам.

💬 ЗША наўрад ці разумеюць гэтую гігіенічную вытанчанасьць, зь якой Літва падыходзіць да адмовы ад кантактаў з Менскам. Для цяперашняй амэрыканскай адміністрацыі гэта ўвогуле незразумелы фармат размовы. Яны размаўляюць з усімі, ім паняцьце нелегітымнасьці наогул чужое.

▶️ Цалкам размову Юрыя Дракахруста з Арцёмам Шрайбманам глядзіце на YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк прапануе дадаць у мірны плян Трампа адзін пункт пра Беларусь

https://smarturl.click/ReW0J

Лідэр Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк разам з актывістамі Паўлам Усавым і Юрыем Беленькім прапануюць уключыць у мірны плян ЗША па расейскай агрэсіі супраць Украіны асобны пункт пра Беларусь.

«У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоваў паміж Расеяй і Украінай. Прыярытэтам мірнага працэсу зьяўляецца спыненьне ваенных дзеяньняў і ўвядзеньне сістэмы гарантый для Украіны». — гаворыцца ў звароце.


Аднак, паводле Пазьняка, у праектах перамоваў ня ўлічана, што тэрыторыя Беларусі па-ранейшаму выкарыстоўваецца Масквой як стратэгічны рэсурс для магчымай агрэсіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цуды замежнай палітыкі Лукашэнкі. Вынікі тыдня з Карбалевічам

https://youtu.be/Oye_GgpZc_M

Замежная палітыка Беларусі набывае ўсё больш дзіўны характар. Балёны-правакацыі паралізуюць аэрапорт у Вільні, літоўскія грузавікі становяцца закладнікамі, а вакол падзеньня дрона ў Горадні разгортваецца цэлая дыпляматычная кампанія з мноствам супярэчнасьцяў.

Але самае незвычайнае — тур Лукашэнкі па паўднёвых краінах. М’янма ў стане грамадзянскай вайны, Альжыр з нафтай — і двойчы Аман.

Чаму на перамовах замест міністра замежных спраў — сыны Лукашэнкі Віктар і Мікалай? І чаму ўсе сустрэчы закрытыя? Гэта дзяржаўная дыпляматыя ці сямейны бізнэс?

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разьбіраецца ў дзівосах беларускай зьнешняй палітыкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы — у лідэрах па іпатэчных крэдытах у Польшчы

https://smarturl.click/7vq7X

Беларусы сталі адной з найбольш актыўных груп іншаземцаў, якія бяруць іпатэку ў польскіх банках. Паводле Puls Biznesu, сярэдні іпатэчны крэдыт беларусаў у Польшчы цяпер дасягае каля 600 тысяч злотых ($165 тысяч) — гэта адзін з найвышэйшых паказьнікаў сярод усіх іншаземцаў, піша Польскае радыё.

Паводле Бюро крэдытнай інфармацыі, у ягоных базах цяпер 31 тысяча беларускіх пазычальнікаў.

Аналітыкі адзначаюць, што высокія сумы крэдытаў могуць сьведчыць пра тое, што частка беларусаў, якія пераехалі ў Польшчу, намагаюцца хутка замацавацца і купіць уласнае жытло.

Гэтая тэндэнцыя асабліва заўважная на фоне таго, што многія беларусы пакідаюць краіну з палітычных і эканамічных прычынаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» фірму, у якой працаваў зьніклы Анатоль Котаў

https://smarturl.click/e0zJX

Беларускі КДБ уключыў у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» два буйныя польскія івэнт-агенцтвы. У адным зь іх працаваў зьніклы ў Турцыі беларускі актывіст Анатоль Котаў.

Гаворка ідзе пра «Terra Group Event» і «SSL Production», піша Вясна.

«Terra Group Event» арганізоўвала мерапрыемствы для кампаній «Wargaming», «Softswiss» і «Andersen». Менавіта ў гэтай кампаніі працаваў Котаў перад зьнікненьнем.

21 жніўня 2025 году ён вылецеў з Варшавы ў турэцкі горад Трабзон, а затым нібыта пакінуў Турцыю марскім шляхам на прыватнай яхце ў бок Сочы. Дакладных пацьверджаных дадзеных пра ягоны маршрут або месцазнаходжаньне няма, і зьнікненьне выклікае шмат пытаньняў.

Анатоль Котаў раней працаваў у дзяржаўных структурах Беларусі, у тым ліку ў Міністэрстве замежных справаў і Нацыянальным алімпійскім камітэце. Пасьля выбараў 2020 году ён эміграваў у Польшчу і быў зьвязаны зь беларускім апазыцыйным рухам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналіста Ігара Ільяша МУС Беларусі прызнаў «экстрэмістам»

https://smarturl.click/9oqjj

16 верасьня 2025 году Ільяша пакаралі 4 гадамі калёніі і прызначылі штраф у 4200 рублёў за «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361-4) і «дыскрэдытацыю Беларусі» (арт. 369-1) у тым ліку за напісаныя ім матэрыялы.

