Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ціханоўскі пра тое, у які час трэба было выходзіць на вуліцы ў 2020-м і як дзейнічаць.
Читать полностью…🚎 «Менсктранс» паведамляе пра спыненьне або цяжкасьці ў руху на дзясятках маршрутаў у Менску. Гэта тычыцца як аўтобусаў, так і тралейбусаў з трамваямі.
❗️ Акрамя таго, перастала працаваць служба пытаньняў раскладу транспарту на кароткім нумары 488, зьявіліся тэхнічныя ўскладненьні.
У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб адказнасьці за прапаганду гомасэксуальных адносінаў, бязьдзетнасьці і зьмены полу
У адпаведнасьці з гэтым артыкулам, «распаўсюд у любой форме інфармацыі ў мэтах фармаваньня ў грамадзян уяўленьняў аб прывабнасьці гомасэксуальных адносінаў, зьмены полу, бязьдзетнасьці або аб прызнаньні пэдафіліі дапушчальнай» пацягне накладаньне штрафу на фізычную асобу ў памеры да 20 базавых велічыняў (б.в) (на сёньня 840 рублёў), на індывідуальнага прадпрымальніка. (4200 рублёў), на юрыдычную асобу — ад 100 да 150 б.в. (4200-6300 рублёў).
Падрабязьней: https://smarturl.click/ReR9p
У Эўразійскім эканамічным саюзе скасаваньне роўмінгу перанесьлі на 2028 год
Краіны — удзельніцы эканамічнага блёку вызначылі новыя тэрміны, у якія ўвядуць камфортныя тарыфы на роўмінг, піша БелТА. Першапачаткова ў ЭАЭС плянавалі ўвесьці «справядлівыя тарыфы» на паслугі сувязі ў I квартале 2025 году. І ў плянах тады былі «камфортныя тарыфы для насельніцтва краін саюзу». Яна акрэсьліваліся як «плата за паслугі ў міжнародным роўмінгу, памер якой „максымальна набліжаны да хатняга тарыфу“».
Аднак у сярэдзіне студзеня 2025 году ўлады Казахстану прапанавалі працягнуць тэрмін рыхтаваньня праекту да 2030 году. У Астане патлумачылі, што для рэалізацыі патрэбуецца «дэталёвая распрацоўка такіх аспэктаў, як тэхнічны, арганізацыйны, камэрцыйны, пытаньняў бясьпекі і білінгу».
Як вынік, на паседжаньні Савету Эўразійскай эканамічнай камісіі зацьвердзілі новы тэрмін рэалізацыі пляну ўкараненьня «справядлівых тарыфаў». Да IV кварталу 2027 году ў камісіі разьлічваюць прыняць усе рашэньні, а скасаваньне роўмінгу плянуецца з 1 студзеня 2028 году.
«Я так паважаў яго, а ён дзярмо ліе». Сяргей Ціханоўскі выказаўся пра Зянона Пазьняка
https://smarturl.click/ZXzEy
Як расказаў Сяргей Ціханоўскі ў вялікім інтэрвію Радыё Свабода, да падзеяў 2020 году ён амаль ня ведаў нікога зь дзеячоў беларускай апазыцыі.
Ужо пасьля пачатку кампаніі пазнаёміўся з Паўлам Севярынцам і Міколам Статкевічам, якія выклікалі ў яго павагу.
Тады ж адбыліся першыя завочныя сутычкі зь Зянонам Пазьняком, які ўгледзеў у Ціханоўскім расейскага агента.
🗣 «Я чытаў кнігі Паўла Севярынца, там пра ўсе яго заслугі. І пра Курапаты, і пра дзейнасьць у парлямэнце, і за беларускую мову. Я яму за гэта хацеў сказаць дзякуй. Выходжу, а ён дзярмо на мяне».
📱 Цалкам вялікае інтэрвію Свабоды зь Сяргеем Ціханоўскім глядзіце тут.
