Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ад буры на Магілёўшчыне пацярпела 1800 га лясоў, частку зь іх будуць высякаць
У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі, што праз шквалістыя ветры ўначы найбольш пацярпеў Клімавіцкі лясгас, дзе пацярпела каля 300 гэктараў лесу. Цяпер там патрэбна правесьці суцэльныя санітарныя высечкі.
Усяго ў Магілёўскай вобласьці ад непагадзі пацярпелі ня менш за 1800 га лясоў.
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што ад моцнага ветру падалі дрэвы (усяго зафіксавалі 318 такіх выпадкаў у Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях, а таксама ў Менску), пашкоджаныя 13 аўтамабіляў. У Менску адбылося затапленьне 15 участкаў дарог і падвалаў у двух будынках, быў ускладнены рух аўтамабіляў і грамадзкага транспарту.
Фота зьнішчанага бурай лесу, Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі
У экс-міністра Ўкраіны праходзіць ператрус, яго падазраюць у датычнасьці да махінацый зь беларускімі ўгнаеньнямі
https://smarturl.click/MGmQR
Супрацоўнікі Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Украіны (ДБР) праводзяць ператрус у колішняга міністра інфраструктуры Ўкраіны Аляксандра Кубракова.
Сьледчыя дзеяньні адбываюцца ў межах справы аб імаверных махлярскіх дзеяньнях народнага дэпутата Яўгена Шаўчэнкі, які раней езьдзіў у Беларусь, а цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе.
Як паведаміла выданьне «Українська правда» з спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах, Яўген Шаўчэнка махлярскім чынам вымагаў у прадпрымальнікаў 14,5 мільёнаў грыўняў (прыблізна 346 тысяч даляраў у эквіваленце), нібыта, на набыцьцё ўгнаеньняў у Беларусі. Спрыяць яму ў рэалізацыі гэтых намераў мог колішні міністар інфраструктуры.
У ДБР гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць.
Дэталі крымінальнай справы супраць дэпутата Яўгена Шаўчэнкі можна даведацца тут.
Трамп упершыню накіруе Ўкраіне пакет вайсковай дапамогі, выкарыстоўваючы свае паўнамоцтвы,— Reuters
https://smarturl.click/8pO5a
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп упершыню з моманту прыходу да ўлады адправіць зброю Ўкраіне на $300 млн, выкарыстоўваючы надзвычайныя прэзыдэнцкія паўнамоцтвы, піша Reuters са спасылкай на дзьве дасьведчаныя крыніцы.
Размова ідзе аб выдзяленьні дапамогі ў рамках Presidential Drawdown Authority, якая дазваляе прэзыдэнту прымаць рашэньні без адабрэньня Кангрэса. Да гэтага часу Ўкраіна атрымлівала дапамогу, ухваленую яшчэ пры адміністрацыі Джо Байдэна.
«Я выйшаў, а вы ўжо не такія». Вялікая размова Свабоды зь Сяргеем Ціханоўскім
https://smarturl.click/Axjwv
Ціханоўскага вызвалілі зь беларускай турмы 21 чэрвеня. За першыя тыдні на свабодзе былы палітвязень і адзін зь лідэраў пратэстаў 2020 году пасьпеў зрабіць шэраг гучных заяваў, чым выклікаў дыскусіі на розных пляцоўках. У размове з Свабодай ён расказаў, якімі пабачыў беларусаў празь пяць гадоў пасьля свайго арышту і што будзе рабіць далей.
Першыя тыдні пасьля вызваленьня ў Ціханоўскага расьпісаныя па гадзінах. Ён прызнаецца, што ня можа даць інтэрвію ўсім ахвотным, не пасьпявае сустрэцца з тымі, хто да яго зьвяртаецца. Ціханоўскі папярэджвае, што ня будзе больш гаварыць пра сям’ю і ня можа расказваць, якім чынам зараз арганізаваная яго бясьпека.