Акрамя Ільяша, у сьпіс трапілі яшчэ 23 чалавекі. 19 чалавек у абноўленым сьпісе асуджаныя за «садзейнічаньне экстрэмізму».

Цяпер у сьпісе 6066 чалавек.

🖥 Тым часам на HBO і іншых стрымінгавых плятформах зьявіўся фільм «Пад шэрым небам» — пра зьняволеных журналістаў Кацярыну Андрэеву і Ігара Ільяша.

https://smarturl.click/ZX6zq

Фільм пра іх не дакумэнтальны, але грунтуецца на сапраўднай гісторыі, у тым ліку на размовах рэжысэркі з Ільяшом і з затрыманай разам з Кацярынаю журналісткай Дар’яй Чульцовай.

Летась фільм перамог на кінафэстывалі «Паўночнае зьзяньне».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вялейцы «зьнік» культавы валун «Любецкі». Аказалася, што толькі на паперы (абноўлена)

https://smarturl.click/y6bGB

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі спыніла функцыянаваньне геалягічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэньня «Валун «Любецкі».

Як сказана ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ведамства, рашэньне ўхвалілі «ў сувязі з стратай каштоўнага прыроднага аб’екту, у мэтах захаваньня якога яго аб'яўлялі».

Культавы валун (на фота) абвясьцілі геалягічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэньня ў 2007 годзе.

Пазьней «Мінская праўда» паведаміла, што валун фізычна нікуды ня зьнік, проста на яго пераафармляюць дакумэнты, каб перавесьці ў помнік мясцовага значэньня пад назвай «Вялейскія волаты».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ПіК Свабоды». Вынікі тыдня: фуры ў закладніках, Лукашэнка ў Амане, беларусы паміж Эўропай і Расеяй

https://youtube.com/live/H7_ovzf4_ag

Сёньня а 16:30 паводле менскага часу ў праграме «ПіК Свабоды» Юры Дракахруст абмяркоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.

Таксама ў праграме прагучаць меркаваньні Валера Кавалеўскага, Валера Карбалевіча, Рыгора Астапені і Паўла Казанецкага.

Тэмы праграмы:

1️⃣Да чаго прывядзе крызіс у адносінах паміж Беларусьсю і Літвой?
2️⃣Навошта Лукашэнка езьдзіў ў М'янму, Аман і Альжыр?
3️⃣Ці захочуць беларусы ў Эўропу?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад студзеня 2026 году «Белавія» аднаўляе рэгулярныя рэйсы зь Менску ў Ізраіль

https://smarturl.click/MGdma

Раней ізраільская авіякампанія Arkia аб’явіла аб запуску беспасярэдняга рэйсу Тэль-Авіў — Менск зь лютага 2026 году.

Рэйсы ў Тэль-Авіў «Белавія» з 8 студзеня будзе выконваць двойчы на тыдзень, у чацьвер і нядзелю. Вылет зь Менску а 07:10, прыбыцьцё ў Тэль-Авіў а 12:20. Зваротны рэйс з Тэль-Авіву а 13:15, прыбыцьцё ў Менск а 20:40.

Палёт Менск — Тэль-Авіў зойме 6 гадзін 10 хвілін туды і 6 гадзін 25 хвілін — назад, паведамляе авіякампанія.

Рэйсы будуць выконваць самалёты Boeing 737-8.

На фота: табло ў аэрапорце Бэн-Гурыён у Тэль-Авіве, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады ўпершыню прызналі: ўзровень беспрацоўя амаль удвая перавышае раней заяўлены «рэкордна нізкі паказьнік»

https://smarturl.click/nV3l7

Улады ў наступныя 5 гадоў папоўняць рынак працы 50 тысячамі замежнікаў і скароцяць узровень беспрацоўя

Урад Беларусі зацьвердзіў пастанову, у якой вызначылі некаторыя парамэтры дзяржаўнай праграмы «Збалянсаваны рынак працы», разьлічанай на 2026–2030 гады.

Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастановы, праграма складаецца з сямі разьдзелаў.

У іх вызначылі мэты і галоўныя задачы праграмы, а таксама вылучылі асобна дзьве падпраграмы — «Рынак працы» і «Міграцыя».

У дакумэнце адзначаецца, што павелічэньне колькасьці працоўных мігрантаў павінна спрыяць зьмяншэньню ўзроўню беспрацоўя. Праграма распрацоўвалася з дзейнага цяпер 4,2 %, а ў 2030 годзе ўзровень беспрацоўя павінен скараціцца да 3,8 %.

Улады Беларусі раней ня раз заяўлялі, што ў Беларусі «рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя» — 2,4%.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША часова зьнялі санкцыі супраць заправак «Лукойлу» за межамі Расеі

https://smarturl.click/QbemY

У чацьвер 4 сьнежня Міністэрства фінансаў ЗША падоўжыла да 29 красавіка 2026 году дазвол на працяг працы заправак «Лукойл» за межамі Расеі.