У Кіеве застрэлілі супрацоўніка СБУ. Нападнік уцёк
https://smarturl.click/gg6XO
▪️ Здарэньне адбылося 10 ліпеня каля 9-й гадзіны.
▪️ Забойца зрабіў 5 стрэлаў зь пісталета, імаверна з глушніком
▪️ Забіты — палкоўнік Цэнтру спэцапэрацый СБУ Іван Вароніч.
💶 Якім беларускім арганізацыям у Літве пералічылі грошы з падаткаў
https://smarturl.click/kZ816
Кожны, хто плаціць падаткі ў Літве, можа штогод накіроўваць 1,2% свайго падаходнага падатку на падтрымку грамадзкіх, мэдыйных ці культурных арганізацыяў.
🔸 «Наша Ніва» атрымала больш за 15 000 эўра. Дырэктарка выданьня Настасься Роўда назвала гэтую падтрымку «фантастыкай».
🔸 Беларускі дом у Вільні атрымаў амаль 10 000 эўра. Грошы пойдуць на дзіцячы летнік, курсы, бібліятэку і музэй.
🔸 Яшчэ прынамсі 9 беларускіх арганізацыяў атрымалі пералічэньні на сумы ад 65 да амаль 10 000 эўра. Сярод іх — тэатар у выгнаньні, праваабарончае і моладзевае аб’яднаньні.
▪️ Некаторыя арганізацыі просяць не публікаваць зьвесткі пра сябе з прычын бясьпекі.
⚠️ Самаробны лятальны апарат зь Беларусі ўпаў у Літве
У чацьвер каля 11:30 у Літву з тэрыторыі Беларусі заляцеў і ўпаў самаробны лятальны апарат. Першапачаткова яго прынялі за дрон «Shahed».
З гэтай прычыны ў сховішча адвялі старшыню Сейму Саўлюса Сквярняліса
Паводле памежнікаў Кянаўскай заставы, апарат упаў за кілямэтар ад мяжы, недалёка ад закрытага памежнага пункту Шумск. Ён быў зроблены з фанэры і пенаплясту, не перавозіў грузу і не ўяўляў пагрозы.
ℹ️ Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адзначае, што зь Беларусі часта спрабуюць перапраўляць кантрабанду (напрыклад, цыгарэты) з дапамогай дронаў і самаробных лятальных сродкаў.
🔗 Крыніца — BNS, LRT
🎶 Перамога над КДБ, віртуозная праца на сцэне. Расказваем пра арыштаванага лідэра «Палацу»
https://smarturl.click/6WwlZ
Калегі, сябры і нават былыя чыноўнікі ўзгадваюць палітвязьня Алега Хаменку і трыюмф ягонага гурту «Палац».
🗣 Аляксандар Памідораў: «Алег наш другі „Георгіевіч“ — пасьля Ўладзімера Мулявіна. Мы зь вялікай павагай так яго і называлі. Алег Хаменка і Юры Выдронак яшчэ студэнтамі езьдзілі ў экспэдыцыі, зьбіралі народныя песьні, самі іх апрацоўвалі — то бок усё рабілася на ўласнаручна сабраным матэрыяле».
Расея запусьціла па Ўкраіне амаль паўтысячы дронаў і дзясяткі ракет. Сама меней тры БПЛА заляцелі ў Беларусь
https://smarturl.click/5Z3lj
Сама меней 3 чалавекі загінулі: 2 у Кіеве, 1 дзіця ў Херсонскай вобласьці.
Больш за 30 чалавек атрымалі раненьні: 16 у Кіеве, 14 у Херсонскай вобласьці, 1 у Запарожскай, 2 у Харкаўскай.
Расейцы запусьцілі па Ўкраіне 18 балістычных ракетаў і каля 400 ударных дронаў.
Мінімум 3 бесьпілётнікі заляцелі ў Беларусь.
Праблемы з рахункамі трох банкаў у Беларусі вырашалі да раніцы, але кліенты далей скардзяцца, што грошы не вярнулі
Банкаўскі працэсінгавы цэнтар а 3.40 раніцы 10 ліпеня паведаміў, што тэхнічны збой, які ўзьнік 9 ліпеня 2025 года а 9.00 у апаратна-праграмным комплексе, быў ліквідаваны.
Тэрмін ліквідацыі збою, у выніку якога ў некаторых кліентаў трох беларускіх банкаў абнуліліся рахункі, некалькі разоў пераносіўся.
Аднак некаторыя ў камэнтарах да гэтага паведамленьня пішуць, што грошы ім яшчэ не вярнулі або што зьявіліся новыя праблемы.
Пакуль няма афіцыйнага тлумачэньня, з чым зьвязаны гэты збой.
Ужо сёньня: 125 гадоў таму нарадзіўся Пётра Сергіевіч
10 ліпеня 1900 году ў вёсцы Стаўрова на Браслаўшчыне нарадзіўся Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст. Актыўны прыхільнік беларускага адраджэньня.
Працаваў у станковай і кніжнай графіцы. Аўтар шэрагу знакавых для беларускай нацыі карцінаў, у тым ліку партрэта мовазнаўцы Яна Станкевіча, карціны з выявамі Янкі Купалы, Кастуся Каліноўскага і іншых выбітных беларускіх дзеячаў.
Больш падзей 10 ліпеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/3QXOV
Галоўнае на Радыё Свабода за 9 ліпеня❤️
🔖Сцэнар рэзкага абвалу рубля за кароткі прамежак часу наўрад ці зараз імаверны, — эканамістка Лузгіна
🔖«Будуць школу мыць». Навошта вучняў хочуць абавязаць працаваць і як гэта ўспрымаюць іх бацькі
🔖БМЗ пад ціскам заходніх санкцыяў і кітайскіх канкурэнтаў спыніў вытворчасьць асобных відаў прадукцыі
🔖У кліентаў трох беларускіх банкаў абнуліліся рахункі, тэхнічны збой абяцаюць выправіць да канца дня
🔖Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў, што Расея парушыла міжнароднае права ва Ўкраіне і адказная за зьбіцьцё рэйса MH17
🔖Як пытаньне палітвязьняў ператварылася ў галоўнае палітычнае пытаньне Беларусі — аналіз Валера Карбалевіча
🔖У Татарстане адкрылі бюст Янкі Купалы. ФОТА
🔖Ці «адкрыюць неба», каб выйшаў Бяляцкі? Роза Турарбекава — пра новы этап вызваленьня палітвязьняў
🔖Ва Ўкраіне за распаўсюд кніг з Расеі і Беларусі заблякавалі інтэрнэт-краму. Але там беларускіх кніг не было
🔖«Вызваляць палітвязьняў уладу прымушае ціск. Ціск часу» — палітоляг Андрэй Казакевіч
У Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі за пратэсты 2020 году
Прыходзяць паведамленьні пра тое, што пачасьціліся затрыманьні беларусаў, у тым ліку на мяжы па вяртаньні з іншых краінаў. Але ўлады, разам з загадам больш інтэнсіўна арыштоўваць людзей, атрымалі й загад рабіць гэта як мага цішэй, каб пра гэта не даведаліся ў Злучаных Штатах.
📽 Дэталі ў відэа Свабоды.
Роза Турарбекава адказала на пытаньне Свабоды пра імавернасьць вызвалення Алеся Бяляцкага:
«Мне падаецца, што гэта якраз тая фігура, якую Лукашэнка захоча „прадаць“ даражэй, калі такая тэрміналёгія наогул прымальная ў дачыненьні да такога працэсу. Таму, я думаю, што ён паспрабуе максымальна выгадна для сябе капіталізаваць інтарэс міжнароднай супольнасьці. З другога боку перад ім стаіць пытаньне, чаго ад яго гэтага чакаюць, і ён павінен адпавядаць гэтым чаканьням. Таму, наколькі я разумею, сярод тых фігур, што могуць патрапіць у гэты сьпіс, літаральна згадваюцца — акрамя Алеся Бяляцкага — Андрэй Пачобут, Ігар Лосік і іншыя прозьвішчы».Читать полностью…
Арына Сабаленка зноў не дабралася да фіналу «Ўімблдану»
Тэнісістка зь Беларусі прайшла ў паўфінал аднаго з найпрэстыжнейшых турніраў сьвету, але там прагуляла Амандзе Анісімавай з Злучаных Штатаў. Амэрыканка ўпершыню выйшла ў фінал Уімблдана, перагуляўшы першую ракетку сьвету Сабаленку зь лікам 6-4, 4-6, 6-4.
Для Сабаленкі гэта ўжо трэцяя няўдалая спроба выйсьці ў фінал на лёнданскіх травяных кортах.
У фінале 23-гадовая Анісімава сустрэнецца з полькай Ігай Сьвёнтэк або швайцаркай Бэліндай Бэнчыч. Вырашальная гульня пройдзе ў суботу, 12 ліпеня.
Моцны вецер і залевы на Меншчыне ўплываюць на расклад транспарту і затапляюць асобныя ўчасткі
У Менску патапленьні адбыліся ў Партызанскім, Цэнтральным і Савецкім раёнах. Вецер паваліў мінімум 6 дрэваў.
Супрацоўнікі МНС накіравалі адмысловую тэхніку на ліквідацыю падтапленьняў і іх наступстваў, а таксама выехалі на рэзку дрэваў, якія падалі на дарогу.
Напярэдадні ад шторму ў Магілёве загінула 33-гадовая жанчына. На яе ўпала дрэва.
Відэа МНС
Расея абстраляла Харкаўскую вобласьць. Пацярпелі двое чалавек
У Харкаўскай вобласьці Ўкраіны ў выніку абстрэлу расейскімі войскамі Кіндрашаўскай грамады два чалавекі атрымалі раненьні, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Паводле яго слоў, расейскія войскі абстралялі вёску Мірнае з дапамогай артылерыі.
«57-гадовы мужчына атрымаў выбуховыя траўмы. Ён быў шпіталізаваны з траўмамі галавы і грудной клеткі. Таксама лекары на месцы аказалі дапамогу 66-гадовай жанчыне, у якой была вострая рэакцыя на стрэс», — напісаў ён у тэлеграме.
Што запатрабуе Лукашэнка за вызваленьне Бабарыкі, Калесьнікавай і Знака? Жывы эфір з Іванам Краўцовым
Калі і на якіх умовах вызваляць Віктара Бабарыку? Ці магчымы дыялёг і нацыянальнае прымірэньне? Ад каго залежыць вызваленьне ўсіх палітвязьняў? І якую ролю цяпер адыгрывае Сяргей Ціханоўскі?
Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды а 16-й гадзіне паводле менскага часу Ганна Соўсь абмяркуе з прадстаўніком каманды Віктара Бабарыкі, палітычным актывістам Іванам Краўцовым.
📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=VsGe5JGXXxc
Зьняволены ўкраінскі палітык просіць Лукашэнку «прытуліць» такіх, як ён
https://smarturl.click/dw5bo
✉️ Аляксандар Дубінскі — вядомы ва Ўкраіне журналіст і палітык, якога з лістапада 2023 году трымаюць у сьледчым ізалятары паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе — зьвярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка Дональда Трампа Кіта Келага.
У лісьце ён:
🔸 абвінавачвае ўкраінскія ўлады ў палітычных рэпрэсіях,
🔸сьцьвярджае, што ва Ўкраіне «больш за 7000 палітвязьняў»,
🔸 прапануе Беларусі стаць часовым прытулкам для вызваленых пад міжнароднымі гарантыямі.
🗣 «Мы гатовыя да вызваленьня ў нэўтральную краіну. Адзін з магчымых варыянтаў — тэрыторыя Беларусі», — напісаў ён.
▪️ Дубінскі да 2021 году быў дэпутатам праўладнай партыі «Слуга народу».
▪️ У тым жа годзе ЗША наклалі на яго санкцыі.
▪️ Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны, з 2019 году Дубінскі працаваў у інтарэсах расейскай выведкі.
Ва Ўкраіне абвясьцілі вышук беларускага грамадзяніна, які ваюе за Расею ў Данецку. У Беларусі ён за гэта ўжо сядзеў
https://smarturl.click/p248E
50-гадовы Вадзім Шаўчэнка нарадзіўся ва Ўкраіне, але мае беларускі пашпарт.
📌 жнівень 2014 — Шаўчэнка прыбыў з Берасьця ў Данецк
📌 травень 2015 — уступіў у незаконнае ўзброенае фармаваньне «ДНР», пазьней — у 9-ы полк марской пяхоты
📌 2016 — у Беларусі яго асудзілі на 2 гады за ўдзел у ваенным канфлікце за мяжой
📌 лістапад 2021 — пасьля вызваленьня ён зноў вярнуўся ў Данецк, далучыўся да расейскіх войскаў
📌 17.07.2024 — ва Ўкраіне завялі крымінальную справу за ўдзел у тэрарыстычнай групе
📌 18.06.2025 — СБУ абвясьціла яго ў вышук, суд ухваліў арышт.
Паводле ўкраінскага сьледзтва, Шаўчэнка дагэтуль ваюе супраць Украіны ў складзе расейскіх Сухапутных войскаў.
Беларускі дырыгент, звольнены з Адэскай опэры, прайграў суд
https://smarturl.click/WRv29
Знакаміты беларускі дырыгент Вячаслаў Чарнуха-Воліч патрабаваў, каб Адэскі опэрны тэатар зьняпраўдзіў хлусьню пра яго.
Але суд яму адмовіў.
З Адэскай Опэры яго звольнілі больш як два гады таму ў тым ліку за адсутнасьць «дакладнай грамадзянскай і патрыятычнай пазыцыі».
Прычынай стала фота зь Юсіфам Эйвазавым, мужам расейскай опернай сьпявачкі Ганны Нятрэбкі, якая знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі за падтрымку Пуціна і фота зь сьцягам «Наваросіі».
Сам дырыгент лічыць, што гэта было штучнай нагодай, а сапраўдная прычына — нежаданьне бачыць беларуса на высокай пасадзе ва ўкраінскім тэатры.
ℹ️ У жніўні 2020-га за падтрымку мірных пратэстаў Вячаслава Чарнуху-Воліча звольнілі зь Вялікага тэатру ў Менску — праз два дні пасьля прызначэньня на пасаду галоўнага дырыгента.
📱 Сяргей Ціханоўскі сабраў каля 20 тысяч эўра зь неабходных 200
Пра гэта ён расказаў у інтэрвію Радыё Свабода. Ціханоўскі таксама патлумачыў, чаму ў адным з сваіх апошніх відэа зьвярнуўся да беларусаў з прэтэнзіяй.
🗣 «Я не прашу ў беларусаў. Вы можаце лічыць, што нічога мне не павінны. Няма праблем. Я зараз даведаўся, якія ў вас праблемы, я буду знаходзіць грошы і дапамагаць вам. Я тады быў за людзей, і зараз я буду гэта рабіць. Я пабачыў, якія ёсьць праблемы. Буду зь бізнэсам працаваць. У мяне ўжо некалькі ідэй ёсьць, як дапамагчы беларусам».
Цалкам вялікае інтэрвію Свабоды зь Сяргеем Ціханоўскім можна паглядзець тут🔽
https://youtu.be/BPCdobzGUHU
⚡️ Уначы на ўсход Беларусі абрынулася стыхія. Загінула жанчына
https://smarturl.click/gg6WO
💨 Навальніца і шквалісты вецер у ноч на 10 ліпеня пакінулі без электрычнасьці больш за 60 населеных пунктаў у Віцебскай і Магілёўскай абласьцях.
❗️ У Магілёве ад падзеньня дрэва загінула жанчына 1992 году нараджэньня, яшчэ чатыры чалавекі, у тым ліку падлетак, шпіталізаваныя.
▪️ Часова спыняла працу магілёўская ЦЭЦ-2.
▪️ На «Магілёўхімвалакне» ад ветру паваліўся мэталічны комін, пашкодзіўшы будынак.
▪️ Вецер зрываў і ламаў стрэхі, валіў дрэвы і зрываў правады.
⚠️ 10 ліпеня чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер парывамі да 20 м/с. Аранжавы ўзровень небясьпекі захоўваецца.
🔗 Крыніца — Minenergo_by
🇵🇱 Польшча ўвяла санкцыі супраць буйнога беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага
Ён уладальнік прадпрыестваў «Санта Брэмар» і «Савушкін прадукт». Польшча лічыць яго цесна зьвязаным з рэжымам Лукашэнкі і асобай, якая такім чынам ускосна падтрымлівае агрэсію супраць Украіны.
Цяпер у Польшчы
💰 Замарожаныя ўсе ягоныя сродкі і эканамічныя актывы.
🚫 Забаронены доступ да дзяржзакупак.
❌ Машэнскі ўнесены ў сьпіс непажаданых асоб для ўезду ў Польшчу.
🔒 Рашэньне ўступіла ў сілу 9 ліпеня 2025 году і падлягае неадкладнаму выкананьню.
💪 Людзі сабралі больш за €5700 для Натальлі Дулінай за 9 гадзін!
✅ Натальля Дуліна — былая дацэнтка катэдры італьянскай мовы МДЛУ, удзельніца забастоўкі ў 2020.
🚫 Яе звольнілі, пяць разоў арыштоўвалі на содні, а ў 2022-м затрымалі ў крымінальнай справе за інтэрвію «Эўрарадыё» і ў 2023-м асудзілі на 3,5 году.
🏃♀️ Цяпер яна жыве ў вымушанай эміграцыі ў Літве, вывезеная без даведкі аб вызваленьні.
🤝 Сабраныя грошы дапамогуць пачаць новае жыцьцё і паправіць падарванае турмой здароўе.
У Горках адкрылі краму для продажу прадукцыі, што вырабляюць у калёніях Беларусі
Гэта другая падобная крама ў Магілёўскай вобласьці і 12-я — у Беларусі.
Як паведаміла раённая газэта «Горацкія навіны», «у вялікай гандлёвай зале ў шырокім асартымэнце прадстаўленая самая разнастайная прадукцыя, якую вырабляе спэцкантынгент папраўчых калёній у рамках вытворчых праграм устаноў крымінальна-выканаўчай сыстэмы з усёй рэспублікі».
Краму адкрывалі з чырвонай стужачкай, а пасьля афіцыйнай цырымоніі яе асьвяціў іярэй Горацкай акругі Магілёўскай япархіі Мікіта Храмянкоў. Як вынікае з публікацыі, у краме прадаецца мэбля для дому і саду, мангальныя комплексы, лаўкі, кашпо для кветак, сьметнікі, гаспадарчыя тавары, абутак, спэцыяльнае адзеньне і сувэнірная прадукцыя.
📔 Што вядома пра Горацкую калёнію:
У Горках дзейнічае калёнія № 9. Яе пабудавалі ў 1957 годзе на базе цагельні за горадам. Доўгі час там працавалі асуджаныя. У сярэдзіне 1970-х цэхі перапрафілявалі пад апрацоўку мэталу. Таксама ў калёніі ёсьць дрэваапрацоўка, швальны і хлебабулачны цэх. У калёніі 13 карпусоў, разьлічаных на 1500 сядзельцаў. Зона цалкам запоўненая. Часьцей за ўсё адбываць пакараньне сюды накіроўваюць раней суджаных.