Сёньня другая гадавіна сьмерці палітвязьня Алеся Пушкіна
10 ліпеня 2023 году ў шпіталі БСМП ў Горадні памёр палітвязень Алесь Пушкін. Вядомы беларускі мастак і грамадзкі дзяяч. Яго пры сьмерці прывезьлі ў шпіталь з турмы. Сьмерць Алеся Пушкіна яшчэ раз прымусіла зьвярнуць увагу на стан беларускіх турмаў і нечалавечае стаўленьне да іх да палітычных зьняволеных, асабліва з выразнай прабеларускай пазыцыяй. Аднак і пасьля Пушкіна палітвязьні працягнулі паміраць у турмах ці неўзабаве пасьля вызваленьня.
Больш падзей 10 ліпеня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/mB7Z9
Галоўнае за 10 ліпеня на Радыё Свабода ❤️
🔖 «Адчуваньне з 2020 году я праз турму пранёс, яно ня згасла». Вялікае інтэрвію Сяргея Ціханоўскага
🔖 «Лукашэнка, можа, езьдзіў бы на Захад, мяжы былі б адкрытыя, не было б палітвязьняў». Іван Краўцоў пра тое, калі б «перагарнулі старонку»
🔖 Моцны вецер і залевы ў Менску ўплываюць на расклад транспарту і затапляюць асобныя вуліцы
🔖 Ад шторму ў Магілёве загінула жанчына, 60 населеных пунктаў на Віцебшчыне і Магілёўшчыне засталіся без электрычнасьці
🔖 Праблемы з рахункамі трох банкаў у Беларусі вырашалі да раніцы, але кліенты надалей скардзяцца, што грошы ім не вярнулі
🔖 Улады Беларусі вырашылі штрафаваць за «незаконнае прадстаўленьне» краіны на міжнародных мерапрыемствах
🔖 Перамога над КДБ, віртуозная праца на сцэне. Расказваем пра арыштаванага лідэра «Палацу» музыку Алега Хаменку
🔖 Якім беларускім арганізацыям у Літве ахвяравалі грошы з падаткаў
🔖 Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага
Расея акупавала амаль 67% Данецкай вобласьці Ўкраіны
У Данецкай вобласьці пад расейскай акупацыяй знаходзяцца 837 населеных пунктаў (а 447 зь іх — з 2014 году), паведаміла абласная вайсковая адміністрацыя ў адказ на запыт праекту «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Данбас Рэаліі». Адміністрацыя ўдакладніла, што гэта зьвесткі на 1 ліпеня 2025 году.
🗣 «Прыблізная плошча часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласьці складае 66,7%».
Абласная вайсковая адміністрацыя таксама заявіла, што сёньня Данецкая вобласьць зьяўляецца рэгіёнам, які найбольш пакутуе ад расейскай ваеннай агрэсіі.
На здымку Канстанцінаўка на Данеччыне
Мінабароны Літвы: Дрон, што заляцеў зь Беларусі, ня нёс пагрозы жыхарам краіны
«Мы ня бачым прыкметаў таго, што гэты апарат быў сьвядома і наўмысна накіраваны на нашу тэрыторыю. Але мы працягваем высьвятленьне абставінаў», — заявіла міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене, якую цытуе Delfi.
Міністарка мяркуе, што здарэньне стала выпадковасьцю, аднак не выключае, што з набліжэньнем расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2025» у верасьні колькасьць правакацый на мяжы можа павялічыцца.
Раней літоўскія ўлады заяўлялі, што ў паветраную прастору дзяржавы ўвайшоў дрон мадэлі Gerbera.
Ціханоўскі пра тое, у які час трэба было выходзіць на вуліцы ў 2020-м і як дзейнічаць.
Читать полностью…🚎 «Менсктранс» паведамляе пра спыненьне або цяжкасьці ў руху на дзясятках маршрутаў у Менску. Гэта тычыцца як аўтобусаў, так і тралейбусаў з трамваямі.
❗️ Акрамя таго, перастала працаваць служба пытаньняў раскладу транспарту на кароткім нумары 488, зьявіліся тэхнічныя ўскладненьні.
У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб адказнасьці за прапаганду гомасэксуальных адносінаў, бязьдзетнасьці і зьмены полу
У адпаведнасьці з гэтым артыкулам, «распаўсюд у любой форме інфармацыі ў мэтах фармаваньня ў грамадзян уяўленьняў аб прывабнасьці гомасэксуальных адносінаў, зьмены полу, бязьдзетнасьці або аб прызнаньні пэдафіліі дапушчальнай» пацягне накладаньне штрафу на фізычную асобу ў памеры да 20 базавых велічыняў (б.в) (на сёньня 840 рублёў), на індывідуальнага прадпрымальніка. (4200 рублёў), на юрыдычную асобу — ад 100 да 150 б.в. (4200-6300 рублёў).
Падрабязьней: https://smarturl.click/ReR9p
У Эўразійскім эканамічным саюзе скасаваньне роўмінгу перанесьлі на 2028 год
Краіны — удзельніцы эканамічнага блёку вызначылі новыя тэрміны, у якія ўвядуць камфортныя тарыфы на роўмінг, піша БелТА. Першапачаткова ў ЭАЭС плянавалі ўвесьці «справядлівыя тарыфы» на паслугі сувязі ў I квартале 2025 году. І ў плянах тады былі «камфортныя тарыфы для насельніцтва краін саюзу». Яна акрэсьліваліся як «плата за паслугі ў міжнародным роўмінгу, памер якой „максымальна набліжаны да хатняга тарыфу“».
Аднак у сярэдзіне студзеня 2025 году ўлады Казахстану прапанавалі працягнуць тэрмін рыхтаваньня праекту да 2030 году. У Астане патлумачылі, што для рэалізацыі патрэбуецца «дэталёвая распрацоўка такіх аспэктаў, як тэхнічны, арганізацыйны, камэрцыйны, пытаньняў бясьпекі і білінгу».
Як вынік, на паседжаньні Савету Эўразійскай эканамічнай камісіі зацьвердзілі новы тэрмін рэалізацыі пляну ўкараненьня «справядлівых тарыфаў». Да IV кварталу 2027 году ў камісіі разьлічваюць прыняць усе рашэньні, а скасаваньне роўмінгу плянуецца з 1 студзеня 2028 году.
«Я так паважаў яго, а ён дзярмо ліе». Сяргей Ціханоўскі выказаўся пра Зянона Пазьняка
https://smarturl.click/ZXzEy
Як расказаў Сяргей Ціханоўскі ў вялікім інтэрвію Радыё Свабода, да падзеяў 2020 году ён амаль ня ведаў нікога зь дзеячоў беларускай апазыцыі.
Ужо пасьля пачатку кампаніі пазнаёміўся з Паўлам Севярынцам і Міколам Статкевічам, якія выклікалі ў яго павагу.
Тады ж адбыліся першыя завочныя сутычкі зь Зянонам Пазьняком, які ўгледзеў у Ціханоўскім расейскага агента.
🗣 «Я чытаў кнігі Паўла Севярынца, там пра ўсе яго заслугі. І пра Курапаты, і пра дзейнасьць у парлямэнце, і за беларускую мову. Я яму за гэта хацеў сказаць дзякуй. Выходжу, а ён дзярмо на мяне».
📱 Цалкам вялікае інтэрвію Свабоды зь Сяргеем Ціханоўскім глядзіце тут.
У Кіеве застрэлілі супрацоўніка СБУ. Нападнік уцёк
https://smarturl.click/gg6XO
▪️ Здарэньне адбылося 10 ліпеня каля 9-й гадзіны.
▪️ Забойца зрабіў 5 стрэлаў зь пісталета, імаверна з глушніком
▪️ Забіты — палкоўнік Цэнтру спэцапэрацый СБУ Іван Вароніч.
💶 Якім беларускім арганізацыям у Літве пералічылі грошы з падаткаў
https://smarturl.click/kZ816
Кожны, хто плаціць падаткі ў Літве, можа штогод накіроўваць 1,2% свайго падаходнага падатку на падтрымку грамадзкіх, мэдыйных ці культурных арганізацыяў.
🔸 «Наша Ніва» атрымала больш за 15 000 эўра. Дырэктарка выданьня Настасься Роўда назвала гэтую падтрымку «фантастыкай».
🔸 Беларускі дом у Вільні атрымаў амаль 10 000 эўра. Грошы пойдуць на дзіцячы летнік, курсы, бібліятэку і музэй.
🔸 Яшчэ прынамсі 9 беларускіх арганізацыяў атрымалі пералічэньні на сумы ад 65 да амаль 10 000 эўра. Сярод іх — тэатар у выгнаньні, праваабарончае і моладзевае аб’яднаньні.
▪️ Некаторыя арганізацыі просяць не публікаваць зьвесткі пра сябе з прычын бясьпекі.
У Мікашэвічах арыштавалі прадпрымальніка; у Горадні асудзілі супрацоўніка вайсковага камісарыяту
https://smarturl.click/WRv1O
У паселішчы Мікашэвічы (Берасьцейская вобласьць) 18 чэрвеня арыштавалі прадпрымальніка Андрэя Арла, паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Праваабаронцы мяркуюць, што прадпрымальніка затрымалі паводле «палітычнага артыкулу» і спасылаюцца на вядомыя ім зьвесткі з афіцыйных крыніц, якія не называюць.
У Горадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд справы Яўгена Шляхцёнка, супрацоўніка Мастоўскага вайсковага камісарыяту, піша «Наша ніва». 37-гадовага жыхара вёскі Вялікія Сьцяпанішкі судзілі паводле трох палітычных артыкулаў. Яму пагражаў тэрмін да 12 гадоў калёніі, але дакладны вырак невядомы.
Фота ілюстрацыйнае
На Харкаўшчыне ад расейскіх абстрэлаў пацярпелі радзільны дом, стаматалёгія і гарадзкая лякарня. Ёсьць ахвяры
https://smarturl.click/oV4Ee
«У радзільным доме пашкоджаныя больш за 40 вокнаў, плянуецца эвакуацыя пацыентаў у іншыя ўстановы», — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Ўкраіны.
Адзначаецца, што сярод жанчын і мэдыкаў ніхто не пацярпеў.
Стаматалягічную клініку цяпер немагчыма аднавіць — баявы дрон пацэліў у памяшканьне паміж першым і другім паверхамі. Пацярпелых няма.
Значныя пашкоджаньні атрымала гарадзкая лякарня ў Чугуеве — там выбіта больш як 200 вокнаў і 100 дзьвярэй, раненьні атрымалі два мэдыкі і два пацыенты.
Паводле абласных уладаў, у выніку начных і ранішніх расейскіх абстрэлаў адзін чалавек загінуў і 14 атрымалі раненьні.
На фота: наступствы аднаго з ранейшых расейскіх абстрэлаў Харкава
На МТЗ прынялі на працу амаль 200 замежных грамадзян. Хто яны і колькі яшчэ вакансій на заводзе
https://smarturl.click/kZ8YR
На Менскім трактарным заводзе ўжо працуюць 142 замежныя грамадзяне. Як паведамляецца ў публікацыі дзяржаўнага выданьня «Беларусь сегодня», гэта грамадзяне «геаграфічна блізкіх для дзяржаў і краін далёкай дугі».
Свабода паглядзела, колькі працаўнікоў цяпер патрабуе прадпрыемства пасьля 2021 году.
На фота: МТЗ, архіў
У Беларусі праз навальніцы прадоўжылі рэжым аранжавага ўзроўню небясьпекі
У Белгідрамэце папярэдзілі, што 11 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць навальніцы, месцамі адбудуцца моцныя залевы і выпадзе град, а вецер у асобных раёнах будзе дасягаць 21-24 м/с.
Напярэдадні ў Магілёве ў выніку падзеньня дрэва загінула жанчына, яшчэ чатыры чалавекі, у тым ліку 15-гадовы падлетак, шпіталізаваныя з траўмамі.
На Магілёўскай ТЭЦ-2 у выніку непагадзі адключыліся чатыры лініі электраперадач і адбылося аварыйнае спыненьне катлоў і турбагенэратараў.
На тэрыторыі ААТ «Магілёўхімвалакно» упала мэталічная труба абсталяваньня для спальваньня адыходаў, пашкоджана сьцяна корпусу водападрыхтоўкі.
Фота прэсавай службы Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі
Ці перажывуць беларусы «русский мир»
Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць?
Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым прафэсарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Паўлам Церашковічам.
