radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 12 ліпеня

📌 «Штучны інтэлект за тры хвіліны напісаў код, які я пісаў бы тры месяцы». Як ШІ зьмяняе рынак працы ў Беларусі

📌 «Гісторыя на Свабодзе». Ці перажывуць беларусы «русский мир». Меркаваньне Паўла Церашковіча

📌 Расея абстраляла Чарнаўцы, Львоў, Луцк і Харкаў

📌 За адсутнасьць у продажы гародніны і садавіны будуць штрафаваць

📌 У чэрвені МАЗ прадаў на расейскім рынку ў 2,6 раза менш новых грузавікоў, чым год таму

📌 Мінэнэргетыкі паведаміла, што аднавіла энэргазабесьпячэньне па ўсёй Беларусі пасьля непагадзі

📌 Трамп абвясьціў пра мыта ў 30% на тавары з Эўразьвязу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі завітаў на фэстываль Tutaka, які праходзіць 10-13 ліпеня пад Беластокам. Сустрэча ўдзельнікаў фэстывалю зь Ціханоўскім заплянаваная на нядзелю, 13 ліпеня.

Ён прайшоў па пэрымэтры фэстывалю. Выдаўцы падарылі яму кнігу Паўла Валаховіча #IMBY, гаспадар крамы «Адметнасьць» Сяргей Верамеенка — дзьве футболкі розных памераў: на цяпер і на пазьней. Каля пункту ініцыятывы, якая займаецца ЛГБТК+ супольнасьцю Сяргей Ціханоўскі нагадаў, што да геяў у турме ставяцца вельмі кепска, і расказаў, што яго спрабавалі перавесьці ў «нізкі статус».

На ўсім шляху Ціханоўскага суправаджала ахова імпрэзы. Некаторыя ўдзельнікі падыходзілі сфатаграфавацца. Выгукам «Жыве Беларусь» яго сустрэлі каля сцэны, дзе ішоў канцэрт.

На фудкорце каля рондалю з бігасам Сяргей сказаў, што капуста была найменш смачнай стравай у турме, а каля смажаных каўбасак паабяцаў, што ўвечары падсмажыць на фэсьце катлеты «па-Ціханоўскі». Урэшце замовіў трускаўковы ліманад: «Я пяць гадоў ня еў трускаўкі», — дадаў ён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Усё большая падтрымка Расеі Кітаем выклікае трывогу ў ЭЗ

https://smarturl.click/0BEML

Публічна Пэкін прэзэнтуе сябе сябе як нэўтральны бок у вайне, якую Расея вядзе супраць Украіны. Кітай сьцьвярджае, што паважае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, а таксама падкрэсьлівае неабходнасьць гарантаваць бясьпеку Расеі. Але за кулісамі гэтая пазыцыя мяняецца, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа Рыкард Юзьвяк.

Паводле чыноўнікаў ЭЗ, якія размаўлялі з Радыё Свабода на ўмовах ананімнасьці, міністар замежных спраў Кітая Ван І заявіў на мінулым тыдні кіраўніцы зьнешняй палітыкі ЭЗ Каі Калас, што Пэкін ня можа зьмірыцца з паразай Расеі ў вайне, бо дазволіць Вашынгтону засяродзіцца на Кітаі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На бабруйскім прадпрыемстве адбыўся пажар: трох чалавек эвакуавалі

Увечары 11 ліпеня ў Міністэрства надзвычайных сытуацый паступіла інфармацыя аб пажары ў адміністрацыйна-бытавым корпусе на прадпрыемстве ў Бабруйску, паведамляе прэс-служба ведамства.

Гарэла бытавое памяшканьне на першым паверсе. Ратавальнікі эвакуавалі трох чалавек.

Паводле МНС, ніхто не пацярпеў. Прычына і абставіны пажару высьвятляюцца. (Відэа МНС)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея абстраляла Чарнаўцы, Львоў, Луцк і Харкаў

https://smarturl.click/aRpBX

У ноч на 12 ліпеня расейскія войскі нанесьлі масіраваны ўдар па Ўкраіне ракетамі і бесьпілётнікамі.

У Чарнаўцах загінулі два чалавекі, чацьвёра атрымалі цяжкія раненьні, а 10 — лёгкія траўмы. Пашкоджаны жылыя дамы, крамы, адміністрацыйныя будынкі і аўтамабілі.

У Сінельнікаўскім раёне Днепрапятроўскай вобласьці два чалавекі загінулі сёньня раніцай у выніку расейскага ўдару кіраванымі авіябомбамі. Акрамя таго, у бальніцы памёр жыхар Нікапаля, цяжка паранены ўчора пры абстрэле гораду.

У Львове раненьні атрымалі шэсьць чалавек, у тым ліку 11-гадовы хлопчык. У Харкаве, паводле мясцовай ваеннай адміністрацыі, параненыя тры чалавекі.

У Луцку разбураны прыватны дом, пашкоджаны шыбы ў суседніх будынках, загарэўся аўтамабіль. Ахвяраў, паводле мэра гораду, не было.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 120-годзьдзе Ядвігі Раманоўскай, 55 гадоў палітзьняволенай Ірыне Слаўнікавай, дзень памяці Ігната Даніловіча

🔸 12 ліпеня 1920 годзе нарадзілася Ядвіга Раманоўская, беларускі арганізатар музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы.

🔸 12 ліпеня спаўняецца 55 гадоў Ірыне Слаўнікавай (на фота), журналістцы, былой супрацоўніцы «Белсату». У жніўні 2022 году яна была асуджаная на 5 гадоў калёніі. Судзьдзя Мікалай Доля прызнаў Ірыну Слаўнікаву вінаватай у «арганізацыі пратэстаў» і «кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем» і пакараў яе на год даўжэйшым зьняволеньнем, чым прасіў пракурор.

Закрыты працэс над журналісткай TVP пачаўся 23 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе і ішоў з перапынкамі. Дэталі разгляду справы журналісткі малавядомыя. 26 ліпеня 2022 году пракурор запрасіў для Слаўнікавай 4 гады зьняволеньня.

🔸 У гэты дзень у 1843 годзе памёр Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ, гісторык права, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/7v38v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея закрывае консульства Польшчы ў Калінінградзе

Расея аб’явіла аб адкліканьні згоды на працу Консульства Польшчы ў Калінінградзе.

Пра гэта гаворыцца ў ноце расейскага МЗС, перададзенай у чацьвер часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Расеі. Консульства спыніць працу 29 жніўня.

🗣 «Гэты крок выкліканы неабгрунтаванымі і варожымі дзеяньнямі польскага боку, якія выявіліся ў скарачэньні з надуманых прычын расейскай консульскай прысутнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Польшча», — гаворыцца ў заяве МЗС РФ.

Улады Польшчы ў траўні вырашылі закрыць консульства РФ у Кракаве пасьля таго, як сьледчыя ўстанавілі, што да падпалу гандлёвага цэнтру Marywilska 44 у Варшаве ў траўні 2024 году маюць дачыненьне расейскія спэцслужбы.

МЗС Польшчы заявіла ў пятніцу, што «адэкватна адкажа» на рашэньне Расеі закрыць польскае консульства ў Калінінградзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія экстраныя службы працягваюць аднаўляць электрычнасьць

Электрычнасьць адключылася ў шэрагу пунктаў у Беларусі пасьля шторму. У некалькіх рэгіёнах Беларусі напярэдадні прайшоў град, быў моцны вецер, пасьля якога падалі дрэвы. На 18:00 пятніцы электрычнасьць яшчэ не ўдалося аднавіць у 22 населеных пунктах. Брыгады энэргетыкаў працуюць у кругласуткавым рэжыме.