Раней у гэтай калёніі адбывалі пакараньне палітвязьні Мікалай Дзядок, Зьміцер Дашкевіч, Васіль Парфянкоў, Міхаіл Жамчужны. Парфянкоў загінуў ва Ўкраіне. Цяпер там адбывае пакараньне ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня.
Горацкая калёнія мае рэпутацыю адной з самых жорсткіх зонаў Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны сустрэўся з спэцпрадстаўніком Трампа. Што абмяркоўвалі і ці згадвалі Беларусь
🇺🇦🇺🇸 Кіт Кэлаг ачольвае амэрыканскую дэлегацыю на канфэрэнцыі ў пытаньнях аднаўленьня Ўкраіны, якая адбываецца ў Рыме (Італія).
🗣 «Абмеркавалі пастаўку зброі і ўзмацненьня СПА. На тлі павелічэньня расейскіх атак – гэта адзін з прыярытэтаў. Гаварылі і пра набыцьцё амэрыканскай зброі, супольную абаронную вытворчасьць і лякалізацыю ва Ўкраіне», — паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваімTelegram-канале.
Апроч таго, паводле яго, «дэтальна сфакусаваліся на санкцыйным ціску».
Што яшчэ? https://smarturl.click/vd2y8
Найвялікшая авіякампанія Казахстану атрымала допуск на палёты ў Менск
Найвялікшая авіякампанія Казахстану SCAT з 10 жніўня пачынае рэгулярныя авіярэйсы з Алматы ў Менск і зь Менску ў Алматы.
Як паведамляецца на афіцыйным партале Нацыянальнага агенцтва па турызьме Беларусі, палёты будуць ажыцьцяўляцца без перасадак два разы на тыдзень.
На афіцыйным сайце казахстанскага авіяперавозчыка паведамляецца, што палёты будуць на самалёце Boeing 737, а вартасьць квітка на першы рэйс з Алматы ў Менск складае ў эквіваленце 224 даляры, а зь Менску ў Алматы – 268,80 даляраў. На першы рэйс засталося толькі 7 квіткоў.
Час палёту складзе 5 гадзін 30 хвілін.
Цяпер рэйсы ў Беларусь ажыцьцяўляюць Uzbekistan Airways, Flydubai, Qatar Airways, Emirates, Azerbaijan Airlines, Air China, S7 Airlines.
Ва Ўкраіне за распаўсюд кніг з Расеі і Беларусі заблякавалі інтэрнэт-краму. Але там беларускіх кніг не было
У Дзяржтэлерадыё Ўкраіны заявілі, што прысутнасьць на рынку выданьняў з краіны-агрэсаркі — Расеі стварае пагрозы нацыянальнай бясьпецы, «гуманізуе дзяржаву-агрэсарку» і «падрывае волю ўкраінскага народу да супраціву».
Свабода паглядзела, якія кнігі прадавала інтэрнэт-крама. Сярод іх — шмат падарункавых выданьняў і перакладной папулярнай літаратуры: па кулінарыі, пэрсанальным росьце, аб мастацтве і дызайне, аб падарожжах і гэтак далей. Сярод іх некалькі выданьняў, сапраўды выдадзеных у расейскіх выдавецтвах, але большасьць зь іх была надрукаваная ў 2015–2021 гадах.
Выдадзеныя ў Беларусі кнігі адсутнічаюць у прапановах крамы.
Аднак ёсьць пэўная колькасьць кніг, выхадныя зьвесткі якіх неапублікаваныя. У іх не пазначаныя выдавецтва і краіна выданьня.
Падрабязьней пра сытуацыю можна даведацца на сайце Свабоды: https://smarturl.click/b5DqB