📱 Відэа на канале «Гісторыя на Свабодзе»: https://www.youtube.com/watch?v=O8G91VyDOrw
У Мікашэвічах арыштавалі прадпрымальніка. Імаверна, за падтрымку Ўкраіны
З 18 чэрвеня 2025 перасталі працаваць крамы 52-гадовага мікашэвіцкага прадпрымальніка Андрэя Арла, дзе прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзеньне, ровары. Прычынай прыпыненьня працы стаў арышт уладальніка крамаў, даведаліся праваабаронцы.
Паводле іх зьвестак, Арла трымаюць у СІЗА-7 Берасьця. Прычынай нібыта стаў ці камэнтар, ці падабайка ў сеціве пасьля паўнамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну.
Ілюстрацыйная выява зь Мікашэвічаў
Улады папярэджваюць пра стыхію і 11 ліпеня
⛈ Мэтэаралягічная служба Рэспублікі Беларусь паведаміла пра тое, што й заўтра на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, град і навальніцы. Магчымы вецер парывамі да 20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с.
«Гэта можа стварыць небясьпечныя ўмовы на дарогах і павысіць рызыку падзеньня дрэваў і канструкцый».Читать полностью…
ААН: 232 цывільных жыхароў загінулі ва Ўкраіне ў чэрвені; гэта найвышэйшы паказьнік за тры гады
У чэрвені Ўкраіна зафіксавала найвышэйшую колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва за тры гады: 232 чалавекі загінулі і 1343 атрымалі раненьні. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Місіі ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Ўкраіне, апублікаваным 10 ліпеня.
Паводле зьвестак місіі, у чэрвені 2025 года Расейская Фэдэрацыя ўчыніла ў дзесяць разоў больш ракетных удараў і нападаў з выкарыстаньнем баражуючых боепрыпасаў, чым у чэрвені 2024 году. Практычна ніводзін рэгіён Украіны не быў бясьпечным, незалежна ад адлегласьці ад лініі фронту: цывільныя жыхары былі забітыя або параненыя як мінімум у 16 абласьцях і Кіеве.
Што яшчэ ў высновах ААН? https://smarturl.click/ZXzxj
Арына Сабаленка зноў не дабралася да фіналу «Ўімблдану»
Тэнісістка зь Беларусі прайшла ў паўфінал аднаго з найпрэстыжнейшых турніраў сьвету, але там прагуляла Амандзе Анісімавай з Злучаных Штатаў. Амэрыканка ўпершыню выйшла ў фінал Уімблдана, перагуляўшы першую ракетку сьвету Сабаленку зь лікам 6-4, 4-6, 6-4.
Для Сабаленкі гэта ўжо трэцяя няўдалая спроба выйсьці ў фінал на лёнданскіх травяных кортах.
У фінале 23-гадовая Анісімава сустрэнецца з полькай Ігай Сьвёнтэк або швайцаркай Бэліндай Бэнчыч. Вырашальная гульня пройдзе ў суботу, 12 ліпеня.
Моцны вецер і залевы на Меншчыне ўплываюць на расклад транспарту і затапляюць асобныя ўчасткі
У Менску патапленьні адбыліся ў Партызанскім, Цэнтральным і Савецкім раёнах. Вецер паваліў мінімум 6 дрэваў.
Супрацоўнікі МНС накіравалі адмысловую тэхніку на ліквідацыю падтапленьняў і іх наступстваў, а таксама выехалі на рэзку дрэваў, якія падалі на дарогу.
Напярэдадні ад шторму ў Магілёве загінула 33-гадовая жанчына. На яе ўпала дрэва.
Відэа МНС
Расея абстраляла Харкаўскую вобласьць. Пацярпелі двое чалавек
У Харкаўскай вобласьці Ўкраіны ў выніку абстрэлу расейскімі войскамі Кіндрашаўскай грамады два чалавекі атрымалі раненьні, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Паводле яго слоў, расейскія войскі абстралялі вёску Мірнае з дапамогай артылерыі.
«57-гадовы мужчына атрымаў выбуховыя траўмы. Ён быў шпіталізаваны з траўмамі галавы і грудной клеткі. Таксама лекары на месцы аказалі дапамогу 66-гадовай жанчыне, у якой была вострая рэакцыя на стрэс», — напісаў ён у тэлеграме.
Што запатрабуе Лукашэнка за вызваленьне Бабарыкі, Калесьнікавай і Знака? Жывы эфір з Іванам Краўцовым
Калі і на якіх умовах вызваляць Віктара Бабарыку? Ці магчымы дыялёг і нацыянальнае прымірэньне? Ад каго залежыць вызваленьне ўсіх палітвязьняў? І якую ролю цяпер адыгрывае Сяргей Ціханоўскі?
Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды а 16-й гадзіне паводле менскага часу Ганна Соўсь абмяркуе з прадстаўніком каманды Віктара Бабарыкі, палітычным актывістам Іванам Краўцовым.
📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=VsGe5JGXXxc
Зьняволены ўкраінскі палітык просіць Лукашэнку «прытуліць» такіх, як ён
https://smarturl.click/dw5bo
✉️ Аляксандар Дубінскі — вядомы ва Ўкраіне журналіст і палітык, якога з лістапада 2023 году трымаюць у сьледчым ізалятары паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе — зьвярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка Дональда Трампа Кіта Келага.
У лісьце ён:
🔸 абвінавачвае ўкраінскія ўлады ў палітычных рэпрэсіях,
🔸сьцьвярджае, што ва Ўкраіне «больш за 7000 палітвязьняў»,
🔸 прапануе Беларусі стаць часовым прытулкам для вызваленых пад міжнароднымі гарантыямі.
🗣 «Мы гатовыя да вызваленьня ў нэўтральную краіну. Адзін з магчымых варыянтаў — тэрыторыя Беларусі», — напісаў ён.
▪️ Дубінскі да 2021 году быў дэпутатам праўладнай партыі «Слуга народу».
▪️ У тым жа годзе ЗША наклалі на яго санкцыі.
▪️ Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны, з 2019 году Дубінскі працаваў у інтарэсах расейскай выведкі.
Ва Ўкраіне абвясьцілі вышук беларускага грамадзяніна, які ваюе за Расею ў Данецку. У Беларусі ён за гэта ўжо сядзеў
https://smarturl.click/p248E
50-гадовы Вадзім Шаўчэнка нарадзіўся ва Ўкраіне, але мае беларускі пашпарт.
📌 жнівень 2014 — Шаўчэнка прыбыў з Берасьця ў Данецк
📌 травень 2015 — уступіў у незаконнае ўзброенае фармаваньне «ДНР», пазьней — у 9-ы полк марской пяхоты
📌 2016 — у Беларусі яго асудзілі на 2 гады за ўдзел у ваенным канфлікце за мяжой
📌 лістапад 2021 — пасьля вызваленьня ён зноў вярнуўся ў Данецк, далучыўся да расейскіх войскаў
📌 17.07.2024 — ва Ўкраіне завялі крымінальную справу за ўдзел у тэрарыстычнай групе
📌 18.06.2025 — СБУ абвясьціла яго ў вышук, суд ухваліў арышт.
Паводле ўкраінскага сьледзтва, Шаўчэнка дагэтуль ваюе супраць Украіны ў складзе расейскіх Сухапутных войскаў.
Беларускі дырыгент, звольнены з Адэскай опэры, прайграў суд
https://smarturl.click/WRv29
Знакаміты беларускі дырыгент Вячаслаў Чарнуха-Воліч патрабаваў, каб Адэскі опэрны тэатар зьняпраўдзіў хлусьню пра яго.
Але суд яму адмовіў.
З Адэскай Опэры яго звольнілі больш як два гады таму ў тым ліку за адсутнасьць «дакладнай грамадзянскай і патрыятычнай пазыцыі».
Прычынай стала фота зь Юсіфам Эйвазавым, мужам расейскай опернай сьпявачкі Ганны Нятрэбкі, якая знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі за падтрымку Пуціна і фота зь сьцягам «Наваросіі».
Сам дырыгент лічыць, што гэта было штучнай нагодай, а сапраўдная прычына — нежаданьне бачыць беларуса на высокай пасадзе ва ўкраінскім тэатры.
ℹ️ У жніўні 2020-га за падтрымку мірных пратэстаў Вячаслава Чарнуху-Воліча звольнілі зь Вялікага тэатру ў Менску — праз два дні пасьля прызначэньня на пасаду галоўнага дырыгента.