Найбольшая колькасьць пашкоджаньняў — у Магілёўскай вобласьці.

🧰🪜 Бесьперапынна працуюць над аднаўленьнем падачы электрычнасьці 187 брыгадаў і 311 адзінак тэхнікі. У працы задзейнічаныя 11 перасоўных дызэль-генэратарных установак. Адмыслоўцы працуюць над аднаўленьнем участкаў паветраных ліній электраперадачы напружаньнем 110 кВ, 35 кВ і 10 кВ, а таксама выконваюцца работы па больш як 350 заяўках спажыўцоў па сетцы 0,4 кВ.

⚠️ Ратавальныя службы папярэджваюць, што ў выпадку выяўленьня абарваных дротаў лініяў электраперадачы ня варта падыходзіць да іх бліжэй 8 мэтраў і неадкладна паведамляйце аб дадзеных фактах. Кароткі нумар аварыйных службаў — 115 і 144.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога дырэктара школы ў Лёзьненскім раёне судзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму» — праваабаронцы

Праваабаронцы зь «Віцебскай Вясны» заўважылі ў абноўленым сьпісе экстрэмістаў імя Аляксандра Рыбчанкі, якое супадае зь імем былога дырэктара сярэдняй школы імя Міхася Лынькова ў аграгарадку Крынкі Лёзьненскага раёну. Паводле інфармацыі МУС, жыхара Дабрамысьляў Аляксандра Рыбчанку судзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму».

Яго імя зьявілася ў абноўленым «Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», які складае Міністэрства ўнутраных спраў. У сьпісе пазначана, што ён «адбывае пакараньне».

Аўтары тэлеграм-каналу «Віцебск, я гуляю!» зьвязаліся з жыхарамі Дабрамысьляў і атрымалі ад іх пацьверджаньне інфармацыі.

«Мы зьвязаліся з жыхарамі Дабрамысляў, і яны пацьвердзілі: сапраўды гаворка ідзе пра мясцовага інтэлігента і былога дырэктара школы ў Крынках. Ён узначальваў установу прыкладна да 2018 году — мяркуючы па публікацыях у раённай газэце, Рыбчанка часта згадваўся як актыўны ўдзельнік інтэлектуальных гульняў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пайшла з жыцьця былая лідэрка віцебскага прадпрымальніцкага руху Ірына Яскевіч

Ірына Яскевіч паходзіла з Старых Дарогаў. Свой бізнэс яна зрабіла на пашыве касьцюмаў, паліто і сукенак. У 2014–2018 гг. Ірына Яскевіч была лідэркай прадпрымальніцкага руху ў Віцебску, адстойвала правы індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто гандляваў на віцебскіх кірмашах. Яна стала ініцыятаркай стварэньня незалежнага прафсаюзу «Разам», актывісты якога патрабавалі зьменаў у заканадаўстве, што абмяжоўвала правы занятых прыватным прадпрымальніцтвам, піша «Віцебская Вясна».

Таксама Яскевіч была сяброўкай Нацыянальнага камітэту Аб’яднанай грамадзянскай партыі, актыўна ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях рознага ўзроўню — як у якасьці кандыдаткі, так і ў складзе ініцыятыўных груп іншых кандыдатаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ВВС: на вайне з Украінай загінулі найменш 118 тысяч расейскіх вайскоўцаў

Найбольшая колькасьць загінулых іншаземцаў прыпадае на грамадзян Таджыкістану (72) і Ўзбэкістану (66). Больш за палову зь іх трапілі на фронт з расейскіх калёній, падпісаўшы кантракты, часьцей за ўсё з ПВК «Вагнер».

Сярод загінулых таксама 70 грамадзян Нэпалу, больш за 60 выхадцаў з Грузіі — пераважна ўраджэнцаў самаабвешчаных Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі; 54 грамадзяніны Ўкраіны — пераважна зьняволеных, якія жылі на тэрыторыях падкантрольных Кіеву да лютага 2022 году.

Падрабязьней: https://smarturl.click/xVqJ4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падзеі тыдня: Расчараваньні Ціханоўскага. Вячорка за працяг ціску на Лукашэнку. Для лягеры ў апазыцыі

Чаму расчараваны Ціханоўскі? Пра што сьведчыць яго завочная перапалка з Пазьняком. Ці адбыўся падзел дэмакратычных сілаў на два лягеры, калі адныя за перамовы, другія за працяг ціску? Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі?

А 16-й гадзіне паводле менскага часу Ганна Соўсь абмяркоўвае найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам. Таксама ў нашым эфіры старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка выкладзе свае аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі.

📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=2sNNcL8wfA0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грузінскі апэляцыйны суд адмовіў беларускаму праваабаронцу Кісьляку ў прытулку. Яму пагражае дэпартацыя

https://smarturl.click/JnxYL

Рашэньне Дэпартамэнту міграцыі адносна Кісьляка пацьверджанае, яму пагражае дэпартацыя.

Разгляд скаргі Рамана Кісьляка ў апэляцыйным судзе Тбілісі завяршыўся 11 ліпеня. Беларускаму праваабаронцу належыць цягам 30 дзён зьехаць з Грузіі, інакш яму пагражае прымусовая дэпартацыя з краіны.

«Успрымаю гэтае рашэньне як адмову мне ў правасудзьдзі. Мяркую, ёсьць палітычна матываваны загад адносна ўсіх беларусаў, якія просяць прытулку ў Грузіі з палітычных прычын. Буду гэтае рашэньне абскарджваць у міжнародных інстанцыях», — сказаў Свабодзе праваабаронца Раман Кісьляк.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС дапоўніла «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 45 прозьвішчамі

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дадала яшчэ 45 прозьвішчаў у пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці.

Як паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна», цяпер у ім 5511 чалавек.

Сярод іншых у сьпіс дадалі гомельскага праграміста Дзьмітрыя Хамянкова, а таксама ажно 29 чалавек, асуджаных паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інфляцыя ў Беларусі за 5 месяцаў склала 5,4 працэнта, гэта ўжо больш за прагноз уладаў на цэлы год

https://smarturl.click/WRvV6

Спажывецкія цэны ў траўні 2025 году вырасьлі на 0,9%, а з пачатку году — на 5,4%. Гэта больш за леташні паказьнік і прагноз уладаў на 2025 год. Летась інфляцыя за год складала 5,16%.

Як паведамляе «Позірк» з спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, больш за ўсе ў траўні падаражэлі харчовыя тавары — на 1,7%, нехарчовыя — на 0,04%, паслугі — на 0,5%.

У параўнаньні зь сьнежнем 2024 году харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 7,2%, нехарчовыя — на 2,4%, паслугі — на 5,9%.

У гадавым вымярэньні (чэрвень 2024 да чэрвеня 2025 году) цэны вырасьлі на 7,3%. Харчы сталі даражэйшымі на 10,5%, нехарчовыя тавары — на 3,2%, паслугі — на 7,1%.

На фота: крама ў Менску, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За адсутнасьць у продажы гародніны і садавіны будуць штрафаваць

https://smarturl.click/j7OBj

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьмяненьні кодэксаў па пытаньнях адміністрацыйнай адказнасьці». Дакумэнт прадугледжвае адміністрацыйную адказнасьць пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак за невыкананьне абавязкаў па пастаўцы садавіны і гародніны. Пра гэта паведамляепрэс-служба Лукашэнкі.

«За непастаўку (недапастаўку) такой прадукцыі са стабілізацыйных фондаў тавараў для рэспубліканскіх патрэб па адпаведнай дамове, за яе адсутнасьць у гандлёвым аб’екце ў міжсэзонны пэрыяд прадугледжваецца штраф у памеры ад 5 да 200 базавых велічынь», — гаворыцца ў паведамленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп абвясьціў пра мыта ў 30% на тавары з Эўразьвязу

https://smarturl.click/Re0LJ

Вашынгтон увядзе мытныя пошліны ў памеры 30% на тавары з Эўразьвязу і Мэксыкі з 1 жніўня.

Пра гэта ў сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

«Ад 1 жніўня мы будзем спаганяць з Эўрапейскага зьвязу мыта ўсяго толькі ў 30% на прадукцыю ЭЗ, якая пастаўляецца ў ЗША, асобна ад сэктаральных тарыфаў», — напісаў Трамп у лісьце на імя кіраўніцы Эўракамісіі Уршулі фон дэр Ляен. Гэты ліст прэзыдэнт ЗША апублікаваў на сваёй старонцы ў TruthSocial.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя на Свабодзе». Ці перажывуць беларусы «русский мир». Меркаваньне Паўла Церашковіча

https://smarturl.click/mB08z

Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць?

Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым прафэсарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Паўлам Церашковічам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У чэрвені МАЗ прадаў на расейскім рынку ў 2,6 раза менш новых грузавікоў, чым год таму

У чэрвені 2025 году на расейскім рынку прададзена 199 новых грузавікоў Менскага аўтамабільнага заводу — у 2,6 разы менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (515), гаворыцца ў дасьледаваньні расейскай кампаніі «АСМ-холдынг».

У першым паўгодзьдзі 2025 года беларускае прадпрыемства рэалізавала на рынку РФ 1.601 грузавік (За такі ж пэрыяд у мінулым годзе было 2.844 — гэта падзеньне на 43,7%). https://smarturl.click/E1gmg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Штучны інтэлект за тры хвіліны напісаў код, які я пісаў бы тры месяцы». Як ШІ зьмяняе рынак працы ў Беларусі

За год колькасьць вакансіяў для адмыслоўцаў у штучным інтэлекце расьце ўдвая. Як нэўронныя сеткі зьмяняюць рынак працы, ці заменяць яны чалавека і якія спэцыялісты ўжо бязь іх ня могуць? Разьбіраемся. https://smarturl.click/7v7Mv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 11 ліпеня на Радыё Свабода❤️

🔖 Ад буры на Магілёўшчыне пацярпела 1800 га лясоў, частку іх будуць высякаць

🔖 На МТЗ прынялі на працу амаль 150 замежных грамадзян. Хто яны і колькі яшчэ вакансіяў на заводзе

🔖 «Нашая задача — ня даць Лукашэнку нас падмануць», — старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка

🔖 У Наваградку падпісалі дамову аб стварэньні Беларускага музэя Галакосту і супраціву

🔖 Грузінскі апэляцыйны суд адмовіў беларускаму праваабаронцу Кісьляку ў прытулку. Яму пагражае дэпартацыя

🔖 Як прапаганда тлумачыць вызваленьне Ціханоўскага — аналіз мэдыя-экспэрта Быкоўскага

🔖 Фрыдман: Сустрэчу Пазьняка і Лукашэнкі я магу ўявіць, а сустрэчу Ціханоўскай і Лукашэнкі — вельмі цяжка

🔖 Чалавек, які 30 гадоў таму перажыў расстрэл у Срэбраніцы: «Я зразумеў, што мне канец»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўскі вярнуўся: што пайшло ня так? Тлумачыць Валер Карбалевіч

Сяргей Ціханоўскі вяртаецца з амбіцыямі і старымі мэтадамі — але ці гатовая новая палітычная рэальнасьць да яго плянаў? Тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

https://youtu.be/zNV9lHAzBks

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы: Законапраект аб «прапагандзе гомасэксуальнасьці, бязьдзетнасьці і зьмены полу» супярэчыць Канстытуцыі

Намеры ўлады ўвесьці адказнасьць за распаўсюджваньне «інфармацыі ў мэтах фарміраваньня ў грамадзян уяўленьняў аб прывабнасьці гомасэксуальных адносін, зьмены полу, бязьдзетнасьці», супярэчаць Канстытуцыі Беларусі і міжнародным абавязаньням дзяржавы. Пра гаворыцца ў сумеснай заяве беларускай праваабарончай супольнасьці, апублікаванай 11 ліпеня.

Асуджаючы праект закону «Аб зьмене кодэксаў па пытаньнях адміністрацыйнай адказнасьці», які ўводзіць артыкул 19.16 «Прапаганда гомасэксуальных адносін, зьмены полу, бязьдзетнасьці, пэдафіліі», праваабаронцы разглядаюць дзеяньні ўладаў як «адкрыты напад на правы чалавека і асабістыя свабоды, уключаючы свабоду выказваньня меркаваньняў.

На думку аўтараў заявы, забарона на «фармаваньне ўяўленьняў аб прывабнасьці» пэўных аспэктаў асабістага жыцьця (сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасьці, рэпрадуктыўнага выбару) «ўскосна канстатуе іх няправільнасьць, і фактычна незаконнасьць».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праект FactCheck: папулярнасьць ТыкТок у Беларусі — прыкмета інфармацыйнай дэградацыі

З восені 2023 году TikTok стаў дамінаваць сярод інтэрнэт-плятформаў, якія фармуюць парадак дня для беларускай аўдыторыі. Пра гэта піша экспэрт FactCheck.by Міхаіл Дарашэвіч у артыкуле «YouTube-трафік у Беларусі як „баромэтар інфармацыйнай дэмакратыі“».

Гэтае дамінаваньне, на думку экспэрта, кажа ня гэтулькі аб тэхналягічнай модзе, колькі аб глыбокай трансфармацыі інфармацыйных паводзінаў у краіне. Сацыяльная сетка, першапачаткова задуманая як плятформа для кароткіх забаўляльных ролікаў, сёньня стала галоўнай крыніцай інфармацыі для значнай часткі беларусаў. Цяпер аўдыторыя імкнецца да максымальна «аблегчанага» зьмесьціва, пазьбягаючы аналітыкі навінаў, забаўляльны фокус замест адукацыйнага, кароткія фарматы замест глыбокага аналізу, лякальныя трэнды замест міжнародных. Як вынік, кліпавае мысьленьне выцясьняе ўдумлівае спажываньне інфармацыі.

Эскапізм стаў для шмат каго формай псыхалягічнай абароны ад сталага ціску трывожнай рэальнасьці, лічыць Дарашэвіч. Карыстальнікі сьвядома адгароджваюцца ад складаных тэмаў, аддаючы перавагу кароткім, лёгкім і эмацыйна нэўтральным відэа.

Для мэдыяпрафэсіяналаў і правяральнікаў фактаў гэта сапраўдная зьмена эпохі. Раней асноўная аўдыторыя навінаў складалася зь людзей, якія актыўна і крытычна ўзаемадзейнічаюць з інфармацыяй. Сёньня іх месца занялі тыя, хто ня хоча ведаць. Інфармацыйнае поле больш не стымулюе да разважаньняў — яно служыць фонам, на якім лягчэй не заўважаць непрыемнае. І ў гэтым — галоўная пагроза: дэградацыя ня толькі фарматаў, але і самой патрэбы ў асэнсаваным веданьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як прапаганда тлумачыць вызваленьне Ціханоўскага — аналіз мэдыя-эскпэрта Быкоўскага

https://smarturl.click/AxjvM

Мэдыя-экспэрт Паўлюк Быкоўскі распавядае, якія асноўныя наратывы прапануе прапаганда, чаму яны спадзяваліся, што ў апазыцыі «усё разваліцца» і як цяпер выглядае стаўленьне да ЗША і Трампа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чалавек, які 30 гадоў таму перажыў расстрэл у Срэбраніцы: «Я зразумеў, што мне канец»

https://smarturl.click/5Z3wp

Трыццаць гадоў таму, 11 ліпеня 1995 году, падчас вайны на Балканах, басьнійскія сэрбы пад камандаваньнем генэрала Ратка Младзіча расстралялі ў горадзе Срэбраніца на тэрыторыі цяперашняй Босьніі і Герцагавіны больш за 8 тысяч басьнійскіх мусульман.

Афіцыйна загінулымі лічацца 8372 чалавекі — менавіта гэтая лічба выгравіравана на помніку ахвярам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У «справе Гаюна» адбылося ўжо як мінімум шэсьць судовых працэсаў

Апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманьні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязьні Акрэсьціна, затрыманьні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Большасьць затрыманых — мужчыны.

Паводле інфармацыі «Вясны», ужо адбылося як мінімум шэсьць судовых працэсаў у гэтай справе.

Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацьверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту. Яны ў СІЗА. Агульная ж лічба затрыманых значна большая, падкрэсьліваюць праваабаронцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Наваградку падпісалі дамову аб стварэньні Беларускага музэя Галакосту і супраціву

https://smarturl.click/8pOZb

Музэйная ўстанова ў Наваградку ўшануе памяць 11 000 габрэяў — ахвяраў нацысцкіх расправаў і 250 вязьняў гета, якія пракапалі сабе шлях да свабоды.

Падпісана пагадненьне аб стварэньні першага музэю Галакосту ў Беларусі. Беларускі музэй Галакосту і супраціву будзе разьмешчаны ў Наваградку, дзе падчас нацысцкай акупацыі былі забітыя 11 000 габрэяў, піша выданьне Jewishnews.

Пагадненьне 10 ліпеня 2025 году падпісалі Юдэйскае рэлігійнае аб’яднаньне ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускі фонд міру і Наваградзкі раённы выканаўчы камітэт.

На фота: Сяргей Чаркоўскі, старшыня Наваградзкага райвыканкама, Артур Ліўшыц, старшыня Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі, Максім Місько, старшыня Беларускага фонд міру пасьля падпісаньня дамовы аб музэі Галакоста. Наваградак, 10 ліпеня 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нашая задача — ня даць Лукашэнку нас падмануць», — старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка

https://smarturl.click/DY49v

Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі? Дзякуючы чаму выйшаў на волю Сяргей Ціханоўскі? Якія аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі?

На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказаў старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Міністэрстве адукацыі расказалі, чаму ў Беларусі забаранілі дыстанцыйнае навучаньне школьнікаў

https://smarturl.click/xVqv4

У Беларусі онлайн (дыстанцыйнае) навучаньне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі не прадугледжанае, дзеці павінны навучацца ў школах на тэрыторыі краіны, кажуць чыноўнікі Мінадукацыі са спасылкай на новы Кодэкс аб адукацыі.

Галоўная спэцыялістка ўпраўленьня па адукацыі Менскага аблвыканкама Натальля Дудкіна сказала, што ўзьнікала шмат спрэчных пытаньняў у гэтым пытаньні, асабліва калі ідзе размова аб законных прадстаўніках.

«Ёсьць такія законныя прадстаўнікі, якія кажуць: маё дзіця навучаецца дома дыстанцыйна, яно ў школу не ходзіць. А потым мы прыходзім да здачы экзамэнаў за 9-ы ці 11-ы кляс, а ў дзіцяці не можам нават паглядзець праграму, якую яно вывучала. Гэта значыць, тая школа ня можа прадставіць у поўным аб’ёме дакумэнты ў адпаведнасьці з заканадаўствам», — прывяла прыклад яна.

Гэтыя пытаньні датычацца тых бацькоў, дзеці якіх жывуць у Беларусі, але школу не наведваюць.

Читать полностью…
Подписаться на канал