Гэты крок фактычна дазваляе запраўкам пад брэндам «Лукойл» у такіх краінах, як ЗША, працягваць абслугоўваць кліентаў, адначасова перадухіляючы вяртаньне грошай у Расею, якая знаходзіцца пад шырокімі санкцыямі ЗША і ЭЗ з моманту ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году.

Міністэрства фінансаў ЗША заявіла, што падоўжыла дазвол, каб «зьменшыць шкоду для спажыўцоў і пастаўнікоў, якія імкнуцца ўступаць у звычайныя ўгоды» з раздробнымі запраўкамі, у якіх маюць долю суб’екты «Лукойлу».

Аб зьмякчэньні захадаў супраць «Лукойлу» абвешчана на тым самым тыдні, калі перамоўнікі ад Белага дому з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Маскве абмяркоўвалі пагадненьне аб спыненьні вайны ва Ўкраіне.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія сілы атакавалі порт у Краснадарскім краі і НПЗ у Самарскай вобласьці

Гэта адбылося ў ноч на 5 сьнежня. Як паведаміла расейскае агенцтва «Інтэрфакс», у порце горада Цямрук Краснадарскага краю загарэліся «элемэнты портавай інфраструктуры». Пэрсанал пасьпелі эвакуаваць. Пажар тушаць 32 спэцыялісты пры дапамозе 8 адзінак тэхнікі.

У той жа час у Міністэрстве абароны Расеі сьцьвярджаюць, што ў ноч на 5 сьнежня над Краснадарскім краем зьбілі адзін украінскі дрон.

У Самарскай вобласьці ў чарговы раз аб’ектам украінскай атакі стаў Сызранскі нафтаперапрацоўчы завод. Маштабы пацэльваньня пакуль не ўдакладняюць. Паводле Мінабароны Расеі, над гэтым рэгіёнам нібыта «перахапілі і зьбілі» 9 украінскіх дронаў. Над вобласьцю ўводзілі абмежаваньні ў выкарыстаньні паветранай прасторы.

На фота: пацэльваньне па порце. Крыніца — Telegram-канал украінскага журналіста Андрэя Цапліенкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 4 сьнежня

30 грамаў гарбаты, 150 грамаў солі: Як беларусы жывуць «за рысай беднасьці»

Начаваў у машыне, шукаў працу. Як жыў беларус, які памёр праз паўгоду пасьля перасадкі сэрца ў Польшчы

Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі, — экспэрт Фінскага інстытуту Рыгор Ніжнікаў

У Беларусі новая хваля па выманьваньні грошай у пэнсіянэраў. Сьледчыя распавялі, як гэта робіцца

Беларусь саступіла першае месца сярод даўжнікоў Расеі, але сума доўгу мала зьмянілася

Хроніка перасьледу 4 сьнежня: прысуд прадпрымальніку, новыя забароны на прафэсію за «экстрэмізм»

У Варшаве беларусу не аформілі Tax Free: крама палічыла PlayStation тэхнікай падвойнага прызначэньня. А гэта законна?

Міністэрства прамысловасьці зьняпраўдзіла інфармацыю пра зьяўленьне ў Беларусі аўтамабільнай маркі Zubr

• У Празе футбольнага фаната судзяць за замах на забойства беларуса

• Чэская пошта спыніла прыём адпраўленьняў у Беларусь

• Генэральная пракуратура перадала ў суд крымінальную справу на дзевяць службовых асобаў «Белшыны»

• Каардынацыйная рада прызначыла дату новых выбараў

• «Мы пазбаўлялі немцаў ад фашызму, дзікі парадокс — самі застаёмся ў тым жа лайне». Апублікавалі трэцюю частку ўспамінаў Рыгора Бярозкіна

• Расея забараніла прадукцыю з малой радзімы Лукашэнкі

• Расьсьледнікі БРЦ расказалі пра бізнэсоўца зь Беларусі, які стаў «баронам расейскіх дронаў»

• Ураджэнец Мазыра стане наступным кіраўніком ізраільскай выведкі Масад

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каардынацыйная рада прызначыла дату новых выбараў

https://smarturl.click/oVnjM

У папярэдніх выбарах у КР прынялі ўдзел 6723 чалавекі.

Каардынацыйная рада 3-га скліканьня прызначыла дату выбараў у Каардынацыйную раду наступнага, 4-га скліканьня.

Выбары адбудуцца цягам трэцяга тыдня траўня 2026 году.

Дэталёвае палажэньне аб выбарах маюць апублікаваць, калі ўнясуць у яго зьмены. Каардынацыйная рада падкрэсьлівае, што імкнецца да адкрытага і празрыстага выбарчага працэсу і будзе інфармаваць пра ход выбарчай кампаніі.

ℹ️ Выбары ў 3-е скліканьне Каардынацыйнай рады адбываліся з 25 па 27 траўня 2024 году онлайн з дапамогай праграмы шыфраваньня зьвестак. У галасаваньні прынялі ўдзел 6723 чалавекі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel